: Як гэта карэлюецца з рэзалюцыяй РБ ААН па абароне Францыі ад навастворанай дзяржавы ў Сірыі? - Ніяк.
Калі ўжо будзе дзенасць міжнароднага закону? Заміж сярэднявечнага клюбу à la міфіёзных кіраўнікоў, якія грэбуюць працэдурамі міжнароднай справядлівасці.
Аб чым пішу штораз, адпаведна першапачатковаму канстытуцыйнаму "імкненню да нейтралітэту" у Рэспубліцы Беларусь.
• Новыя ўдары Ізраілю па Іранскіх сілах (поруч з мінулай уладай) у сельскай мясцовасці Дамаска.
• На самміце ў Эйр Рыядзе ізноў прысутнічае прадстаўніцтва мінулай улады.
: Як і ў ААН (нават, медаль атрымала за 10-гадовую супрацу з мінулым генсекам ААН).
• Сірыйская сетка па правох асобнага чалавека апублікавала штомесяцову справаздачу. У скутку - заклік да РБ ААН стабілізаваць спыненне агню (у Ідлібе), уключаючы пакаранне ягоных парушальнікаў. Таксама, аднавіць палітычны пераход дзеля суцэльнасці краіны ды бяспечнага і годнага вяртання ўцекачоў. Асобна, заклік да дзеючага генсека ААН - ня млявіць.
17.10.2023
=Азербайджан
• Пішуць аб пачатку аперацыі супраць Арменіі з-за кантролю над Нагорным Карабахам.
=ААН
• Кіраўніцтва незалежнай міжнароднай камісіі па расследванні становішча ў Сірыі ў сваім дакладзе за апошнюю палову бягучага года вызначыла, што нармалізацыя з сірыйскай мінулай уладай без дакладных правілаў і стандартаў павялічыць пакуты сірыйскага народа. Падкрэсліўшы, што няма ўмоваў для бяспечнага вяртання сірыйскіх уцекачоў.
• Пішуць, што дзеючы міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь сустрэўся з Генсекам ААН падчас 78-Й сэсіі ГА ААН.
• Пішуць аб працягу Міжнароднага Суда па заяве Нідэрландаў і Канады супраць сірыйскай мінулай улады з-за катаванняў грамадзянаў з 2011г. ды хім. атакаў.
=Сірыя
• Пішуць, што ў лагер Рукбан на поўначы ля мяжы з Іярданіяй увайшла гуманітарная дапамога цераз ваенныя сілы базы ЗША (ці не ўпершыню?), якая здаўна побач. І найдалей тое мяркуюць рабіць, пакуль ня здымецца аблога мінулай улады.
• Пішуць аб маладой жанчыне, якакя загінула ў беларускім лесе, калі хацела патрапіць у Еўрасаюз да жаніха. Як пішуць - праблемы са смагай, голадам, магчымым атрутачваннем ад вады з ручаёў...
• Пішуць аб моцным абстрэле Ідлібу з боку мінулай улады ў местах, якія судакранаюцца з мінулай уладай. як зазвычай - абстрэлы па грамадзянскай інфраструктуры, калі гінуць мірныя жыхары. Грамадзянская абарона просіць міжнародную супольнасць спыніць парушэнне гуманітарнага права.
• Турцыя нанесла ўдар па тэрыторыі, якую кантралююць дэм.курды ў Сірыі (недзе ў раёне Алепа).
• Пішуць аб нейкім ваенным канвоі з Ірану, які ўвайшоў у Сірыю, бесперашкодна прайшоўшы праз Ірак.
• Сірыйская грамадзянская абарона ўдакладніла, што за колькі апошніх дзён удараў па Ідлібе загінулі 46 мірных жыхароў, паранены 219, пацярпелі 10 навучальных установаў, 5 медычных, 5 мячэцяў, 3 лагеры, 4 рынкі, 4 цэнтры грамадзянскай абароны, цэнтр здароўя жанчынаў. Адбылася новая хваля грамадзянскага перамяшчэння.
• Пішуць, што прадстаўнік ізраільскай арміі пацьвердзіў удары па аэрапорту Дамаска з-за наяўнасці тамака іранскай зброі.
19.09.2023
Бабіна лета/L'Été indian
=Сірыя
• Пішуць аб забурэннях у Сувейдзе - на поўдні: народныя вулічныя пратэсты супроць мінулай улады і за паляпшэнне суадносінаў з Ідлібам - на поўначы; закрыццё штаб-кватэры вядучай партыі мінулай улады.
• У дэйр эз Зор - на ўсходзе - сутыкненні спаміж Ваеннай радай мясцовых кланаў супроць дэм.курдаў за кантроль над тэрыторыяй.
• Асацыя рэлігійных навукоўцаў Усходнега рэгіёну заклікала да стварэння адзінай кіруючай рады з усіх супляменнікаў дзеля кантролю над рэгіёнам супроць агрэсіі і сепаратызму. Таксама, прагучаў заклік да міжнароднай справядлівасці ў дачыненні да фактаў ваеннай нялюдскасці.
=Беларусь
• Прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Гарадку (ля Віцебску, дзе жыву) - радзіме аўтара ананімнай народнай паэмы "Тарас на Парнасе". Імпрэзу віталі дзеючае беларускае дзяржаўнае кіраўніцтва і царкоўнае. Паказалі беларускую фільму аб аб'яднанні Беларусі (паводле пакту Молатава-Рыбентропа з захопам Польшчы 17.09.1939) акурат перад вайной 1941-45.
• Пішуць аб ваенных практыкаваннях АДКБ "Узаемадзеянне 2023" на тэрыторыі Беларусі, падчас якіх адбылася нарада старшынь камітэтаў па абароне і бяспецы парламентаў гэных краінаў з кіраўніцтвам дзеючага беларускага парламенту.
: Маё пастаўленне ранейшае - "імкненне да нейтралітэту" паводле першага, мірнага варыянту беларускай Канстытуцыі 1994 года, што выключае, як разумею, ваенную прысутнасць замежных блокаў.
=Марока
• Пішуць аб моцным землятрусе (7 балаў) - больш за 2000 памерлых. Прычына - сельская мясцовасць у гарах, дзе былі несейсмаўстойлівыя будынкі.
=Індыя
• Пішуць аб саміце кіраўніцтваў краінаў міжнароднай групы G20. Дзе: падтрымалі крыптавалюты (ня трэба забараняць), выказаліся за невыкарыстоўванні ядзернай зброі, дадалі патрэбу захоўваня подле гешэўту аб зерні дзеля харчовай бяспекі.
• Пішуць аб праекце пабудовы транпартнага калідору па перамяшчэнні тавараў спаміж Еўропай ды Індыяй. Дамова аб тым адбылася на саміце G20. Пры ўдзеле арабскіх краінаў і Турцыі.
22.08.2023
=Сірыя
• Пішуць аб прыбыці колькіх чальцоў ваеннай групоўкі РФ "Вагнер" з Беларусі на тэрыторыю, як зразумеў, сірыйскай мінулай улады.
• Пішуць аб дыпламатычных звадах паміж ЗША і РФ з нагоды, як зразумеў, сталага некантактнага пераследу ВКС РФ летакоў ВПС ЗША ў Сірыі.
• Пішуць аб заяве нейкай групы ваенных ад мінулай улады аб патрэбе выканання рэзалюцыі РБ ААН аб палітычным урэгуляванні і выгнання замежных сілаў.
• Узгадваюць 10-ю гадавіну хімічнага нападу на Гуту: "самая жудасная бойня стагоддзя" - калі "бамбардзіроўка ракетамі з зарынам прывяла да сотняў ахвяраў ад удушша за лічаныя хвіліны".
=Беларусь
• На саміце ААН па сістэме харчавання ў Рыме дэлегацыя Беларусі паскардзілася на санкцыі, якія перашкаджаюць беларускаму ўдзелу ў сусветным харчаванні (рост сусветнага кошту на калійныя ўгнаенні бяз гэткіх беларускіх выкапняў).
• Пішуць аб наладжванні турызму з Індыі ў Беларускія лясы, бо ў Індыі з
наведваннем лясоў праблема.
• Прадстаўнік ЕС у Беларусі выступіў з заявай з нагоды 3-х угодкаў паслявыбарчых пратэстаў 2020. Хоча "пабудовы незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай краіны, якая з'яўлялася б часткай мірнай Еўропы".
: Вітаю дабрасуседскія адносіны, але застаюся прыхільным да першапачатковага новадзяржаўнага "імкнення да нейтралітэту".
• Пішуць пра абмеркаванне ваеннага супрацоўніцтва з прадстаўніком Турэцкай Рэспублікі.
=Узбекістан, ШАС
• У Ташкенце адбылася сустрэча прадстаўнікоў міністраў абароны краінаў ШАС. Прысутнічаў. як пішуць, беларускі прадстаўнік.
=БРІКС
• Пішуць, што яны хочуць новую валюту.
: Як бачу, у "еўра" яшчэ няма сталасці. А яшчэ новую? Да таго ж, як назавеш, так яна і прыжывецца. На мой конт, назва "талер" больш пасуе, чым "еўра" - ад стараеўрапескай валюты.
18.07.2023
=Францыя
• Дэлегатка ў Радзе Бяспекі ААН выказвалася, як пісалі, аб прыярытэце яе краіны ў прыцягненні да адказнасці прадстаўнікоў сірыйскай мінулай улады з-за прамысловага вырабу і распаўсюду наркотыкаў з/на падкантрольнай тэрыторыі.
: Але, аб якой канкрэтнай крымінальнай справе не паведамляецца.
=Казахстан
• Аб'яўлена аб завяршэнні арганізацыі на ўласнай тэрыторыі перамоваў аб Сірыі ў рамках палітычнага працэсу ААН.
=ААН
• Генсек 22 чэрвеня выступіў з дакладам у Радзе Бяспекі аб парушэнні правоў дзіцяці ў свеце. Сярод іншага, узгадаў: мабілізацыю дзяцей у Сірыі дэм.курдамі; парушэнні ў дачыненні дзяцінства ва Ўкраіне (2022): напады на школы, бальніцы, затрыманні дзецяў і перавоз іх у РФ, забойства дзецяў, - таксама, як у Сірыі, Конга, Ізраілі, Самалі, Судане.
• Міжнародны крымінальны Суд 17 сакавіка выдаў
ордэр на арышт дзеючых вышэйшых прадстаўнікоў уладаў РФ з-за парушэння правоў дзіцяці ва Ўкраіне.
• Прадстаўніца ААН па гуманітарных праблемах у Сірыі (Жэнева) асудзіла напад (эскалацыю) на Ідліб і нагадала аб кепскім стане тамтэйшага прамешчанага насельніцтва.
• ГенАсамблея ААН прагаласавала за рэзалюцыю аб стварэнні ўстановы, якая будзе высвятляць лёс гвалтоўна зніклых у Сірыі (прыкладна 100 тыс. чал. у турмах мінулай улады).
• Арганізацыя па забароне хімічнай зброі пацвердзіла адказнасць сірыйскай мінулай улады за пэўныя хімічныя напады супроць тамтэйшых альтэрнатыўных сілаў.
• Пішуць аб праблемах,- з-за вета РФ у Радзе Бяспекі ААН,- у дастаўцы гуманітарнай дапамогі ААН цераз мяжу з Турцыяй без яе кантролю мінулай уладай у Дамаску.
• Заўтра, 19 ліпеня, пачатак слуханняў Міжнароднага Суда ААН у Гаазе па абвінавачанні сірыйскай мінулай улады ў нялюдскіх паводзінах падчас прымусовага падаўлення грамадскіх пратэстаў.
=Сірыя
• Удары ВКС РФ па Ідлібе тэрмабалічнымі бомбамі, ахвяры.
• Бойня ў Джыср эль Шугуры (сельск.мясцовасць Ідлібу), якая забрала дзясяткі жыццяў і параненых з-за траплення бомбаў у агародневы вулічны рынак, які быў побач з мэтай нападу.
• Пішуць аб нападзе на асірыйскую царкву ў Камышлове, дзе пануюць дэм.курды. Перад тым дэм.курды асудзілі напад у Ідлібе.
=Беларусь
• Пішуць аб сустрэчы адпаведнага чыноўніка з паслом Кітая аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі.
• Пішуць аб заяве ўстановы/рады у сферы бяспекі па кіраўніцтвам тога чыноўніка, у якой гаворыцца аб падтрымцы дзеянняў РФ ва Ўкраіне і робіцца заклік да "разумнага" замірэння ваеннага закалоту на поўдні РФ.
• Кіраўніцтва ваенай групоўкі РФ "Вагнер" пасля ваяжу ў бок Масквы перасунута ў Беларусь.
• Вядомы мастак Алесь Пушкін (аб якім пісаў) памёр у шпіталі падчас турэмнага зняволення.
: Па-ранейшаму, захоўваюся паводле першапачатковага канстытуцыйнага імкнення Беларусі да нейтралітэту. Разам з тым, як і раней, лічу карысным стратэгічны падыход, які грунтуецца на шанаванні працы камісіі па правох чалавека СНД у Мінску.
=РФ
• Пішуць аб арышце дзеючымі ўладамі РФ генерала. які вядомы ў Сірыі як "генерал выпаленай зямлі" - пасля таго, як выкарыстоўваў адпаведны спосаб ваявання: прыкладам, паводле Human Rights Watch, у 2020г. той здзейсніў паветраныя і наземныя напады на грамадзянскія аб'екты, інфраструктуру, дамы, школы,медычныя ўстановы, вулічныя рынкі. Прычыны арышту, як мяркуюць у прэсе, прапагандысцкія.
=Іярданія
• Абвешчана аб стварэнні Міжнароднай кааліцыі супроць пагрозы вытворчасці і распаўсюду наркотыкаў з тэрыторыі Сірыі. У ёй бяруць ўдзел больш чым 80 краінаў і 12 рэгіянальных арганізацыяў.
=ЗША
• Амерыканскія ваенна-паветраныя сілы хочуць канкураваць з ВКС РФ - як зразумеў, дзеля бесперашкоднай абароны Францыі ад праяваў навастворанай дзяржавы на тэрыторыі Сірыі - паводле адпаведнай рэзалюцыі РБ ААН.
20.06.2023
Летняе сонцастаянне
=Егіпет
• Справы галоўных абвінавачаных ад апазіцыйнай партыі, што мела абраным свайго прэзідэнта, перададзены ў суд для зацьверджання ім смяротнага прысуду.
=Беларусь
• Дзеючыя ўлады Беларусі ды Егіпету "маюць намер актывізаваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва".
• У Беларусі новыя змены ў выбарчае заканадаўства паводле паведамлення дзеючага старшыні ЦВК, якія вынікаюць з новай (лютаўскай) рэдакцыі Канстытуцыі.
• Заява прэзідыюма дзеючага парламенцкага ўтварэння аб незадаволенасці ўнутранымі справамі ў Прыбалтыйскіх краінах (мінулых рэспублікаХ у складзе СССР) з-за нібыта парушэння імі рэзалюцыі ГА ААН аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і юрыдычнай пагрозы з тое прычыны.
: Незразумела, апраўданне нападу СССР на Польшу ў 1939 годзе сумесна з тагачаснай Германіяй (Пакт Молатава-Рыбентропа) лічыцца той рэабілітацыяй пад выглядам "дня адзінства" у Беларусі?
• Пішуць аб нейкім пагадненні дзеючых уладаў Беларусі ды РФ аб утрыманні ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі" у адказ на агрэсіўныя заявы суседзяў" і дзеля абароны межаў нейкай сумеснай дзяржавы.
: "Унія" з Польшай ужо з'явілася прычынай страты незалежнасці старажытнай дзяржавы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны і Летувы. Пагэтаму мне больш падабаецца быць у собскай дзяржаве, чым "саюзнай".
• Таксама, кажуць аб завозе тое ядзернай зброі РФ у Беларусь.
: Мая грамадзянская пазіцыя стрымана-адмоўная. Бо тое памяншае суверэнную свабоду Рэспублікі Беларусь распараджацца ваеннымі сіламі ва ўласнай тэрыторыі. Таксама, тое супярэчыць канстытуцыйнаму "імкненню да нейтралітэту" Беларусі паводле першай рэдакцыі яе Канстытуцыі (1994 года), прынятай мірным чынам пасля СССР. Ды ўваходзіць у супярэчнасць з Будапешскім мемарандумам аб гарантыях бяз'ядзернага статусу Беларусі.
=ААН
• Урады Канады і Нідэрландаў звярнуліся ў Міжнародны Суд у Гаазе з мэтай прыцягнуць да адказу сірыйскую мінулую ўладу за парушэнне Пагаднення ААН супраць катаванняў ды іншых спосабах жорсткага абыходжання, якое ратыфікавала ў 2004 годзе.
: Калі міжнароднае права не выкарыстоўваецца, дык адбываецца крыміналізацыя міждзяржаўных дачыненняў (міжнародная мафія "ў законе").
=Сірыя
• Міжнародны Суд заклікаў усе урады прыняць надзвычайныя сродкі абароны тых, хто знаходзіцца пад пагрозай катаванняў ад сірыйскай мінулай улады.
: Т.зв. "нармалізацыя" лагічна мусіць пачынацца з выканання прыярытэтаў у галіне патрэбаў міжнароднай справядлівасці.
=ЗША
• Пішуць аб новым пакеце санкцыяў супраць дзеючых уладаў РФ.
• Пішуць аб новым магчымым гешэўце з урадам Ірану з прычыны недапушчэння ядзернага статусу.
: Гэта ўнутраная праблема народаў гэтых краінаў. Таксама, міжнародны аспект бачу толькі ў выкананні імі Статуту і нормаў ААН.
23.05.2023
=Данія
• Гэтая краіна вывела сваіх жаўнераў з Сірыі з-за памяншэння пагрозы ад тамтэйшай навастворанай дзяржавы ды павелічэння пагрозаў на собскіх межах.
=ЗША
• Пішуць аб нейкіх пагрозах ад іхнага собскага штучнага інтэлекту.
: Нешта падобнае з праблемай спама ў інтэрнеце.
=ШАС
• Адбыўся саміт у Нью Дэйлі міністраў абароны гэнай арганізацыі. Між іх прысутнічаў і выступляў дзеючы міністр абароны Рэспублікі Беларусь.
: Не, калі хочуць, няхай прыязджаюць да нас. Але Беларусі больш пасуе імкненне да нейтралітэту - як было вызначана пры мірным аднаўленні яе дзяржаўнасці.
=РБ ААН
• Абмеркаванне становішча ў Сірыі. Францыя, Англія, ЗША супраць "нестабільнасьці", якую стварае, на іх думку, тамтэйшая мінулая ўлада. Яны настойваюць на выкананні рэзалюцыі 2254. Не жадаюць "нармалізацыі і рэканструкцыі",- як пішуць у альтэрнатыўных сірыйскіх СМІ.
: Не. Балбатня. Трэба іншае. Найперш, выключыць з галасавання тыя краіны, якія сталіся зацікаўленымі ў рэгіянальнай дэстабілізацыі. У тым ліку Францыю і ЗША з-за ваеннай прысутнасці. Па другое, аднавіць/удакладніць рэзалюцыю 2254. Бо ў Жэневе рабіць сірыйскую палітыку ня варта, але ўнутры Сірыі ва ўмовах мясцовай бяспекі. Па-трэцяе, першым крокам справядлівасці ААН можа стаць прыпыненне дзейнасці дэлегацыі сірыйскай мінулай улады ў ААН... аж пакуль ня зьявіцца новая сірыйская ўлада без міжнароднай злачыннасці.
=Ліга арабскіх краінаў
• Нейкія выбрыкі на саміце ў Саўдаўскай Аравіі - па-за рэзалюцыямі і справядлявасцю ААН - з запрашэннем на афіцыйнае крэсла Сірыі ў гэтай рэгіянальнай арганізацыі, якое 11 год было незанятае, прадстаўніка сірыйскай мінулай улады.
: Выглядае на рэакцыю рэгіянальных аўтакраціяў на нядаўнія забурэнні арабскай вуліцы. Маўляў, калі што, дык будзе тое ж...
=Іярданія
• Дзеючая ўлада пагражала пачаць ваенную аперацыю супраць наркатычнай пагрозы з тэрыторыі Сірыі.
• Урэшце, ВПС гэтай краіны абстралялі памяжоўныя раёны Сірыі. Мэта - барацьба з наркатрафікам. Забіта, як пішуць, сямья галоўнага наркадылера ў тамтэйшых раёнах.
: Мне было бы больш зразумела, калі дзеля тога была атрымана рэзалюцыя РБ ААН ды выкананы адпаведныя працэдуры міжнароднай справядлівасці і гуманітарнага права (судовы ордэр на арышт, бяспека для сямьі падазронага).
=Беларусь
• МЗС пажадала аднавіць перамовы спаміж уладамі Украіны ды РФ.
: Ува Ўкраіне пад эгідай ААН. На падставе яе дзеючых рэзалюцыяў і справядлівасці, ва ўмовах тамтэйшай бяспекі.
• Сірыйскія СМІ пішуць жахі аб сірыйскай 30-гадовай жанчыне, якая знікла ў лесе Беларусі на мяжы з Латвіяй. Падман кантрабандыстаў-арабаў прывёў яе да холаду і голаду ў лесе... нібыта яе вывезуць адтуль на аўто ў Латвію-Польшу-Германію.
=Сірыя
• На поўначы ды ў Дэйр-эз-Зоры адбыліся дэманстрацыі супраць нармалізацыі адносінаў з мінулай уладай, таксама, супраць злоўжыванняў часовага ўраду ў Ідлібе.
18.04.2023
=Беларусь
• Угодкі спалення жыхароў вёскі Хатынь 22.03.1942г. тагачаснай нямецкай акупацыйнай ўладай, што адзначаецца цяпер на беларускім дзеючым дзярж. узроўні.
• Угодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікай (БНР) 25.03.1918г. перад адступленнем тагачаснай нямецкай акупацыі пасля "Брэсцкага міру" 03.1918г. з тады дзеючай маскоўскай уладай.
• Старшыня камісіі па правах чалавека дзеючага парламенту дзякуе дзеючаму кіраўніцтву за будучае "пасланне да народу", якое стане, на яе думку, у цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці.
• Паведамленні ў інтэрнеце аб праваабарончых заявах з прычыны працягу прызнання палітычнымі вязнямі пэўных беларускіх грамадзянаў з-за паслявыбарчых пратэстаў 2020г.
• Мінабароны паведамляе, што ягоны міністр лічыць слушным "пасланне да народу" дзеючага беларускага кіраўніцтва. Таксама, даецца адмоўная характарыстыка ўзброеным фармаванням Ўкраіны.
: Маё пастаўленне да тое зашласці адмоўнае. На мой конт, нашай краіне трэба падтрымліваць добрасуседскія адносіны са ўсімі краінамі-суседзямі - адпаведна "імкнення да нейтралітэту" у першай рэдакцыі канстытуцыі ад 1994 году.
• Пішуць, што "першая ледзі" Зімбабве адведала Беларусь і цікавілася пытаннямі здароўя і навучання студэнтаў.
=СНД
• Дзеючы "сакратар" гэтай арганізацыі дзякуе Беларусі за яе ўдзел у СНД, АДКБ і г.д.
=ААН
• Савет па правох чалавека ААН працягнуў на год працу Міжнароднай камісіі па расследванні ваенных злачынстваў у Сірыі.
• Раней Арганізацыя па забароне хімічнай зброі прызнала адказнасць Сірыйскай мінулай улады за хім. напад у 2017 годзе супраць альтэрнатыўных ёй уладаў.
=Сірыя
• Пісалі аб нейкіх катаваннях беларускімі памежнікамі маладых сірыйскіх уцнкачоў, якія зрушыліся да беларуска-польскай мяжы, каб пракарміць сем'і.
• Пісалі, што мінулая ўлада больш за 100 разоў бамбіла раёны, пацярпелыя ад апошняга землятрусу. Па дадзеных Сірыйскай сетцы па правах чалавека, ёсці ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
21.03.2023
Веснавое раўнадзенства
=Беларусь
• Паведамляюць аб прысудах кіраўнікам праваабарончага цзнтру ў 7-8 гадоў за дапамогу паслявыбарчым пратэстоўцам 2020 году.
• Тое ж, для жанчынаў-журналісткаў да 10 год.
• Новае штабное практыкаванне ваенных па абароне, як зразумеў, "Паўночна-Заходняга краю".
: Выглядае, што вучацца падпарадкоўвацца знешнім загадам і патрэбам. Або маецца на ўвазе абарона Гарадзеншчыны? Дык тая, хутчэй, заходняя, а паўночна-заходняя -- гэта старабеларуская Віленшчына... Дык што, Мінабароны вучыцца абараняць Вільню?..
Калі так, дык лепей было б, на мой погляд, наладзіць працу камісіі па правах чалавека СНД у Мінску. Тое будзе, мяркую, эканамічнейшым варыянтам для гаспадарствых патрэбаў і для справы стратэгічнга кірунку бяспекі краіны найкарыснейшым. Таму, што было прынята мірна.
=Сірыя
• Пішуць аб нейкіх ваяжах ваеннага кіраўніцтва з ЗША ў/цераз Сірыю.
: Адсутнасць узгадкі, а лепей суправаджэння, Французаў, якіх абараняюць згодна рэзалюцыі РБ ААН ад навастворанай дзяржавы ў Сірыі, прыводзяць думкі да высновы аб нейкім тамтэйшым ваенна-мафіёзным асяродку.
• Таксама, ваенныя ЗША скардзяцца на дакучлівыя дзеянні супраць іх з боку ваенных летакоў РФ.
: Без уліку працэдураў міжнароднай справядлівасці тое выглядае на мафіёзныя звады.
• Арышт сірыйскага журналіста за эфір, дзе ягоны суразмоўца дапускае абразы ў бок саміх сірыйцаў жа.
• Дэманстрацыі аб 12-годдзі Сірыйскай рэвалюцыі.
21.02.2023
Міжнародны дзень матчынай мовы.
=Сірыя
• Пісалі, што сірыйскія праваабаронцы ўзгадвалі рэзалюцыю РБ ААН 2118, дзе прадугледжваліся міжнародныя дзеянні супраць іхнай мінулай улады.
• Пісалі аб зашласцях турэцкіх уладаў да тамтэйшых сірыйскіх уцекачоў.
• МЗС Францыі выступіў супраць нармалізацыі адносінаў з сірыйскай мінулай уладай.
: Гэтага недастаткова - бо Францыя застаецца дэстабілізуючым чыннікам у Сірыі згодна закону аб роўналегласці гвалта на тэрыторыі асобнай краіны.
• Адбыўся землятрус у Сірыі ды Турцыі. Ёсць ахвяры пасля разбурэння дамоў, што будаваліся без уліку нормаў бяспекі для сейсмічна актыўнай прасторы. Эпіцэнтр - у афіцыйным месцы лакацыі сірыйскай альтэрнатыўнай улады ў Турцыі.
• Пісалі аб нейкіх закідах да нармалізацыі адносінаў між новай ўладай у Ізраілі з дзеючай уладай у РФ у дачыненні да Сірыі.
: "А воз и ныне там".
=Беларусь
• Пісалі, што падчас сумесных ваенных практыкаванняў авіяцыі УЗС РБ і ВПС РФ на беларускіх аэрадромах адбываўся розыгрыш заданняў для кожнай з гэтых краінаў.
• Пісалі аб візіце ў Індыю (Бангалор) "камандуючага войскамі паўночна-заходняга аператыўнага камандавання".
• Таксама, што ў сірыйскім горадзе Алепа прыступіў да працы ваенна-палявы шпіталь УС РБ. Наколькі зразумеў, пры падпарадкаванні/кантролі з боку тамтэйшай ваеннай прысутнасці РФ.
: Што тычыцца ваенных справаў, дык застаюся прыхільным да нормаў першай рэдакцыі канстытуцыі 1994 года. Г.зн., як разумею - імкненне да нейтралітэту ды поўны ваенны кантроль над суверэннай тэрыторыяй, дзе аніякай каляктыўнай безадказнасці быць не павінна. Як і ваенных клопатаў на замежнай тэрыторыі без адпаведнага мандата РБ ААН.
17.01.2023
=Беларусь
• Пішуць, што тройчы алімпійская чэмпіёнка ад Беларусі атрымала завочна 12 год зняволення і канфіскацыю маёмасці з-за паслявыбарчых пратэстаў-2020. Суды з тае прычыны ўсё яшчэ адбываюцца.
• Пішуць аб сумесных ваенных практыкаваннях ВПС РБ з ВКС РФ на ўсіх аэрадромах Беларусі.
• Пішуць аб мерапрыемствах, прысвечаных году міра і стварэння.
: Маё пастаўленне, як грамадзяніна, нязменнае - прыхільнасць, збольшага, да нормаў першай рэдакцыі канстытуцыі ад 1994 года - як найбольш збалансаваных для мірных стасункаў унутры і звонку.
=Сірыя
• Пішуць аб дэманстрацыях на альтэрнатыўных тэрыторыях з асуджэннем спробы дзеючай улады Турцыі прымусова замірыць сірыйскіх уцекачоў з іхнай мінулай уладай. Прычым, поўдзень (Сувейда) падтрымлівае поўнач (Ідліб).
• Пішуць, што іранскія ваенныя на падкантрольных ім тэрыторыях прымусова ўводзяць іхную рэлігію сярод сірыйскага насельніцтва.
: Ані Турцыя, ані Іран, ані РФ, ані Францыя з кампаніяй не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтай краіны. Мне падаецца, што РБ ААН абавязана адсочваць дзеяне або бяздзеянне ўласных "сірыйскіх" рэзалюцыяў - з падачы генсека ААН або ўласных краінаў-удзельніцаў. Прычым, як мне вядома, міжнародная справядлівасць з'яўляецца неад'емным падмуркам ААН. Усё астатняе, на мой конт, - дзяржаўна-мафіёзныя дачыненні.
20.12.2022
=Сірыя
• У Сувейдзе было напружанне з мінулай уладай.
• Таксама, як пісалі, адтуль мясцовыя жыхары былі выгналі ваенны патруль РФ і спалілі іхны сцяг, лічачы акупацыйнымі праявамі.
• Аб'яўлена ў ААН аб працягу праблемаў сірыйскай мінулай улады з арганізацыяЙ па забароне хімічнай зброі.
• Пісалі аб напружанні іранскіх ваенных у Сірыі з тамтэйшымі дэм.курдамі, з якімі ЗША праводзілі ваенныя практыкаванні з удзелам дэсантавання з самалётаў.
• Пішуць аб патрэбе міжнароднага суда над сірыйскай мінулай уладай з-за сабраных доказах віны супраць людскаці, тэрміну даўнасці якой няма.
• Пішуць аб нейкіх перадвыбарчых ваганнях турэцкай дзеючай улады наконт аднаўлення суадносінаў з сірыйскай мінулай уладай.
: Мяркую, што тое не павінна датычыць унутрыпалітычнага становішча ў Сірыі, як асобнага дзяржаўнага ўтварэння з уласнай гісторыяй рэзалюцыяў РБ і ГА ААН.
Між іншым, варта было б зменшыць/утаймаваць дэстабілізуючую постімперскую ролю Францыі ў Сірыі - аб чым пішу штораз.
=Беларусь
• Змяніўся кіраўнік Міністэрства замежных справаў. Папярэдні раптоўна памёр.
: На мой конт, варта было б працягваць той кірунак, калі ў 2020 годзе быў афіцыйна апублікаваны пераклад Статута ААН на беларускую мову.
Тое ж тычыцца "сумеснай дзяржавы" РБ і РФ - без афіцыйнага ўжытку/развіцця тытульнай мовы Беларусі аніякай дзяржаўнай роўнасці з РФ няма.
Дарэчы, слушным лічу й удзел Рэспублікі у дасягненні 17-ці мэтаў устойлівага развіцця ААН. Асабліва, ва удасканаленні судовай сістэмы.
22.11.2022
=Іран
• Пішуць, што працягваюцца грамадзянскія пратэсты, якія пачаліся як заступніцтва супроць уціску жанчыны.
=Сірыя
• Прачытаў сірыйскі аналітычны артыкул, дзе ўзгадваецца законны сродак ад ваеннага хаосу. Гэта - Сірыйская ваенная рада, якая прадугледжана ў рэзалюцыі 2254 РБ ААН.
: Дадам, што тое ж, збольшага, прадугледжваецца і ў Статуце ААН (раздзел VII).
=Беларусь
• Дзеючымі ўладамі аб'яўлена аб нейкай "браме ў свет" цераз... Судан. Туды імі накіравана гуманітарная дапамога.
: Менавіта па суданскім прыкладзе прадстаўнік генсека ААН ў Сірыі пачаў адсяляць нязгодных з мінулай уладай грамадзянаў. Вынік - унутраныя праблемы тама, куды яны трапілі. Замест вырашэння праблемаў унутры Сірыі ў местах іх сталага пражывання.
05.11.2022
ПЕРАПЫНАК ПАДОЎЖАНЫ
11.10.2022
ПЕРАПЫНАК ДА 7-га ЛІСТАПАДА
з-за знаходжання
ў рэабілітацыйным цэнтры.
04.10.2022
=Беларусь
• Пачаўся ацяпляльны сезон у жыллёвым фондзе.
• Мінулая журналістка дзяржаўнага тэлебачання атрымала 8 год зняволення за паслявыбарчыя пратэсты-2020.
: Як ужо пісаў, гэта адпавядае сталінскім тэрмінам зняволення за абвінавачанні, якія потым Генпракуратурай СССР былі прызнаныя несапраўднымі, а пацярпелыя ад іх савецкія людзі рэабілітаваныя.
=Сірыя
• У Рукбане (на поўдні краіны) нейкія вайсковыя пературбацыі - новыя кіроўцы з базы ЗША, што месціцца побач, вырашылі падпарадкаваць дэм.курдам тыя ваенныя сілы, што абараняюць тамтэйшых уцекачоў ад сілаў мінулай улады. Гэта, як пішуць, выклікала абурэнне сярод тамтэйшага цывільнага насельніцтва.
• Пішуць аб 7-й гадавіне пачатку масавай ваеннай прысутнасці РФ у Сірыі.
• Сірыйская сетка па правах чалавека нагадала аб 17 вета дэлегацыі РФ у РБ ААН на карысць мінулай улады.
• Таксама, аб нападах на мед.персанал і грамадскія аб'екты, у выніку чаго 4,8 млн. чалавек сталіся перамешчанымі.
• Арганізацыя па хімічным разбраенні скардзіцца на праблемы з улікам хімічнай зброі, што знаходзіцца пад кантролем мінулай улады.
27.09.2022
=Беларусь
• Беларускі "файл" ізноў абмяркоўваўся ў Радзе ААН па правах чалавека.
: Па-ранейшаму лічу, што наданне чыннасці камісіі СНД па правах чалавека ў Мінску, якая створана пры заснаванні СНД, але ня дзейнічае, можа адыграць значную ролю ў развязанні постсавецкіх унутраных зашласцяў.
20.09.2022
=Беларусь
• 17 верасня дзеючая ўлада адзначыла "Дзень адзінства", маючы на ўвазе даваеннае заняцце СССР Польшы і прысабечанне, такім чынам, беларускіх тэрыторыяў, якія былі адышлі да Польшы згодна Рызскай дамовы пасля часу Грамадзянскай вайны на тэрыторыі мінулай Расейскай імперыі. Шмат хто ў свеце лічыць тую "агрэсію" СССР супраць Польшы пачаткам WW2. Прыкладам, наколькі ведаю, Вялікабрытанія ўступла ў вайну пасля заняцця Польшы Германіяй.
: Як беларускі грамадзянін, не падтрымліваю гэную дату для дзяржаўнага свята. Усім вядома, што тое сталася магчымым пасля ўгоды СССР з даваеннай фашыстоўскай Германіяй. Больш таго, як пісаў раней, у сваім выступе ў гонар 20-годдзя вызвалення Беларусі тагачасны кіраўнік Мазураў негатыўна азваўся аб даваенных памылках Сталіна
(той выступ трансляваўся на дзярж. радыё). Канешне, у той жа час, натуральнаму памкненню беларусаў да суадзінства пярэчыць ня стану. Ня хочацца, таксама, каб выглядала на сучасную спробу дзяржаўнай легітымізацыі тых дзярж.служачых, якія ўжо асуджаны пасля шматлікіх ахвяраў. Сярод якіх у Беларусі - кожны чацверты. Да таго ж, застаюся прыхільным да першапачатковага канстытуцыйнага імкнення Рэспублікі Беларусь да нейтралітэту і яе дабрасуседскіх суадносінаў "з усіх бакоў".
13.09.2022
=Сірыя
• Як пішуць, у Рукбане-лагеры без пераменаў.
=Вялікабрытанія
• У Вялікабрытаніі новая прэм'ер-міністр і новы прадстаўнічы дзяржаўны зверхнік.
: Мне падаецца, што было б лепей, каб узрост дзяржаўга прадстаўніка быў абмежаваны.
06.09.2022
=Сірыя
• Пішуць, што ваенныя з кааліцыі, якая абараніла Францыю ад нядаўняй спробы стварыць новую дзяржаву на тэрыторыі Сірыі ды Іраку, завіталі ў сірыйскі лагер уцекачоў Рукбан ля іярданскай мяжы і мешкаючай тамака ваеннай базы ЗША. Яны пацікавіліся гуманітарнымі ўмовамі жыцця ў лагеры.
: Калі тыя ўмовы палепшацца (як патрабуе ад тых ваенных міжнароднае гуманітарнае права), дык тое можа стаць станоўчым зрухам - ад улады страху да ўлады людскасці. Аднак, без падтрымання імі міжнародна прызнанага суверэннага правапарадку і справядлівасці ўнутры сірыйскай краіны той зрух, верагодна, можа быць няўстойлівым. Бо, як мне падаецца, і бяз гэтага нестае законнай пэўнасці ў далейшым знаходжанні ў Сірыі гэнай кааліцыі ўвогуле.
09.08.2022
жнівень - час палітычных вакацыяў
=Сірыя
• Пішуць, што ў Сувэйду на поўдні ізноў завітала ваенна-палітычная дэлегацыя РФ. Мясцовыя прадстаўнікі, наколькі зразумеў, запатрабавалі выдалення прысутнасці Ірана як першую ўмову "нармалізацыі".
: Амаль аб тым жа ўзгадвалася ў звароце Сірыйскага ісламскага савету да палястынскага руху "Хамас", калі той хацеў "нармалізацыі" з Сірыйскай мінулай уладай.
=ЕС
• Афіцыйнае прадстаўніцтва ўзгадвае аб дзвюх гадох з пачатку грамадскіх пратэстаў пасля выбараў у 2020-м.
=РФ
• Ужо этапіравалі віцяблянку ў Беларусь, якую затрымалі ў РФ за ўдзел у тых пратэстах.
=Польша
• Іншая віцяблянка скардзіцца на кепскае жыццё ў паслявыбарчым выгнанні і хоча ад ЕС паляпшэння ўмоваў тамтэйшага знаходжання.
=Беларусь
• Дзеля ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі дзеючае ўнутры краіны прадстаўніцтва аднавіла заклік ў ААН пра без'ядзерныя зоны з адсутнасцю пагрозы ядзернага ўдару, што прапаноўвалася ў 90-х і было адхілена.
: Мне, як суграмадзяніну, падаецца, што, хаця й маецца карыснае зерне, можна было зрабіць інакш - пацвердзіць мірныя намеры канкрэтнымі крокамі (напрыклад, часовы "мараторый" - як тое рабілася ў часы перабудовы, дэмакратызацыі і галоснасці). Іначай, выглядае на чарговую пагрозу размяшчэння ядзернай зброі. Што, у сваю чаргу, будзе пагрозай беларускаму суверэнітэту (імпарт з РФ, утрыманне, кіраванне, ахова) і народу.
• Альтэрнатыўнае прадстаўніцтва (за мяжой) паведаміла аб будучым удзеле ў пасяджэнні ГА ААН.
=ЗША
• Пішуць, што па загадзе дзеючага кіраўніцтва ЗША у Аўганістане забіты "тэрарыст №2".
: Як і ў выпадку з №1 у Пакістане, мяне бянтэжыць адсутнасць выкарыстання працэдураў міжнароднай справядлівасці: суд, ордэр на арышт, вырак (завочны?). Без чаго справа выглядае на праяву індывідуальнага дзяржаўнага тэрарызму, бо дзяржава павінна дзейнічаць законна, у тым ліку ў стасунках з іншымі дзяржавамі. Тая ж практыка, на жаль, дэманструецца ваеннымі ЗША ў Сірыі з-за нядбайнасці кіраўніцтва Францыі, якое там выкарыстоўвае сілы ЗША дзеля самаабароны ад усё яшчэ для Францыі дзеючай (?!) пагрозы ад навастворанай дзяржавы ў Сірыі. Гэнае, на мой конт, адмоўна ўплывае на міжнародную практыку як унутраных, так і міждзяржаўных адносінаў.
02.08.2022
=Сірыя
• Пішуць аб праблемах з вадой у лагеры ўцекачоў Рукбан ля іярданскай мяжы ды побач з ваеннай базай ЗША.
: Праблема невыканання гуманітарнага права Францыяй на занятых тэрыторыях навастворанай дзяржавы ў Сірыі, ад якой яна абаранялася паводле адпаведнай рэзалюцыі РБ ААН.
• Пратэсты на рынках у г.Манбіж супраць дэм.курдаў з-за іхных жорсткіх паводзінаў да цывільных і моладзі, якую прымусова рэкруціруюць у армію дзеля абароны ад "турэцкай пагрозы".
: Мне падаецца, што для гэтага выпадку падыходзіць арт.34-35 Статута ААН. Бо становішча выйшла за рамкі унутры сірыйскага канфлікту і закранае "міжнародны мір і парадак". Дарэчы, варта прыгадаць, што дэлегацыя РФ у РБ ААН ня бачыла шкоды для гэтага, калі накладала вета на рэзалюцыю, што асуджае гвалтоўнае падаўленне мінулай уладай мірных пратэстаў у Сірыі ў пачатку грамадзянскіх забурэнняў. Разам з тым, лічу - бягучая ваенна-палітычная адказнасць Францыі за непарадак пасля навастворанай дзяржавы ў Сірыі.
=РФ
• Як пішуць, мясцовы суд горада на Няве вырашыў экстрадзіраваць маладую віцяблянку, што прымала ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе ў Беларусі, а потым зьехала ў РФ і тама была арыштаваная на попыт унутры дзеючага беларускага боку.
26.07.2022
=Беларусь
32 гады ад даты (27.07.1990) прыняцця тагачасным беларускім парламентам - Вярхоўным Саветам - Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце:
"…Дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца ў імя вышэйшай мэты - свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і яе міжнароднымі абавязацельствамі;
…Рэспубліка Беларусь патрабуе ад Урада СССР безумоўнай і тэрміновай кампенсацыі ўрону, звязанага з пераадоленнем наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;
…Рэспубліка Беларусь забяспечвае функцыянаванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, захаванне нацыянальных традыцый і гістарычнай сімволікі".
: Мне падаецца вельмі паважным тое, што гэта было зроблена мірным чынам. Пагэтаму, дзеля захавання мірнага жыцця варта захоўвацца паводле прынятых тады арыентыраў.
19.07.2022
=Беларусь
• Пішуць аб працягу справы віцяблянкі, якую арыштавалі ў горадзе на Няве за паслявыбарчую пратэстную актыўнасць у 2020 годзе. Яна цераз апеляцыю ня хоча, каб яе дэпартавалі ў Беларусь. У ААН тога ня хочуць таксама.
• Пішуць аб выраку ў 8 год зняволення маладой журналістцы, якую арыштавалі за яе працу па асвятленні пратэстаў у 2020 годзе для замежнага (польскага) тэлеканалу.
: Роўна гэткі ж вырак атрымала мая руская прабабуля, пасля вайны, за дапамогу "англійскім шпіёнам" - галадуючым манашкам. Потым яе рэабілітавалі напрыканцы 80-х, як за беспадстаўныя рэпрэсіі.
=Сірыя
• Пішуць, сярод іншага, аб нейкім плане пераразмеркавання сірыйскай нафты, здабыча якой знаходзіцца пад кантролем дэм.курдаў. Здабываючыя кампаніі хочуць 1/3, астатняе - ААН.
: Маё пастаўленне ранейшае. ААН - па-за камерцыйных гешэўтаў. Усё прыроднае багацце 100% мае належыць народу, уключаючы выбар гэных здабываючых кампаніяў (або, як вырашаць суверэнныя прадстаўнікі "з усіх бакоў"). У адваротным выпадку тэй план будзе нагадваць новакаланіляльную практыку пад эгідай ААН. За якую нясе ваенна-палітычную адказнасць Францыя, паводле чыёй абарончай рэзалюцыі ад навастворанай дзяржавы ў Сірыі так сталася.
12.07.2022
=Беларусь
• Чытаю аб новых крымінальных справах за "экстрэмізм" падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 супраць сямейных маладзёнаў, у якіх па 2-4 дзіцяці.
: Выглядае на праяву перашкоды дэмаграфічнай бяспецы беларускага грамадства і ягонаму росквіту.
• Пішуць аб супрацы з Кітаем у IT-сферы (TikTok).
• Пішуць аб планаванні больш за 400 законаў, якія сінхранізуюць заканадаўства з падобным у РФ - паводле дамоўленасцяў дзеючага кіраўніцтва.
: На мой погляд,- як беларускаага грамадзяніна,- з тэй ініцыятывай трэба самастойна выходзіць у парламент (калі ён самастойны) з абгрунтаваннем на конт яе актуальнасці нацыянальным патрэбам і беларускаму заканадаўству.
Бо, як ужо пісаў, геапалітычны дысбаланс у Беларусі з-за прымусовай "інтэграцыі" ва ўсходні бок прывёў да войнаў на ўсёй "інтэграцыйнай" тэрыторыі ў 19-м і 20-м стагодзі. Як і ранейшая інтэграцыя (дзярж. унія) ў заходні. Паўтарэння той зашласці ня трэба.
Мне, асабіста, была бы больш зразумелая інтэграцыя ў бок сусветнай эканомікі, каб павялічыліся даходы беларускмх грамадзянаў.
=Сірыя
• Пішуць, што дэм.курды ў адказ на турэцкую пагрозу ўступілі ў ваенны альянс з сіламі мінулай улады + РФ + Іран,- і размяшчаюць іхныя сілы на падкантрольнай тэрыторыі, якую занялі ў Сірыі пасля навастворанай дзяржавы.
• Пасля, высветлілася, што сірыйскія арабскія сілы, якія падкантрольныя дэм.курдам, адмовіліся ваяваць з супляменнікамі, якія знаходзяцца на боку турэцкіх сілаў.
• Ля іярданскай мяжы, на тэрыторыі, падкантрольнай ваеннай базе ЗША, адбыліся бамбардаванні ВКС РФ "штабоў" альтэрнатыўных сірыйскіх сілаў. У адказ адбыліся іхныя навучанні сумесна з сіламі ЗША па выкарыстанні мабільнай ракетнай сістэмы Hymer, якую атрымалі ў карыстанне ад ЗША.
• Пішуць аб нейкім пагадненні ЗША з Іранам аб бесперашкодным экспарце іранскай нафты да тэрыторыі, падкантрольнай сірыйскай мінулай уладзе.
: Калі так, дык, ізноў жа, выглядае на умяшальніцтва ва ўнутраныя справы - без узгадення з суверэннымі сірыйскімі бакамі "з усіх бакоў".
05.07.2022
=NATO
• Гэтая ваенна-палітычная арганізацыя прыняла ў свае шэрагі Швецыю і Фінляндыю. Як пішуць, заклікала Беларусь спыніць яе саўдзел у вайне РФ супраць Украіны. Прытым, будзе падтрымка ўкраінскага войска ў накірунку пераводу з савецкага ўзору на "натаўскі".
: Маё пастаўленне нязменнае - падтрымка першаснага суверэннага імкнення мірнай Беларусі да нейтралітэту. А значыць, ня браць удзел у ніякіх ваенных саюзах, ня мець на беларускай тэрыторыі замежныя войскі, у тым ліку РФ.
=Беларусь
• Мінабароны аб'явіла аб пачатку абарончых навучанняў арганізацыйна-штабнога кшталту з паўночна-заходняга боку.
• Як пішуць, працягваецца дзе-нідзе святкаванне старажытняга летняга свята "Купалле".
• На дзяржаўным узроўні адзначаны "Дзень незалежнасці" 3 ліпеня, які пераназначаны на дату вызвалення Мінску савецкім войскам ад нямецка-фашыстоўскай акупацыі ў 1944 годзе заміж - 27 ліпеня - ранейшай даты мірнага аб'яўлення дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь падчас "параду суверэнітэтаў" мінулых савецкіх рэспублікаў у 1990 годзе.
=Сірыя
• Пішуць аб злоўжываннях з боку мінулай улады ў размеркаванні гуманітарнай дапамогі ААН. Адзначаюць, нават, што тыя гуманітарныя грузы траплялі ў войска мінулай улады падчас ягоных наступальных аперацыяў, у выніку якіх і адбываліся новыя цывільныя выгнанцы.
: Менавіта таму і пісаў аб патрэбе незалежнасці ААН ад дазволаў мінулай улады. Бо немагчыма залежыць ад тых, каго вызначаюць "ваеннымі злачынцамі", без траплення ў дзяржаўна-мафіёзную пастку.
• Ліван хоча адпраўляць 15000 сірыйскіх уцекачоў пад кантроль сірыйскай мінулай улады штомесяц пад яе "гарантыі бяспекі".
: Тыя "гарантыі", як пішуць, пакуль непрызнаныя задавальняючымі ў ААН.
28.06.2022
=Сірыя
• Пратэсты супраць "часовага ўрада" на поўначы (у Ідлібе) з-за рашэння аб высяленні ўцекачоў з дамоў,- як пішуць СМІ,- якія яны цяпер займаюць і гаспадары якіх самі, таксама, ўцяклі.
: Нешта усе мясцовыя ўлады пачалі чапляцца да сірыйскіх уцекачоў і "вырашаць" іхныя ўнутраныя сірыйскія праблемы, не чакаючы палітычнага ўрэгулявання ААН і выракаў установаў міжнароднай справядлівасці.
• Пішуць, што ўзгаданы нядаўна "газавы гешэўт" Егіпету, Ізраілю і Лівану нейкім чынам закранае тэрыторыю Сірыі.
: Калі так, дык без угоды суверэнных сірыйскіх уладаў "з усіх бакоў", мяркую, той геапалітычны гандлёвы праект выглядае малаверагодным і сумніўным з-за адсутнасці міжнародна прызнанай унутранай сірыйскай бяспекі.
=Беларусь
• Адпраўлена гуманітарная дапамога ў Сірыю,- як пішуць у дзяржаўных СМІ,- у "асабліва пацярпелыя раёны".
: На жаль, не прачытаў аніводнага пацверджання аб беларускай гуманітарнай дапамозе, атрыманай у раёнах, дзе жывуць уцекачы. Ці гаворка аб будаўнічай тэхніцы для мінулай улады, якая сама ж і разбурыла тыя раёны, а потым іх заняла, вытурыўшы адтуль "нязгодных"?
На жаль, гуманітарная дапамога ў некаторых СМІ прыроўнена да "гуманітарных войскаў". Таму й праблемы.
21.06.2022
Дзень летняга сонцастаяння.
=Беларусь
• Пачатак адзначэння старажытнага свята "Купалле".
• Пачатак нападу на Беларусь (у складзе/саюзе з усходе-суседняй ўладай) спачатку Францыі, а потым Германіі ў 19-м і 20-м стагоддзі адпаведна.
• Узгадванне ахвяраў WW2.
=ЕС
• Егіпет, ізраіль і ЕС аб'явілі аб супрацы ў газавай сферы. Пішуць, што наўзамен абмежаванняў газавых паставак у ЕС з РФ.
=Румынія
• Улады пачынаюць здабычу газу ў Чорным моры.
=РФ
• Пішуць аб меўшых адбыцца бы 60-х угодках вакаліста рок-гурта з Ленінграда, запіс савецкай песенкі "Перемен!" якога, часцей за ўсё чуўся ў пасявыбарчых пратэстах 2020-га года ў Беларусі.
=Сірыя
• Нейкая ваенная актыўнасць на поўначы краіны.
• Пішуць аб наркатрафіку з Ірану, які кантралюецца мінулай уладай і "Хезбалой".
: Выглядае на прыклад таго, як дзяржаўна-мафіёзная эканоміка спараджае дзяржаўны тэрарызм.
=Турцыя, Ліван
• Пішуць аб новых пагрозах дэпартацыі сірыйскіх уцекачоў у Сірыю, але ў ААН кажуць, што няма ўмоваў для іхняга дабрахвотнага вяртання.
: Мяне бянтэжыць, што лёс сірыйцаў тамтэйшыя легітымныя ўлады вырашаюць без уліку іхняга суверэннага прадстаўніцтва з "усіх бакоў" (у тым ліку альтэрнатыўнага). Таксама, калі ўзгадваюць ААН, дык чаму не звяртаюцца па кампенсацыю ва ўстановы міжнароднай справядлівасці з-за эканамічнай шкоды ад ваеннага ціску на сірыйскіх цывільных, якія вымушаны былі пакінуць свае дамы? Можа, у ААН тады хутчэй выявяць "зацікаўленыя бакі" ўнутранага сірыйскага канфлікту, якія адказныя за масавыя прымусовыя перамяшчэнні ўцекачоў? Што можа паспрыяць дэкрыміналізацыі дзяржаўных суадносінаў у рэгіёне.
14.06.2022
=СНД-Беларусь
• Пішуць, што адбылося пасяджэнне камісіі МПА СНД па дзярж.будаўніцтву і самакіраванні. Абмяркоўвалі мадэльны закон аб назіранні за выбарамі і рэферэндумамі.
Ад Беларусі прысутнічаў прадстаўнік адпаведнай камісіі г.зв. парламенцкай "палаткі" - установы наўзамен парламенту паводле першага варыянту канстытуцыі незалежнай беларускай дзяржавы ад 1994 года.
: Гэта, вядома, лепей, чым нічога - як з камісіяй СНД па правах чалавека у Мінску.
=магатэ
• Бальшынёй галасоў прынятая рэзалюцыя, асуджаючая Іран. Кіраўніцтва той краіны, пакрыўджанае, абмежавала усю прысутнасць МАГАТЭ на іранскіх ядзерных аб'ектах.
: Праблема Ірана, што характэрызуе палітычнае пастаўленне да ААН, у выніку чаго іранскую дэлегацыю пазбавілі права галасаваць у яе Генасамблеі. Калі РБ ААН маўчыць, дык грамадзяне кожнай краіны самастойна вырашаюць пастаўленне да тое прычыны міжнароднага і рэгіянальнага неспакою.
=Сірыя
• Ўзгадваюць чарговыя ўгодкі стварэння Свабоднай Сірыйскай арміі.
07.06.2022
=Турцыя
• Як пішуць, улады па-ранейшаму плануюць пабудаваць 100000 дамоў на поўначы Сірыі для "бяспечнай зоны" сірыйскім уцекачам у Турцыі, якіх туды мяркуюць у чарговы для іх раз перамясціць.
: Аніякае турэцкае будаўніцтва на сірыйскай тэрыторыі ня можа ісці бяз згоды суверэннага сірыйскага прадстаўніцтва ("з усіх бакоў") і мясцовай улады. Калі, канешне, рупіцца аб захаванні паводле міжнароднага права. Менавіта так тое выглядае з майго гледзішча замежнага для іх усіх грамадзяніна.
=Ізраіль
• Кіраўніцтва па-ранейшаму пакідае за сабой права на самаабарону ў сувязі з некантралюемай МАГАТЭ іранскай ядзернай праграмай.
: Менавіта МАГАТЭ з'яўляецца індыкатарам бяспекі ў гэтым пытанні - на колькі разумею, для ўсіх грамадзянаў краінаў ААН.
=Беларусь
• У Гродне адбываецца фэст нацыянальных культураў.
• У Полацку будуць судзіць мясцовую журналістку з-за нейкага крытычнага пастаўлення да наведвання кіраўніка РПЦ у гэты старажытны беларускі горад.
31.05.2022
=Турцыя
• Кіраўніцтва аб'явіла, што хоча правесці 5-ю ваенную аперацыю супраць сірыйскіх дэм.курдаў, каб стварыць у іх "зону бяспекі" (куды выселіць сірыйскіх уцекачоў).
=ААН
• Падобна, што ў кіраўніцтве ня хочуць новай ваеннай эскалацыі ў Сірыі з боку Турцыі, але палітычнага замірэння.
=ЗША
• Кіраўніцтва супраць турэцкай ваеннай ініцыятывы ў Сірыі з-за небяспекі ваенным ЗША, якія прымаюць удзел у барацьбе з навастворнай дзяржавай поруч з дэм.курдамі.
• Арыштаваны танкер з Ірану.
=Іран
• Арыштаваныя 2 грэчаскіх танкеры, якія былі ў Пярсіцкай затоцы.
=Францыя
• Кіраўніцтва падтрымлівае грэцкія ўлады ў ваенна-марскіх спрэчках з турэцкімі ВМС.
• Забіты французскі журналіст, які апісваў падзеі падчас спробы гуманітарнай эвакуацыі цывільных ва Ўкраіне і трапіў пад абстрэл. Хочуць расследвання і пакарання віноўных.
=МАГАТЭ
• Пішуць, што іранская ядзерная праграма накапіла ўжо шмат урану ад часу 13-га года...
=Беларусь
• Пішуць аб адзначэнні тысяча сто шасцідзесятых ўгодкаў ад заснавання горада Полацка, з якім сувязваюць пачатак беларускай дзяржаўнасці. Узгадваюць першадрукара з Полацку, які пачаў друкаваць Біблію на роднай яму мове. Яшчэ, апроч узгадкі ў летапісах, гавораць аб аўтэнтычным творы літаратурна-мастацкага слова, які апісвае тагачасныя "былінныя" падзеі і шмат чаго кажа аб Полацку.
• Набліжаецца экстрадыцыя віцяблянкі з гораду на Няве ў Беларусь, якая прасіла там палітычнага прытулку, але ёй адмовілі і арыштавалі паводле запыту з-за беларускіх паслявыбарчых пратэстаў 20-га году. У вязніцы яна выйшла замуж.
24.05.2022
=Сірыя
• Сірыйскі Ісламскі Савет не пагодзіўся з турэцкім варыянтам "дабрахвотна-прымусовага" вяртання сірыйцаў у сваю краіну спосабам засялення іх у нейкія новапабудаваныя дамы ў нейкай "бяспечнай зоне", але - толькі ў свае дамы і гарады па месцах ранейшага сталага пражывання.
• Пішуць, што пасля нядаўна аб'яўленай амністыі мінулай улады выйшлі на волю каля тысячы вязняў.
=Іран
• Арыштаваны нейкі танкер з "кантрабанднай" нафтай.
=Кувейт
• Арыштаваны іранскі танкер, які "скупляў кантрабанднае паліва ў малых судоў".
18.05.2022
=Літва
• Сейм прызнаў РФ тэрарыстычнай дзяржавай.
=Марока
• Адбылася канферэнцыя аб глабальнай кааліцыі супраць ужо пераможанай летась навастворанай дзяржавы ў Сірыі ды Іраку адпаведна "французскай" рэзалюцыі РБ ААН.
=Іярданія
• Пішуць аб намеры здабываць уранавую руду на собскай тэрыторыі, узбагачаць яе звонку ды выкарыстоўваць на ўласным ядзерным рэактары, што мае пабудаваць РФ. Запэўніваюць, што МАГАТЭ ня супраць.
=Фінляндыя
• Аб'яўлена аб намеры далучыцца да NATA.
=Турцыя
• Пішуць аб пярэчаннях паспешліваму далучэнню Фінляндыі да NATA, з прыкладам Грэцыі, чые караблі выступалі супраць турэцкіх.
: Шкада, што "Хельсінскі працэс" застаўся ў гісторыі. Хаця, меў быць устойлівы працяг. Напрыклад, той, аб чым казаў у газеце "Труд" ад 30.10.1986г. генсек усеіндыйскага кангрэсу прафсаюзаў Індраджыт Гупта: абмеркаванне пытання ўмацавання міру, бяспекі і супрацоўніцтва ў Азіі ды ў басейне Ціхаакіянскага рэгіёну.
("дедова газета", yuras-karpau,
За мир без ядерного оружия.)
10.05.2022
=Беларусь
• Як зразумеў са СМІ, нач. беларускага генштаба ўбачыў узрастаючую пагрозу з боку "Захаду". Тое ж казаў раней нейкі ваенны з беларускай Рады бяспекі.
: Мая пазіцыя нязменная - першаснае канстытуцыйнае імкненне да нейтралітэту.
• Як зразумеў са СМІ, чыноўніца, аб якой узгадваў спярша, падкрэсліла ролю жанчынаў у захаванні міру і спакою ў звароце да жанчынаў Кітаю.
• Як зразумеў са СМІ, альтэрнатыўная прадстаўніца Беларусі (за мяжой) хоча паслабіць санкцыйны ціск з простых беларусаў.
• У Беларусі адзначылі зменены дзень дзяржаўнага сцягу (які адрозніваецца ад першага дзяржаўнага - бела-чырвона-белага) ды дзень Перамогі (дзень заканчэння вайны з Германіяй у WW2).
=ААН
• Рада бяспекі прыняла рэзалюцыю аб станоўчай ролі генсека ААН па замірэнні вайны ва Ўкраіне.
: Гэта ці пятая рэзалюцыя ААН на гэты конт?...
Дзіўная грэблівасць да рашэнняў ААН у яе сузаснавальнікаў - мінулых рэспублікаў савецкага хаўрусу.
=ЗША
• У бягучай адміністрацыі "зняверыліся" на конт магчымасці гешэўту з Іранам аб ягонай ядзернай праграме.
: Мая пазіцыя нязменная. Нельга палітыку/бяспеку мерыць грашыма.
=ЕС
• Прадстаўнік ЕС едзе ў Іран на конт "ядзернага гешэўту".
: Мая пазіцыя нязменная - спачатку безумоўныя міжнародныя прынцыпы ААН аб мірным атаме, якія тычацца ўсяго свету, а потым - усе астатнія пытанні эканамічнага характару, якія з'яўляюцца справай суадносінаў асобных краінаў (ЗША) ці міжнародных арганізацыяў (ЕС) з Іранам.
=Турцыя
• Улады хочуць сварыць умовы для вяртання 1 млн. сірыйскіх уцекачоў у "зоны бяспекі" у Сірыі пры фінансавай падтрымцы ААН, але - "не ў рукі забойцаў".
=Сірыя
• Прадстаўнік генсека ААН рыхтуе чарговую "Жэневу" па Сірыі.
: Маё пастаўленне нязменнае - сустрэчы ўнутры краіны ва ўмовах тамтэйшай бяспекі + зняцце перашкодаў для дзеяння ўстановаў міжнароднай справядлівасці ААН у безумоўным парадку.
• Прадстаўнік ЕС падкрэсліў нязменнасць пазіцыі да сірыйскай мінулай улады.
: Маё пастаўленне замежнага грамадзяніна простае: яна - мінулая, згодна рэзалюцыяў ААН і жадання народу, які панес шмат ахвяраў і выгнанцаў, і як бы насупроць афіцыйна, практычна і публічна ня рупіліся ў Іране або ў РФ.
=Ізраіль
• Мясцовая газета хоча адмены санкцыяў ЗША для Сірыі з-за пакутаў простага насельніцтва на тэрыторыях, якія кантралюе мінулая ўлада.
: На мой конт, гэта справа суверэнных міждзяржаўных адносінаў сірыйцаў "з усіх бакоў" з уладамі ЗША. Можа быць, мела бы сэнс, каб у гэтым пытанні пасярэднічала ААН.
03.05.2022
=Сірыя
• Пішуць аб акалічнасцях масавага забойства мірных грамадзянаў на поўдні Дамаска ў красавіку 2013 года, аб чым есць відэадоказы. Называюць, нават нумар вайсковай часткі мінулай улады, якая тое здзейсніла ды імёны ахвяраў. Тое забойства, як пішуць, паспрабавала апраўдаць нейкая выкладчыцкая асоба з боку мінулай улады, якая прыдумала дзеля тога, наколькі зразумеў, навуковую тэорыю. Але,пасля публікацыі відэадоказаў, актывісты спрабуюць прыцягнуць да міжнароднай адказнасці віноўных.
• Задаюцца пытаннем аб тым, ці могуць у міжнародным праве быць "нармалізаваныя" масавыя забойствы канкрэтнай дзяржпярсонай дзеля захавання ейнай ўлады.
• Таксама, пішуць аб перашкодах мінулай улады расследванням хім.атак арганізацыі па забароне хім.зброі. Напрыклад, хім.атацы ў Гуце 2013 года, калі загінула прыкладна 1400 чалавекаў.
=ААН
• Генасамблея прыняла рэзалюцыю, якая абавязвае краіны з правам вета абгрунтоўваць ягонае выкарыстанне пры галасаваннях ў Радзе Бяспекі адпаведнасцю Статуту ААН.
• Генсек ААН прыбыў ва ўкраінскае мястэчка, дзе адбылася масавае забойства цывільных, з-за якога ГА ААН выключыла дэлегацыю РФ са складу Рады па правах чалавека ААН. Як зразумеў, ён хоча расследвання і прыцягнення віноўных да міжнароднай крымінальнай адказнасці. Падчас візіту, як пішуць, меў небяспеку ад недалёкага ад ягонага месцазнаходжання траплення ракетаў з боку ваенных РФ, нягледзячы на рэзалюцыю ГА ААН, якая заклікае спыніць агонь.
26.04.2022
Дзень Чарнобыля
=Сірыя
• Пішуць, што ў дэм.курдаў з'явіліся мясцовыя праваабаронцы.
• А ў сірыйцаў на альтэрнатыўных тэрыторыях хранічныя прэтэнзіі да мясцовых структураў ААН, што ня маюць належных кантактаў унутры краіны.
: Праблема мае іярданскія карані, як ужо пісаў раней.
• Пішуць аб нейкіх праблемах сірыйцаў з турэцкай арміяй.
• Пішуць аб перыядычных праблемах "Нацыянальнай арміі" (што падпарадкавана туркам) з унутранымі жыхарамі краіны.
: Нацыянальных арміяў, падпарадкаваных іншым нацыям, не бывае,- як ужо пісаў раней.
=Беларусь
• Чыноўнік дзеючых уладаў абураўся, што праблема прысутнасці беларускай і рускай дэлегацыі падчас жалобных мерапрыемстваў у мінулых нямецкіх канцлагерах так і ня вырашана.
: Мне, як грамадзяніну, незразумелы настойлівы імпэт выступоўцы да ўладаў іншай краіны. Хаця цяпер маюцца паведамленні аб пакутах ў іншых недалёкіх местах, аб чым ёсць рэзалюцыі ААН.
• Жалобны грамадска-палітычны "Чарнобыльскі шлях" у Мінску забаронены.
: Сучасныя паведамленні аб новых ядзерных пагрозах "там-сям" аж знадта частыя. І закрываць на іх вочы, на мой конт, нельга. Асабліва, улічваючы Будапешскі мемарандум. Які, між іншым, выключае эканамічны ціск супраць суверэнітэту краіны.
• Першая чыноўніца, узгаданая раней, сябрукаецца з амбасадарам РФ у Беларусі.
• Як пішуць, турэцкія авіялініі ня будуць лятаць у Беларусь да 31 мая г.г.
19.04.2022
=Беларусь
• Зварот амерыканскіх беларусаў да суайчыннікаў у Беларусі з Мемарандумам, дзе прапануецца, збольшага, адвярнуцца ад РФ і павярнуцца тварам да "Захаду".
: Нагадала, трохі, на вядомыя тэлемасты часу "перабудовы".
• Яшчэ чыноўніца паскардзілася на "дзікунскі" стан на заходняй мяжы. Улады аб'явілі месяц "бязвізу" для "недружалюбных" краінаў-суседзяў.
=РФ
• Прачытаў, што тамтэйшыя ўлады збіраюцца экстрадзіраваць зняволеную тамака дзяўчыну ў Беларусь па запыце ўнутраных беларускіх уладаў.
: Грамадскія пратэсты ў Беларусі пасля апошніх выбараў мелі выразны жаночы (гендэрны) кантэкст. Таму чытаць аб палітычным зняволенні жанчынаў - нібыта браць удзел у нявырашыных унутраных сямейных праблемах дзеючых палітыкаў. Менавіта таму аддаю перавагу сямейным палітыкам,
асабліва законным чынам.
• Затоплены флагман Чарнаморскага флоту РФ "Масква". Адказнасць за тое узяў на сябе ўкраінскі бок. Перад тым быў самахоць (з-за небяспекі захопу) затоплены флагман украінскага флоту "Сагайдачны".
12.04.2022
Дзень касманаўтыкі
=ЗША
• NYT апублікавала расследванне аб памылках, якія былі дапушчаныя ваеннымі сіламі пад камандаваннем ЗША супраць навастворанай дзяржавы ў Сірыі.
=ААН
• ГА ААН агульным галасаваннем выключыла РФ са складу Рады па правах чалавека з-за цывільных ахвяраў ва Ўкраіне. Гэта ўжо чацьвертая рэзалюцыя ААН аб Украіне і ролі ў яе дзяржаўным жыцці суседняй РФ.
: Ці, можа, ААН падступіцца да вырашэння пытання аб невыкарыстанні права вета, калі парушаецца гуманітарнае права і яе Статут?
=Сірыя
• Узгадваюць 4-ую гадавіну хім.атацы мінулай улады ў Думе, якая скончылася прымусовым перасяленнем сірыйцаў, нязгодных з працягам панавання над імі мінулай улады, на поўнач краіны.
• Праблемы з пітной вадой у Дэраа.
=ЕС
• Для транспарту з РФ і РБ зачынены свабодны рух грузавікоў.
=Беларусь
• Дзеючая чыноўніца паскардзілася на праблемы з доступам у мінулыя нямецкія фашыстоўскія канцлагеры беларускай дэлегацыі дзеля афіцыйнага ўшанавання тамака памяці тагачасных беларускіх і рускіх ахвяраў.
: З дзяцінства памятаю тыя сінія нумары на плячы і кісці суседняй старой. Ёй пашчасціла вараціцца пасля савецкага вызвалення. Тады мы лічылі, што кожны, хто робіць нялюдства - фашыст. Калі стаў дарослым, даведаўся, што гэта не зусім так. Што войны працягваюцца разам з ахвярамі. А іхныя ініцыятары прыдумваюць для тога ўсё новыя прычыны...
05.04.2022
=Сірыя
• Пратэсты ў Дэйр эз ЗОР супраць кіравання дэм.курдаў. Як пішуць, становішча пад іхнай уладай не палепшылася, але пагоршылася.
: Выглядае на праявы міжэтнічнага канфлікту, дзякуючы "гістарычным" ваенна-саюзным прыхамацям ЗША і беспрынцыпнага патурання ім з боку дзеючых ўладаў Францыі.
• Пагаршэнне гуманітарнага стану з-за аднаўлення аблогі лагеру Рукбан ля Іярданскай мяжы.
: Бяспека для гуманітарнай дастаўкі - вось актуальная ваенная задача для міжнародных сілаў. Тым больш, што існуе адпаведная рэзалюцыя РБ ААН аб прымусовай гуманітарнай дастаўцы. Менавіта гэта дапаможа запабегчы выбрыкам дзяржаўнага тэрору.
=Беларусь
• Ваенныя ЗША прыгразілі адрэагаваць на ваенную эскалацыю з беларускага боку ў бок Украіны.
: Мне не падабаецца, што беларускія грамадзяне могуць стаць закладнікамі праблемаў у суадносінах паміж трэцімі краінамі. Беларусі патрэбная ўласная краіна і ўласная бяспека, а не "саюзнае будаўніцтва" з РФ, якое пачынае выглядаць небяспечным. Менавіта таму трымаюся прыхільнасці захавання беларускага дзяржаўнага нейтралітэту.
Разам з тым, лічу, што дэстабілізацыю балта-чарнаморскай прасторы ня трэба разгойсаваць. Але кіравацца нормамі міжнароднага права і справядлівасці, не забываючыся на
балючыя высновы пасляваеннага гуманітарнага права.
Не залішне прыгадаць аб стварэнні ў свой час рэгіянальнай камісіі СНД па правах чалавека ў Мінску. Актуальнасць патрэбы якой толькі ўзрастае.
• У Беларусі аб'яўлена аб адкрытасці межаў.
=Турцыя
• Пішуць аб перамовах спаміж РФ і Ўкраінай ў Стамбуле.
: Маё пастаўленне нязменнае: перамовы аб Украіне лепей праводзіць ва Ўкраіне. Гэтаксама, як перамовы аб Сірыі трэба праводзіць у Сірыі. Ва ўмовах мясцовай бяспекі, якую здольныя прадаставіць "гаранты" (Бо, як той сірыец казаў з-пад бамбёжак: "І дваццаць пятая "Жэнева" нічога ня вырашыць").
29.03.2022
НАЎРУЗ
(працяг свята астранамічнай вясны -
"новы раз")
=Беларусь
• Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь апублікаваў свой агляд бягучай правазаконнасці. У ім ухвалены спосаб, якім былі ўнесены чарговыя змены ў першую канстытуцыю ад 1994 года. Таксама, ухвалены апошнія законы.
: Мне незразумела, чаму КС РБ не заўважыў парушэння канстытуцыйнага нейтралітэту падчас і пасля апошніх ваенных практыкаванняў з РФ.
=ААН
• Генеральная Асамблея ААН, прыняла ўжо трэцюю рэзалюцыю аб Украіне. Бальшынёй галасоў (140), як пішуць, яна патрабуе неадкладнага спынення агрэсіі РФ супроць Украіны.
• Кіраўніцтва МАГАТЭ заклапочана сувяззю з Украінскімі АЭС дзеля іхнай і рэгіянальнай бяспекі.
=Сірыя
• Працягваюцца паведамленні аб уціску сірыйскіх цывільных дэм.курдамі поруч з ваеннымі ЗША без выканання працэдураў міжнароднай справядлівасці і гуманітарнага права.
: Калі ўжо Францыя, урэшце, зверне на тое ўвагу ЗША? - бо менавіта яна нясе адказнасць за тыя парушэнні ў адпаведнасці з "французскай" рэзалюцыцяй РБ ААН. Што, таксама, з'яўляецца складнікам рэгіянальнай дэстабілізацыі ды палітычнага застою.
• Пішуць аб рэштках савецкай хім. зброі, нібыта, схаванай у Сірыі і яшчэ нязнішчанай.
22.03.2022
=РФ
• У сац.сетках пішуць, што дзеючае кіраўніцтва мае на мэце здзейсніць "дэнацыфікацыю" суседняй Украіны ваенным чынам.
• Таксама, што тое нагадвае ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславакію з-за пагрозы страты геапалітычнага ўплыву пасля тамтэйшых "антысавецкіх" працэсаў.
: Характэрна, што ваенным кіраўніком савецкіх войскаў у Чэхаславакіі быў прызначаны беларускі палітычны кіраўнік, які меў на мэце "уберечь наших солдат от стрельбы". Апроч гэтага, ён вядомы як абаронца беларускіх падпольшчыкаў ад сталінскіх рэпрэсіяў і прыхільнік беларускай мовы, што прайшла вайну.
=Беларусь
• Набліжаецца 104-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года, сымбалем якой быў абвешчаны бел-чырвона-белы сцяг.
: БЧБ сцяг стаўся першым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.
15.03.2022
=Сірыя
• Арганізацыя па забароне хімічнай зброі распавяла ў РБ ААН аб праблемах сірійскай мінулай улады з захоўваннем хімічнай зброі ды аб хранічных адмовах у візах для прыбыцця яе спецыялістаў дзеля кантролю.
• Дэм.курды адзначылі гадавіну мірных пратэстаў супраць сірыйскай мінулай улады ў 2004 годзе, якія адбыліся з тагачаснымі ахвярамі.
• 11-ая гадавіна сірыйскай рэвалюцыі адзначана дэманстрацыямі. На захадзе ад Дамаску тое суправаджалася арыштамі,а ў іншых раёнах вальней.
• Як пішуць, сірыйская ваенізаваная арганізацыя "шабіха", вядомая абвінавачваннямі следчых ААН у масавых забойствах у сірыйскай Хуле(2012), ваюе наймітамі на баку РФ ва Ўкраіне. З-за той трагедыі прыязджаў яшчэ Кофі Аннан у Сірыю.
=Ірландыя
• Прэм'ер-міністар засмучаны забойствам грамадзяніна Ірландыі П'ера Закжэўскага, які быў журналістам ва Ўкраіне.
: Узгадаў з-за вядомага мне здаўна беларускага прозвішча - Закрэўскі - у беларускай транслітарацыі.
=Беларусь
• Дзеючае ўнутранае кіраўніцтва ўвяло ў дзеянне новую рэдакцыю канстытуцыі апасля прайшоўшага рэферэндуму.
: Прачытаў, што змены ў канстытуцыю, як і ў кожны заканадаўчы акт павінны ўводзіцца адпаведным па рангу заканадаўчым актам. У дадзеным выпадку - законам. Чаго няма. А значыць, па логіцы, могуць існаваць цяжкасці ў яе выкананні.
У гэнай рэдакцыі няма нейтралітэту, замест якога дэкларуецца адмова ад агрэсіі з беларускай тэрыторыі. Бягучыя падзеі вымагаюць кантролю за выкананнем гэтага ўжо цяпер. Г.зн., на мой конт, вываду войскаў РФ з беларускай тэрыторыі ў мейсцы іхнай пастаяннай дыслакацыі пасля псеўда-практыкаванняў "саюзная рашучасць".
08.03.2022
Сёння адзначаецца міжнародны Дзень жанчынаў
=ААН
• ГА ААН пераважнай бальшынёй галасоў прыняла ўжо другую рэзалюцыю аб Украіне. 1-я была пасля прымусовага адасаблення Крыму. У ёй заклік да вываду войскаў РФ ужо з усёй тэрыторыі Ўкраіны. Гэтая рэзалюцыя прынятая пасля вета дэлегацыі РФ у РБ ААН на яе змест.
=Сірыя
• Пішуць аб новых рэйдах і арыштах на захадзе ад Дамаску.
• Пішуць, наколькі зразумеў, што ЗША хочуць пакінуць сірыйскую нафту пад кантролем і, адпаведна, дзеля патрэбаў дэм.курдаў.
• Пішуць, што ЗША знайшлі новых "тэрарыстаў" у Ідлібе, якія нешта ўчынілі ў РФ.
=Іран
• Пішуць, што адбыліся перамовы з кіраўніцтвам МАГАТЭ. Але, аб станоўчых высновах МАГАТЭ аб мірным стане іранскай ядзернай праграмы пакуль анічога не паведамляецца.
• Пішуць, што ўжо хочуць падпісаць ядзерны "гешэўт", у які ўваходзіць нармалізацыя з МАГАТЭ.
: На мой конт, выгляае на карупцыйны момант у ААН. Бо яна ня можа залежаць ад ніякіх камерцыйных гешэўтаў і мае безумоўны характар сваёй дзейнасці. На што неаднаразова звяртаў увагу падчас сірыйскіх падзеяў.
=Беларусь
• Працягваюць пісаць аб мірных перамовах, якія арганізуюць дзеля суседніх прадстаўнікоў, што заходзяць туды з усхода і з поўдня, але потым, чамусці, блукаюць у "Белавежскай пушчы"... і таму знаходзяцца абы дзе...
: Дарэчы сказаць, што М.С.Хрушчоў у сваім дакладзе "Аб культу асобы і ягоных наступствах" узгадваў украінцаў, якія пазбеглі дэпартацыі толькі з-за таго, што ў Сталіна, маўляў, не знайшлося для іх ўсіх мейсца...
• Пішуць, што беларускія вайскоўцы ня будуць браць удзел у аніякіх ваенных дзеяннях на тэрыторыі суседняй Украіны.
01.03.2022
=Cірыя
• У Дэраа, як пішуць, жыхары супраць мінулай улады, з-за чаго адбыліся рэйды і арышты.
• Пішуць, што з'явіліся сведчанні таго, што сірыйцы ў Ідлібе салідарныя з украінцамі пасля ўварвання ваенных РФ у іхную краіну, як і ў Сірыю.
• Пішуць, што прадстаўнікі РФ набіраюць сярод прыхільнікаў мінулай улады наймітаў для ваявання ва Ўкраіне.
• Пішуць, што факты марадзёрства з боку ваеннных РФ ува Ўкраіне падобныя на такія ж, як мінулай улады ў Сірыі.
• Таксама, у Дэйр эз Зор прайшлі дэманстрацыі супраць кіруючых метадаў дэм.курдаў ды іхнай карупцыі.
=ЗША
• Як пішуць, кіруючая адміністрацыя працягне супрацу з дзеючым кіраўніцтвам РФ у межах сепаратнага (па-за ААН) "гешэўту" па іранскай ядзернай праграме.
=Ізраіль
• Падобна ЗША, працягнецца супраца з дзеючым кіраўніцтвам РФ дзеля абмежавання ваеннай ролі Ірана ў Сірыі.
=мінулы СССР
• 25 лютага адбылася гадавіна дакладу М.С.Хрушчова "Аб кульце асобы і ягоных наступствах" на 20-м з'ездзе КПСС, які лічаць пачаткам дэсталінізацыі. У ім узгадваецца культ асобы І.В.Сталіна, учынены ім масавы дзяржаўны тэрор у 1930-50х, фабрыкацыя крымінальных справаў, высылка народаў, адмоўная роля сталінскага культу асобы перад пачаткам вайны (заява ТАСС ад 14 чэрвеня).
Асноўная тэза - гэны культ з'явіўся тормазам на шляху развіцця і росквіту грамадства. Тое сталася магчымым, па выніку расследвання партыйнай спецкамісіі, з-за штучна створанага Сталіным асаблівага становішча для ўстановаў дзярж. бяспекі, калі кантроль над імі перайшоў пад ягоны выключна асабісты кантроль.
=Беларусь
• Адбыўся канстытуцыйны рэферэндум, на якім, паводле дзеючага цэнтрвыбаркаму, 65% галасоў было "за", а 10% "супраць" канстытуцыйных зменаў.
: Маё меркаванне - адмоўнае - афіцыйна мною пацверджана на гэным рэферэндуме, нягледзячы на ягоныя хібы.
• Альтэрнатыўнае прадстаўніцтва (за мяжой) выказалася за вывад ваенных РФ з тэрыторыі Беларусі з-за пагрозы яе суверэнітэту пасля іхных безадказных дзеянняў у бок суседняй Украіны, з якой у Беларусі дзейнічае дамова аб дабрасуседскіх адносінах.
: Маё пастаўленне - ваенным у мэтах абароны трэба супрацоўнічаць з тымі краінамі, хто паважае легітымны беларускі нейтралітэт, вызначаны ў першай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі ад 1994 году, дзеючыя міжнародныя дамоўленасці Беларусі (у тым ліку Будапешскі мемарандум) і Статут ААН.
• Пішуць аб нейкай новай "пляцоўцы" дзеючага кіраўніцтва для хранічных перамоваў прадстаўнікоў і прыхільнікаў РФ з прадстаўнікамі украінскай улады.
: Маё пастаўленне - перамовы аб лёсе Ўкраіны павінны адбывацца ва Ўкраіне. Тады карысці ад іх будзе больш.
=РФ
• 27 лютага адбылася 7-я гадавіна забойства апазіцыйнага дзеючаму кіраўніцтву палітыка Барыса Нямцова ў г.Масква, які, у свой час, быў абраны губернатарам у Ноўгарадзе у выніку "дэмакратызацыі, эканамічнага паскарэння і галоснасці".
22.02.2022
=ЗША
• Пішуць аб магчымым хуткім завяршэнні сепаратных (па-за межамі адпаведных структураў ААН) перамоваў аб іранскай ядзернай праграме.
: Маё пастаўленне ранейшае - ніякіх "гешэўтаў", спярша доказы мірнага характару цераз МАГАТЭ ААН у безумоўным парадку, а потым адпаведная міжнародная нармалізацыя.
=Сірыя
• У Ідлібе меліся абстрэлы грамадзянскіх раёнаў у памяжоўных з мінулай уладай гарадох. Ахвяры.
• З боку мінулай улады аб'яўлена аб арышце "кантрабандыстаў" на іярданскай мяжы, якімі насамрэч, як пішуць у СМІ, сталіся маладзёны з Сувейды, што хацелі знайсці працу ў Іярданіі.
• Пішуць аб атрыманні сваякамі звестак аб арыштаваных у Гуце пасля "замірэння" і забітых у турме. Узгадваюць прыкладна аб сарака чалавеках.
=Беларусь
• Пішуць аб стварэнні дзеючай уладай сумеснай з РФ ваеннай групоўкі апасля раптоўных ваенна-"саюзных" практыкаванняў.
: Маё пастаўленне ранейшае - непрымальнае.
• Цэнтрвыбаркам, як пішуць, насуперак выбарчаму кодэксу рэкамендаваў схаваць імёны ўдзельнікаў мясцовых выбарчых камісій па канстытуцыйным рэферэндуме.
: Маё пастаўленне ранейшае - праблемы з выбарчым працэсам, якія ставяць пад сумнеў як ягоны вынік, так і ўдзел у ім.
• Адзначаны міжнародны Дзень роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКО ў 1999 годзе.
: Маё пастаўленне ранейшае - станоўчае.
15.02.2022
=Беларусь
• Пішуць аб працягу ваенных практыкаванняў "саюзная рашучасць" (з удзелам войскаў РФ) на беларускіх палігонах, дзеля нацвічвання ў выкананні абарончых задачаў, а таксама аб узмацненні імі дзяржаўнай беларускай мяжы.
: Маё пастаўленне нязменнае - непрымальнае: "саюзны" праект (з усіх бакоў) быў прычынай шматлікіх войнаў на тэрыторыі Беларусі. Таму беларусам патрэбная ўласная дзяржава, якая захоўвае дабрасуседскі мір ды імкнецца да глабальнага нейтралітэту і рэгіянальнай стабільнасці у балта-чарнаморскай прасторы.
• Пішуць аб удзеле чальцоў Віцебскай абласной выбарчай камісіі ў агітацыі насуперак патрабаванням дзеючага выбарчага кодэксу.
: Маё пастаўленне нязменнае - праблемы з выбарчым працэсам і адпаведныя "вынікі".
• Пішуць аб нейкіх афіцыйных размовах прэзідэнта Францыі з дзеючым адміністрацыйным кіраўніцтвам РФ.
: Маё пастаўленне нязменнае - усе перамовы аб канкрэтнай краіне, кшталту, "Ленін думае пра Беларусь", павінны адбывацца ў прысутнасці "ўсіх бакоў" суверэннага прадстаўніцтва, на тэрыторыі гэтай краіны, ва ўмовах бяспекі, якія здольныя гарантаваць усе ўдзельнікі тых перамоваў. Тады, магчыма, будзе плён.
=Сірыя
• Працяг напружання ў Сувейдзе і нейкія пагрозы з боку ваенных РФ, якіх мянуюць у СМІ "акупацыйнай" сілай.
• У мястэчку Атма, што ў Ідлібе, перасяленцы выступілі супраць ваенных на тамтэйшых прапускных пунктах мясцовай адміністрацыі. Пішуць, што тыя забілі жанчыну,"за кантрабанду" - тая перавозіла паліва для абагрэву намётаў перасяленцаў. Пасьля забурэнняў перасяленцаў адбыліся арышты, сярод якіх медыя-актывіст.
• У чарговы раз пішуць аб датычнасці ААН да фінансавання прадстаўнікоў мінулай улады праз гуманітарную дапамогу. Таксама, аб замоўчванні забойства ваеннымі мінулай улады 2-х мясцовых супрацоўнікаў ААН падчас дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў 2016 годзе.
: Здаецца, у той час галоўны сірыйскі офіс ААН знаходзіўся ў іярданскім Амане пад апекай жонкі кіраўніка дзяржавы.
• Пішуць аб значным павелічэнні рэлігійных турыстаў з Іраку ды Ірану насуперак рэлігійным пачуццям сірыйцаў. Асабліва тых, якія былі прымусова перамешчаныя з большасці раёнаў пад кантролем мінулай улады з-за палітычнай нязгоды. Тое пачало адбывацца пасля пагаднення сірыйскай мінулай улады з Іранам у 2015 годзе аб рэлігійным турызме.
• Пішуць, што дэм.курды прысабечылі сабе на падкантрольных тэрыторыях прыродныя нацыянальныя багацці сірыйцаў.
: Маё пастаўленне нязменнае - адказнасць за тое працягвае несці прэзідэнт Францыі, у адпаведнасці з рэзалюцыяй РБ ААН аб абароне францускага народу ад пагрозы з боку навастворанай дзяржавы ў Сірыі.
08.02.2022
=Беларусь
• Альтэрнатыўнае прадстаўніцтва (за мяжой) разам з міжнароднай арганізацыяй па ядзерным разбраенні ICAN загарантавалі, што будуць дзейнічаць у кірунку, каб Беларусь заставалася нейтральнай і без'ядзернай дзяржавай.
: Са свайго боку магу дадаць, што "саюзная дзяржава" РБ і РФ непрызнаная Ўсебеларускім З'ездам ад 29.07.2000г., але тама пацверджаны такія канстанты беларускага суверэнітэту, як "нейтральная, мірная і бяз’ядзерная дзяржава".
=Сірыя
• Аперацыя ЗША ля турэцкай мяжы на паўночным захадзе Ідлібу супроць нейкага "кіраўніка" навастворанай дзяржавы. Пішуць, што падчас яе разбураны жыллёвы дом, пад абломкамі якога загінулі дзеці і жанчыны. Той вышуканец таксама. Аніхто не арыштаваны.
• ЮНІСЕФ асудзіла забойства дзецяў з-за росту гвалту ў апошні час у Сірыі.
• У Сувейдзе напружанне і пратэсты з-за нізкага ўзроўню жыцця, хочуць самакіравання.
=Украіна
• Міністар абароны паведаміў аб тым, што ва Ўкраіне з 10-га па 20-га лютага адбудуцца ваенна-абарончыя практыкаванні з-за "саюзных" практыкаванняў РФ і РБ ў гэты ж час з боку беларуска-украінскай мяжы.
01.02.2022
=Сірыя
• Савет па правах чалавека ААН асудзіў сірыйскую мінулую ўладу за перашкоды для дастаўкі гуманітарнай дапамогі на паўночным захадзе краіны ды заклікаў спыніць напады на тамтэйшых мірных жыхароў.
• У Хомсе актывісты нагадалі аб гадавіне забойства 19 чалавек у 2012 годзе ў мястэчку Карм эз Зайтун. Як паведамляюць, гэны факт з'яўляецца толькі прыкладам сярод іншых падобных у той час.
• Пішуць аб праблемах з ацяпленнем намётаў у лагерах выгнанцаў.
=Іран
• Як пішуць, спынены перамовы аб санкцыйным "гешэўце" з-за іранскай ядзернай праграмы.
• Дэлегацыя Ірана пазбаўлена права голасу ў галасаваннях ГА ААН (з-за нявыплаты абавязковых грашовых унёскаў).
=Беларусь
• У Віцебску амаль штодня вывешаны перад уваходамі крамаў дзеючы дзяржаўны флаг (раньш так было толькі ў дзяржаўныя святы).
• Дзеючае кіраўніцтва прызначыла рэферэндум аб змене дзеючага варыянта канстытуцыі напрыканец лютага. Альтэрнатыўнае прадстаўніцтва (за мяжой) заклікала прыняць у ім удзел, каб прагаласаваць супраць усіх прапановаў.
: "Мы старую конституцыю не знаем, а нам суют новую",- рэакцыя дваровага суседа, калі ўздымалася тое пытанне колькі год таму. Што змянілася? - Дадаліся відавочныя хібы з выбарчым працэсам і ваенная прысутнасць, як пішуць, нейкай колькасці войскаў з РФ на раптоўных "саюзных" вучэннях. Выглядае на праяву ваенна-палітычнага ціску звонку. Таму я наўрад ці буду браць у рэферэндуме удзел.
Лічу, што канстытуцыя - справа парламенту. Бо асобныя артыкулы на рэферэндуме не прымаюцца. Тым больш, мне падабаецца стабільнасць дзеяння нормаў Асноўнага закону краіны ( у Бларусі - першы варыянт ад 1994 году) - безадносна да асобы кожнай дзяржпярсоны, якая з'яўляецца гарантам ягонага выканання.
25.01.2022
=Сірыя
• Снегапад і холад на поўначы Сірыі пагоршылі трагедыю перамешчаных сірыйцаў у лагерах Ідліба ды Афрына... у дадатак да высокіх коштах. Пашкоджаны намёты, ёсць ахвяры (дзеці). Перапынены шляхі ў сельскай мясцовасці,якія злучаюць лагеры з горадам.
• Вядомы сірыйскі ваенны аналітык звяртае ўвагу, што "персіцкі праект" у Сірыі рэалізуецца дзесяцігоддзі, укладзена каля 80 млрд.$. Таму спадзявацца на хуткі зыход Ірана з Сірыі ня варта.
=Тонга
• Мікрасофт піша аб вулкане, што адбыўся ў акіяне непадалёк ад гэтай астраўной краіны. Ёсць разбурэнні ад высокіх хваляў.
: Як калісці пісаў, менавіта там меркаваў, каб знаходзілася штаб-кватэра ААН. Здавалася, што супольны клопат аб тамтэйшай бяспецы штаб-кватэры будзе спрыяць спарнейшаму вырашэнню міжнародных праблемаў.
=Беларусь
• Пішуць, што працягваюцца ваенныя практыкаванні з ваеннымі РФ пад назвай "союзная рашучасць".
: Неканстытуцыйная ваенная актыўнасць, што стварае рэгіянальны дысбаланс. Для мірнай, нейтральнай, без'ядзернай Беларусі ня можа быць замежных войскаў на яе ўласнай тэрыторыі. Усе абарончыя мерапрыемствы замежнікаў павінны адбывацца на іхнай тэрыторыі (планава або раптоўна). А ўзніклая пагроза суверэнітэту фіксуецца ў РБ ААН з адпаведнымі наступствамі.
=Польша
• Польскае радыё паведамляе, што некаторыя дэпутаты еўрапейскіх парламентаў (Бельгіі, Эстоніі, Германіі, Ірландыі, Латвіі,Летувы,Польшы, Гішпаніі, Украіны) убачылі ў тых ваенных практыкаваннях на тэрыторыі Беларусі пагрозу для жыхароў Украіны, Польшы ды Летувы.
: Раней, у практыкаваннях "Запад" арганізатары самі вызначылі для сябе ўмоўных супернікаў пад назвай Візбарыя, Вайшнорыя і г.д. Такім чынам, выглядае, што ўмоўныя жыхары тых умоўных краінаў супраць. А калі жыхары супраць...
18.01.2022
=Германія
• Мясцовы суд асудзіў да пажыццёвага зняволення сірыйскага палкоўніка - уцекача з сям'ёй - за ягоныя катаванні цывільных дэманстрантаў падчас службы ў Сірыі. Ён сам кажа, што некаторых шкадаваў. Ва ўпраўленні Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ўхвалілі той вырак як мясцовы прэцэдэнт на падставе універсальнай юрысдыкцыі.
: Незразумела, чаго ён туды ўцякаў? Калі судзілі сірыйскіх уцекачоў у Ліване, дык тут пісаў, што патрэбны ўлік судом меркавання ўстановы ААН па ўцекачах і суверэннага сірыйскага прадстаўніцтва (альтэрнатыўнага). На жаль, тога не было.
=Сірыя
• Як пішуць, дзяўчынка памерла пасьля бамбардавання ВКС РФ г.Канфара ў Ідлібе.
=ЗША
• Міжнародная праваабарончая арганізацыця HRW ня хоча, каб адбывалася "нармалізацыя" з сірыйскай мінулай уладай без уліку міжнароднай справядлівасці. Маецца на ўвазе "зялёнае святло" з боку дзеючай адміністрацыі ЗША да праекту новага газаправода цераз Сірыю з удзелам Іярданіі ды Егіпету.
: Відаць, на падабенстве з газавым гешэўтам Германіі ды РФ.
=Беларусь
• Як перадаюць відавочцы, беларускія ваенныя, што былі ў Казахстане, вараціліся ў Віцебск. Яны там не стралялі.
• У інтэрнеце пішуць аб новых "пазачарговых" ваенных практыкаваннях з удзелам РФ на тэрыторыі Беларусі.
: Выглядае на сістэматычнае грэбванне канстытуцыйнай нормай аб імкненні да нейтралітэту, што для мяне, як грамадзяніна Беларусі, непрымальна.
11.01.2022
=Казахстан
• "Міратворчыя" сілы АДКБ прыбылі для абароны суверэнітэта ад замежных тэрарыстаў (а як пішуць арабскія СМІ - для прымусовага замірэння вулічных грамадскіх забурэнняў з-за навагодняга падвышэння коштаў на энерганосьбіты - газ, бензін). Гэта зроблена па просьбе казахскага кіраўніцтва і са згоды старшынствуючага ў АДКБ кіраўніцтва Арменіі.
=Сірыя
• Кааліцыя на чале ЗША (па абароне Францыі ад навастворанай дзяржавы) атакуе іранскія пазіцыі на ўсходзе краіны недзе вакол Дэйр эз Зор.
• Вулічныя пратэсты ў раёнах, што падкантрольныя сірыйскім альтэрнатыўным пратурэцкім сілам у раёнах Алепа, Хасака, Ракка з-за высокіх коштаў на электраэнергію і нізкіх заробкаў.
=Беларусь
• Як пішуць, спецыяльна навучаныя міратворцы з Віцебску адпраўлены ў Казахстан.
: Наколькі ведаю, для міратворчых сілаў патрэбны адпаведны мандат і згода з "усіх бакоў". Чаго няма. Да таго ж, Беларусь усё яшчэ імкнецца да нейтралітэту паводле канстытуцыйнай нормы дзеючай і легітымнай ад 1994 году. Таму мне не хацелася б, каб беларусы (віцябляне) атаясамляліся з тымі, аб кім кажуць: "от каждой бочки затычка".
• Пішуць, што хочуць, каб "РосАтам" пабудаваў другую АЭС.
05.01.2022
=М'янма
• Забойства больш за 30 чалаек - "тэрарысты са зброяй" - дзеці, жанчыны, гуманітарныя работнікі. Недзе ў сельскай мясцовасці. Паводле навінаў ад Мікрасофт.
=Сірыя
• У Новы Год авіяналёты ВКС РФ недзе ля Ідлібу. Пішуць аб забойстве мірных жыхароў, параненні іншых.
• NYT піша аб знойдзеных у агульна даступных інтэрнет-крыніцах доказах выпадкаў забойства цывільных у Сірыі ды Іраку з боку ваенных ЗША, што не ўлічана і непрызнана расследванямі мінабароны ЗША.
: Што сталася, як пісалі раней у СМІ, у выніку зніжэння гуманітарных крытэрыяў з боку папярэдняй адміністрацыі ЗША. Напэўна, з прыкладу тамтэйшых "поспехаў" мінабароны РФ з хаўруснікамі (Іранам і ліванскай Хізбалой): арыентацыя на інфраструктуру і жыццёва важныя аб'екты, каб прымусіць жыхароў пакінуць іхныя месцы сталага пражывання. Пасля чаго сталі ўжо зразумелымі т.зв. мясціны-"клавішы", узгодненыя спаміж ваеннымі РФ і ЗША.
Як мне падаецца, бяз чыннасці ўстановаў міжнароднай справядлівасці будзе працягвацца вэрхал ад гэнай "псеўдагуманнай" ваенна-мафіёзнай дэтэрмінацыі.