blog_yuraskarpaff 2016
2022 2021 2020 2019 2018 2017 2015 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1
сірыйская хада
ФОТА і ВІДЭА
(01.10.2016-
17.11.2016)
ЧОРНЫ СТОС
(30.08.2016-
23.09.2016)
30.12.2016
Мяне ўразіла, што ў навастворанай
дзяржаве гадуюцца
маленькія жаўнеры, à-la cadet. У той жа час трапілі
ракеты ізноў у школу, маўляў, схованку "тэрарыстаў".
Менавіта таму патрэбны назіральнікі, каб адрозьніць
гвалт ад законнага выкарыстаньня мілітарнай абароны.
_
Па-ранейшаму лічу, што патрэбна выкананьне прынятых
рэзалюцыяў, або іхны перагляд з-за пераменаў у часе.
_
Дзеля ўнутранага ўрэгуляваньня патрэбна міжнародная
гарантыя ад усіх замежных "падвалінаў" суверэнітэту.
28.12.2016
Падумалася, што Сірыя цудоўная
краіна,
дзе на поўначы сьнегавей, а на поўдні
бягучыя рэчкі і зялёныя дрэвы. І жвір.
_
На мой конт, для законнага замірэньня,
дзе ўдзельнічае ААН, трэба цэнтральны
ўпаўнаважаны ад рэвалюцыйнай традыцыі,
як зацьверджана перамоўнай рэзалюцыяй.
_
Іначай адбываюцца аднабаковыя працэсы
ад палітычнай вертыкалі мінулай улады,
хаця палітычная падтрымка іншага боку
ў краіне, як мне бачыцца, захоўваецца.
_
Што тычыцца змаганьня з навастворанай
дзяржавай, дык яно, болей, не ваеннае,
а эканамічнае. Бо здолелі сабе валюту.
26.12.2016
Для тых семьяў, хто жыве ў палатках
сярод холаду і сьнегу,
хачу нагадаць, што ад марозу дапамагае сам сьнег, калі ён
абкладзены вакол намёта, як быццам унутры сьнежнай пячоры.
Прынамсі, так пішуць аб досьведзе падарожнікаў на поўначы.
_
Пішуць, што жыхары шматпакутнай Madaya працягваюць чакаць
доступу для гуманітарных аперацыяў, асабліва для медычных
патрэбаў. На мой погляд, яны гэтаксама падлягаюць абароне
апошніх рэзалюцыяў UNGA, як і буйны Алепа ды іншыя гарады.
_
Як ужо пісаў, лічу, што ад імя ААН нельга ўхваляць масавы
працэс перамяшчэньня людзей з-за палітычных перакананьняў,
бо на поўначы халадно ды замала зручных умоваў для жыцьця.
Трэба паважаць інтарэсы гараджан ды іхную праўную абарону.
_
Каму цікава, дык паведамлю, што ў нас Каляды доўжацца два,
або тры тыдні. Пакуль людзі не адзначаць як каму прыдатна.
24.12.2016
Аднаўленьні авіяналётаў на раёны
рэвалюцыйнага боку,
калі зразумеў, парушаюць рэзалюцыю аб бясьпецы люду,
якія перамешчаны з Усх. Алепа менавіта ў гэтыя зоны.
Анічога ня пішуць аб назіральніках, якія наглядаюць
за выкананьнем рэзалюцыяў аб бясьпецы гараджанаў ва
Усх.Алепа, якія засталіся. СМІ пішуць аб забойствах.
22.12.2016
Адзіная думка, якая цяпер пераважае
- гуманітарны пачатак
дзейнасьці тых, хто зьдзяйсьняе ўладу ў гарадах і навокал.
20.12.2016
Пішуць, што ў Дэйр эз Зор з-за
аблогі ўзьнікла
праблема з абагрэвам, бо пахаладнела аж задужа.
Быць мо, патрэбна шукаць спосабы для стасункаў?
_
Новая рэзалюцыя РБ ААН па сірыйскім Алепа, што
прынята роўна цераз год ад апошняй, перамоўнай,
кажа аб назіральніках ААН і боку мінулай улады,
але нічога не гаворыць аб другім боку Кааліцыі,
прадстаўнікі якой, як раз суб'екты той абароны.
У той жа час, перамоўная рэзалюцыя не адменена,
а значыць, вымагае "узгаденьня" і з ёй таксама.
_
Выглядае, што ствараецца штучная федэралізацыя,
якая аб'ядноўваецца ваенна-палітычным спосабам.
Але дзе суверэнны мірны дыялог афіцыйных бакоў?
18.12.2016
Падзяляю думку, што грамадзяне
несправядліва церпяць
з-за іхнага імкненьня жыць па законе, які роўны ўсім,
у тым ліку ў міжнародных дачыненьнях сярод дзяржаваў.
З надыходам сьвяткаваньняў Новага году было бы добра,
каб пацярпелыя ад разбурэньняў і нястаячы грамадзяне
атрымалі цяпло, лекі, ежу і прытулак паводле патрэбы.
16.12.2016
Хацеў бы зацяміць, што абмяжоўваю
свае нататкі міжнародным правам,
таму разглядаю ўнутраныя працэсы адпаведна дзеяньню ягоных нормаў.
На жаль, ваенная дэтэрмінацыя звужае працэсы да тыпу скрайнасьцяў,
пазбаўляючы палітычнае разьвіцьцё ўсіх праяваў жыцьцядайнага лёсу.
На маю думку, місія міжнароднага ўдзелу абмежаваная і аднабаковая.
Напрыклад, спрыяньне палітычнаму працэсу між асобнымі тэрыторыямі,
замест ваенага прымушэньня, варта было бы пільнаваць і пільнаваць.
У адваротным выпадку гэтую нішу займаюць замежныя мілітарныя
рэчы.
14.12.2016
Пры адсутнасьці дзеючых
назіральнікаў ААН
цяжка казаць аб падтрыманьні міжнароднага
правапарадку на тэрыторыях адрозных бакоў.
Але, на мой суб'ектыўны пагляд, унутраныя
дзеяньні па зьмяншэньні пакутаў цывільных
зьяўляюцца клопатам кожнае адказнае ўлады.
Разам з тым, лічу, што вымушана адсунутыя
грамадзяне павінны мець законнае права да
бясьпечнага вяртаньня і кампенсацыі шкоды.
Урэшце, лічу, міжнароднае права дзейнічае
па месцы жыхарства карэннага насельніцтва.
12.12.2016
Маё пастаўленьне ад пачатку
Сірыйскай вясны нязьменнае:
выкананьне міжнароднага і гуманітарнага права абодвума
афіцыйна прызнанымі ААН суверэннымі палітычнымі бакамі.
Першае, што патрэбна дзеля практычнага выкананьня таго,
што рэкамендавана ў рэзалюцыі UNGA - палітычная павага
замежных кааліцыяў да суверэнных прадстаўнікоў аблогаў.
Далей, было бы лагічным, каб вакол аблогаў зьявіліся б
"блакітныя каскі" ААН, якія гарантавалі бы
гуманітарны
доступ ды спыненьне агню дзеля спакою мясцовых
жыхароў.
Што тычыцца панаваньня навастворанай дзяржавы, дык яно
адбываецца з-за адсутнасьці міжнародна ўзгодненай мэты
кожнага дню ваенных дзеяньняў на суверэнных
тэрыторыях.
10.12.2016
Лічу, што прынятая рэзалюцыя UNGA
зьяўляецца
слушным акцэнтам на палітычны працэс у Сірыі,
з улікам міжнародных абавязкаў дзеючых бакоў.
_
Мне падаецца, што дамовы з замежнымі уладамі,
як міжнародныя дакументы, мусяць не пярэчыць
маючым міжнародным і рэгіянальным рэзалюцыям.
_
Ізноў пераконваюся, што палітычная падтрымка
насельніцтва, там дзе яна дазволеная ўладамі,
не адпавядае міфу аб іх гвалтоўным характары.
_
Лічу, што дзеяньне "белых касак", як і іншых
гуманітарных працаўнікоў, можа быць ахоўвана
міжнародным правам ААН для ўсялякіх выпадкаў.
_
Я далёкі ад думкі, што вайна хутка скончыцца.
Бо ваенна-рэлігійны турызм - пашыраная зьява.
Але, ці зьявіцца "чалавечае вымярэньне" 80-х?
08.12.2016
Становішча ў Сірыі, лічу,
адрозьніваецца ад падобных тым,
што бок мінулай улады пры падтрымцы ВПС парушае, а другі
бок заклікае да выкананьня нормаў міжнароднага права ААН.
На маю думку, трэба адрозьніваць ладнае замірэньне бакоў
ад прымусовага ваеннага падпарадкаваньня пры адсутнасьці
базавых умоваў для жыцьцязабесьпячэньня цывільных людзей.
Тэза аб парадку ня можа парушаць падваліны народаўладдзя,
якія зьяўляюцца крыніцай улады і яе функцыяў грамадзянам,
асабліва на міжнародна прызнанай тэрыторыі асобных бакоў.
06.12.2016
Бок мінулай улады адкрыта
зьдзяйсьняе ваенны спосаб вырашэньня
грамадзянскага супрацьстаяньня, грэбуючы ўсімі рэзалюцыямі ААН.
На мой конт, тое зьяўляецца відочнай праявай палітычнай заганы,
якая сталася прычынай пустога паралельнага палітычнага працэсу.
Доказаў ваенных злачынстваў усё болей і, безадносна ад вынікаў
ваенных дзеяньняў, яны застаюцца ваенна-палітычнай нясталасьцю.
Менавіта нежаданьне ўплыву міжнароднага права распальвае
гвалт.
04.12.2016
Пішуць аб несупынных гуманітарных
дастаўках для пацярпелых
з боку мінулай улады. Але, для пацярпелых з боку сірыйскай
рэвалюцыйнай Кааліцыі іх няма ўвогуле. А наземныя дастаўкі
ў гостра патрэбныя раёны забароненыя. Гэная аднабаковасьць
падлягае вайсковай падпарадкаванасьці, а не роўналегласьці.
_
Ухвала парламенту Турцыі нафтаправоду РФ цераз Чорнае мора
ў бок Еўропы ставіць пад сумнеў канкурэнтны праект Набукко.
Выглядае на геаэканамічны ціск інтарэсаў за кошт сірыйскіх
праблемаў аб пацярпелых у аблогах ад рэвалюцыйнай Кааліцыі.
Міжнародныя гешэўты без уліку гуманітарных аспектаў сумныя.
02.12.2016
Яшчэ раз хачу зацяміць, што не лічу
сябе ні якім
гульцом ні ў якой гульні на аніякім поле ў Сірыі -
мае разважаньні грунтуюцца на досьведзе і розуме,
што пашыраны ў межах Балта-Чарнаморскай прасторы.
_
Вельмі ўразіла паведамленьне аб абстрэлах людзей,
якія ішлі ў бясьпечныя, як здавалася раёны Алепа -
у мяне няма словаў, апроч пажаданьня трываласьці.
_
Лічу лагічным, што пры адмове боку мінулай улады
ад палітычнага працэсу ААН з Сірыйскай Кааліцыяй
магчымы прэтэнзіі на гэта гарантаў яе дзейнасьці.
Патрэбны зварот у міжнароднае палітычнае рэчышча.
30.11.2016
Дзеяньні мінулай улады супраць
рэвалюцыйнага боку ва усх. Алепа
амаль цалкам паўтараюць яе ваенную тактыку ў аблогах ля Дамаску.
Розьніца ў масавым характары перамяшчэньня насельніцтва ў Алепа.
Увогуле, практыка вымушанага масавага перамяшчэньня грамадзянаў
па якойсьці прыкмеце дэстабілізуе спакой як знутры, так і вонкі.
28.11.2016
Як ужо пісаў, маё пастаўленьне да
гвалту ў краіне
адрозьніваецца ад вызначанага паволі ЗША, РФ, ААН.
Думаю, што лепш стрымліваньне і абарона цывільных,
каб захаваць правы і свабоды, справядлівы парадак.
Бо узровень гвалту вакол, як пісаў, узаемазалежны.
26.11.2016
Апошнім часам асабліва заўважная
зьменшаная роля ААН.
Бо тое, што адбываецца, выходзіць за межы рэзалюцыяў.
Дэ-факта, стан знаходзіцца ў іншай сістэме каардынат.
Падаецца, што патрэба міжнароднага ваеннага камітэту
пад эгідай ААН усё больш і больш балесная для людзей.
_
Алегорыя з футболам недасканалая, бо ўмешваецца іншы,
які і ўдзельнічае, і судзіць, актыўна сабе лабіруючы.
Маецца на ўвазе, што гарантыі павінны кранацца ўсяей
тэрыторыі, дзе робяцца мясцовыя або краёвыя перамовы.
А гэта магчыма пры большай колькасьці краін-гарантаў.
24.11.2016
Мілітарная аднастайнасьць робіць
гісторыю радыкальнай і пакутлівай.
З другога боку, самасьцьвярджэньне гвалтам будзе вымагаць яго зноў.
22.11.2016
Патрымліваю зварот доктара з Алепа
да грамадзянаў РФ ды Ірана спыніць
нялюдзкія атакі іхніх мілітарыстаў.
Азіяцка-Ціхаакіянскі саміт абмінуў
працэс гуманізацыі і бясьпекі 80-х.
20.11.2016
З маяго пункту гледжаньня назіраецца
парушэньне
міжнароднага права і рэзалюцыяў ААН на карысьць
геапалітычнай прысутнасьці замежных утварэньняў.
Неаднаразова выступляў і працягваю сьцьвярджаць
непарушнасьць падставовага права на сямью і дом.
18.11.2016
Паколькі РБ ААН працягвае
абмяркоўваць хімічную зброю,
лічу, што заяўленае міжнароднае расследваньне нападаў
на школы і медычныя аб'екты, парушаючыя рэзалюцыі ААН,
таксама патрэбна афіцыйна рабіць, уключаючы доказы ад
недзяржаўных арганізацыяў. Гэнае ня можа быць забытае.
_
У сувязі з аднаўленьнем авія-нападаў на Алепа ды іншыя
гарады, якія апраўдваюцца "тэрарыстычнымі" рэзалюцыямі,
але парушаючымі шматлікія іншыя, патрэбнае міжнароднае
назіраньне і фіксацыя парушэньняў, каб тое пазьбегнуць.
_
Насуперак Статуту ААН мілітарызм выкарыстоўваецца, каб
дасягнуць палітычных мэтаў шляхам застрашэньня народаў.
16.11.2016
Распачынаньне буйной авія-аперацыі
Мінабароны РФ супроць Нацыянальнай Кааліцыі
парушае дзеючыя рэзалюцыі ААН аб мірным вырашэньні грамадзкага супрацьстаяньня.
Як і раней, лічу гешэўты з ўгодамі кіраўніцтваў РФ і ЗША іхнымі міжсабойчыкамі,
якія павінны ўзгадняцца з абодвума бакамі суверэннага грамадзянскага канфлікту.
Увогуле, выглядае, што "тэлефоннае права" савецкай бюракратыі сталася вышэйшым
за міжнароднае права. Людзі добрай волі рупяцца аб спыненьні крывавай авантуры.
14.11.2016
Нядаўнія заявы Мінабароны РФ і
наступныя абстрэлы Алепа
з Міжземнага мора караблямі ВМФ РФ даюць ясна зразумець,
ва ўсякім разе для мяне, што ўсе ваенныя дзеяньні, якія
скіраваныя ў бок Нацыянальнай Кааліцыі, знаходзяцца пад
кантролем кіраўніцтва РФ. У тым ліку напады на дзіцячыя
ўстановы. Таму будзе адказнае за міжнародныя парушэньні.
_
Прапанова аб перамовах ад боку мінулай улады зьяўляецца,
на мой конт, добрай унутранай зьявай. Але, трэба рабіць
такія рэчы пры ўдзеле ААН і ў местах, якія ёй даступныя.
Калі ж тога няма, дык практыка сьведчыць ад паглынаньні
аднога боку другім без аніякае аўтаноміі ды адказнасьці.
_
На дадзены час самае найлепшае, як і раней, захоўваньне
ўсіх законапаслухмяных сілаў паводле міжнароднага права.
12.11.2016
Мне падаецца няправільным жарстокае
абыходжаньне ВПС
з мясцовым насельніцтвам сірыйскай рэвалюцыйнай Думы.
Выглядае, што галоўнымі мэтамі групоўкі ВМФ РФ ёсьць
жыхары рэвалюцыйных гарадоў ды іхная абарончая армія.
Зьнішчэньне вадасховішча ў Ракке выглядае адпаведным
тактыцы боку мінулай улады ў негуманным абыходжаньні.
Мне падаецца няправільным выхад за межы міжнароднага
права і ўсталяваньне біпалярнага ўзроўня дачыненьняў.
Дзейнасьць замежных ваенных заводаў і базаў падлягае
ўзгадненьню, як мне здаецца, з унутранымі бакамі ААН.
10.11.2016
У сувязі з паведамленьнем у СМІ аб
запрашэньні з боку мінулай улады
замежных эмігрантаў атрымаць для сябе уліковы статус, каб вараціцца
адваротна ў межы краіны з гарантыяй разьмяшчэньня, патрэбныя якіясь
умовы, пацьверджаныя згодай міжнароднай гуманітарнай інфраструктуры.
Асабліва з прыходам зімовага перыяду, як пішуць, той стан пагоршаны.
Прыгадаю, што падобнае мелася ў сталінскі час, з трапленьнем пасьля
перамяшчэньня цераз мяжу зваротных у вязьніцу ці спецыяльныя лагеры.
_
Пры маўчаньні міжнародных інстытуцыяў права працягваюцца мілітарныя
дзеяньні, большасьць якіх патрабуюць вызначэньня міжнароднага стану.
_
Зацікавілі асноўныя тэзы, якімі, як пішуць, карыстаюцца цяпер у СМІ:
1) дзяржаўны тэрарызм мінулай улады меньшы, чым чорны навастворанай
дзяжавы - але, яны ўзаемазалежныя, і абодвы павінны быць асуджанымі;
2) дзяржаўнае рэгуляваньне вышэйшае за рэвалюцыйнае - але, унутраны
і міжнародны статусы абодвух акрэсьлены рэзалюцыямі ААН, парушэньні
якіх ствараюць і пашыраюць міжнародна-праўны вакуум і пакуты людзей;
3) ваенныя злачынствы ня трэба ўлічваць з-за складанасьцяў ваеннага
часу - але, менавіта той гвалт стварыў умовы спачатку для канфлікту.
08.11.2016
Безумоўна падзяляю зварот
грамадзкасьці аб захаваньні грамадзкіх будынкаў у Ракке.
Канешне, тое ж павінна тычыцца і ўсіх гарадоў краіны, якія церпяць ад нападаў
ВПС.
У апошні час дзіцячыя аб'екты сталі мэтамі абстрэлаў з вынікаючымі ахвярамі
малых.
Гэныя злачынствы не павінны застацца за межамі ўвагі ААН і патрабуюць
тлумачэньня
з боку дэлегацыі мінулай улады, нягледзячы на іхную
адмову ад палітычнага працэсу.
Бо статус дэлегацыі ў ААН, якая мае рэзалюцыйную гісторыю, вымагае яе
адказнасьці.
Дапускаю, што гэтыя нататкі могуць не падабацца тым, хто зьяўляецца мэтай
крытыкі.
Але іхная рэакцыя зьяўляецца справай адказнасьці праўнага і асабістага
становішча.
Маім метадам зьяўляецца міжнароднае і гуманітарнае права, а не мілітарныя
працэсы.
Як ў 80-х, патрэбны распаўсюд Хельсінскага працэсу на Азіяцка-Ціхаакіянскі
рэгіён.
06.11.2016
Выклікае непакой шматкроць
заўважанае супрацоўніцтва
спаміж сіламі мінулай улады і навастворанай дзяржавы.
Прычым, падобныя сувязі, паводле абмеркаваньня прэсы,
існавалі ўжо досыць даўно, дэстабілізуючы грамадзтва.
Атрымліваецца, што аб'яўленая летась мэта зьяўленьня
ВПС РФ у Сірыі цяпер не адпавядае міжнароднаму праву,
бо накіраваная не на карысьць народнай самарэгуляцыі.
Пры тым, нягледзячы на парушэньні міжнароднага права,
лічу, што яно павінна заставацца арыенцірам і нормай
ва ўнутраных і міжнародных, дзьвюхбаковых і блокавых
стасунках. Каб ня рушыць пасьляваенныя прынцыпы міру.
_
Паколькі дэ-факта, як пішуць, рэгіянальны стан рэчаў
узаемазалежны, дык блокавыя ўплывы падлягаюць нормам
ААН, якія ёю выкладзеныя для рэгіянальных канфліктаў.
04.11.2016
Наколькі зразумеў, бок мінулай улады
адмовіўся ад перамоваў пад эгідай ААН
і наважыўся на мілітарны спосаб вырашэньня канфлікту з Сірыйскай Кааліцыяй.
На маю думку, тая праява мілітарызму парушае дзеючыя рэзалюцыі ГА і РБ ААН.
Пры тым, удзел замежнікаў у неміжнародным ўнутраным канфлікце процінародны.
_
Вельмі зацікавілі разважаньні ў прэсе аб гісторыі ды сутнасьці забурэньняў,
пачынаючы з падабенства з падзеямі ў Хаме ў 1980-х. Вынікае, што дысбаланс
мае даўгі тэрмін, а тэрарыстычны сегмент не
вызначае асновы супярэчнасьцяў.
Пошукі шляхоў іхных вырашэньняў зьяўляюцца свабоднай народнай уласьцівасцю.
_
Не ўдаючыся ў разбор мілітарных дзеяньняў, заўважу, што расследваньня няма,
а міжнародных парушэньняў шмат. Застаецца вартасьць народнага самакантролю.
_
Як і раней, не падтрымліваю высяленьні мясцовага насельніцтва з-за пагрозы.
Бо яны страчваюць статус аселых гаспадароў і робяцца
перамешчанымі асобамі.
02.11.2016
Лічу недаравальнай зьявай
адсутнасьць устойлівага прагрэсу
ў арганізацыі расследваньня нядаўняга бамбардаваньня школы.
Гэная загана прыніжае ролю міжнароднага права ў канфліктах.
Працягваючы папярэдняе, лічу непатрэбным павярхоўны пагляд
на рэгіянальную дэстабілізацыю без павагі суверэнных межаў,
шматпалярнасьці ўнутраных і рэгіянальных мілітарных зьяваў.
Таксама, на мой погляд, унутраная міжнародная прысутнасьць
павінна захоўвацца паводле ўзору міжнароднага правапарадку,
ствараючы ўмовы ды прастору для палітычных стасункаў бакоў.
31.10.2016
Як ужо шматкроць пісаў, лічу, што
суверэнны перамоўны працэс,
адпаведна прынятым рэзалюцыям ГА і РБ ААН, павінен адбывацца
ўнутры краіны. У тым рэальны сэнс міжнароднай
інфраструктуры.
Па дадзеным сірыйскіх праваахоўнікаў, выпадак бамбардаваньня
школы задакументаваны. Патрэбныя адпаведныя працэдуры выраку.
Здаецца, за ўвесь час не было аніводнага паспяховага выпадку
судовага разбору аб забойствах цывільных, нібыта тое законна.
29.10.2016
Характэрнай рысай ваенных дзеяньняў
пры ўдзеле замежных дзяржаваў
зьяўляецца адсутнасьць міжнароднага назіраньня і хуткага кантролю
за ваеннымі злачынствамі з апытаньнем сьведкаў трагедыяў на месцы.
На жаль, пішуць аб разбурэньні музею гістарычнай мазаікі ў Саране.
На інтэрнет-мапах, звычайна, пазначаны кожны будынак, і патрэбныя
для захаваньня ў суцэльнасьці міжнародна ўзгодненыя мэты бясьпекі.
27.10.2016
Мне хацелася б аб'явіць хвіліну
смутку з-за невымерных
для розуму забойстваў дзецяў бамбардаваньнем школы ВПС...
_
_
Вельмі шкада, што за 10-годдзе сыходзячага Генсека ААН
не адбылося рэфармаваньня РБ ААН, што казаў папярэднік.
_
Мяркую, што каардынацыю гуманітарных даставак патрэбна
адсунуць ад ААН з-за палітычнай супрацы з war-criminal,
і перадаць да розных непалітычных профільных установаў.
_
Паколькі авія-дастаўкі ААН адбываюцца толькі ў кірунку
мінулай улады, у той час, калі гострыя трэбы ў аблогах
іншага нацыянальнага боку не заўважаюцца, то ВПС і ППА
выглядае скіраванымі толькі аднабакова, бяз нормаў ААН.
_
Зьяўляючыся крытыкам дыялогаў уладаў РФ і ЗША па Сірыі,
хачу, урэшце, удакладніць, што яны павінны адбывацца ў
прысутнасьці суверэнных прадстаўнікоў краіны без якога-
небудзь публічнага дыктату для іхных унутраных справаў,
або па іхнай даверанасьці, калі яны ня хочуць сустрэчы.
У адваротным, тое здаецца праявай умяшаньня і акупацыі.
25.10.2016
За ўсю гісторыю назіраньня фактам
застаецца тое,
што тэрыторыі мінулай улады не бамбардуюцца ВПС.
Г.зн., міратворчае палітычнае ўрэгуляваньне між
бакамі залежыць ад ролі і адказнасьці ВПС і ППА.
Крытэрыям можна лічыць паветраныя гум. дастаўкі.
_
Мяркую, што для краінаў Балта-Чарнаморскай дугі
дэстабілізацыя на поўдні не спрыяе турыстычнаму
рачному дабрасуседзтву на шляху з Вараг у Грэкі
і адваротна цераз Атлантыку да Балтыйскага мора.
_
Падзяляю пазіцыю, што праблема ўцекачоў павінна
вырашацца ўнутры краіны дзеля спакойнага жыцьця.
_
Перамовы ААН, як ужо пісаў, павінны грунтавацца
на дзеяньні міжнароднага ды гуманітарнага права
гэтакім чынам, каб бакі не парушалі Статуту ААН -
не выкарыстоўваць узбраеньні як палітычны довад.
23.10.2016
Як бачым, пераважнай праблемай у
Сірыі устойліва застаецца
патрэба палітычных пераменаў 2011 з гуманізацыяй адносінаў,
утрыманьня грамадзкай справядлівасьці і праўдзівага грунту.
Таксама, застаецца актуальным кірунак на міжнароднае права,
адмову ад сепаратных міжсабойчыкаў з вайсковымі кааліцыямі
на карысьць суверэнных спосабаў вырашэньня собскіх справаў
пры ўдзеле ўнутраных, міжнародных і рэгіянальных чыньнікаў.
21.10.2016
Наколькі зразумеў, выявілася
тэндэнцыя парушэньняў рэзалюцыяў ГА ААН
самымі функцыянерамі ААН, якія дзейнічаюць у аблогах без узгадненьня
з афіцыйнымі прадстаўнікамі тых грамадзянаў у ААН, якія там мешкаюць.
19.10.2016
Мушу патлумачыць, што гаворачы аб боку рэвалюцыйных сілаў,
грунтуюся на вызначэньні рэзалюцыі ГА ААН,
дзе закладзены
кірунак мірнага вырашэньня сацыяльных
турбуленцыяў уладаў.
Мяркую, што магчымае абмежаваньне інтэрнету
будзе нагодай
для больш актыўнага выкарыстаньня глабальнай
прысутнасьці
сродкаў сувязі, каб дазнавацца аб лёсе
балючых змаганьняў.
Мне падаецца слушнай тэза ад рэвалюцыйнага
боку, як пісаў,
што замежнікі павінны дзейнічаць згодна 7 гл. Статуту ААН,
каб адпавядаць суверэнным жаданьням і глабальным правілам.
Мушу патлумачыць, што мясцовыя высяленьні
"рэвалюцыянераў"
парушаюць міжнароднае гуманітарнае права, бо
карыстаюць з
пагрозаў аб бамбардаваньні, і таму не
ўспрымаюцца мірнымі.
17.10.2016
Практыка т.зв. мясцовых замірэньняў у аблогах,
пры высылцы інсургентаў разам цывільным
людам,
даводзіць удзел ВПС РФ ва ўнутраным
канфлікце,
прычым, бяз розьніцы назоваў ваенных
груповак.
Па ацэнцы праваабронцаў, становішча ў
апошнія
дні якасна пагоршылася з-за эскалацыі
налётаў;
яны дэманстрацыйна парушаюць рэзалюцыі РБ
ААН.
Таму падтрымліваю прапанову да ГА ААН ад
боку
Нацыянальнай кааліцыі рэвалюцыйных сілаў, каб
прыпыніць паўнамоцтвы дэлегацыі мінулай
улады,
і перагледзіць пастаўленьне да замежных
сілаў.
15.10.2016
Аніяк не магу пагадзіцца, што з-за аднэй краіны ў РБ ААН
ваенныя злачынствы перастаюць заўважацца ды ідзе гандаль
аб спосабах усталяваньня роўнапартёрскага міру між бакоў.
_
У сувязі з абраньнем новага Генсека ААН
яшчэ раз нагадаю,
што лічу veto дэлегацыі РФ у РБ ААН няўзгодненай праявай.
Менавіта з тэй прычыны маецца дысбаланс, які крыватэчыць.
Таму дзеяньні бакоў на карысьць абароны права ды Статуту
ААН, як ужо пісаў, лічу законнымі паводле праваабаронцаў.
_
Але, толькі ўнутры краіны хто ведае, мірыцца ці змагацца.
_
У адрозьненьне ад дыпляматаў, лічу, што перамовы павінны
адбывацца ў месцы або краіне, дзе патрабуецца вырашэньне.
13.10.2016
Як і напачатку, мяркую, што без яснага і безумоўнага
асуджэньня
масавых забойстваў на шматбаковае рашэньне
ня варта спадзявацца.
Як грамадзянін суседняй краіны, не разумею
ўхвалы Думы РФ сваім
ВПС атакаваць сірыйскую Думу, дзе ўлада
вымушана зачыніць школы.
Лічу, што меркаваньне рэгіанальных
арганізацыяў вельмі патрэбна
для карэктаваньня глабальных
дзеяньняў у палітычных дачыненьнях.
Незажыўная рана сірыйскіх унутрыўладных
пераўтварэньняў вымагае
бясьпечнага і цывілізаванага, цярплівага і
дбайнага вылечваньня.
11.10.2016
Па-ранейшаму лічу, што кожнае замірэньне пад эгідай ААН
павінна грунтавацца на дзеяньні прынятых
рэзалюцыяў ААН.
Усё астатняе зьяўляецца мілітарызмам са
сваёй гісторыяй.
09.10.2016
Мне падаецца абгрунтаваным зьяўленьне патрыятычнага кірунку
супраць няўзгодненай суверэнным чынам замежнай прысутнасьці.
Мне падаецца небясьпечным, што ва ўзгадненьні асобы Генсека
ААН удзельнічаюць сумніўныя ў ваенных злачынствах дэлегацыі.
Мне падаецца незразумелай абгрунтаванасьць вайсковых удараў
замежнікамі ў Алепа паводле літары ды логіцы рэзалюцыяў ААН.
07.10.2016
Тэракт на поўначы краіны, дзе загінулі Судовыя работнікі,
які паўтарае
тэракт на поўдні, дзе загінулі міністры Часовага Ўраду, не дае зрабіць
становішча з устойлівай кіраванасьцю з удзелам агульнапрызнанага права.
Мне здаецца, актуальнай праблемай застаецца дысбаланс унутранага права
з міжнароднымі ды рэгіянальнымі нормамі, што адбіваецца на грамадзянах,
якія выступляюць за перамены і гарманізацыю ў гэтым рэчышычы адносінаў.
05.10.2016
Склалася ўражаньне, што ваенная актыўнасьць выйшла за
рамкі міжнароднага права.
Ніякай міжнароднай каардынацыі яе накірункаў, як патрабуе Статут ААН, ня бачна.
Таму што няма адпаведных ААН мэтаў ваеннай дзейнасьці - ні ў выпадку тэрарызму,
ні ў выпадках ваенных злачынстваў, ні ў выпадку замежнага ціску або межаваньня.
Мне чамусьці здаецца, што жаданьне паляпшэньня сама большае ўнутры грамадзянаў.
03.10.2016
Вельмі небясьпечна, што дзеці з-за налётаў вымушаныя мець
школу ў сховішчы.
Калі той бок, які зьнішчае шпіталі, прапануе "нармальнае"
жыцьцё, сумніўна.
Інтарэсы грамадзянаў прадстаўляюць афіцыйныя бакі ў ААН, асабліва ў аблозе.
Грамадзяне т.зв. "жывых шчытоў" неаднаразова
самі выказваліся аб іх думках.
На мой конт, цяпер ваенныя злачынствы больш горкія і
небясьпечныя, чым тая
міжнародная барацьба з тэрарызмам. Бо агідныя ў большай меры, чым спачатку.
Бо адказнасьць за іх ня мае тэрміну даўнасьці. Бо віняць "генералісімусаў".
Пагэтаму, магчыма, патрэбны перагляд або адмена
"тэрарыстычных" рэзалюцыяў
з-за сістэматычных злоўжываньняў у накірунку небясьпекі для цывільных асоб.
01.10.2016
Мяне стурбавала паведамленьне аб намеры пакараць сьмерцю
вязьня,
калі зразумеў пераклад, які браў удзел у дэманстрацыях пратэсту.
Тое, па-першае, неадэкват, а па-другое, узаконенае прызнаваньне
адказнасьці за масавыя забойствы напачатку пратэстаў, як у Хуле.
_
Мне здаецца, што павелічэньне авія-ўдараў па Алепа робіцца, каб,
у тым ліку, ня даць магчымасьці абмяркоўваць палітычныя высілкі
на 71-й Генасамблеі ААН. Але, было бы цікава пачуць справаздачу
Генсека ААН аб выкананьні ды парушэньнях рэзалюцыяў ГА і РБ ААН.
З тым, каб атрымаць палітычныя акцэнты і арг-высновы на будучае.
_
Разам з гэтым, лічу, што ваенныя дзеяньні замежных сілаў мусяць
паважаць унутраны суверэнітэт краіны і права жыхароў на абарону.
_
Пішуць, што цяпер
сілы РФ перавысілі ўсіх па колькасьці ахвяраў.
Ці пяройдзе колькасьць у якасьць, як вучылі законы ў дыялектыцы?
29.09.2016
Далучаюся да Дню салідарнасьці з пацярпелымі
аблогі ў Алепа.
_
Назіраючы за падзеямі, увесь час падкрэсьліваю, што кіруюся,
па меры разуменьня і дасьведчаннасьці, тымі правіламі, якія
агульна прынятыя ў сьвеце - міжнароднае права ды прызнаньне.
Грунтуючыся на гэтым, прызнаць ваенныя злачынствы як сродак
для дасягненьня пэўных ваенных і затым палітычных перавагаў
будзе для мяне адзнакай абсурду дзеяньня міжнароднага права.
Вядома, што за злачынствы на сваёй тэрыторыі адказвае ўлада,
якая прадстаўляе насельніцтва, у тым ліку перад міжнародным
суспольствам на міжнародных форумах. калі тая не намагаецца
праводзіць расследваньні ваенных злачынстваў, дык злачынная.
Менавіта ў гэтым мае адрозьненьні ад усіх гешэўтаў ЗША і РФ,
па Сірыі ды Ірану, пачынаючы з 2013 году, з якімі ня згодны.
Бо яны не ўлічваюць галасоў тых, на чыёй зямлі пайшла вайна.
Мяркую, што 21 век ужо адзначыўся вайсковным "прагматызмам",
які выкарыстоўвае ціск на гуманітарныя аб'екты як гегемонію.
27.09.2016
Апроч прыкра вядомых рэчаў, за апошнія дні мяне ўзрушылі
паведамленьні:
тое, што адбыліся нейкія зрухі ў бок пажаданьняў бацькоў аб навучэньні
сваіх дзецяў па традыцыйнаму разуменьню, у тым ліку, у моўным пытаньні;
тое, што сярод забітых з боку іранскіх "дабрахотнікаў" ёсьць прывабныя
маладыя твары, асабліва дзявочыя. Нейкі падман патурае іх
да забойства.
_
Вельмі хацелася б пачуць меркаваньні жыхароў сірыйкай Думы аб абраньні
новага складу Думы (парламенту) РФ. Які "задумны" дыялог можа здарыцца?
25.09.2016
У сувязі з нядаўнім тэрактам супраць міністраў Сірыйскага
Часовага Ўрада
мне падумался, што гэты бок сірыйскага прадстаўніцтва, падобна замежнаму
вайсковаму праву краінаў на абарону, можа мець права на сваіх тэрыторыях
на абарону ад тэрарызму з адпаведным рэгіянальным і
міжнародным статусам.
Што тычыцца адваротнага боку, дык адсутнасьць адказнасьці стварыла ўмовы
для міжнародна прызнаных злоўжываньняў у тым супроць цывільных грамадзян.
Што асабліва выявілася ў бамбардаваньні незаконна
абложаных раёнаў Алепа.
Гэтыя думкі - выключна ўласны пункт гледжаньня з улікам гісторыі
падзеяў,
у тым ліку Чонага Стосу, які пакуль прыпыню аднаўляць
з-за перапаўненьня...
23.09.2016
З надыходам пахаладаньняў пачынаюцца зімовыя турботы.
Вядома, разам з клопатам аб харчовых забесьпячэньнях.
Але, безумоўна, праблема бясьпекі застаецца трывалай.
21.09.2016
Як паказваюць шматлікія прыклады ў сучанай і мінулай
гісторыі,
захопы тэрыторыяў яшчэ не гарантуюць іх устойлівае разьвіцьцё.
Апошняе падвышэньне інтэнсіўнасьці баявых дзеяньняў мін.улады
перашкаджае нармальнай хадзе распачатага
навучальнага працэсу.
Перашкоды забесьпячэньню грамадзянаў спажыўнымі рэчамі ўнутры
краіны і за яе межамі зьяўляюцца турботай нацыянальнай памяці.
Тое, што пішу, погляд з боку цікаўнага беларускага сучасьніка.
19.09.2016
Мяне кранула, што падчас ваенных дзеяньняў
мясцовыя ўлады рупяцца аб школьных справах.
17.09.2016
Вельмі цяжка сачыць за
Чорным Стосам.
За тыя рэчы "генералісімусаў" гоняць
прэч уласны народ ды гісторыя сьвету.
Пагэтаму вельмі цікава абмеркаваньне
міжнароднага лёсу краіны яе жыхарамі:
словы ўсёткі лепш, чым бомбы адказаў;
адразу бачна, хто пачаў вайну ці мір.
Апошняе асабліва блізкае да Беларусі,
на тэрыторыі якой былі векавыя войны.
15.09.2016
Мяркую, адзінае, што мае значэньне перадусім -
як самыя сірыйцы мяркуюць аб сваім становішчы.
Патрэбна, каб былі чутны іх галасы, а кірунак
ўлады рабіўся з улікам справядлівага саўдзелу.
Падзяляй і ўладаруй - старажытная зброя думак.
Па некаторых адзнаках мне ўзгадалася гісторыя
народных падзеяў часу Альендэ-Піначэту ў Чылі.
Толькі цяпер на іншым кантыненьце і яшчэ чаго.
Г.зн., што народныя рухі былі, ёсьць і будуць.
13.09.2016
Мне падаецца слушным прапанаваны Нацыянальнай кааліцыяй пагляд
на міжнародныя легітымныя зьмены ў напрамку кіраваньня краінай.
Але, гэтаму перашкаджае актыўнае імкненьне зьверхнікаў UN ISSG
засяродзіцца на іншай нацыянальнай патрэбе, вынікаючай з Іраку.
Мой падыход інакшы - цалкавітае стрыманьне ўнутрынацыянальнага
гвалту створыць умовы для вырашэньня рэгіянальных турбуленцыяў.
Пры гэтым, роля замежных войскаў выключна другасная, гасьцявая.
11.09.2016
На мой погляд, было б лагічна, калі бы тыя звесткі аб
парушэньнях права з Чорнага Стосу, якія
апублікаваныя
ў сірыйскіх СМІ, былі зафіксаваны юрыдычнымі сродкамі.
09.09.2016
Міністр абароны ЗША, які раз-пораз кажа, што ВПС РФ "загортваюцца ў саван",
падаецца падобным міністру абароны РФ, які "гуманна" стварыў аблогу Алеппа.
07.09.2016
Паколькі хостынг на маёй
ранейшай старонцы ўсёткі працуе,
дык пачну аднаўляць і яе адначасна з гэтай. А мо адрозна.
_
Што тычыцца праблемы перамешчаных асобаў, дык вырашэньне
гэтага пытаньня патрабуе ўліку адказнасьці за іх прычыну.
Чатыры вета РФ у РБ ААН - адна з прычынаў пачатку гэтага.
Патрэбна аднавіць прымальныя ўмовы жыцьця ў самой краіне.
Для гэтага трэба прызнаць базавы мінімум, які вінен быць.
_
Замежным краінам, якія зьяўляюцца бакамі канфлікту, няма
месца ў міжнародных пасярэдніцкіх структурах. Гэта іншае.
05.09.2016
Ва ўмовах бяздзейнічаньня міжнароднага права і безадказнасьці
за ваенныя злачынствы кожны воўк будзе хадзіць ў авечай скуры
і павучаць, як трэба разбураць дамы і пужаць кожнага
парсючка.
03.09.2016
Высілкамі краінаў, кіруючых у UN ISSG, становішча ўсё больш
раз'ядноўваецца і палярызуецца. Палітычны працэс адсутнічае.
Робіцца магчымым, што адныя ў галечы і пад пагрозамі бомбаў,
а іншыя ў мафіёзнай бясьпецы з ухілам на турыстычнае казіно.
Гэта ненармальна і павінна зьмяніцца ў накірунку выкананьня
міжнароднага права сумесна з захаваньнем мясцовых традыцыяў.
01.09.2016
Адпаведнасьць сваіх дзеяньняў міжнароднаму праву павінен даводзіць
той бок, які працягвае прадстаўляць Сірыю ў РБ ААН, растлумачваючы
ў законным накірунку ўсе абвінавачваньні, высунутыя экспертамі
ААН.
_
Пагрозы, злучаныя з дзеяньнямі, зьнішчыць месты напалмам злачынныя.
Яны указваюць, хто быў прычынай
масавых хімічных ахвяраў 2013 году.
_
На жаль,афіцыйныя перамовы ААН не адбываюцца ад студзеня 2016 году.
Мяркую, тое відочная хіба, якая мусіць быць перагледжаная ў РБ ААН.
_
1-га верасьня дзеці йдуць у школу пасьля працяглых летніх вакацыяў.
Канешне, хочацца, каб аніякая змрочнасьць не краналася іхніх лёсаў.
30.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Як ужо пісаў, зыходзячы з логікі дзеяньня рэзалюцыяў ГА і РБ ААН,
прадстаўніцтва ААН мусіць ўзгадняць крокі з абодвума суверэннымі
бакамі, якія прадстаўляюць краіну. Асабліва ў безумоўным кірунку.
Тое ж тычыцца ўсіх замежных дзеяньняў, накіраваных на гэтыя бакі.
_
Мяркую, што дзеля таго, каб пазьбегнуць усялякіх этнічных звадаў,
асабліва памяжоўных, патрэбна павольная суверэнная самарэгуляцыя.
_
Вайсковыя сілы, што трапляюць ў гуманітарныя аб'екты, памячаюцца
як парушальнікі міжнароднага права і пазначаюцца ў
чорных стосах.
Паколькі дзяржавы, якія сумесна кіруюць у UN ISSG, на
злачынствы
не зьвяртаюць увагі, дык патрэбная іх узгадка ва
ўнутранай думцы,
каб прадухіліць прапагандысцкую дэзынфармацыю аб ваенных выніках.
Мяне ўзрушае, што шабіха дагэтуль не атрымала ніякага асуджэньня,
хаця аб яе злачынных дзеяньнях было вядома яшчэ напачатку зрухаў.
28.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Назіраючы за аблогамі, бачу, што насуперак плану даставак
робяцца выпадковыя захады палітычна ў аднабокім накірунку.
Або па прынцыпу: "спасение утопающих -
дело рук их самих",
бо "самі павінныя"
і г.д., не зважаючы на безумоўныя рэчы.
Расьце колькасьць ахвяраў замежных ВПС - тыя з РФ сталіся
большыя, чым мясцовыя ахвяры ад той навасторанай дзяржавы.
Але сама больш ахвяраў з боку мінулай улады, дзе жыве ААН.
Праблемы рэгіянальнай бясьпекі вырашаюцца нескаардынавана,
калі парушэньні рэзалюцыяў і статуту ААН сталіся правілам.
Гэта загана ўладных адміністрацыяў краінаў-гарантаў у ААН.
Гледзячы на тое, колькі сродкаў выдаткоўваецца на ваенныя
разбурэньні, маю пытаньне: калі пачнецца аднаўленьне, або
пакінуць усё так, як засталося ад старых камянёў Пальміры?
26.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Мне здаецца, што толькі дурню не ясна, што міжнародная група ААН
па падтрымцы Сірыі (UN ISSG) патрабуе перафарматаваньня гарантаў.
_
Пры адсутнасьці адказнасьці за ваенныя злачынства ў краіне будзе
адбывацца які заўгодна мілітарны міжсабойчык, які
заўгодна даўгі.
_
З майго пункту гледжаньня, адказнасьць за парушэньні міжнародных
нормаў і правоў ня мае тэрміну даўнасьці і якой недатыкальнасьці.
24.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Мушу патлумачыць, што назва маёй новай
старонкі/люстэрка
ўзятая ад зачыненага ўлета 2014
году хостынгу на сэрвісе
блогаў _.ya.ru/
г.зн., кожнае меркаваньне значнае ў хоры.
22.08.2016/span>
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Мяне абурае метадычнае бамбардаваньне медычных аб'ектаў ВПС мінулай улады.
_
Трэція ўгодкі хім.атацы, калі загінулі каля 1500 чалавек, ня маюць адказу
на пытаньне аб вінных і асуджаных за тое злачынства. Тыя ж з новай
зброяй.
20.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Безумоўна далучаюся да тых людзей ва ўсім сьвеце,
хто лічыць, што дзеці, жанчыны, старыя, медычныя
павінны быць абароненымі ад няпраўных удараў ВПС.
Прынцыпы справядлівасьці, свабоды і годнасьці ня
могуць быць падставай для абстрэлаў іх носьбітаў
у местах, якія прадстаўляе Нацыянальная кааліцыя.
Мяркую, што зафіксаванае ААН зьмяненьне абставін
для гуманітарнай бясьпекі павінна быць падставай
для адпаведных палітычных штуршкоў з боку РБ ААН.
_
У сувязі са спыненьнем гэтага хосту ад 31 жніўня,
новая адрэса маёй старонкі будзе знаходзіцца тут:
https://yuraskarpaff-ya-by.firebaseapp.com/
18.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Мяркую, што дэманстрацыі ўсё новых мілітарных магчымасьцяў тых,
хто абслугоўвае мінулую ўладу, кажа аб яе суверэннай
слабасьці.
Тым больш, што павелічэньне выкарыстаньня ёй забароненай
зброі
лагічна падкрэсьлівае яе адказнасьць за неасуджаныя
злачынствы.
А вось педантычны вышук і зьнішчэньне шпіталяў даводзяць аб іх
большай небясьпецы для мінулых уладцаў, чым ваенныя злачынствы.
Гэта толькі роздум без аніякае зброі. Высновы хай робяцца самі.
16.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Не разумею перамоваў на прынцыпах ката і ахвяры.
Каб гэнага пазьбегнуць, была створана раней ААН.
_
Паветранае атручваньне цывільных Daraya павінна
спыніцца, як сучасны спосаб масавага катаваньня.
_
Добра, што апублікаваныя імёны памерлых ваенных:
кожны можа судзіць аб іх лёсе адпаведна роздуму.
Але ж, аніхто не адзначаны вінным у парушэньнях,
якія зафіксаваны ААН як паветраны хімічны напад,
тож рабурэньні медычных ды рэлігійных установаў.
14.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Надзвычай паважным лічу зьяўленьне кіраўніка часовага ўрада
на падкантрольнай тэрыторыі дзеля ўпарадкаваньня становішча.
Мяркую, што прадстаўніцтва ААН павінна каардынаваць супрацу
з часовым урадам на карысьць жыцьцёвых патрэбаў грамадзянаў.
_
_
Мяне непакоіць, што тыя вайсковыя, хто зьдзясьняе паветраны
напад на невайсковыя гуманітарныя аб'екты -
шпіталі, мячэці,
цэрквы ды цывільныя дамы - застаюцца інкогніта, па-бандыцку.
Беларусь мае агульную супраць-паветраную абарону з суседняй
фэдэрацыяй, і наяўнасьць на яе тэрыторыі гэных небясьпечная.
_
_
У сувязі з афіцыйным прызнаньнем хімічнага нападу з паветра,
патрэбны афіцыны вышук ды арышт павінных у гэтым злачынстве.
Тым больш, што набліжаецца 3-я гадавіна масавага хім.нападу.
12.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
"Палігонныя" шоу-паразы гуманітарных аб'ектаў, карыстаньне
хімічнай зброяй (хлору), напалму, касэтных бомбаў ня маюць
нічога агульнага з рэзалюцыямі ААН аб адхіленьні тэрарызму.
Прыніжэньне ролі міжнароднага права робіцца, відаць, дзеля
таго, каб апраўдаць адсутнасьць палітычнай падтрымкі разам
з выкарыстаньнем гвалту ў якасьці яе замены як тэзай улады.
Гледзячы па заявах, супрацьстаяньню падлягае адваротны бок,
які прадстаўлены рэвалюцыйнай кааліцыяй, і які выслоўлівае
прыхільнасьць да гуманітарных правоў ды міжнароднага права.
Што тычыцца навастворанай дзяржавы, дык яе роля павялічана
з-за агульна нацыянальнай саслабеласьці ды перавазе гвалту.
_
Грэбваньне гуманітарным правам кіраўніцтвам дзяржавы, якая
займае крэсла мінулага СССР у РБ ААН, супярэчыць першасным
прынцыпам гуманнасьці, якія дэкляраваліся як пасьляваенныя.
_
Шкада Амара Халеба, які быў у "белых касках" ратавальнікам.
У краінах мінулага СССР падобная праца вядома па Чарнобылю.
10.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Пішуць, што 94% паразаў медычных аб'ектаў зроблены бокам мінулай улады.
Трагедыя Хулы турбавала ААН. Цяпер патрэбныя новыя міжнародныя
высілкі.
У Madaya снайпер трапіў у 10-гадовае дзяўчо - трэба эвакуацыя з аблогі.
Таксама, local council кажа аб патрэбе гуманітарнай дастаўкі, што няма.
Магчыма, беспілотнікі будуць рабіць гуманітарныя дастаўкі. Гэта цікава.
Але малаверагодна. Гледзячы па практыцы, патрэбна паветраная
рэгуляцыя.
_
У мяне склалася ўражаньне, што ААН страчвае ўплыў. Для мяне, як жыхара
краіны, якая не ваюе, гэта ненармальна. Балта-чарнаморскі хаос залішні.
08.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
З агульнанацыянальнага пункту гледжаньня каляктыўныя пакараньні сваіх
суайчыньнікаў у тым ці іншым горадзе зьяўляецца чынам самавыраджэньня.
_
Зьняцьце аблогаў застаецца гострай праблемай адпаведна рэзалюцыям ААН.
_
Выкарыстаньне ВПС у гарадзкіх умовах мне бачыцца шматпакутным сродкам,
які павінен, на маю думку, быць кімсьці абмежаваным і
рэгламентаваным.
06.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Турмовыя зварушэньні, якія датычаць выкананьня рэзалюцыі ААН аб вызваленьні
вязьняў,
павінны ўлагоджвацца, на маю думку, у прысутнасьці міжнародных назіральнікаў ад
ААН.
_
Чарговая паветраная дастаўка на карысьць мінулай улады выглядае несбалансаванай
ААН, калі паветра рэвалюцыйных сілаў патрулюць ВПС, запабегачы да іх
гуманітарных рэйсаў.
_
Яшчэ адное выкарыстаньне хімічнай зброі з паветра ізноў паказвае, што гэная
пагроза
патрабуе міжнароднага кантролю. Пры тым, што ў яе выкарыстаньні "вінны" самі
ахвяры.
_
Як бачым, анты-дэмакратычныя сілы робяцца ўсё больш раскілзанымі. Паколькі
ўнутраны
парадак атаясамляюць са сваім законам, які вышэй народнае долі.
Так быць не павінна.
04.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Сродкі дзеля забесьпячэньня дзейнасьці мясцовага народаўладдзя
лічу абгрунтаванымі: як то палітычныя, абарончыя, гуманітраныя.
Бо аніводная рэзалюцыя ААН, як мне здаецца, не пярэчыць гэтаму.
Але замежны авія-ўдзел ва ўнутраным канфлікце, калі не залішні,
дык мусіць адпавядаць міжнароднаму і гуманітарнаму праву, кабы
ня бэсьціць народы тых краінаў, якія прадстаўляюць, і суседзяў.
_
Мяне насьцярожваюць удары па гуманітарных аб'ектах, яко помста.
Таму дзеля нагадваньня правілаў гуманітарных узаемадачыненьняў,
паўторна прыводжу выняткі
суседзкіх ваенных нормаў за 2001
год:
http://old.lawru.info/legal2/se6/pravo6637/index.htm
НАСТАВЛЕНИЕ по МЕЖДУНАРОДНОМУ ГУМАНИТАРНОМУ ПРАВУ
ДЛЯ ВООРУЖЕННЫХ СИЛ Российской Федерации
(УТВ. МИНИСТРОМ ОБОРОНЫ РФ 08.08.2001)
Запрещенные способы (методы) и средства ведения боевых действий
7. к запрещенным способам (методам) ведения боевых действий относятся:
нападение неизбирательного характера, в том числе поражение
объектов (целей), которое может повлечь потери среди гражданского
населения и ущерб гражданским объектам, несоразмерные преимуществу
над противником, которое предполагается получить в результате
боевых действий;
террор в отношении гражданского населения;
использование голода среди гражданского населения для
достижения военных целей; уничтожение, вывоз или приведение в
негодность объектов, необходимых для его выживания;
...
Обращение с жертвами вооруженных конфликтов,
медицинским и духовным персоналом противника
...
Перемирие и окончание боевых действий
...
Общие правила действий войск на оккупированной территории
...
Особенности применения норм международного
гуманитарного права во внутренних вооруженных конфликтах
...
Особенности применения норм международного гуманитарного права
при ведении боевых действий силами авиации
92. Не подлежат нападению следующие категории воздушных судов
противника:
санитарные воздушные суда;
воздушные суда, которым предоставлены охранные грамоты по
соглашению сторон, находящихся в конфликте;
гражданские воздушные суда.
...
к лицам, совершившим преступления против мира и безопасности
человечества, предусмотренные в Уголовном кодексе Российской
Федерации, сроки давности не применяются...
02.08.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Па ўсяму відаць, што ў Алепа асноўным рухавіком
зьяўляецца народны супраціў "ад мала да вяліка",
які грунтуецца на разуменьні вартасьці народнай
ўлады, ды згуртаваны разам са сваімі абаронцамі.
Таму замежны вайсковы перасьлед гэтага сумніўны.
_
Усялякія перамовы ААН "без перадумоваў" павінны
адпавядаць умовам выкананьня міжнароднага права,
у тым ліку гуманітарнага, дамаўляючыміся бакамі.
Пры гэтым краінаў-гарантаў павінна быць столькі,
каб вынік можна было ўтрымліваць і кантраляваць.
_
Мне здаецца, што клопат паветраных гуманітарных
даставак мусіць мець відавочны, прагназаваны ды
ўсебаковы характар з роўналеглымі магчымасьцямі.
Асабліва ў госта патрэбныя месты, даўно вядомыя,
каб пазбегнуць новых ахвяраў і дапамагчы людзям.
31.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
У дзень салідарнасьці з Алеппо жадаю ягоным
дэмакратычна скіраваным жыхарам дасягненьня
прасторы нармалізацыі, бясьпекі, вольнасьці.
_
Горад Daraya церпіць вайсковую дэтэрмінацыю.
_
Адсутнасьць выкананьня графіку гуманітарных
даставак ў гостра патрэбныя месты безумоўна
перашкаджае ўсталяваньню міжнародна сталага
ўнутры грамадзянскага палітычнага развіцьця.
29.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Працягваючы папярэдні напрамак развагаў,
вельмі паважнай лічу ролю local council.
27.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Пішучы пра бясьпеку цывільных, варта было б ўзгадаць
аб міжнароднай і натуральнай праўнасьці іх абаронцаў,
кім бы яны не называліся, ды гуманітарных работнікаў.
Цалкам лагічным было бы стрыманьне гвалту каля межаў
дзеля ўсталяваньня бясьпечных гуманітарных прастораў.
25.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Вынішчэньне пасеваў харчаваньня у аблогах,
абстрэлы шпіталяў і адукацыйных установаў
павінны скончыцца, як нелегітымныя сродкі.
23.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Лічу слушным, што абодвы бакі ААН
праявілі заклапочанасьць з нагоды
апошніх паветраных ахвяраў. Варта
было бы то падоўжыць да сумеснага
з ААН вызнаньня прычынаў трагедыі.
Дзеля пазбаўленьня ў далейшым тых
горкіх ахвяраў ад бомбаў усіх ВПС.
_
Лічу слушным, што прадстаўнік ААН
ініцыюе штотыднёвае перамір'е для
доўгачасных гуманітарных патрэбаў.
21.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Уразіла фотка, дзе на вуліцы ляжала невыбухнуўшая бомба,
якая насычаная касэтнымі бомбачкамі. Страшэнны экспанат.
19.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Па-ранейшаму для гуманітарных даставак няма публічнага
доўгатэрміновага плану па меры гастрыні патрэбы местаў.
Выглядае, што дастаўкі маюць кіруемы каньюктурны манер.
_
Мне здаецца, адказваць за становішча цывільных павінны
тыя, хто кантралюе шляхі для іх мірнага забесьпячэньня.
Канешне ж, калі пры гэтым дбаюць аб міжнародным законе.
_
Уразіў здымак сталай жанчыны ў крэсьле ля ўваходу дому,
якая трымае плакат па-арабску. Яе хустка роўна такая ж,
як носяць манастырскія жанчыны ў чорным. Дык чаму няма
веры да яе словаў і да відочнага строевага падабенства?
17.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Ахвяры доўжацца, нажаль. Нават замежныя.
Тож абстрэл
шпіталю паўтараецца. Жорсткась набывае бязьмежны чын.
Гуманітарнае становішча працягвае заставацца гострым.
Нягледзячы на пэўны тэрмін ААН, які зышоў месяц таму.
_
Жаркае надвор'е стварае натуральную праблему ў вадзе.
_
Хочацца, каб разам нашыя рукі гаварылі замест словаў,
як тое ў фестывальным Віцебску на вулічных канцэртах.
15.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Працягваючы папярэдні напрамак думкі,
лічу, што ў UNSC апроч мінулай улады
мусіць зьявіцца пратакольны афіцыйны
голас з кааліцыі рэвалюцыйных групаў.
Гэта можа саштурхнуць палітычны нуль
ва ўнутраных дачыненьнях ад перавагі
вайсковай сілы да публічнай палітыцы.
Урэшце, гэта дапаможа правесьці рысу
спаміж тэрарызмам і прызнаным правам.
13.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Жыцьцё ў аблогах працягвае зьяўляцца
ці не асноўнай рысай вайсковага часу.
Самымі цяжкімі аблогамі, на мой конт,
працягваюць быць рэвалюцыйныя гарады.
"Нечалавечыя" адметнасьці атачэньняў
па-ранейшаму маюць цывільныя патрэбы.
11.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Назіраецца даўно знаёмае становішча, аб чым калісь пісаў:
узровень гвалту ва ўсёй краіне прыблізна роўна падзелены.
Дадатковае узьдзеяньне суседняй нестабільнасьці пагаршае
становішча з-за стварэньня магчымасьці памежных анклаваў.
Адсутнасьць суверэннага палітычнага працэсу і яго ўмоваў
патурае гэны вайсковы гвалт пры маўклівым адабрэньні ААН.
_
Лічу непрымальным, што замежныя мілітарныя не ўзгадняюць
усе свае дзеяньні з афіцыйнымі бакамі на ўзроўні UN-ISSG.
09.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
З пункту гледжаньня міжнароднага права ды замежнага пагляда,
падзеі ў краіне ўсё больш крыміналізуюцца на мафіёзны манер.
_
Абарона цывільных ды іх правоў і свабодаў застаецца адзінай
легітымнай, як мне падаецца, рысай ваенна-палітычнага хаосу.
07.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Вельмі шкада, што аб плане гуманітарных даставак ААН
у аблогі не паведамляецца, і тое дагэтуль недасяжнае.
_
Вельмі хацелася, каб удзел рэгіянальных арганізацыяў
ды іншых, зацікаўленых у прагрэсе, стаў больш чынным.
_
Вельмі цяжкім застаецца асноўны, на мой погляд, стан
з праблемай аб мірных унутраных
палітычных пераменах.
05.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Працягваюцца жарстокія бамбардаваньні мястэчка Хан Палын:
каму падасца, што там, быццам,
і хан, і палын адначасова...
_
Пішуць аб абсурднасьці становішча, калі згодна рэзалюцыяў
на гарады як Алепа лятуць касэтныя бомбы, забароненыя імі.
_
Немагчыма спакойна чытаць аб пакутах малых, вынутых з-пад
завалаў ад бамбардаваньняў, аб якіх расказваюць медычнікі.
Кожны здаровы чалавек усьведамляе ненармальнасьць ад тога
становішча, якое павінна спыніцца без апраўданьняў прычын.
_
Непакоіць рост экспарту нестабільнасьці ў суседнія краіны,
які штурхаецца бясконцымі хвалямі навастворанай
дзяржавай.
_
Падзяляю думку, што мясцовыя журналісты вартыя найбольшай
увагі, бо сьведчаць аб прычынах і скутках, што адбываюцца.
03.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Ізноў, лічу, актуальна гучаць словы
прадстаўніка "Дактароў бяз межаў" ў
Іарданскім Амане аб патрэбе пільнай
увагі да гуманітарных патрэбаў люду
ўнутры Сірыі. Як казаў, гэта вартае
чыннага прыслухваньня з боку РБ ААН.
_
Забойства палоннага лётчыка парушае
міжнароднае гуманітарнае права. Тож,
і самыя лётчыкі парушаюць тое права,
бамбардуючы цывільныя аб'екты, калі
гінуць малыя пад разбуранымі дамамі.
_
Спробы мінулай улады шукаць моладзь,
якая ухінаецца ад ваяваньня, кажуць
аб непапулярнасьці яе ваенных мэтаў.
_
Аблогі застаюцца незаконнай праявай.
Ужо 6 месяцаў як іх не павінна быць!
01.07.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Аблогі і спробы іх штурму застаюцца надзённымі праблемамі.
Пішуць, у час дастаўкі забіты прадстаўнік Чырвонага Крыжу.
У іншым месцы нав. дзяржава забіла 5-х маладзёнаў апасьля
адыходу яе супраціўнікаў у якасьці прапаганды скаронасьці.
За межамі канстатуюць буйнейшы ад мінулай вайны мігранцкі
крыз. Мяркую, з-за стратэгічнага грэбваньня пасьляваенным
гуманітарным правам дэлегацыямі пастаянных краінаў РБ ААН.
Для нармалізацыі становішча трэба вяртаньне да тога права.
Унутраны ваенны працэс замяніў палітычны. А local council
кажуць аб патрэбах, якія не знаходзяць яшчэ пільнай увагі.
Разам з гэтым, лічу, што у краіне досыць патэнцыйнай сілы,
каб пераадолець разнаякія выклікі часу па собскім кірунку.
29.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Шкада, што пытаньне адказнасьці за выкарыстаньне неканвекцыйнай хімічнай зброі
застаецца ўбаку. Што дае волю і найдалей для карыстаньня неканвекцыйнай зброяй.
_
Мне падаецца, што абстрэлы і паветраныя ўдары цывільных аб'ектаў
не адпавядаюць міжнародным нормам. Таму яны нелегітымныя для
ААН.
_
Тэракты па суседніх краінах
шкодныя для бясьпецы
ў памяжоўных часовых зонах гуманітарных патрэбаў.
27.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Разважаў аб прычыне зьяўленьня навастворанай дзяржавы ў Cірыі -
адсутнасьць сваечасовых стрымліваючых лягальных
альтэрнатываў .
25.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Наяўнасьць вайны сьведчыць аб непрацаздольнасьці
бюракратыі ААН і яе міжнароднай сістэмы бясьпекі.
_
Лічу, што аднабокія ваенныя дзеяньні мусяць быць
палітычнай хібай тых, хто іх ініцыюе і працягвае.
_
Мне здаецца, што паляпшэньне ў аблогах да адмены
абмежаваньняў патрабуе публічнага плану даставак.
_
На памяжоўных тэрыторыях патрабуецца ўзьдзеяньне
міжнародных незалежных бакоў для бясьпекі людзяў.
_
Ідэалогія бязьмежнага гвалту ня мае апраўданьняў.
23.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Пішуць жахі, якія сталі амаль штодзённымі:
фосфарныя бомбы, выбуховыя шлангі-асьпіды,
барэль-бомбы, абстрэлы спальных кварталаў.
І, на жаль, ахвяры і паразы ад тэй заганы.
_
Парушэньняў гэтак шмат, што яны ўтвараюць
ужо сістэмны адыход ад міжнароднага права.
Такім чынам, паўстае задача ўнармаваньняў
міжнародных суадносінаў з па-за сістэмамі.
_
Аблогі застаюцца праблемай для ўнутранага
памяншэньня вайсковай напружанасьці бакоў.
_
Без справядлівасьці за парушэньні
ня бачу
спосабаў для палітычнага прагрэсу ды міру.
_
Адбыўся Зямны Дзень летняга сонцастаяньня.
21.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Працягваюцца бамбардаваньні цывільных, у тым ліку
дзіцячага шпіталю ля Алепа: парушэньне рэзалюцыяў.
_
Цяжка ўсьвядоміць, як церпяць ў аблогах цывільныя,
якім дастаўляюць гуманітарныя рэчы па ледзь-ледзь.
19.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
З маяго ўласнага гледзішча, сірыйская праблематыка,
як і ўсялякая іншая, павінна вырашацца ў межах тых
падыходаў, якія вынайдзеныя ў рэзалюцыях UNGA&UNSC.
Каб працэс вырашэньня не пайшоў "на дзесяцігоддзі",
варта было б іх удакладняць ў пільных набліжэньнях.
_
Де-факта, падобна, у краіне дзейнічае тое ўрадавае
рэгуляваньне, якое ўсталёўвае кошты на эканамічнае
становішча насельніцтва, уключна з ваеннымі зонамі.
Можна дзівіцца тым, хто адстойвае прынцыпы, а не $;
у тым ліку на фінансаваньне
навастворанай дзяржавы.
17.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Лічу, што толькі самі сірыйцы ў стане вырашаць,
што і як зрабіць, каб жыць лепш на сваёй зямлі.
Таму трэба паважнае палітычнае прыслухоўваньне
да палітыкаў, што прызнаныя прадстаўляць народ,
і садзейнічаньне законнаму міжнароднаму спакою.
15.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Пачынаючы з хім. гешэўта ЗША і РФ,
назіраецца пагаршэньне гум. стану
на карысьць прагматычна-тэхнічных
вынікаў. На мой пагляд, патрэбныя
комплексныя пакетныя паразуменьні.
_
Мне падаеццца, што ацэнкі старшыні
"Дактароў бяз межаў" павінны стаць
слушнай прычынай для абмежаваньняў
на права вета ў РБ ААН на карысьць
практычных сродкаў бясьпекі людзей,
суразьмернай той, якую мае сталіца.
Бо становішча ненармальна адрознае
для астатніх цывільных грамадзянаў.
_
Гуманітарныя дастаўкі павінны мець
устойлівы характар з тэндэнцыяй да
пераменаў ад крытычнага ды ночнага
стану да будзённага і дастатковага.
_
Барацьба з навастворанай дзяржавай
павінна ўключацца ў пакетныя згоды
як сродак да рэгіянальнай бясьпекі.
13.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
За апошні час пішуць аб тэрактах і барэль-разбурэньнях.
Першае - клопат паліцыі і масавай сьвядомасьці, другое -
праблема супрацьпаветранай абароны і агульнай палітыцы.
_
Авія-абстрэлы - благі ваенны сродак
"усіх бакоў" з-за ахвяраў цывільных
і разбурэньня камунальнай структуры.
11.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Мяне ўразіў выпадак, калі ў Палацы правасуддзя
была абрабаванная тамтэйшым службоўцам жанчына.
_
Падумалася, што Іран добра выглядаў бы больш стрыманым:
падкрэсьліваючы тым мірны характар собскага разьвіцьця.
_
Гуманітарныя дастаўкі не зьяўляюцца індульгенцыяй для гвалту.
09.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare,
UN-70-REFORM #
Для мяне зразумела, што тэракт у Турцыі мае тую жа прыроду,
што авія-параза бальніцы ля Алепо і барэль-бомбы на Daraya.
Магчыма, то канфлікт з-за прымусовых гуманітарных даставак,
на бальшыню якіх няма згоды ад прадстаўнікоў мінулай улады.
Чаму няма ўвагі на відавочныя дэманстрацыі палітычнай волі
цывільных людзей, якія выказвалі памкненьні да міру і долі?
_
Назіраючы з Беларусі, адчуваеш рэзананс ад нестабільнасьці
ў паўднёвым абшары Балта-Чарнаморскага геапалітычнага пасу.
07.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare #
Пішуць аб чарговых масавых забойствах ад авія-налётаў.
Напачатку такія выпадкі ўсіх турбавалі. Цяпер маўчаць.
_
Лічу, што калі адзін з бакоў ААН заступляеца за горад,
то напад на яго з супрацьлеглага боку мусіць спыніцца:
цывільныя патрэбы грамадзянаў вышэй за вайсковыя мэты.
_
Аніяк не магу звыкнуцца, што вайсковыя дзеяньні сталі
адзінай рэччу, якая вызначае грамадзкі палітычны стан.
_
Бачу замежных ваенных, дзе кожны рак цягне ў свой бок.
Бяз нейкага агульнага мярыла справа будзе крывацечыць.
_
Тое, што РФ і Ягіпет ствараюць сабе лаяльную апазіцыю,
зробіць палітычнае вымярэньне яшчэ больш нестабільным.
05.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare #
Па некаторым рысам заўважна, что некаторыя бакі выкарыстоўваюць
як метад нанясеньне мэтанакіраванай шкоды гуманітарным аб'ектам.
_
Не падзяляю тэзу, што ахвяры самі павінны ў сваіх ваенных бедах.
_
Колькі раз пісаў, што не зьяўляюся прыхільнікам нямогласьці ААН.
03.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare #
Мае спадзяваньні на пачатку года, што гуманітарнае становішча
пачне паступова паляпшацца і створыць добрую глебу палітычным
дачыненьням нязьменна. Бо супрацьлеглае замежнай вытворчасьці.
Хацелася, каб гуманітарны працэс набыў устойліва пільныя рысы.
Але, калі хлеб зьяўляецца палітычным рычагом, дык выглядае на
подкуп патэнцыйных выбаршчыкаў або прымус пад галодным ціскам.
Пакуль галодныя ў аблогах пакутуюць, казаць аб палітыцы горка.
_
Мяне ўразіў чалавек, які, вызваліўшыся з-пад друзу
ад абстрэлаў, сказаў аб яшчэ большай празе да волі.
01.06.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo, Idlib, Mare #
На жаль, нявырашанасьць праблемы аблогаў вядзе да новых.
_
Выключыць палітычны працэс і ўключыць вайсковы ня будзе
законным з пункту гледжаньня міжнародных рэзалюцыяў ААН.
_
Усе рэзалюцыі ААН накіраваны на суверэннае жыцьцё Сірыі.
30.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Ня бачу істотных пераменаў, пакуль усё тыя ж замежныя вайсковыя
сілы
ня будуць адведзеныя і замененыя на мясцовыя
паліцэйскія фармаваньні.
У адваротным выпадку менавіта на гэных замежніках ляжаць усе турботы
аб гуманітарным забеспячэньні насельніцтва згодна міжнароднаму праву,
уключаючы аблогі, турмы, медычныя ўстановы ды іншае цывільнае жыцьцё.
Чытаць аб развагах адміністрацый ЗША і РФ аб чужой канстытуцыі дзіка:
бо яны мусяць прытрымлівацца выраку суадносінаў прадстаўнікоў краіны,
робячы патрэбнае для іх плёну на падставе згоды, закону, часу, месцы.
Як і раней, лічу патрэбным саўдзел розных краінаў, каб дасягнуць мір.
28.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Уражвае, што наўмысна зьнішчаюцца пасевы ў аблозе,
каб галадуючыя не змаглі прыгатаваць сабе паесьці.
Уражвае, што галадуючы малец мае шкілітон і скуру,
якія нагадваюць страшэнныя фатаграфіі канцлагероў.
Уражвае, што дзецяў, абсыпаных друзам разбуранага
дому, вымаюць ужо амаль штодня. Добра, калі жывых.
Уражвае, што за ўвесь час аніводная банд-групоўка
з боку мінулай улады і яе міжнародных заступнікаў
не атрымала асуджэньня ды міжнароднага стрыманьня.
Карацей, мая пазіцыя нязьменная - гвалт памяншаць,
абгрунтаваную абарону цывільнага права - большыць.
26.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Гадавіна масавых забойстваў у Хуле у 2012
прыгадала аб патрэбе стрыманьня злачынцаў,
без чаго палітычнае замірэньне неімаверна.
24.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Мне падаўся паважным і шмат у чым слушным удзел
жанчынаў у палітычных, падкрэсьліваю, дзеяньнях.
22.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Апошнім часам не зьвяртаў увагу на праблемы ўцекачоў за мяжой.
Вядома, замежных выбаршчыкаў і палітыкаў турбуе свая бясьпека.
Дык вось, як ужо пісаў раней, можа варта, каб нехта меў права
выступляць ад імя ўцекачоў краіны, каб уплываць на глабальным
узроўні на ўпэненасьць і пільнасьць ААН да
унутраных працэсаў.
Гэтае паспрыяе іхнай нармалізацыі і канчатковай бясьпецы ўсіх.
_
Таксама, лічу, што нельга, каб бязвінна цярпелі
тыя, хто хоча
і патрабуе выкананьня рэзалюцыяў, якія прынятыя
дзеля абароны
іхніх правоў ды свабодаў, асабліва на жыцьцёва важкія патрэбы.
_
Выглядае, што эскалацыя ваеннага напружаньня ў Daraya апасьля
няўдалай спробы гуманітарнай дастаўцы робіцца наўмысна, дзеля
прадухіленьня наступных спробаў ААН бяз згоды самых злачынцаў.
Прычым, гэты горад знаходзіцца пад афіцыйнай зьверхнасьцю ААН
і прадстаўляючай яго Нацыянальнай кааліцыі рэвалюцыйных сілаў.
А некаторыя дзеці атрымалі замест міжнароднай дапамогі
паразы.
_
У сувязі з падзеньнем другога ягіпецкага летака, шкадуючы тыя
ахвяры, заўважу, што, каб іх не павялічваць, варта устрымацца
ад магчымых авіянападаў на грамадзянскія аб'екты ўсіх
гарадоў.
Але шукаць вінных паліцэйскімі сіламі разам з мясцовай уладай,
або шукаць іншыя спосабы на хаду зьмяншэньня ўплыву крыміналу.
_
Увесь час пішу, што ў рэгіёне ды краіне гвалт трэба
памяншаць.
20.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Уразілі кошты на прадукты для жыхароў Moadamiyeh,
калі ім дазволілі купіць нешта ды зьесьці адразу,
не заносячы куплёнае адваротна да жытла ў аблозе.
Гэта галодны ваенна-мафіёзны эканамічны крымінал.
З майго досьведу, за тыя грошы можна есьці 3 дні
(няхай мяне паправяць, калі, магчыма, памыліўся).
-
Гэта адбываецца пры фактычным грэбваньні нормамі
міжнароднага права, без удзелу назіральнікаў ААН.
Аб чым я пісаў для мясцовых выпадкаў замірэньняў.
-
Але ваенныя напады на аблогі - падвойны крымінал,
які ня мае іншых палітычных сродкаў, чым прымусы.
-
Гледзячы на гуманітарныя нястачы простага народа,
робяцца хлуснёй заўвагі аб барацьбе з тэрарызмам,
які чыніць шкоду менавіта сярод шэраговых людзей.
18.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Карыстаючыся парадай Сімяона Полацкага, зазірнуў
у вызначэньне Арыстоцелем тыраніі. Спаміж іншага,
ён адзначае ваяўнічасьць, удзел у несправядлівых
войнах, заахвочваньне міжусобіцаў, ціск свабодаў.
16.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
З маяго беларускага гледзішча, аблогі - несканечная праблема тых,
хто іх трымае і займае месца цывілізаванага прадстаўніцтва ў ААН.
_
Абстрэлы Daraya выглядаюць наўмысным парушэньнем усіх рэзалюцыяў.
_
Не павінна быць ніякага дыпламатычнага імунітэту для персаналіяў,
адказных за масавыя забойствы, абстрэлы бальніцаў ды разбурэньні
аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны UNESCO (Church St.Simeon).
_
Аніякі "баланс сілаў" не апраўдвае парушэньні міжнароднага права,
якое зьяўляецца адзіным інструментам вырашэньня
старых праблемаў.
14.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
На мой конт, мясцовае насельніцтва не павінна цярпець
з-за нападаў замежных войскаў пры будзь якіх прычынах.
Бо тое ўжо выглядае "преступной авантюрой руководства
против народа" дзеля інтарэсаў бясьпекі вузкіх групаў.
___
Аблогі - гэта паказьнік мясцовай павагі (ці непавагі)
да міжнароднага гуманітарнага права. Як і мера праца-
здатнасьці міруючых краінаў-гарантаў. Трэба працуючыя.
12.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Няма межаў для інфармацыйнага, культуровага, спартовага і, ўвогуле,
гуманітарна-тэхнічнага ўзаемадзеяньня. І толькі ваенныя
адсочваюць
межы, бачаць неіснуючыя пагрозы ды
чыняць пакуты цывільнаму народу:
без па-за межавых законаў
нематэрыяльнага суіснаваньня няма зрухаў.
__
Цяпер час даць вызначэньне глабальнаму тэрарызму нароўне
з простым.
Бо з тэрарызмам змагаюцца ўсе, а з мілітарнымі злачынствамі аніхто.
__
Мне цяжка зразумець логіку тых, хто выкарыстоўвае аблогі, вязьніцы
ды публічныя забойствы дзеля застарашэньня і прыгнёту насельніцтва.
__
Сумніўна, што без публічнага пошуку справядлівасьці вэрхал
сьціхне.
10.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Аблогі патрабуюць увагі больш палітыкаў і гуманітарыяў, чым ваенных.
Таму ў мясцовых перамовах між бакамі ААН патрэбны
міжнародны пагляд.
Згодна мясцовых ацэнак палітычная вага міжнароднага уплыву няпэўная.
Няма, нават, персанальных імёнаў, якія аддаюць загады на злачынствы.
Чаму з мясцовымі дэманстрантамі не сустракаюцца адпаведныя палітыкі?
08.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Прачытаў, што адзначалі дзень пакутніка ў Пальміры. Сапраўды,
краіна пакутуе. Асабліва ў турмах ды аблогах, пад абстрэламі.
Можа, на іх пакутах узродзіцца мульці-талерантнае грамадзтва,
якое жыве ў росквіце і незалежнасьці ад усялякіх метраполіяў...
А дзе тыя жыхары, што нікуды не зыходзілі, ці жывы і здаровы?
06.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Мне не відно аднаўленьня гуманітарнай прысутнасьці,
палягчэньня бюракратычных завадаў на шляху аблогаў,
і публічнай адказнасьці за масавыя забойствы, якія
асуджаныя ААН. Бяз гэтага палітычны зрух немагчымы.
04.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Увага да гуманітарнай прысутнасьці згодна патрэбаў local council -
пераважная праблема міжнароднай уплывовасьці на ваенныя падыходы.
Палітычныя захады безабаронныя перад вайсковай дэтэрмінаванасьцю,
якая, у сваю чаргу, павінна падпарадкоўвацца сацыяльным патрэбам.
02.05.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Зьдзівіла, што ў аблозе зьявіўся непакой аб захаванасьці
бібліятэкаў для кнігаў.
Бо становішча выглядае банальным, як са стратай антычнай бібліятэкі Александрыі.
Мне бы хацелася, каб зьявіліся дадатковыя краіны, якія вярнулі бы ў міжнародныя
рамкі разкілзаны ваенна-палітычны працэс "бяз правілаў" і міжнародных абавязкаў.
Не залішнім было бы прыняць да ўвагі даклад сірыйскай групы па правах чалавекаў,
якая гаворыць аб адлегласці гуманітарных аб'ектаў ад зонаў ваенных адказнасьцяў.
Па-ранейшаму, аблогі застаюцца абцугамі для жыцьцядзенасьці цывільных грамадзян.
30.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE, Aleppo #
Кожны забіты дзіцёнак пры дапамозе паветраных налётаў
будзе віной тых, хто забясьпечвае паветраную бясьпеку.
Даўно пішу, што краіна суцэльная, трэба роўны падыход
да праблемаў цывільнай бясьпекі. І памяншэньне гвалту.
І доўгія цярплівыя перамовы з мясцовымі local
council.
Дапускаю, што зло пагаршэньня дзеля ціску на перамовы.
Бо выглядае наўмысным стварэньне гуманітарнай
нястачы.
28.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
Аблогі - гэта несупынная міжнародная праблема.
Абстрэлы "белых касак" ды бальніцаў - хвароба.
Адказнасьць нясе тэй, хто сам цісьне на куркі.
Агіду выклікае ўхвала сьмерці іншым дзяржавам.
Абавязкова павінна адбыцца паляпшэньне народу.
26.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
З пункту гледжаньня беларускага грамадзяніна,
які ўсё жыцьцё жыве ў сваім горадзе Віцебску,
апроч колькіх гадоў навучаньня ў Ленінградзе,
маё пастаўленьне да бягучых зьвестак з Сірыі,-
за якімі сачу з-за цікаўнай асабістай прымхі,
якая ня мае нічога супольнага з прафісійнымі
патрэбамі, таму і лічыцца мной як незалежная,-
адлюстроўвае спробы і памылкі ўрэгуляваньняў,
якія мне здаюцца найбольш вартымі і дзейнымі.
___
На жаль, бамбардаваньні грамадзянаў доўжацца,
а значыць, лічу, рэзалюцыі трэба ўдакладняць
такім чынам, каб бясьпека і дапамога (увага!)
цывільнай
уладзе была
пераважным прыярытэтам.
___
Як і адпачатку, лічу, грамадзянскія пратэсты
павінны быць абароненымі ад неабгрунтаванага
выкарыстаньня зброі ўладаў; сама-арганізацыю
ў сваю абарону апраўданай, калі гуманітарнае
права парушана, што прызнана праваабаронцамі.
___
Традыцыйна ўжо крытыкую палітыку ЗША ў Сірыі,
якія пагаджаюцца з наяўнасьцю апраўданьня РФ
усіх гуманітарных злачынстваў мінулых уладаў,-
разам з памагатымі ім тэрарыстычнымі групамі,-
і таму ня могуць траспартаваць "пачак малака"
цераз лінію ААН у асабліва праблемныя аблогі.
___
Падкрэсьлю, што без міжнароднай рэгіянальнай
структуры цяжка палепшыць бясьпеку цывільных.
___
На жаль, аблогі застаюцца па-за ўвагай прэсы.
___
Тыя групоўкі, якія выкарыстоўваюць дзяржаўны
механізм для злачынстваў супраць грамадзянаў,
павінны быць па-за межамі міжнароднага права,
з чым бы заступніцтвам не самазацьвярджаліся.
___
Лічу, што трэба цярпець вынікі перамоваў ААН,
паважаючы правы бакоў на суверэнныя рашэньні.
24.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
Лічу, што цывільныя ў Сірыі не павінны цярпець з-за страхаў
грамадзянаў іншых краінаў аб унутранай бясьпецы ад тэрактаў:
будзе бясьпека ў сірыйцаў - будзе і ў іншых, а не
наадварот.
Які заўгодна ўнутраны дыялог ня можа пазбегнуць адказнасьці
за масавыя забойствы, уключаючы пярсонаў самых вышэйшасьцяў,
дзеючых па неа-сталінісцкаму прынцыпу: "вайна ўсё прыхавае".
Непакояць спробы ваеннымі спосабамі перашкодзіць палітычнай
стабілізацыі і спакваля ліпеючаму гуманітарнаму паляпшэньню,
якія патрабуюць пільнай ўвагі, вялікіх вымогаў і стрыманьня.
Мне падаецца, што калі гуманітарная дастаўка зьдзяйсьняецца
пад эгідай ААН, не павінна быць маўчаньня аб несправядлівым
размеркаваньні і нават зьбіцьці тых жыхароў, якім яна трэба.
Аблогі ды цяжкі стан грамадзян унутры іх - гэта міжнародная
праблема тых прадстаўнікоў Сірыі, якія гэнае ганебна робяць.
Мне здаецца, што Генасамблеі ААН варта было б праверыць тое,
як выконваюцца яе рэзалюцыі аб Сірыі, і можа іх удакладніць.
22.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
Пакрысе пераконваюся, што ў сірыйцаў даволі ўсяго,
каб захоўвацца цывілізаваным гаспадарствам. Але ж,
патрэбна засяродзіцца не на вайне, а на сцаленьні
ранаў, суцяшэньні пакутаў і аднаўленьні дабрабыту.
Толькі, як тое дасягнуць? Улічваючы перадгісторыю,
мяркую, што ані жорсткасьцю, далёкасьцю і хлуснёй.
Мірнае вырашэньне аблогаў будзе шляхам да лепшага.
20.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
Мне здаецца, што дысбаланс між рэгіянальным палітычным дыскурсам
ды глабальнымі групамі палітычнай датычнасьці застаецца крызовым.
Менавіта таму працягваецца мэталёва-сталёвае пераконваньне бакоў.
Выкананьне гуманітарнага права ў Балта-Чарнаморскім
абшары дзюжа
пільная патрэба. Пагэтаму спробы знайсьці шлях да
задавальненьня
першых патрэбаў пацярпелых ад ваенных злачынстваў вельмі дарагія.
Асаблівым тырчком зьяўляюцца авія-тэракты па
гарадзкім цывільным
аб'ектам. Выглядае, што гэта наўмыснае крымінальнае застрашэньне.
Якое патрабуе безумоўнага асуджэньня ды выклікае спагаду
ахвярам.
Крыніцай улады на кожнай тэрыторыі зьяўляюцца яе жыхары. Патрэбы
іхнага жыцьця вызначаюцца імі або іхнымі прадстаўнікамі і мусяць
улічвацца як унутранымі, рэгіянальнымі, так і глабальнымі бакамі.
На мой погляд, аб чым пішу колькі год, перамовы трэба праводзіць
на тэй тэрыторыі, аб якой гаворка. Для падтрыманьня
мірнага ладу.
18.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
Па-ранейшаму, становішча ў аблогах патрабуе гуманітаранага
доступу.
Праблемы справядлівасьці застаюцца падвалінамі грамадзянскага міру.
Міжнародная адказнасьць не павінна выключаць дзяржаўныя злачынствы.
16.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
Удзел Беларусі ў Ісламскай канферэнцыі нагадаў аб захаваньні
беларускімі татарамі старабеларускай мовы ў сваім Аль-Кітабу.
Што сьведчыць аб векавых сувязях нашых культураў паміж сабою.
______
Мяркую, што Ірану дзеля суцяшэньня забурэньняў у Сірыі лепей
зрабіць гэтаксама, як зрабіла Сірыя пры тэракце над Р.Харыры.
______
Аблогі - праблема міжнароднага гуманітарнага права. Вайсковы
прымус дзеля дэпартацыі цывільных вонкі - старая сталіншчына.
14.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
WAR CRIMINALS, NO FLY ZONE #
На сёньня, здаецца, няма гуманітарнага доступу
толькі да некаторых местаў сірыйскай рэвалюцыі,
якія дамагаюцца "правоў і свабоды" - як пішуць
і малююць дзеці ў Daraya супроць цяжкой аблогі.
Чаму ім ня робіцца паветраная дастаўка, што за
неадольныя перашкоды для сучаснай рэчаіснасьці,
чаму на гэтае пытаньне няма існага тлумачэньня?
Сулучна ўзьнікае пытаньне аб абмежаваньнях для
тых, хто працягвае галоднае маруднае катаванье,-
персанальныя на афіцыйных міжнародных узроўнях.
Якую "агульную праблему" вырашаюць гэтыя дзеці,
каб РБ ААН стала для іхнай безумоўнай бясьпекі?
12.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад,
war criminals #
Прадастаўленье доступу гуманітарных рэчаў да аблогаў -
гэта задача самапрышлых гарантаў мірнага працэсу ААН.
Калі яны ня дзейнічаюць, дык
патрэбныя іншыя гаранты.
_____
У адрозьненьні ад Генсека ААН, праявы тэрарызму лічу
праблемамі паліцыі і палітыкі ўнутры краіны. Дарэмна
глабалізаваць, ня маючы глабальных паліцэйскіх сілаў.
Іначай адбываецца хаос, дзе унутраныя справы краінаў
вырашаюцца замежнымі войскамі без якогасьці кантролю.
Прычым, у кожнай краіне па-свойму, дзе які прыярытэт.
10.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Мая пазіцыя ў Сірыі зьяўляецца ўстойліва адрознай ад т.зв. "гешэўтаў" ЗША з РФ.
Аб ужо чым пісаў. З-за падмены першапрычынаў другаснымі вынікаючымі праблемамі.
Урэшце, гэта іхныя справы. Калі б не ўхваляліся РБ ААН і рабіліся міжнароднымі.
_____
Калі Генсек ААН кажа аб экстрэмізму, дык мне падаецца, што ён сам такі. Бо сам
па бяздзейнасьці зьяўляецца галоўным экстрэмістам. Што дазваляе хаосу віраваць.
Таму трэба ў кожнай краіне ўлічваць свае абставіны з ўлікам міжнароднага права.
Часьцяком мне здаецца, што ААН выгодна трымаць аблогі даўжэй. Бо няма інтарэсу.
Няма нават асуджэньня кланавай групоўкі, якая карыстае з дзяржаўных структураў.
Што, у сваю чаргу, дазваляе ёй ганіць тэрарызмам усіх тых, хто ад яе бароніцца.
Таксама, незразумела, чаму ліванская Хезбалах, трымаючая аблогі, нетэрарысцкая?
Як растлумачыць забойства апошняга лекара ў аблозе Zabadani ад злыдня снайпера?
Чаму такі перасьлед да медычных рэчаў у гуманітарных дастаўках, а-ля канцлягер?
_____
Калі адбываецца бамбардаваньне Kafranbel, які вядомы па зьмястоўных палітычных
выступах, гэта наўмыснае заблытваньне, каб саслабіць тэрарызмам усіх нязгодных.
_____
Трохі дзіўна, што народы РФ, якія ўхваляюць бамбардаваньні, ня дбаюць аб кошце
разбуранай маёмасьці. Апроч "камянёў" Palmyra. Цярпеньне жа людзей невычэрпнае.
Калі казаў аб патрэбе рупіцца аб жыхарах гэтага горада да "вызваленьня", аніяк
не падразумеваў, што яны будуць перасьледаваныя як мо датычныя да "тэрарыстаў" -
каб аднавіць "мульціталерантнае" насельніцтва, трэба ўзяць паслухмяных робатаў.
_____
даволі шмат для сябе цікаўнага знайшоў у вольным жаночым паглядзе пра палітыку:
"
Зараз мы знаходзімся ў культуры жорсткасці, культуры хлусні і ў
культуры юрлівасці, якая зыходзіць ад забойства і выгляду крыві.
Беднасць зрабіла нас рабамі зьверхнасьці хлеба, а
палітыка зрабіла нас рабамі тыранічнага кіраўніка.
Шукайце сярэдняе - палітычнае рашэнне з'яўляецца
недастатковым, бо выбары прывядуць да ўлады сілу.
Народ імкнецца да такога заканадаўства, што абароніць
яго ад палітычнага, рэлігійнага ды сацыяльнага гвалту.
"
Надзя Маклуф
08.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Што тычыцца нездыманьня аблогаў, дык лічу тое
варыянтам каляктыўнага катаваньня грамадзянаў.
Не разумею, чаму ўвагі да "камянёў" у Palmyra
больш, чым да людзей у аблогах "вызваліцеляў".
Пільная ваенная аперацыя, якая мяне непакоіць -
гэта паветраная гуманітарная дастаўка аблогам.
Парадвала, што нават у аблогах людзі вынайшлі
сабе працу адпаведна ўяўленьням аб штодзённым.
06.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Даволі дзіка назіраць, як ВПС ЗША адстрэльваюць "умы" -
нібы тэрарысты канца XIX пачатку XX вякоў кіраўнікоў.
На што ўсё тое паўплывала? Таму, паўтаруся, патрэбна
ўзгадненьне дзейнасьці замежных войскаў з бакамі ААН.
А, можа, і перагляд рэзалюцыяў па
ўнутраным пагрозам.
Таксама, калі справа тычыцца персаналіяў, трэба суды.
А калі так, дык дзе адказнасьць за масавыя забойствы?
____
Калі ЗША і РФ не заўважаюць выкарыстаньня хім. зброі:
ў эпізадычных выпадках, з паветра ды іначай,
ці можа
ў рэгіёне занепакояцца, пакуль не паўтарылася горшае?
____
Мне па-ранейшаму баляць аблогі. Тыя, хто іх распачаў,
зьдзяйсьняюць каляктыўнае пакараньне. Ці маюць закон,
на падставе якога тое робіцца? Што аб гэным кажа ААН?
____
Сьпешную падрыхтоўку да выбараў з боку мінулай улады
разглядаю праявай калабарацыянізму замежнага гатунку.
Такі падыход палітычна хісткі, і таму неперспектыўны.
04.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Знойдзенныя пахаваньні масавых забойстваў ў Palmyra,
аб чым пішуць СМІ як навіна, трэба было б ушанаваць
падобна іншым масавым забойствам ад іншых злачынцаў,
у тым ліку хімічных. З імёнамі або невядомымі вайны.
Згодна паведамленьню былога пракурора гэтага горада,
там былі шэраговыя ваенныя ды актывісты ад народных
камітэтаў, якія засталіся безабароннымі ад пагрозаў.
У тым ліку, пры нямогласьці РБ ААН і яе кіраўніцтва.
У такіх варунках наўрад ці хто будзе абяззбройвацца,
ня маючы гарантыяў бясьпекі для новастворанай улады.
Мяркую, што зьняцьце аблогаў зьяўляецца прынцыповай
праблемай датычнасьці да грамадзянскай нармалізацыі.
Дзеля палягчэньня пераадоленьня праблемаў у аблогах
трэба дапрацоўка рэзалюцыяў ААН з улікам абставінаў.
02.04.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Увага да Palmyra нагадвае аб па-за ваенных цікаўнасьцях ў сьвеце.
Трымаць там буйную турму - падкрэсліць сымбаль адвечнага рабства.
Паветраная агрэсія супраць медычных і цывільных - горш тэрарызму.
Аблогі - міжнародныя злачынствы. Кожны
дзень павялічвае чужасьць.
Таму й ня могуць быць бясконцымі з рэдкімі дастаўкамі мінімальна
патрэбных рэчаў без эканамічных стасункаў для штодзённага жыцьця.
31.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Вельмі сумна, што становішча жыхароў Palmyra не палепшылася,
а пагоршылася. Аб вызваленьні паліт.вязьняў ня чутна нічога.
Чым ім дапамагчы? Толькі міжнародным доступам да пакутнікаў.
Дарэчы, доступ да іншых гарадоў, якія абложаны старажытнымі
сродкамі вайны, ці мала мяняецца. Калі тое пэўна палепшыцца
з боку, які пачаў гвалт, дык і астатнія будзе лягчэй
суняць.
Калі гаворка зайшла аб старажытнасьцях, дык прыгадваецца аб
тым, што страта самастойнасьці краіны стрымлівае яе росквіт.
29.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals,
Palmyra #
Чым больш увагі надаецца рэгіянальнай барацьбе,
тым менш яна да ўнутранай, якая сталася першай
праблемай. Таму лячыць трэба ўладу, а не вайну.
Датычна "вызваленьня" Palmyra, першае што ідзе
да галавы - жыхары, вызваленьне паліт. вязьняў
з тамтэйшай буйной, як пішуць, турмы ды памяць
тых, хто загінуў сярод тых старажытных камянёў.
Уявіць сабе турызм ды тэатр не магу. Бо той жа
будзе рабіць тое ж, хаця ў адноўленым выглядзе.
А значыць, усё тое самае можа паўтарыцца горай.
Па мне, як і раней, дзеяньні ВПС РФ - ганебныя.
І паўтараць іх далей нельга ні да якой прычыны.
Наадварот, авія-гвалт і ахвяры трэба памяншаць.
Ваенныя сродкі ня могуць парушаць гуманітарнае
права, тым больш, калі тычацца міжнароднай ААН.
Пакуль што вайна зьяўляецца асноўным рухавіком,
які сілкуе падзеі. Ці можа мірны кірунак пачне
набіраць моц, не забываючы аб людзкой абароне?
А таксама, аб памяншэньні пакутаў - ад аблогаў
і турмовага зьняволеньня палітычных супернікаў.
27.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals #
Мяркую, што аблогі зьяўляюцца марудным тэрарызмам.
25.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone, war criminals #
Адбыўся чарговы нонсенс, калі пытаньне аблогаў нявырашанае,
а той, хто іх трымае, атрымлівае, як пішуць, авія-дапамогу
для ўзмацненьня сваіх пазіцый ад замежных войскаў ЗША і РФ.
Гэта не дадае даверу да тых "гарантаў" з мафіёзным вынікам.
Як пісаў раней, замежнай дапамога павінна ўзгадняцца паміж
бакамі канфлікту, якія прадстаўлены ў ААН. Суцэльны кшталт
мілітарных адносінаў да ўсёй тэрыторыі краіны вымагае тога.
Асобна хацеў бы падкрэсьліць, што тыя краіны, якія жадаюць
пакараць злачынцаў, якія ўчынілі паразы на іхнай тэрыторыі,
павінны зьвяртацца да мясцовых уладаў. Цяпер - бакоў звады.
Апроч Францыі з яе ўсейнай рэзалюцыяй супраць крыўдзіцеляў.
Але ж дзе вышук злачынцаў, масавых забойстваў, з хімічнымі?
Без гэтага наўрад ці магчымае якое справядлівае замірэньне.
______
Ў Беларусі Дзень Волі. У 1918 годзе выказана незалежнасьць
Рэспубліцы ад угодаў старой Германіі ды бальшавіцкай Расеі
на карысьць мірнага народу ў мілітарны час на яе тэрыторыі.
23.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone,
UNESCO, war criminals #
Аблогі застаюцца, аніякіх дзейсных паведамленьняў міжнародных палітыкаў
аб іхнай безумоўнай адмене паводле прынятых міжнародных рэзалюцыяў няма.
______
Маё пастаўленьне да ўмоваў міжнароднай ваеннай дзейснасьці нязьменнае -
абарона цывільных ад усіх кшталтаў гвалту: інд-ых, групавых, дзяржаўных,
замежных. Таму асабліва балюча чытаць, як церпяць жыхары места Пальміра,
якія кажуць, што іхныя "вызваліцелі" не шкадуюць ані
людзей, ані камней.
Гэтым кранальным эпітэтам выяўлена горыч ад сваечасовай бязьдзейснасьці
РБ ААН па абароне каштоўнасьцяў ЮНЕСКА, што лічу саўдзелам у злачынстве.
Каб пазьбегнуць ахвяраў і новых руінаў, трэба ўлічыць міжнароднае
гуманітарнае права і дзейнічаць у старажытным асяроддзі адпаведна
патрабаваньням, якія выказваюць жыхары і міжнародная
супольнасьць.
______
Ня бачу тлумачэньня, чаму і ў іншых местах доўжыцца барбарская лютасьць.
Якая вядзе да тэрактаў. Суцэльнае становішча ў краіне патрабуе меньшыць
узровень гвалту. Каб грамадзяне адчувалі сябе жыхарамі суцэльнай краіны.
21.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Мяркую, што без уплыву разнаякае глабальнае прысутнасьці,
як і рэгіянальных стасункаў, не адшукаюцца збалансаваныя
падыходы для паляпшэньня грамадзкага становішча ў краіне.
Мяне па-ранейшаму турбуе доступ да аблогі ў Daraya, хаця
там, нібыта, быў брат галавы Аль-Каіды ды хрэн
ведае хто.
Бо дзеці ўсёроўна хочуць есьці, а іхныя бацькі самачынна
вырашаць іхны лёс, як ім таго захочацца па іхнаму розуму.
Але, вядома, у адпаведнасьці з агульнапрызнанымі правамі
сярод мясцовага насельніцтва, якія палітычна падмацаваны.
Тое, што мной пісалася на конт чалавечай справядлівасьці
ў пастаўленьні да фактаў масавых забойстваў, не мяняецца.
Уключна хімічных. Хаця бы хто і не слухаў, або і шкодзіў.
19.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Бамбардуюць Ракку ды Ідліб, гінуць цывільныя.
Хто за іх заступіцца, як сваіх суграмадзянаў?
РБ ААН абыякава ставіцца да таго, што аблогі,
як ваенныя злачынствы, павінны быць адчынены.
Аб тэрміновых справаздачах аб гэтым не чутно.
Падобна, што ААН ня рухаецца з-за бюракратыі,
калі доступы да аблогаў ня маюць сьпешнасьці.
17.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Пад час адзначэньня 5-годдзя стаяньня Сірыйскай рэвалюцыі,
якое сталася відавочнай часткай і працягам Арабскай вясны,
што выклікана было патрэбай цывілізацыйных зьменаў жыцьця
ўсяго геапалітычнага асяроддзя Міжземнамор'я і Паміжрэчча,
вядомага сваімі старажытнымі ведамі і культуровым скарбам,
мне, назіраючаму здалёк, ад сяродку шляху з Вараг у Грэкі,
хочацца, каб мірны пачатак застаўся кірункам да пераменаў.
15.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Мяне не адпускае праблема аблогаў і голаду.
Доступ да дзюжа гострых местаў не зьявіўся,
новай інфармацыі няма, СМІ бянтэжыць іншае.
Людзі ня робаты, якім патрэбна сілкаваньне,
адносіны зьяўляюцца вызначальным чыньнікам.
Логіка сілавых дзеяньняў дзеля кантролю за
тэрыторыяй выключае цывільны будзённы хаос,
але з гэтага і ствараюцца жыцьцёвыя праявы.
_____
У Беларусі Дзень Канстытуцыі. Назіраючы за
шматлікімі парушэньнямі Статута ААН, думаю,
што прадстаўнічы кіроўца, як гарант, вінен
сачыць за працаздольнасьцю базавага закона,
зважаючы пры гэтым на міжнародныя стасункі.
13.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Мне незразумелая млявасьць і нясьпешнасьць афіцыйных
прадстаўнікоў
для атрыманьня безумоўнага гуманітарнага доступу ў галодныя аблогі.
______
Разбураная краіна патрабуе пераводу стрэлак з мілітарных на
мірныя.
Хто падтрымлівае яе эканоміку? Наколькі самачынная яе жыцьцёвасьць?
______
Прымусовыя перамовы, якія ня маюць агульна яснага закону,
няпэўныя.
Калі бакі самі не абіраюць сабе перамовы паводле собскіх крытэрыяў.
11.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
але ж, арабская вясна ... неўміручая
На глабальных узроўнях без пераменаў,
а мясцовыя падзеі ня сільна паказаны,
хаця цяпер найбольш цікаўны і значны.
Адбываюцца мясцовыя перамір'і,
пры захаваньні сьцяга - добра.
Але мясцовыя перамовы сьцягоў
не адбываюцца або незаўважныя.
Тэмп гуманітарнай дастаўкі стаў слабейшы,
а значнасьць аблогаў узрасла на тле цішы.
Устойліва працуючых гуманітарных сьцежак
малавата. А паветраных няма або няпэўныя.
Рэгіянальныя дачыненьні палепшацца, калі
пачне вырашацца лёс мігрантаў і палітыкі.
А лёс палітыкі немагчымы без асуджэньняў
злачынцаў масавых забойстваў, і хімічных.
09.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Самае галоўнае, што мяне турбуе цяпер - голад і хлусьня.
Паляпшэньне гуманітарнага становішча ідзе дзюжа марудна.
Паветранай дастаўкі няма, "халодная вайна" працягваецца.
Хлусьня, супраць якіх мэтаў прыбылі ВПС РФ, абвергнутая
рэзалюцыяй 2268, павінна мець наступствы пры палітычным
урэгуляваньні. Нельга, каб той, хто бамбіў, выстаўляўся
цяпер міратворцам спаміж бакамі. Гэта ўжо іншая хлусьня.
Адказнасьць за унутраныя і замежныя гуманітарныя вынікі
гэтага і ранейшага блакаваньня рэзалюцый мной прыгадана.
Заявы аб "ботах" ЗША мне незразумелыя. Рэзалюцыі гэткія
мне не прыгадваюцца. Толькі Французская. Хімічная крыза,
як запэўніваюць, выдаленая, але ўсё ж ня цалкам, ўгодай.
Адсюль, відаць, схільнасьць ЗША да палітычнага рашэньня,
але даволі прымытыўнага, калі унутраны ўплыў узялі у РФ.
Падобная прагматычнасьць мне падаецца палітычна кепскай.
Для мяне найбольшы злачынца той, хто найбольш нашкодзіў
свайму народу, хоць бы меў цяпер мілітарныя плюсы. Таму
ўдзельнічаць у рэгіянальнай спрэчцы ЗША з навастворанай
дзяржавай пры нутраной няпэўнасьці і голадзе ня стаў бы.
Калі тое, вядома, не вынікае з уласных патрэбаў абароны.
Але, вядома, гэткія рэчы трэба ўзгадняць з усімі бакамі.
07.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Не залішне лічу нагадаць, што гэтыя нататкі грунтуюцца на
магчымасьцях
грамадзяніна Беларусі, які піша з тэрыторыі сваёй краіны на свой капыл.
________
Першае, што цяпер прыходзіць, гэта патрэба наданьня пацярпелым гарадам
дзяржаўнай зоны гуманітарнага бедства і паляпшэньне становішча жыхароў.
Гэта не залежыць ад палітычных паглядаў, але безумоўны абавязак краіны.
Нажаль, за апошні час гуманітарная дастаўка не палепшылася, апроч вады
ў Алеппа з цэнтральнай распаўсюднай сістэмы. Замежныя фундатары харчоў,
калі іх цікавіць, не абыдуцца без собскага лабіраваньня дастаўкі мэтам.
Ставіць гэта ў залежнасьць ад палітыкі нельга, як тое марудзіць справу.
Пакуль, напрыклад, Daraya, ня мае доступа да гуманітарных рэчаў. Нават,
цераз паветраную дастаўку. Хаця, здаецца, умовы цішыні гэта дазваляюць.
Шкада, што ані структура Генсека, ані РБ ААН, ані група падтрымкі, ані
хто-небудзь ня сочаць за тэрмінам дастаўкі і ня робяць гэта самастойна.
Мясцовыя палітычныя працэсы пачаліся, нават, як чуў, прызначаны выбары.
Хто будзе праводзіць тыя выбары, па якіх законах, ці улічаць мігрантаў?
Цяжка ўявіць выбары, калі няма аб'ядноўваючай агульнадзяржаўнай задачы.
Дарэчы, не апошнюю ролю ў гэтых працэсах маюць замежныя народныя групы,
узброеныя насуперак міжнароднаму заканадаўству, як ліванская Хізбалахх.
Ужо пісаў, што ёй трэба зьняць аблогі дзеля паляпшэньня сваёй палітыкі.
Не разумею, як можна праводзіць выбары пры наяўнасьці замежных войскаў.
Што тычыцца ваенных дзеяньняў ля і ўнутры навастворанай дзяржавы, лічу,
яны павінны адбывацца з улікам патрэбаў у бясьпекі цывільных месьцічаў,
з улікам агульнай сітуацыі ў краіне і яе ўдзелу ў рэгіянальнай спрэчцы.
Неяк мала інфармацыі аб удзеле local_council у
задавальненьні патрэбаў
людзей, якія маюць тэрміновую і будзённую пабытовую пільнасьць гарадоў.
_________
Віншую тых асоб, хто сьвяткуе, з міжнародным жаночым днём 8га сакавіка.
05.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Мой падыход адрозьніваецца ад пазіцыі ААН, якая лічыць,
што ў гвалце павінны "усе бакі": справядлівая сіла ані
падобная на звышмерны гвалт; яна суцяшае, але ня больш.
Астатняе залежыць ад саміх "бакоў" унутры сваёй краіны.
Але справядлівасьць не залежыць ад сілы, яна самачынна.
Пагэтаму, калі сіла адхіляецца ад справядлівасьці, яна
робіцца гвалтам. Хто сочыць за гэтым у краіне і сьвеце?
_____
Мяне не пакідае боль за мальца, якога варацілі забітым
дадому, маючы сьляды катаваньняў, калі ён выйшаў па-за
межы аблогі. Там жа адбылася хімічная атака на жыхароў.
Неяк трэба спыняць гэта. Бо тама не тэрарысты, а людзі.
_____
Нажаль, праблемы аблогаў і голаду дагэтуль нявырашаныя.
На мой конт, палітычныя пагляды жыхароў не прычына для
іхнага каляктыўнага пакараньня гэтым старажытным чынам.
_____
Як і раней лічу патрэбным дзейнасьць камісіі па вышуку
і пакараньню злачынцаў масавых забойстваў (і хімічных).
03.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Безумоўна, што гуманітарны стан пацярпелых цывільных
павінен нармалізоўвацца, а галодныя аблогі адчыняцца.
Мірны мясцовы палітычны працэс падкрэслівае ўнутраны
характар праблемаў, якія чакаюць пазітыўных высноваў.
01.03.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Без спакойнага міжнароднага ўдзелу, які акрэсьлены
адпаведнымі міжнароднымі і рэгіянальнымі высновамі,
будзе цяжка дасягнуць унутранага самааздараўленьня.
28.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Лічу, што дзеля патрэбаў міру на ўсіх тэрыторыях варта ўзважыць
рызыкі для цывільных ад вайсковых дзеяньняў суразьмерна пагрозе
для міжнароднай бясьпекі на гэнай тэрыторыі ад узброеных групаў,
нароўне з рэгіянальнымі наступствамі ад зашласьцяў ваеннай пары.
Ненармальна, калі ўнутраны мір залежыць ад прыхамацяў і страхаў
замежных дзяржаваў, якія там дзейнічаюць дзеля ўласнай бясьпекі.
Ва ўмовах адсутнасьці ваенных дзеяньняў ды памяншэньня ўвагі да
гострых гуманітарных патрэбаў на тэрыторыях вайны, можа пачацца
нейкі палітычны працэс. Але патрэбны доступ міжнароднай камісіі
па катаваньнях, і працяг вышуку ды пакараньня ваенных злачынцаў.
26.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone,
ВКС РФ, псевдогуманность, міжнародныя мясцовыя перамовы #
З майго пагляду, РФ павінна несьці міжнародную адказнасьць
за садзеяньне стварэньню гуманітарнай катастрофы ў рэгіёне -
нельга перанакіроўваць унутраны канфлікт на замежную зваду,
прыкрываючыся кепска вызначанымі мэтамі міжнародных пагроз.
Ужо традыцыйна лічу дамовы ЗША і РФ непаўнавартымі, бо яны
кепска працуюць без кантролю трэціх незацікаўленых краінаў.
Раптам выяўвіўся незнаёмы новы накірунак у вайсковых мэтах -
трапная дастаўка ня сьмерці, але сродкаў жыцьця пацярпелым.
Гэта нагадвае арбітальныя міжплянэтныя сродкі патрапленьня...
Напрыклад, для гарадку Daraya, дзеці і жанчыны якога ізноў
жадаюць, каб іх пачулі не ў якасьці жывога шчыту тэрарызму,
але мірнай волі мясцовага люду, якім трэба зьняцьце аблогі.
У каторы раз кажу аб мясцовых перамовах, замест вайсковага
ўзаемадачыненьня, на карысьць гуманітарных і бягучых мэтаў.
24.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Зыходзячы з таго, што ядзернае пытаньне штораз узьнікае пры маіх
нататках,
яшчэ раз паўтаруся, што лічу патрэбным, каб у Балта-Чарнаморскай прасторы
захоўвалася без'ядзерная зона, гарантуючая устойлівы спакой для дзяржаваў.
____
Вельмі сумна, што РБ ААН, асуджаючы ідэалогію экстрэмальных дзеяньняў пры
апошніх тэрактах, ані словам не ўзгадала скрайнасьці гвалту мінулай улады.
Дарэчы, аблогі зьяўляюцца экстрэмальнымі сродкамі каляктыўнага пакараньня.
Безумоўнае пераадоленьне гэтага ваеннага злачынства ідзе вельмі нясьпешна.
Высьветлілася, што ВПС РФ і сухапутныя войскі Ірана атакуюць Нацыянальную
Сірыйскую кааліцыю, якая ўхвалена ГА ААН як сродак да палітычнага працэсу.
Выходзіць чыста акупацыйнае дзеяньне на карысьць калабарацыянісцкага боку.
Прычым, гэтыя дзеяньні ўвогуле скіраваныя ў бок бясьпекі замежных краінаў
і ня маюць дачыненьня да агульнадзяржаўных патрэбаў у рэгіянальнай звадзе.
Пагэтаму, не замежныя краіны, але ўнутраныя бакі маюць рашаючае значэньне
для мірнага працэсу ў рамках і паводле міжнароднага і гуманітарнага права.
Калі яны, канешне, дазваляюць тое рабіць з-за розных сабевядомых прычынаў.
22.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, Daraya, голад, no fly zone #
Мяне як грамадзяніна суседняй дзяржавы непакояць перыядычныя
пагрозы
з боку дзеючага кіраваньня РФ аб магчымасьці ядзернага процістаяньня.
Г.зн., што ніякіх дзейна стрымліваючых дамоваў у ядзернай зброі няма.
Пагэтаму існуе міжнародная патрэба ва ўдакладненьні старога пытаньня.
Беларусы ўжо навучаныя вынікамі Чарнобыля, каб грэбаваць небясьпекай.
Мяркую, што і між народаў суседняй прасторы будуць на тое пярэчаньні.
_____
Як ужо пісаў, няўдалыя рэзалюцыі РБ ААН трэба ўдасканальваць, каб запрацавалі.
Нічога кепскага ня бачу ў тым, каб папраўляць і адмяняць памылковыя рэзалюцыі.
Безумоўным лічу зьняцьце аблогаў, доступ гуманітарным арганізацыям, спыненьне
абстрэлаў гуманітарных установаў, абавязковая адмена законаў, якія дазваляюць
гэта рабіць, як супярэчлівых міжнароднаму праву і суверэнным абавязкам краіны,
якія прадугледжваюць захаваньне у сваіх грамадзянаў асноўных правоў на жыцьцё.
_____
Калі прадстаўнікі мінулай улады адмовіліся ад працягу перамоваў, дык пытаньні
выкананьня рэзалюцыяў мусяць абмяркоўвацца UNSC "тэрмінова", як самі напісалі.
Вядома, з удзелам прадстаўнікоў "усіх бакоў" пры дапамозе
той тэхнічнай групы.
_____
Тэракты ў Homs і Damascus, якія
атрымалі адказных, такія ж антыгуманныя, як і
са "усіх бакоў". І безумоўна павінны скончыцца, чым бы яны не абгрунтоўваліся.
На жаль, унутраная прыналежнасьць гэтай тэрыторыі да пэўнага боку ня вырашыла
праблему бясьпекі для цывільных грамадзянаў, як і ўсюды. Ці яны ўзаемазалежны?
20.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Daraya, хаос,
тэрарызм,
no fly zone #
Вельмі сумна, што два журналісты ад апазіцыйнай кааліцыі
пяцярпелі ў гэтыя дні:
адзін у Турцыі - Rami Jarrah - затрыманы, другі - MaJd Darayya - забіты сёньня.
На Darayya ціснуць, як на "тэрарыстаў", на Aleppo таксама. А ў Homs запрашаюць
насельніцтва вярнуцца з намётаў, таму што ён ужо "вызвалены". Ад саміх жыхароў.
У гэныя "тэрарысты" чамусьці патрапілі толькі групы, хто супраць мінулай улады.
У той жа час, на баку мінулай улады такія ж "тэрарысты" - ліванскія і курдскія.
Больш таго, апошнія ўжо зьдзейсьнілі тэрарыстычны напад на суседзкую тэрыторыю.
Што нядаўна дало магчымасьць Францыі выкарыстоўваць "усе самаабарончыя сродкі".
Усе гэтыя вайсковыя рэчы трэба ўдакладняць у РБ ААН з улікам меракаваньняў тых
бакоў канфлікту, якія ўжо прызнаны. Аб чым сказаў 12-02-2016. ISSG - тэхнічная
група, якая павінна ўлічваць гэтыя меркаваньні, а не дыктаваць сірыйцам выракі.
Урэшце, чаму не выкарыстоўваецца міжнароднае камандаваньне па гл.7 Статута ААН?
Пры гэтым трэба заўважыць, што дэлегацыя РФ, блакуючы рэзалюцыі, прапаноўваючы
тыя, якія потым не працуюць, фактычна мае толькі мілітарны спосаб уладкаваньня.
Што ставіць пад сумнеў абгрунтаванасьць статуса дэлегацыі РФ з правам вета ААН.
Пагэтаму патрэбна, каб угоды ў ААН грунтаваліся найперш на міжнародных законах,
уключна з гуманітарным правам, а не на захопе тэрыторый грубым мафіёзным чынам.
Магчыма, патрэбна такая ж сьціслая рэзалюцыя аб спыненьні агню, як Французская.
Якая будзе грунтавацца на часовых тэрыторыях, а ня пошуках пэўных групаў усюды.
18.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Аніводная рэзалюцыя ААН не дазваляе ваенных злачынстваў
і не скіраваная на пагаршэньне гуманітарнага становішча.
Калі гэта адбываецца, дык гэта па-за рамкамі рэзалюцыяў.
Скрайнасьці на карысьць экстрэмальным вырашэньням вайны.
Лічу, што Міжнародны крімінальны суд можа пачаць справу
па наўмысных абстрэлах бальніцаў ды асабліва акушэрскіх.
Выкананьне прысуду можа быць заблакавана у #UNSC з боку
якой дэлегацыі, але ж праўны вырак людзі павінны ведаць.
Іначай усьведамленьне беспакаранасьці дасі новыя вынікі.
Мусіць, chemical_weapons карысталіся яшчэ да 22.08.2013,
але ж зьвярнулі ўвагу, калі сталася шматлюдная трагедыя.
Цяпер, паводле зьвестак Сірыйскай групы правоў чалавека,
маюцца выпадкі хімічных атручаньняў ад бомбаў, але туды
няма доступу для хім.экспертаў. Механізм, які дамоўлены
памож USA і РФ ды зацьверджаны UN, выглядае непрацуючым.
Трэба доступ для усіх выпадкаў, якія выклікаюць непакой.
Ня маючы міжнародных сілаў
UN, цяжка суняць рэгіянальны
канфлікт або, прынамсі, абараніць гуманітарных служачых.
16.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
____
Што тычыцца "жывога шчыту", дык гэта можа быць толькі ў прымусовым выкарыстаньні
людзей. У выпадку аблогі такім прымусам зьяўляецца зьнешняе абмежаваньне на
хаду.
Пагэтаму адказнасьць за пагаршэньне гуманітарнага стану ляжыць на акаляючым
баку.
Што тычыцца выкарыстаньня хімічнай зброі, якое пацьверджана пасьля яе
ліквідацыі,
дык трэба найперш сувязацца з тым local_council, на тэрыторыі якога тое
адбылося.
Дзеля таго, каб дамовіцца аб магчымасьці яе бясьпечнай для гараджанаў
ліквідацыі.
А таксама, узяць аналізы ў ахвяраў, якія перыядычна маюць напады хімічных
бомбаў.
Урэшце, чаму не вядзецца сьледзтва аб адказнасьці за масавы хімічны напад у
2013?
Афіцыйная ліквідацыя той зброі, як бачым, не гарантуе суцэльна хімічную
бясьпеку.
____
14.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Лічу, што атакі на аточаны горад Darayya мусяць скончацца.
Бо там знаходзіцца local_council пад рэвалюцыйным сьцягам,
які прадстаўляе абараняючыю сябе ўладу з мясцовых жыхароў.
Яны павінны застацца ў сваім горадзе з семьямі пад аховай
тых, каго лічаць за патрэбнае ў сябе трымаць як абаронцаў.
Ніякай пагрозы для замежных краінаў ад іх няма. Насуперак
тым, хто іх атакуе ў якасьці "народных" замежных груповак.
Да тых жыхароў павінен быць дапушчаны гуманітарны калідор,
у тым ліку хімічныя эксперты з-за бомбаў з атрутным газам.
Жыцьцё можа вярнуцца ў горад, як пішуць, калі яго спыняць
разбураць і тэрарызаваць сілы мінулай улады з замежнікамі.
Тады ўжо яны самі будуць налажваць з тымі мірныя стасункі.
Тое ж тычыцца іншых гарадоў, аб'яднаных пад адным сьцягам.
12.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Мой падыход грунтуецца на міжнародным і гуманітарным праве як
прыярытэтах.
Калі краіны маюць адрозныя вызначэньні ваенных мэтаў, у рамках рэзалюцыяў,
яны мусяць іх удакладніць такім чынам, каб зрабіць тое, за што галасавалі.
Ва ўсякім разе, дзейнічаць у кірунку выкананьня Статуту і акцэнтаў ГА ААН.
Калі гэтага няма, дык назіраецца ганебны хаос, хлусьня і гвалт з ахвярамі.
Улічваючы "гратэскны" гуманітарны стан, патрэбна абмеркаваньне выкананьня
рэзалюцыяў РБ ААН з удзелам ня толькі ўжо тамака маючагася боку канфлікта,
але і адваротнага. Не чакаючы перамоваў паміж імі па палітычных пытаньнях.
Такім чынам, каб стабільна пазьбегнуць абстрэлаў гуманітарных транспартаў.
10.02.2016
31 декабря 2011 года
беларусь, новое мышление, права человека
то, что в докладе мида рф о правах человека
нет упоминания дела леонарда пелтиера в сша,
говорит об избирательном мышлении
документа.
8 декабря 2011 года
сирия:
мирное население должно иметь право на
самозащиту,
если их претензии поддержаны
правозащитниками оон.
6 августа 2011 года
bashne.net
посмотрел презентационный
ролик «лáхта-центра»,
и он мне не понравился - какая-то 'лухтá'.
его место где-нибудь в сибири
или дальнем востоке...
с точки зрения развития государства,
а не бесконечного нажатия на европу.
28 апреля 2011 года
сирия и декларация оон
позиция РФ об "отсутствии угрозы
международной безопасности"
от убийств властей плохая. речь идёт о
защите прав человека,
а торг в этом случае, как следует из
декларации, неуместен.
та декларация была принята по итогам войны.
её систематические нарушения ведут к
новой...
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Узрушыў выпадак мясцовага замірэньня, калі мясцовая Рада,
каб яе не чаплялі, пагадзілася на тое, каб узвысіць флаг
процілеглага боку, і не накіроўваць супраць гэнага зброю.
Мне падаецца, што лепш захоўваць публічную легітымнасьць
свайго сьцягу. Нават, калі палітычны працэс мае доўжыцца
нявызначаны час адпаведна прынятай рэзалюцыі 2254 РБ ААН.
Тым больш, што гэная практыка працуе да першага павароту.
08.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
З майго пункту гледжаньня, як ужо казаў раней аб сітуацыі,
працэсы шмат у чым узаемазалежны, як у здаровым арганізме.
Таму, напрыклад, праблема замежных войскаў, як сухапутных,
так і паветраных, мусіць вырашацца з кожным бокам спрэчкі,
каб быў захаваны суверэнітэт краіны на карысьць яе народу.
Дарэчы, мне здаецца, што прадстаўнік краіны ў ААН ня можа
быць кіраўніком дэлегацыі аніякага боку на перамовах, што
тычацца ўнутранага палітычнага ўрэгуляваньня, паколькі ён
прадстаўляе ўсіх грамадзянаў краіны. Для ААН гэта нонсенс!
Тое ж тычыцца бюракратычнай валачоміцы ў ААН: працэдурныя
пытаньні займаюць роўна месяц, нясуперак нормам рэзалюцыі,
дзе пазначаны словы "тэрміновы", "безумоўны". Гэта падман!
Мне падаецца, што мясцовае прадстаўніцтва ААН мае працаць
з усімі бакамі канфлікту нон-стоп для патрэбаў рэзалюцыяў.
Адначасова, калі будзе там падрыхтаваная адпаведная глеба,
выходзіць на афіцыйныя перамовы за мяжой для падпісаньняў.
Аніяк не магу растлумачыць юрыдычнае маўчаньне адпаведных
міжнародных арганізацыяў аб прызнаньні ВПС РФ удзельнікам
рэгіянальнай спрэчкі, што пазбаўляе гэтую краіну ў РБ ААН
права абмяркаваньня праблемы. Гэтакая ААН выклікае сумнеў!
Чамусьці мала інфармацыі аб рэакцыях афіцыйнай бюракратыі
ААН на пагаршэньне гуманітарнага стану на межах з Турцыяй.
Ці можа, пасьля вядомай крытыкі, варта замяніць кадры ААН?
Урэшце, мне падаецца, што партнёрства ЗША і РФ абмежавана
іх собскімі патрэбамі бясьпекі ў рэгіёне, якія супярэчаць
або не супадаюць з патрэбамі мірнага вырашэньня канфлікту.
Дапускаю, што магчыма патрэбныя іншыя дзяржавы як гаранты.
06.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Назіраючы за падзеямі як замежны грамадзянін, раблю собскія
рыскі характэрнага для мяне стану:
a) гуманітарны рыс
Упэўнены, што гуманітарны кіраўнік ААН у Сірыі павінен зрабіць так, каб мясцовыя
Рады гарадоў
прызнаваліся супрацоўнікамі мясцовых міжнародных арганізацыяў як легітымныя
ўстановы мясцовай
улады тога ці іншага боку, зь якімі можна і трэба належна
супрацоўнічаць па бягучых праблемах.
Тым больш, што пытаньні аблогаў і голаду павінны вырашацца тэрмінова ды
безумоўна паводле ААН.
Аб усіх перашкодах на шляху гэтага
працэсу трэба шырока паведамляць у СМІ, калі яны нетаемныя.
b) ваенны рыс
Ужо неаднаразова казаў, што для мяне брыдкія ваенныя сілы, якія выкарыстоўваюць
загадзя больш
моцную перавагу над праціўнікам, які ня можа мець адпаведнай абароны з-за
палітычных прычынаў.
Гэткая мілітарная вераломнасьць падобная на тэрарызм супраць
загадзя безабаронных грамадзянаў.
Бо гэта ўжо не вайсковае, але міждзяржаўнае пытаньне суадносінаў і тычыцца
кампетэнцыі РБ ААН.
c) палітычны рыс
Шырока вядома, што асноўным раздражняльнікам сітуацыі у
Сірыі апошняга часу зьяўляюцца
ВПС РФ.
Іхныя мэты амаль ня маюць дачыненьня да барацьбы з міжнародным тэрарызмам і
маюць характэрныя
жахлівыя наступствы для цывільнага насельніцтва. Гуманітарная
дэстабілізацыя і ахвяры вялікія.
Гэтым дэманструецца перавага ваеннага спосабу заспакаеньня над палітычным і
парушае права ААН.
Паводле жахлівай статыстыкі менавіта мінулыя ўлады найбольш адказныя за
рост гвалту і ахвяраў.
Магчыма, краінам трэба закцэнтаваць палітычную ды эканамічную адказнасьць тога
боку канфлікту,
які на думку саміх мігрантаў зьяўляецца найбольш верагоднай прычынай іхняга
вымушанага зыходу.
04.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Мне падаецца, што ўсе тыя, хто вядзе вайсковы наступ пасьля прыняцьця рэзалюцыі
2254,
зьяўляюцца парушальнікамі міжнароднага заканадаўства. Тыя, хто абараняецца ад
гэнага,
маюць легітымнае права на адэкватную патрэбную абарону жыцьця і
свабодаў грамадзянаў.
У гэтакіх умовах весьці нейкія мясцовыя перамовы пад час абстрэлаў немагчыма
фізічна.
Іх можна рабіць у мірныя паўзы ды ў буфернай зоне з абавязковым удзелам
пасярэднікаў.
На жаль, сёньня Чырвоны Крыж адмовіўся ад кантактаў у такой буфернай зоне з
мясцовай
гарадзкой Радай з-за абмежаваньня свабоды перамяшчэньня з боку прадстаўнікоў
мінулай
улады. У выніку горад Moadamiyeh застаўся ў галоднай аблозе. Апроч
непадкантрольнага
ўскрайку, які лаяльны да прадстаўнікоў мінулай улады. Пагэтаму трэба паўторны
прыезд.
Увогуле, выпраўленьне гуманітарнага становішча магчыма толькі пасьля зьняцьця
шэрагу
аблогаў, наталеньня голаду, спыненьня абстрэлаў школаў, бальніцаў, цывільных
устаноў.
Дзеля гэтай безумоўнай мэты як раз і варта працягваць міжбаковыя ўзгадненьні для
ААН.
02.02.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya, Daraya, хаос
#
Мне падаецца, што перамяшчэньне ў паветранай прасторы Сірыі
павінна стаць тэматам асобнай рэзалюцыі РБ ААН, адсутнасьць
якой адмоўна ўплывае на дзеяньне ўсіх папярэдніх рэзалюцыяў.
Прычым, трэба рабіць так, каб зьмяншаць тэмпературу хваробы
і павялічваць жыцьцёвыя якасьці суцэльнага народнага побыту.
Гэта значыць, калі гінуць дзеці, як ашчэпкі ад рубкі дроваў,
дык наступы лепей спыняць, стан памягчаць, мову павялічваць.
Дзеля гэтага павінна захоўвацца дзеяньне міжнародных нормаў,
аб якіх казаў раней, пад абавязкам гарантаў міру і бясьпекі.
31.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya, Daraya
#
Мяркую, што гуманітарную дамову, аб якой казаў раней, тэрмінова і безумоўным
чынам
лепей абмяркоўваць асобна ад палітычнага працэсу і ў прысутнасьці гуманітарыяў
ААН.
Калі згоды аб гэтай дамоўленасьці ня будзе, дык мне цяжка ўявіць
замірэньне гвалту.
____
Няўжо міжнацыянальныя народы, ВПС якіх бамбардуюць цывільных, таму што там
аб'екты,
якія падаюцца ваенным пагрозай для бясьпекі тых самых народаў, падтрымліваюць
гэта?
Можа, пагрозы ані для цывільных, ані для тых народаў ад непацьверджаных мэтаў
няма?
Хто з палітыкаў тых народаў спрабаваў паразмаўляць з мясцовымі палітыкамі без
агню?
29.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syria,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya, Daraya
#
Неяк па-дзікунску назіраць, што побач з цэнтральным горадам краіны
ідзе бамбардаваньне, голад і несупынны ціск на невялічкія мястэчкі,
жыхары якіх выглядаюць звычайнымі людзьмі і абмяркоўваюць палітыку.
Напрыклад, яны ня супраць перамоваў і згодны выконваць іхныя нормы.
Праблема ў тым, што самі перамовы, як і міжнародныя законы, далёка.
Увесь час кажу, што перамовы трэба весьці ўнутры краіны, ствараючы
мірны працэс там, дзе ён атрымліваецца. І пашыраць яго, калі можна.
Ваенная логіка дыктуе адпаведныя падыходы: тэрыторыі ды мілітарызм.
Міжнароднае гуманітарнае права - частка прызнаньня ваенных вынікаў.
Працяг грубага ціску і гвалту толькі павялічвае віну за злачынствы,
што стварае ўсё большы выток небясьпекі і міжнароднага напружаньня.
Што тычыцца гэтых гарадкоў, дык іхная асноўная віна ў тым, што яны
жывуць занадта блізка ад бясьпечнай "цывілізацыі". Як Куба для ЗША.
27.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya
#
Мне падаецца слушнай прапанова, выказаная ў ААН, аб патрэбе асобнай гуманітарнай
угоды.
На мой конт, ў яе трэба дадаць адказнасьць за невыкананьне, што адсочваюць
пасярэднікі.
25.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya
#
Абараняючая горад Moadamiyeh Свабодная Сірыйская Армія папарэджана аб тым, што
трэба
на працягу тыдня здаць горад на літасьць пераможцы або места стане "вайсковай
зонай".
Апроч галоднай аблогі, хімічнай атакі, прыцэльнай стральбы па няўзброеных
гараджанах
цяпер яшчэ дадаецца нейкая "зона", дзе ня будуць дзейнічаць ніякія гуманітарныя
межы.
На мой конт, варта было бы арганізаваць якісь паралельны палітычны працэс
гараджанаў
з мэтай высьвятленьня таго, ці жадаюць яны сабе такога лёсу і літасьці іншых
ваенных.
Тады разумней было бы прыняць волю гараджанаў за падмурак грамадзкай і ваеннай
згоды.
І ўрэшце вырашыць гуманітарныя праблемы і грамадзянскія зашласьці
негвалтоўным чынам.
Канешне, калі гэта ўвогуле магчыма зрабіць пад час
адсутнасьці законных пасярэднікаў.
______
Калі раптоўна ўявіць, што замірэньне на гэтым тыдні адбылося,
што галодныя натоленыя, кулі не ляцяць, замежныя арміі зышлі,
цывільныя заняліся працай, пачалося аднаўленьне зруйнаванага,
ушанавана памяць загінулых у брацкіх могілках процістаяньняў,
створаны ці засталіся мясцовыя Рады з дзяржаўным кіраваньнем,
дзейнічае цэнтральны ўрад у згодзе зь незалежным парламентам,
ёсьць міжнародна прызнаны кіраўнік дзяржавы, якога паважаюць,
стабільнасьць рэгіёна вяртаецца, краіна пачынае жыць вольным
здаровым ладам, квітнеючы ад усьмешак дзецяў? Быль або казка?
23.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya
#
Выбар сродкаў для дасягененьня сваіх мэтаў дзяржавамі не павінен
адпавядаць міжнароднаму праву, а гуманітарнае права для слабакоў.
Можна спакойна бамбардаваць "тэрарыстычныя" мэты, калі там дзеці,
жанчыны і проста няўзброеныя цывільныя людзі, якія там апынуліся.
Асабліва на "усходзе", які кантралюецца тымі, супраць каго выбар
сродкаў зьнішчэньня неабмежаваны рэзалюцыямі ААН. Так ім і трэба.
UNOCHO.Syria павінна ўсяляк абыходзіць псаваць адносіны з уладай,
якая кантралюе бальшыню аблогаў. Яе
галодныя хай самі даязджаюць.
Такім чынам, можа быць, усталюецца стабільны парадак моцнай рукі.
Толькі не для мяне. Хаця і ня ведаю, як трэба, каб спыніць голад.
Ды прыцягнуць злачынцаў і пачынальнікаў гвалту да народнага суду.
Урэшце, вайна можа быць справядлівай альбо геапалітычна выгоднай.
Для веданьня аб гэтым,
на маю думку, і створана ў мінулы час ААН.
21.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya
#
Працэс зьняцьця аблогаў дзеля спыненьня голаду (і адначасовага спыненьня агню)
ідзе марудна.
У Madaya едуць каторы раз, а пра Moadamiyeh нічога не гавораць. Выглядае, што
робяць быццам
каб паказаць, што нешта робяць. А тыя кропкі, як "на ўсходзе", для іх
небясьпечны. Але самі
ніякіх перамоваў аб доступу гуманітарнай місіі з "ваеннымі злачынцамі" не
праводзяць. Нават,
яны працягваюць сядзець у ААН у якасьці афіцыйных прадстаўнікоў Сірыі і
выступляць у РБ ААН!
А гэта і ёсьць той міжнародны палітычны працэс, дзе Генасамблея ААН можа
расставіць акцэнты.
Менавіта таму, ня маючы ніякага дзейснага міжнароднага палітычнага ціску,
ініцыятары голаду
не сьпяшаюцца, а іхныя аблогі застаюцца разам з абстрэламі і бамбардаваньнямі
нафта-бомбамі.
Усё гэта павінна скончыцца ў безумоўным парадку без ніякага імунітэту для
ваенных злачынцаў.
19.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie,
актыўны нейтралітэт,
ад Варагаў да Грэкаў,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад, Madaya
#
Першае пытаньне, якое мяне цяпер хвалюе сярод падзеяў у Сірыі,
гэта спыненьне голаду дзецяў, жанчынаў, бяззбройных цывільных
у гарадах, якія знаходзяцца ў аблогах. Для гэтага трэба вайну
вакол гэтых местаў спыніць, стабілізуючы сацыяльна-палітычнае
становішча, мірны стан якога зьяўляецца клопатам кожнае ўлады.
Хацелася б, каб адпаведныя чыноўнікі ААН, у тым ліку вышэйшыя,
зьвярнулі больш пільную ўвагу на марудлівасьць гэтай праблемы.
17.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh, голад, Madaya #
Ня маючы аніякай зброі, апроч гэтых словаў, розуму і пачуцьця спагады да адных
ды агіды да другіх,
бачу, што рэзалюцыі РБ ААН аб гуманітарных калідорах выконваюцца адначасна без
цалкавітага выніку.
"Ваенныя злачынства" тых, хто трымае аблогі, нікуды не схаваюцца і застануцца
міжнароднай ганьбай.
Пагэтаму у мяне няма нічога іншага, апроч настойваньня пропуску гуманітарнага
транспарту галодным.
Прычым, у першую чаргу туды, дзе гэтая праблема найбольш балючая - такім
мястэчкам, як Moadamiyeh.
Мяркую, мясцовы аддзел ААН павінен атрымаць растлумачэньне аб дазволе працаваць
з гарадзкой Радай
кожнага горада, які мае палітычнае кіраўніцтва, афіцыйна прызнанае РБ ААН як бок
мірных перамоваў.
Голад ня можа быць фактарам прызначаных на 25-га перамоваў і павінен тэрмінова
спыніцца безумоўна.
Марудлівасьць і ваеныя дзеяньні дзеля падпарадкаваньня галодных ня лепшаюць
нацыянальную гармонію.
15.01.2016
25 августа 2013 года
мяне насьцярожвае падабенства
абвінавачаньняў у тым,
што ў масавых забойствах цывільных вінны іх
жа сілы:
так было ў Хуле, а па дадзеных ААН гэта
была шабіха.
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie,
актыўны нейтралітэт, ад Варагаў у Грэкі,
Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh,
голад #
Вельмі сумняваюся, што такія экстрэмальныя сродкі, як
голад,
якія выкарыстоўваюць мінулыя ўлады Сірыі супраць гараджанаў,
падтрымліваюцца народамі краінаў, якія даведаліся з доказаў
у СМІ аб гэных злачынствах. Таму яны без перадумоваў мусяць
спыніцца. Адказнасьць за надзвычайныя кошты для ўзнаўленьня
нармальнага функцыянаваньня харчовай інфраструктуры гарадоў,
як Moadamiyeh, ляжыць на тых, хто пачаў перашкоды іх жыцьцю.
Неяк цьмяна са становішчам аб тэрміновым прыбыцьці хімічных
экспертаў у Moadamiyeh, дзе паведамлялася аб хімічнай зброі.
13.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, ад Варагаў у Грэкі, Хула, Гута, хімія, Moadamiyeh, голад #
Частковае спыненьне агню і паралельны палітычны працэс ужо
існуе.
Маем вайсковыя навіны і заявы палітыкаў, гуманітарныя намаганьні.
На мой погляд, чым больш мілітарных зьяваў, тым меньш палітычных.
Пагэтаму мне падаецца больш слушным стрыманьне мілітарнай машыны,
і падтрыманьне рэжыму цішы для забесьпячэньня цывільных патрэбаў.
Уключаючы сумесную барацьбу з кілерствам бяззбройных грамадзянаў.
Канешне, калі на гэта будзе захоўвацца міжнародны кірунак РБ ААН.
Гэта замацавала бы прастору міжнароднай стабільнасьці і бясьпекі.
11.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, Гута, Moadamiyeh, Madaya, голад, victory & freedom #
Не зьяўляючыся прыхільнікам кепскай рэзалюцыі
2254,
якая, на мой погляд, парушае статут ААН і кіруецца
прынцыпам паралельнага спыненьня агню і палітычных
угодаў, бо згодна ААН нельга сілай рабіць палітыку,
мяркую, што трэба карыстацца статутовымі якасьцямі
гэтай рэзалюцыі, прыкладаючы іх да патрэбаў спакою,
справядлівасьці, жыцьця, свабоды і парадку, гандлю,
супрацоўніцтва розных узораў гаспадараньня, навукі,
праяваў культуровых высілкаў, вытворчасьці, лагоды.
Усё гэта варта вырашаць, калі паспрабаваць сумесна
накарміць небясьпечна галодных як сьпешную патрэбу.
Авіяўдары ВПС РФ, Францыі, ЗША мусяць мець на мэце
вырашэньне задачаў, якія згодны міжнароднаму праву
і ўнутраным патрэбам, што вылечваюць здароўе Сірыі.
_____
З другога боку, можна блакаваць гэныя рэзалюцыі сваім няўдзелам у тых
псэўда-перамовах,
і дамагацца ад дзяржаваў РБ ААН выкананьня абавязательстваў па захаваньні міру
рэгіёна.
09.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, Гута, Moadamiyeh, хімія, кантроль і назіральнікі ААН #
Мяне вельмі непакояць спробы мінулай улады зьнішчыць доказы
хім.атакі ў Moadamiyeh.
Трэба, каб хім.эксперты ўзялі гэты факт да разгляду і тэрмінова завіталі да
гораду.
Падобна, што тыя эксперты зьяўляюцца там, дзе ім дазваляюць, але ня там, дзе
трэба.
Калі маруднічаць з экспертызамі, дык з аднога боку будуць доказы, а з другога і
не.
Нельга, каб хто б тое ня быў з кожнага боку працягваў гэнае рабіць, як Хімічны
Алі.
Дзеля гэтага там існуе практыка афіцыйных кропкавых удараў ВПС міжнароднай
абароны.
У рэзалюцыі 2254 узгаданы тэрміновыя перамовы напачатку
студзеня ды спыненьне агню.
Пагэтаму ў мясцовых перамовах, як у Moadamieh, мусіць
прысутнічаць назіральнік ААН.
Пры гэтым абодвы бакі, паводле рэзалюцыі, маюць афіцыйны статус на сваёй
тэрыторыі.
Мясцовы "палітычны працэс" і спыненьне агню кантралюецца ААН ды
краінамі-гарантамі.
На падставе дасягнутых вынікаў можна сфармаваць рэальную ўгоду
напрыканцы студзеня.
Але і бяз гэтага паралельна павінны дзейнічаць рэзалюцыі аб гуманітарных
калідорах,
вышуку злачынцаў Хулы ды "хімікаў" 2013-08-21 і міжнародная адказнасьць за
тартуры.
Гэта значыць, што дастаўка гуманітарных грузаў павінна быць бяз ціску на
эвакуацыю.
Пры гэтым, прызнаньне пасярэдніцтва ААН цягне прызнаньне адказнасьці за
злачынства.
______
Мяне ўзрушыла паведамленьне аб гэтакім Паўліку Марозавым сярод прыхільнікаў
навастворанай дзяржавы.
Гэная нялюдзкасьць у галовах, як сьведчыць гісторыя, ёсьць
вынікам масавага тэрору з боку дзяржавы.
07.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, Гута, Moadamiyeh #
Доступ да абложаных гарадоў гуманітарным арганізацыям
без яніякай вымушанай эвакуацыі для гарадзкой міліцыі
з захаваньнем гарадзкіх Радаў як установаў кіраваньня -
вось тэрміновыя мэты, каб захаваць справядлівы спакой.
Паўторнае выкарыстаньне хімічных рэчываў ў раёне Гуты
(Moadamiyeh) патрабуе стрыманьня тых, хто гэта зрабіў.
Анягож, што у РБ ААН падобныя факты былі пацьверджаны.
Адказнасьць за падтрымку бамбардаваньня гэтага гораду,
як і арганізацыю галодных аблогаў, мае кіраўніцтва РФ,
дзеяньні якога прадстаўляюцца вайсковымі злачынствамі.
Млявасьць міжнароднай абароны ад парушэньня "чырвоных
лініяў" законаў вядзеньня вайны аніяк не апраўдваецца.
05.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, Камбоджа, Пол Пот #
Працягваючы папярэдняе, мяркую, што першае, што сьвет можа
зрабіць у Сірыі -
гэта свабоднае перамяшчэньне персаналу ААН з мэтай кантролю за
выкананьнем
ужо прынятых рэзалюцыяў РБ ААН і для зьняцьця аблогаў з галадуючых
гарадоў.
Датагож, лічу, што гэтыя злачынства супраць цывільнага насельніцтва мусяць
быць асуджанымі без аніякіх палітычных апраўданьняў ці палітычнай балбатні,
а іхных арганізатараў будзь якіх пасадаў лічу злачынцамі ды саўдзельнікамі.
Маё перакананьне, што мірныя вырашэньні знаходзяцца ў руках саміх сірыйцаў.
03.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула #
Увесь час кажу, што дзеля дасягненьня міратворчых мэтаў,
якія грунтуюцца на міжнародным і гуманітарным праве ААН,
патрэбная міжнародная місія ўзброеных "блакітных касак".
У адваротным выпадку бачым аднабаковыя дзеяньні краінаў,
якія перасьледуюць свае собскія "імперыялістычныя" мэты,
прыкрываючыеся "абаронай", "дапамогай" або "тэрарызмам".
У такіх варунках "палітычны працэс" ня будзе абароненым
анічым і анікім, апроч саміх варагуючых бакоў і хісткім,
прычым балансуючым на моцы зброі заміж вартасьці закону.
01.01.2016
yuraskarpaff
# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, Гута, беспалётная зона, No barrel bombs! #
Вельмі хочацца, каб у новым 2016 годзе былі абронены правы,
свабоды і бясьпека
усіх грамадзянаў Сірыі, улучна са справядлівай адказнасьцю да злачынцаў гвалту.
Гэткія трагедыі, як хімічная атака ў Гуце, не павінны заставацца беспакаранымі.
Па азнаямленьні з дакладам камісіі экспертаў аб яе прычынах генсек ААН выказаў
падозраньне аб магчымай прыналежнасьці мінулых уладаў Сірыі да ўчыненьня атакі.
Тады ж кіраўніцтва РФ запярэчыла, што гэта, маўляў, яны самі сябе бамбардавалі.
Цяпер ізноў: цывільныя гінуць не ад бамбардаваньняў ВПС РФ. Але ад тых, хто не
стварае пагрозу для ВПС РФ? замежных? або мясцовых, якіх ВПС РФ самі затуляюць?
Ці не пара ўжо ўрэгуляваць выкарыстаньне паветранай прасторы Сірыі ад злодзеяў?