yuras karpaff
2022 2021 2020 2018 2017 2016 2015 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1
25.12.2019 Працяг бамбаванняў Ідлібу, захопы вёсак у Ідлібе мін.уладай і зварот некаторых да узброенай апазіцыі, гуманітарныя звароты аб Ідлібе, чарговая рэзалюцыя ААН па Галанах, дэмкурды спрабуюць легітымізавацца цераз узброеную апазіцыю, абстрэл Ізраіля, эканамічны інтарэс Іярданіі на мяжы з Сірыяй. =Сірыя =РФ
18.12.2019 Працяг ваеннай эскалацыі ВКС РФ у сірыйскім Ідлібе; дэм.курды знялі перашкоды для супляменнікаў з сірыйскай рэв.-апазіцыйнай кааліцыі; ГА ААН прыймае шэраг рэзалюцыяў, абмінаючы сірыйскую вайну. =ААН =Казахстан =Сірыя - =Іран =РФ 11.12.2019 Працяг абстрэлаў і бамбавання Ідлібу, дэманстрацыі, паліўная крыза, Галаны, "Панцыр" Мінабароны РФ для дэм.курдаў. =ААН =Сірыя =Ізраіль =Сірыя =ЗША =Сірыя - - =Беларусь =РФ 04.12.2019 "Бенефіс" прэзідэнта Францыі; абгастрэнне і кантратакі ў сірыйскім Ідлібе; мінабароны Турцыі ў абдымках мінабароны РФ; саміт НАТА ні аб чым; ЗША у новым рэйдзе на сірыйскі Ідліб і ў абароне нафты ў Дэйр эз-Зор, якую дэм.курды перапраўляюць да мін.улады, а сабе падвышаюць заробкі; рост коштаў на паліва ў Сірыі і цяжкасці для медустановаў ды уцекачоў на зіму ў Ідлібе. =Францыя =Германія =Сірыя =ЗША =РФ 27.11.2019 =Сірыя =РФ • Шэсць асуджаных дэманстрантаў, якія бралі ўдзел у вулічных пратэстах з-за выбарчых абмежаваннях сёлета ў Маскве, прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі вязьнямі. 20.11.2019 =Беларусь Мой каментар: ва ўмовах, калі дагэтуль адсутнічае дзяржаўная справядлівасць па справе зніклых апазіцыйных палітыкаў, дзяржаўнае смертазабойства выклікае сумнеў. =ЗША Мой каментар: дадзенае партнёрства можа лічыцца законным для барацьбы супраць навастворанай дзяржавы ў Сірыі. Але, для барацьбы дэм.курдаў з нацыянальнай фракцыяй ўзброенай апазіцыі тое незаконна. Бо з'яўляецца ўмяшаннем ва ўнутраны грамадзянскі канфлікт. Тое ж тычыцца абароны нафтавых радовішчаў ад мінулай ўлады і ўзброенай апазіцыі. Патрэбна падтрыманне бясьпекі для ўнутранага палітычнага працэсу. Прычым, адхіленне/затрымка ад барацьбы з навасторанай дзяржавай зьяўляецца часткай суверэннай палітычнай праблемы. =Францыя Мой каментар: мне пачынае здавацца, што, паколькі менавіта Францыя абараняецца ад навастворанай дзяржавы ў Сірыі "ўсімі сродкамі", дык і несці адказнасць за становішча палонных жанчынаў і іхніх дзецяў ад навастворанай дзяржавы павінна менавіта Францыя. Можа быць, пры гэтым, магчымае сумеснае выкарыстанне юрысдыкцыі Францыі і міжнароднага права, разам з суверэннымі прадстаўнікамі ад сірыйскіх суддзяў, для далейшага вызначэння лёсу палонных на тэрыторыі кантралявання дэм.курдаў. Адсутнасць справядлівасці робіць дадзенае ўварванне ў Сірыю неакрэсленым і дзяржаўна-мафіёзным. =Турцыя =Сірыя Мой каментар: ці законны выступ чыноўніка ад мінулай улады з палітычным намерам, які раней, як пішуць, пагражаў тэрактамі на тэрыторыях замежных краінаў? Ці можна лічыць тыя заявы палітычнымі без ўліку адсутнасці ўстойлівага міру з суверэннай апазіцыяй? Урад выратавання ў Ідлібе змяніў кіраўніцтва. =РФ Мой каметар: зацікавіла вызначэнне экалагічнага актывіста аб "каланіяльнай" палітыцы да рэгіянальных рэспублікаў у РФ. 13.11.2019 =Сірыя =ЗША =Турцыя =Сірыя Мой каментар: Абыякавасць кіраўніцтва і Рады Бясьпекі ААН да фактаў паўторных нападаў на бяззбройную службу сірыйскай грамадзянскай абароны для мяне абуральная. Тое ж тычыцца з марудлівасцю і млявасцю з расследваннем нападаў на мед.установы ў Ідлібе. Мой каментар: Вельмі шкада, што сілы сірыйцаў, аб якіх чыноўнікі ЗША кажуць як аб арабскіх сілах, слаба абароненыя. Няўжо ім не растлумачылі аб законнасці іхняга суверэннага статусу? Урэшце, ці будуць прамыя перамовы апазіцыйна-"арабскіх" сірыйцаў і дэм.курдаў? Бо "ваеннае разуменне" дэм.курдаў ці то з мін.уладай і РФ, ці то з ваеннымі сіламі на чале з ЗША (як у Турцыі) ня маюць законнай палітычнай хвалі. Калі так будзе працягвацца, дык лічу, што патрэба ў сілах міжнароднага правапарадку можна павялічыцца да 300 км. Дарэчы, міністр абароны і нач.генштаба Турцыі прамога ўдзелу ў ваенных дзеяннях у Сірыі не прымаюць. =РФ Мой каментар:
Перыядычныя парады апошняга часу ў Маскве ўвесну і ўвосень,- апроч сельска-гаспадарчай аналогіі,- выкліканы, на мой погляд, патрэбамі ваенна-мафіёзнай эканомікі і апраўдання яе сумніўнай інтэрвенцыі ў Сірыі. Каб схаваць тамтэйшыя ваенныя злачынствы супраць сірыйскага народу і блакаванне дзеяння міжнароднай справядлівасці ААН, выкарыстоўваюць падмену пагрозаў з дапамогай гісторыі. 06.11.2019 =Сірыя 30.10.2019 =Турцыя Прадстаўнікі ўлады лічаць, што на тэрыторыі Сірыі ствараецца яшчэ адная незалежная дзяржава, якая пагражае бяспецы Турцыі. Прадстаўнікі ўлады адхілілі прапанову Германіі аб міжнароднай бяспечнай зоне на паўночным усходзе Сірыі. Мой каментар: =Сірыя Дэм.курды гатовы далучыцца да арміі сірыйскай мінулай улады. Яны дапусцілі ваенныя сілы сірыйскай мінулай улады і РФ для абароны ад Турцыі і нацыянальнай фракцыі сірыйскай узброенай апазіцыі. Дэм.курды абвінавачваюць нацыянальную фракцыю сірыйскай узброенай апазіцыі ў расстрэле дзвюх палонных мед.супрацоўніцаў ды іх аўтамабільнага кіроўцу. Вядзецца расследванне інцыдэнту. Аб выніках не паведамляецца. У Дэйр эз Зор дэманстрацыі супраць прысутнасці мінулай улады. Мой каментар: "ваеннае разуменне" дэм.курдаў з ваеннымі ЗША і сірыйскай мінулай улады разам з РФ робіць усе тыя ваенныя сілы "цынічнымі" і ўзаемазалежнымі. Іхныя разборкі з-за нафты выглядаюць мафіёзнымі. Без уліку міжнароднага гуманітарнага права няма будучыні для стабільнасці і росквіту. _ У Ідлібе працяг артылерыйскага ды авія абстрэлу на поўдні з боку мінулай улады і РФ. У горадзе KafraNabl на поўдні Ідлібу, які вядомы змястоўнымі рэвалюцыйнымі плакатамі, а потым забойствам невядомымі дзвюх вядомых рэвалюцыйных актывістаў, аднавіўся мірны грамадскі плакатны пікет. Яны асуджаюць бяздзейнасць краінаў РБ ААН, якія ня могуць зрабіць бяспеку для грамадзянаў гэтага сірыйскага гораду ў Ідлібе, перажыўшага хім.атаку мін.улады. Адначасна, ля горада Яралабус ля турэцкай мяжы быў забіты ракетай мяркуемы прэсавы сактратар навастворанай дзяржавы. Мой каментар: Бяспека грамадзянаў у Ідлібе мае палітычны складнік адмовы ад кіравання мінулай улады з-за прымусовага перасялення туды уцекачоў з усёй Сірыі, арганізаванага з пачатку ААН, а потым пад ваенным ціскам РФ. Іхнае вяртанне дадому па ўсёй Сірыі, а ня толькі ў "зону" ЗША-Турцыі-РФ-Ірана, павінна быць у парадку дня. Гэтага немагчыма дасягнуць без выканання справядлівасці і бясьпекі. Лёс загінулых жанчынаў нагадаў аб лёсе жанчынаў ды іхных дзецяў з навастворанай дзяржавы ў лагеры Хол ля Хасакі. Яны маюць патрэбу ў міжнароднай гуманітарнай прысутнасьці. Кожная ўзгадка навастворанай дзяржавы нагадвае аб адказнасці за дзяржаўны тэрарызм - прызнаных або непрызнаных дзяржаўных структураў. = Ірак Працягваюцца расстрэлы мірных дэманстрантаў супраць прысутнасці Ірана. =Ліван Супраць мірных дэманстрантаў выступілі актывісты Хізбалы, якія учынілі бойкі. Паліцыя не пярэчыць. Прэм'ер-міністар падаў у адстаўку ў знак нязгоды з дзеяннямі або бяздзеяннем прэзідэнта па абароне ад грамадскага закалоту. =РФ У горадзе Шыес, што ў Архангельскай вобласці, "гвардыя", як пішуць, пачала "ваенныя" дзеянні супраць экалагічных актывістаў, якія ня хочуць будаўніцтва маскоўскага сметніка на іхнай зямлі. Адключана сувязь, інтэрнет, электрычнасць. Мой каментар: ядзерная энергетыка мае праблему захавання адыходаў. Без уліку экалагічнай бясьпекі, няма для яе будучыні. Таму патрэбна змяненне адпаведных акцэнтаў і выдаткаў з боку дзеючых уладаў на карысць народнай неабыякавасці аб уласным лёсе, як асноўнай базы для сацыяльна-палітычнага развіцця кожнай краіны. 23.10.2019 =РФ • Працягваецца пераслед удзельнікаў сёлетніх пратэстаў у Маскве і рэгіянальных прадстаўніцтваў антыкарупцыйнага грамадзкага фонду.
Як пішуць, чарговая крымінальная справа супраць грамадскага актывіста, які удзельнічаў у мірных пратэстах у Маскве, набыла рэзананс. Яго асудзілі паводле крымінальнага артыкулу, які быў раней аспрэчаны Канстытуцыйным Судом РФ.
Мой каментар: Як вынікае з тлумачэнняў КС РФ, асудзіць можна толькі тады, калі дзеянні грамадзяніна на вулічнай акцыі ствараюць пагрозу для іншых грамадзянаў. Карацей, з'яўляюцца "беспарадкамі". Але, у дадзеным выпадку, справа прынцыпова іншая. Што было прызнана прастаўніком ААН - быў мірны пратэст (гэта відно на відэа, калі група сілавікоў накідваецца на асобна стаўшага грамадзяніна, або сілавік б'е жанчыну ў жывот, альбо заламваюць рукі маладой жанчыне пры арышце, як лютым крымінальнікам). Таксама, прадстаўнікі дзяржаўнага правапарадку павінны даказваць у судзе тую самую "пагрозу" для іншых грамадзянаў (ня блытаць з дзяржустановамі, якія працуюць па загаде тых жа ўладных чыноўнікаў, прадстаўляюць іхны інтарэс і падаюць зыскі да арганізатараў пратэстаў). Калі тога няма, значыць, справа ідзе аб клевеце і грамадзін мусіць быць вызвалены, а перабольшанні сілавікоў асуджаны.
Мяркую, калі ў РФ грамадзянам прадастаўлена права звяртацца ў КС паводле выракаў судовых справаў, трэба тое рабіць, пакуль ня будзе цалкам удакладнена праўная працэдура масавых мірных пратэстаў грамадзянаў і дзеянняў прадстаўнікоў правапарадку. Як тое было падчас масавых грамадскіх выступаў у 90-х.
Увогуле, мірныя пратэсты грамадзянаў у абарону сваіх выбарчых правоў ад махлярства праўладных чыноўнікаў выбаркамаў падчас выбачай кампаніі ў Маскве зразумелыя, а іхнае наўмыснае абмежаванне тымі жа праўладнымі чыноўнікамі - зразумелае, але непрымальнае. Бо выглядае на групавую ўладную структуру, якая дзейнічае наўмысна перабольшанай сілай і клеветой ад імя дзяржавы, каб абараніць федэральныя карупцыйныя сувязі, факты аб якіх публікуюцца грамадзкай супольнасцю і павінны правярацца.
=Сірыя
• ЗША будуць абараняць этнічныя і рэлігійныя меншасці ў Сірыі.
Мой каментар: як пісаў, прывітаў бы абарону дзеючых рэзалюцыяў ААН па Сірыі, міжнароднага і гуманітарнага правапарадку на тэрыторыях уплыву ЗША. Як лягер Рукбан.
• Дэм. курды просяць міжнароднага ўмяшання з-за ваеннага "непаразумення" з Турцыяй.
Мой каментар: мяркую, па лініі ЗША-РФ ня варта чакаць зрухаў для ўнутранай бясьпекі. Як шматкроць пісаў, прывітаў бы "блакітныя каскі" ААН, як тое мелася ў Ліване.
• Германія заклікае да міжнароднай зоны бясьпекі для курдаў - з удзелам РФ і Турцыі.
Мой каментар: не разумею таго, чаму бы самой Германіі там не прысутнічаць - пад эгідай ААН, напрыклад. Гэта, на маю думку, лепей, чым ствараць сумніўныя "формулы", кшталту гешэўту 2013.
• Сірыйскія курды заклікалі дэм. курдаў адмовіцца ад сепаратызму.
Мой каментар: лічыў і лічу, што ўнутраны неваенны дыялог карысней, чым геапалітычная гульня замежных "міжсабойчыкаў".
• Пішуць, што колькі арабаў з Дэйр эз Зор спрабавалі прадаць нафту, якую здабылі на іхнай тэрыторыі, але былі спалены жыўцом дэм.курдамі.
Мой каментар: Дзікунства, накшталт дэманстрацыйных жахаў навастворанай дзяржавы. Патрэбны ўдзел прадстаўнікоў міжнароднага правапарадку для публічнай справялівасці. Як пісаў раней, тамтэйшая нафта з'яўляецца прыродным рэсурсам, які належыць найперш усяму сірыйскаму народу.
• Турцыя па-ранейшаму плануе вярнуць 2 млн. сірыйцаў у "зону" ля дэм.курдаў на тэрыторыі Сірыі.
Мой каментар: наўрад ці, бяз згоды тых сірыйцаў ды іхнай надзейнай абароны, як ў Ідлібе.
• У горадзе Манбей, адбыліся страйкі супраць прысутнасці мін.улады.
Мой каментар: вельмі шкада, што ўнутраным сілам нестае ініцыятывы і моцы, каб абараніць палітычных аднадумцаў без азірання на дэманстрацыйныя геапалітычныя інтарэсы замежных "гарантаў".
• У Сірыю едуць рэлігійныя турысты пад аховай іранцаў.
Мой каментар: турызм - добрая рэч, але павінен кантралявацца і рэгулявацца унутранай адміністрацыяй суверэнных бакоў.
|
16.10.2019
* * * Вельмі шкада, што касманаўт Аляксей Ляонаў пайшоў з жыцця. Ён быў першы, хто апынуўся ў космасе па-за бортам у скафандры. Там яму было бязмерна, святло і ўтульна. Пакуль не пачаліся праблемы з вяртаннем ... Ён быў удзельнікам палёту "Саюз-Апалон". Пярэчыў высновам дзяржкамісіі аб прычыне смерці Гагарына і Сярогіна з-за "памылкі экіпажу". Насамрэч, на ягоную думку, прычынай стаўся манеўр іншага самалёта, які апынуўся побач. Мне запамяталася ягонага карціна "Тэрмінатар" - ён маляваў. Мне расказвалі, што Архіпычу, як яго звалі, устрайвалі "зялёнае святло" ад Падмаскоўя да Масквы, калі той ехаў па справах калі-кольвек. * * * =Сірыя Турцыя пачала ваенную аперацыю "Вясна міру" супраць дэм.курдаў. Разам з туркамі удзельнічае ваенная фракцыя Сірыйскага часовага ўраду. Мой каментар: як і раней, лічу, што актуальнасць тэрарыстычнай пагрозы на тэрыторыі краіны (Сірыі) вызначаецца суверэннымі бакамі і адпаведным камітэтам ААН разам з камітэтам ААН на правах чалавека. |
09.10.2019
=Сірыя Працяг абстрэлаў Ідлібу. Загінула дзіця. Мясцовы Савет г.Маарат, нягледзячы на працяг абстрэлаў, заклікаў гуманітарныя арганізацыі вярнуцца да працы дзеля існуючага там насельніцтва. Дэманстрацыі супраць абстрэлаў, за канстанты рэвалюцыі, за адмову ад мінулай улады, за вызваленне палітвязняў. Звароты не падпісваць дакументы, якія мелі бы вынікам павелічэнне пакутаў і абмежаванне сірыйцаў у будучым. _ Кунейра - вяртанне ўцекачоў з Лівана па спісах мінулай улады. _ Лагер Рукбан - рэв. сілы заклікалі міжнародныя сілы ўзяць адказнасць за лёс тых жыхароў лагеру, хто ня хоча вяртацца пад кантроль мінулай улады. Іхняя мэта - вяртанне дамоў з годнасцю, а не асцерагаючыся за сябе. Як часовы варыянт, яны дамагаюцца ўз'яднання з аднадумцамі ў Алепа цераз тэрыторыю дэм.курдаў. Цяпер іх працягваюць трымаць у аблозе сілы з боку мінулай улады. Што з'яўляецца парушэннем дзеючых рэзалюцыяў РБ ААН. Мой каментар: з-за дурноты спаміж ЗША і Турцыяй іхнае перамяшчэнне ў Алепа малаверагоднае. І ЗША, і Турцыя павінны ўзгадняць уласныя дзеянні найперш з сірыйскімі грамадзянамі - мясцовымі і "суверэннымі бакамі". Толькі на глебе унутраных дамоўленасцяў магчымыя перамяшчэнні цывільных па зямлі. Замежнікі (РФ, Іран, ЗША, Турцыя, Францыя) не павінны ўмешвацца. _ Рэйд дэм.курдаў і ЗША ў лагер Рудж Аль-Малікія, арышт 20 дзецяў да 7 гадоў ад бацькоў навастворанай дзяржавы. Працяг рэйдаў з арыштамі і забойствамі цывільных без паведамлення прычынаў затрымання і забойстваў. Мой каментар: міжнародныя сілы павінны падтрымліваць міжнародны правапарадак. Затрыманне дзецяў гэтаму супярэчыць. Арышты і забойствы без прад'ялення афіцыйных абвінавачванняў вяглядаюць падобнымі на практыку выкраданняў і адвольных арыштаў мінулай улады. Што парушае дзеючыя рэзалюцыі ААН. Павінна быць падсправаздачнасць перад ААН і суверэннымі бакамі. - Народ Дэйр эз-Зор пад лозунгамі рэвалюцыі аднавіў патрабаванні высылкі сілаў мінулай улады ды іранцаў з іхняй тэрыторыі. Мой каментар: значыць, да навастворанай дзяржавы на тамтэйшай тэрыторыі былі рэвалюцыйныя падзеі і сілы, якія чакаюць аднаўлення законных міжнародных ды ўнутраных правоў. А таксама, адпрэчвання дзяржаўнага тэрарызму. - З набліжэннем зімы ў лагеры Зохра (Джарабус, Алепа) патрабуецца замена старых намётаў, якія моцна пашкоджаны надвор'ем. _ Дэманстрацыі ў г.Рас аль-Эйч на мяжы з Турцыяй тых, хто ня хоча чужынцаў на іхняй зямлі. Мой каментар: як ужо пісаў, патрэбная народная дыпламатыя. - РБ ААН прыняла заяву аб пачатку палітычнага працэсу. Мой каментар: Безадказнасць. Унутры краіны няхай водзяць хоць хараводы палітыкаў і "гарантаў", але ў замежжы - безвынікова. Аб тым пішу усе 8 год... сярод абстрэлаў. Пагэтаму спачатку трэба рэзалюцыя аб сканчэнні ўнутраных ваенных дзеянняў. Напраўдзе, калі дэ-факта ня будзе ваенных дзеянняў, можна будзе казаць аб умовах для пачатку палітычных працэсаў, не забываючы аб вызваленні палітвязняў і справядлівасці. Паўтаруся, што паралельны палітычны працэс сябе вычарпаў разам з пасадай спецпрадстаўніка ААН. Патрэбны іншыя падыходы ААН да ўнутраных праблемаў краінаў з павагай да суверэнітэту, міжнародных правоў і абавязальніцтваў. |
02.10.2019
=Сірыя Працяг абстрэлаў поўдня Ідлібу з цяжкай артылерыі. У г.Хан-Шэйхун зьявілася ваенная паліцыя сілаў РФ. Як пішуць, ваенныя сілы РФ выпрабавалі новую крылатую ракету на сірыйскім народзе, выкарыстоўваючы ягоную зямлю як палігон. 30 верасня, у дзень угодкаў пачатку ваеннай інтэрвенцыі сілаў РФ у Сірыю ў 2015 годзе , сірыйская сетка па правах чалавека асудзіла тое ўварваньне, абапіраючыся на статыстыку ахвяраў цывільных і рабурэнняў гарадоў. _ Палестынцы звяртаюцца аб вяртанні ў лагер Ярмук з-за высокага кошту арэнды жылля ў раёнах Дамаску. Арышт доктара і медсёстраў у Думе, якія дапамагалі апазіцыі падчас аблогі з боку мінулай улады і потым "замірыліся". Жыхары ў Дэйр -эз Зор заклікаюць да дэманстрацыяў супраць сірыйская мінулай улады. Тыя, у сваю чаргу, узмоцнілі ваенную прысутнасць у месцах іхняга кантролю. - Каля 500 Студэнтаў і школьнікаў в г. Аль-Сафафі, які знаходзіцца пад кантролем дэм.курдаў, былі пазбаўленыя будынка для навучання, калі ён быў заняты пад мясцовы штаб дэм.курдаў. Дэм.курды распускаюць полк, які сымпатызваў мясцовым жыхарам у Дэйр эз Зор. Дэм.курды працягваюць акцыі па масавым арышце юнакоў у іхнюю армію. У лагуры Хол шэсць жанчынаў былі забітыя дэм.курдамі пасьля дэманстрацыі з патрабаваннямі вызваліць 20 дзяцей ва ўзросце да 9 гадоў пасля іхняга арышту. Жанчыны патрабуюць выканання міжнароднага і гуманітарнага права ААН. У Аль Хасаке дэманстрацыя супраць забароны матацыклаў. -Сілы РФ пачалі разбіраць лагер уцекачоў Рукбан на поўдні Сірыі ля Іярданіі. Мясцовы аддзел ААН актыўна агітуе за выезд з лагеру у бок кантролю мінулай улады. Ваенныя ЗША, база якіх побач, спасылаюцца на будучы выхад з Сірыі і адмаўляюцца мець адказнасць за той лагер. Заступніцтва з боку сірыйскай апазіцыі не чутно. Мой каментар: Увогуле, спецыяльнай міні-версіі ААН для Бліжняга Усходу (ці іншага рэгіёну) няма, не было і ня будзе. |
25.09.2019
=РФ Прадстаўнік ААН пацвердзіў, што мірны пратэст грамадзянаў у Маскве і РФ за свае выбарчыя правы быў падаўлены. Актор, за якога заступалася акторская супольнасьць Масквы з-за несправядліва жорсткага прысуду (3,5 гады за ўдзел у дэманстрацыі), адпушчаны дадому пад хатні арышт. Ён быў брутальна затрыманы ў Маскве і асуджаны за "брутальнасьць" супроць ахоўнікаў правапардку, хаця на відэа бачныя ягоныя мірныя паводзіны пры затрыманні. Мой каментар: Аб адказнасьці праваахоўнікаў за неадэкватную жорсткасьць нічога не паведамляецца, як і аб выпуску астатніх брутальна затрыманых. Іхныя палітычныя пагляды ў дадзеным становішчы ня маюць значэння. На мой погляд, улады павінны даказаць суду законнасьць жорсткіх дзеянняў. Выглядае што, суд дэ-факта прызнаў брутальныя дзеянні праваахоўнікаў незаконнымі - наўмысна створанай псеўда пагрозай, каб апраўдаць жорсткасьць. Тое ж тычыцца допуску судом кандыдата ў дэпутаты на выбары насуперак адмоваў выбаркамаў. =Сірыя Палестынскі цэнтр вяртання ў Лондане і Рабочая група палестынцаў у Сірыі пацьвердзілі падчас слуханняў на 42й сэсіі Савета па правах чалавека ААН, што ў сірыйскіх турмах знаходзяцца 1800 палестынскіх уцекачоў, а 600 загінулі. Кіраўніцтва Сірыйскай кааліцыі рэвалюцыйна-апазіцыйных сілаў правяло шэраг сустрэчаў з Бюро рэгіянальных справаў арабскіх дзяржаваў, Упраўленнем па сувязях Еўрапейсскім Саюзам, з прадстаўнікамі Турцыі і ЗША дзеля ўмацавання сувязяў з урадамі тых краінаў дзеля паляпшэння справаў сірыйцаў, якія там пражываюць. =Кувейт Улады заклікалі да ўвагі на цяжкае гуманітарнае становішча ў Сірыі. =Сірыя Мінулай ўлада арыштавала каля 30 маладзёнаў з ператрусамі ў іхных дамах з-за пратэстных надпісаў на сценах дамоў у г.Забадані. Гэта адзін з гарадоў, дзе адбылося "замірэнне" з удзелам ваенных РФ. Спынена спонсарская падтрымка школаў у раёне Алепа часовага ўрада апазіцыі. У Дэра'я праблема з вяртаннем у свае дамы жыхароў з-за новага рэлігійнага турызму. У Дэраа гуманітарная дапамога ААН. =Беларусь У СМІ ўзгадана аб дзеянні Пастановы Саўміна РБ ад 05.02.2016г. №101 "Аб выплаце ўзнагароды ды іншых выплатаў фізічнай асобе, якая садзейнічае выяўленню карупцыі". =Егіпет На цэнтральнай плошчы Каіра, як і раней, адбыліся пратэсты грамадзянаў супроць палітыкі дзеючага кіраўніцтва. Шмат затрыманых. =Ліван Прадстаўнік Мінабароны паведаміў аб расследванні інцыдэнту з падазронымі дронамі, які адбыўся цалкам на ліванскай тэрыторыі і стаўся прычынай тамтэйшай "самаабароны". Мой каментар: Самаабарона ад унутраных дронаў - унутраная справа Лівана. Аб вышуку тых удзельнікаў Хізбалах, хто незаконна збройна нападаў на тэрыторыю суседняй краіны, не паведамляецца. Тое ж тычыцца аб інцыдэнце з расстрэлам ліванца з боку сірыйскай тэрыторыі. =Сірыя Дэм.курды, як пішуць, робяць спробы да дэмаграфічных зменаў у Хасаке, выцясняючы арабаў з іхніх дамоў. Нібыта, зямля курдаў. Дэманстрацыі ў Дэйр эз Зор супроць мінулай улады ды іранскіх ваенных у раёнах іхняга кантролю на поўначы ад ракі Ефрат. Былі параненыя і памерлыя. Дэманстрацыі на поўначы Сірыі аб прыхільнасьці да ідэяў рэвалюцыі. =ЗША Новы рэйд разам з дэм.курдамі супроць падазроных у сувязях з навастворанай дзяржавай. Мой каментар: Як і раней, лічу патрэбным узгадненне мэтаў з якімсці з суверэнных бакоў і Францыяй. =Францыя Працяг вулічных пратэстаў грамадзянаў, якія незадаволеныя палітыкай дзеючага кіраўніцтва. Больш за сто затрыманых. Пішуць аб міжнародных пасярэдніцкіх ініцыятывах уладаў. Мой каментар: чакалася б выразная міжнародная ды ўнутраная палітыка ў абарону свабоды, роўнасці і братэрства. =Сірыя Працягваюцца дзе-нідзе абстрэлы Ідлібу на поўдні. Працягваюцца варожыя заклікі і рыторыка. Мой каментар: калі будзе ўстойлівае зацішша, тады можна было б пакрысе пераходзіць да палітычных, эканамічных, заканадаўчых пытанняў унутры краіны дзеля яе народа. Найперш, можа, выпуск палітычных затрыманых. Удзел замежных войскаў, як мне падаецца, абмежаваны адсочваннем і падтрыманнем міжнароднага і гуманітарнага правапарадку, у тым ліку дзеяння справядлівасці ААН. =Турцыя Паведамляецца аб 3,5 млн. сірыйскіх уцекачоў пад аховай турэцкай дзяржаўнай мяжы. Плануюць шмат каго перасяліць на тэрыторыю Сірыі ў "бясьпечную зону". Мой каментар: Ці захочуць тыя ўцекачы ехаць у "зону", дзе хранічныя праблемы з бясьпекай? Ці будуць там працоўныя месцы? Ці забудуць яны свае ўласныя сірыйскія дамы? Ці апраўднаныя прымусовыя дэмаграфічныя перасоўванні? Ці ўзгодненыя гэныя планы з мясцовымі і суверэннымі бакамі Сірыі? =Сірыя Жыхары г. Аль-Шадар пратэстуюць супроць дэм.курдаў з-за кепскага стаўлення да людзей і адсутнасці іхняй долі ў здабычы нафты на іхняй зямлі. =Іран Адпушчаны англійскі танкер ды новыя прапановы па ядзерным гешэўце. Мой каментар: Як і раней, не разумею падобных гешэўтаў. Выкананне нормаў ААН аб мірным характары ядзернай праграмы безумоўнае. А эканамічнае супрацоўніцтва вынікае з устойлівых мірных стасункаў. |
18.09.2019
=Сірыя Дэм.курды працягваюць ваенныя аперацыі разам з ЗША па брутальных арыштах цывільных асобаў у вёсках і мястэчках па падазрэньні ў прыхільнасьці да нав.дзяржавы (з-за нелаяльнасьці да дэм.курдаў). Вакольныя цывільныя у паніцы. Дэлегацыя брытанскага парламенту прыехала да дэм.курдаў з мэтай стварэньня трыбуналу супроць нав.дзяржавы і міжнароднага вырашэньня лёсу затрыманых у лагерах прыхільнікаў нав.дзяржавы. Мой каментар: Па-першае, ніякія міжнародныя юрыдычныя акцыі на тэрыторыі якойсьці краіны (Сірыі) немагчымыя без узгадненьня з прадстаўнікамі яе суверэнных бакоў (мін.улады і рэв.-апазіцыйных сілаў), з Францыяй, якая абараняецца ад нав.дзяржавы на тэрыторыі гэнай краіны (Сірыі) «усімі сродкамі», а таксама з камісіяй па расследваньні ваенных злачынстваў у той краіне (Сірыі). Па-другое, міжнародны юрыдычны акцэнт на барацьбе з нав.дзяржавай цягне за сабой вызначэньне «дзяржаўны тэрарызм». Г.зн., адначасна павінна разглядацца адказнасьць прадстаўнікоў дзеючых дзяржаўных адміністрацыяў на тэрыторыі той самае краіны (Сірыі), якія здзейснілі ваенныя злачынствы супроць людзкасьці. Пішуць, што ў Дэйр эз-Зор вайсковыя мін.улады нападаюць на цывільных з мэтай атрымаць грошы, прадстаўляючыся нав.дзяржавай. Бок мін.улады выказаўся за намер атрымаць пад уласны кантроль усю страчаную тэрыторыю краіны, уключна з дэм.курдамі, называючы апошніх «тэрарыстамі», як і ўсіх іншых апанентаў. Пры тым, што ваенны кіраўнік дэм.курдаў неаднаразова выказваўся за мірныя перамовы з мін.уладай. Мой каментар: не разумею, чаму дагэтуль няма рэзалюцыі па лёсе карэннаага насельніцтва ў Сірыі і ягоным праве на самавызначэньне. У Дэраа новыя затрыманьні «замірэнцаў» ды асобныя выпадкі нападаў. =ААН Вярхоўны камісар ААН па справах уцекачоў падзякаваў боку мін. улады за супрацоўніцтва. Што выклікала абурэньне боку кааліцыі рэв.апазіцыйных сілаў. Мой каментар: тое самае, як атрыманьне медалі бокам мін.улады за 10-гадовую супрацу з мінулым Генсекам ААН. Нягледзячы на ахвяры, выгнанцаў і разбурэньне. Урэшце, камісар ААН па справах уцекачоў павінен несьці адказнасьць за бясьпеку і базавыя правы перамешчаных уцекачоў на поўдні ды поўначы Сірыі. І садзейнічаць іхняму вяртаньню ва ўласныя дамы з выкананьнем правоў і нормаў ААН. У тым ліку, абараняць уцекачоў у выпадку іхняга арышту і судовага перасьледу. Сьледчая камісія ААН па Сірыі заявіла, што бамбаваньні кааліцыі ЗША, якая абараняе Францыю ад нав.дзяржавы «усімі сродкамі», а таксама ВКС РФ і сірыйскай мін.улады можна разглядаць як ваенныя злачынствы. Кіраўнік гуманітарнай місіі ААН у Сірыі ў чарговы раз запытаўся растлумачэньня, чаму пад кантролем ВКС РФ выкарыстоўваліся ў ваенных мэтах каардынаты медычных цэнтраў у Ідлібе, якія знаходзяцца пад аховай ААН і дзеля гэтага наўмысна прадастаўленыя "усім бакам". Аб адказе не паведамляецца. У Ідліб цераз Турцыю адпраўлена гуманітарная дапамога ААН. =Сірыя Ідліб на поўдні перыядычна знаходзіцца пад абстрэламі і бамбаваньнямі. Спалены лагер уцекачоў на поўдні Ідлібу. Прадстаўнікі сірыйскай кааліцыі рэв. і апазіцыйных сілаў сутрэліся з мясцовымі прадстаўнікамі г.Антакія, дзе знаходзяцца каля 400 тыс. уцекачоў. Працягваюцца дэманстрацыі ў Сірыі аб працягу рэвалюцыі. =ЗША Пентагон адправіў у Сірыю дадаткова 150 вайсковых. Таксама, усталяваў прэмію за паведамленьне аб месцазнаходжаньні чатырох асобных тэрарыстаў у Ідлібе. Мой каментар: як пісаў штораз, для гэных мэтаў трэба зыходзіць з актуальнасьці небясьпекі для цывільных і пытацца найперш аб садзейнічаньні ў мясцовых і суверэнных уладаў. Каб абарона замежных цывільных (ЗША і Францыі) "усімі сродкамі" не чынілася за кошт небясьпекі ўнутраных грамадзянаў (сірыйцаў). Што тычыцца адпраўкі дадатковых войскаў, дык палітычную адказнасьць за іхныя дзеяньні (уключна з нараканьнямі Сьледчай камісіі ААН аб ваенных злачынствах у Сірыі) працягвае несьці Францыя. Аб узгадненьні з якой нічога не паведамляецца. =Ліван Прачытаў, што падчас ракетнага абстрэлу Хізбалы па Ізраілю з тэрыторыі Лівана быў «адключаны» кантроль памяжоўнай тэрыторыі «блакітных касак» ААН. Аб расследваньні мясцовага кіраўніцтва «блакітных касак» ААН тога факту не паведамляецца. =РФ Пасьля шэрагу паразаў дзеючай улады на мясцовых выбарах яна на федэральным узроўні імкнецца ўтрымаць уладу цераз федэральны «адміністрацыйны рэсурс» - працягваецца перасьлед дэманстрантаў за абарону выбарчых правоў і рэгіянальных філіяў фонду па барацьбе з карупцыяй. Мой каментар: Наводзіць на думку аб абароне федэральнай адміністрацыяй мясцовай карупцыі. Найбольш трапна, з майго гледзішча, становішча вызначылі амерыканскія бураты, якія заступіліся за брутальна арыштаваных мірных дэманстрантаў ва Ўлан-Удэ ў абарону выбарчых правоў: «Мы дошли до крайней точки, когда мирных людей разгоняют как последних бандитов бандитскими методами»,- tayga.info . =Егіпет Дзеючы кіраўнік, які абраны безальтэрнатыўна з падачы арміі замест законна абранага ды памерлага ў турме, на сустрэчы са студэнтамі выказаўся ў тым сэнсе, што «тэрарызм разбурае краіну, армія невінаватая». Аб адзінстве арміі і народа ён не паведаміў. =Беларусь Адбыліся вучэньні беларускіх ваенных на тэрыторыі РФ. Як тое адпавядае канстытуцыйнаму імкненьню Беларусі да нейтралітэту, не паведамляецца. |
11.09.2019
=Сірыя У Хан-Шэйхуне забіта жанчына, якая не дазволіла рабаваць яе дом ваенным з боку мінулай улады. Там жа зроблена фотка, дзе па вуліцы едзе грузавік, нагружаны халадзільнікамі. Пішуць, што рабуюць дамы ўцекачоў. Як пішуць актывісты, гледзячы на падзеі, «правілы ААН кажуць, што тыя, хто абараняе ваенных злачынцаў, аднолькава адказныя з тымі, хто іх учыняе». Мой каментар: калі так, дык перашкода міжнароднаму правасуддзю ў РБ ААН з боку дзеючых дэлегацыяў РФ і Кітаю таксама зьяўляецца ваенным злачынствам. Упаўнаважаны ААН па правах чалавека абвінаваціў бок мінулай улады ў гібелі 1031 асобы грамадзянскага насельніцтва ў Ідліб і Хаме. Мед. персанал у Аль-Атарэб ля Алепа прыпыніў працу ў знак пратэсту супраць нападу ваенных на лекара. Гэны факт - адсутнасьць павагі да мед.персаналу і парушэньне санітарных нормаў бальніцы. Прадстаўнікі Рахінг’я з М’янмы і Нацыянальная кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сілаў Сірыі правялі сустрэчу, на якой падкрэсьлілі, што спыненьне хваляў уцекачоў спалучана з цьвёрдай міжнароднай пазіцыяй па рэалізацыі міжнародных рэзалюцяў. Мой каментар: ня трэба забываць, што на дэманстрацыях у Ідлібе людзі патрабавалі адмовіцца ад тых міжнародных пагадненьняў, якія далёкія ад меркаваньняў сірыйскай вуліцы. Адбыліся дэманстрацыі, якія падкрэсьлілі працяг рэвалюцыйнага руху і дасыл яснага паведамленьня да міравой супольнасьці аб усіх пакутах мірнага насельніцтва на тэрыторыі паўночнай Сірыі ад бамбаваньняў, забойстваў і перамяшчэньняў. Каманды каардынаараў заклікалі аб дапамозе перамешчаным перад зімой. Каля мільёну сірыйцаў пражываюць у 1150 лагерах на поўначы краіны. Ваенная кампанія на поўначы (супраць Ідлібу і Хама) з 02.02.2019 па 30.08.2019 прывяла да гібелі 1371 асобы сярод мірнага насельніцтва (231 дзіця, перамешчаных 966140). Зьнішчана інфраструктуры, якая ацэньваецца калі 3 млрд. 200 млн. $. Мінулай улада захапіла гарады Хан-Шэйхун, Аль-Таманіс, в.Аль-Хбейт, зьдзейснена аблога турэцкага ваеннага пункту ля г.Морк. У лагер Рукбан зайшла гуманітарная дапамога ААН. Мясцовая ААН, як пішуць, працягвае агітаваць за выезд, замест узмацненьня стабільнасьці безумоўных даставак, як пакладзена паводле рэзалюццыям РБ ААН. Аднабокасьць. - Жыхары в. Аль-Шададзі пад кантролем дэм.курдаў знайшлі целы 2-х дзяўчат, у якіх выкрадзеныя органы (вочы, сэрца, печань, ныркі). Як пішуць, шосты выпалак. Мой каментар: не разумею, чаму няма вышуку злачынцаў, чаму ваенныя з боку міжнародных сілаў, якія абараняюць Францыю ад навастворанай дзяржавы, не абараняюць тых дзяўчат ды іхныя семьі. Падчас дэсантнайц аперацыі ЗША і дэм.курдаў загінуў малец, арыштаваны 3 грамадзянскія асобы. Радыёстанцыя kurdistan24 адноўлена. ЗША заклікалі Еўропу прыняць яе затрыманых грамадзянаў, якіх ахоўваюць дэм.курды як ваеннапалонных нав.дзяржавы. Іначай, іх выпусьцяць. Мой каментар: Палітычная адказнасьць за лёс ваеннапалонных нав. дзяржавы, як вынікае з рэзалюцыі РБ ААН, ляжыць на Францыі, якая ад іх абараняецца ў Сірыі. Выпуск ваеннапалонных азначае адсутнасьць пагрозы і патрэбы дзенасьці рэзалюцыі. ЗША трэба кансультавацца з Францыяй. Жыхары в.47 ля Хасакі правялі дэманстрацыю супраць дэм.курдаў, перакрыўшы дарогу на Дэйр эль Зур з-за палітыкі расізму ў дачыненьні да іх. - Як пішуць праваабаронцы, 61% разбурэньня культавых будынкаў хрысьціянаў зроблена бокам мінулай улады. у Дэраа недахоп газу і электрычнасьці. У Дамаску прайшла канферэнцыя «Third International Trade Union Forum for solidarity with the Workers and People of Syria aganst the economic blockade, imperialist interventions», etc. =Іран Паведамлена аб павелічэньні ўзбагачэньня ўрану. МАГАТЭ супраць. Мой каментар: Г.зн., іранская ядзерная праграма ня будзе мірная, паводле патрабаваньняў МАГАТЭ. Калі так, дык вяртацца да гешэўту 2013-2015 году, як хоча ЕўраЗьвяз, ужо немагчыма без уліку ваеннага характару ядзернай праграмы Ірана, што пярэчыць нормам ААН. Дарэчы, тое было відно адразу. Чаму не ўлічана, ня ведаю. Іранскі танкер, арыштаваны Вялікабрытаніяй ды адпушчаны ўладамі Гібралтару пад абяцаньне ня кіравацца ў Сірыю, зайшоў у сірыйскі порт. ЗША кажуць аб недаверы да ўладаў Ірану. Мой каментар: выглядае, што хлусьня робіцца адзнакай дзеючых міжнародных палітыкаў (ня толькі іранскіх), якая не перашкаджае ім удзельнічаць найдалей у форумах пад эгідай ААН ды іншых рэгіянальных. А чаму? =Ган Конг (Вялікабрытанія - Кітай) Урад адклікаў разгляд закону аб экстрадыцях. Пратэсты працягнуліся, бо ня ўсе іхныя патрабаваньні выкананыя: - зьняцьце скандальнага законапраекту, - вызваленьне затрыманых, - расследваньне жорсткасьці паліцыі, - адмена вызначэньня «беспарадкі» для мітынгаў, - права самастойна абіраць ўласных дзяржаўных лідараў. =Украіна Адмена недатыкальнасьці дэпутатаў парламенту. =Ліван арышт і суд над сірыйцам, які абвінавачаны ў ваенных злачынствах. Мой каментар: калі арыштоўваюць уцекача, дык ён павінен мець нейкі статус абароны ад ААН. Вядома, не апраўдваючы злачынства, калі яно было. Але маючы афіцыйнае тлумачэньне іншага суверэннага боку канфлікту. аб вышуку і арышце ўладамі прадстаўнікоў Хізбалы, зрабіўшых напад на Ізраіль з тэрыторыі Лівана, не паведамляецца. =Францыя новыя выступленьні «жоўтых камізэлек». Арыштаваны 89 асобаў. =РФ Выбары вызначылі агульны кірунак вяртаньня прыхільнасьці выбаршчыкаў да дэмакратычных прынцыпаў. Наколькі ўплывова, невядома. Насуперак чаканьням, працягваецца перасьлед мітынгоўцаў у Маскве і ва Ўлан-Удэ, Башкірыя. Вярхоўны камісар ААН па правах асобы заклікала расследваць празьмернае выкарыстаньне сілы паліцыяй у Маскве сёлета. Мой каментар: калі так, дык трэба пачынаць з праверкі правамоцнасьці дзеяньняў мэра, які кваліфікаваў мірныя пратэсты як «беспарадкі». Даючы тым дазвол на неадэкватныя дзеяньні ўстановаў правапарадку. А, улічваючы апублікаваныя дадзененыя аб карупцыі, паўстае падазрэньне аб ягонай абароне карупцыянераў ад дэпутацкага кантролю. Што тычыцца выбараў, дык патрэбна праверка дзейнасьці выбаркамаў і правядзеньне нармальных выбараў, якія адпавядаюць нормам ня толькі СНД, але й у тым ліку нормам ААН. =Турцыя Працягваюцца намаганьні па стварэньні «бясьпечнай зоны» на поўначы Сірыі, куды плануецца засяліць мільён сірыйскіх уцекачоў. Мой каментар: незразумела, чаму не плануецца, каб тыя ўцекачы бясьпечна і паўнапраўна вараціліся ў свае дамы па ўсёй Сірыі з улікам міжнароднай справядлівасьці? =Ізраіль Улады папярэдзілі бок сірыйскай мінулай улады аб непажаданасьці таго, каб на яе тэрыторыі прысутнічалі ваенныя праіранскіх сілаў. Мой каментар: патрэбна адмена дзеяньня вета дзеючай дэлегацыі РФ у РБ ААН на асуджэньне гвалту мін.улады над грамадзкімі пратэстамі нібыта з-за таго, што «аніякай шкоды для рэгіянальнай бясьпекі ад празьмернага гвалту мінулай улады няма». |
04.09.2019
=РФ Набліжаюцца выбары на гэтым тыдні. Вядомы кінарэжысер зьняўся з выбараў у С.Пб. па прычыне недаверу да выбарчых вынікаў (шулерства). Сенатар з Рэспублікі Бурація, якія працаваў у сістэме АМАП, быў кандыдатам у губернатары і ня быў зарэгістраваны з-за працэдурных складанасьцяў у зборы подпісаў, назваў неадэкватнымі і непрафесійнымі дзеяньні сілавых структураў падчас грамадзкага незадаволеньня ў Маскве ад нерэгістрацыі кандыдытаў у дэпутаты. Людзей трэба паважаць, калі яны мірныя, і ставіцца адэкватна - ягонае меркаваньне. Першы кіраўнік пасьлясавецкага урада РФ ў 90-х і заснавальнік палітычнай партыі, які цяпер у апазіцыі дзеючым уладам, сказаў: «Людзі бачаць, што выбары фальсіфікуюцца. Прычым, вельмі даўно і сістэматычна». Адна з лідараў апазіцыйных выступаў у Маскве падкрэсьліла, што: «Мы, масквічы, не адступім. Мы хочам выкананьня нашых правоў». Дэманстранты патрабавалі вызваленьня затрыманых. З боку апазіцыі прасоўваецца прапанова аб «разумным галасаваньні», калі на іхным сайце па ўласным адрасе грамадзяніну можна знайсці кандыдата, за якога трэба прагаласаваць, каб перамагчы дзеючую ўладу.
Мой каментар: =Ліван Міліціыя «Хібалах» атакавала Ізраільскую тэрыторыю з боку Лівана. Інцыдэнт быў, як пішуць, 15 хвілінаў, без ахвяраў. Праваабаронцы Amnesty International нагадалі аб парушэньні ўладаў міжнароднага і гуманітарнага права пры высыльцы сірыйскіх уцекачоў прымусова на тэрыторыю сірыйскай мінулай улады.
Мой каментар: Кантроль Ізраіля за раззбраеньнем Хізбалах законны. =Іран Абгастрэньне на глебе «мірнай атамнай праграмы Ірана» і адпаведнага гешэўта 2013. МАГАТЭ непакоіцца. Заявы аб Ліване супраць Ізраіля. Заявы аб Сірыі і «стабільнасьці». Таксама, аб супрацоўніцтве з ААН.
Мой каментар: Заявы супраць існаваньня іншай дзяржавы супярэчаць міжнароднаму праву. «Стабільнасьць» ня можа быць людской пустэчай і разбурэньнем. А таксама, бязьмерным зыходам цывільных. Але іхным ўстойлівым разьвіцьцём, як тога кіруецца праграма ГА ААН. =Францыя Высілкі дзеючай улады ў напрамку Ірана мне падаюцца нязграбнымі. Апасьля іх у Сірыі назіраецца ўстойлівае абгастрэньне, як і ў 2013 годзе (разбурэньне паловы краіны «усімі сродкамі», ахвяры і перасьлед па рэлігійнай прыкмеце). Патрэбны іншыя міжнародныя механізмы на падставе міжнароднага права. Прыкладам, 7 раздзела Статуту ААН. =ЗША Адбыўся напад са стралянінай на жыхароў у Тэхасе. Загінула 5, паранена 21 асоба.
Мой каментар: Пентагон пацьвердзіў удар па «тэрарыстах» у Ідлібе.
Мой каментар: =Кітай Пратэст на заўвагі G7 па Ган-Конгу. Пратэст на санкцыі ЗША.
Мой каментар: =Сірыя Чарговае «замірэньне» ў Ідлібе. Пішуць, што назваць тое перамір’ем не выпадае, паколькі не «абодва бакі» маюць доступ да авіяцыі. За адзін дзень было зарэгістравана 1474 сям’і цывільных, якія ўцякалі з горада Маарат аль Нуман ад пагрозы наступу мінулай улады.
Мой каментар: Хан Шэйхун - фотка пустога гораду і разбураных дамоў. Масавы пратэст сірыйскіх уцекачоў на памяжоўным пераходзе ў Турцыю. Яны патрабуюць або абароны ад ваеннага наступу мінулай улады, або пераходу мяжы. Іх не пускаюць.
Мой каментар: Праваабаронцы Amnesty International заклікалі да дзеяньняў па падтрымцы семьяў зьніклых у турмах мін.улады. Яшчэ авія напад на мед.установу ў г.Аль Зорба. Рукбан лагер уцекачоў ля Іярданскай мяжы фактычна знаходзіцца ў аблозе і галадуе. Гуманітарная дастаўка не адбываецца. Людзі хочуць увагі і абароны. Але ня хочуць вяртацца да мінулай улады.
Мой каментар: Дэманстрацыі супраць наступу мінулай улады і урада выратаваньня ў Ідлібе, які ня можа абараніць цывільных. Пішуць што ад удару ЗША па Ідлібе апроч ваенных, загінулі дзеці.
Мой каментар: У лагеры Хол пішуць аб выкраданьнях дзецяў цераз наркоз і пры спрыяньні службовых асобаў, кіруючых лагерам.
Мой каментар: Савет арабскіх плямёнаў заклікаў спыніць парушэньні супраць арабаў ад дэм.курдаў: арышты маладзёнаў у курдскую армію, неаднаразовыя напады на жанчынаў на прапускным пункце перад сямьёй. «Дзеяньні PYD нагадваюць нам толькі дзеяньні рэжыму мінулай улады, які арыштоўвае і катуе мірных грамадзянаў». Забаронена дэм.курдамі радыёстанцыя Kurdistan24 «з-за абразаў». =Турцыя Паведамляюць аб 450000 сірыйскіх дзецяў у Турцыі. Паведамляюць аб новых «міжсабойчыках» з РФ ды Іранам.
Мой каментар: |
28.08.2019
=Ган-Конг Пішуць, што ўлады ўпершыню выкарысталі баявую зброю для разгону дэманстрантаў. Аб ахвярах ня пішуць. Дэманстранты сталі ліквідоўваць вулічную апаратуру на слупах, якая сочыць за дэманстрантамі. Мой каментар: баявая зброя - крок да «тыбетызацыі» Гон-Конгу. =РФ Сібірскія вучоныя запатрабавалі спыніць крымінальныя справы аб «непарадках» у Маскве. Бо прычына непарадкаў - іх справакавала дзеючая маскоўская ўлада. Краснаярск - выступ мясцовых жыхароў супраць губернатара, які, як пішуць, ім ілгаў аб кантроле над пажарамі ў Тайге. Хаця смог жыхарам надакучыў. У Іркутску і Якутску падобнае. Людзі скардзяцца, што ўлады ня могуць кіраваць Сібір’ю. У Інгушэціі распачалі крымінальную справу на 13 паліцыянтаў, якія адмовіліся разганяць грамадзкі пратэст жыхароў. Цэнтральныя ўлады рэкламуюць набор паліцыянтаў і снайпераў у рэгіёнах для разгону нязгодных дэманстрантаў у Маскве. Вярхоўны Суд РФ адмовіў часцы кандыдатаў у дэпутаты па г.Масква ў іх скаргах на выбаркамы за нерэгістрацыю. Масавае звальненьне хірургаў у Ніжнім Тагіле. Яны пратэстуюць супраць пагаршэньня ўмоваў для іх працы. Міністар аховы здароўя РФ «разбіраецца». Мой каментар: Вырак ВС РФ - падстава для звароту ў КС РФ. Ці законныя правілы, ствараючыя ўмовы для маніпуляцыяў чыноўнікаў пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпісаў і адпаведную нестабільнасьць у грамадстве? =Сірыя Узгадвалі аб хім. нападзе ў Гуце ў 2013г., калі загінула 1444 асобаў. ЗША пацьвердзілі намер спыняць магчымыя хім.напады ў Сірыі і пакараць адказных за мінулыя. у Дэраа, які цяпер пад кантролем мін.улады, узгадвалі 3-х пакутнікаў, якія загінулі ў 2014г. пры абароне ад мін.улады. Іх перапахавалі. Арыштаваны дасьледчык і літаратар Ракана Аль-Сафадзі на адным з прапускных пунктаў ля Дамаску. Як пішуць, такім чынам мін.улада перасьледуе актывістаў і гуманітарных работнікаў на падкантрольных тэрыторыях. Лёс сотняў тысячаў, як пішуць, затрыманых невядомы. Мой каментар: Абавязак выкананьня міжнароднага і гуманітарнага права на тэрыторыях, якія ўзятыя пад кантроль з удзелам ваеннай сілы замежнікаў ляжыць на дзеючых уладах гэных замежнікаў. Прычым, для іх міжнароднае права вышэй за мясцовае. Застаецца толькі пытаньне аб адказнасьці дзеючых ўладцаў замежнікаў перад іхнымі выбаршчыкамі за сістэматычнае парушэньне міжнароднага і гуманітарнага права. У выніку авія-нападу ВКС РФ два ахоўнікі бальніцы ў вёсцы Гудза ў Ідлібе завалены ашчэпкамі будынку. Каманды грамадзянскай абароны спрабуюць іх выратаваць, але перашкаджае паўторны працяг авія нападаў. Працяг авія нападаў у Ідлібе. Пад іхным прыкрыцьцем, ваенныя групы мін.улады з Іраку, Аўганістану , Лівану, Ірану ды РФ увайшлі ў гарады на поўдні Ідлібу. Прычым, ваенныя «кропкі назіраньня» Турцыі за «дээскалацыяй» засталіся некранутымі, але абыходжанымі. У раёне Маарэт аль-Нуман зьнішчаны да сямі мячэцяў авія-нападамі з боку мін.улады і ВКС РФ. У выніку наступу мін.улады ўцекачы па 3 разы, ці нават 10-ці кратныя, знаходзяцца на паветры ў палявых умовах. Іхні будучы лёс застаецца нявызначаным. Канадскі МЗС асудзіў напады на цывільных і ваенных Турцыі. Генсек ААН выказаў сур’ёзную занепакоенасьць з прычыны працягу эскалацыі на паўднёвым захадзе Сірыі і магчымым паглыбленьні ваенных дзеяньняў унутры Ідлібу. Тое можа выклікаць новую хвалю пакутаў уцекачоў. Ён нагадаў аб Мемарандуме верасьня 2018г. і Рэзалюцыі 2251 ад 2015 г. Дэманстранты ў г. аль-Баб (Алепа) асудзілі наступ на раёны Ідліб і Хама з боку мін.улады. Яны заклікалі ад адмовы ад міжнародных пагадненьняў, якія далёкія да мераваньняў вуліцы Сірыі. Яны хочуць дзяржавы свабоды, годнасьці, справядлівасьці і адмовы ад мін.улады. Урад выратаваньня ў Ідлібе прапыніў сувязь ад фірмаў пад ліцэнзіяй мінулай улады. Правааборнцы паведамілі аб арыштаваных 1946 асобаў (23 дзецяў і 59 жанчынаў) ва ўрадзе выратаваньня ў Ідлібе. Нямецкі ўрад паведаміў аб падтрымцы сёлета гуманітарным патрэбам Ідлібу на 53,4 млн. еўра. Адзначана, што шкода ад ваеннага нападу з боку мін.улады сталася ў 4 машыны хуткай дапамогі і 12 цэнтраў грамадзянскай абароны «Белых касак». Мой каментар: Вялікая колькасьць уцекачоў па палітычнай прыкмеце (адмова ад мін.улады пад эгідай РФ) - доказ фальшывасьці іх абвінавачаньняў у тэрарызме. Выкарыстаньне сілы дзеля палітычных мэтаў забаронена Статутам ААН. Тое, што адбываецца - міжнародны валюнтарызм, спекуляцыя на барацьбе з тэрарызмам ды бясконцы генацыд цывільных па палітычнай прыкмеце з боку мін.улады. Патрэбна міжнароднае прызнаньне патрэбы справядлівасьці, палітычнай абароны, спыненьня пакутаў уцекачоў, адказнасьць за прыгнёт і масавыя злачынства. _ Вялікабрытанія накіравала дэлегацыю для збліжэньня дэм.курдаў і курдаў апазіцыі. Дэм.курды разагналі дэманстрацыю ў в. Таль Даб Рас эль-Айн ля Хасака супраць неправамоцных арыштаў паруля. Ваенны лідар дэм.курдаў заклікаў мін.уладу да перамоваў на нарадзе ў Хасаке «Ад перамогі на тэрарызмам да асноў стабільнасьці». Мэр акругі Сінджар - пункт язідаў у Іраку - заступіўся за жанчынаў язідаў у лагеры Хол. Міліцыя дэм.курадаў працягвае прымусова ўтрымліваць дзецяў у ваенных лагерах. Бацька мальца, які ўцёк адтуль і быў схоплены, зьвярнуўся да міжнародных арганізацыяў, каб мальца адпусьцілі вучыцца ў школу. _ Пішуць, што Іран прадаў нафту з судна, якая была прызначана ў Сірыю. Куды - невядома. Адбыліся авія-напады на пра-іранскія мэты ля Дамаску і ля іракскай мяжы. Amnesty International заклікаў ліванскія ўлады спыніць прымусовую дэпартацыю сірыйскіх уцекачоў у Сірыю. Бо на падкантрольнай тэрыторыі мін.улада не дазваляе ўезд незалежных групаў маніторынгу, уключна са сьледчай камісіяй ААН. Што перашкаджае вызначэньню высновы аб бясьпецы рэпатрыянтаў. А значыць, парушае абавязацельства перад ААН з боку Лівана. Мой каментар: 28.08.2013: |
21.08.2019
=Сірыя Працягваецца практыка авія-нападаў мін.улады на пункты мед.дапамогі і паўторныя ўдары па службоўцах грамадзкай абароны на поўдні Ідлібу. Яшчэ авія-ўдар у Ідлібе па машыне хуткай дапамогі. Загінулі вадзіцель і фельдшар. У вёсцы Дэйр аль Шары пасьля бамбардаваньняў адбыўся авія-напад у пажарную машыну грамадзкай абароны «белыя каскі» з г.Маарат. Фракцыі збілі самалёт мін.улады і захапілі пілота. Разбамбардана вёска Хас у Ідлібе, дзе месьцяцца ўцекачы. Францыя асудзіла і хоча спыніць гвалт. Як паведамілі, толькі за 11-14 жніўня Хан Шэйхун пакінулі 92111 чал. (14216 сем’яў). Яны знаходзяцца на дарогах пад адкрытым небам. У заяве старшыняў Грамадзкага савету раёна і гораду Хан Шэйхун гаворыцца, што міжнародная супольнасьць не змагла паклапаціцца аб спыненьні злачынстваў, якія дзейсьцніць мін.улада і дзеючая ўлада РФ. Падкрысьлена, што ў горадзе няма было прысутнасьці якога ваеннага апалчэньня. Нагадана аб хімічным нападзе з боку мін.улады 4 красавіка 2017 г. Аб’яўлена аб ваенным падмацаваньні ў Ідлібе з боку часовага ўраду апазіцыйна-рэвалюцыйных сілаў. Як пішуць, фракцыі ўрада выратаваньня і часовага ўрада пакінулі поўдзень Ідлібу і г.Хан Шэйхун па гуманітарных прычынах. Абстрэлена ваенная калона Турцыі, якая кіравалася ў кропку назіраньня на поўжні Ідлібу Морк. Адбылася афіцыйная сірыйска-турэцкая нарада аб далейшым ваенным лёсе Ідлібу і перамешчаных цывільных, якія згрувашчаныя па палітычнай прыкмеце адмовы ад мін.улады. На маю думку, як пісаў раней, лёс сірыйцаў у іхніх руках і галавах, а памежныя праблемы з Турцыяй - дзьвюхбаковы клопат з улікам масавага характару рэакцыі грамадзянаў на ваенную эскалацыю і пагрозу іх жыцьцю і правам на тэрыторыі іх краіны. А таксама, з улікам дзеяньня міжнароднага і гуманітарнага права, рэзалюцыяў ААН. _ ЕўраСаюз выдаткаваў 8млн. еўра для падтрымкі Сусветнай харчовай праграмы ААН (WFP). Мясцовыя прадстаўнікі ААН правялі сустрэчу з прадстаўнікамі лагеру Рукбан ля Іярданскай мяжы на тэрыторыі мін.улады побач з лагерам. Прадстаўнік ЗША у Сірыі, як пішуць, кажа аб пагаршэньні становішча ўцекачоў «з-за санкцыяў ЗША супраць мін.улады». Мой каментар: Прэс-сакратар Генсека ААН асудзіў напад на турэцкую калону ў Ідлібе, якая рушыла да кропкі Морк, ўжо аточанай мін.уладай. «Гвалт у Ідлібе ня толькі гуманітарны крызіс, але і пагроза рэгіянальнай бясьпецы». _ У Дэраа арышты гр.актывістаў і дэманстрацыі супраць мін.улады. У Дэраа арышт былога фельдчара «Белых касак». _ Кіраўніцтва ваенна-рэвалюцыйных сілаў Ірана фактычна абвергла заявы аб «мірным» характары Хізбалы ў Ліване - «досьвед у Сірыі дазволіць зьнішчыць Ізраіль». Іран выказаў трывогу з нагоды дамоўленасьці ЗША і Турцыі аб мяжы з курдамі. Прагучалі спасылкі на суверэнітэт Сірыі, дзьвюхбаковыя пагадненьні, нежаданьне ўплыву іншых замежных краінаў. Гібралтар вызваліў танкер з іранскай нафтай для Сірыі, нягледзячы на пярэчаньні ЗША. Іран перайменаваў судна, замяніў экіпаж і прыналежнасць краіны. Цяпер нафтавы танкер кіруецца да Грэцыі. Па ўмове Гібралтару нафта не павінна трапіць у Сірыю. Мой каментар: _ Дэм.курды забілі мірнага чалавека, калі той заступіўся за братоў, якіх арыштоўвалі ў суседнім доме. Група з 20 чаллавекаў напала на сямью ў вёсцы ля Табкі ў раёне Ракка і расстраляла 7 грамадзянаў, якія абараняліся. Былі скрадзены авечкі, 2 машыны і маёмасьць. У Камышлове адбылася дэманстрацыя партыі «Сірыйкі Саюз» з патрабаваньнем раскрыць лёс іхнага лідара, які быў арыштаваны мін.уладай 12 жніўня 2013 г. У раёне Ракка пачаліся арышты грамадзкіх актывістаў (Ахмад Альгашлум і Хасан Катабл). Прайшла авія-акцыя ЗША па арышту 1 чал. з Іраку. У вёсцы пакінулі ў ягоным доме двое дзецяў, адзін з якіх нованарорджаны. Старшыня курдскай нацыянальнай партыі выказаўся супраць дамоўленасьцяў ЗША і Турцыі. У суботу арабскія плямёны мелі правесьці канферэнцыю ў г.Камышлоў аб бясьпечнай зоне пад кантролем ЗША і Турцыі. =РФ Пішуць, што толькі адзін з адпрэчаных кандыдатаў у дэпутаты г.Масквы дамогся, каб яго зарэгістравалі. Так вырашыў суд. У той жа час, аб адказнасьці чыноўнікаў выбаркамаў за масавую перашкоду ў здзяйснені выбарчых правоў грамадзянаў па палітычнай прыкмеце не паведамляецца. Пагэтаму выбары і перспектывы маскоўскай ўлады, на мой конт, застаюцца сумніўнымі. Як да іх чынна ставіцца - асабістая, групавая ці масавая справа грамадзянаў РФ. Мне падалася цікавай ідэя мірнага "разумнага галасаваньня" апазіцыі. Але тое вымагае пэўнай падрыхтоўкі і спагады выбаршчыкаў ды кантролю за галасаваньнем. =Кітай Адказнасьць за пратэсты ў Ган-Конгу ўскладзены на Захад. На маю думку, там рух на аднаўленьне незалежнасьці. Адказнасьць уладаў Кітаю і Вялікабрытаніі за падтрыманьне формулы «адна краіна - дзьве сістэмы» паводле дамовы аб перадачы Ган-Конгу да Кітаю, відавочныя. Трэба дадаць, што з падобнымі праявамі цяпер спатыкаюцца краіны даволі часта. =Францыя Адбыліся сьвяткаваньні з нагоды 250-годзя нараджэньня Напалеона Банапарта ў ягоным родным горадзе Аяча ў Корсіцы. Тамтэйшыя ўлады злучаюць тое з рухам да незалежнасьці Корсікі. |
07.08.2019
=Вялікабрытанія МЗС асудзіла ваенную эскалацыю на поўначы Сірыі (у Ідлібе і Хаме). =Ліван Мясцовыя бізнесмены, як пішуць, пастаўляюць іранскую нафту ў Сірыю. Гэныя пастаўкі адбываюцца шляхам ценявых кірункаў у абыход санкцыям ЗША. Сумнавядомы прадстаўнік МЗС казаў аб «мірным» характары Хізбалы ў Ліване.
Мой каментар: Пры пасярэдніцтве службы бясьпекі вызвалены грамадзянін Канады з сірыйскай турмы. =Іярданія Пішуць, што ААН абвесьціла аб звароце колькіх тысячаў цывільных уцекачоў у Сірыю. На ўзроўні МЗС адбыўся выбрык, ініцыяваны з боку мінулай улады. =Ірак Пішуць, што набор ваенных дабрахотнікаў адбываецца без пярэчаньняў афіцыйнага ураду. Прадстаўнік ураду адхіліў зварот прадстаўніцы ААН па адвольных расстрэлах аб разглядзе расстрэльных справаў французскіх грамадзянаў, якія былі на баку навастворанай дзяржавы. Яны былі арыштаваныя ў Сірыі і перададзеныя ў Ірак, пасьля адмовы ад іх французскіх уладаў. Іх судзілі разам з іншымі аднолькава. Хаця масавых расстрэлаў яшчэ не было.
Мой каментар: =Турцыя Абвешчана аб стварэньні сумеснага з ЗША ваеннага цэнтру на поўначы Сірыі. Будуецца аэрадром ды іншыя прыстасавньні. Пішуць аб праблемах сірыйскіх уцекачоў, якія апынуліся пад ціскам дэпартацыі ў небясьпечныя для іх раёны Сірыі.
Мой каментар: Уцекачы без дакументаў - вынік пашпартнага хаосу, які павінен быць пад кантролем дэ-факта якогасьці з суверэнных бакоў сірыйскіх урадаў, прысутных у Турцыі. =Сірыя 700 семьяў выйшлі з Рукбан лагеру на поўдні ля Іярданскай мяжы ў бок мінулай улады. Дзейнічае забарона з боку мінулай улады на дастаўку гуманітарнай дапамогі ААН і ўласныя высокія кошты для жыцьцёвых патрэбаў. Ваенныя ЗША, пад аховай якіх знаходзіцца лагкр, гуманітарную дапамогу ня робяць. Хаця тое прадугледжана міжнародным гуманітарным правам. Сірыйскі цэнтр справядлівасьці і адказнасьці зьвярнуў увагу на дакументы, якія датычныя да спосабаў разьмеркаваньня міжнароднай гуманітарнай дапамогі пад эгідай ААН у Сірыі. Яны гавораць аб мэтанакіраваных абмежаваньнях гуманітарнай дапамогі ААН па палітычнай прыкмеце з боку мінулай ўлады. Таксама, звернута ўвага на ўнутраны закон мінулай улады ад 2013 года аб тэрарызме і закон ад 2014 года аб забароне медычнай дапамогі на непадкантрольных тэрыторыях. Мой каментар: Мне падаецца, што галасаваньне ў РБ ААН павінна адбывацца без дэманстрацыйна зацікаўленага боку рэгіянальнага ўзрушэньня і эскалацыі - дэлегацыі дзеючага кіраўніцтва РФ - як тое прадугледжана Статутам ААН. Рабочая група палестынцаў у Сірыі у 17-м дакладзе вызначыла 3987 ахвяраў сярод уцекачоў з часу народнага руху ў Сірыі 2011-2019 году. Падкрэсьлена, што не гавораць аб адказных, хаця статыстыка на іх ясна паказуе. Выказана патрэба вызначэньня адказных у Міжнародным крымінальным судзе за ваенныя злачынствы і парушэньні супраць людскасьці.Працягваецца абстрэл правінцыі Ідліб і Хама, дзе засяроджаны ўцекачы паводле палітычнай прыкметы. У апошні час узмацніўся наступ на зямлі пры падтрымцы авіяцыі. Пішуць, што ВКС РФ «спрабуе выдаліць мястэчкі і вёскі з геаграфічнай мапы» шляхам поўнага знішчэньня будынкаў. Пры тым, наступаючыя маюць вялікія ахвяры ваенных. З адваротнага боку, як пішуць, «сотні мірных ахвяраў, перамешчаных сотні тысячаў, разбурэньне інфраструктуры, бальніцаў, школаў». Пішуць аб новым тыпе зброі з боку мінулай улады - невялікіх цьвіках з крыльцамі, якія лятуць пасьля самалётаў. Мой каментар: Перамешчаныя ў г.Шмарын ля Алепа патрабавалі вяртаньня ў свае дамы, якія знаходзяцца цяпер пад кантролем дэм.курдаў. Адбылася дэманстрацыя у Тэль-Бараку ля Хасакі. Была перакрыта дарога. Асуджалі практыку арыштаў, прымусовых прызываў у армію, жорсткасьці сілаў бясьпекі, дрэнных умоваў жыцьця пад кантролем дэм. курдаў. Дэм.курды забаранілі выкарыстаньне матацыклаў з-за тэрарыстычнай пагрозы пры іхнім выкарыстаньні. 174 асобы выйшлі з лагеру Хол ля Хасакі ў кірунку Дэйр-эз Зур пры пасярэдніцтве тамтэйшых кланаў. У Сувейдзе людзі скардзяцца на затрымку вывазу сьмецьця каля месяцу. У мястэчку Растан у Латакіі на захадзе Сірыі мяркуюць пабудаваць электрастанцыю пры ўдзеле іранскай кампаніі. Хаця ў Ідлібе знішчаныя лініі элетраперадачаў. =Кувейт выдаткаваў 3 млн. $ на патрэбу сельскай галіны ў Сірыі пад кантролем мінулай улады. =ЗША выдаткавалі 9 млрд. $ на гуманітарныя патрэбы ў Сірыі: экстра харчовая дапамога, прытулкі для ўцекачоў, пітная вада, медычная дапамога, санітарная абслуга. Таксама, для стабілізацыі паўночна-усходней Сірыі: электраэнергетыка, інфраструктура для 300000 асобаў, 143 школы для 23000 дзяцей. =У ААН у чарговы раз заклікалі да міру і зважаньні на гуманітарныя праблемы ў Ідлібе. =У РФ працягваліся грамадскія пратэсты з-за абмежаваньня выбарчых правоў шэраговых грамадзянаў з вуліцы. Брутальна арыштавана нам. кіраўніка фонду па барацьбе з карупцыяй, нібыта крымінальная асоба. Мой каментар: Пішуць, што пажары ў Сібіры наўмысна ня тушаць, паколькі лясы перададзены ў прыватныя рукі. Але ж памер сібірскай тайгі ўплывае на экалогію ўсяго рэгіёна і людзям цяжка дыхаць. Ня кажучы аб жывёлах... |
07.08.2019
=ААН 2/3 дэлегацыяў РБ ААН падалі петыцыю да Генсека, каб расследваць напады на аб’екты, якія падтрымліваюцца ААН у Сірыі. Бо каардынаты медычных установаў, паведамленыя ваенным, ня сталі перасьцярогай ад ракетна-бомбавых нападаў і разбурэньня. Генсек стварыў унутраную камісію па расследваньні інцыдэнтаў «на паўночным захадзе Сірыі з моманту падпісаньня стабілізацыйнага мемарандума па зьніжэньні эскалацыі ў Ідлібе паміж РФ і Турцыяй 17.09.2018г.» Генсек ААН паведаміў аб наяўнасьці фінансавых сродкаў у невядомых прадстаўнікоў навастворанай дзяржавы для працягу нападаў. Мой каментар: Склалася становішча, калі ніхто не ўзяў адказнасьць за разбурэньне медычных установаў, нават, наваствораная дзяржава. Хуткае расследваньне гэных ваенных злачынстваў на тэрыторыі Сірыі не адбывалася з-за перашкодаў з боку veto РФ і Кітаю на справаядлівасьць ды «псеўдагуманнасьць». Ці будуць вынікі і адказныя персоны non grata для ААН? Небясьпека ад нава-створанай дзяржавы выглядае касьмічнай і неакрэсьленай, хаця і мае рэальныя прычыны. Людзей цяпер больш гіне пры стара-створаных дзяржавах, кіраўнікі якіх маўчаць аб генацыдзе, якія самі робяць у іншых краінах. Трэба ўлік рэальных пагрозаў для людзей. Урэшце, хто сказаў, што дзяржавы не знікаюць і не нараджаюцца? Праблема ў праўнай адаптацыі, міждзяржаўным прызнаньні і людскасьці. =Казахстан Праведзены абмен ваеннапалоннымі паміж мінулай уладай і ўзброенай апазіцыяй ў Сірыі перад мірнымі перамовамі ў сталіцы Казахстану. У той жа час адбылося часовае перамір’е. Мой каментар: Практыка «ппп» - паралельнага палітычнага працэсу - вычарпана. Праўда, мясцовыя вынаходнікі ажыцьцяўляюць прыктыку часовых «працэсаў» на 6 месяцаў. Але тое ўнутраныя справы. Хто слухае саміх сірыйцаў? =Сірыя Дэм.курды паведамляюць аб працягу пажараў на сельгас. палях. Адбываецца актыўны абмен цераз Іракскую мяжу - экспарт гародніны, імпарт паліва. Працягваюцца «рэйды» па вышуку прыхільнікаў навастворанай дзяржавы. У аднэй з іх адбылася расправа, калі загінулі 6 чалавек - дзеці і жанчыны ў в. Бекан раён Тал-Хаміс правінцыі Хасака. Дэм.курды ня хочуць мірыцца з Турцыяй ў «зоне бясьпекі» пры пасярэдніцтве ЗША. Занадта розныя пагляды на бясьпеку. Дэм.курды ізноў аб’явілі аб дэмабілізацыі дзецяў у грамадскае жыцьцё. =Турцыя У РБ ААН турэцкая дэлегацыя адхіліла легітымізацыю дэм.курдаў у сувязі з дамовай аб дэмабілізацыі дзецяў. Бо насамрэч, як кажа, справы іншыя. Турцыя настойвае на 40км зоне бясьпекі ў суседстве з дэм.курдамі. Адбываецца «дабравольна-прымусовая» дэпартацыя сірыйцаў у Сірыю. Быў выпадак, калі адзін з іх, бацька трох дзецяў, хацеў враціцца да сямьі і жонкі, але быў застрэлены турэцкімі памежнікамі. Мой каментар: Дэпартацыя сірыйскіх маладзёнаў выглядае на ускосную ваенную абавязковасьць. Праблема з дэм.курдамі ня мае сірыйскага суверэннага складніка. =Сірыя Ваенныя сілы ўрада выратаваньня ў Ідлібе часовага затрымалі і адпусьцілі ваеннага кіраўніка аднэй з фракцыяў пасьля вяртаньня ў правінцыю. Праваабарончая сетка паведамляе, што з 26.04.2019 загінулі 343 цывільных (83 малых, 61 жанчына, 198 мужчынаў), разбураны 1137 дамоў, 28 школаў, 13 рынкаў, 3 цэнтры грамадзянскай абароны, 10 мячэцяў, 3 бальніцы, 379 сельскіх палёў, каля 700 тыс. перамешчаных асобаў. Адбылася дэманстрацыя салідарнасьці з пацярпелымі ад бойні ў Маарат. Дзе, па словах мясцовых, няма ніводнага ваеннага. Яны хочуць прадухіленьня любой інтэрвенцыі РФ у рэгіёне. «Тут памерла дзяцінства... людскасьць, мары нявінных дзецяў». Сілы урада вырантаваньня ня будуць адыходзіць у буферную зону. Наадварот, хочуць звароту страчанай тэрыторыі да эскалацыі «дээскалацыі». У Дэраа ўзгадваюць аб зніклых і арыштаваных мін.уладай пасьля «замірэньня». Мой каментар: У Ідлібе засяроджаны ўцекачы са ўсёй Сірыі паводле палітычнай пракметы - нязгоды з мінулай ўлады. Той, хто адпраўляў іх у Ідліб, нясе поўную адказнасьць за легітымнасьць тамтэйшай адміністрацыі. Г.зн., спасылацца цяпер на іхную нелегітымнасьць - парушаць у першую чаргу гуманітарнае права аб адказнасьці за становішча цывільных на падкантрольнай тэрыторыі. Адначасова, у абароне ўдзельнічаюць розныя фракцыі рэвалюцыйных сілаў, якія маюць легітымнасьць. Драбніць іх, значыць пагаршаць стан цывільных. =РФ Працягваецца перадвыбарчая пературбацыя з-за выбараў у Маскве. На дэманстрантаў, чые кандыдаты ў дэпутаты не былі зарэгістраваныя з-за махлярства або некампетэнтнасьці выбаркамаў, пішуцца крымінальныя справы за «масавыя беспарадкі». Мясцовыя СМІ звяртаюць увагу на перабольшаньне абвінавачваньняў дэманстрантаў (псеўда-пагроза) і даюць крытычны пагляд на дзеяньні маскоўкай адміністрацыі: «В истории не было прецендентов, когда террор в отношении народа стал бы основанием для процветания государства и создания стабильной политической системы»,- novayagazeta.ru . Адбыліся мітынгі салідарнасьці з масквічамі, прыкладам у Магадане і С.Пецярбургу. Тамтэйшы актывіст нагадаў, што рэжым Гітлера быў цалкам законны. Мой каментар: Відавочная няздатнасьць адміністрацыі да спакойнага кіраваньня - палітычна актыўных жыхароў пазбавілі выбарчага права і прыраўнялі да бяспраўных іммігрантаў у сваёй жа краіне. Калі глядзець на Сірыю, могуць пачаць адпраўляць нязгодных у лагеры, а потым іх там бамбіць. Выклікае недавер крымінальная справа аб адмываньні грошаў у грамадзкага аб’яднаньня. У той жа час, экалагічныя злачынствы не расследуюцца і не выпраўляюцца. |
31.07.2019
=Беларусь У Анкары стрэлы ў прадстаўніка беларускай амбасады. Ён з дзіцем знаходзіўся ў «дыпламатычным» квартале. Мужчына ў цяжкім стане шпіталізаваны. Нападнік - застрэліўся. Мой каментар - выглядае на правакацыю. Патрэбна расследваньне прычынаў нападу. =Турцыя Новаабраны мэр Стамбула пацьвердзіў, што «праблема сірыйскіх уцекачоў выйшла за рамкі індывідуальнага прытулку і стала масавым зыходам людзей». Мой каментар - згодна тлумачэньняў NATO, гэта «напад» з боку ваеннага гвалту ў Сірыі. Патрэбныя сродкі стрыманьня дэстабілізацыі ў Сірыі з улікам міжнароднага і гуманітарнага права. Калі тога няма, застаецца спосаб самааброны. А лёс уцекачоў залежыць ад палітычнай прыхільнасьці ўладаў да гуманітарнага права і рэзалюцыяў ААН, магчымасьцяў для іх падтрыманьня і абароны. Таму патрэбна стварэньне і падтрыманьне бясьпекі для ўцекачоў па палітычнай прыкмеце ўнутры Сірыі. =Італія Журналістка канала Rainews24 Лаура Тангерліні абвесьціла галадоўку пратэсту супраць гвалту ў Ідлібе. =Францыя Кіраўніцтва асудзіла гвалт у Ідблібе. =ААН Камісар ААН пацьвердзіў, што ў Ідлібе «мэтавыя ўдары па школах, бальніцах, рынках, пякарнях - не выпадковасьць». Загігула 103 цывільных (23 дзецяў) за 10 дзён. На жаль, тое суправаджаецца міжнароднай «абыякавасьцю». Намеснік Генсека ААН выказаў «сур’ёзную» заклапочанасьць бясьпекай і абаронай цывільнага насельніцтва на паўночным захадзе Сірыі (Ідліб). З 28 красавіка загінула каля 500 чалавек і 440000 перамешчаных. =Сірыя У раёне Алепа адбыліся дэманстрацыі супраць бойні ў Ідлібе. Упраўленьне аховы здароўя правінцыі Хама (Hama Free) заклікала да абароны медычнага персаналу як мэтаў вайны. Бо тое - парушэньне законаў і нормаў, рэкамендарцыяў у рэзалюцыях ААН. Шырока распаўсюджаны ў СМІ эпізод авія абстрэлу хатняга кварталу горада ў Ідлібе, калі на трэцім паверсе 5-гадовая дзяўчына спрабавала выратаваць сваю сястру і брата, якія недалёка побач ў ашчэпках спрабавалі за нешта ўтрымацца і не ўпасьць. Але дарэмна... Бацька нічога ня мог зрабіць. Нацыянальная кааліцыя ваенна-рэвалюцыйных сілаў назвала палітычныя рашэньні «фантазіяй», калі працягваецца гвалт мінулай улады пры дапамозе РФ. Арганізацыя сірыйскіх жачынаў «Збор» і «Бачаньне будучыні» асудзілі масавую бойню ў горадзе Маарат і заклікалі да расследваньня. Але ўдары па месцах скапленьня цывільных у Ідлібе працягваецца. Пажылы хрысціянскі мужчына Якуб быў забіты ў сельскім полі касетнай бомбай мін.улады. У раёне Хамы авія ўдар па машыне хуткай дапамогі. Тры фельдчары загінулі. Пашкоджана водная станцыя (20000$) і старадаўняя мячэць згодна паведамленьню мясцовага савету мястэчка Кеферстан на поўдні Ідлібу. Мой каментар - Існуе праблема абароны палітычных межаў унутры краіны аж пакуль ня будзе міжнароднага кантролю за нормамі правапарадку і справядлівасьці ААН. Таму «палітычная арэна» знаходзіцца ўнутры краіны. «Дэмакратычныя» курды аднавілі пастаўку нафты да мінулай улады. У лагеры Хол патруль забіў жанчыну, калі купка жанчынаў пераследвала мужчыну дэм.курдаў, які паскардзіўся патрулю. Бюро ААН па каардынацыі гуманітарных спраў (OCHA) зьвярнула ўвагу на патрэбу навучаньня 26000 дзецяў у лагеры Хол пад кантролем дэм.курадаў. Дэм.курды праводзяць рэйды па выяўленьню прыхільнікаў навастворанай дзяржавы, нават у сваякоў арыштаваных раней. Прапанована 7км бясьпечная зона ў раёне Манбей ля мяжы з Турцыяй. Турцыя хоча 30км, а ЗША 4км. Мой каментар - бясьпечная зона можа быць да 50 км пад кантролем «блакітных» касак ААН. Магчыма, тады можна будзе падтрымаць міжнародны правапарадак, дзеяньне справядлівасьці, рэзалюцыяў і гуманітарнага права, вяртаньня ўцекачоў у свае дамы, наступныя выбары мясцовай адміністрацыі. Рукбан лагер ля мяжы з Іярданіяй застаецца пад аховай ваеннай базы ЗША, але бяз доступу да харчовых паставак ААН. Пішуць, што ваенныя ЗША адпаведна гуманітарнаму праву абавязаны клапаціцца аб цывільных пад іх кантролем. Мой каментар - лічу, што легітымнасьць базы ЗША пры непрыняцьці яе мін.уладай можа быць узгоднена з апазіцыйна-рэвалюцыйнымі сіламі - пры наўмыснай перашкодзе палітычнаму працэсу з боку мінулай улады. Амбасадар ЗША разам з намеснікам спецыянальнага пасланьніка Міжнароднай кааліцыі па барацьбе з навастворанай дзяржавай адведалі Дэйр эз Зур. Следчы па расследваньні злачынстваў навастворанай дзяржавы прапанаваў стварэньне Трыбуналу дзеля асуджэньня іхніх прыхільнікаў ды ідэалогіі. Мой каментар - мне падаецца, што пры адсутнасьці справядлівасьці ААН для ваенных злачынстваў у Сірыі, у тым ліку з-за выкарыстаньня хімічнай зброі, масавых забойстваў, выкарыстаньня каардынатаў медычных установаў для ваенных мэтаў, а таскама іншых гуманітарных аб’ектаў, - тая задума будзе аднабаковай падменай справядлівасьці. У раёне Сувайда на поўдні Сірыі мясцовыя сілы шляхам перамоваў і пагрозаў вызвалілі свайго прыхільніка з турмы мінулай улады. =Ізраіль Працягваецца вынішчэньне сілаў іранскіх прыхільнікаў у раёне Кунейры на поўдні. У адказ мін.улада арыштоўвае «прымірэнцаў» апазіцыі. Аб іхным вызваленьні «гарантамі» з РФ не паведамляецца. =Ліван Працягваецца ціск на сірыйскіх уцекачоў, паколькі «большасьць Сірыі спакойная». На думку скандальна вядомага прадстаўніка МЗС, са спакойных тэрыторыяў мінулай улады тамтэйшая «апазіцыя» зможа вясьці палітычны працэс у Жэневе. Мой каментар - палітычны працэс без справядлівасьці - прафанацыя. =РФ Мітынгі ў абарону незарэгістраваных дэмакратычных дэпутатаў у Маскве. Разгон і арышт актывістаў і лідараў. Абвінавачаньні ў «перашкодзе дзейнасьці выбарчым камісіям». Атручваньне апазіцыйнага лідара ў турме алергенам. Мацнейшыя пажары ў Сібіры, тушыць якія ня выгадна. Жывёлы гінуць. Візіт старшыні ўрада ў Крым і наступны пратэст Украіны. Які асуджаецца ў Думе РФ. Мой каментар - перадвыбарчая трасца. На мой конт, пратэсты накіраваны на перашкоду незаконнай дзейнасьці выбарчых камісіяў, а не наадварот. Патрэбна выяўленьне фактаў махлярства ў выбарчых камісіях. Выглядае, што выбары 8 верасьня ня будуць легітымнамі з-за брутальнага махлярства дзеючых уладаў. Таму іх патрэбна перанесьці і правесьці законна і спакойна (без прысабечваньня галасоў). Лідары апазіцыі мусяць быць вызваленымі як мірныя абаронцы канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Як тое было пад час дэмакратычнага прыходу дзеючага цяпер трыкалора РФ да ўлады. Сібірскія пажары - клопат МНС і Мінабароны РФ на ўласнай тэрыторыі. Выгада дзяржавы ня можа быць нялюдскай. Праблемы з Украінай, на мой конт, трэба вырашаць з улікам дзеючага міжнароднага права і рэзалюцыяў ГА ААН. Без саматужнага «абсалюту» і парушэньня Будапешскага мемарандуму. |
24.07.2019
=Сірыя Дзіцячы фонд ААН заявіў, што ў лагеры Хол ля Хасаке пад кантролем дэм.-курдаў, дзе знаходзяцца жанчыны і дзеці ад семьяў нав.дзяржавы, дзеці «уразьлівыя для эксплуатацыі і злоўжываньняў, сутыкаюцца з нявызначанасьцю будучыні». Таксама, глабальная арганізацыя Human Rights Watch паведаміла, што ў тым лагеры каля 11000 замежных жанчынаў і дзецяў. У тым ліку 7000 дзецяў да 12 гадоў. Усе яны знаходзяцца ў жахлівых бытавых умовах, «дзяржавы іхнага грамадзянства пакінулі іх паміраць у пустэчы». Мой каментар: У той жа час, кіраўніцтва дэм.-курдаў заклікала «міжнародную супольнасьць, арганізацыі і хрысьціянаў па ўсім сьвеце спыніць Турэцкую агрэсію» і адхіліла высілкі Францыі аб палітычным урэгуляваньні. Мой каментар: Намесьнік Генсека ААН па гуманітарных пытаньнях пасьля паседжаньня РБ ААН запатрабаваў ад дзеючай дэлегацыі РФ «спыніць бойню у Ідлібе». Па ягоных дадзеных, на той час там пашкоджаны і разбураны «як мінімум 6 медычных установаў, 5 школаў, 3 воданапорныя прадпрыемствы, пякарня і машына хуткай дапамогі». Нягледзячы на гэта, адбыліся мэтанакіраваныя напады авіяцыі пад кантролем ВКС РФ на гуманітарныя аб’екты ў Ідлібе. Напрыклад, у Хан-Шэйхуне з лютага г.г. ахвярамі сталіся 96 чал., паранены каля 150, горад спрэс разбураны. Па словах кіраўніка грамадзкай абароны горада («Белыя каскі») горад спрабуюць сьцерці з мапы: мячэці, воданапорныя станцыі, школы, медычныя ўстановы сталі непрыдатныя. Яшчэ дадалася пякарня. Нядаўна паўторным авія нападам забіты валанцёр грамадзкай абароны, грамадзкі актывіст рэвалюцыйнай апазіцыі. У горадзе Maarat Al Noman раніцай быў авія напад на вулічны рынак. Забіты каля 20, дзясяткі пацярпелых, забіты валанцёр грамадзкай абароны і рэпарцёр. Мой каментар: дэманстрацыйная «псеўдагуманнасьць» і запалохваньне. Гэная т.зв. практыка «ripper» ня можа адначасова адпавядаць будзь якім іншым нормам, рэзалюцыям, мемарандумам, Статуту ААН ды, урэшце, жаданьням народаў. Урад выратаваньня, якія дзейнічае ў Ідлібе, затрымаў аднога з нападнікаў, хто згвалціў і забіў жанчыну армянскай хрысьціянскай абшчыны. Іншыя ўцеклі. Мой каментар: Казахстан упачатку жніўня запланаваў рэгіянальныя перамовы аб Сірыі ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй РБ ААН. Удзельнікамі маюць быць Іран, РФ, Турцыя, нацыянальная кааліцыя рэвалюцыйна-апазіцыйных сілаў, мінулая улада. Запрошаны назіральнікі ад Іярданіі, Лівана, Ірака. Мой каментар: мне падаюцца карыснымі ўсі перамовы, калі ўнутры краіны замежнымі спонсарамі і гарантамі робіцца трывалая нейтральная бясьпека для дзеяньня міжнароднага і гуманітарнага права, рэзалюцыяў (без выключэньня), справядлівасьці і Статуту ААН. А значыць, міру. Іярданія падала праект рэзалюцыі ААН аб кампенсацыі яе ўраду за шкоду для навакольнага асяроддзя ад прысутнасьці сірыйскіх уцекачоў на яе тэрыторыі. Мой каментар: трэба перадаваць справу ў міжнародны суд па стратах ад сірыйскай вайны. Улічваючы, што дзеючая дэлегацыя РФ ў РБ ААН, робячы першыя вета на міжнароднае ўрэгуляваньне, запэўнівала, што ваенны гвалт мінулай улады над грамадзкімі пратэстамі «не стварае праблемы для рэгіянальнай бясьпекі». У Турцыі працягваюцца высяленьні сірыйцаў без дакументаў. За іх заступілася Нацыянальная кааліцыя рэвалюцыйных і апазіцыйных сілаў. Пішуць, што сьпешныя высяленьні ўцекачоў супярэчаць ня толькі гуманітарнаму праву, але й унутранаму праву Турцыі. У той жа час, на сірыйскай тэрыторыі створаны новы лагер для ўцекачоў для 400 намётаў. Мой каментар: гэны ціск сярод памежных краінаў на уцекачоў - вынік «нармалізацыі» мінулай улады пад ваеннай зьверхнасьцю дзеючага кіраўніцтва РФ. Вядома, без уліку таго, аб чым пісаў вышэй. |
17.07.2019
=Сірыя Штодня працягваюцца абстрэлы і бамбаваньні Ідлібу. Штодня амаль 20 людзей паранены і забіты. Калі Генсек ААН абурыўся трапленьнем бомбаў у медычныя аб’екты з вядомымі каардынатамі, дык на наступны жа дзень адбылося разбурэньне аднога з аб’ектаў грамадзянскай абароны. Чамусьці не спадабалася пажарная машына і бульдозеры, якія выкарыстоўваюць пры даставаньні людзей з завалаў. Нагадаю, што раней не спадабаўся хлебаўборачны камбайн. Апошняя ваенная мэта - станцыя пітной вады. Мой каментар: Рэвалюцыйныя сілы часова вызвалілі мястэчка, занятае мін.уладай. Мусілі адступіць з-за ягонага брутальнага разбурэньня авіяцыяй ВКС РФ «касьмічнымі» бомбамі. Мой каментар: Часовы ўрад Нацыянальнай кааліцыі на поўначы Алепа працягвае працу з мясцовымі адміністрацыямі і гаворыць аб аднаўленьні. Урад выратаваньня ў правінцыі Ідліб перадаў замежных дзецяў з семьямі, якія там апынуліся ўцекачамі ад навастворанай дзяржавы, да замежных краінаў. Мой каментар: Турэцкая армія падмацоўвае сухапутныя сілы ў Сірыі. У той жа час, аб мясцовым кіраваньні тым працэсам не чутно. Савет ААН па правах чалавека асудзіў выкарыстоўваньне бокам мінулай улады ў Сірыі забароненай зброі ды голаду ў якасьці ваенных інструментаў. Мясцовае аддзел ААН паведаміў аб тым, што 40% насельніцтва лягеру Рукбан на поўдні ля Іярданскай мяжы апынулася ў часовых лагерах на тэрыторыі мінулай улады. Жэнеўскі прадстаўнік ААН наведаў Маскву, Дамаск і Стамбул для «перамоваў». Мой каментар: Дэм.курды правялі ўласную канферэнцыю з «апазіцыяй» мінулай уладзе ў Аўстрыі. Заклікалі да палітычнага рашэньня. Дэм.курды працягваюць уціск жанчынаў з лагеру Хол. Практыкуюць часовыя шлюбы для выезду з грашовым аброкам. 200 перасяленцаў з лагеру Хол прыбылі ў свае раёны ў Дэйр эль Зур пасьля пасьля заступніцтва племянных лідараў з арабскага Грамадскага Савету. Дэлегацыя ЗША сустрэлася ў Дэйр эль Зур з Грамадскім Саветам і абмеркавалі пагрозу ад навастворанай дзяржавы, рэканструкцыю, крызіс у Сірыі. Мой каментар: Новая каманда па хімічнай зброі з паўнамоцтвамі аб вызначэньні віноўных асобаў будзе вывучаць 9 выпадкаў, пачынаючы з хім. нападу у Думе пры заняцьці гораду бокам мінулай улады ў 2018 годзе. Мой каментар: =Турцыя Пішуць, што падчас авія бамбардаваньня Ідлібу атрымана новая сістэма ПВА з РФ. Аб чым пратэставалі ваенныя ЗША. Кіраўніцтва папярэдзіла лаяльныя сірыйскія сілы аб пачатку ваеннай аперацыі супраць дэм.курдаў. Візіт Жэнеўскага прадстаўніка ААН па Сірыі ў Стамбул меў вынікам уціск тамтэйшых сірыйскіх уцекачоў з боку новага губернатару. Мой каментар: |
10.07.2019
=Беларусь Салют у Мінску 3 ліпеня адбыўся з ахвярай. Няякасная ракета трапіла ў жанчыну, якая памерла ў шпіталі. Таксама, ракеты ў мінскім салюце выляталі на небясьпечна нізкую вышыню. Пішуць, што гэныя ракеты атрыманы з РФ па «вусновай дамоўленасьці» з чыноўнікамі Мінабароны РФ. Г.зн., бяз дбайнага кантролю? Два сервісных работнікаў з РФ арыштаваныя з-за «механічнага» парушэньня тэхналогіі. Г.зн., білі кувалдай? У той жа дзень ВКС РФ у сірыйскім Ідлібе выкарыстала бомбы з напалмам, што як салют сьвецяцца ўночы і робяць апёкі для людзей. =Украіна Пішуць, што новаабраны прэзідэнт прапанаваў дзеючаму кіраўніцтву РФ перамовы. =РФ Сірыйскія аналітыкі ў СМІ пішуць аб спробе вяртаньня да «візантыйскага міру» дзеючага кіраўніцтва РФ. Пішуць, што 13 ліпеня плануюцца выступы ў абарону кандыдыта ў прэзідэнты 2018, які быў другім па выніках галасаваньня. Той станоўчы «хозяйственник» дасягнуў выдатных вынікаў прадпрыемства пры захаваньні сацыяльнай інфраструтуры для работнікаў - школы, бальніцы, дзіцячыя садкі. Цяпер тэрыторыю ў Падмаскоўі, на якой кіраваў, спрабуюць адняць і перадаць пад забудову шматпавярховікамі, якія па рынкавых коштах даюць лёгкі даход. =Сірыя Працягваюцца бамбардаваньні правінцыяў Ідліб, Хама на паўночным захадзе Сірыі з боку мін. улады і ВКС РФ. Амаль штодня гінуць дзеці. Публікуецца апошняе фота мужчыны-інваліда без нагі, які ў пакоі глядзіць на ляжачыя мяшкі. На іншым фота - жывыя тры дзяўчынкі і малец, якія ў першым фота ляжаць у тых мяшках, ягоныя дзеці... Звыкнуцца немагчыма. Як той казаў, такой «візантыі» нам ня трэба. Сірыйская кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сілаў правяла сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых адміністрацыяў на падлеглых ёй тэрыторыях. Таксама, заклікала спыніць міжнародныя аперацыі ў аэрапартах на тэрыторыі мінулай улады. Кіраўніцтва мінулай улады правяло замену некаторых ваенных кадраў накшталт «умацаваньня» ваенных кадраў у Іране. Таксама, працягнула мерапрыемствы па адчужэньні ці знішчэньні маёмасьці «нязгодных». Дэм.курды паведамілі аб перасяленьні ў новы лагер «Махмудлі» на захадзе ад горада Ракка яшчэ 800 семьяў цывільных уцекачоў са старога лагеру. У той жа час, міжнарордны камітэт Чырвонага Крыжа заклікаў рэпатрыяваць з лагера Хол дзецяў ды іхныя семьі, якія складаюць 3/4, з-за дрэнных умоваў утрыманьня дэм.курдамі. У лагер Ярмук, які быў на 60% зьнішчаны мін.уладай пры выгнаньні сілаў навастворанай дзяржавы, насуперак зваротам цывільных дазволена вярнуцца і аднаўляць собскія разбураныя дамы за ўласны кошт толькі ваенным з боку мін.улады. =Іран Улады абвясьцілі аб пачатку ўзбагачэньня ўрану да 4%, што звыш мірных нормаў для ягонай ядзернай праграмы. Наўзамен патрабуюць вяртаньне нафтавага танкеру, арыштаванага з-за санкцыяў ЗША. Улады плануюць паслаць эканамічную каманду ў Сірыю для аднаўленьня разбураных дамбаў. Мой каментар - да гешэўту 2013 Іран даводзіў аб мірным характары ядзернай праграмы ў ААН. Цяпер аб мірным характары не ўзгадваецца. Можа трэба спыніць рэальны генацыд у Сірыі, каб пазбавіцца ад уяўнага ў Іране? =Турцыя Улады плануюць чарговыя сустрэчы аб Сірыі з Іранам і РФ, таксама, з Францыяй, Германіяй і ЗША. Паведамілі, што з-за пашпартнага абавязку рэгістрацыі шлюбу, чыноўнік сірыйскай апазіцыі трапіў у напад з боку супрацоўнікаў амбасады Сірыі ў Турцыі. Кіраўніцтва выказала патрэбу ўзаемаразуменьня з краінамі Эўропы пры вырашэньні патрэбаў сірыйскіх уцекачоў. =Германія У Берліне адбыліся дэманстрацыі супроць генацыду і вайны ў Ідлібе. =ААН Ва ўпраўленьні Генсека ААН намеснік рэгіянальнага каардынатара выказаў жах ад нападаў на жылыя раёны, грамадзянскую інфраструктуру з-за працягу канфлікту на паўночным захадзе Сірыі. У той жа час, адна з бальніц, якая 5 мая была абстраляная, паўторна абстраляная 4 ліпеня. |
03.07.2019
=Беларусь Адзначаецца афіцыйны Дзень Незалежнасьці. Раней быў дзень 27 ліпеня, калі прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Дзеючая адміністрацыя абгрунтовае перанос даты на 3 ліпеня аналогіяй, калі ў 1944 годзе быў вызвалены горад Мінск ад фашыстоўска-гітлераўскай арміі. =РФ Ідзе падрыхтоўка да выбараў увосень. Забаронены рэферэндум па экалагічнай праблеме на станцыі Шыес Архангельскай вобласці ля Рэспубліцы Комі, дзе мяркуецца сьмецьцевы палігон для маскоўскіх адходаў. Таксама, ля Калугі збіраюцца захоўваць смецьцевыя адходы з Масквы на балотах, поўных вады. Меркаваньні мясцовых жыхароў ігнаруюцца адміністрацыйнай вертыкальлю дзеючай улады. У Іркутскай і Краснаярскай абласцях затапленьні гарадоў. Паказваюць, як па рацэ плывуць драўляныя хаты і запруджваюць раку ля мосту. Хваляць валанцёраў, якія дапамагаюць людзям, збіраюць і дастаўляюць самахоць гуманітарную дапамогу. Наракаюць на маруднасьць МНС, якое ўзначальваў раней дзеючы міністр абароны, які цяпер займаецца Сірыяй ... =Сірыя Працягваюцца абстрэлы і бамбардаваньні правінцыі Ідліб, рознай інтэнсіўнасьці, дзе засяроджаны перасяленцы са ўсёй Сірыі па палітычнай прыкмеце нязгоды з мінулай уладай. Адбыўся яшчэ адзін факт, засьведачы відавочцамі, калі пасьля авія ўдару самалёта ВКС РФ па грамадзкім аб’екце на грамадзянскую абарону «Белыя каскі», разбіраючую абломкі і ратуючую людзей, быў нанесены паўторны авія ўдар. Загінула двое выланцёраў грамадзкай абароны і шэраг атрымалі паразы. Наўмыснае забойства бяззбройных працаўнікоў - адмета тэрарыстаў. Як тое апраўдваюць прадстаўнічыя улады РФ, якія кантралююць выканаўчую адміністрацыю, невядома. Тое ж тычыцца пытаньня прадстаўніка ААН аб тым, як выкарыстоўваюцца перададзеныя ваенным РФ каардынаты медычных установаў, па якім потым адбыліся знішчальныя авія ўдары пад кантролем ВКС РФ. Аб расследваньнях тых фактаў не паведамляецца, у тым ліку з боку афіцыйных прадстаўнікоў правоў чалавека РФ. Усьлед адбыліся затрыманьні былых валанцёраў «Белых касак» у правінцыі Дэраа на поўдні Сірыі, дзе адбылося замірэньне пад гарантыю бясьпекі РФ. Таксама, ў Дэраа адбыўся арышт былога лідэра апазіцыйных сілаў Абу Хамза Тарбаш. Увогуле, як пішуць, адбыліся 18 выпадкаў арыштаў заміранай апазіцыі ў Дэраа ў чэрвені 2019 года, якія адмовіліся ваяваць за мінулую ўладу са сваімі аднадумцамі ў Ідлібе. У Дэйр эз Зур, як пішуць, да 41-46°С. Мінулая ўлада перакідвае ваяроў на поўнач у Хама, дзе тыя ваююць з узброенай апазіцыяй. Дэм.курды узмацняюць ваенныя саветы ў гарадох. Яны правялі найбуйнейшую аперацыю за апошні час, калі 1000 ваенных з дапамогай авіяцыі «ачысьцілі» ад пагроз горад Абу-Найль. Выглядае на застрашэньне. Як пішуць, курдскія сілы забілі аднаго з заснавальнікаў мясцовага арабскага Грамадзкага Савета ў правінцыі Ракка, племяннога лідара, з-за спрэчак аб лаяльнасьці. У той жа час, на падкантрольнай ім тэрыторыі адчынены новы лагер Махмудзі, дзе рыхтуецца месцы для 1700 семьяў выгнанцаў. 217 ужо занятыя, далей мяркуюць засяляць па 100 семьяў у дзень. Вядома, пры дапамозе замежнікаў. У Нью Йорку камандзір дэм.курдаў падпісаў з прадстаўніком ААН дакумент аб забароне выкарыстоўваць дзецяў у ваенных мэтах. Але тое ўжо было і не выконваецца, а легітымізацыя занятай дэм.курдамі тэрыторыі ідзе. Супраць чаго выступіла Турцыя ў РБ ААН, заявіўшы аб саматужнасьці чыноўніка ААН без уліку турэцкіх заўвагаў. Іншы чыноўнік ААН крытыкаваў Хол лагер, дзе месьцяцца да 70000 жанчынаў і дзецяў з-за дрэнных умоваў утрыманьня. =Ліван Пішуць, што дзеючая адміністрацыя выдала сірыйскай мінулай уладзе да 30 дысыдэнтаў у мэтах прымусовай «рэпатрыяцыі», нягледзячы на папярэджаньні родных аб пагрозе іхнаму жыцьцю. У той жа час, Сірыйская юрыдычная камісія заклікала абараніць сірыйскіх уцекачоў у Ліване. Таксама, старшыня камісіі ААН па Сірыі пацьвердзіў, што «проста гарантыі бясьпекі ўцекачоў у сваю краіну недастакова». =Турцыя Адчынены лагер для ўцекачоў з Ідлібу «Мухамед Мурсі». Прадстаўнік у РБ ААН запэўніў у падтрымцы грамадзкага насельніцтва Ідлібу і абароне турэцкіх ваенных «кропак» ад абстрэлаў мінулай улады. Ён сказаў: «Вайна з тэрорам не апраўдвае бязлітасныя напады на грамадзкія раёны». Што думаюць самі сірыйскія грамадзкія ўлады, ўстановы ды іхныя абарончыя фракцыі ў Ідлібе, як пісаў раней аб суверэнных прадстаўніках унутры краіны, невядома. Тое ж тычыцца адносінаў да ваенных РФ, з якімі «дыскутуе» турэцкая армія. У Турцыі абвешчана патрэба выкананьня моўнага балансу для шыльдаў крамаў: 75% для турэцкай, 25% для арабскай. =ЗША Ваеннымі раптоўна аб’яўлена аб забойстве чатырох лідараў Аль-Каіды з Туніса ля Алепа, якія «пагражалі грамадзянам ЗША». Ці актуальна тая пагроза, ці не, вырашаць у першую чаргу сірыйскім грамадзянам. На маю думку, на тэрыторыі замежнай краіны трэба ўлічваць у першую чаргу суверэнны аспект у выбары ваенных мэтаў ды іх дасягненьні, а таксама законныя міжнародныя працэдуры. Не паўтараючы праўных памылак мінулай адміністрацыі ЗША ў Пакістане. =Ізраіль Праведзена ваенная авія аперацыя па выдаленьні іранскіх аб’ектаў у Сірыі. Пішуць, з маўклівага дазволу ВКС РФ. Выглядае на другазначнасьць для мінулай улады і ўзброенай апазіцыі ваенных мэтаў, бо асноўныя баі цяпер ідуць на поўначы ля турэцкай мяжы ў Ідлібе і Хама. Апроч млявага водгуку мінулай улады, водугаў з боку ўзброенай апазіцыі не чутно. Кіраўніцтва выказала гатовасьць пашырыць акупацыю да Дамаску. Выглядае на палітычны жарт. =Іярданія Не разумею, чаму ўстановы ААН для Сірыі, якія месьцяцца ў Амане, сустракаюць перашкоды для безумоўнай (!) дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Рукбан лагер для сірыйскіх уцекачоў ад прыгнёту мінулай улады? Дастаўка, за якой трэба ім выехаць з лагеру да мінулай улады - гэта прынада з боку аблогі і ўдзел у ваенным злачынстве мінулай улады і ваенных РФ. =ААН Пачалася міжнародная кампанія «World Watch» у падтрымку жыхароў і дзяцей Ідлібу ад ваеннай эскалацыі. Прадстаўнік ААН выказаў непакой з нагоды пераходу Ірана да ваеннай ядзернай праграмы. Мой каментар наступны - у 2013 годзе вядомы ядзерны гешэўт быў ня першай праблемай, а другой. Першай праблемай было стрыманьне выкарыстаньня хімічнай зброі, калі быў адменены мінулай адміністрацыяй ЗША ваенны ўдар наўзамен гешэўтаў. Вынік вядомы. Пагэтаму трэба вырашаць і праблему падтрымкі Іранам хімічнай параграмы Сірыі, як аб гэтым пішуць цяпер, і адказных у самой Сірыі за хімічныя злачынствы. Аб якіх кіраўніцва РФ нічога ня ведае, насуперак прадстаўнікоў ААН і арганізацыі па нераспаўсюджаньні хім.зброі, якіх не дапускаюць у Сірыю. У Жэневу, як пішуць, запрошана сірыйская асацыяцыя журналістаў для ўдзелу ў суверэнных палітычных перамовах ААН, як частка грамадзкай улады. Мая думка ранейшая - унутры краіны. Бо і «25-я Жэнева нічога ня вырашыць»,- як сказаў калісьці адзін з сірыйцаў пад абстрэлам. Бо палітычны працэс патрабуе абароны ўнутры краіны. =Іран Кіраўніцтва робіць ваенныя перастаноўкі кадраў для «умацаваньня». Аб перамовах аб зняцьці санкцыяў ЗША не чутно. |
26.06.2019
=Гонг-Конг Працягваюцца выступленьні, адбылося спыненьне працы як фізічнымі асобамі, так і мясцовымі кампаніямі. Урад адклаў абмеркаваньне нялюбага мільёнам вулічных дэманстрантаў закона, але гэтага ўжо замала. Цяпер вулічныя дэманстранты патрабуюць: адмену, а не прыпыненьне нялюбага закону; расследваньне жорсткасьці паліцыі; адмовы ад вызначэньня грамадзкіх пратэстаў як «бунт» ці «беспарадкі»; вызваленьне арыштаваных удзельнікаў; урэшце, адстаўку кіраўніцтва. Гісторыя незадаволенасьці людзей наступная. Кітай, насуперак формуле пагадненьня «адна краіна, дзьве сістэмы», дэ-факта праводзіць рэпрэсіі супраць актывістаў у галіне правоў чалавека і прафсаюзаў. Увогуле, супраць іншадумства і дэмакратыі, выкарыстоўваючы фінансава-бізнесовы ціск. Як пішуць, паліцыя, апроч гумавых куляў, пачала хлусіць, што сталася нормай. Пры тым, асаблівую ролю адыгралі паліцэйскія найміты з Вялікабрытаніі, што дзіўна. Таксама, выклікала незадаваоленасьць тое, што людзей арыштоўвалі за зварот да медычнай дапамогі з-за гвалту паліцыі. Між тым, кіраўніцтва Кітаю выказалася, што «не дазволіць» абмяркоўваць гэтае пытаньне на саміце G20. Можа быць той саміт мае падобныя правілы, але ў межах ААН ёсьць пэўныя працэдуры, якія дазваляюць абмеркаваньне пытаньняў, якія закранаюць як масава парушаныя правы грамадзянаў, так і выніковую рэгіянальную небясьпеку. Прыклад Сірыі яскрава дэманструе, што грэбваньне палітычнымі правамі грамадзянаў вядзе да рэгіянальнай нестабільнасьці. Асабліва мне прыкра чытаць, калі цяпер кіраўніцтва нейкай краіны, жадаючы падкрэсьліць «значнасьць» ці «вялікасьць» «не дазваляе» штосьці іншым краінам. Нібыта няма міжнароднага і гуманітарнага права, Статута ААН. Аўтарства гэнага клішэ, як здаецца, належыць кіраўніцтву РФ, якое «не дазваляе» адхіленьне мінулай улады ў Сірыі ад афіцыных установаў насуперак рэзалюцыям ААН аб суверэнным статусе бакоў палітычнага ўрэгуляваньня. Што прывяло да ваенных злачынстваў, ахвяраў і разбурэньняў, масавай міграцыі. =Сірыя Ізноў згодны з мясцовымі аналітыкамі, якія пішуць, што «РФ старанна адсоўвае ААН ад міжнароднага ўплыву ў Сірыі». Г.зн., што ўсе «міжсабойчыкі» ладзяцца з удзелам кіраўніцтва РФ па правілах іх 12 вета ў РБ ААН: псеўдагуманных і ваенна-мафіёзных. Між тым, працягваюцца абстрэлы і авіяналёты на ўзброеныя апазіцыйна-рэвалюцыйныя сілы ў Ідлібе. Прадстаўнік грамадзкай абароны «Белыя каскі» паведаміў, што за апошнія дні 38 чалавек загінулі ў Ідлібе, Хама, Алепа, а собскія каманды «Белых касак» і медычны персанал усё яшчэ ў небясьпецы. Паведамляюць, што, прыкладам, ў горадзе Саракеб быў разбураны прыватны дом сямьі з 5 чалавек, па якім былі выпушчаны чатыры ракеты з самалёту. Гэтаксама і ў іншых грамадзскіх і жылых дамах. Таксама, пішуць аб кластарных і касетных бомбах, што забаронена міжнародным правам. Дэманстранты ў Алепа і Афрын заклікалі ААН і міжнародную супольнасьць падтрымаць «сірыйскі народ, які працягвае рэвалюцыю да звяржэньня рэжыму і ягонага прэзідэнта, і да стварэньня дзяржавы «свабоды, годнасьці і сацыяльнай справядлівасьці»». - Дэмакратычныя курды працягваюць умацаваньне ўласнай ваеннай структуры. Перыядычна арыштоўваюцца маладзёны для войска. Іхні камандзір вызначыў умовы для стасункаў з сірыйскай мінулай уладай: прызнаньне дзеючых адміністрацыяў і прызнаньне ваенных сілаў для іхняй абьароны. Аб стасунках з сірыйскай узброенай апазіцыяй нічога не гаворыцца. Між тым, грамадзкія выступленьні на тэрыторыях, якія кантралююць дэм.курды, былі да зьяўленьня там навастворанай дзяржавы, потым адсунутай курдамі з дапамогай ЗША. Пішуць, што ў лагеры Аль-Хол на ўсход ад Хасаке быў ночны напад, у выніку якога арыштаваны каля 20 жанчынаў. Іхні лёс невядомы. Увогуле, жанчыны лагеру скардзяцца на перасьлед і эксплуатацыю з боку дэм.курдаў. Нешта падобнае чытаў аб тэрыторыях, кантраляваных мінулай уладай. Нягледзячы на тое, адбыліся візіты Аўстралійскай дэлегацыі да курдскага «самакіраваньня» з мэтай падтрымкі, а таксама тамтэйшага ваеннага прадстаўніка ЗША і памочніка Дзярждэпу па надзвычайным становічы з-за пажараў. Аб суверэнным палітычным працэсе ані слова.Пішуць, што ў Дэйр эз Зур абстрэлены і абрабаваны ювелір нейкімі ваеннымі пад сцягам дэм.курдаў. Пасьля гэнага адбыліся масавыя пратэсты. _ Пішуць аб сувязях мінулай ўлады з Каракасам у Венесуэле. Пішуць аб стварэньні кіраўніцтвам РФ собскіх установаў бясьпекі ў Сірыі. =Іран Пасьля адмены ўдару ЗША па Ірану, прадстаўнік Ірана заявіў, што лічыць іхныя войскі і мэты ў Сірыі законнымі, бо запрошаны законнай уладай. Аб міжнародных рэзалюцыях ААН, якія вышэй за ўнутраныя законы, ані слова. =Ізраіль «Міжсабойчык» у Ерусаліме ў часцы Сірыі лічу парушэньнем яе суверэнітэту. Мне падаецца, што абмяркоўваць справы іншай краіны па-за рамкамі міжнародных ды рэгіянальных установаў і структураў справядлівасьці, а таксама суверэнных бакоў палітычнага працэсу - шкодныпрыклад. Ня думаю, што такім вось чынам можна штосьці «напрацаваць», не зважаючы на адказнасьць за ваенныя злачынствы. Паўтаруся, ня кожныя мірныя перамовы карысныя. Падумалася, што найлепшым выкарыстаньнем новага гораду, які ўрад Ізраілю плануе пабудаваць на Ганадскіх вышынях, было бы засяленьне яго сірыйскімі ўцекачамі з адпаведным «самакіраваньнем». =Ліван Прэзідэнт Лівану хоча прымусова дэпартаваць сірыйскіх уцекачоў на «стабільныя» тэрыторыі мінулай улады. Пры тым, палітычныя правы ўцекачоў, якія ўцякалі ад мінулай улады, наўмысна прыніжаюцца. Сам жа не прымае захадаў для спагнаньня з сірыйскай мінулай улады шкоды за створаную той міграцыю. Што прыводзіць да думкі аб палітычнай залежнасьці ў гэты час. =Іярданія Вырашэньне праблемы лагеру ўцекачоў ля мяжы можа быць, на маю думку, ва ўмацаваньні безумоўнага да яго доступу паводле рзалюцыяў ААН. Аніякага прымусовага звароту ўцекачоў да мінулай улады пры наступнай дапамозе ААН быць не павінна. «Бясьпечнае вяртаньне» цалкам залежыць ад бясьпекі палітычнага ўрэгуляваньня. Прыкладаў у Дэраа дастаткова. =Турцыя У Стамбуле пасаду гарадскога кіраўніка цераз выбары заняў апазіцыйны кандыдат, які супраць сірыйскіх уцекачоў. Прэзідэнт кажа, што трэба рабіць умовы для вяртаньня сірыйцаў у бясьпечныя раёны ў Сірыі. Дзеля гэтага, як мне падаецца, трэба абараніць ад абстрэлаў Ідліб. А таксама, спрыяць стасункам сірыйскай узброенай апазіцыі з дэмакратычнымі курдамі ў рамках суверэннага палітычнага працэсу. Прызнаваць або не прызнаваць дзеючыя курдскія адміністрацыі ды іхную абарону залежыць ад выкананьня імі міжнароднага і гуманітарнага права. Што павінна стварыць умовы для бясьпечнага вяртаньня сірыйскіх ўцекачоў да іхных дамоў. Пры тым, замежная ваенная падтрымка Францыі, Галандыі, Аўстраліі і ЗША ня можна перашкаджаць гэтаму працэсу паводле рэзалюцыяў ААН. |
19.06.2019
=Гонг-Конг Адбыліся шматмільённыя выступленьні грамадзянаў. Прычына ў спрэчным законе, які ня хочуць людзі. =Егіпет Іранская нафта, як пішуць, «ценявым» спосабам трапляе ў Сірыю цераз Суэцкі канал. Памёр папярэдні прэзідэнт Егіпту Мурсі. Тое адбылося на новым судовым працэсе супраць яго. Гэты законна абраны «грамадзкі» прэзідэнт, які заняў пасаду пад час «арабскай вясны», быў адхілены ад улады ваеннымі і асуджаны да турэмнага зьняволеньня. У той жа час, як кажа ягоны адвакат, яго ўтрымлівалі ў адзіночцы, без адвакату, без сувязяў са зьнешнім сьветам і нават сямьёй. Паказальна, што ягоны апанент, які кіраваў дзесяцігоддзі і якога адхіліла ад улады «арабская вясна», быў вызвалены з турмы і пазбаўлены ад ўсіх абвінавачваньняў. Дзеючы прэзідэнт Сісі, як пішуць, цяпер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. =РФ Затрыманьне журналіста Івана Галунова, які пісаў аб карупцыі, было спыненае, і ён «ачышчаны» ад абвінавачваньняў. Аб праверцы законнасьці дзеяньняў сілавікоў, якія яго затрымлівалі і абвінавачвалі, не паведамляецца. Падмаскоўны кіраўнік Шэстун, які быў арыштаваны год таму, у залі суда ўскрыў сабе вены ў знак пратэсту. Аб стане здароўя не паведамляецца. Як пішуць, ён адкрыў карупцыйныя сувязі высокіх чыноўнікаў і дазволіў экалагічны мітынг супраць сьмецьцевага палігону. Паказальна, што ягоную пасаду, калі не памыляюся, у свой час займаў дзеючы міністр абароны. Як пішуць, выпрабаваны новы верталёт у Сірыі. У той жа час, ваенныя мэты пад кантролем ВКС РФ на сірыйскай тэрыторыі неаднаразова асуджаліся міжнароднай супольнасьцю з-за трапленьня ў бальніцы, школы, густанаселеныя цывільныя раёны ды з-за парушэньня міжнароднага права і рэзалюцыяў ААН. Пры якіх меліся ахвяры дзецяў, жанчынаў і цывільных. Выглядае, што сірыйская грамадзка-палітычная трагедыя сталася нейкім «палігонам» для выпрабаваньня найноўшай ваеннай зброі. Якая, ў сваю чаргу, зьяўляецца адной з апірышчаў эканомікі РФ. Менавіта таму ваеннымі прыдумляюцца штучныя "пагрозы",аб чым ўжо пісаў, якія не падлягаюць мірнаму грамадскаму кантролю. =Сірыя Дзеючы парламент мінулай улады ўзгодніў перадачу порта Тартус да выкарыстаньня прыватнай фірмай РФ. Сірыйскія незалежныя юрысты ўжо аспрэчвалі законнасьць гэных дамоваў з-за шматлікіх парушэньняў міжнароднага права. Працягваюцца бамбардаваньні паўночнай Сірыі ў правінцыі Ідліб, дзе засяроджаны раней прымусова перамешчаныя грамадзяне з семьямі, якія былі нязгодныя з панаваньнем у іх родных гарадох арміі мінулай улады пры падтрымцы РФ, ліванскай Хізбалы ды Ірану. Як пішуць, яны пакрысе спустошваюцца і разбураюцца. На тэрыторыю Ідлібу ўвайшлі заходнія журналісты з дазволу мясцовых уладаў. Сірыйская кааліцыя рэвалюцыйных сілаў асудзіла «расісцкія» заклікі супраць сірыйскіх уцекачоў у Ліване. Як ужо пісаў, праблема ўцекачоў, ад якой церпяць суседзі Сірыі, можа быць вырашана шляхам судовых зыскаў у міжнародны суд да кіраўніцтва тых краінаў, якія сталіся прычынай масавага высяленьня цывільных з-за ваеннай эскалацыі. Мясцовы савет горада Ахсена на поўдні Ідліба абвесьціў катасрофу ў поўным аб’ёме - пашкоджаны гуманітарныя, службовыя, бытавыя і гарадзкія службы. Падкрэсьліваецца, што ў горадзе няма ваенных штабоў. Гарадскія ўлады просяць дапамогі ў увагі да іх становішча. Пішуць, што двое дзецяў у правінцыі Ідліб спрабавалі выцягнуць іх брата з-пад завалаў апасьля авія ўдараў, але самі не змаглі. Пакуль ім не дапамагля дзядзькі з «Белых каскак», якія ўратавалі дзіця. На сірыйскую тэрыторыю курдскага «самакіраваньня» наведваліся дэлегацыі Францыі, Галандыі, Швецыі з мэтай ацэнкі статусу і падтрымкі - ваеннай, дыпламатычнай і палітычнай. Аб забеспячэньні і падтрыманьні суверэннага палітычнага працэсу, у тым ліку ваеннага, на падставе дзеючых рэзалюцыяў ААН не паведамляецца. =Ізраіль Улады вырашылі пабудаваць новы горад на акупаваных Галанскіх вышынях, якія лічаць сваімі са згоды ЗША. Як пісаў, тое не спряе аздараўленьню становішча рэгіёна ды Ізраіля ў ім. =Турцыя Улады адхілі пасярэдніцтва Францыі для ўрэгуляваньня стасункаў з дэм. курдамі на сірыйскай тэрыторыі. Як пішу, тое магчыма ў рамках суверэннага палітычнага працэсу на сірыйскай тэрыторыі без ваенных дзеяньняў. Улады заявілі аб магчымасьці абараняць насельніцтва Ідлібу ад ваенных нападаў з боку сірыйскай мінулай улады. На маю думку, гэта цалкам пазітыўны крок, пры ўмове ўзгадненьня іхных дзеяньняў з мясцовымі ўладамі насельніцтва і ўцекачоў (грамадскімі і гарадскімі Саветамі Ідлібу ды ваеннымі фракцыямі) як першакрыніцай тамтэйшай суверэннай улады. =Германія Суд адмовіў іранскаму авяперавозчыку ўсе рэйсы з-за знешняй палітыкі і патычнай бясьпекі. =Іран Адбыліся іранскія напады на танкеры Нарвегіі і Японіі з-за ціску на Іран ЗША. Як тое стасуецца з міжнародным правам, ня ведаю. РБ ААН аб тым маўчыць. |
12.06.2019
=Сірыя Працягваюцца бамбардаваньні поўначы з боку мін. улады пры ўдзеле ВКС РФ. У той жа час, узброеная апазіцыя зьдзейсьніла контратакі на зямлі і вярнула шэраг тэрыторыяў. "Жорсткія" авіяналёты ў першую чаргу адгукаюцца на цывільных, жанчынах і дзецях. На маю думку, права на "жорсткасьць" з боку дзяржаўных прадстаўнікоў павінна быць пацьверджана законам. У дадзеным выпадку міжнародныя рэзалюцыі ААН гавораць аб забароне гэнай "жорсткасьці" у густанаселеных раёнах. А таксама, павінен быць мір паміж суверэннымі бакамі ўнутры-грамадзкага канфлікту. Атрымліваецца, што ініцыятары авія-"жорсткасьці" - парушальнікі міжнароднага закона. А значыць, перавышаюць ускладзеныя на іх паўнамоцтвы дзеля ваенна-злачынных мэтаў. На поўдні застаецца праблема Рукбан лагеру з 29000 ўцекачоў, якія знаходзяцца ў аблозе мін.улады. Аблога забаронена дзеючымі рэзалюцыямі ААН як ваеннае злачынства. Таксама, як пішу адпачатку ў падобных выпадках на ўсёй тэрыторыі, павінны ўлічвацца палітычныя правы цывільных на мірнае вырашэньне іхняга лёсу, гарантаваныя рэзалюцыямі РБ і ГА ААН. Без арганізацыя падтрыманьня і ўмацаваньня гэтага суверэннага працэсу міжнароднымі струтурамі і краінамі будзе адбывацца тое, што адбываецца - прымусовае перасяленьне насельніцтва па палітычнай прыкмеце туды-сюды з канчатковым бамбардаваньнем ці перасьледам усіх скопам... Што класіфікуецца як генацыд па палітычнай прыкмеце. Трохі падобная праблема ў курдаў, якія перавялі тысячы перасяленцаў з лагера ў зах.часцы Ракка на паўночны ўсход Сірыі з-за тамтэйшых дрэнных умоваў надвор’я. Пішуць, што гэныя перасяленьні карэннага насельніцтва робяцца для магчымага засяленьня іхных тэрыторыяў замежнікамі. Больш таго, некаторая маёмасьцьць уцекачоў наўмысна знішчаецца дзеля «ачысткі». Дэм-курды арыштавалі аднаго са старэйшынаў арабскага племя ў мястэчку Кана ля Хасаке у ягоным доме пры зневажаньні на вачах сямьі. Відаць, з-за нелаяльнасьці і самастойнасьці, хаця пішуць аб сувязях з нав.дзяржавай. Таксама, расьце напружаньне спаміж іншымі плямёнамі з-за росту гвалту. Аб чым пісаў - паводле закону роўналегласьці гвалту ў краіне. Маю на ўвазе авія-гвалт на поўначы ў Ідлібе. Пішуць, што з боку мін.улады ствараюцца «загран. атрады» ці палявыя суды, каб прадухіліць адступленьне іхных ваенных. У той жа час, як пішуць, у масавым парадку вярбуюць палестынцаў у Сірыі ў армію мін.улады і ставяць іх у першыя шэрагі для барацьбы з суверэннай узбр. апазіцыяй. Паводле паведамленьняў з боку ўзброенай апазіцыі загінуў адзін з «сымбаляў» сірыйскай рэвалюцыі - Сарут. Ён вядомы вершамі і песьнямі аб свабодзе, пачынаў з мірнага і бяззбройнага дарэньня ружаў ваенным. Але і ў ваенным становішчы працягваў пошукі свабоды і годнасьці для сябе і для сірыйскага народу. Як паведаміла сірыйская сетка па правах чалавека, за час эскалацыі ў Ідлібе загінула каля 400 чалавек,- сярод якіх 90 дзецяў і 68 жанчынаў; 984 асобы параненыя; 29 медычных установаў, 60 школаў, 38 дамоў пакланеньня пашкоджаныя. =ААН Гуманітарны каардзінатар па Сірыі баіцца, што 2 млн. цывільных з Ідлібу могуць рушыць у Турцыю. На маю думку, калі РБ ААН заблакаваная дэлегацыяй РФ, а чыноўнікі "баяцца", павінны быць заявы ці пастановы іншых структураў, камітэтаў ААН аб брутальным парушэньні гуманітарнага і міжнароднага права ў Ідлібе і абароне цывільнага насельніцтва ў месцах іхняга тамтэйшага сталага ці часовага пражываньня. Урэшце, ГА ААН ужо прымалага рэзалюцыю аб абароне цывільных у Алепа. Але для іхняга высяленьня ў Ідліб. Цяпер жа высяляць ужо няма куды, патрэбна спецыяльная рэзалюцыя па Ідлібе. Асабліва трэба прыгадаць аб праве цывільных на палітычны выбар і ягоную бясьпеку паводле рэзалюцыяў ААН аб палітычным працэсе. Бо тое, што адбываецца, як пішуць мясцовыя аналітыкі, ператварыла «сірыйскія мары ў кашмары», а «вайна з тэрарызмам пераўтварылася ў вайну супраць грамадзтва». =Францыя 75 гадоў таму жыхары Орадур-сюр-Глейн былі ў звычайнай французскай вёсцы. Да ночы 642 мужчынаў, жанчынаў і дзецяў былі забіты ад «рэпрэсіяў» войскаў СС. Да сёньня руіны той вёскі - маўклівы мемарыял. =РФ У панядзелак шмат буйных медыя звярнулі ўвагу чытачоў да арышту журналіста Івана Галунова. Ён прафісійна асьвятляў экалагічную праблематыку, і яму падкінулі, як пішуць, наркотыкі. Цяпер яму пагражае да 10 гадоў вязьніцы. Медыя прастора сумняваецца ў ягонай віне і патрабуе «выкананьня законаў для ўсіх». Калі не памыляюся, 12-га чэрвеня адзначаецца дзень суверэнітэту, які быў атрыманы пасьля распаду СССР - як і ў іншых рэспубліках, толькі ў іншыя дні. Віншую грамадзкасьць, якая ў той час тога дамаглася! Як пісаў вядомы бард: "Возьмёмся за руки, друзья..." =Ізраіль Баючыся Ірану ля сваіх межаў, кіраўніцтва стварае «міжсабойчык»: ЗША-Ізраіль-РФ супраць Ірану. На маю думку, тая «ось» зьяўляецца чарговай ілюзіяй, як і гешэўт 2013. Бо праблема не ў Іране, а ў адным з бакоў суверэннага кіраўніцтва, якое дазваляе і запрашае замежнікаў замест карэннага насельніцтва. Трэба дапамагаць вырашаць суверэнную палітычную праблему Сірыі, якая перайшла ў безадказную ваенную эскалацыю, а не змагацца з наступствамі яе палітычнай нявырашанасьці ўнутры краіны. =Германія Парламент адмовіўся вызначыць Хізбалах тэрарыстычнай арганізацыяй, як ЗША і Вялікабрытанія. Бо тады ліванскі істэблішмент будзе тэрарыстычны. Не разумею падзяленьня на палітычнае і ваеннае крыло Хізбалах. Ці птушка ляціць на адным крыле? Чаму не ўлічваюцца ваенныя злачынствы, якія былі пры аблогах у Сірыі? =Іярданія Іярданія разам з Германіяй за палітычны працэс. А хто супраць? Толькі тыя, каму ён нявыгадны, хто звыкся «рэкамендаваць» парламенту як галасаваць. А тых, хто ня хоча, высяляць або знішчаць. Значыць, палітычны працэс патрабуе абароны на суверэннай тэрыторыі. =Ліван Працягваецца ціск на сірыйскіх уцекачоў, каб тыя вярталіся «не чакаючы вырашэньня палітычнага працэсу». Г.зн., пад кантроль мін.улады. У той жа час, умацаваньне месцаў пражываньня сірыйцаў альтэрнатыўнага палітычанага выбару на тэрыторыі іхнай краіны не адбываецца, або сустракае цяжкасьці, як у Ідлібе. Грэбваньне міжнароднымі нормамі робіцца рэгіянальнай праблемай і вядзе ў бясконцы тупік турбуленцыяў. Хацелася б наадварот - спакою, развіцьцю і павазе да справядлівых законаў. |
05.06.2019
Віншую тых, хто ўжо сьвяткуе ці яшчэ будзе сьвяткаваць мусульманскае сьвята Ід аль Фітр напрыканцы месяца Рамадан. |
29.05.2019
=Сірыя |
22.05.2019
=Беларусь |
15.05.2019
=Сірыя |
08.05.2019
=Беларусь |
01.05.2019
=Беларусь |
24.04.2019
=Шры-Ланка |
17.04.2019
=Сірыя |
10.04.2019
=Судан |
02.04.2019
==Таіланд |
27.03.2019
=Казахстан |
21.03.2019
Далучаюся да тых, хто сьвяткуе Наўруз і дзень веснавога раўнадзенства. Вельмі не хацелася б, каб аднаўленьне азмрочвалася бы новай эскалацыяй. |
20.03.2019
=РФ |
14.03.2019
Мне падаецца вельмі сымбалічнай зьявай учорашні напад ВКС РФ на цэнтральную турму ў Ідлібе. З ахвярамі, у тым ліку цывільнымі. Адсутнасьць судоў над ваеннымі злачынствамі з-за вета РФ характэрная для ўсёй краіны, уключна курдаў. Бо крымінальны спосаб дзяржаўнага кіраваньня мін. улады, як пішуць мясцовыя аналітыкі,можа быць выяўлены менавіта з тых судоў. |
13.03.2019
=ЗША |
10.03.2019
=Сірыя |
06.03.2019
Найперш, віншую жанчынаў
=Сірыя |
27.02.2019
=Сірыя |
20.02.2019
=Францыя: |
13.02.2019
= Сірыя |
06.02.2019
= Сірыя |