yuras karpaff 

2022 2021 2020 2019 2017 2016 2015 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1

сірыйская хада

18.12.2018

Вельмі расчаравала паведамленьне аб забойстве сярод іншых цывільных
дзяўчыны-павадыра сваяго сьляпога бацькі. Вось дзе патрэбна абарона.

На жаль, як пішуць, ахвяры і разбурэньні цывільных аб'ектаў, як тыя
мячэці, працягваюцца з боку ВПС ЗША. Гэтыя мэты - незаконныя па ААН.

Спрэчкі між ЗША і Турцыяй ў Сірыі грунтуюцца на 12 veto РФ у РБ ААН.
Як казаў раней, падобныя працэсы маюць вырашацца асобнай рэзалюцыяй.

Федэралізацыя зьяўляецца сьледствам нядбайнай пазіцыі пралстаўнікоў
ААН, якія спрыялі прымусоваму высяленьню цывільных адпачатку гвалту.

Аб вызваленьні і рэабілітацыі зьняволеных у Хама, насуперак дзеючым
рэзалюцыям ААН, анічога не паведамляецца, ды аб справядлівасьці ААН.

Затое зьявілася навіна аб Канстытуцыйным пасяджэньні ў пачатку года.
Выглядае, што тая камісія ў шэрагу мінулых навагодніх рэзалюцыяў РФ.

Абяззбройваньне мясцовых абаронцаў на поўдні мне падаецца заўчасным
з-за прагалаў бясьпекі мінулай улады, што шпацыруюць асобна ад люду.

11.12.2018

Аб вызваленьні зьняволеных дэманстрантаў у Хама нічога няма.

Умацаваньне інфраструктуры лагероў высяленцаў без каментару.

Рамонт падачы вады на поўдні зрабіў смагу ўсяму таму лагеру.

Арышт моладзі мае быць для мясцовай абароны ад хаосу звонку.

Умацаваньне без справядлівасьці будуе хаос і прыгнёт гвалту.

Канстытуцыйнасьць ад ААН без справядлівасьці - закон гвалту.

Аднаўленьня гарадоў без сацыяльна-палітычнай атмасферы няма.

05.12.2018

Рэабілітацыі і вызваленьня вязьняў у Хама пакуль няма.
Перашкода гэтаму працэсу незаконная па рэзалюцыям ААН.

Надыход зімы вымагае узмацненьня сацыяльнай структуры
ў тых тэрыторыях, дзе цывільныя ў намётавых мястэчках.

Узровень гвалту, як казаў, адносна залежны ад поўнага
стану бясьпекі ва ўсіх тэрыторыях, асабліва замежнага.

Лічу, што ваенныя злачынствы павінны стрымлівацца для
ўсіх выпадкаў, у тым ліку ад ваенных USA ў Deir-ezZor.

Як і раней, лічу актуальнай дэзавуіраваньне рэзалюцыі
Францыі аб яе абароне "усімі сродкамі" дзеля карэкцыі.

28.11.2018

Той хаос з бясьпекай, які назіраецца нават на кантраляваных
тэрыторыях, зьяўляецца вынікам дзеяньня 12 veto РФ у РБ ААН.

На замежных краінах, якія вядуць ваенную дзейнасьць, ляжыць
абавязак чыннасьці парадку міжнароднага гуманітарнага права.

У тым ліку, як разумею, для умоваў для падтрыманьня працэсу
палітычных дачыненьняў суверэнных бакоў ува ўсіх тэрыторыях.

Менавіта таму патрэбна абарона найперш палітычных установаў,
якія зьдзяйсняюць прадстаўнічыя функцыі, ад пагрозаў гвалту.

А тыя ваенныя злачынствы, за якія прадугледжана міжнародная
адказнасьць, ака супраць людскасьці, не павінны замоўчвацца.

21.11.2018

Ізноў сірыйцы сілкуюць міжнародны палітыкон.
Сваякі галадуючых вязьняў Хамы кажуць, якія
"віны" іхных родных: дэманстрацыі бяз зброі,
абазваныя "тэрарызмам". А па рэзалюцыях ААН
гэтыя мірныя выступоўцы маюць права на волю.

А вось масавыя забойствы цывільных ваеннымі,
што складаюць ваенныя злачыствы, няспыненыя.
Падмена віны "тэрарызму" замест злачынстваў
супраць людскасьці - падмурак вайны ў Сірыі.

Без уліку ўнутранага права на мірныя дамовы
спаміж бакамі, маючымі статус ААН, усялякія
ваенныя мэты - міжнародна незаконныя па ААН.

Моладзі Suwaida, думаю, лепш бараніцца дома,
паколькі замежная абарона тама няўстойлівая.

У Deirezzor выкрадзеных, відаць, забілі ВПС(

14.11.2018

Пытаньне аб тэрыторыях застаецца "ключавым".
Але, як пісаў, яно ня мае значэньня для ААН,
у Статуце якой забаронена сіла для палітыцы.

Строга кажучы, таму ўсе краіны, што лічацца
"гарантамі", як РФ, Іран, Турцыя ці Францыя,
ЗША з іншымі краінамі па кааліцыі з курдамі,
не павінны галасаваць у РБ ААН як заўзятары.
Толькі тады галасаваньне будзе сілай закону,
а краіны-ўдзельніцы будуць з боку рэзалюцыі.

Найпершымі у гэтым выпадку вылучаюцца трэбы:
рэабілітацыі паліт.зняволеных па рэзалюцыям,
адмена блакадаў цывільных і сталая дастаўка,
урэшце, вырашэньне лёсаў суверэннымі бакамі;
таксама, стрыманьне гвалту замежных ваенных.

13.11.17 угодкі налёту ВПС РФ на Эль-Атарыб,
калі загінула і пацярпела больш ста чалавек
на рынку, паліцэйскім участку і мед. цэнтру.
Што, тое ж ад абаронцаў французскага народу?

Аб выкрадзеных цывільных у Дэйр-эз-Зор ціха.

07.11.2018

Як бы там ня йшло, але ваенны гвалт у вадным месцы краіны
адбіваецца на агульным становішчы з бясьпекай на астатніх.

Асабліва, цяпер, з-за "псэўдагуманнай" практыцы ВПС, якія
абараняюць спакой францускага народу ў раёне Дэйр-эйр-Зор.

Тое ж назіраецца пры абстрэлах Ідлібу. Рыхтуецца, таксама,
ваенны напад на поўначы тэрыторыяў, што кантралююць курды.

Палітычная дзейнасьць ўнутры краіны пагэтаму небясьпечная.
Аб чым сьведчыць забойства мясцовага лідара клану ў Ракке.

Г.зн., няма ваенна-паліцэскага кантролю міжнародных сілаў,
адказных за стрыманьне гвалту і падтрыманьне правапарадку.

Тое ж тычыцца міжнароднага палітычнага працэсу, які амаль
абмінае ўнутраную тэрыторыю краіны ўва ўсіх ейных кропках.

Па-ранейшаму, няма станоўчых паведамленьняў аб распачатых
раней перамовах аб астатніх выкрадзеных кабетах з Suwayda.

У дадатак, пісалі аб новай партыі выкрадзеных цывільных у
раёне Дэйр-эйр-Зор, якіх ніхто не абараняў. Ці ж праблема?

Відавочны ўхіл ваенных у бок дэгуманізацыі замест абароны
цывільных, гуманітарных трэбаў і мясцовай справядлівасьці.

31.10.2018

Па-першае, лічу сур'ёзным недахопам, што вызваленьня ўсіх вязьняў
па мясцовых замірэньнях з адсяленьнем нязгоды ў Ідліб не адбылося.

Па-другое, быў і застаюся прыхільнікам унутраных дачыненьняў, што
натуральна і юрыдычна маюць перавагу над замежнымі міжсабойчыкамі.

Па-трэцяе, мне падалося, што апошняя палітычная актыўнасьць па-за
межамі поўначы адмоўна адбілася на вызваленьні жанчынаў з Suwayda.

Па-чацьвертае, ваеннай актыўнасьці ЗША на поўдні трэба палітычная
сувязь з адным з суверэнных бакоў ААН, пры абароне народу Францыі.

Урэшце, пятае: на ўзроўні РБ ААН існуе пільная патрэба адмены тых
veto дэлегацыі РФ, якія ня ўбачылі рэгіянальную небясьпеку гвалту.

Узгадваючы абстрэл школы 26.10.2016 з брутальнымі ахвярамі дзяцей,
без міжнароднай справядлівасьці ня можа быць аніякіх "эгідаў ААН".

24.10.2018

Як паказвае практыка маіх назіраньняў і высновы сетак HR,
гарантыі кіраўніцтва РФ не зьяўляюцца дастатковымі дзеля
рэалізацыі ды падтрыманьня мясцовых пагадненьняў аб міры.
Таму ўнутры Сірыі патрэбная міжнародная прысутнасьць для
рэалізацыі рэзалюцыяў ААН ды міжнароднай справядлівасьці.
_

Уражвае, што за ўвесь час не было аніводнага прымусовага
выкананьня рэзалюцыі ААН аб гуманітарнай дастаўцы людзям,
якія знаходзяцца ў аблогах ваенных ад боку мінулай улады.
_

Не разумею замежнага гвалту над цывільнымі ў Дэйр-эр-Зор.
Лічу, што авіяўдары па аб'ектах суверэннай значнасьці ды
густанаселеных раёнах трэба безумоўна спыніць з-за шкоды.
_

Мне незразумелае ўхіленьне кіраўніцтва Францыі ад выніку
яе абароны "усімі сродкамі" ад небясьпекі у іншай краіне.
Гэта тычыцца гуманітарнага, мілітарнага ды іншага уплыву
на стан усіх бакоў, дзеючых ад імя яе рэзалюцыі ў РБ ААН.
_

Частковае вызваленьне выкрадзеных кабетаў Suwayda цешыць.
_

Дзівіць пазіцыя тых, хто пагаджаецца, што без унутранага
дыялогу бакоў ААН можна правесьці Канстытуцыйныя рэформы,
якія пішуцца з-за мяжы адпаведнай камісіяй. Гэта нонсенс!

17.10.2018

Сумна, што гвалт і ахвяры на поўдні доўжацца.
Там няма закону, калі няма стрыманьня гвалту.
Менавіта таму лічу карысным кіраваньне сілаў
замежных бакоў пад зьверхнасьцю камітэта ААН.

Тое ж тычыцца ўмоваў мясцовых замірэньняў аб
бясьпецы цывільных і размовах аб вызваленьні
выкрадзеных з Suwayda жанчынаў, пры перавазе
меркаваньняў суверэнных бакоў аб тых справах.

Менавіта таму надаю высокую значнасьць уліку
працы SNHR ды іншых структураў, што бароняць
цывільных, мілітарнымі і паліцэйскімі сіламі,
дзеючымі ўсюды паводле французскай рэзалюцыі.

Наўмысна пазбягаю праблемаў за межамі краіны.
Але, ўжо відавочна, што рэгіянальныя штуршкі
немагчыма выправіць без разблакаваньня хібаў
ад псэўдагуманных вета дэлегацыі РФ у РБ ААН.

10.10.2018

Пакуль працягваюцца ваенныя дзеяньні, казаць аб палітычных "аншлюзах" не выпадае.
Тое тычыцца Канстытуцыйнай камісіі пад эгідай ААН і змушана вяртаючыхся ўцекачоў.
_

У варунках парушэньня рэзалюцыяў ААН аб суверэнным мірным вырашэньні рэвалюцыйна-
грамадзянскага працэсу, дамовы "гарантаў" выглядаюць зьнешнімі па-над суверэнным.
Як бы да іх пост-фактум не ставіліся прадстаўнікі суверэнных бакоў, яны залежныя.
_

Пісаў аб патрэбе дзеяньня на занятых тэрыторыях пры ўдзеле замежных міжнароднага
і гуманітарнага права. І цяпер тое ж застаецца актуальным, асабліва для сілаў РФ.
_

Мне падаецца станоўчым дамоўны накірунак у справе выкрадзеных жанчынаў у Suwayda.

03.10.2018

Вельмі шкада, што справа выкрадзеных жанчынаў Suwayda занядбалася,
перайшла ў мілітарнае рэчышча, і ў выніку забітая адна з жанчынаў.
Перамовы трэба цягнуць да іхнага бясьпечнага вызваленьня да хатаў,
як безумоўны прыярытэт, з улікам унутраных інтарэсаў "усіх бакоў".
_

На гэным тле 3х годдзе інтэрвенцыі РФ выглядае асабліва бяздумным,
бо агалошвалася барацьба з нав.дзяржавай па французскай рэзалюцыі,
а на яве, як высьвятляецца, вялася барацьба з узброенай апазіцыяй.
_

Мне падаецца сумнай далейшая эскалацыя на ўсходзе, бо ня мае якіх
бы то ўнутраных рэзалюцыйных падставаў і таму выглядае незаконнай.

26.09.2018

У Сірыйскіх інтэлектуальных СМІ пісалі аб Дамаскай палітычнай хартыі.
Мне тое незразумела. Калі б была Сірыйская хартыя, дык тады прыдатна.
_

На тле абмеркаваньня Сірыі ў ГА ААН, заўважу аб палярных тэзах бакоў
мінулай улады ды ўзброенай апазіцыі: падпарадкаваньне вайной і мірам/
мірны палітычны працэс і абарона. Відаць, што патрэбнае суіснаваньне.
_

Жанчыны ў Suwayda шчэ выкрадзеныя. Сваякі турбуюцца. Але зрухаў няма.
Паведамленьне аб перасоўваньні ваенных нав. дзяржавы на усход Ідлібу
насьцярожвае. Бо і там яшчэ нестабілізаваны спакой. Як бы правакацыя.
_

Калі будзе прынятая рэзалюцыя па Ідлібе, як хоча Францыя, забудзецца,
што мясцовыя высяленьні ішлі пад замежным ваенна-палітычным прымусам,
у тым ліку з хім. зброяй. А значыць, будзе несправядлівай рэзалюцыяй.
_

Для ўстойлівага міру нестае стрымліваньня згодна 7 разд. Статуту ААН.

19.09.2018

Маё пастаўленьне да "зонаў", "міні-дзяржаваў" адмоўнае,
бо не адпавядае маючым мірным рэзалюцыям і Статуту ААН.
А для замежных міратворчых сілаў патрэбны спец. мандат.

Мне падалася надзённай інфа аб працы IIIM - Механізьме
аб расследваньні ваенных злачынстваў у Сірыі незалежна.
Як пісаў, без уліку справядлівасьці замірэньне часовае.

Паведамленьні аб мясцовых выбарах поруч з арыштамі тых,
хто падпісваў мясцовы мір з ваеннымі РФ, робіць сумнеў
у міжнародным прызнаньні мясцовага палітычнага працэсу.

Вяртаньня выкрадзеных жанчынаў у Suwayda не адбываецца.
Мне падаецца, што даўно можна было зрабіць так, як тое
практыкавалася ў Ліванскай мяжы для бясьпекі цывільных.

Ідэя аб Канстытуцыйнай камісіі мне падаецца абсурдовай.
Палітычны працэс мусіць адбывацца знутры пры падтрымцы
гарантаў. У першую чаргу, пачынаючы з мясцовага жыцьця.

12.09.2018

У сірыйскіх інтэлектуальных СМІ абмяркоўваецца роля
"стратэгічных" дамоваў боку мінулай улады з рознымі
краінамі аб супрацоўніцтве, калі тое датычыцца усіх.

Сапраўды, ва ўмовах узброенага процістаяньня спаміж
суверэннымі бакамі ААН, тыя дамовы зьяўляюцца ніжэй
за рэзалюцыі ААН аб мірных дачыненьнях "усіх бакоў".

Г.зн., замежнікі не павінны цераз галаву суверэнных
прадстаўнікоў умешвацца ва ўнутраныя справы, чым бы
якія з замежных дзяржаваў не спрабавалі апраўдвацца.

Узброеныя бакі ААН, лічу, маюць перавагу ў рашэньні
пытаньняў, якія тычыцца бясьпекі і правоў цывільных
на тэрыторыях, за якія кожны з бакоў мае турбавацца.

Адзначу, што, як ужо пісаў, з 2013 году рэзалюцыямі
зроблены аднабаковы ўхіл легітымнасьці, дзе адзін з
бакоў
нібыта мае права на напад, а іншы апраўдвацца.

Таму патрэбнае пасьлядоўнае выпраўленьне дысбалансу
на карысьць бясьпекі і правоў ды рэгіянальнага ладу
пры ўліку адказнасьці за ахвяры і страчаны дабрабыт.
_

Звесткі аб выкрадзеных жанчынах у Suwayda маўклівыя.

05.09.2018

Вяртаньне ўцекачоў без уліку мандату ААН аб іхнай бясьпецы -
юрыдычнай і міжнародна-паліцэйскай - будзе палітычным актам.

Нічога не чуваць аб лёсе выкрадзеных жанчынаў у Suwayda. Ці
ізноў, пры ваенных дзеяньнях аб лёсе цывільных не парупяцца?

Апошнія авія-ўдары па мястэчках Ідлібу, у тым ліку па школе,
паўтараюць мінулы псэўдагуманны стыль. Ці будзе адказнасьць?

Калі ААН выкарыстоўваць у смарт-варыянце, дык і краіны, што
тое ўхваляюць, зьмяншаюць палітычную вагу да смарт-фарматаў.

Паўтаруся, што пішу адпачатку аб патрэбе міжнароднага права
ўнутры краіны цераз яе прадстаўнікоў з удзелам "усіх бакоў".

29.08.2018

Прымусовае вяртаньне ўцекачоў, роўна як прымусовае высяленьне,
гэта скуткі палітыкі "псэдагуманнасьці" дэлегацыі РФ у РБ ААН.
_

Кароткачасовы агляд Daraya уцекачамі накірункам мінулай улады
давёў, што праблема на поўначы ёсьць вяртаньне пад эгідай ААН.
_

Падтрыманьне ўнутранага дыялёгу - гэта клопат чынных гарантаў,
заміж ваеннай актыўнасьці тых, хто бярэ ўдзел у рашэньнях ААН.
_

Вяртаньне выкрадзеных жанчынаў у Sweida адваротна - прыярытэт
для ваенных дзеяньняў на поўдні адпаведна ўсім рэзалюцыям ААН.
_

Падаецца, што хаця падзеі ў Сірыі з 2011 году мелі міжнародны
лад "арабскай вясны", маюць асаблівы кшталт з тым жа зьместам.

22.08.2018

Як замежны грамадзянін, магу адзначыць, што не кранаюся іншых "рашэньняў",
апроч як законна прынятых міжнародным і гуманітарным правам рэзалюцый ААН,
у тым ліку высноваў камісіі па расследваньні хім. нападу 2013 года ў Гуце.
_

Выкрадзеныя жанчыны ў Sweida застаюцца ў палоне. Яны высьвечваюць лёс тых,
хто застаецца пад кантролем без уліку міжнароднага ды гуманітарнага права.
_

Бачу, што сірыйскія інтэлектуальныя СМІ маюць уласна абгрунтаваны падыход.

15.08.2018

Працягваецца трагедыя выкрадзеных у Sweida жанчынаў:
ці яны "жывы шчыт", ці за іх трэба выкуп, ці адыход?

Між тым, нягледзячы на адмоўныя заявы ААН, вядзецца
на Ідліб "псэўдагуманны" ціск, які ёсьць незаконным.

Пры адсутнасьці судовай справядлівасьці ААН асобныя
прэтэнзіі замежнікаў несуразмерныя адказнасьці віны.

Таму перавагу, на мой конт, маюць ўнутраныя парадкі,
якія не пярэчаць міжнароднаму праву і спакою людзей.

Зьдзіўлены сумесным патруляваньнем войскаў ААН і РФ,
як відавочнай падменай нейтральнай функцыі міру ААН.

08.08.2018

Першае, што трэба адзначыць, гэта афіцыйнае прызнаньне
мінулага боку ўлады становішча грамадзян under_torture.
Г.зн., што мірныя пратэстоўцы былі пакараныя і сканалі
без віны ў "тэрарызме". Што супярэчыць ролі замежнікаў,
якія выкарыстоўваюць тое апраўданьне дзеля прыніжэньня
суверэннага палітычнага працэсу, міжнародна прызнанага.

Патрэбнае безумоўнае прызнаньне з боку ААН парушэньняў
з боку мінулай улады рэзалюцыяў і рэабілітацыя ахвяраў.
_

На занятых тэрыторыях з дапамогай замежнікаў дзейнічае
міжнароднае права, што вышэй за дамовы аб запрашэньнях.
Таму, як бы не называліся, але без мандату ААН, усякія
замежныя ўстановы зьяўляюцца несуверэннымі ды часовымі.
Асабліва тое тычыцца будзь якіх наймітаў, аб якіх ідзе
гаворка ў рэзалюцыях ААН аж з 80х гадоў, як негатыўных.
_

Згвалтаваньне жанчынаў на занятых тэрыторыях замежнымі
наймітамі зьяўляецца міжнароднай прычынай для кантролю.
_

Пытаньне курдскай самаідэнтыфікацыі ў Сірыі ідзе поруч
са Статутам ААН, дзеючымі рэзалюцыямі і патрабуе новых.

01.08.2018

Цалкам відавочна, што апошнія падзеі адбываюцца пад эгідай...
12 вета РФ у РБ ААН. Сярод якіх асноўная - псэўдагуманнасьць.

Калі тое будзе асновай для міру, дык наўрад ці доўга і пэўна:
геапалітычныя выгоды ня могуць замяніць людскія каштоўнасьці.
_

Уразіла апошняя трагедыя ў горадзе Swaida, які мінулая улада
наўмысна пакінула без абароны ад чыну навастворанай дзяржавы.

Псэўдагуманнасьць спрацавала супраць жыхароў, якія не хацелі
ваяваць супраць суграмадзянаў і падлеглі пад вайсковы тэракт.

Цяпер невядомы лёс шмат якіх жанчынаў, якіх захапілі ў палон.
_

Апублікаваньне імёнаў ахвяраў турэмнага зьняволеньня з 2011г.
нагадала сталінскія рэпрэсіі, якія былі потым рэабілітаваныя.
_

Адсутнасьць суверэннага перамоўнага працэсу нішчыць замежныя
высілкі "гарантаў" да ўзроўню ваенна-мафіёзнага раскілзаньня.

Будучы лёс мае вырашацца суверэннымі бакамі ААН на тэрыторыі,
якую яны самі палічаць прыдатнай, на ўзор мясцовых перамоваў.
_

Ад закліку генсека ААН аб міры вынікае, што вайна незаконная.

18.07.2018

Чытаючы аб падзеях, спрабую асэнсаваць іх як грамадзянін краіны,
чыя гісторыя
неяк паўтарылася 100 гадоў таму з замежным удзелам.

Ніякія "палітычныя рашэньні" тады не падзейнічалі, а быў падзел.
Выпраўленьне таго падзелу сьведчыць аб вялікіх ахвярах ды вайне.

Сумна, але дагэтуль падзеі паўтараюцца, міжнароднага права няма.
_

Сумна, што за рэзалюцыяй 2427 РБ ААН аб абароне дзецяў у войнах
адбыўся налёт на школу ў Кунейтры, дзе былі ўцекачы і ... дзеці.

Чаму той бок, што прадстаўлены ў РБ ААН і не вышуквае злачынцаў,
ня мае вымоваў ад ААН - незразумела. Адбываецца размываньне ААН.
_

Са зьдзіўленьнем даведаўся ў рэзалюцыі 2426 РБ ААН аб вайсковым
разбраеньні міратворцаў ААН. Але яны павінны мець справу з тымі
ўцекачамі, хто адсоўваецца да мяжы, адпаведна нормам рэзалюцыяў
аб абароне грамадзянаў у канфлікце і таму прадаставіць бясьпеку.
_

Ніякіх зрухаў унутры краіны, апроч ранейшага, не відно. Ваеннае
вырашэньне працягваецца ды "палітычнаму рашэньню" трэба абарона.

Пакуль ня будзе новых палітычных рэзалюцыяў, дзейнічаюць старыя.
Г.зн., што міжнародныя стасункі бакоў працягваюцца і без Жэневы.
_

Пакуль Францыя ня вызначыць, што ўжо абаронена ад тэрарыстычнай
шкоды з тэрыторыі Сірыі, будзе працягвацца гвалт пад эгідай ААН.

Пакуль ЗША і РФ ня будуць публічна перамаўляцца найперш аб мяжы
спаміж іхнымі краінамі, якая мае гісторыю стасункаў з карэннымі
народамі на падставе мірнага і гаспадарчага суіснаваньня, будзе
працягвацца хаос і дэстабілізацыя рэгіёна без міжнародных рэчаў.

11.07.2018

Цалкам падтрымліваю непакой Сірыйскай асацыяцыі журналістаў
аб бясьпецы яе чальцоў на поўдні вакол Дэраа, якім пагражае
арышт з боку мінулай улады ў выніку замежных дамоўленасьцяў.

Гэта тое, аб чым пісаў: калі на занятых тэрыторыях замежным
арсеналам павінны дзейнічаць перш за ўсё нормы міжнароднага
і гуманітарнага права, у тым ліку для журналістаў і медыкаў...

Увогуле, будучыя пытаньні аднаўленьня, як і бягучыя, мусяць
узгадняцца з дзеючымі суверэннымі бакамі паводле рэзалюцыяў,
якія зьяўляюцца чыннымі для ўсіх бакоў міжнароднага працэсу.

Асабліва мне хацелася б заўважыць, што ацэнку бяздзейнасьці
РБ ААН з-за ваенных дзеяньняў, якія выклікаюць гуманітарныя
катастрафічныя зьявы, павінна даць ГА ААН для рэфармаваньня.

Пры адсутнасьці суверэннага палітычнага працэсу ААН, ён мае
разглядацца ў рэчышчы ваеннага дыялогу паводле рэзалюцыяў і
артыкулаў раздзелу 7 Статуту ААН аб рэгіянальнай небясьпецы.

04.07.2018

Вельмі зьдзіўлены, што ад уладаў Іярданіі падкрэсьлена адзінота
краіны перад шматлікай памежнай міграцыяй з-за наступу на Дэраа.

Ужо колькі год паводле рэзалюцыяў павінен быць мір спаміж бокам
узброенай рэвалюцыйнай апазіцыі і бокам мінулай улады - аксіёма.

Барацьба з навастворанай дзяржавай і тэрарызмам робіцца паводле
рэзалюцыі па абароне Францыі і, лагічна, каб ёю жа і кіравалася.

Калі перастаюць дзейнічаць апошнія рэзалюцыі або вульгарызуюцца,
то няма гарантыяў, што будуць дзейнічаць і ранейшыя, памяжоўныя.

Жаданьне або нежаданьне асобных краінаў выконваць рэзалюцыі ААН
з дапамогай права вета не павінна ўводзіць у зман грамадзкасьць,
якая імкнецца да выкананьня міжнароднага права і ягонай абароны.

Лічу патрэбным, каб ад ААН былі комплексныя тлумачэньні ад усіх
яе прадстаўнікоў: судовай, ваенна-антытэрарыстычнай, палітычнай,
гуманітарнай, карэнных народаў, хімічнай, каб шукаць замірэньня.

Урэшце, пры адсутнасці суверэннага дыялогу бакоў пад эгідай ААН
варта было б, каб абодва бакі беспасярэдне бралі ўдзел ў РБ ААН,
каб не забываць аб ахвярах, пакутах, шкодзе і несправядлівасьці.

26.06.2018

Чым далей, тым відней, што мацнейшая міграцыйная хваля
і гуманітарная трагедыя ў Сірыі выкліканы мілітарызмам.

Пагэтаму патрэбны сродкі стрыманьня ў адпаведнасьці са
Статутам ААН, дзе гаворыцца аб рэгіянальнай небясьпецы.

Кожныя палітычныя перамовы пад эгідай ААН павінны быць
пры ўдзеле палітычнага, судовага, гуманітарнага асобаў.

Лічу, што Францыі і Ірану трэба вышукваць спосабы, каб
даць суверэннаму палітычнаму працэсу жыцьцяздольнасьць.

Урэшце, найперш стаў бы ўлічваць унутраныя меркаваньні,
якія чытаю ў аналізах незалежнай інтэлектуальнай прэсы.

05.06.2018

Усё больш пераконваюся, што дзеяньні і бяздзеяньне РБ і ГА ААН,
а таскама заклікі яе Генсека, непадмацаваныя дзейным кантролем,
патрабуюць пераасэнсаваньня грамадзянскай супольнасьцю краінаў...

Сепаратныя перамовы, якія паўсюдна вядзе прадстаўніцтва РФ, ня
могуць ўспрымацца адпаведнымі міжнароднаму праву без уліку тых
суверэнных бакоў, якія прадстаўлены ды дзейнічаюць паводле ААН.

Апошні Жэнеўскі "выбрык" ААН толькі пераконвае аб патрэбе зоны
выхаду з "псэўдагуманнага" становішча, створанага лютай зброяй.
Але разбраеньне магчымае пры яе стрыманьні і зьніжэньні гвалту.

Цяжка ўявіць спакойнае разьвіцьцё бяз дзеяньня справядлівасьці...

21.05.2018

Калі пісаў аб праявах генацыду, як бамбардаваньні амаль усімі відамі зброі
густанаселеных раёнаў, што прыводзіць да поўнага вынішчэньня жыцьця местаў,
дык лічыў, што тое падстава для асуджэньня і абароны насельніцтва ад вайны.

Трэба пакрэсьліць, што практыка "мірных" выдаленьняў узброеных апазіцыйных
групаў разам з семьямі, распачатая чыноўнікамі ААН, стварае кепскі прыклад
для выкарыстаньня "тэхналогіі" масавага ссоўваньня народу сталінскага тыпу.

Цяпер жа, лёсы насельніцтва, вытуранага вайной і рэпрэсіямі ў "голае поле",
сталіся самай надзённай праблемай для значнай часткі насельніцтва дзяржавы.

Ва ўмовах, калі адсутнічае суверэнны дыялог, а зямля, дэ-факта, падзеленая
на шматкі ці зоны ўплыву, ад імя якіх проксі-"гаранты" дамаўляюцца аб міры,
казаць аб палітычных перспектывах будзе можна, калі там зьявіцца атмасфера
і ўмовы для вядзеньня ўнутранага палітычнага жыцьця без удзелу замежніцкіх
праяваў, або паводле нормаў ААН для умоваў замежнага ваеннага дамінаваньня.

Працягваючы думку аб комплексным рашэньні пад эгідай ААН, лічу, што нельга,
каб выконваліся адныя рэзалюцыі пад каньюктурны момант, а іншыя грэбваліся.
Напрыклад, мне незразумелая "стабілізацыя", калі праява замежнай сілы ідзе
насуперак моцы права суверэннай палітычнай часткі краіны, гарантаванай ААН.
Тое ж тычыцца адсутнасьці судовага разбору ААН значных ваенных злачынстваў.

Калі спатыкаесься з фактамі рэгіянальнай стурбаванасьці, дык варта сказаць,
што напачатку падзеяў дэлегацыя РФ у РБ ААН пераконвала, што аніякай шкоды
для рэгіянальнай бясьпекі ад рэпрэсіўных дзеяньняў боку мінулай ўлады няма...
Менавіта таму патрэба ўліку гуманітарных складнікаў у пытаньнях небясьпекі
для дзяржаваў, якія разглядаюцца пад эгідай ААН, паўстае як шчырая патрэба.

06.05.2018

Апошнія падзеі пад капірку паўтараюць мінулыя.
Пошук разнаякіх "балансаў", як і міжсабойчыкі,
мяне не цікавяць. Але стрыманьне і выкананьне
дзеючых рэзалюцыяў ААН у комплексным дзеяньні.

Паколькі на занятых тэрыторыях няма гарантыяў
для падтрыманьня міжнародных цывільных нормаў,
збольшага, дык лічу карысным стварэньне групы
з антытэрарыстычнага камітэту ААН ды камітэту
па правах чалавека для каардынацыі мілітарнай
актыўнасьці замежных краінаў згодна права ААН.
Тое патрэбна для грамадзянаў сьвету, каб мець
магчымасьць для законнага ўплыву на ўрадоўцаў.

Па-ранейшаму мяне цешаць інтэлектуальныя тэзы
Сірыйскіх СМІ, дзе маюцца усясьветныя пагляды
і зацемкі аб будзённым жыцьці ў няпростую эру.

20.04.2018

На жаль, анклаў ва Ўсх. Гуце не атрымаўся.
Выйшла, што раней - прымусовыя адсяленьні.

Але, па-ранейшаму лічу, што на тэрыторыях,
занятых замежнікамі, чынны міжнародны лад,
які трымаецца на міжнародным правапарадку
пры высілках краінаў, якія яго гарантуюць.

Адначасна, на мой конт, менавіта Суды ААН
ці іншыя структуры справядлівасьці, ёсьць
неад'емным складнікам міжнароднага жыцьця,
які кіруемы моцай права, а не правам сілы.

Таму варта, каб голас ахвяраў быў на ўсіх
высокіх трыбунах закону, уключаючы ГА ААН.

20.03.2018

Становішча ва Ўсх.Гуце цывільных, як пішуць, цяжкое.
Хацелася б, каб яны былі абароненымі ад жахаў вайны.

17.03.2018

Лічу, што якія заўгодна перамовы пад эгідай ААН,
як казаў, павінны ўключаць гуманітарныя пагляды
і адбывацца ў варунках тэрыторыі мэты перамоваў.

Каб прысутнасьць гуманітарнага прадстаўніка ААН
была безумоўнай для ўсіх яе перамоваў і самітаў.

Менавіта аб гэтым даводзіў, крытыкуючы бясьпеку
ад гешэўту 2013 году, якая сталася ад Усх. Гуты.

15.03.2018

Пішуць аб цяжкасьцях для жыхароў ва Ўсх.Гуце.
Гуманітарны працэс фрагментарны і перамешаны
з абстрэламі і ваеннымі наступамі мін. улады.

Ад перамяшчэньня карэнныя жыхары адмаўляюцца,
міжнародны закон на іхным баку, патрэбны мір.

Нагадваюць аб 7х угодках Сірыйскай рэвалюцыі.
Пазіцыю яе прадстаўніка ў РБ ААН лічу чыннай.

10.03.2018

Вельмі шкада, што загінуў кіраўнік грамадзкай абароны ва Усх.Гуце.
Г.зн., што напады на грамадзянскія аб'екты доўжацца, гінуць людзі.

Трохі бянтэжыць, што такім вось чынам праяўляецца "мірны характар"
ядзернай праграмы Ірана пры пасярэдніцтве РФ, агалошанай у 2013 г.

На маю думку, анклаў Усх.Гуты павінен заставацца, ісьці перамоўны
працэс. А вынік незаконнай сілы не прызнавацца міжнародным правам.

Хацелася б, урэшце, каб у РБ ААН чуўся ня толькі голас мін. улады,
што парушае рэзалюцыі і галасуе ў ГА ААН, але ахвяраў ад генацыду.

Гуманітарная дастаўка мае безумоўны характар, а ваенныя перашкоды
зьяўляюцца наступам на ўсю сістэму чыннага міжнароднага права ААН.

06.03.2018

Падзяляю заклапочанасьць медычных работнікаў ва Усх.Гуце
з нагоды перашкодаў для дапамогі насельніцтву ад паразаў,
якія атрымліваюць з-за т.зв. "пакараньняў" мінулай улады.

Тыя рэчы маюць безумоўны прыярытэт паводле зацьверджаных
міжнародных рэзалюцыяў дзеля ўсталяваньня законнага міру.

05.03.2018

Паводле прадстаўнікоў ААН баявыя дзеяньні павінны спыніцца.
Асабліва ва Усх.Гуце, дзе гуманітарнае становішча адмоўнае:
амаль штодня гінуць дзеці, насельніцтва напалоханае жахамі.

У той жа час, як пішуць, наступаючы бок мінулай улады нясе
вялікія людскія страты. Выглядае, што там жыцьці ня лічаць.

Замежнікі, якія не паважаюць міжнароднае права, прыніжаюць
іхныя краіны, бо экспартуюць ўнутраныя завядзёнкі бяспраўя.

Таму робіцца ясным, што грамадзяне, якія тое ўсьведамляюць,
жадаюць жыць у цывілізаваным грамадстве на падставе закона,
чалавечых каштоўнасьцяў і жыцьця паводле ўласнага бачаньня.

04.03.2018

Простаму выбаршчыку-грамадзяніну даволі складана, здаецца,
успрымаць хаос "міжсабойчыкаў" у замежных справах краінаў.

Менавіта таму мне асабіста падаецца больш пэўным улічваць
афіцыйныя тлумачэньні міжнароднай арганізацыі, якая цяпер
аб'ядноўвае краіны ў адпаведнасьці з пасьляваенным правам.

01.03.2018

На сёньняшні дзень не паведамляецца аб гуманітарнай дастаўцы ва Ўсх.Гуту.
Такім чынам, там адсутнічае станоўчая дынаміка гуманітарнай стабілізацыі.

Зыходзячы з практыкі, патрэбнае міжнароднае дэзавуіраваньне мэтаў гвалту.
Бо яны зьяўляюцца прычынамі, якія маюць вынікам перашкоды здароваму міру.

27.02.2018

Падзяляю заклапочанасьць старшыні перамоўнага камітэту ААН Сірыйскай апазіцыі
з нагоды няпоўнага выкананьня дзеючых рэзалюцыяў, што тычацца людзей Усх.Гуты.

На маю думку, аб чым пісаў, прадстаўнік ААН павінен мець мандат ня толькі для
гуманітарнай дастаўкі, але й на права тлумачэньня рэзалюцыяў для "усіх бакоў".

Іначай назіраецца факт альтэрнатыўнай юрысдыкцыі з замежным падпарадкаваньнем.
_

Разам з тым, тое, што ва Ўсх.Гуце пакрысе зьяўляецца дээскалацыя, лічу добрым.
Дадамо, што тое, як выконваюцца рэзалюцыі, сьведчыць аб сурьёзнасьці гарантаў.

25.02.2018

Пытананьне аб устойлівай гуманітарнай дастаўцы,
наколькі памятаю, зьяўляецца крытычнай кропкай
для мінулай улады. Таму дзеля міру ва Усх.Гуце
патрэбная законная авіяцішыня ды "этап" спакою.

24.02.2018

Падзяляю заклапочанасьць апазіцыйна-рэвалюцыйнага боку
з нагоды адсутнасьці міру ў абложаным анклаве Усх.Гуты.

Лічу слушным, каб кіраўніцтва ААН знайшло спосабы, каб
абараніць цывільных анклава, асабліва дзецяў, ад жахаў.

На мой конт, праявы вялікадзяржаўнага шавінізму з боку
замежных краінаў, якія забіваюць і прыніжаюць, агідныя.

Выбачаюся, калі ня ў стане дапамагчы так, як тое трэба,
калі маюцца відавочныя і даведзеныя ў ААН факты гвалту.
__

Мне асабіста відавочна, што кіраўніцтва РФ умяшалася ў
суверэнны грамадзянскі канфлікт, раўнуючы з тэрарызмам.

21.02.2018

Пасьля невялічкай паўзы і маленькай гуманітарнай дастаўцы ва Усх.Гуту
становішча з грамадзянскай абаронай ізноў пагоршылася, шмат загінулых.
Мне падаецца, што чарговая эскалацыя сувязана з традыцыйным 23 лютага.

Насамрэч, паводле законных рэзалюцый, аблогі быць не павінна. Але мір,
вядзеньне ўнутранага палітычнага працэсу з рэвалюцыйным Local Council.
Тое, што працягваюць гінуць дзеці ад недаяданьня ў аблозе, горкі факт.

Трохі ніякавата, калі чуюцца паведамленьні аб сьвяце "Масленіцы" ў РФ.

08.02.2018

Спачуваю тым сірыйцам, якія адчуваюць вяртаньне эскалацыі.
На жаль, на працягу сямі год гвалт верхаводзіць па краіне.

Мяркую, варта асудзіць прафанацыю палітычнага працэсу ААН -
ня можа быць масавых забойстваў гараджанаў пад эгідай ААН.

Бялюча, калі логіка помсты безабаронным паўтарае гісторыю,
на падставе якой было прынятае ваеннае гуманітарнае права.

Патрэбна пастаянна дзеючае кіраваньне ААН ваеннымі мэтамі,
бо стан трымае тэндэнцыю на доўгатэрміновае расцьвяленьне.

Урэшце, хацелася б, каб было наадварот: росквіт і супакой.

05.02.2018

Падзяляю заклапочанасьць апазіцыйна-рэвалюцыйнага боку
з прычыны сістэматычных авія-абстрэлаў вулічных рынкаў,
шпіталяў (нават дзіцячых), хім.атакаў з боку мін.улады.

Як ужо пісаў, пры адсутнасьці выкананьня міжнароданага
права на занятых тэрыторыях, палітычны працэс ня будзе
яму адпаведным, у тым ліку ў гуманітарным чыньніку ААН.

Асабіста не прымаю стан рэчаў, калі адсутнічае судовая
справядлівасьць ААН і пануе свавольле мілітарных сілаў.
У тым штучна створаным кіраўніцтвам РФ стане няма моцы
права, але пануе права сілы, якое пярэчыць Статуту ААН.

Дзеючыя рэзалюцыі ніхто не адмяняў, што бы там ня йшло.

03.02.2018

На мой конт, перавага застаецца за палітычнымі працэсамі,
што адбываюцца ўнутры краіны. Вядома, ва ўмовах рэальных.

Менавіта таму лічу падтрыманьне міжнароднымі "гарантамі"
мірнага працэсу ў суверэнных "гарачых кропках" асноўнымі.

Відавочна, што назіраецца хранічнае хімічнае звышмерства,
якое патрабуе шчыльнага ўнутранага міжнароднага кантролю.

30.01.2018

Не разумею, як падчас мірнай канферэнцыі маюць працягвацца бамбардаваньні
ўсімі відамі неканвекцыйнай зброі з боку тых, хто зьяўляецца яе спонсарам.
Гэным чынам тыя пасярэднікі ставяць сябе па-за рамкамі міжнароднага права,
бо замежны ваенны ціск на суверэнны палітычны бок ААН зьяўляецца агрэсіяй.

На маю думку, замежныя "гаранты" павінны стрымліваць гвалт, каб палітычна
дасягнуць выкананьня прынятых міжнародных і рэгіянальных рэзалюцыяў дзеля
міру, свабоднага разьвіцьця, дабрасуседства і абароны ад праяваў генацыду.

Карэляцыя ўзораў хім. зброі 2013 з узорамі хім. атакаў мінулай улады, што
аб'яўлена АЗХЗ, ставіць пад міжнародны сумнеў мінулыя тэзы кіраўніцтва РФ.

24.01.2018

У мяне склалася ўражаньне, што рэгіён перапоўнены
нічым неабмежаваным мілітарызмам, які ўспрымаецца
патэнцыйнай небясьпекай і шукае ўсё новыя пагрозы.

Менавіта таму без уліку міжнароднага суду ня бачу
перспектываў для ўспрыманьня "гарантаў" законнымі,
але дзеючымі па ім вядомай міжсабойнай каньюктуры.

Хімічны генацыд застаецца там бяспраўным "правам",
які адбываецца ўжо з дазволу замежных выбаршчыкаў.
Урэшце, калі прызнаюць хім. гешэўт 2013 парушаным?

Таму выключна грамадзкі кантроль мяне абнадзейвае.

20.01.2018

Асуджаю ўчорашні абстрэл псіхіатрычнага шпіталю будзь з якога боку.
Летась у Беларусі быў усталяваны помнік тым жа пацыентам, што былі
расстраляныя фашыстоўцамі. Тады фашызм быў пераможаны, а што цяпер?

16.01.2018

На дадзены момант, з маяго пункту гледжаньня, усё больш фактаў
паказуе на адказнасьць боку мінулай улады за распаленьне вайны.

Вайна, як спосаб вырашэньня ўнутраных праблем, паглынае рэгіён.
Патрэбна дэблакіроўка РБ ААН згодна палітычных акцэнтаў ГА ААН.

Мне падаецца гістарычна важным той факт, што ў абстрэле з боку
мінулай улады пацярпеў Міністр аховы здароўя апазіцыйнага боку.

09.01.2018

Фактам застаецца тое, што за ўвесь час падзеяў
няма палітычнага працэсу згодна рэзалюцыям ААН.

Фактам застаецца тое, што ад забойстваў у Хуле
няма тэхнічна чыннай справядлівасьці права ААН.

Фактам застаецца тое, што генацыд насельніцтва
ня меншае, але больш тэхнічна ўдасканальваецца.

Напрошваецца думка аб простым ваенным прыгнёце
і патрэбе дзеяньня права на волю, жыцьцё і мір.

05.01.2018

Мне падаецца зразумелай і чалавечнай заклапочанасьць апазіцыйна-рэвалюцыйнага боку
з нагоды незаконных паводле рэзалюцыяў ААН паветраных нападаў на Усх.Гуту ды Ідліб.

Гэта наўпрост супярэчыць як статусу суверэнных бакоў ААН, так і прагалошаным мэтам
замежнай інтэрвенцыі з боку мінулай улады, накіраванай на суверэнітэт або тэрарызм.

Калі разглядаць падзеі цераз нормы 7 разьдзела Статуту ААН, дык вайсковыя дзеяньні
павінны каардынавацца ААН, пры няўдзеле зацікаўленых ваенных бакоў у галасаваньнях.