blog_yuraskarpaff 2015

2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1

30.12.2015

نكرر الطلب لجميع الناشطين الالتزام بنقل الاخبار والمعلومات.
مطلبنا كأهالي المدينة بشقيها المدني والعسكري هو حماية المدنيين داخل المدينة وعدم السماح للامم المتحدة والنظام بتكرير تجربة الوعر والزبداني.
وحماية وقف اطلاق النار ولو كان الامر تحت البند السابع وذلك لاننا اهل المدينة ولن نغادرها الا على ارواحنا

.

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, десталинизация, міжнароднае гуманітарнае права, Магдэбурскае права гарадзкога самакіраваньня #

Лічу, што прадстаўніцтва ААН у Сірыі недастаткова актыўна працуе
з новастворанымі грамадзкімі Радамі такіх гарадоў, як Moadamiyeh,
якім перашкаджае мінулая ўлада ня толькі нармальна функцыянаваць,
але зьдзяйсьняе бамбардаваньні, як яны кажуць, і хімічнай зброяй.

Гэтыя паведамленьні трэба тэрмінова перавяраць разам з экспертамі
і парушэньні міжнароднага і гуманітарнага права безумоўна спыняць
дзеля спакою грамадзян, абапіраючыся на прынятыя рэзалюцыі РБ ААН.

Прычым, нельга падмяняць вайсковых абаронцаў гэтых гарадоў на тых,
якія прадстаўляюць мінулую ўладу, толькі з-за мянушкі "тэрарысты".

Палітычнае замірэньне ААН ня можа грунтавацца на мілітарным ціску.

 


 

28.12.2015

yuras karpaff написал 18 августа 2012 года, 01:48

активный нейтралитет, беларусь, оон

сірыя - у дадзеных варунках ня бачу лепшага,
чым перадача вярхоўнай улады, часова,
новаму прадстаўніку га/рб аан -

дзеля загадваньня арміі,
адміністрацыі ды іншаму.

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, десталинизация, законны міжнародны правапарадак #

На мой конт, патрэбна прызнаньне права сірыйцаў на абарону ад
вайсковых злячынстваў мінулай улады, якія парушаюць права ААН.

Гэта палегчыць вызначэньне вайсковых мэтаў дзеля заспакаеньня
і усталяваньне міжнароднага і гуманітарнага законнага парадку.

_______

Паколькі легітымнасьць мінулай улады у Сірыі сумніўная,
то і прысутнасьць на яе тэрыторыі войскаў РФ сумніўная.

Пры гэтым, кіраўніцтва РФ нясе міжнародную адказнасьць
за парушэньні гуманітарнага права тымі, каго апраўдвае.

 


26.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, дзяржаўны тэрарызм, десталинизация,
доказы
і сьведкі для чыннага суду #

Што характэрна для міжнароднай барацьбы з "тэрарызмам" у Сірыі -
гэта адсутнасьць арышту падазроных і праўнага міжнароднага суду.

Гэта глеба для памнажэньня гвалту - і дзяржаўнага, і прыватнага.

Усе ведаюць, як у мінулым СССР шукалі "ворагаў народа" па плану.
Іхная рэабілітацыя адбылася толькі пасьля сыходу старой сістэмы.

Г.зн. сістэма прававыкарыстаньня мусіць мець грамадзкі кантроль.

Прыкра назіраць, як заявы аб падозраньні ў злачынствах ня маюць
аніякага міжнароднага выніку з-за мілітарных пагрозаў дзяржаваў,
а з другога боку, з-за беспрынцыпных угодаў з такімі дзяржавамі.

 


 

24.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, UNESCO, UNHRC #

Мой падыход да канфлікту менавіта ў Сірыі нязьменны ад ягонага пачатку:
выкананьне міжнароднага і гуманітарнага права, адпаведнае месцу і часу.

Тыя злачынныя групы, якія парушаюць гэта, дзеючы ад імя дзяржавы альбо
неяк іначай, альбо, нават, у міжнароднай каардынацыі, ёсьць мафіёзнымі.

Т.зв. "псэўда-гуманізм" дэлегацыі РФ ужо стаў прычынай непаразуменьняў,
якія прывялі ААН да рэгіянальнай праблемы міжнароднага міру і бясьпецы.

Гэныя непаразуменьні вырашае ГА ААН, робячы ім свае палітычныя акцэнты.
Калі краіна пачынае пярэчыць гэтым акцэнтам, дзеючы дэ-факта насупраць,
дык яна павінна займець адпаведны статус краіны-парушальніка права ААН.
Толькі ўлічваючы гэты стан, тая краіна можа быць суб'ектам у перамовах.

Гвалт і прымус у грамадзкім жыцьці зьяўляецца ганьбай, якая можа стаць
натуральнай прычынай для супраціўленьня тыраніі дзяржаўнага кіраваньня.
Калі тое ўсё адбылося, значыць парушана дэкларацыя правоў чалавека ААН.
А значыць, ёсьць падстава для дзеяньня Камітэта па правах чалавека ААН.
Высновы гэтага камітэта павінны быць падмуракам для кіраўніцтва РБ ААН.

Калі ж усяго гэтага няма, дык адбываецца тое, што бачым: кроў і пакуты,
культ гвалту і нахабства, усёдаравальнасьць і безадказнасьць злачынцаў,
іхная легалізацыя цераз "палітычны працэс" пад аховай і ціскам прымусу.

Выснова: вырашэньне праблемы міжнароднага міру і бясьпекі не існуе без
дасягненьня ўнутранага грамадзянскага міру ў Сірыі з новым кіраваньнем.

 


 

22.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, З Вараг у Грэкі, No Nuclear Zone, правы чалавека, канвергенцыя, астранамічны пачатак Калядаў #

Мяркую, што міжнароднае падтрыманьне без'ядзернага стану Балта-Чарнаморскай прасторы
можа быць стабілізуючым рэгіянальным фактарам, які прадухіляе небясьпечныя зашласьці.
Тым больш, што тое адпавядае гістарычным умовам для рознаякай суразьмернасьці жыцьця.

 


 

20.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, десталинизация, хімічны гешэўт #

Маю прывітаць рэзалюцыю РБ ААН аб спыненьні гвалту, але яе плён сумніўны.
Бо, як паказвае практыка, дамовы дзеючых уладаў ЗША і РФ не па сутнасьці.

Прынятая рэзалюцыя парушае Статут ААН, бо ставіць у залежнасьць перамовы
ад спыненьня гвалту: план або бомбы. Пагэтаму "рэжым" дэ-факта застаецца.

Трэба безумоўнае спыненьне злачыннага гвалту пры міжнароднай адказнасьці.

Але, улічваючы, што аніякія краіны ня беруцца абараняць цывільных людзей
ад безупыннага гвалту "легітымнага" рэжыму, які апраўдваецца войскамі РФ,
ня стаў бы што казаць за тых, хто ў гэтых умовах абараняе правы сірыйцаў.

Увесь час брыджуся ад выкарыстаньня сучаснай зброі дзеля ілюзійных мэтаў,
нібыта трэба апраўдаць выдаткі на іхнае ўтрыманьне перад сваімі народамі.

Ці можа, рэгіянальныя краіны здолеюць самастойна дасягнуць мірнага стану?

 


 

18.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, десталинизация, З Вараг у Грэкі, Шаўковы Шлях, арабскія лічбы #

Яшчэ раз пацьверджваю сваё пастаўленьне да пагрозы ад самастворанай дзяржавы ў Сірыі,
якая апошнім часам сталася адзінай, што аб'ядноўвае РБ ААН - гэта павярхоўны падыход.

Дзяржавы колькі заўгодна могуць каардынавацца на карысьць уласнай бясьпецы ад нечага,
але карысьці самім сірыйцам, як мігрантам, там і грамадзянам, ад гэтай мітусьні мала.

Насамрэч, можа быць, менавіта некантралюемы рост гвалту зьяўляецца вытокам цярпеньня.

Пагэтаму, відаць, менавіта ягонае абмежаваньне і асуджэньне зьяўляецца патрэбай часу.
Патрэбай менавіта ў гэтым старажытным рэгіёне, які зазнаў рознаякага перакрыжаваньня.

 


 

16.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, десталинизация #

Усёткі, кіраўніцтва краіны, якое блакавала рэзалюцыі РБ  ААН з-за псэўда-гуманнасьці,
з-за таго, што, маўляў, ніякай пагрозы міжнароднаму міру і бясьпецы ад "рэжыму" няма,
якое самое парушае рэзалюцыі РБ ААН аб стрыманасьці ў бамбардаваньнях гарадоў,-
зьяўляецца асноўнай прычынай захаваньня і павелічэньня мілітарнага гвалту ў рэгіёне.

Апроч гэнага, ніякай вялікай розьніцы ад іншых канфліктаў, вырашаных РБ ААН, няма.

_________

Па-ранейшаму лічу стварэньне беспалётнай зоны крокам да бясьпекі грамадзян,
вышук і пакараньне злачынцаў масавых забойстваў крокам да будучай бясьпекі,
асуджэньне і пазбаўленьне "легітымнасьці" мінулай улады ўмовай для выбараў.


14.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, 190 лет восстанию декабристов #

Хомс

Маё разуменьне ўнутранага замірэньня адрозьніваецца ад таго,
што ухвалена кіраўніцтвам ААН у Хомсе - "сталіцы рэвалюцыі".

Замірэньне пад пагрозай "крывавай расправы" над грамадзтвам
ня мае аніякага дачыненьня да ААН, бо супярэчыць яе Статуту.

На мой конт, роўнае замірэньне між бакамі павінна абараняць
міратворчая місія ААН, дзе ня трэба пакідаць сваю тэрыторыю.

Цяпер жа, людзі ды іх правы і свабоды сталіся безабароннымі.
________

Дума

Заклікі РБ ААН да стрыманьня ад выкарыстаньня барэль-бомбаў
ды іншых бомбаў над цывільнымі аб'ектамі парушаны з боку РФ.

________

"Вятраньне" РФ

Зброяй ня вырашыць даўгіх праблемаў без міжнароднага закону,
які грунтуецца ў тым ліку на пакараньні вінных у забойствах.

Т.зв. "вяртаньне" РФ падобна на бойку п'яных дзікіх каўбоеў,
якія куляюць ва ўсё запар. Без міжнароднай адказнасьці няма
і ня будзе аніякага "вяртаньня" для агрэсіўных мілітарыстаў,
якія абмяжоўваюць ужо мірныя маніфестацыі нават самі ў сябе.

________

190 лет восстанию декабристов

Можа, першым, хто меў праект рэвалюцыйных зьменаў у рэгіёне,
быў кіраўнік паўстаньня ў 1825 годзе Павал Іванавіч Песталь.


 

12.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, акупацыя, З Вараг у Грэкі #

Калі гаворка зайшла аб акупацыі краіны,- частковай, паветранай альбо іншай,-
дык яна павінна быць адрынутай усімі даступнымі сродкамі грамадзкай абароны.

Калі міжнародныя ўстановы як ААН бясплённа бавяць час, паўтараючы тое самае,
дык грамадзяне маюць права бараніць сябе і семьі, шукаючы плёну і падтрымкі.

Краінам Балта-Чарнаморскай прасторы здаўна-даўна вядомая гэная сумная твань.
Таму ўвесь час узгадваю ролю краінаў, якія незацікаўлены ў самаразбурэньнях:
будзь то пад выглядам канфесійных забурэньняў ці ад грамадзка-ўладных хібаў.

У той жа час, ня стаў бы прадвырашаць за саміх сірыйцаў ўнутраны лёс краіны.


 

10.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, акупацыя, Сайгон #

Як і раней застаюся прыхільнікам зьверхнасьці міжнароднага права,
у тым ліку гуманітарнага. Вайсковы хаос - гэта ўладная слабасьць,
а вайсковы кантроль над тэрыторыяй не азначае кантроль палітычны.

Можа быць, суседзкія і далёкія краіны, якія маюць цяжар уцекачоў
ад гэтай мілітарнай хваробы, паўплываюць у міжнародных установах
на ваенна-палітычны стан яе паступовага нутранога выздараўленьня.

Як і раней, лічу, што без суду над злачынцамі супраць людзкасьці,
за якімі бы пасадамі або кіраўнікамі іншых дзяржаваў не хаваліся,
дзейснага замірэньня ня будзе, а тым больш свабоднага разьвіцьця.

Мяркую, што прысутнасьць войска РФ у Сірыі, з-за неадпаведнасьці
мэтаў тым, якія задэкляраваны, і палітычнай нямогласьці "рэжыму",
ёсьць спроба яе міжнароднай акупацыі, якая стала рысай ўладаў РФ.


 

08.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, з Вараг у Грэкі, абарона, права #

Бясконцыя заявы прэзідэнта ЗША аб перасьледзе тых, хто нашкодзіць ЗША,
паўсюль па-за яе межамі мае мафіёзны характар. Што стварае хаос права.
Грамадзяне іншых краінаў не павінны залежаць ад абаронных захадаў ЗША,
калі іх краіны не пагадзіліся з гэтым адпаведна міжнародным абавязкам.

Датычна Сірыі, у межах сваіх грамадзянскіх правоў і абавязкаў, мяркую,
што ўзровень гвалтоўнай сілы трэба стрымліваць, а не павялічваць яшчэ.
Менавіта на гэта трэба скіроўваць там тэхнічныя і праўныя магчымасьці.
Каб людзі адчулі, што маюць абарону іх жыцьця і права абіраць будучае.

Мне падаецца карысным стварэньне рэгіянальнай арганізацыі па бясьпецы.

Унутраны канфлікт у Сірыі ня мае дачыненьня, на мой конт, да замежных
жаўнераў, якія мусяць пакінуць яе тэрыторыю дзеля суверэннага балансу.

Урэшце, тыя краіны, якія разбураюць, мусяць узнавіць страчанае. Улада,
якая запрасіла замежныя войскі для разбурэньня собскай краіны, сысьці
(вельмі сумніўна, што нашчадны сын таго, хто прыйшоў да ўлады гвалтам,
будзе яе ўтрымліваць падтрыманьнем грамадзянскай згоды, а ня гвалтам).
Пасьля яе можа быць хоць які перыяд стабілізацыі і ўнутраных працэсаў.

На жаль, ахвяры доўжацца, і яны аніякая не "цана". А помнікі.


 

06.12.2015

40 قتيلا مدنيا بغارات روسية على الغوطة

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, з Вараг у Грэкі #

Лічу, што пасьля шматгадовай вайны мінулай улады з пратэстамі "арабскай вясны",
якія адбываліся нароўне зь іншымі як стыхійныя мірныя міжнародныя маніфестацыі,
трэба ўлічваць іхны палітычны аспект з аднога боку і гвалт дзеля іхняга ўціску,
з другога. Асабліва трэба ўзгадаць, што мінулае кіраўніцтва заяўлала аб згодзе
заплаціць "абы якую цану" дзеля супрацьстаяньня волевыяўленьню сваіх грамадзян.
Што і пацьверджвае сваімі дзеяньнямі, вынікам якіх сталі тысячы ахвяраў краіны.

Такім чынам, палітычная воля значнай часткі грамадзян Сірыі ўжо даўно выяўлена.
Але, з-за адсутнасьці жаданьня да палітычнага працэсу, пачаўся вайсковы выбрык,
які доўжыцца дагэтуль з удзелам у ім ужо афіцыйных войскаў з рознаякіх краінаў.

На мой конт, Сірыі трэба відавочная зьмена кіраўніцтва, што разбурыла дзяржаву.
Іначай скрайні цынізм мінулай улады будзе дэ-факта міжнародна прызнанай нормай.


 

04.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Reform UN Security Сouncil, Хула, дзікуны #

Маё пастаўленьне да сірыйскай крызы нязьменнае - дэлегацыі РФ і Кітаю,
якія блакавалі міратворчыя намаганьні ў РБ ААН на пачатку ўзрушэньняў,
зьяўляюцца адказнымі за дэстабілізацыю як унутры, так і навокал Сірыі.

Спроба адцягнуць увагу ад вырашэньня канфлікту цераз другасныя ўяўныя
пагрозы - як хімічная, а цяпер "тэрарыстычная" - гэта лячэньне скутку,
а не прычыны хваробы. Як і палітычныя міжсабойчыкі па-за межамі Сірыі.

Лічу, што ваенна-палітычная прысутнасьць дзеючых уладаў РФ не павінна
ўплываць на ўнутранае замірэньне між сірыйцамі аж на 80% ад існуючага...

Мяне абурае, што колькі год ахвяраў ня сталі прычынай для міжнароднай
міратворчай місіі пад эгідай ААН. Якая зьменшыла сваё прызначэньне да
гуманітарнай дапамогі, замест палітычнага прадухіленьня ваенных дзеяў.

Гэта наводзіць на думку аб цывілізацыйнай загане існуючых міжнародных
установаў. Асабліва брыдка бачыць, як сучасная зброя выкарыстоўваецца
не для сучаснай процілеглай зброі, а для "дзікуноў", якія яе ня маюць.
Гэта, на маю думку, цывілізацыйная дэградацыя тых, хто гэтым корміцца,
якія бы вынікі з гэтага яны не атрымалі. Бо людзкія раны доўга лячыць.

Думаю, што народная дыпламатыя найбольш дзейсная - бо не залежыць ані
ад тыранаў, ані ад тэрарызму, ані ад мэтаў, хібаў і памылак палітыкаў.


 

02.12.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Reform UN Security Сouncil, Хула, З Вараг у Грэкі #

На жаль, РБ ААН ня здолела дасягнуць тых гуманітарных мэтаў,
да якіх заклікала: забарону бамбардаваньня цывільных местаў,
забарону выкарыстаньня хімічнай зброі ды зьмяншэньне гвалту.

Наадварот, пагаршэньне стану пасьля вайсковага ўмяшаньня РФ
заўважылі і адзначылі шмат хто, уключаючы нават Генсека ААН.
Такім чынам, гвалт узмацніўся з таго боку, які яго распачаў,
атрымаўшы ўжо не рэгіянальную дэстабілізацыю, а міжнародную.

Але "абарончая" інтэрвенцыя Францыі ад тэрарыстаў ёсьць ужо
праблемай бясьпекі гэтай краіны, але не праблемай канфлікту.

Для вырашэньня пратэстовых Сірыйскіх грамадзкіх ўзрушэньняў
трэба ўлічваць унутраны стан ваенна-палітычных магчымасьцяў
разам з клопатам аб бясьпецы кіраўнікоў суседзкіх дзяржаваў.

Барацьба з новастворанай дзяржавай узаконіць яе межы і дасі
магчамасьць іх аднавіць і быць прызнанымі ў першы жа момант,
калі зьменяцца міжнародныя абставіны. А можа трэба ізаляцыя?

На жаль, барацьба з тэрарызмам па-амерыканску, а цяпер і РФ,
улічваючы практыку "рэгуляваньня" непаразуменьня з Ічкерыяй,
дае адваротны вынік - тэрарызму большае, ён стаў міжнародны.
Бо і ня дзіва, паколькі мае абавязковы складнік - дзяржаўны.

Пагэтаму, на мой конт, трэба рэзалюцыя РБ ААН з улікам таго,
што казаў раней: непаўнаварты статус дэлегацыі РФ, яе удзел
у канфлікце, выкарыстаньне хімічнай зброі, забойства ў Хуле
ды іншых месцах, бамбардаваньні гарадоў насуперак рэзалюцыі
РБ ААН - усе гэта можа стаць падмуркам законнага замірэньня
пры міжнародных сілах на падставе Разьдзелу VII Статуту ААН.

Вельмі шкада, што РБ ААН так і не стварыла механізм абароны
грамадзкіх выступаў ад гвалту з боку дзяржавы хоць юрыдычна,
каб якая краіна мела магчымасьць для законнага заступніцтва.

Усё астатняе будзе па-за межамі ААН, на будзённых прынцыпах.

____

А гэта, у першую чаргу, собскія інтарэсы Балта-Чарнаморскай
прасторы. Дзяржавы якой наўрад ці зацікаўлены ў шматвекавых
войнах спаміж Захадам і Ўсходам на розных частках іх земляў.
І якія маюць шматвекавы досьвед уласных нормаў суіснаваньня.

_____

Краіны, якія прэтэндуюць на ролю "глабальных" вырашальнікаў,
павінны вырашаць, як мне здаецца, іхныя глабальныя праблемы.
Такія, як зьмена клімату, катаклізмы, акіян, выкапні, ільды.
А таксама, што вельмі істотна, рэформа кіраваньня ААН. З-за
чаго працягваюцца войны, гінуць людзі. Бо не спрацоўвае ААН.


 

30.11.2015

yuras karpaff написалдекабря 2011 года
 
активный нейтралитет, оон, права человека
сирия:
мирное население должно иметь право на самозащиту,
если их претензии поддержаны правозащитниками оон.

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм,
правы чалавека,
UN, Хула, десталинизация, Je Suis Ariha, беспалётная зона #

Вельмі шкада, што "тэрарызм" на шматлюдным нядзельным рынку Ariha
зышоў ад летакоў, як у іншых выпадках ад пешых адзінкавых мінакоў.

Таму "каардынацыя" з ваенна-паветранымі сіламі над Сірыяй павінна
быць толькі пад адзіным міжнародным камандаваньнем, якое выключае
падобныя праявы і стварае "адзінае неба" для ўсіх варагучых бакоў.

Што тычыцца "абароны" Францыі, зразуметай чамусьці як інтэрвенцыя,
дык, зноў жа, трэба, каб гуманітарны сэнс быў вышэйшы за вайсковы.
Менавіта ў тым ёсьць мэта французскай прапановы пры выкарыстаньні
права вета ў РБ ААН. Цяпер тое забыта і ранейшыя вета РФ карысныя?

Адносна "дзяржаўных інтарэсаў" Сірыі заўважу, што яны вызначаюцца
на тэрыторыі самой Сірыі і зыходзяць ад народных галасоў у РБ ААН.

Урэшце, гэтая вайна выглядае падобнай на мафіёзны бізнэс на крыві.
Прычым, грошы, якія ўкладжаюцца на разбурэньні і забойствы людзей,
лепш скіраваць у "зялёную" эканоміку для дасягненьня мірных мэтаў.
На тэрыторыі, напрыклад, Сірыі для гандлёва-гістарычнага росквіту.


 

28.11.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт,
правы чалавека,
UN, Хула, десталинизация, Авіцэна #

Лічу замежную інтэрвенцыю кепскім падыходам.
Бо і раней "рэжым" залежаў ад іншых краінаў.
Зьмена "арыентацыі" нічога слушнага не дасі.
Патрэбны ўнутраны суд над злачынным гвалтам.

Авіяцыя патрэбна для беспалётнай зоны, а не
бамбаваньня інфраструктуры гарадоў і вёскаў.
"Каардынацыю" з тымі, хто затуляе злачынцаў,
лічу ганебнай і таму шкоднай для замірэньня.

Можа быць варта рабіць міжнародны акцэнт на
штосьці здаровае, станоўчае, аб'ядноўваючае.
І ні ў якім разе не ствараць уяўнага ворага.

 


 

26.11.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт,
правы чалавека,
UN, Хула #

Замест палітычнага вырашэньня сірыйскіх грамадзкіх узрушэньняў
на тэрыторыі Сірыі пад эгідай ААН і абаронай "блакітных касак",
на тэрыторыі Сірыі Францыя і РФ пашыраюць сумесную інтэрвенцыю.

Прычым, камандаваньне яе хады анікому не падпарадкавана ад ААН,
а значыць магчымыя разнаякія непаразуменьні, на якія багата РФ.

Мне думаецца, што такі сектанцкі спосаб мілітарнага вырашэньня
на рэгіянальным узроўні будзе на карысьць пачынальнікаў гвалту.

Лічу, што гэта дарма выкінутыя бюджэтныя грошы з-за палітычнай
нямогласьці яе ўдзельнікаў, якія ня здолелі дамовіцца ў РБ ААН.


 

24.11.2015

yuras karpaff написал20 ноября 2013 года
 
любое улучшение ирана будет ухудшением его противников в сирийском конфликте.
любые переговоры с ним должны иметь гуманитарную составляющую.
хватит "сделок" на крови."

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт,
правы чалавека,
UN, Хула, десталинизация #

На маю думку, нестабільнасьць у Балта-Чарнаморскай прасторы "ад Варагаў да Грэкаў"
выклікана непаўнавартасьцю статусу дэлегацыі РФ у РБ ААН, дзеючай проста de facto.
Ускосна гэтую непаўнавартасьць de jure пацьвердзіла рэзалюцыя ГА ААН, датычная РФ.
Такім чынам, кожная мірная рэзалюцыя РБ ААН у гэтай прасторы ня будзе мець выніку,
пакуль уяўны статус дэлегацыі РФ не набудзе больш адпаведную вагу спакою суседзяў.


Вельмі шкада, што без уліку адказнасьці за масавыя забойствы ў пачатку сірыйскага
унутранага канфлікту, а таксама на працягу яго, віннымі сталіся ня тыя, хто пачаў,
а іхныя меньшыя выніковыя адпаведнікі. Гэта нагадвае замірэньне на мафіёзны манер.

Такі падыход у міжнародных справах непрымальны,
паколькі не адпавядае міжнароднай волі народаў.

Выклікае непакой адсутнасьць інфармацыі аб становішчы цывільных у зачыненых зонах.


 

22.11.2015

Зачем нужно современное оружие, если:
есть Сирия - есть проблема,
нет Сирии - нет проблемы?
А может для "блестяще организованного беспорядка"?

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт,
правы чалавека,
UN, Хула, десталинизация,
дзяржаўны - групавы - аднаасобны тэрарызм
#

Мяркую, што распаленьне ваенных дзеяньняў на тэрыторыі Сірыі ды Іраку
без каардынацыі і падпарадкаваньня яе ўдзельнікаў ААН павялічыць хаос.

Нельга лячыць хваробу, якую азначылі тэрарызмам, толькі з аднога боку,
а з другога яе наадварот развярэджваць. Трэба ўсебаковы сродак ад ААН.

Паўторнае ўмяшаньне ў Сірыю ўжо новай кааліцыі, якая дзейнічае дробна,
замест поўнага кантролю над тэрыторыяй краіны пад адзіным міжнародным
рэгуляваньнем ААН, падобна на помсту, але не стрыманьне ваюючых бакоў.

Датагож, умацоўваецца небясьпечны парадак, калі нейкая краіна вырашае
нешта рабіць на тэрыторыі іншай дзяржавы без узгадненьня зь яе ўладай
альбо зь легітымнымі прадстаўнікамі іншых унутраных апаніруючых сілаў.

 



 

20.11.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, правы чалавека UN, Хула, десталинизация #

У вайсковым хаосе, які створаны дэлегацыямі РФ і Кітаю
чатырохразовымі блакаваньнямі мірных рэзалюцыяў СБ ААН,
знайсці прычыну бяды ў "тэрарызме", значыць апраўдваць
папярэднюю палітычную замкнутасьць і тэрарызм "рэжыму".

Ягоная нязграбнасьць і жорсткасьць стварыла наяўнасьць
адпаведна падобных і жорсткіх груп супраціву. Пагэтаму,
нягледзячы на мілітарнае заступніцтва з боку ўладаў РФ,
лічу, што ўтаймоўваць трэба сьпярша "рэжымны" тэрарызм.
Астатнія будуць знікаць з адсутнасьцю асноўнай прычыны.

Плюс, непаўнаварты статус дэлегацыі РФ стаўся прычынай
разбалансіроўцы статутовай міратворчай здольнасьці ААН.

Тож, спасылка на арт.51 статута ААН для бамбардаваньня
іншай краіны з мэтай арышту на яе тэрыторыі падазроных
у злачынстве на тэрыторыі іншай краіны ёсьць неадэкват.

Толькі таму настойваў і патрабую міратворчую місію ААН
з шырокімі паўнамоцтвамі для яе мілітарных удзельнікаў.

___

Асаблівую ролю ў барацьбе з тэрарызмам адыгрывае ўвага
да правоў чалавечай асобы. Бо проціпастаўляе сябе міру
менавіта адна асоба. Сярод цывільнай бясьпекі астатніх,
якія лічаць усіх навокал роўнымі для будзённага спакою.

К
алі каму нешта не падабаецца, то трэба адкрыта казаць,
абмяркоўваць, рабіць саступкі, запабягаючыя зашласьцям.
Якія ёсьць адказнасьцю ўладаў дзеля спакою грамадзянаў.

Гэта маё гледзішча, якое можа падасца каму й няслушным.


 

18.11.2015

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, правы чалавека UN, Хула, десталинизация #

Хаос у Сірыі павялічваецца. Да яго дадалася нестабільнасьць ў Іраку.
Гэта ўжо стала праблемай рэгіянальнай небясьпекі. Патрэбны дзеяньні
па яе рэгуляваньні пад зьверхнасьцю міжнароднай супольнасьці РБ ААН.

Аднаасобныя ці групавыя ўмяшаньні дзяржаваў ў гэтую зону зьяўляюцца,
на мой конт, парушэньнем міжнароднага права і пагаршаюць становішча.

Адказнасьць за разбурэньне грамадзкай і культуровай інфраструктураў,
а таксама гуманітарныя раны ад праяваў гвалтоўных самацьверджаньняў,
ляжыць на плячох народаў тых краінаў, якія валодаюць ветам ў РБ ААН.

Пагэтаму, вырашэньне крызы цераз РБ ААН павінна адбывацца без уліку
вета гэтых краін, як зацікаўленых бакоў канфлікту, дзеля замірэньня.

Дадам, што не лічу ААН як бы "пасярэдніцай", але зьверняй установай.


 

16.11.2015

"Плохому танцору всегда что-то мешает".

yuraskarpaff

# Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, народная дыпляматыя, правы чалавека UN, Хула #

Зыходзячы з шырока праяўленага ўчора жаданьня міру,
як простымі людзьмі, так і міжнароднымі ўстановамі,
можна зрабіць выснову аб штучнасьці сірыйскай бяды.

Лічу, менавіта праяву дзяржаўнага тэрарызму нельга
пакінуць без асуджэньня і мілітарнага ўтаймаваньня.

Бо грамадзяне маюць права на абарону свайго жыцьця
ад беспадстаўных замахаў з боку усіх кшталтаў сілы.


 

14.11.2015

"И вашим, и нашим, и напишем, и спляшем".

yuraskarpaff

# UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, народная дыпляматыя, правы чалавека, Хула #

На жаль, палітычныя высілкі кіраўніцтва ААН
адпачатку сірыйскіх грамадзянскіх пратэстаў
маюць адваротны вынік - гвалт павялічваецца.

Відаць, трэба мяняць падыходы і кіраўніцтва.
Можа быць, будзе сэнс у народнай дыпляматыі.


 

12.11.2015

"договор Нгомади" - Nkomati Accord

yuraskarpaff

# UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, беспалётная зона #

Пры поўнай атрафіі дзейнасьці "блакітных касак" дэлегацыяй РФ у РБ ААН,
у Сірыі адпачатку разьвінаецца мілітарны чын з усімі з'явамі тэрарызму.

У такіх варунках прадстаўнік Генсека ААН падмяняе ўнутранае замірэньне
на зьнешнія "міжсабойчыкі", залежачыя ад унутранага становішча войскаў.

Мяркую, гэтакая згода, якая грунтуецца на аргуменце сілы, не пасуе ААН.
Больш таго, кожная рэзалюцыя ААН будзе на карысьць тых, хто пачаў хаос.

Мне асабіста брыдкі сучасныя канфлікты дзяржаўных армій з паўзбройнымі
людзьмі будзь якой ідэалогіі. Калі толькі яны не маніякальныя злачынцы.

Выкарыстаньне сілы пры адсутнасьці справядлівасьці ААН можа зацягнуцца.
Пагэтаму, можа, варта аб'явіць Сірыю зонай рэгіянальнай небясьпекі ААН
з улікам фактычнага ўдзелу ў кафлікце краінаў РБ ААН без яе рэзалюцыяў.


 

10.11.2015

yuraskarpaff

# UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, лятак, беспалётная зона #

Выпадак з трагедыяй летака РФ ў Ягіпце паказвае хаос
у міжнароднай супрацы як дзеля яе прадухіленьня, так
і дзеля вызнаньня яе прычынаў, вышуку, арышту вінных.

Гэты хаос пачаўся з-за шматразовага вета РФ ў РБ ААН
пры спробах міжнароднага рэгуляваньня сірыйскай бяды.

Новыя ахвяры з мэтай застрашэньня і падпарадкаваньня
не адпавядаюць статусу дзеючай дэлегацыі РФ ў РБ ААН.

 

_______

В своё время я уехал из Ленинграда, -
попав по распределению на военный завод как общежитский, -
только из-за нежелания работать на войну. Моё мнение с тех пор не изменилось.

 

Як і раней, лічу патрэбным развіцьцё бюджэту "блакітных касак" ААН,
а не дзяржаўна-мілітарных эканомікаў, якія маюць агрэсіўныя праявы.


 

08.11.2015

yuraskarpaff

# UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт  #

Дадзены канфлікт ужо перайшоў у стадыю мілітарнай бойкі за сфэры ўплыву.
Прычым, з удзелам войскаў замежных краінаў, арганізацыяў і (!) наймітаў.
Мяркую, паўтараць ідэйны досьвед паходаў тысячагадовай даўніны ня варта.

Г.зн. толькі унутраны дыялёг у краіне без прымусу ў кутках бясьпекі ААН
можа стабілізаваць становішча і паступова яго пашырыць на ўсю тэрыторыю.


06.11.2015

yuraskarpaff

# UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, тэрарызм, Хула, Гута  #

Syrie : du gaz moutarde a été utilisé lors de combats

Ідучы шляхам папярэдняга юрыдычнага разважаньня,
можна дапусьціць, што ўзброены супраціў супроць
дзяржаўных (або мафіёзных) узброеных праяваў не
абавязкова ёсьць тэрарыстычным, калі абараняюць
правы цывільных грамадзян ад звышмернага гвалту.

У такім выпадку зьмяньшэньне гвалту прывядзе да
зьмяньшэньня грамадзкай абароны і мірнага стану
вырашэньня сацыяльна-палітычных патрэбаў людзей.

На мой конт, першапрычынай гвалту ў Сірыі ёсьць
расстрэл дэманстрацыяў. Гэта - паліцэйскі тэрор.

Значыць, трэба спыняць гвалт над суайчыньнікамі
з боку "рэжыму", асудзіць тэрарыстычныя выбрыкі,
і ствараць абарону ад будзь якога тэрору звонку.

_____

Выкарыстаньне хімічнай зброі - праява тэрарызму.
Але, у Гуце таксама была выкарыстана гэта зброя,
і тэрарызм застаўся непакараным. Таму няма міру.

_____

У дзяржслужачых ня можа быць імунітэту для ўсяго.
І, каб яны самі сябе намэнклятурна не апраўдвалі,
павінен працаваць недзяржаўны грамадзкі кантроль.
Пачынаючы з Генсека ААН да штодзённых дзяржаўцаў.


 

05.11.2015

yuraskarpaff

  • de SAMY

  • у народным абмеркаваньні заўважыў слушную, на мой конт, думку:
    што людзей, якія церпяць ад тэрарызму, будзь якога, трэ абараняць.

    ________

    быў супраць прызначэньня дзейснага Генсека ААН ад самога пачатку.
    чаму? таму, што карэйская морква традыцыйна вострая, а не салодкая.

    пры ім пачаліся буйныя канфлікты, якія ён быў няздольны папярэдзіць;
    і, нават, не заяўляе аб парушэньнях Статуту ААН дзяржавамі дэ-факта;
    ня робіць высілкаў аб падрыхтоўцы юрыдычных абмежаваньняў тога -
    пагэтаму, лічу, трэба ягоная замена на "рэфармацыйную" кандыдатуру.


    03.11.2015

    yuraskarpaff

    yuras karpaff написал7 июня 2012 года,
     
    поскольку убийства мирных граждан в сирии продолжаются,
    а власти не в состоянии их обуздать "политическим диалогом",
    то необходимо увеличивать число наблюдателей оон до полного
    контроля над ситуацией со стороны сб оон, а не "посторонних сил".
    yuras karpaff написал15 мая 2012 года,
     
    я по-прежнему остаюсь сторонником укрепления миросил оон,
    в том числе в сирии, где это надо было делать упреждающе.
    но под началом не NATO, а политического командования оон.
    yuras karpaff написал2 апреля 2011 года,
     
    не думаю, что "первобытный" способ удержания
    и обретения власти, когда обе стороны воюют,
    является желательным. без третьей силы (ООН)
    все равно невозможно ни утверждение порядка,
    ни мирные выборы, ни мирная передача власти.
    ____

    пока сотрудники ООН будут "божьей коровкой",
    ни за что не отвечая да ничего не утверждая,
    а СБ ООН не будет их добросовестно защищать,
    ООН не сможет добиваться поставленных целей.

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, блакітныя каскі ААН, Хула  #

    Сумуючы мае назіраньні, лічу, што дзеля ўпарадкаваньня ААН існуючага хаосу, патрэбна:
    1) перадача ўсіх мілітарных сілаў у Сірыі пад кантроль і камандаваньне РБ ААН - гэта яе прамая адказнасьць, у тым ліку сілаў мінулай улады і новай дэмакратычнай кааліцыі;
    2) спыненьне зьнішчэньня інфраструктуры гарадоў і вёсак бязглуздымі бамбардаваньнямі;
    3) наладжваньне мірнага жыцьця спаміж існуючымі ўжо структурамі рознагаліновай ўлады;
    4) юрыдычнае і прыктычнае міжнароднае асуджэньне злачынцаў масавых забойстваў у Хуле;
    5) і толькі пасьля дзьвюх-трох гадоў міру пачынаць размову аб палітычных выбарах ААН.


    02.11.2015

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, дэсталінізацыя, псэўда-выбары #

     

    Мяркую, што той кантроль за "будучыняй" Сірыі,
    які праводзяць увесь час канфлікту Іран ды РФ,
    які хочуць прыкрыць фігавым лістком "выбараў",
    абмяжоўваючы доступ для "блакітных касак" ААН,
    абмяжоўваючы вышук, пакараньне злачынцаў Хулы,
    павінен быць проста зьменшаны да міжнароднага,
    з-за іхнае няздатнасьці да рэгіянальнага міру
    ужо колькі год запар. Час "восяў" даўно зышоў.


     

    01.11.2015

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дэсталінізацыя, псэўда-выбары #

     

    Гледзячы на тое, зь якой легкатой прадстаўнік Генсека ААН
    узгодніў выбары пасьля ўзброенага умяшальніцтва з боку РФ,
    робіцца зразумелым, што гэта легітымізацыя ўсяго мінулага
    гвалту з боку мінулай улады. Бо чаму было ня справіць тое
    адразу апасьля дэманстрацыяў пратэсту? Каб забіць пратэст?
    Але наўрад ці гэты "мафіёзны" падыход адпавядае праву ААН.


     

    31.10.2015

    мір "под грохот канонады"

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дэсталінізацыя, псэўда-выбары #

     

    У вадрозьненьне ад "мірнай" канферэнцыі у мафіёзным стылі ў Вене
    лічу, што краіне, якая церпіць ад 4-х гадовай вайны, патрэбны ня
    выбары на костках, а міжнародная незалежная адміністрацыя РБ ААН.


     

    30.10.2015

    Red Cross:
    No Reports Of Alleged Russian Airstrikes On Syrian Hospitals
    Submitted by IWB, on October 29th, 2015

     

    Yallasouriya 11:52 pm on October 29, 2015
    #‎Damascus_Suburbs‬‪ #‎Douma‬‘s unified medical office report
    on Russian warplanes targeting the field hospital in Domua city today

     

    Yallasouriya 12:11 am on October 16, 2015
    #Syria, Aleppo southern rif, russian airtrikes on Al Hader
    have targeted a makeshift hospital with a vacuum missile.

     

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, міжнароднае гуманітарнае права ААН, дэсталінізацыя #

     

    На жаль, праваабрончыя камісіі ААН, незалежныя ці, напрыклад, з РФ
    не дапускаюцца да пацярпелых, каб вызнаць дэталі і пацьвердзіць іх.
    Нават гаворка аб гэтым не ідзе. Чырвоны Крыж не пераверае факты, а
    толькі кажа аб іхнае адсутнасьці ў іх. Насамрэч, патрэбны дзеяньні,
    лічу, па імгненнай праверцы гэтакіх фактаў пад "ПАВЯЛІЧАНЫМ ШКЛОМ",
    на месцы, з усёй магчымай дасканаласьцю і міжнароднай публічнасьці.

     

    маё пастаўленьне да міжсабойчыкаў прадстаўніка Генсека ААН такія ж,
    як і раней - спачатку рэзалюцыя РБ ААН з агульнымі прынцыпамі міру,
    а потым ужо пошукі шляхоў яе уцелясьненьня, удакладненьня, працягу.


     

    29.10.2015

    Syrie: la Russie refuse une action de l'ONU - Le Figaro

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, міжнароднае права ААН #

     

    На мой конт, "псэўда-гуманная" дэлегацыя РФ ужо даўно
    адкрыта зьяўляецца ўзброеным бокам канфлікту ў Сірыі.
    Пагэтаму ня можа выкарыстоўваць veto пры вырашэньнях.
    Прычына адмовы парушае статут ААН - мілітарны прымус.

    Калі РБ ААН будзе хорам зацьвярджаць гэткія "мірныя"
    перамовы, варта было б прыгадаць аб іх мафіёзнасьці.

    Генсек ААН бязьдзейнасьцю спрыяе раскілзанасьці ААН.

    У такіх выпадках, мяркую, кожнае дзеяньне ў абарону
    статута ААН на тэрыторыі Сірыі можа быць легітымным.


     

    28.10.2015

     

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, міжнароднае права ААН #

     

    Палітыка кіраўніцтва РФ у Сірыі падобная на ліквідацыю Ічкерыі -
    загострыць сітуацыю да скраю і сьцяць усіх запар, хто ня згодны.

    Пагэтаму патрэбна стрымліваньне скрайніх праяваў дзярж.тэрарызму
    і ўстройства палітычнага працэсу ЎНУТРЫ КРАІНЫ з жывымі людзьмі.

    Што тычыцца Жэнеўскіх перамоваў, дык стаўлюся да іх як мафіёзных
    міжсабойчыкаў. Бо яны няважаць меркаваньні тых краін РБ ААН, што
    зьяўляюцца незацікаўленымі бакамі, абмаўляючы толькі баланс сіл.


     

    26.10.2015

    Human Rights Watch

    October 25, 2015  Russia/Syria:

    Possibly Unlawful Russian Air Strikes

    Entire Extended Family Killed in Homs

     

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, Je Suis Ghantou #

     

    гэтая праява дзяржаўнага тэрарызму з боку кіраўніцтва РФ
    ёсьць падстава для рэагаваньня ГА ААН, каб спыніць гвалт.
    казаў і кажу - без пакараньня злачынцаў спакой немагчымы.

    пагрозы з боку кіраўніцтва РФ аб вайне супраць тых краін,
    якія будуць яму перашкаджаць, не адпаведаюць статуту ААН.

    праводжаньне выбараў пад час ваенных дзеяньняў немагчыма.
    трэба дадаваць як палітычны аспект меркаваньняў уцекачоў,
    так і матэрыяльныя страты усіх краін на іхнае ўтрыманьне.

    мяркую, што ўсім патрэбны спакой, справядлівасьць, праца.


     

    25.10.2015

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, З вараг у грэкі #

     

    Каб пазьбегнуць хаосу, трэба прытрымлівацца міжнароднага закону,
    г.зн. агрэсіўныя выбрыкі кіраўніцтва кожнай краіны, як цяпер РФ,
    павінны мець юрыдычныя наступствы, нягледзячы на вайсковыя межы.
    Агрэсіўнасьць павінен вызначаць Суд ААН і ўлічвацца ў перамовах.
    Іначай Рада Бясьпекі ААН ператвараецца ў клюб міжнароднай мафіі.


     

    24.10.2015

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, сталіншчына, З вараг у грэкі #

     

    пасьляваенная гісторыя паказвае, што краіны, якія апынуліся ў лягеры м. СССР
    адпрэчылі, раней ці пазьней, ягоную палітычную і вайсковую мадэль кіраваньня.
    таму што, мяркую, не было свабоды для разьвіцьця, панавала КПСС, а не законы.
    гэтае ж тычыцца бягучай палітыкі кіраўніцтва РФ у Сірыі з дарэмнымі стратамі.

    менавіта пагэтаму, штораз паўтараю, патрэбна міжнароднае
    рэгуляваньне вайсковага становішча на падставе права ААН.

    менавіта пагэтаму лічу, што патрэбна падтрымка абаронцаў
    гарадоў, у тым ліку вайсковая, дзеля стрыманьня агрэсіяў
    і налажваньня звычайных сувязяў грамадзянаў між гарадамі.


     

    23.10.2015

    сабака брэша, караван ідзе.

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, Хула, сталіншчына, З вараг у грэкі #

     

    усім вядома аб даваенным супрацоўніцтве кіраўніцтва м.СССР і Германіі.
    г.зн. ідэалагічных адрозьненьняў яны ня мелі, паважаючы выключна сілу.

    цяпер кіраўніцтва РФ, насуперак пастанове Генасамблеі ААН, заяўляе аб
    выкарыстаньні ядзернай зброі супраць сваіх уяўных ворагаў з-за гэтага.

    працягваючы тую ж пазіцыю і абапіраючыся на свае савецка-амерыканскія
    ўяўленьні, яно і найдалей выкарыстоўвае мілітарную сілу за межамі ААН.

    мяркую, яно ўжо даўно павінна быць абмежавана ў правох ААН як агрэсар.

    __

    новай Сірыі патрэбна большая адкрытасьць да зьнешняга асяроддзя,
    каб пазьбегнуць аднабаковай залежнасьці ад мінулых "саюзьнікаў",
    якія маюць канфрантацыйны перыяд ядзерных дачыненьняў да РБ ААН.

    пагэтаму лічу, што "прымусіць да перамоваў" можа толькі агрэсар.


    22.10.2015

    буде врать то

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, псэўда-гуманнасьць, розум, Хула #

     

    як бачым, вынік блакаваньня кіраўніцтвам РФ міжнароднага рэгуляваньня
    унутраных забурэньняў у Сірыі з мэтай прадухіленьня і зьняцьця гвалту
    апынуліся разбурэньнем гарадоў, ахвярамі, ростам уцекачоў да суседніх
    і далёкіх краінаў. карацей, дэстабілізацыяй рэгіёну, насуперак словам
    кіраўніцтва РФ у РБ ААН. пагэтаму, ад такой "псэўда-гуманнай" пазіцыі
    трэба адцурацца, як неразумнай, але паслухмяна скіраванай у бок да РФ.

     

     


    21.10.2015

    yuras karpaff написал28 апреля 2011 года,
     
    сирия и декларация оон

    позиция РФ об "отсутствии угрозы международной безопасности"
    от убийств властей плохая. речь идёт о защите прав человека,
    а торг в этом случае, как следует из декларации, не уместен.

    та декларация была принята по итогам войны.
    её систематические нарушения ведут к новой.
    что мы и наблюдаем на примере РесБел-Запад.
    yuras karpaff написал25 апреля 2011 года,
     
    сирия:
    если раньше армии воевали с армиями,
    то теперь с гражданскими протестами(
    ___

    мне кажется, нужен комитет в защиту демонстрантов при оон,
    т.к. эта проблема уже международная, а региональные власти
    не справляются с её гуманным легитимным оон-ским решением.
    yuras karpaff написалдекабря 2011 года
     
    сирия:
    мирное население должно иметь право на самозащиту,
    если их претензии поддержаны правозащитниками оон.

     # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, сталіншчына  #

     

    лічу, што народным прадстаўнікам "новай Cірыі" патрэбна
    легітымнае міжнароднае заступніцтва, у тым ліку ваеннае.
    толькі гэта дасьцё бясьпеку не для ВПС, а для грамадзян.

     


    20.10.2015

     

    yuraskarpaff

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, Хула, мір, UNESCO  #

    не разумею, чаму кіраўніцтва ААН, Рада Бясьпекі, UNESCO,
    урэшце, не разгледзяць, як сьлед, тло сірыйскага рэжыму?
    мяркую, што яго варта зьмяніць ад зваднага да суладнага.

     

    19.10.2015

    Ali Ferzat for RFS  

    yuraskarpaff

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, дзяржаўны тэрарызм, Хула, UNESCO  #

    маё бачаньне крызы ў Сірыі не адрозьніваецца ад іншых "кропак" плянэты -
    менавіта "блакітныя каскі" павінны мець статус, які дазволіць абараняць
    культурныя каштоўнасьці UNESCO ды іншыя стратэгічныя аб'екты (хімічныя).

    палітычны працэс тады мае сэнс, калі адбываецца на тэрыторыі той краіны,
    дзе маюцца праблемы зь бясьпекай для грамадзтва, якое падзелена на бакі.

    урэшце, пасярэднікамі ня могуць быць мілітарныя бакі, якія вядуць бойку,
    а без уліку парушэньняў міжнароднага гуманітарнага права няма і дамоваў.

     

    17.10.2015

    Хомс:
    Рэжымныя сілы пры падтрымцы Ірана і ліванскага апалчэння пачалі новую атаку супраць
    паўночнай сельскай мясцовасці пры падтрымцы расійскіх авіяўдараў, якія бамбілі жылыя раёны.
    У выніку чатыры чалавекі былі забітыя ў вёсцы аль-Ghanto... Між тым, расійскія авіяўдары прымусілі
    больш за дзесяць тысяч сем'яў пакінуць вёскі Teir Ma'leh, аль-Дар-аль-Kabira, аль-Ghanto, Sneseel і Joalik...
    Расійскія авіяўдары забілі пятнаццаць грамадзян ў Хомс учора, забіўшы ў агульнай складанасці
    восемдзесят чалавек на працягу менш чым за 36 гадзін.

    ЯЛЛА СІРЫЯ

    yuraskarpaff

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, сталіншчына, Хула #

    паколькі кіраўніцтва РФ пачало выкарыстоўваць мілітарную сілу
    дзеля дасягненьня напаўлегітымных сваекарысных мэтаў, дык яно
    парушыла статут ААН і павінна апынуцца па-за яе праўным полем.

    гэта тычыцца у першую чаргу бамбардаваньня гарадоў і мястэчак,
    супраць чаго выступляла РБ ААН, і спакрываньня злачынцаў Хулы.

     

    16.10.2015

    yuraskarpaff

    yuras karpaff написал5 апреля 2011 года, 17:26
     
    политический анахронизм
    сдерживая развитие сил "голубых касок",
    страны и альянсы поощряют междоусобицу,
    торговлю оружием и "внутренние" жертвы,
    дожидаясь победителя при слабом СБ ООН.

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, блакітныя каскі ААН, дзяржаўны тэрарызм, сталіншчына  #

    гледзячы на тое, як кіраўніцтва РФ спачатку блакавала у РБ ААН рэзалюцыі,
    потым ухваліла нядзеючую Жэнеўскую рэзалюцыю, а затым само палезла біцца,
    нібыта легальна, але, насамрэч, на баку аднога з напаўлегітымных старон -
    паўстае пытаньне аб выкарыстаньні міжнародных сілаў па падтрыманьні міра,
    якія павінны былі б абараняць міжнароднае права ад звышмерства дзяржаваў.

     

    15.10.2015

    yuraskarpaff

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, З Вараг у Грэкі, Хула, Гута, генсек ААН  #

    мяркую, што ані блакаваньнем рэзалюцый ААН, ані войскамі,
    кіраўніцтва РФ ня зможа процістаяць цывілізацыйным рухам:
    толькі міжнародная Рада з удзелам незацікаўленых краінаў
    у стане вырашыць зваду не на праве сілы, а на моцы права.

    млявасьць генсека ААН пры парушэньнях статута ААН агідна,
    а фінансавыя арышты службоўцаў ААН без яе згоды брыдзяць.

     

    07.10.2015

    yuraskarpaff

    One may well ask: "How can you advocate breaking some laws and obeying others?" The answer lies in the fact that there are two types of laws: just and unjust. I would be the first to advocate obeying just laws. One has not only a legal but a moral responsibility to obey just laws. Conversely, one has a moral responsibility to disobey unjust laws. I would agree with St. Augustine that "an unjust law is no law at all."
    ...
    Now, what is the difference between the two? How does one determine whether a law is just or unjust? A just law is a man made code that squares with the moral law or the law of God. An unjust law is a code that is out of harmony with the moral law. To put it in the terms of St. Thomas Aquinas: An unjust law is a human law that is not rooted in eternal law and natural law. Any law that uplifts human personality is just. Any law that degrades human personality is unjust.
    ...
    We should never forget that everything Adolf Hitler did in Germany was "legal" and everything the Hungarian freedom fighters did in Hungary was "illegal." It was "illegal" to aid and comfort a Jew in Hitler's Germany. Even so, I am sure that, had I lived in Germany at the time, I would have aided and comforted my Jewish brothers. If today I lived in a Communist country where certain principles dear to the Christian faith are suppressed, I would openly advocate disobeying that country's antireligious laws".

    "Letter from a Birmingham Jail [King, Jr.]"

    # UN 70, Belarus, десталинизация, репрессии #

    на мой конт, праявы дзяржаўнага тэрарызму -
    як супраць сваіх грамадзянаў, так і іншых -
    павінны быць асуджаны ААН. А крывавыя ўлады
    павінны быць пазбаўлены міжнародных правоў.
    А значыць, магчымасьці падтрымкі іх зброяй.

    тыя грамадзяне, якія бароняцца ад дзяржтэрарызму,
    маюць права мець міжнародны легітымны статус ААН.

     

    05.10.2015

    yuraskarpaff

    # UN 70, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт, З Вараг у Грэкі, Хула, Гута #

    маё пастаўленьне да сірыйскай крызы простае -
    ня супраць, а за - за чын міжнароднага права.

    тыя дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у мілітарных
    акцыях на тэрыторыі гэтай краіны, ёсьць бакі.
    таму яны ня маюць ветаваць у РБ ААН рашэньні.

    патрэбна абавязковая рэзалюцыя аб міры з улікам
    адказнасьці за парушэньні міжнароднага права, а
    не легітымізацыя злачынстваў, як у Хуле і Гуце!

    калі хто будзе нязгодны, то мае пакінуць ААН.

     

    асобна аб легітымнасьці - сірыйскія мігранты
    нагамі галасуюць у бок тых, куды рушаць, дзе
    маюць атрымаць бясьпеку і патрэбныя ім правы. 

     

    03.08.2015

    yuraskarpaff

    "... И днесь учитесь, о цари:
    Ни наказанья, ни награды,
    Ни кров темниц, ни алтари
    Не верные для вас ограды.
    Склонитесь первые главой
    под сень надёжную закона,
    И станут вечной стражей трона
    Народов вольность и покой".

    1817, "Вольность", А.П.,
    по окончании лицея

    # UN, Belarus, Syrie, актыўны нейтралітэт #

    Адмова кіраўніцтва РФ у стварэньні Трыбунала ААН
    па зьбітаму Малазійскаму лятаку MH17, падобна на
    яе пярэчаньні камісіі ААН па хім. нападу на Гуту.
    І там, і там у зоне адказнасьці РФ віноўных няма.
    Гэта значыць, што там дзейнічае сталінскі вэрхал.

    Разам з тым, лічу дарэмным, што кааліцыйныя сілы
    парушаюць суверэнітэт Сірыі без рэзалюцыі РБ ААН,
    падтрымліваючы бясконцы гвалт, распачаты рэжымам.

    Асабліва абуральна, што яны ня стрымліваюць сілы,
    якія бамбяць цывільных з дапамогай барэль-бомбаў.
    Аб чым ужо ёсьць, нават, адпаведны заклік РБ ААН.

    Патрэбна абавязковая рэзалюцыя аб спыненьні агню,
    і перасьледзе міжнароднымі сіламі яе праціўнікаў.

     

    20.07.2015

    yuraskarpaff

    "торг здесь не уместен"

    ## UN, Belarus, З вараг у грэкі #

    Прагалошаны ЗША "гістарычны" гешэўт з Іранам, мяркую,
    накіраваны ў першую чаргу на бясьпеку саміх ЗША і ЭЗ.
    Ці ўлічаны ў ім парушэньні Будапешскага мемарандуму -
    не паведамляецца. Але гэта значная частка ядзернага
    балянсу з Балта-Чарнаморскай геапалітычнай прасторы.

    Пры адсутнасьці на перамовах прадстаўніка міжнароднай
    арганізацыі ёсьць сумнеў у адпаведнасьці тых гешэўтаў
    міжнароднаму праву. Таму без довадаў экспертаў МАГАТЭ
    нельга зацьверджваць рэзалюцыю ААН аб гэтай праблеме.

    Практыка паказвае, што гэткія "гешэўты" - як хімічны -
    яніяк не ўплываюць на становішча пад час забурэньняў,
    а можа яшчэ і пагоршыцца з-за адсутнасьці стрыманьня.

     

    10.07.2015

    yuraskarpaff

    "СЕМЕРО ОДНОГО НЕ ЖДУТ"

    ## UN, Belarus, Syrie #

    Менавіта кіраўніцтва РФ і Кітая нясуць поўную палітычную адказнасьць
    за той несупынны гвалт, які пануе цяпер у Сірыі і вакол. Бо спачатку
    гвалту ў Радзе Бясьпекі ААН блакавалі ўсе высілкі, каб супакоіць вір
    варожасьці, матывуючы тым, што ніякай небясьпекі для суседзкіх краін
    няма. І што мы бачым? - уцекачы, разбурэньні, кроў, хімічная зброя і
    звычайная, барацьба міжнароднай кааліцыі з новай Ісламскай Дзяржавай.

    Кіраўніцтва ААН, на мой погляд, павінна выпрацаваць спосаб,
    каб пераадольваць небясьпечныя для міжнароднага міру крокі.

     

    23.02.2015

    yuraskarpaff

    вето к ответу

    # UN, Belarus, актыўны нэўтралітэт, veto #

    усюды, дзе было выкарыстана права вета РФ,
    наступляе пагаршэньне становішча, хаос ды
    падтрымка аўтарытарнай улады, якая чыніць
    гвалт насуперак міжнароднаму праву. затым,
    пасьля ўзмацненьня гэнай улады, РФ робіць
    "мір", пагарджаючы парушэньнямі права ААН.

    гэткае "veto" не прадухіляе, але памнажае
    цярпеньне і ахвяры людзей. атрыманы "мір"
    не абараняе іх ды іхныя правы, але скарае
    незаконнаму праву з пункту гледжаньня ААН.

    пагэтаму вета РФ трэба карэктаваць асобна
    з-за непаўнавартасьці, каб прадухіліць яе
    незаконную гегемонію парушэньня права ААН.

     

    14.02.2015

    yuraskarpaff

    # Liban, Syrie, UN, Belarus, актыўны нэўтралітэт, З Вараг у Грэкі,  Хула, Гута, Hariri #

    Combats en Syrie, axe iranien, ingérences dans la région... Hariri adresse un message ferme au Hezbollah 

    De retour à Beyrouth à l'occasion de la commémoration du 10ème anniversaire de l . . .

    http://www.lorientlejour.com/article/911287/combats-en-syri . . .

     

    шмат у чым падзяляю гэтую ўмераную пазіцыю.
    лічу ганебным супрацоўніцтва РФ з Хэзбалах.

     

    14.02.2015

    yuraskarpaff

    #Syrie, актыўны нэўтралітэт, UN, Беларусь, З Вараг у Грэкі,  Хула, Гута #

     

    як хутка РБ ААН забылася аб злачынцах Хулы, Гуты,
    якіх так і не знайшлі, а сьвету іх не прад'явілі.

    цяпер жа ўлады, якія падазраваліся ў злачынствах,
    сталі "часткай рашэньня". крымінальнага рашэньня?

    калі РФ і Кітай усяляк блакавалі мірныя рэзалюцыі
    спачатку канфлікту, то спасылаліся на адсутнасьць
    небясьпекі для рэгіянальнай бясьпекі. але хімічны
    характар праблемы, а потым і памяжоўны,
    вымусілі пэўныя краіны да кааліцыйнага
    ўмяшаньня з дапамогай паветраных сілаў.

    цяпер РБ ААН аднагалосна вырашае
    рэгіянальную праблему, забыўшыся
    на яе прычыну - расстрэлы мірных
    дэманстрацыяў тымі ўладамі, якія
    ўзмоцніліся, дзякуючы пазіцыі РФ.

    дык можа, гэныя ўлады - частка экстрэмістаў,
    якія цяпер сталі аднабакова віннымі ў бедах?

    толькі трэба трохі ўдакладніць -
    частка дзяржаўнага экстрэмізму,
    які мусіць быць абмежаваны ААН.

    16.01.2015

    yuraskarpaff

    #Syrie, musique, Paris #