yuras karpaff 

2022 2021 2020 2019 2018 2016 2015 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1

сірыйская хада

30.12.2017

Цікавячыся развоем падзеяў, мушу штораз узгадваць аб уласнай адказнасьці
ў межах грамадзянскага і міжнароднага заканадаўства. Як і кожны цывільны.

Адначасна, пішу на падставе фактаў і меркаваньняў, якія агульнадаступныя.
Таму ў Новым Годзе хацелася, каб падзеі адпавядалі хоць якімсьці законам.

_

Паколькі мінулая улада адмовілася ад перамоваў пад эгідай ААН, дык цяпер
застаўся толькі адзін законны суверэнны бок ААН - апазіцыйна-рэвалюцыйны.

Статус прагалошанай агульнанацыянальнай канферэнцыі спрэчны і аднабаковы,
пры адсутнасьці міжнароднага правасуддзя ня можа мець міжнароднага стану.

_

Ваенны наступ на законны суверэнны бок ААН успрымаецца праявай мафіёзнай
ваеншчыны з удзелам замежных дзяржаваў, насуперак дзеючым рэзалюцыям ААН.

26.12.2017

Мяне дагэтуль зьдзіўляе, як замежнага грамадзяніна,
што бок мінулай улады ня ў стане правесьці агульна-
нацыянальную канферэнцыю ўнутры дзяржавы, нават па
прапанове "гарантаў". Каго ён прадстаўляе ў ГА ААН?

Гута зьяўляецца балючым прыкладам працягу генацыду.

22.12.2017

Як бачу, ва ўмовах адсутнасьці суверэннага перамоўнага працэсу, прызначанага ГА і РБ ААН,
агульна-нацыянальныя палітычныя праекты замежных краінаў падаюцца падрыхтоўча-тэхнічнымі.

Назіраю, як з 2013 году ствараюцца альтэрнатыўныя структуры, створаным ААН, высновы якіх
зьяўляюцца супрацьлеглымі або проста адпрэчваюцца, каб працягнуць аднабаковае становішча.

Мне падаецца, што трэба адрозьніваць геапалітычную прысутнасьць "гарантаў", ад дзеяньняў
па забесьпячэньні гарантыяў выкананьня міжнароднага ды гуманітарнага права на тэрыторыях.

20.12.2017

Хачу нагадаць, што казаў аб патрэбе перамоваў ААН унутры краіны.
Калі нейкі бок выходзіць з перамоваў, ён мусіць зазнаць праўнае
ўзьдзеяньне на тэрыторыі мэты перамоваў. А не - "шалтай-балтай".

Цалкам падзяляю перасьцярогі Чырвонага Крыжа аб становішчы Гуты.
Чаму няма ніводнай паветранай дастаўкі для апанентаў мін. улады?

17.12.2017

Адмова боку мінулай улады ад удзелу ў перамовах ААН -
лагічны вынік яе злачынстваў, зафіксаваных доказамі.

Адначасна тое прыводзіць у супярэчнасьць тыя дамовы,
якія зроблены дзеля запрашэньня замежных вайскоўцаў,
тым рэзалюцыям ААН, якія кажуць аб мірным характары
вырашэньняў ва ўнутраным грамадзянскім заспакаеньні.

У выніку, згодна міжнароднаму праву, як мне здаецца,
замежныя войскі абавязаны дбаць аб тым насельніцтве,
на якое яны робяць ваенна-палітычны ціск (акупуюць).

Новая ўнутраная дамова аб высяленьнях семьяў з Гуты
працягвае практыку ўнутранага мафіёзнага замірэньня.

14.12.2017

У гэты дзень я звычайна прыгадваю выступы да грамадзянскай свабоды,
у тым ліку ваенна-палітычныя (ня блытаць з чыноўным "пераемствам").
Дарэчы, тыя думкі, якія выказваліся ўдзельнікамі выступу 1825 году,
амаль цалкам спраўдзіліся, уключаючы стварэньне Ізраільскай краіны.
Г.зн., калі не ўлічваць аб'ектыўныя патрэбы грамадзтва, яны баляць.
_

Гута, як мне ўяўляецца, працягвае быць асноўным чыньнікам апошняга
часу. Пачынаючы з 2013 году, паралельна ААН, доўжыцца мілітаршчына
без утаймаваньня паводле міжнароднай справядлівасьці і гуманнасьці.

У варунках блокавай прысутнасьці замежных дзяржаваў ды адсутнасьці
прагрэсу ў суверэнным перамоўным працэсе ААН без прадумоваў і табу,
становішча цяпер выглядае на праявы генацыду і акупацыі пацярпелых.

Калі тое зьяўляецца падставай для хвальбы на выбарах, дык ня варта.

09.12.2017

Дзьве спалучаныя праблемы застаюцца ў полі зроку:
пакуты цывільных ад авіянападаў у Дэйр-эр-Зор ды
пакуты цывільных ад псэўдагуманнай ізаляцыі Гуты.

Тое, што РБ ААН не назвала віноўных ў хім.атаках,
хаця мае доказы, бярэ каляктыўная безадказнасьць.

Трохі дзівіць практыка і ўмовы "гешэўтаў" USA-РФ:
нягледзячы на факты ААН аб падмане, выпраўленьня
або скасаваньня дэ-юрэ гешэўтаў ААН не рэгіструе.

05.12.2017

Падобна, пачынаюць панаваць пераднавагоднія настроі і клопаты
ў міжнародных палітычных колах. Калі рэзалюцыі ААН зьяўляюцца
гэтак жа неабавязковымі, як і гуманітарнае права, пануе гвалт.

Менавіта таму, на мой конт, адсутнасць палітычных вырашэньняў
на глебе Статуту і правасуддзя ААН спалучана з блокавымі veto.

Пытаньне Гуты застаецца балючай кропкай, як і мінулыя блакады.

01.12.2017

Гледзячы на падзеі, чакаю чарговую "навагоднюю" рэзалюцыю ААН.

Што тычыцца Гуты, дык яе жыхарам, адпаведна існуючай практыцы,
відаць, трэба заручацца падтрымкай якіх краінаў у РБ і ГА ААН.

Не разумею "блокавыя" вырашэньні, якія за рамкамі Статуту ААН.

24.11.2017

Назіраючы за падзеямі, узгадваючы, як дэлегацыя РФ у РБ ААН,
робячы veto, запэўнівала, што ніякай шкоды для рэгіянальнай
бясьпецы ад дзеяньняў боку мінулай улады не існуе, асабіста
ў мяне склалася ўражанньне аб мафіёзным характары стасункаў,
якія прадастаўляюць "імунітэт" тым, аб кім кажа камісія ААН,
як адказных за масавае злачынства ад выкарыстаньня хімічнай
зброі супраць цывільных суграмадзянаў. Мне, напрыклад, ніяк
не карціць мець да гэнага дачыненьне, нягледзячы на афіцыёз.

Гута цяпер перажывае аблогу, пасьля нападу хім.зброі ў 2013.
Гэтаксама, як ў іншых падобных выпадках, павінны выконвацца
чынныя рэзалюцыі ў абарону грамадзянаў па месцы пражываньня.
"Замірэньні" без юрыдычнага абмежаваньня тых, хто працягвае
міжнародныя злачыствы, як паказвае практыка, некантралюемыя.
А таму небясьпечныя для грамадзянаў як унутры, так і звонку.

17.11.2017

Вітаю прыняцьце рэзалюцыі ГА ААН на конт сістэматычных парушэньняў
базавых грамадзкіх правоў у Сірыі. Адначасова не разумею перашкоду
для зьдзяйсьненьня міжнароднага правасуддзя дэлегацыяй РФ у РБ ААН.

15.11.2017

Мне падаецца, што праблема юрыдычнага абмежаваньня для veto ў РБ ААН
мае актуальны характар для ГА ААН. Краіны, якія парушаюць міжнародны
парадак, павінны ведаць, што робяць тое аднабакова ў рамках de-facto.

Наколькі разумею, цяпер міжнародныя ваенныя дзеяньні будуць доўжыцца
да замірэньня "без прадумоваў", г.зн. на праве сілы, а ня моцы права.

Мне, жыхару краіны з ваеннай гісторыяй, незразумела, як можа ня быць
публічнай пасьляваеннай міжнароднай справядлівасьці над злачынствамі.

03.11.2017

Паведамляецца аб заняцьці Дэйр-эр-Зур бокам мінулай улады з замежнікамі.
У той жа час, шмат жыхароў жадаюць адысьці ў бясьпечнае месца ад гэнага.
Але, з іншага боку Ефрату, курдскія войскі з замежнікамі іх не прымаюць.

Каб вырашыць тую праблему ў рэчышчы міжнароднага права, як ужо даводзіў,
патрэбна, каб на занятай тэрыторыі дзейнічала міжнароднае права, а лёсы
цывільных, па вольнаму выбару, узгадняліся паміж суверэннымі бакамі ААН.

31.10.2017

Далучаюся да тых, хто лічыць, што выкананьне дзеючых рэзалюцыяў ГА і РБ ААН
суб'ектамі міжнароднага права зьяўляецца ня літасьцю ці прымхай, але нормай.
А вайна, пад veto, але па-за іншым міжнародным правам, крымінальна-блокавая.

27.10.2017

Паведамленьне аб паміраючых ад голаду дзецях у абложанай Гуце
выклікае зразумелае спачуваньне ды неразуменьне бяспраўнасьці.

Гута перанесла хім. напад у 2013 годзе са шматлікімі ахвярамі.
Апасьля таго быў зроблены гешэўт аб ліквідацыі хімічнай зброі.
Які, без пакараньня віноўных, як цяпер вядома, не выконваецца.
Трэба меркаваць, што і ядзерны гешэўт з Іранам мае такі ж лёс.

Вось што трымаюць на сваіх плячох гэтыя жыхары. На мой погляд,
яны маюць законнае права на абарону жыцьця і свабоды ад ціску.
_

Што тычыцца перамоваў, дык яны мусяць быць не за мяжой, а там,
дзе церпяць людзі. Г.зн. наўпрост унутры краіны пад эгідай UN.

24.10.2017

Ня ведаю нічога больш недарэчнага, чым унутраная палітычная канферэнцыя
на замежнай ваеннай базе, скуль бамбардуецца цывільнае насельніцва краю.

20.10.2017

У працяг папярэдняга дадам, што барацьба з тэрарызмам мусіць быць такой,
каб не было таго, што бясьпека цывільных замежжа была за кошт унутраных.

Гэтаксама, каб унутраныя паліцэйскія сілы зыходзілі з агульнадзяржаўнай
бясьпецы, а не рабілі бясьпеку для аднэй часткі народу за кошт астатніх.

Тое можа быць, як уяўляецца, калі маецца працуючая сістэма міжнароднага
правасуддзя на мэтавых тэрыторыях узьдзеяньня міжнародных ваенных сілаў.

_

Калі кажуць аб патрэбе дзеяньня кагнітыўных уплываў, аб чым узгадвалася
ў сірыйскіх СМІ, дык мне падаліся разумнымі пагляды з Латакіі на ГА ААН.

Асабліва мяне кранула ўзгадка аб падабенстве скрайніх падыходаў мінулых
падзеяў стогадовай даўніны з сучасным спосабам "да аснаваньня, а затым".

16.10.2017

Працягваючы папярэднія развагі, заўважу, што імкнуся разглядаць падзеі
цераз прызму 7 раздзела Статута ААН, які на 100% падлягае да сутнасьці.

Тыя ахвяры, разбурэньні, міграцыйны цяжар для замежных краінаў, унутры
краіны зьмены ў дэмаграфічным складзе насельніцтва - з-за невыкананьня
статутовых абавязкаў краінамі, якія сталіся ўдзельнікамі пературбацыяў.

Тое, што адбываецца, як уяўляецца, зроблена па-за нормамі міжнароднага
права, на прынцыпах старажытных міжсабойчыкаў і вайсковай датэрмінацыі.
Бо Статут ААН прадухіляе вайну і вырашае унутраныя хібы мірнымі рэчамі.
Калі "гаранты" пад зьверхнасьцю ААН не ствараюць умоваў для выкананьня
дзеючых рэзалюцыяў, іхная роля губляе легітымнасьць, пачынаецца вэрхал.

Мы зьяўляемся сьведкамі парушэньняў правоў і свабодаў грамадзянаў, што
гарантаваныя Дэклярацыяй ААН, з-за "тэрарызму". А значыць, і рэзалюцыі,
якія даюць права на абарону ад тэрарызму, губляюць іхную легітымнасьць.
Застаюцца толькі рэзалюцыі ГА ААН, якія вызначылі прыярытэты для права.

02.10.2017

Лаяць супрацьлеглы бок "тэрарыстамі", які мае афіцыйны стан ААН, ненармальна.
Яшчэ горш, калі на падставе гэнага выкарыстоўваць супраць тых узброеную сілу.
Зусім кепска, калі ў тое ўцягнуты замежныя блокі, што змагаюцца з тэрарызмам.
У выніку захоўваецца хаос і нелігітымнасьць, кіруючыся міжнароднымі законамі.
Каб тое збавіць, лагічна, каб замежнікі клапаціліся аб суверэнным кансенсусе.

26.09.2017

Вось яшчэ думкі, якія зьявіліся, гледзячы на разьвіцьцё падзеяў:

1) Рэферэндум курдскага самакіраваньня ўспрымаю кансультатыўным,
які мае падставу для далейшага разгляду адпаведна працэдураў UN.

2) Дамоўленасьці US-РФ маюць рэдагавацца адпаведна зьверхнасьці
дэ-юрэ міжнароднага права на тэрыторыі абодвух суверэнных бакоў.

3) Усплеск гвалту - з-за жаданьня падзяліць краіну на кавалачкі,
ды незразумелай пасіўнасьці міратворчых установаў - РБ і ГА ААН.

4) Пацьверджваюцца дзьве мае тэзы - гвалт роўналеглы ў дзяржаве;
палітыка мае плён, калі грунтуецца і дзеіцца ва ўнутраных межах.

5) Калі няма ўліку міжнароднага права, але права вайсковай сілы,
дык няма гарантаў міжнароднага права, але нац.інтарэсаў краінаў.

6) Асабліва балюча адчуваецца адсутнасьць стану, калі практычна
будзе магчымасьць бараніць міжнароднае права і чынныя рэзалюцыі.

7) Замежныя краіны, пакрываючыя ваенныя злачынствы за блокавымі
межамі, прымаюць за іх блокавую адказнасьць перад народам Сірыі.

21.09.2017

Асуджаю авія-напады на гуманітарныя аб'екты на поўначы.
Патрэбна міжнароднае рассьледваньне авіяцыйнага гвалту.
Лічу, што дзяржавы, якія дапускаюць тое - парушальнікі.

18.09.2017

Найперш, у чарговы раз, паўтаруся, што выкладаю асабісты пункт гледжаньня,
які неабавязкова супадае, ці не супадае з усялякімі афіцыйнымі ўстановамі.
Але, зразумела, мусіць адпавядаць унутранаму і міжнароднаму заканадаўству.
_

За пошні час зьявіліся бягучыя і агульныя думкі аб падзеях, за якімі сачу:


Трохі збянтэжыла паведамленьне аб прымусовым маляваньні колера мін. улады
на вітрынах крамаў горада Muaddamiyeh - апасьля аблогі, хім. атакі ў 2013,
замірэньня пад ціскам войскаў РФ, прымусовага перамяшчэньня часткі людзей.
Выглядае, што ўсё тое рабілася для карысьці самых цывільных, як той казаў.

У спрэчцы вакол Дэйр-эр-Зур мая пазіцыя ранейшая - дзеяньне на тэрыторыях
нормаў міжнароднага і гуманітарнага права, асабліва пры ўдзеле замежнікаў.

Не ўсялякія мірныя перамовы зьяўляюцца законнымі, калі грунтуюцца на сіле
без уліку міжнароднага права на выкарыстаньне, на суразьмернасьць пагрозе.

Несуразьмернае выкарыстаньне ваеннай сілы - адзнака якаснага пераходу для
вызначэньня адказнасьці з пэрсанальнай на сістэмную адказнасьць дзяржаваў.
Нядзіўна, што адначасна маюцца мацнейшыя міграцыйныя і рэгіянальныя крызы.

Выкарыстоўваць старыя дамовы між СССР і Сірыяй у сучасных ўмовах неахайна,
бо сярод савецкіх грамадзянаў не паведамлялася аб злачынствах мін. уладаў.

11.09.2017

На маю думку, пасьля колькіх год замежнага ўварваньня,
палітычны працэс пад эгідай ААН ня можа мець гарантаў,
якія ўжо сталіся бокам ваенных дзеяньняў і адказваюць
за лёс цывільных на занятых з іх дапамогай тэрыторыях.

08.09.2017

Пішуць аб разбурэньні школы ды бальніцы на ўсходзе
кааліцыяй на чале ЗША паводле франзускай рэзалюцыі.

Выглядае, практыка, пачатая раньш на поўначы,
цяпер прыйшлася дарэчы ўжо міжнароднаму боку.

Гэта тое, з-за чаго застаюся сталым крытыкам
гешэўтаў ЗША ды РФ у Сірыі - голы прагматызм.
_

Ніяк не абысьці маўчаньнем ужо другі даклад ААН,
дзе ўскладваецца адказнасьць за хімічныя напады
на бок мінулай улады. На маю думку, міжнародныя
паўнамоцтвы тога боку ў ААН павінны абмежавацца.

05.09.2017

Асуджаю нядаўні напад на цывільных з нажамі і мачэце.
Лічу, што цывільныя краіны маюць паўнавартую патрэбу
ў абароне і з паветру, і на зямлі ад усіхнага гвалту.

02.09.2017

Мяне непакоіць лёс перамешчаных асобаў,
у першую чаргу жанчынаў з дзецьмі, што
былі спынены міжнародным ваенным бокам
на чале з USA ды французскай рэзалюцыі.

На маю думку, яны падлягаюць да нормаў
міжнароднага гуманітарнага права разам
з мясцовымі звычаямі, і маюць права на
адпаведнае пастаўленьне з "усіх бакоў".

 

29.08.2017

Прамаруджваючы ўчыненьне справядлівасьці для міжнародных
злачынстваў у Сірыі, робячы перашкоды ў РБ ААН, дзяржавы
прысабечваюць да іх самых права парадкаваць ці вызваляць
ад адказнасьці, нягледзячы на патрэбы міжнароднага права.

На маю думку, на тэрыторыі краіны прыярытэты ў вайсковай
чыннасьці павінны расстаўляць суверэнныя бакі пад эгідай
міжнароднага працэсу ААН, у згодзе з маючымі рэзалюцыямі.

Ізноў падкрэсьліваю, што міжнародныя гуманітарыі павінны
дзейнічаць асобна ад ААН, каб не залежаць ад яе палітыцы.

25.08.2017

Падзеі на ўсходзе яскрава сьведчаць, што варта
зьмяніць прыярытэт ад барацьбы з тэрарызмам на
абарону ад усіх злачынстваў супроць людскасьці.

20.08.2017

Як пісаў, апошні шэраг мясцовых замірэньняў,
якія падпісвае Мінабароны РФ з тымі групамі,
якія не зьяўляюцца тэрарыстычнымі, абвяргае
публічныя заявы РФ аб барацьбе з тэрарызмам.

Апошні візыт сьпецпрадстаўніка ЗША на ўсход
і сустрэча з мясцовымі прадстаўнікамі, якія
не прадстаўлены суверэннымі бакамі, паказуе
на адказнасьць ЗША за гуманітарныя праблемы.

На гэтым тле прысутнасьць ваенных базаў тых
замежных краінаў выклікае міжнародны сумнеў.

16.08.2017

Падчас адсутнасьці міжнароднай справядлівасьці ААН
якія заўгодна мірныя дамовы ўнутры Сірыі з удзелам
замежных бакоў (РФ) будуць знаходзіцца па-за колам
міжнароднага права і зьяўляюцца вайсковым прымусам.
_

Сьпекуляцыі на тэме барацьбы з тэрарызмам (ЗША-РФ)
прыводзяць да ахвяраў, разбурэньняў інфраструктуры,
і таксама знаходзяцца за межамі міжнароднага права,
бо выкарыстоўваюць адсутнасьць справядлівасьці ААН.
_

Як ужо пісаў, заняцьце ды кантроль над тэрыторыямі
не зьяўляюцца вызначальнымі, але чыннасьць законаў,
асабліва аб занятай тэрыторыі, калі тама замежнікі,
і дзеяньне рэзалюцыяў ААН для ўнутранага канфлікту.
_

Дзеяньне "белых касак" мае ўнікальны характар, які
варты асобнай рэзалюцыі ААН для поўнай легалізацыі.
Злачынства супраць іх з "усіх бакоў" такія ж самыя,
як і злачынства супраць цывільных cпачатку падзеяў.

07.08.2017

Хацеў бы падкрэсьліць, што (як на мой пагляд) замежныя войскі
не зьяўляюцца ані міратворцамі, ані назіральнікамі бяз чыннай
рэзалюцыі РБ ААН. Прытым, ані ўдзельнікі ў канфлікце, ні якія
галасуючыя "супраць" у РБ ААН, не павінны быць тымі гэтаксама.
_

Даўно лічу, што фінпраблема замежных пашпартоў для эмігрантаў
створана штучна. Права на легітымны ўлік грамадзянаў за мяжой
павінна належаць абодвум суверэнным бакам па выбары выгнанцаў.
_

Не разумею вайсковай раскілзанасьці, калі гінуць у рацэ семьі,
якія з-за разбамбаваньня мастоў спрабуюць уратавацца ад вайны.

05.08.2017

Практыка паказвае, што супрацоўніцтва ЗША і РФ з 2013 году па Сірыіі
прынесла катастрафічныя наступствы для аднога боку і поўную бясьпеку
для другога, якія вызначаны адпачатку згодна рэзалюцыяў ГА ды РБ ААН.

Далейшыя намаганьні ў тым жа рэчышчы будуць такія ж, што б ні казалі
дзяржавы, хто ўхінаюцца ад падсправаздачнасьці ды нормаў Статуту ААН.

_

Глабальная роля Сірыі, аб чым пішуць, можа быць падобнай на антычную
Пальміру: незалежнасьць ад метраполіі, эканамічныя свабоды, суладдзе.

01.08.2017

Калі ў пэўных частках краіны ўсталёваны адносны спакой,
дык у асаблівых працягваецца жах і пакуты з-за ваенных.
І тое адбываецца папераменна, нібыта чыясьці стратэгія.

Менавіта таму з сумненнем стаўлюся да замежных дамоваў,
якія, падобна, адлюстроўваюць інтарэсы замежных частак.
_

Што перашкаджала зрабіць папяраджальныя крокі спачатку
падзеяў дзеля спакою? Геа-палітычны мілітарны кантроль
тых, хто ня бачыў якой шкоды для рэгіянальнай бясьпекі
ад звышмерных крокаў мінулай улады да мірных пратэстаў,
што імкнуліся да ажыцьцяўленьня міжнародных правоў ААН.

-

Францыя, як мне падаецца, неабгрунтавана выкарыстоўвае
права на "абарону ўсімі сродкамі" ад праяваў тэрарызму,
калі маюцца вялічэзныя цывільныя ахвяры ды разбурэньні.

На маю думку, барацьба з тэрарызмам - унутраная задача
паліцэйскіх сілаў. На тое няма за чым разбураць краіну.

26.07.2017

За апошні час у мяне выпрацаваліся наступныя "канстанты":

- ЗША ды РФ умешваюцца ва ўнутраныя справы суверэнітэту;

- РФ вядзе вайну з рэвалюцыйнымі ды апазіцыйнымі сіламі;

- ЗША ня маюць суверэнных прадстаўнікоў унутры дзяржавы;

- ААН залежыць ад ураду мінулай улады з-за гуманітарных
даставак і таму ня можа ні ўплываць, ні весьці перамовы;

- няма праўнай базы для стасункаў іранскай рэвалюцыі ды
арабскай на тэрыторыях суверэнных краінаў усяго рэгіёну.

24.07.2017

Сумна, што загінуў высокі супрацоўнік вышэйшай установы ў Хасаке, калі быў
выкрадзены злачынцамі. Адсутнасьць падсправаздачнасьці нясе бытавыя вынікі.

20.07.2017

На маю думку, замежныя краіны, войскі якіх прысутнічаюць,
рухаюцца да выкарыстаньня нормаў 7 разьдзелу Статуту ААН,
што зьяўляецца безальтэрнатыўным для легітымнага парадку.

Як ужо пісаў, краіна ўзаемазалежная, і гвалт у асаблівых
местах уплывае на стан людзей у іншых самым розным чынам.

10.07.2017

З апошняга найбольш зацікавілі намеры стварэньня камісіі
па злоўжываньнях і сьпекуляцыях на барацьбе з тэрарызмам.

Працягваючы, заўважу, што падзел ААН на урад ды апазіцыю
нерэчаісны, бо рэвалюцыйны бок не зьяўляецца "апазіцыяй".
Гэта перашкаджае легітымнаму ўрэгуляваньню ўнутры краіны.

26.06.2017

Настойліва ўзгадваю аб патрэбе перамоўнага форуму ўнутры краіны,
які бы дзейнічаў публічна і бесперапынна, на груньце рэзалюцыяў.
Гэта, магчыма, спыніла бы фрагментацыю і ваенную шкоду дзяржаве.

Урэшце, падзеі ў Сірыі маюць патрэбу ў "гістарычным" вырашэньні,
каб стварыць станоўчы прыклад міжнароднай і ўнутранай чыннасьці.

23.06.2017

Працягваючы папярэднія заўвагі аб рэформе РБ ААН, без ваенных аспектаў,
лічу, што трэба, каб Сірыйскі Чырвоны Крыж дзейнічаў адасоблена ад ААН.

Заклікам Генсека ААН нестае адміністрацыйных сродкаў уплыву да чальцоў
РБ ААН: прыкладам, veto або прыпыненьне рэзалюцыяў, каб не было гвалту
(маю на ўвазе французскую рэзалюцыю, якая парушаецца, па-мойму, спрэс).

20.06.2017

На жаль, ніякага міжнароднага назіраньня за бясьпекай цывільных у Алепа,
як, здаецца, пісалася ў рэзалюцыі UNGA, няма. Гвалт з боку шабіхі, якая
вядомая ад часу масавага забойства ў Хуле, неабмежаваны. Як жа вяртацца?

Курдскія дэм.сілы заявілі аб законным праве на абарону ад мінулай улады.
Як ужо пісаў, тое права грунтуецца на рэзалюцыях і актах праваабаронцаў.

Мне падаецца, што ў рэзалюцыях ААН недастакова ясна якрэсьлены крытэрыі
для вырашэньня праблемаў рэвалюцыйных працэсаў, абараняючыхся ад гвалту.

18.06.2017

На дадзены момант мяне больш за ўсё непакоіць безадказнасьць замежных краінаў,
якія дзейнічаюць на тэрыторыі суверэннай краіны, за парушэньні рэзалюцыяў ААН.

Мне падаецца, што мясцовае прадстаўніцтва ААН, замест каардынацыі гуманітарнай
дапамогі з бокам мінулай улады, мае паведамляць ва усе бакі аб тых парушэньнях.

Што тычыцца гуманітарнай дастаўкі, дык яе трэба перадаць да іншых арганізацыяў,
якія не займаюцца палітычнай дзейнасьцю, каб захаваць безумоўны чын рэзалюцыяў.

16.06.2017

Лічу, што бясьпека выбаршчыкаў замежных краін або іх стратэгічныя перавагі
ня могуць грунтавацца на гібелі цывільных, недатычных да прычын небясьпекі.

14.06.2017

На маю думку, ваенныя дзеяньні на ўсходзе маюць рэгіянальны складнік асноўным і
павінны адбывацца ў межах суверэнных стасункаў бакоў ААН ды гуманітарнага права.

Ваенныя ж дзеяньні на поўдні адбываюцца ў асноўным спаміж суверэннымі бакамі ды
павінны былі ўжо скончыцца два гады таму. Горад гуманітарнага бедства - нонсенс.

12.06.2017

Парушэньні рэзалюцыяў замежнікамі на ўсходзе падаюць кепскі прыклад:
мінулаўладны кіраўнік Алепа загадаў перамешчаным жыхарам з усходней
часткі гораду, якія цяпер жывуць дзе ў навучальнай установе, зысьці
ў якім заўгодна напрамку. Хаця тыя людзі абароненыя рэзалюцыяй UNGA,
якая ім гарантуе бясьпеку і годнае абыходжаньне ў межах законаў ААН.
Прычым, за яе выкананьнем мусяць наглядаць міжнародныя назіральнікі.

10.06.2017

Мая пазіцыя нязьменная - без уліку міжнароднага і гуманітарнага права
ўнутраны канфлікт у дадзенай краіне будзе геапалітычным міжсабойчыкам.

08.06.2017

Пішуць аб дзьвюх напрамках цяжкіх бамбаваньняў:
на ўсходзе і поўдні. Калі на ўсходзе рэзалюцыя
ёсьць, але праблема з суверэннасьцю, дык іншае
ня мае рэзалюцыі, але мае замежнае ўзьдзеяньне
на суверэнны ўнутраны канфікт спаміж бакоў ААН.
_

Ці пачнецца гаспадарчае аднаўленьне разбураных
грамадзкіх аб'ектаў і дзеля якога насельніцтва?
_

Яшчэ адзін геапалітычны тэракт ад нав.дзяржавы -
захоп парламента дзеля палітычнай мэты парушае
прынцып Статута ААН аб моцы права, а не гвалту.

06.06.2017

Працягваючы папярэдні тэмат аб рэфармаваньні РБ ААН,
заўважу, што, як і тады, лічу карысным перамясьціць
штаб-кватэру ААН з Нью-Ёрку на які акіянскі востраў.
_

Сумую разам з іншымі аб тэракце на цывільных людзей,
зробленым з якой-заўгодна ваеннай мэтай або сродкам.

04.06.2017

Урэшце прачытаў, што Генсек ААН заклікаў да рэфармаваньня РБ ААН,
на што даўно зьвяртаў пільную ўвагу ягоны перадапошні папярэднік.
У выніку занядбаньня маем працяг хаосу і гвалту заміж стрыманьня.

02.06.2017

Чарговае перасячэньне мяжы новымі замежнымі сіламі на ўсходзе
ізноў нагадвае аб патрэбе суверэннага вырашэньня рэгіянальных
ды ўнутраных праблемаў паводле дзеючых міжнародных рэзалюцыяў.

Можна па-чалавечы падзякаваць уладам Алжыра за намер вырашыць
гуманітарныя праблемы Сірыйскіх мігрантаў на сумежжы з Марока.

Не разумею, чаму "дэмакратычныя" улады на ўсходзе забараняюць
дзеяньне пэўных арганізацыяў суверэнна-дэмакратычнага кірунку.

Гэтыя думкі - выключна асабістае назіраньне з усходу Беларусі.

31.05.2017

Парадавала, што студэнты атрымалі магчымасьць выйсьці з аблогаў для іспытаў.

Зьдзівіла, што ў Іране рыхтуюць "міратворцаў". Ці маюць гэныя рэзалюцыю ААН?

Не разумею, чаму перамовы аб высяленьнях неўнармаваныя афіцыйнымі мандатамі?

Пішуць аб цяжкім стане цывільных вакол Дар-эр-Зур пад ваеннымі нав.дзяржавы.

29.05.2017

Нягледзячы на пачатак сьвяточнага месяца,
ваенныя дзеяньні на ўсходзе працягваюцца.

Нягледзячы на пошукі падсправаздачнасьці,
пераважвае ваенны ціск як форма палітыцы.

27.05.2017

Па-ранейшаму застаецца няўсьцешанай патрэба доступу ды разьмеркаваньня
гуманітарных рэчаў у аблогах, нават бяз згоды бакоў паводле рэзалюцыяў.

Даўно пішуць аб гострых праблемах мігрантаў з краіны, якія знаходзяцца
ля Мараканскіх і Алжырскіх межах у пустэчы. Чаму да іх няма якой увагі?

Зьбянтэжыла паведамленьне аб запаланеньні саранчой сельска-гаспадарчых
палёў. Ці можа, прырода рэагуе на ваеннае напружаньне адмысловым чынам?

25.05.2017

Шкада, што маладзёны краіны, урад якой займае прынцыповую пазіцыю
да ваенных злачынстваў у Сірыі, пацярпелі ад тэракту нав.дзяржавы.

На прыкладзе высяленьняў можна прасачыць, як міжнародны палітычны
працэс пад эгідай ААН падменены замежным ваенна-палітычным ціскам.

Мне здаецца, што панаваньне раскілзанасьці "у законе" мае патрэбу
стрыманьня дзеля захаваньня паводле праўных міжнародных адносінаў.

23.05.2017

Пішуць аб новых сістэматычных масавых забойствах цывільных -
цяпер з боку ўзброеных прадстаўнікоў навастворанай дзяржавы.

Атрымліваецца, што бязбройныя людзі гінуць ад зброі простай,
або высокатэхналагічнай, але аднолькава злачыннай па законе.

Застаецца пытаньне ў ацэнцы гэных адрозьненьняў міжнародным
супольствам ды пошукаў сродкаў дзеля стрыманьня тых заганаў.

21.05.2017

Не аціхае свабоднае палітычнае жыцьцё:
дэманстранты патрабуюць новай сістэмы
ўлады краіны і заклікаюць да еднасьці.

Адначасова, чарговая група высяленцаў
"прагаласавала нагамі" за тое ж самае.

Мне падаецца, што, калі бы палітычнае
жыцьцё было бы дзейсным, дык ні жахаў,
ні ахвяраў, ані высяленцаў не было бы.

19.05.2017

Без выкарыстаньня 7-га разьдзелу Статуту ААН
ды нормаў пасьляваеннага гуманітарнага права
дзеяньні замежных сілаў становяцца блокавымі.

Іхнае ўплываньне на ўнутраныя стасункі бакоў
ААН, на мой конт, парушаюць чынныя рэзалюцыі,
якія без адміністрацыйнай абароны пуставатыя.

17.05.2017

Пішуць аб затапленьні шэрагу гарадзкіх раёнаў на ўсходзе.
Тая прыкрасьць мае патрэбу ў адпаведнай працы вадаканалу.
Бо занядбаньне пагражае грамадзянам распаўсюдам хваробаў.

15.05.2017

На маю думку, пакуль ня будзе публічна выяўлена прычына
збройнага процістаяньня бакоў ААН, палітычнага рашэньня
на падставе міжнароднага права знайсьці будзе немагчыма.

Больш таго, сістэматычнае выкарыстаньне мілітарнай сілы
для дасягненьня ўнутраных палітычных мэтаў не адпавядае
Статуту ААН і ўжо прывяло да праяваў генацыду цывільных.

Менавіта таму лічу, што палітычныя структуры кіраваньня
ў аблогах павінны заставацца, калі яны падтрыманыя тымі,
хто там пражывае, нягледзячы на ўсебаковы замежны ўціск.

13.05.2017

Гледзячы на бясконцыя партыі высяленцаў,
можна пераканацца, што ўнутраны парадак
дасягаецца пры ўмове палітычнага выбару
між замежнай вайной ды замежным лагерам.

Прычым, замежны пашпарт выдаецца толькі
бокам мінулай улады, спаганяючы вялікія
грошы з грамадзян, пацярпелых у аблогах.
Не разумею пры гэным бязьдзейнасьці ААН.

У той жа час паведамляюць, што нарастае
замежны авія-напад на цывільныя аб'екты
на ўсходзе, трапляючы нават у мячэць, і
робячы небясьпеку для медычных патрэбаў.

Такім чынам, сістэма, якая трамаецца на
бязьмежным унутраным прыгнёце, няпэўная.
І стварае рэгіянальную небясьпеку іншым
дзяржавам, вымагаючы для сабе пераменаў.

11.05.2017

Яшчэ аднэй праявай адступленьня ад палітычнага працэсу
ўнутры краіны, які прызначаны ў рэзалюцыях, зьяўляецца
гісторыя з зачыненьнем офіса Курдскай нац. арганізацыі.

Сіла зброі пры замежнай падтрымцы не павінна адціскаць
прысутнасьць разнаякіх неваенных палітычных структураў.

09.05.2017

На маю думку, сістэма пасьляваеннай ААН
мае патрэбу ў мадэлі сучаснай адаптацыі.
_

Усё новыя высяленьні пад ціскам ваенных
замежных краін - вынік адсутнасьці чыну
ўнутранага палітычнага працэсу разам са
спыненьнем агню, вызначаных рэзалюцыямі.
_

Унутраныя мясцовыя перамовы, як і раней,
адбываюцца без законнага назіраньня ААН,
а значыць, за межамі міжнароднага права,
робячы іх замежных удзельнікаў хісткімі.

07.05.2017

На мой конт, праблема міжнароднай законнасьці
і адказнасьці за ахвяры, разбурэньні ды крызу
мігрантаў застаецца асноўнай для стабілізацыі.

Што тычыцца звароту высяленцаў да сваіх дамоў,
дык тое малаверагодна без палітычнай бясьпецы
ўнутры краіны для пэўных суверэнных бакоў ААН.

05.05.2017

Паколькі ўнутраныя перамяшчэньні працягваюцца,
а на пакінутай імі тэрыторыі пануе, як пішуць,
ваенна-мафіёзны ўціск жыхароў, як у тым Алепа,
які абаронены рэзалюцыяй ГА ААН, дык замежная
і ўнутраная ваенная прысутнасьць павінна быць
адпаведнай законам, якія дзейнічаюць публічна.
_

Мне асабліва незразумела, чаму з-за вайсковых
ці іншых патрэбаў цалкам высяляюцца гараджане...

03.05.2017

Лічу ўдзел рэгіянальных арганізацыяў станоўчым для
палітычнага вырашэньня мілітарных заклапочанасьцяў.

-

Мне падаецца, што, калі той палітычны бок ААН, які
прызнаны ад насельніцтва, і нясе найбольшыя ахвяры,
мае права на палітычную ўвагу міратворчых трыбунаў.

01.05.2017

На першамайскае сьвята, якое ў нас здаўна вядомае пад словамі:
"Мір. Праца. Май.",- хацелася б, каб свабодная праца, як і яе
мірная абарона, шанаваліся, трымаючыся сацыяльнага кампрамісу.
_

Таксама, нагадаю, што ганебная палітыка і практыка распаўсюду
наймітаў мелася ўжо на 41-й сэсіі ГА ААН ("Труд", 30.11.1986).

29.04.2017

Вельмі ўражаны аповядам чалавека, які апынуўся пад заваламі
свайго дому пасьля авіяўдараў, калі разам з сямьёй схаваўся
ў падвале. Яго вызвалілі пасьля 10-і гадзін няспыннай працы.

Мне здаецца, што гэтаксама ўзрадзіцца і краіна дзеля жыцьця

27.04.2017

Тэндэнцыя апошняга часу па наўмысных ударах па аб'ектах,
якія ААН лічыць гуманітарнымі, мае патрэбу, на мой конт,
ў безумоўным падрыхтаваньні распаўсюду беспалётнай зоны.
_

Праблемы з інспекцыямі на месцах пасьля ўдараў выклікае 
сумнеў у ранейшых інспекцыях падрыхтаванай даступнасьці.

Пішуць, што становішча перасяленцаў на ўсходзе патрабуе
міжнароднай ўвагі з-за вельмі цяжкога становішча людзей.

25.04.2017

Пішуць аб чарговых разбурэньнях шпіталяў з дапамогай падземных бомбаў
з мэтай пакіданьня насельніцтва іхных тэрыторыяў на карысьць замежных.

З-за цяжкасьцяў даставак рэзка ўзрасьлі кошты на прадукты харчаваньня.
Таксама, атрымала распаўсюд практыка выкраданьняў з наступным выкупам.

Пішуць, што бок мінулай улады нападае на рэвалюцыйны, калі той ваюе з
прадстаўнікамі навастворанай дзяржавы, раўнуючыся фактычна з апошнімі.

На маю думку, без грамадзкага кантролю за дзеяньнямі ваенных магчымыя
будзь якія злоўжываньні і спекуляцыі накшталт таго, што "вайна даруе".

У той жа час, лічыў і лічу апраўданымі дзеяньні па абароне, што маюць
станоўчы водгук праваахоўнікаў, як міжнародных, так і ваюючых краінаў.

23.04.2017

Падзяляю думку тых, хто лічыць, што існуючае становішча сатэліта
не дазваляе мець узважлівую палітыку і ўнутры, і звонку дзяржавы.
Што, ўрэшце, прыводзіць да грэбваньня нормамі міжнароднага права
ды, нават, відавочнага супрацьстаяньня з рэзалюцыямі ГА і РБ ААН.

21.04.2017

Мне падаецца, што перамешчаныя асобы павінны мець 
міжнародна прызнанае права на зварот у сваё жытло
ды на кампенсацыю шкоды іхнай маёмасьці і здароўю.

Як пісаў раней, зьяўляюся прыхільнікам не асобных
абаронных бюджэтаў, а моцнага міжнароднага закону.

19.04.2017

Назіраючы звонку, зацікавілі народныя праявы сьвяткаваньня суверэнітэту.
Гэта тыя моманты, якія дазваляюць казаць аб моцы і самабытнасьці краіны.

Што тычыцца выкарыстаньня замежных бомбаў па цывільных аб'ектах жыхароў,
дык тое ніяк не садзейнічае ўзаемаразуменьню ды міжнароднай законнасьці.

Дзеяньні замежнікаў у інтарэсах собскай бясьпекі неабавязкова супадаюць 
з патрэбамі краіны, асабліва пры ваеннай перашкодзе палітычным працэсам.

17.04.2017

Напад на калону перамешчаных грамадзян з семьямі,
як і нядаўні хім.напад з дзюжа вялікімі ахвярамі,
зьяўляецца прычынай для расследваньня злачынства
перамоўнымі групамі, аб тэрыторыі якіх дамоўлена,
разам з міжнароднымі ўстановамі бясьпекі ды міру.

Трэба нагадаць, што падобныя здарэньні разнаякай
цяжкасьці ўжо назіраліся раней пры падзеях Алепа.

На маю думку, створаны ваенна-мафіёзны дзяржаўны
правапарадак з удзелам замежных мілітарных сілаў.

Вымушаны дадаць, што прадухіленьня трагедый няма.

15.04.2017

Практыка ўнутранага перамяшчэньня жыхароў з семьямі
відавочна пацьверджвае ўнураны характар забурэньняў.
Калі ня будуць вырашыны прычыны ўладных дысбалансаў
як ўнутры краіны, так і звонку, мір наўрад ці будзе.

Цалкам зразумела, што пацярпелыя прагнуць абараніць
свае жыцьці ад мала да вяліка. Адмаўляць ім у праве
сьведчыць за сябе зьяўляецца непавагай як да закону
унутранага, так і міжнародных афіцыйных інстытуцыяў.

13.04.2017

Азнаёміўшыся з лістом сірыйскіх інтэлектуалаў,
прыйшоў да высновы аб слушнасьці іхных словаў
аб міжнародным уплыве на ўнутранае замірэньне
цераз галасы самых сірыйцаў адрознага ўзроўня,
асабліва ў датычнасьці да несуверэнных пактаў
спаміж прадстаўнікоў РФ і ЗША да іншай краіны.

Мне падаецца карысным вяртаньне да справы ААН
2013г. аб адказнасьці за хім.напады з прычыны
знову зьявіўшыхся абставінаў, якія паўтараюць
паводзіны тога, хто зрабіў масавыя злачынствы,
каб праўна зафіксаваць іх бяз тэрміну даўніны
для праваахоўчых дзеяў міжнароднага суседства.

11.04.2017

Чытаючы аб яшчэ адным нападзе на школу,
дзе паранены дзеці і забіты настаўнікі,
узгадаў аб бібліятэцы, якая захавалася
пад час аблогі ля Дамаску і страцілася
часткова падчас прымусовага высяленьня.

У той жа час, на ўсходзе маецца аблога,
жыхары якой без электрычнасьці і харчу,
як пішуць, знаходзяцца ўжо амаль месяц.

Цэнтры грамадзянскай абароны падлеглыя
мэтанакіраваным нападам, нібыта робяць
дрэнна, што ратуюць людзей з-пад друзу.

Узгадаўся праграміст, які рабіў мадэль
старажытнай Пальміры, але цяпер вязень
з-за палітыцы. Як канструктары космасу.

Прыярытэты вызначаюць і лёсы, і вынікі.

09.04.2017

Падтрымліваючы стварэньне ўмоваў міжнароднай падсправаздачнасьці,
лічу, што яно павінна абапірацца на абгрунтаваньне ўстановаў ААН.

Падзяляю думку цывільных, якія пацярпелі ад неканвекцыйнай зброі,
аб пераважным значэньні вырашэньня ўнутранай небясьпекі ў краіне.

Прызнаньне ўнутранага канфлікту юрыдычна міжнародным цягне цяпер
адказнасьць, удзельнікі якога, як здаецца, не галасуюць у РБ ААН.

07.04.2017

Зьяўляючыся прыхільнікам міжнароднага правапарадку,
лічу, што чарговы масавы напад з вялікімі ахвярамі,
у тым ліку дзецяў, дзе было выяўлена выкарыстаньне
хімічнай зброі, і нават, імя авія-пілота з загадам,
вымагае Заключэньня камісіі па расследваньням UNGA.

05.04.2017

Дэманстрацыйны авія-ўдар на поўначы, цяпер з хім.рэчывамі,
як мне падаецца, робіць усё болей праблематычнай практыку
высяленьняў у тыя мясьціны. Выглядае, што паўстае патрэба
вышуку спосабаў замірэньня па месцы жыхарства грамадзянаў,
з улікам міжнародна прызнаных законных правоў ды патрэбаў.

03.04.2017

Што тычыцца чарговага перамяшчэньня цывільных ды іхных ўзброеных абаронцаў,
дык лічу гэныя дамовы вымушанымі, парушаючымі правы карэннага насельніцтва.

Тое ж тычыцца праблемы суадносінаў памежных узброеных атрадаў на ўсходзе з
суверэннымі прадстаўнікамі краіны і мясцовым насельніцтвам, куды яны ідуць.

Ва усіх выпадках правы карэннага народу павінны быць забясьпечаны з улікам
як суверэнных, так і рэгіянальных прадстаўніцтваў і зацьверджаны цераз ААН.

Асобна трэба заўважыць, што замежныя ВПС ад французкай рэзалюцыі застаюцца
афіцыйна недалучанымі да аніводнага суверэннага боку і ствараюць дысбаланс.

Тое ж тычыцца перасьледу журналіста з Алепа, які абаронены рэзалюцыяй UNGA,
але трапіў у спісы, на якія палююць, нібыта сістэматычна парушае рэзалюцыі.

Татальнае грэбваньне нормамі міжнароднага права краінамі, вылучаючыя іхныя
жа рэзалюцыі ў UNSC, павінна быць асуджаным, асабліва медычныя разбурэньні.

Хацелася б дадаць, што абарона цывільных, як і законных правоў, зьяўляецца
абавязкам як дзаржаваў, так і міжнародных ды рэгіянальных арганізацыяў ААН.

01.04.2017

У чарговы раз пераконваюся, што крытыка рэзалюцыяў пасьля 2013 году абгрунтаваная.
Цяпер у мяне няма іншых меркаваньняў, апроч прыпыненьня баёў па ўсёй краіне разам.

Бо аднаўленьні абстрэлаў госпіталяў, выкарыстаньне хім.зброі, падвойныя авіяўдары
па цывільных дамох, а затым па "белых касак", затапленьне земляў ля дамбы жахлівы.

Тасама, як ужо пісаў, лічу патрэбным арганізацыю міжнароднага палітычныга працэсу
ўнутры краіны з улікам дзеючых рэзалюцыяў ды вынікаў расследваньняў экспертаў ААН.

30.03.2017

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжу паведамілі аб пільнай патрэбе
доступу да насельніцтва Ўсходней Гуты, якое цяжкадаступнае.

Іхны калега быў забіты на ўсходзе пры высьвятленьні памеру
шкоды рачной дамбы ад абстрэлаў. Разам з ім загінула група
інжынераў на чале з дырэктарам дамбы. Нагадвае Wadi-Barada.

Ізноў "дабравольна-прымусовае" высяленьне цывільных на тую
тэрыторыю, якая ўсёроўна часьцяком абстрэльваецца. А цяпер
з усходу дадалася пагроза наступу туды, куды перамяшчаюцца.

Тыя акалічнасьці - вынік бяздзейнасьці 7 разд. Cтатуту ААН.

28.03.2017

Чытаючы аб праблемах гуманітарнага ды інжынернага характару на ўсходзе
пры перакройваньні тэрыторыяў з дапамогай сучасных сродкаў разбурэньня,
дзіўлюся тому, што тая тэрыторыя была занятая папярэднікамі бяз шкодаў.
Значыць, ёсьць там падыходы, дазваляючыя вырашаць праблемы негвалтоўна.
А згодна міжнароднаму праву бясьпека грамадзянаў зьяўляецца безумоўнай.

26.03.2017

Тое, што пішуць аб планах замежнікаў на ўсходзе,
як па мне, зьяўляецца міжнародным валюнтарызмам -
бо не адпавядаюць дзеючым палітычным рэзалюцыям
ды блытаюць рэгіянальныя праблемы з суверэннымі.
_

Характэрна, што, каб апраўдаць жорсткасьць, тыя
замежнікі паварочваюцца пад эгіду мінулай улады.
Гэта тое, што крытыкую з 2013 года, гаворачы аб
патрэбе ўліку гуманітарнага міжнароднага пакету.
_

У той жа час, працягваюцца разбурэньні аб'ектаў
медыцынскага ды адукацыйнага прызначэньня ў тых
месцах, дзе дэкляруецца прыхільнасьць да нормаў
міжнароднай абароны грамадзянскага насельніцтва.

24.03.2017

Маючы сьціплы досьвед з гісторыі Беларусі,
грамадзянінам якой зьяўляюся, мяркую, што
не займетыя тэрыторыі зьяўляюцца галоўным,
але выкананьне міжнародных і гуманітарных
законаў, рэгіянальнага і ўнутранага права,
якое абараняе тыя чалавечыя прынцыпы, што
вызначаюцца суверэннай гісторыяй дзяржавы.
_

Трэба ўдакладніць, што ліцэнзіі на масавы
тэрор і забойствы цывільных ў міжнародным
праве ды яго рэзалюцыях ня дадзена нікому.

22.03.2017

Далучаюся да віншаваньняў тым, хто адзначае Наўруз.
Таксама, як і тым, хто адзначае ў Сірыі Дзень Маці.
_

Яшчэ раз у полі зроку праблема адсутнасьці пільнай
каардынацыі замежнікаў з суверэннымі старанамі ААН.

У выніку чаго, цяпер, разбурана школа, дзе мешкалі
перамешчаныя цывільныя з семьямі на ўсходзе краіны.

Можна зрабіць выснову аб нядбайнай арыентацыі, або
наўмыснай дэзарыентацыі, ці яшчэ горш, злачынствах.
_

Мяркую, што краіны, якія ўнесьлі рэзалюцыі, нясуць
палітычную адказнасьць за працэс іхнага выкананьня.

На жаль, баявыя дзеяньні працягваюцца ў тых месцах,
дзе павінны былі паводле рэзалюцый даўно скончыцца.

20.03.2017

на маю думку:
1) праблема ўзгадненьня беспалётнай зоны для ваенных злачынстваў
зьяўляецца асноўнай для абароны цывільных ды палітычнага працэсу;
2) палітычны працэс ня будзе ўстойлівым і зразумелым насельнікам,
пакуль ня будзе арганізаваны вышук і асуджэньне мас. злачынстваў;
3) практыка прымусовых высяленьняў стварае палярнае галасаваньне
палітычных прыхільнасьцяў у колькасьці аўтобусаў без асяродкавых;
4) пры непрацуючым міжнародным праве унутраныя праблемы рашаюцца
даступнымі сродкамі на падставе ўнутраных спосабаў самарэгуляцыі;
5) магчыма, трэба рабіць перагляд прынятых рэзалюцыяў, ствараючы
рэальна працуючыя нормы для прадухіленьня ахвяраў ад хібаў права.

18.03.2017

Вельмі ўражвае, што падчас панаваньня раскілзанага мілітарызму
адбываюцца унутраныя грамадзянскія дэманстрацыі волевыяўленьня.

16.03.2017

Гледзячы па апошняй заяве прадстаўніка ААН па правах асобы,
краіна мае сур'ёзную праблему дзеяньня пеніцыярнай сістэмы.
_

Што тычыцца заняцьця тэрыторыі, дык удзел у тым замежнікаў
вымагае выкананьня міжнароднага права, каб ня быць гвалтам.

14.03.2017

Пішуць аб плане чарговай высылцы 20 тыс. жыхароў па палітычных прычынах.
На маю думку, тое не адпавядае міжнароднаму праву і прынятым рэзалюцыям.
_

Вельмі ўразілі дзьве гісторыі аб дзецях: недахоп лекаў ва Ўсходней Гуце
і выкраданьне са зваротам дамоў маленькай дзяўчыны ў нацыянальным строі.
_

Пішуць аб цяжкіх бамбардаваньнях на ўсходзе, ака вымагаюцца навыперадкі.
Падобна, практыка разбурэньняў гарадоў ня мае "усеабдымнага" стрыманьня.
_

Не падзяляю ўхіл ваенных дзеяньняў у бок адхіленьня ад вышуку злачынцаў,
якія былі вядомыя за масавыя забойствы цывільных напачатку зварушэньняў.

12.03.2017

Паколькі баявыя дзеяньні, як пішуць, засяродзіліся на ўсходзе,
дык тэмат рэгіянальнай небясьпекі, аб адсутнасьці якой казала
дэлегацыя РФ у РБ ААН колькі год таму, баронячы гвалт мінулай
улады, стаўся актуальным для цывільных і гарадоў на памяжоўях.

У той жа час, узмацненьне ваенных ЗША на ўсходзе, як падаецца,
патрабуе захаваньня суверэннага кіраваньня бакоў ААН, сулучна
з практыкай міжнароднага палітычнага працэсу, каб прадухіліць
будзь які сьпекулятыўны гандаль кагосьці занятымі тэрыторыямі.

10.03.2017

Пакуль ідзе бесперапынны ваенны працэс і замежныя ўзгадненьні вакол яго,
пра абарону цывільных і гуманітарных аб'ектаў ад тэрору з боку ВПС кажа
толькі камісія па рассьледваньнях ААН, высновы якой чынныя ў рамках ААН.

У той жа час працягваюцца пагрозы неабмежаванага тэрору з пазбаўленьнем
усялякай гуманітарнай прысутнасьці ААН для цывільных у абложаных раёнах.

Відавочна, што дакументы ААН успрымаюцца як дэкларатыўныя, безабаронныя
перад праявамі дэманстрацыйнага грэбваньня з боку запалохваньня гвалтам.

08.03.2017

Як і ў сакавіку 2011 году лічу, што ваенныя аперацыі за межамі краін
павінны адбывацца пад кіраўніцтвам генсека ААН, які павінен штомесяц
дакладваць міжнароднай супольнасьці аб іх мэтах, прагалах дзеля міру.

06.03.2017

Кажучы аб ваенным урэгуляваньні, маю на ўвазе выкананьне
міжнароднага права, уключна з прысутнасьцю сымболікі ААН
у месцах цывільнага знаходжаньня, абароненых рэзалюцыямі.

Нежаданьне краінаў мець падсправаздачнасьць за вайсковыя
аперацыі ў ваенным камітэце ААН, згодна 7 раздз. Статуту,
можна растлумачыць толькі геапалітычнай заангажыванасьцю.

Калі мужчыны ваююць ці працуюць на грамадзянскай абароне,
дык жанчыны болей далучаюцца да ролі "агентаў пераменаў"
у грамадзянскім працэсе па выкананьні патрабаваньняў ААН.

Іхны "альтэрнатыўны" погляд на складзены парадак здаецца
бліжэй да прынцыпаў міжнароднага права без удзелу гвалту
як сродку дасягненя палітычных мэтаў ці ўплыву на галасы.

Што, на мой конт, павінна ўлічвацца пры дасягненьні міру.

04.03.2017

Мяркую, што без рэгуляцыі ААН ваенных дзеяньняў,
якія вядуцца ад імя яе рэзалюцыяў, які заўгодна
мілітарны ўсплеск адлюструецца на ўсю тэрыторыю.

02.03.2017

У мяне не выходзяць з галавы паведамленьні
пра лёс кабетаў у вязьніцах з-за пратэстаў.

Роля недзяржаўных міжнародных арганізацыяў
для грамадзкай сьвядомасьці вельмі слушная.

Ўхвала "белых касак" па ратаваньні жыцьцяў
падаецца ўсё больш безумоўнай каштоўнасьцю.

Ваенныя дзеяньні, на мой погляд, апраўданы,
калі маюць відавочныя гуманітарныя прычыны.

Вельмі патрэбна міжнародная і рэгіянальная
рэгуляцыя ваенных дзеля бясьпекі цывільных.

28.02.2017

Мне падаюцца слушнымі заўвагі
віцэ-прэзідэнта рэвалюцыйнага
боку па курдскай праблематыцы.
_

Разам з тым, ня бачу карысьці
ад чарговага гешэўту ЗША і РФ:
патрэбна зыходзіць ад працэсу
адносінаў між афіцыйных бакоў
унутраных валкаў і рэзалюцыяў,
а не геапалітычных стратэгіяў
а-ля XIX-XX в. дзеля падзелаў.

26.02.2017

Усё больш відавочна, што ў сірыйскім канфлікце
сіла гвалту робіцца, бадай, адзіным палітычным
довадам, які ня мае, пакуль, стрыманьня сьвета.

24.02.2017

Цалкам падтрымліваю намаганьні аб стварэньні і абароне
міжнародных механізмаў для прыцягненьня да адказнасьці
за злачынствы супраць людзкасьці, уключаючы дзяржаўцаў.
_

Па-ранейшаму лічу, што ваенныя дзеяньні замежных сілаў
павінны адбывацца ў каардынацыі з суверэннымі ваеннымі
прадстаўнікамі бакоў на кантраляваных ўсімі тэрыторыях.
_

Мне падаецца, што патрэбны асобны механізм для абменаў
ваеннапалоннымі на падставе і з удзелам прадстаўніцтва
ААН па гуманітарных пытаньнях, што дзейнічае безумоўна.

22.02.2017

Мне падаецца, што практыка ААН па прымусовым дэпартацыям/эвакуацыям
гэтак жа закранае правы карэннага насельніцтва, як і курдскі працэс.

Паколькі першае ўжо сістэма, мяняючая палітычны ландшафт тэрыторыяў,
дык і для курдскай палітыцы патрэбна асобная рэгіянальная рэзалюцыя.

Разам з усім тым, рэгіянальная і памяжоўная нестабільнасьць таксама
вымагае адпаведнай рэгіянальнай рэзалюцыі дзеля ўрэгуляваньня хаосу.

20.02.2017

Паколькі мае разважаньні зьяўляюцца грамадзкім поглядам
на міжнародныя падзеі, дык стараюся карыстацца сродкамі
міжнароднага права ў межах свайго досьведу і разуменьня.
Адначасова, стараюся ўнікаць рознабаковых міжсабойчыкаў.
_

На маю думку, значнай часткай дэстабілізуючага дзеяньня
зьяўляецца няўзгодненасьць замежных ваенных з законнымі
і суверэннымі прадстаўнікамі краіны паводле міжнароднай
праўнай сістэмы і дзеючымі рэзалюцыямі аб ўрэгуляваньні,
што дазваляе гаварыць пра умяшаньне ва ўнутраныя справы.
_

Мне падаецца, што аморфнасьць ААН пры наўмысных нападах
на прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў прыніжае іхны
статус і стварае ўражаньне адбаковай падпарадкаванасьці.
Аб гэным, нават Сірыйскі прадстаўнік ў ААН не тлумачыць.
_

Дзякуючы сьпекуляцыі, выкарыстаньне акцэнта на тэрарызм
зацямняе адказнасьць за ваенныя злачынствы з усіх бакоў.
У выніку чаго церпяць цывільныя, адказваючы за бясьпеку
іншых краінаў ад тэрарызму і ўнутранага ваеннага гвалту.

18.02.2017

Адбыліся дэманстрацыі, якія яшчэ раз паказалі,
што мясцовае насельніцтва жадае жыць свабодна.
Аніякага парушэньня рэзалюцыяў у тым нямашака.
Таму налёты ВПС на іхныя гарады беспадстаўныя.
_

Выпадкі дзіцячых ахвяраў ад абстрэлаў жахлівы.
_

Азіраючыся, можна ўбачыць, што чым далей, тым
забойствы цывільных больш высокатэхналагічныя.
Ды ўсё роўна, не перастаюць быць парушэньнямі.
_

На тле скрайняй жорсткасьці становішча жанчын
вельмі цяжкое. Ці то традыцыя, ці то вымушана?

16.02.2017

На жаль, ваенныя дзеяньні на поўдні ў раёне Гуты
паўтараюць папярэднія супраць карэнных грамадзян.

У той жа час ў лагеры на поўначы ля Алепа скаргі
на балеснае дзяржаўнае фінансаваньне настаўнікаў.

Як пісаў, хімічны гешэўт ЗША і РФ дае хібы, якія
лагічныя для тых, хто карыстае забароненую зброю.

Казаць аб законным палітычным рашэньні немагчыма,
калі няма ўвагі папярэднім парушэньням права ААН.

14.02.2017

Зьяўляюся прыхільнікам не "усеабдымных" міраў,
а мясцовых, дзе доўжацца пакуты і разбурэньні,
з удзелам вышэйшых кіроўцаў дзеючых там бакоў.

2.02.2017

На мой погляд, толькі, калі сіла міжнароднага права ідзе поруч
з моцай міжнароднай сілы, можна разлічваць на міжнародны вынік.

Становішча жанчыны ў гэтым балансе зьяўляецца паказьнікам таго,
наколькі ўстойліва разьвінаюцца працэсы ў грамадзкіх стасунках.

Напрыклад, бянтэжыць, што арыштавана жанчына ў раёне W.-Barada,
якая ішла, як пішуць, з аднога мястэчка ў другое па замірэньні.
_

Здаецца, мая пазіцыя на гуманізацыю адносінаў ЗША і РФ у Сірыі
застаецца актуальнай. Бо адсутнасьць канфліктаў паміж імі яшчэ
не азначае прысутнасьці міжнароднага правапарадку з усіх бакоў.

10.02.2017

Што тычыцца працягу ваенных дзеяньняў,
дык лічу, што тое - справа суверэнных
бакоў, якая рэгулюецца цераз стан ААН.
Іначай, права ААН мае мадэльны кшталт.

Калі кіраўніцтва ААН гаворыць да ўсіх
бакоў без канкрэтных іх прадстаўнікоў -
кепска. Мяркую, трэба асабісты зварот,
пачынаючы з прадстаўніка краіны ў ААН.

08.02.2017

Працягваюцца спробы палітычных адсяленьняў
вакол Дамаску пад прымусам ваеннага гвалту.

Працягваецца бамбардаваньне Ідлібу, гінуць
дзеці і семьі цывільных. Бясьпекі малавата.

Працягнецца іміграцыя. Але асуджэньня тога
працэсу ад міжнародных арганізацыяў ня чую.
_

Пішуць аб новых фактах масавых пакараньняў
вязьняў у турме ля Дамаску. Нагадвае ГУЛАГ.

Пішуць аб незразумелай для цывільнага люду
кааперацыі: разбурэньне мастоў, набіраньне
адтуль задарагога металалому, ягоны продаж:
ака адбываецца колаварот металу у прыродзе.

Пішуць аб падвышэньні з-за тога каштарысаў
на электрычнасьць і сувязь, а таксама хлеб.
_

Падаецца, пануе палітыка псеўдагуманнасьці.

А перакладчык кажа аб змаганьні за пяшчоту.

06.02.2017

Пішуць, што ў Wadi-Barada па-ранейшаму цяжкі гуманітарны стан
без ніякіх даставак ААН, хаця ўжо няма ваенных дзеяньняў. Дзе
міжнародны кантроль за магчымасьцю дзейнасьці ААН для жыхароў?
_

Паколькі ўсе замежнікі, якія ваююць з навастворанай дзяржавай,
робяць тое паводле Французкай рэзалюцыі, дык лагічна, каб тая
краіна адказвала пры ААН за суверэнныя правы цывільных людзей.

04.02.2017

Пакуль ААН будзе блытаць эвакуацыю з дэпартацыяй,
наўмысна ці не, чакаць на паляпшэньне палітычнай
атмасферы сумніўна. На мой сьціплы асобны пагляд.
_

Узгадваецца, як людзі кпілі, што нават Жэнева-25
ня вырашыць крызы. Тое трэба рабіць на даступнай
для "усіх бакоў" дзейснай пляцоўцы ўнутры краіны.

02.02.2017

Пішуць, што гуманітарная дапамога ў Дэйр-эз-Зор недаступная
для простых людзей з-за высокіх коштаў распаўсюду ў горадзе.
_

Незразумела, для якіх людзей маюць абмяркоўваць аднаўленьне
краіны на форуме ўлета ў Амане? Ці тое стасуецца з лагерамі?
_

Не магу не заўважыць, што практыка ААН на высяленьне людзей
не ўзгадняецца з local council тога боку, куды накіроўваюць.

31.01.2017

У адрозьненьні ад практыкі высяленьняў рэвалюцыянераў,
іхных семьяў ды палітычна актыўных аднадумцаў у Сібір,
прабачце - Ідліб, лічу, што павінна захоўвацца поўная
непарыўная тканіна грамадзтва ў кожным месцы дзяржавы.

Дзеля тога патрэбная міжнародна падтрыманая ўнутраная
дамова бакоў аб дзейнасьці і стасунках між тэрыторыях,
уключаючы, нават, абкружаныя ваеннымі мясцовыя аблогі,
на падставе рэзалюцыяў аб праходах для жыцьця і працы.

На мой конт, тыя грамадзяне, якія пацярпелі ў аблогах
ад парушэньня рэзалюцыяў аб іхным безумоўным зьняцьці,
маюць права на міжнародную падтрымку для стабілізацыі
ў тых месцах краіны, дзе сталіся апасьля разбурэньняў.

29.01.2017

Можна прывітаць адносную стабілізацыю апошняга часу.
Разам з тым, застаюцца кірункі ўвагі, якія турбуюць.

Па маім меркаваньні, становішча грамадзянаў павінна
паляпшацца, а іх свабодны палітычны выбар паважацца.

Можна дапусьціць, што ваенныя дзеяньні ператворацца
ў адміністрацыйнае ўпарадкаваньне мясцовага кшталту.

Пішуць аб арыштах, асабліва жанчынаў з дзецьмі, што
выходзілі з абложаных раёнаў у іншыя ў Алепа. Але ж,
яны маюць знаходзіцца пад абаронай рэзалюцыі ГА ААН.

27.01.2017

На мой погляд, краіна захоўвае суцэльнасьць падзеяў.
Таму гвалт у адным месцы адмоўна адбіваецца паўсюль.
І наадварот, справядлівы мір стварае ўстойлівы рост.

Уласны досьвед назіраньня пераконвае, што без уліку
палітынага меркаваньня ўладных структураў у аблогах
цяжка казаць аб будучым палітычным працэсе і спакоі.

Чамусьці анічога ня пішуць аб дзеяньні міжнароднага
расследваньня масавых злачынстваў. Як і раней, лічу,
што без адказнасьці ня стане міжнароднай праўнасьці.

25.01.2017

Што тычыцца мяне, дык я бы прывітаў кожныя высілкі
па ўмацаваньні міжнароднага права пад зьверхнасьцю
ААН і рэгіянальных структураў на карысьць росквіту.
_

На жаль, аблогі застаюцца балючай праблемай людзей,
якія там знаходзяцца разам з ваеннай ды палітычнай
часткай іхных адносінаў. Трэба перагляд рэзалюцыяў,
каб мець падсправаздачнасьць дзяржаўных структураў.
_

Маё пастаўленьне да замежных інтэрвенцыяў, хоць як
называных, нязьменнае - яны павінны падлягаць тому,
што адпавядае патрабаваньням суверэнітэту дзяржавы.

23.01.2017

Мяне зацікавіла, ці мае хто якісьці сертыфікат,
дзейнасьць якога прызнавана на ўсіх блакпастах?
Гэта, напэўна, асноўная праблема мірных патрэб.
_

У старажытным комплексе Palmira адбыліся новыя
пашкоджаньні, якія UNESCO вызнала злачынствамі -
узгадка аб сваечасовай патрэбе блакітных касак
для абароны аб'ектаў культуровых каштоўнасьцяў.
_

У мяне склалася ўражаньне, што водная праблема
зроблена наўмысна, бо мірныя спробы парушаюцца.

21.01.2017

Мне падаюцца добрымі захады Германіі
ў мясцовым спыненьні агню ў W.Barada
для зьмяншэньня шкоды і стабілізацыі.

Але прымусовае высяленьне ад імя ААН,
асуджанае яе гум. кіраўніцтвам, ніяк
ня можа быць, каб не ўхваляць прымус.
_

Падзяляю клопат жыхароў, якія кажуць
аб вайсковых пакутах ад розных бакоў,
якія не ўзгадняюцца з мясцовым людам.

Дамова аб вайсковай базе, скіраванай
на суверэнны унутраны канфлікт бакоў,
мяркую, ня можа быць дэ-юрэ законнай.

19.01.2017

Гледзячы па адсутнасьці інжынернай працы па вадазабесьпячэньні,
бок мінулай улады ці не кіруе тамтэйшымі ваеннымі, ці абыякава
ставіцца да патрэбаў цывільных. відаць, іншыя задачы ў ваенных.
_

Паведамленьне аб выбарах цывільнага кіраваньня ў Ідлібе добрае.
_

Дэманстрацыйная ваенная падтрымка боку мінулай улады замежнымі
уладамі зьяўляецца ўмяшаньнем ва ўнураны грамадзянскі канфлікт.
Шкада, што ААН не папярэджвае краіны аб парушэньнях яе статуту.

17.01.2017

На маю думку, мандат Сірыйскай ААН або сьпецпрадстаўніка UNGA
павінен быць перагледжаны такім чынам, каб мець стала дзеючую
магчымасьць для падтрыманьня чыну рэзалюцыяў ААН дзе патрэбна.

Бо, напрыклад, абарона цывільных Алепа паводле рэзалюцыі UNGA
выклікае сумнеў, калі арыштоўваюць, як пішуць, старога лекара,
які разам з сям'ёй выязджаў з гораду. Ці заступіцца за іх ААН?

Урэшце, заявы аб ўзмацненьні мілітарных базаў, што павялічвае
напружанасьць, цягне лагічную патрэбу традыцыйных для рэгіёну
гуманітарных супрацоўнікаў ды раз'ядноўваючых блакітных касак.

Дарэчы, цалкам новую для мяне ініцыятыву па абароне цывільных
арганізацыямі белых касак варта легітымізаваць на міжнародным
узроўні, надаючы ім міжнародны статус груп грамадзкай абароны.

Праблемы у W.Barada, як падаецца, падобныя на ранейшыя аблогі.
Калі, нават, дзеці гавораць аб увазе да сваіх патрэбаў, трэба
зьмяншэньне напругі і прысутнасьць гуманітарных супрацоўнікаў.

15.01.2017

Мяркую, што нястача вадазабесьпячэньня патрабуе
ўстойлівай увагі ад "усіх бакоў", уключаючы ААН,
каб становішча стыхійна не мянялася ў горшы бок,
але супольна вырашалася дзеля гаспадарчых мэтаў.

13.01.2017

Трохі нелагічнымі выглядаюць пытаньні аб рамонтных работах
па аднаўленьні водазабесьпячэньня ў старажытных накірунках.
Як можна тое рабіць пад масавымі бамбаваньнямі? Трэба ціша.

11.01.2017

Ёсьць шмат міжнародных прычынаў, якія не дазваляюць успрымаць сірыйскі
тэмат апошніх год як выключна ўнутраную справу гэтай суверэннай краіны.
_

Калі верыць тэзе мінулай улады аб тым, што яна змагаецца з тэрарыстамі,
дык незразумела, чаму вымушаны высяляцца цывільныя з семьямі і дзецьмі:
масавыя перамяшчэньні насельніцтва сталіся візітоўкай палітычных хібаў.
_

Лічу непрымальным, што ААН ухіляецца ад удзелу ў перамовах аб мясцовых
замірэньнях або спыненьні агню па запрашэньні аднога з афіцыйных бакоў
канфлікту дзеля кантролю за выкананьнем дзеючых міжнародных рэзалюцыяў.
_

Мая тэза, як ужо пішу колькі год, што цагліны падмурку мірных працэсаў
кладуцца ў будынак, які знаходзіцца ўнутры краіны, як старажытны форум.
_

Не разумею, што перашкаджае стварыць міжнародную камісію па вырашэньні
праблемы вадазабесьпячэньня неваенным шляхам з улікам мірных рэзалюцый.

09.01.2017

Мяркую, што калі замежныя ваенныя не выконваюць
міжнародныя і рэгіянальныя рэзалюцыі, дык іхная
прысутнасьць і дзейнасьць зьяўляецца незаконнай.

Таксама, мне падаецца, што замежнікі не павінны
весьці перамовы без прысутнасьці службовых асоб
міжнародных арганізацыяў, рэзалюцыі якіх чынныя.

Ізноў жа, заміж мясцовых уладаў, ніхто ня ведае,
як лепш забясьпечыць патрэбы мясцовых цывільных,
таму вырашаць што без іхнай прысутнасьці нельга.
_

Каму цікава, у нас Каляды ўсё яшчэ працягваюцца,
тэмпература дасягнула -30ºC, ясна, зоркі, месяц.

07.01.2017

З пункту гледжаньня сістэмы ААН, якой я традыцыйна прытрымліваюся,
правы цывільных вялікага гораду і ягонага прыгараду ёсьць роўнымі.
Таму ўвага да вырашэньняў іхных сумесных нястачаў мае быць роўнай.

05.01.2017

Асноўнай тэзай, якую штораз падкрэсьліваю,
зьяўляецца ўвага да меркаваньня цывільных
аб іх лёсе цераз палітычных прадстаўнікоў
у мясцовых перамовах аб спыненьні аблогаў.

Калі ўзровень суадносінаў бакоў палітычны,
дык пры зьверхнасьці ААН улічваюцца правы
грамадзянаў на жытло, маёмасьць і свабоду.

Калі ж узровень мілітарны, дык адбываецца
прымус і замірэньні сілаў. Галоўнае, якім
вышэйшым мэтам падпарадкаваны іхны скутак.

Таму, як ужо штораз пісаў, лічу патрэбным
дзеяньне механізму расследваньня ды ўліку
ваенных злачынстваў адпаведна міжнародным
рэзалюцыям і вынікаючым палітычным нормам.

Прычым, тое тычыцца ўсёй тэрыторыі краіны.
_

Тое, што пішу, зьяўляецца думкай без якіх
намераў да накіраваньня каго б то не было.

03.01.2017

Мне падаецца, што пад зьверхнасьцю ААН
даўно ўжо варта стварыць камітэты міру
для кожнага праблемнага места ў краіне,
з удзелам практычна зацікаўленых бакоў.

І апасьля ўсталяваньня лакальнага міру
пераходзіць да абмеркаваньня агульнага.

01.01.2017

Віншую з Новым 2017 годам.
За апошні час пазнаёміўся
з людзьмі і норавамі краю,
з думкамі ды сьветапоглям
як асобаў, так і груповак,
боку мінулай улады і боку
рэвалюцыйнага, ды трэцяга -
ад навастворанай дзяржавы.
Лічу, што шмат чаму можна
навучыцца, каб стаць лепш.
_

Вельмі важным, на мой погляд, зьяўляецца
магчымасьць для самастойнага і агульнага
абмеркаваньня і вырашэньня сваіх задачаў.
_

Што тычыцца штампу "тэрарызм", дык агоны
кшталт ужо падаецца на лаянку, без уліку
рэальнай небясьпекі грамадзтву ды сьвету,
у выніку чаго людзі церпяць нашмат больш.
Што перашкаджае ўтаймаваньню злачынстваў
і ўсталяваньню законадзеючага грамадзтва.