yuras karpaff 

2022 2020 2019 2018 2017 2016 2015 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1

29.12.2021

=Іран
• Пішуць аб аднаўленні нейкіх сепаратных перамоваў (па-за межамі РБ ААН) аб умовах аднаўлення "гешэўту-2015" аб іранскай ядзернай праграме, якая мае перманентныя праблемы з МАГАТЭ.

=ЕС
• Пішуць, што ЕС хоча ўдзельнічаць ва ўрэгуляванні ваеннай напружанасці Азербаджан - Арменія.

=Сірыя
• Пішуць, што абраны новы кіраўнік сірыйскай кааліцыі апазіцыйных і рэвалюцыйных сілаў (за мяжой?). Ён хоча цераз два гады быць у Сірыі.
• Пішуць, што пацярпелі нейкія мясцовыя кіраўнікі альтэрнатыўных сілаў, якія замірыліся з мінулай уладай і засталіся на тэрыторыі пад яе кантролем (пад гарантыі бяспекі ад ваенных РФ).
• Чарговая эскалацыя ў Ідлібе - загінулыя і параненыя ў г.Маарат ад удараў ваенных РФ.

=Польша
• Пішуць, што прэзідэнт наклаў вета на сумніўны для яго закон (аб СМІ).

=РФ
• У сац.сетках пішуць аб юрыдычнай ліквідацыі міжнароднага таварыства, што займаецца зборам інфармацыі аб ахвярах дзярж. рэпрэсіяў у мінулым СССР (і цяпер) ды іхнай рэабілітацыі ген.пракуратурай пасля пераадолення заганаў "культу асобы" нейкай дзярж. пярсоны ("фюрэрства") і ў час наступнай дэмакратызацыі грамадства.

22.12.2021

=Іран
• Пішуць аб праблемах з расследваннем збіцця ўкраінскага самалёта, які меў грамадзянскі рэйс у іранскім небе колькі год таму.
• Пішуць, што, МАГАТЭ будзе мець праблемы з назіраннем за іранскай ядзернай праграмай пакуль ЗША не адменяць санкцыі- паводле афіцыйнага паведамлення.

=Германія
• Пішуць аб адзначэнні ўгодкаў нейкага нядаўняга нападу на Германію.

=Сірыя
• Пішуць аб напружанні ў Сувэйдзе на поўдні краіны.

=Беларусь
• Пішуць, што ў сельскай мясцовасці Полацка гаспадар прыватнай хаты знаходзіцца пад адміністрацыйным ціскам з-за афарбоўкі ўласнага дома ў нацыянальныя бела-чырвона-белыя колеры, - як выглядае першы афіцыйны сцяг Рэспублікі Беларусь і як шмат дзе зроблена ў беларускай архітэктуры, асабліва старадаўняй.
: Выглядае на асобны выпадак унутранага пераследу паводле этнічнай прыкметы карэннага насельніцтва Беларусі з-за надуманай і беспадстаўнай прычыны атаясамлення таго з нямецкай нацыскай сымболікай у WW2.
Лічу, што патрэбна асобнае афіцыйнае растлумачэнне на гэты конт міжнароднага суду або іншай установы дзяржаўнай справядлівасці ААН, каб запабегчы найдалей палітычным спекуляцыям, якія перашкаджаюць устойліваму развіццю беларускай дзяржавы сярод іншых краінаў балта-чарнаморскага рэгіёну і свету.

15.12.2021

=ЗША
• 8 снежня - гадавіна забойства ўдзельніка музычнага гурта "The Beatles" Джона Леннана у 1980 годзе.

=РФ
• 8 снежня г.г. кіраўніцтва КПРФ негатыўна ўзгадала Белавежскія пагадненні ў Беларусі, якія ў гэты дзень 1991 года спынілі існаванне мінулага СССР. Тое было зроблена ад імя вядомых трох наваствораных незалежных краінаў (мінулых савецкіх рэспублікаў) - ягоных заснавальнікаў. Тады ж было абвешчана аб стварэнні СНД - Садружнасці Незалежных Дзяржаваў.

=Аргентына
• Пішуць аб распачацці крымінільнай справы адпаведна міжнароднаму праву супраць ваенных пярсонаў Бірмы, якія цяпер кіруюць дзяржавай і якія вінныя, як пішуць, ў генацыдзе народа рахінья, асабліва ў 2017 годзе.
Аргентынскі суд можа выдаць ордэр на арышт міжнародных злачынцаў паводле прынцыпу "jus cogans". Як пішуць, гэты выпадак - новы ў міжнародным праве. Але тое можа тычыцца толькі адказнасці пярсонаў. Што датычыць адказнасці дзяржавы, дык у СМІ заўважаюць, што дзяржава - тая юрыдычная асоба, якая самастойна можа выправіць папярэднія памылкі і кампенсаваць іхныя наступствы ў асобных выпадках.

=Польша
• Улады хочуць кампенсацыі ад Германіі за шкоду ў WW2.

=Сірыя
• У Дэйр-эз-Зор ваенны патруль РФ забіў маладзёна.

=Турцыя
• Нейкія праблемы з Еўрапейскім Судом па правах чалавека.

=Беларусь
• У сацсетках паведамляюць аб гадавіне стварэння "народных пасольстваў" Беларусі за мяжой.

07.12.2021

=Беларусь
• Вікіпедыя піша аб 5-ым пакеце санкцыяў ЕС да некаторых асобаў і арганізацыяў у Беларусі з-за мігрантаў у памежнай зоне.
• Пішуць, таксама, што Мінфін ЗША ўвёў санкцыі супраць 20 чалавек і 12 юр.асобаў у Беларусі з тае ж прычыны.

=Сірыя
• Бамбардзіроўка сілаў мінулай улады г. Бініш на усходзе Ідлібу.
• Таксама, бамбардзіроўка сілаў мінулай улады г.Ідліб.

=РФ
• У сацсетках пішуць, што ў г. Тува мясцовыя ўдзельнікі выбаркамаў аб'явілі аб фальсіфікацыях імі выбараў, аб чым заявілі ў мясцовых СМІ. Яны незадаволеныя мізэрнай аплатай ці яе адсутнасцю ўвогуле з-за загадаў "зверху" аб патрэбным адсотку.

=Бірма
• Вырак у 2 гады зняволення Аун Сан Су Чжы з-за "непарадкаў" пасля ваеннага перавароту. Грамадскія забурэнні адбыліся пасля выбараў 2020 года, якія яе партыя выйграла ўстойліва другі тэрмін запар, але армія іхныя вынікі прымусова "адмяніла".

01.12.2021

=Аўстралія
• Улады прызналі Хізбалу тэрарыстычнай арганізацыяй.

=Сірыя
• У СМІ пішуць, што ваенныя мінулай улады пачалі штурмаваць нешта ў Дэраа. Забілі моладзь, якая ім не падпарадкавалася.
• Новыя авіяўдары ВКС РФ ля г.Ідліб.
• Ваенныя мінулай ўлады і дэм.курды рэкруціруюць маладых дзяўчат. Таксама, некаторыя бацькі публічна былі супраць прымусовай мілітарызацыі іхніх дзецяў.

=Беларусь
• Пішуць, што ліквідаванае Таварыства беларускай мовы.
• Паведамляю, што ліквідаванае маё індывідуальнае прадпрымальніцтва па кур'ерскай дастаўцы. Паводле маёй заявы аб немагчымасці ранейшай дзейнасці з-за хваробы.

24.11.2021

=Беларусь
• Пішуць, што мігранты на беларуска-польскай мяжы ўжо "ў цяпле". А іншая іхная частка варацілася дадому ў ірацкі Курдыстан на самалёце.
• Пішуць, што генсек ААН "ня лічыць Беларусь прычынай міграцыйнай хвалі" і што ўнутраныя беларускія ўлады знаходзіцца з ягоным сакратарыятам "у пастаянным кантакце".
• Пішуць, што ранейшыя кантакты ваенных NATO з беларускім мінністэрствам абароны спыненыя. Перад тым была заява краінаў гэтага блоку з асуджэннем дэстабілізацыі іхнай памяжоўнай зоны з боку тэрыторыі Беларусі.
: Шукаючы навагоднія падарункі, раптоўна натрапіў на беларускамоўнае перавыданне Статута ВКЛ 1588 года. У раздзеле чатырнаццатым, артыкуле трыццаць пятым там акрэслены абавязкі дзяржаўцаў у выпадку з'яўлення ня межах вандруючых перасяленцаў. З-за пагрозы ваеннай памяжоўнай бяспецы ім забаронены свабодны рух. Гэта беларускае Сярэднявечча!

=Сірыя
• Пішуць, што дэм.курды ўдарылі ракетамі па гарадской міліцыі горада Афрын (ля турэцкай мяжы). Ахвярамі сталіся мірныя жыхары, у тым ліку дзеці.
• Пішуць, што загінулі і паранены мірныя жыхары друзаў падчас рэйдаў ваенных РФ у вёсцы Таліта на поўнач ад Ідліба.

=Вялікабрытанія
• Пішуць, што хочуць забараніць у іх Хамас (і палітычны, і ваенны).

=РФ
• Прэзідэнт мінулага СССР М.Гарбачоў заступіўся за "Мемориал".

=Францыя
• МЗС хоча, каб дзеючае кіраўніцтва РФ "націснула" на Беларусь з-за мігрантаў.
• МЗС хоча, як пішуць, каб "Іран праявіў дабразычлівасць".
: Выглядае на нейкія дзяржаўна-мафіёзныя міжсабойчыкі па-за межамі адпаведных міжнародных арганізацыяў. Напрыклад, чаму не ўзгадваюць РБ ААН?

=Іран
• Пішуць, што аднавіліся кантакты з МАГАТЭ. Перад тым быў яе даклад аб асцярогах на конт ваеннага характару іранскай ядзернай праграмы.
:Выглядае на спробу выкарыстаць супрацоўнікаў МАГАТЭ ў якасці "жывога шчыта" для іранскай ядзернай праграмы.

=ААН
• РБ ААН заклапочана арыштам яе чыноўнікаў у сталіце Йемена тамтэйшымі ваеннымі групоўкамі. Тыя абяцаюць вызваліць гуманітарных служачых ААН.
: Штораз пішу, што для дзейнасці міжнароднага права і справядлівасці ААН трэба бяспечная прастора ўнутры краіны знаходжання. Што з'яўляецца праблемай тых краінаў, якія аб'яўляюць сябе "гарантамі" унутры мерапрыемстаў ААН.

17.11.2021

=Сірыя
• Мірныя перамешчаныя людзі на поўначы селькай мясцовасці Ідліба былі забітыя і параненыя ў выніку авіяналётаў ВКС РФ (5 памерлых, у тым ліку 3 дзяцей).
: Расследванняў фактаў генацыду мірнага насельніцтва, аб якіх пішуць сірыйскія СМІ, унутры РФ няма. Прынамсі, аб тым ня пішуць.
• Ваенныя ЗША аб'явілі аб 64 забітых мірных грамадзянах падчас аперацыі супроць навастворанай дзяржавы. Было расследванне прычынаў, але ніякіх правіннасцяў ня знойдзена. Толькі шкадаванні.
: Мне падаецца, што дадзеныя выпадкі з'яўляюцца рэччу расследвання для адпаведнай установы міжнароднай справядлівасці ААН і маюць патрэбу ў ейнай выснове. Уключна з паведамленнямі аб мірных ахвярах ад ваенных "усіх бакоў". Асабліва замежных.

=РФ
• Пішуць аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Мемориал", які займаецца ўшанаваннем памяці ахвяраў ад дзяржаўных рэпрэсіяў у мінулым (і цяпер).
: Мне шкада. Бо менавіта ад іх дазнаўся аб артыкулах сваіх рэпрэсіраваных продкаў да вайны і пасля яе.

=Беларусь
• Абмежаваннене палётаў з Турцыі ў Мінск з-за памяжоўных праблемаў ад мігрантаў.
• Арабскія СМІ пішуць аб нялюдскаці беларускіх уладаў, якія пакідаюць мігрантаў на памяжоўнай тэрыторыі ўночы падчас пахаладання.

=Вялікабрытанія
• Скончылася кліматычная канферэнцыя пагадненнем аб паступовым абмежаванні вуглевага паліва.
: Як кажуць, дзякуй і за тое.
• Пішуць аб адзначэнні дню фінальнага замірэння пасля WW1 (8 лістапада).

=Іран
• Пасля "здзіўлення" кіраўніка МАГАТЭ, што іранскія ўлады на яго забыліся, яму прапанавалі адведаць краіну.
: Ці паведамляў ён РБ ААН АБ заклапочанасцях з нагоды іранскай ядзернай праграмы? Ці было адтуль рэагаванне?
• Арабскія СМІ пішуць аб патрэбе разбраення "Хізбалы".
: Тое прадугледжана адпаведнай рэзалюцыяй РБ ААН. Чаму яна невыконваецца, ня ведаю.

10.11.2021

=Вялікабрытанія
• Краіны-ўдзельніцы COP26 інвестуюць у выратаванне лясоў (спыненне высечкі).
: Слушна.

=Турцыя
• Арышт, пагроза дэпартацыі, вызваленне сірыйскага тэле-журналіста.
: Праблема ўвагі да побыту прымусова ссунутых за мяжу суайчыннікаў у альтэрнатыўнай сірыйскай улады.

=Сірыя
• Паветраны налёт ВКС РФ недзе ў Ідлібе.

=Беларусь
• Праблемы з АБСЕ.
• Паведамленні аб цяжкім ўтрыманні некаторых жанчынаў, у тым ліку "палітычных", у зняволенні.
• Абмежаванні для некаторых недзяржаўных СМІ.
: "А у меня для вас других писателей нет",- Сталін да НКВД.
• Турэцкае прадстаўніцтва заклікала сваіх грамадзянаў трымацца найдалей ад беларускай памяжоўнай зоны.

03.11.2021

=Сірыя
• Пішуць аб бамбардзіроўцы лагеру ўдоваў і дзецяў недзе ў Ідлібе (Церманіна, Брыва).
: На жаль, нямашака паведамленняў аб міжнароднай справядлівасці да ваенных злачынстваў, у тым ліку, у сірыйскім Ідлібе.

=Вялікабрытанія
• Арабскія СМІ пішуць аб кліматычнай канферэнцыі COP26 у Шатландыі. Тама кажуць аб павялічэнні сярэдняй тэмпературы на +1°C.
: Хацелася б навукова-эксперыментальнага падыходу ў гэтае праблематыцы.

=Беларусь, РФ
• Пішуць аб акцыях памяці рэпрэсіраваных у савецкія часы. Таксама, аб сустрэчы генпракурораў і жаданні Мінабароны РФ ўзгодніць сумесную З Беларуссю ваенную стратэгію.
: Цяжкія часы закранулі і маіх продкаў. Разам з тым, мы ўсе памятаем аб рашэннях генпракуратураў аб рэабілітацыі пацярпелых у часы "дэмакратызацыі, галоснасці, эканамічнага паскарэння". І дзяржаўных кроках да выканання мэтаў "устойлівага развіцця" ААН, якія выкючаюць дзяржаўныя рэпрэсіі (як тое можна зразумець з пункту аб судовай сістэме).

Што тычыцца ваеннай стратэгіі Беларусі, дык мне бліжэй нейтралітэт і абарона суверэнітэту "з усіх бакоў". Дапускаю,- пры патрэбе,- ваеннае супрацоўніцтва з прыязнымі краінамі, што прызнаюць беларускі нейтралітэт і гарантыі незалежнасці "Будапешскага мемарандуму".

=РФ
• Пішуць, што "народны губернатар" Хабараўскага краю хоча суд прысяжных. За яго ўсё яшчэ заступляюцца шэраговыя сугараджане.
: Выглядае на цалкам зразумелае жаданне аб умацаванні незалежнасці судовых выракаў. Што адпавядае, наколькі ведаю, гістарычнай традыцыі.

=Італія
• У Рыме адбываецца сустрэча кіраўніцтваў 20-ці "асобных" краінаў. Пішуць аб заявах на конт заклапочанасці іранскай ядзернай праграмай і яе праблемах з МАГАТЭ, на конт небяспекі ад змяненнў у клімаце.
: Мяне насцярожвае, што адбываецца адыход ад абмеркаванняў і вырашэнняў узгаданых праблемаў цераз адпаведныя структуры ААН і міжнароднага права.

=Іран
• Ізноў ідзе канфрантацыйная рыторыка ў адрас "краінаў Захаду" аб ядзернай праграме.
: Успрымаю, як асобныя адносіны з "асобнымі" краінамі. Але існуюць міжнародныя арганізацыі дзеля вырашэння міждзяржаўных праблемаў, у тым ліку ў галіне бяспекі.

27.10.2021

=МАГАТЭ - Іран
• Кіраўніцтва гэтай арганізацыі хвалюецца з-за праблемаў у назіранні за ядзернай праграмай Ірана.
: Калі праблема набывае ваеннае вымярэнне, дык, мяркую, ня трэба на тых аб'ектах ніякіх назіральнікаў. Прынамсі, пакуль РБ ААН ня вырашыць іншае.

=Сірыя
• Ваенныя ЗША паведамілі, што ізноў забілі беспілотнікам нейкага "кіраўніка Аль-каіды". Ён "планаваў аперацыі супраць амерыканскіх грамадзянаў, саюзнікаў ЗША ды мірных жыхароў".
: Абарона мірных жыхароў ад актаў тэрарызму - станоўчая з'ява. А вось спекуляцыіі на гэтай праблеме - адмоўная. Каб іх пазбегнуць, трэба выкананне ўмоваў міжнароднай справядлівасці ды міжнароднага гуманітарнага права.
Дарэчы, наколькі памятаю, толькі Францыя (яе грамадзяне) мае права на абарону ў Сірыі паводле рэзалюцыі РБ ААН. Таксама, ёсць рэзалюцыя супраць кіраўніцтва тэрарыстычных арпганізацыяў у Сірыі. Але, калі ўлічыць, што ўсе рэзалюцыі падкрэсліваюць павагу да суверэнітэту, дык вынікае патрэба ў суверэнных вырашэннях азначаных праблемаў найперш. Аб чым ваенныя ЗША не паведамляюць.
• Як пішуць, новыя выпадкі бамбавання Ідлібу з боку ВКС РФ.
: Як ужо пісаў, у Ідлібе ёсць патрэба ў суверэнным прадстаўніцтве, прызнаным ААН. Хаця, і тое, дэ-факта, ня зможа гарантаваць мір паводле рэзалюцыяў РБ ААН. Бо, як паказвае практыка, рэзалюцыі не заўжды выконваюцца, на жаль.

=Саудаўская Аравія
• Пішуць аб экалагічнай ініцыятыве да 2060 году дасягнуць нулявых выкідаў CO2 (вуглякіслага газу).
: Ці рэалізуюцца тыя намеры? Ці пашырацца? ці паўплываюць на клімат?

20.10.2021

=ЕС-Беларусь
• На саміце "усходняга партнёрства" у Бруселі ў снежні б.г. Беларусь будзе прадстаўлена пустым крэслам без сцягу.
: Мая пазіцыя па гэным пытанні нязменная - устрыманая (з-за падабенства да палітыкі "усходніх крэсаў"). Але адкрытая для дабрасуседскіх адносінаў на гістарычным абшары "з варагаў у грэкі".

=Сірыя
• Пішуць аб бамбардаванні ваеннымі сіламі мінулай улады і РФ г.Сармада ў Ідлібе, які поўны цывільнымі жыхарамі.
: Выглядае на працяг уціску паводле палітычнай прыкметы, бо ў Ідлібе прымусова сабраныя ўцекачы са ўсёй Сірыі, хто не жадаў мецца з мінулай уладай. Але, паводле рэзалюцыяў ААН, для палітычных суадносінаў павінен захоўвацца мір унутры краіны.

=ААН-Польша
• Нейкія праблемы з польскім заканадаўствам аб мігрантах - паводле заўвагаў адпаведных чыноўнікаў ААН.
: Наколькі памятаю, колькі год таму назіраўся буйнейшы ад часу WW2 міграцыйны крыз. А значыць, праблема складаная, якая патрабуе абмеркавання ў РБ ААН.

13.10.2021

=Беларусь
• Пішуць аб канферэнцыі ў нямецкім горадзе Нюнбергу, дзе прынятая дэкларацыя, якая асуджае паслявыбарчыя дзеянні ўнутранай улады ў Беларусі.
: Відавочна, што тая дэкларацыя мае сімвалічны кшталт.
• Пішуць, што на мяжы з Польшай знаходзяцца сірыйскія ўцекачы, якія "забыліся" на маленькую дзяўчынку.
: Што тычыцца сірыйскіх мігрантаў, дык, як калісці, пісаў, варта было б, каб захоўвалася іхнае права на жытло, якое было страчанае падчас прымусовай дэпартацыіз места сталага пражывання пад пагрозай страты жыцця. Г.зн., мяркую, праблема ў прызнанні/непрызнанні іхнага становішча адпаведнай структурай ААН (па запыце мясцовай улады) і садзейнічання ім у міждзяржаўнай адаптацыі, уключаючы гарантыі бяспекі для вяртання дадому.
• Ізноў пішуць аб канстытуцыйным рэферэндуме.
: Мая пазіцыя нязменная - слушная канстытуцыя на рэферэндуме не прымаецца, але ў законна абраным парламенце цягам доўгай публічнай працы.

=ЗША
• Пішуць, што амерыканскія індэйцы ўзгадвалі аб міжнародным дні карэннага насельніцтва 11 кастрычніка.
: Гаворка, наколькі разумею, аб праве кожнай нацыі на самавызначэнне і руху ў гэтым кірунку мірным шляхам адпаведна Статуту ААН.

=Іран
• Аб'яўлена аб працягу перамоваў аб стрыманні, наколькі разумею, ваеннай галіны ядзернай праграмы Ірана.
: Мяркую, без станоўчых высноваў МАГАТЭ іранскія ядзерныя апініі застануцца сумніўнымі, а гэныя гешэўты аднабаковымі.

=РФ
• Пішуць, што першае паседжанне новага складу парламенту адкрые, як мяркуецца, першая касманаўтка-жанчына Церашкова.
: Я з лагодаю ўзгадваю летні загарадны піянерлагер "Чайка", у які ездзіў штогод ўсе свае школьныя гады падчас мінулага СССР. Тама, дзе знаходзіўся міжгародні тэлефон, куды мы хадзілі па сувязь з бацькамі, быў музейчык, прысвечаны гэтай жанчыне, касмічнай мянушкай якой (па-руску, хаця навокал былі, як памятаю, мясцовыя беларусы), быў названы наш лагер. На жаль, лагеру ўжо няма - як кажуць, тама цяпер прыватныя мясціны.

06.10.2021

Гадавіна майго інсульту.

=Сірыя
• "7 год акупацыйнай агрэсіі РФ у Сірыі" - СМІ.
: Наколькі памятаю, ваенныя РФ спрыялі сірыйскай мінулай уладзе ўзяць пад кантроль страчаныя тэрыторыі. Найперш - ад рэвалюцыйна-апазіцыйных сілаў. Чым спрычыніліся, на маю думку, да ўмяшальніцтва ў сірыйскія ўнутраныя справы.
На жаль, дагэтуль законнага міжнароднага вырашэння сірыйскага палітычнага крызісу ўнутры краіны няма.
• Савет бяспекі Турцыі заступіўся за цывільных у Ідлібе з прычыны ваеннага ціску на іх з боку сірыйскай мінулай улады, што стварае, на думку Турцыі, небяспеку дысбалансу рэгіёну.
: Лагічна. Апроч адсутнасці спасылкі на меркаванне аб гэным сірыйскіх суверэнных прадстаўнікоў тых цывільных у Ідлібе (на сірыйскую альтэрнатыўную ўладу).

=Іран
• Ля мяжы з Азейбарджанам прайшлі іранскія ваенныя практыкаванні. Як пішуць, напружанне ўзнікла з-за добрых адносінаў уладаў Азербаджана з Ізраілем.
: Выглядае на пошук і стварэнне іранскімі ваеннымі псеўдапагрозаў для падтрымання ўласнай ваяўнічасці.

=Іярданія
• Як зразумеў са СМІ, робяцца крокі дзеючай улады ў кірунку адкрыцця мяжы у пунктах пераходу пад кантролем сірыйскай мінулай улады.
: Гэта праблема ўладаў Іярданіі ды іхнага выканання міжнароднага гуманітарнага права (як у выпадку лагера ля іярданскай мяжы сірыйскіх ўцекачоў дзеля ратунку ад гвалту мінулай улады).

=Беларусь
• Пішуць аб усталяванні "агульнай адукацыйнай прасторы" з РФ.
: А што, у РФ праблемы з адукацыяй?
Да таго ж, нагадвае выслоўе аб школе сумнавядомага ў Беларусі расійскага генерала другой паловы 19 стагоддзя.

=ЗША
• Пішуць, што ваенныя знайшлі ў сірыйскім Ідлібе і забілі беспілотнікам фінансавага-арганізацыйнага чалавека Аль-Каіды.
: Ад часу вышуку і забабойства ў Пакістане "тэрарыста №1" амерыканцы так і ня рупяцца аб захоўванні ў гэтым балючым пытанні нормаў і працэдураў міжнароднага гуманітарнага права і павагі да суверэнітэту іншых краінаў. Напрыклад, ці афармляецца ордэр пракурора на арышт? ці маюць з тае прычыны зварот да мясцовай адміністрацыі? або ваенным тое ня трэба? чым тады тыя дзяржаўныя "паляўнічыя" адрозніваюцца ад іхніх "мэтаў"?
Паўтаруся, без выканання працэдураў міжнароднай справядлівасці вырашыць дадзеную балючую праблему, на маю думку, наўрад ці ўдасца.
Што тычыцца сірыйскага Ідлібу, дык тое, як пісаў раней, спрычыняецца да росту напружання паводле закону роўналегласці гвалту ў асобнай краіне.

29.09.2021

=ААН
• Генсек працягвае звяртаць увагу на патрэбу дзаржаўных высілкаў у кірунку рэагавання на глабальныя кліматычныя змены.
Як пішуць, РФ ня хоча аб тым слухаць на паседжаннях РБ ААН.
: Праблема слушная. я сам аб тым пісаў. У РФ ёсць праблема з лясамі ў Сібіры - гінуць жывёлы і лес ад спякоты. Чаму ўлады грэбуюць тым, ня ведаю.
• Чыноўнікі паведамляюць, што з 2011 года ў Сірыі загінула ля 350000 чалавек.
: генацыд.
• Як вынікае з выступленняЎ на ГА ААН, Украіна хоча мадэрнізацыі ААН.
: Аб патрэбе гэтага казаў Кофі Аннан. Пасля - ніхто.
З майго гледзішча, як пісаў раней, варта было б перанесці штаб-кватэру ААН кудысці на астравы або ў Аўстралію. Але цяпер Аўстралія не падыходзіць.
Пытанне адкрытае.
• Дэлегант ад Беларусі скардзіцца на тое, што ААН фінансавала паслявыбарчыя пратэсты. Мясцовая чыноўніца ад недзяржаўнай арганізацыі па справах інвалідаў абвяргае тое.
: Калі памятаю, візіт Генсека ААН ў Беларусь планаваўся на восень 2020 года. Нейкія праблемы?
• Як вынікае з выступленняЎ на ГА ААН, Палестына хоча цераз год адмовіцца ад прызнання/непрызнання Ізраіля.
: Штучная праблема. Калі б хацелі, даўно мелі бы і мір, і дзяржаву.
Наколькі ведаю, праект стварэння/аднаўлення дзяржавы для габрэяў быў пранаваны яшчэ напачатку 19 стагоддзя (1825) П.І.Пестэлем.

=Сірыя
• ВКС РФ працягваюць актыўнасць у Ідлібе ды раёне Афрына на поўначы Сірыі ля турэцкай мяжы.
: На мой погляд - аднабаковая ваенная актыўнасць на карысць мінулай улады пры хранічнай штучнай адсутнасці суверэннага палітычнага ўрэгулявання і міжнароднай справядлівасці.
Якога вяртання уцекачоў у Сірыю тады чакаць?
• Ваенная паліцыя РФ займае гарады ў раёне Дэраа (сумесна з ваеннымі сірыйскай мінулай улады).
: Мала інфармацыі.
• Як пішуць, ЗША ізноў аб'яўляюць аб выхадзе з Сірыі.
У той жа час, працягваюцца аперацыі міжнародных сілаў пад кіраваннем ЗША па арыштах цывільных у раёнах панавання дэм.курдаў. Што выклікае незадаволенасць мясцовых СМІ.
: Пасля ліквідацыі навастворанай дзяржавы засталася праблема дзяржаўнага тэрарызму - г.зн. тэрарызму на дзяржаўным узроўні. Як пісаў раней, без міжнароднай справядлівасці яе ня вызначыць і ня выкараніць.

=Кіргізія
• Дзеючы кіраўнік незадаволены прыніжэннем кіргізаў прадстаўнікамі парламенту РФ. Ён нагадвае аб гістарычным знаходжанні прадстаўнікоў ягонага этнасу на тэрыторыі РФ (напрыклад, у Алтаі).
: Г.зн. аб праблеме міжнацыянальгых зносінаў у тое шматнацыянальнай федэрацыі ад "дзяржава ўтвараючай" нацыі.

=Іран
• Працягваюцца праблемы з МАГАТЭ.
: Значыць, ядзерная праграма Ірана мае ня мірны, а ваенны характар.
• Пішуць аб праблемах з ядзерным "гешэўтам".
: Я быў і застаюся сумніўным на конт патрэбы тога "гешэўту".

=РФ
• Як зразумеў са СМІ, наступляе ўжо вядомы паслявыбарчы перыяд.

=СНД
• Пішуць, што сакратар выканкама СНД рапартуе аб салідарнасці СНД у абароне ад санкцыяў.
: Дзякуй, што нагадаў аб праблеме дзейнасці/бяздзейнасці камісіі СНД па правах чалавека ў Мінску.
Мая пазіцыя нязменная - тая камісісія, калі ўрэшце пачне працу (ад часу заснавання СНД), можа адыграць стратэгічную функцыю па замірэнні ўнутраных і знешніх канфліктаў у краінах СНД.

22.09.2021

У мяне адбыўся рамонт,
таму навіны збольшага,
павярхоўныя.

=Іран
• Краіна далучылася да ваеннага блоку Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (Кітай, РФ, Казахстан, Беларусь і г.д.).
: На маю думку, Белярусь ня можа знаходзіцца ў адзіным ваенным блоку з Іранам: з-за яе імкнення да нейтралітэту ды адмовы Ірана ад прызнання дзяржавы Ізраіль.
• МАГАТЭ працягвае дакараць іранскія ўлады за перашкоды назіранню за іранскай атамнай праграмай.

=ЗША
• Разам з Вялікабрытаніяй ды Аўстраліяй створаны новы ваенны блок у Ціха-Азіяцкім рэгіёне.

=Францыя
• Адкліканы амбасадары з ЗША ды Аўстраліі. З-за адмовы, як пішуць, Аўстраліі ад французскіх падлодак.

=Сірыя
• Пратэст перад офісам ААН У Г. Камышлі з патрабаваннем раскрыць лёс вязьняў у турмах дэм.курдаў.
: Адказнасці з Францыі за невыкананне ўмоваў міжнароднага права і справядлівасці падчас ліквідавання Францыяй навастворанай дзяржавы ў Сірыі ніхто не здымае.
Дарэчы, а ці ёсць офіс ААН у Ідлібе? - куды згрувашчаныя па ініцыятыве ААН (па прыкладзе Судана) высяленцы?
• Працяг авія-абстрэлу мясцінаў Ідлібу ВКС РФ.

=Іярданія
• Пішуць аб сустрэчы з міністрам абароны сірыйскай мінулай улады дзеля "барацьбы з тэрарызмам".
: Менавіта гэнай прычынай апраўдваліся мінулай уладай ваенныя злачынствы, уключаючы аблогі, хім. напады ды абстрэлы медычных установаў. Таму, на мой конт, патрэбная каардынацыя з прадстаўнікамі міжнароднага права і справядлівасці па Сірыі.
Таксама, без удзелу сувереннага альтэрнатыўнага боку выглядае ва ўшмяшальніцтва ва ўнутраныя справы. (Тое ж тычыцца кантактаў з прадстаўнікамі мінулай улады ў РФ).

=РФ
• Адбыліся выбары ў парламент. Сенсацыяў няма.
: Апасьля леташніх пасьлявыбарчых падзеяў у Беларусі ілюзіяў на конт дзеяння "сталінскага" механізму выбарчага працэсу не засталося. Асабліва, на тле "саюзнай" інтэграцыі.

=Польша
• У дзень нападу на Польшу з боку СССР у 1939 годзе - адпаведна пакту Молатава-Рыбентропа - ўладамі адзначаўся дзень Сібіры (дзеля памяці высяленцаў у Сібір).
: Для Беларусі, як мне падаецца, гэны дзень ня вельмі станоўчы, бо яе лёс вырашаўся з актыўным удзелам і спрыяннем тых..., якія былі пасьля шматлікіх ахвяраў... асуджаныя міжнародным Нюрбенгрскім Трыбуналам і паслясавецкай мірнай гісторыяй.

=Беларусь
• У гэты ж дзень дзеючыя ўлады адзначылі свята - "беларускае адзінства", якое вынікала пасля акупавання СССР часткі тагачаснай тэрыторыі Польскай дзяржавы.
• Адбылося вызваленне з-пад варты 13-ці вязьняў, якія займелі пакаранне за ўдзел у леташніх паслявыбарчых пратэстах.
: Мне асабіста шкада, што мастак Алесь Пушкін працягвае знаходзіцца ў турме.

15.09.2021

=Іран
• МАГАТЭ кажа аб перашкодах з боку Іранскага кіраўніцтва назіранню за ягонай атамнай праграмай. Таксама, што Іран на 90% наблізіўся да "ваеннага атаму".
• Трохі пазней у СМІ паведамлялася аб змякчэнні ўмоваў для назірання МАГАТЭ у Іране.

=Турцыя
• СМІ пішуць аб афіцыйных паўтаемных кантактах з прадстаўнікамі сірыйскай мінулай улады.
: Тое з'яўляецца праблемай Турцыі. Мая ж пазіцыя наступная - пры якіх заўгодна перамовах трэба прытрымлівацца міжнароднага права і дзеючых рэзалюцыяў, уключаючы ўмовы для падтрымання міжнароднай справядлівасці.

=Сірыя
• Пішуць, што ізноў узнікла праблема для уцекачоў, якія месцяцца ў лягеры Рукбан ля іярданскай мяжы. Цяпер з боку аддзела ААН у Дамаску - адтуль ціснуць на ўцекачоў, каб тыя вярталіся на тэрыторыі мінулай улады, пагражаючы зменшыць дапамогу.
• СМІ асуджаюць тую практыку мясцовага аддзела ААН, паколькі з-за тога церпяць тыя ўцекачы, хто вараціўся - іх арыштоўваюць ці "прэсуюць".
: Мая пазіцыя нязменная - ААН нельга займацца размеркаваннем гуманітарнай дапамогі, бо трапляе ў адміністрацыйную залежнасць ад тых дзеючых уладаў, якіх следчыя ААН падазраюць у ваенных злачынствах. У выніку - няма ўплыву ААН для выканання яе палітычных рэзалюцыяў.

=РФ
• "Народны" губернатар Хабараўскага краю, які ўвязнённы судом ў г.Масква, і для мясцовай справядлівасці якога патрабавалі жыхары Хабараўска адваротна, паведаміў, што следства не прад'явіла яму ніякіх доказаў віны. Усе доказы тэарытычныя, дакладней - здагадкі. Вязень мяркуе, што ягонае зняволенне -- з-за перадзелу ягонай мясцовай прамысловай маёмасці на карысць нямецка-расійскага камерсанта.
: "Асаблівыя" адносіны дзеючага кіраўніцтва РФ з Германіяй вядомыя, таму лагічна прагледжваецца праблема лаяльнасці ды самастойнасці суб'ектаў гэнай "усходняй" федэрацыі. Навошта з ёй інтэгравацца Беларусі - мне незразумела.

=Беларусь
• Як пішуць, на ваенных практыкаваннях "ЗАПАД 2021", якія неўзабаве пачаліся, дзеючае ваенна-адміністрацыйнае кіраўніцтва зрабіла шэраг палітычных заяваў у адрас "Западу" наконт спосабаў урэгулявання рэгіянальнага неспакою.
: Той выступ, які выглядае з "пазіцыі сілы", абвяргае папярэднія заявы аб абарончым характары тых ваенных практыкаванняў ды парушае першасную канстытуцыйную норму аб тым, што Беларусь ставіць сабе мэтай зрабіць сваю дзяржаву нейтральнай.
• У Полацку, адкуль мае продкі, мясцовыя ўлады вырашылі перайманаваць некаторыя гістарычныя помнікі (як "Барысаўскі камень" 1000-гадовай даўніны) з беларускай на рускую мову. : Выглядае на пачатковую перадумову для дзяржаўнай здрады.

08.09.2021

ЯЎРЭЙСКІ НОВЫ ГОД

=Сірыя
• Працяг падзеяў у Дэраа. Пішуць, што РФ хочуць дэпартаваць у Турцыю мірных жыхароў, якія ня хочуць мірыцца з мінулай уладай. Альтэрнатыўнае сірыйскае прадстаўніцтва - наколькі зразумеў - супраць ваеннага шантажу і лічыць палітычныя рэзалюцыі ААН некарыснымі, калі грэбуюцца суверэнныя палітычныя правы сірыйцаў, у тым ліку ў Дэраа.
: Мая пазіцыя нязменная.
Мясцовыя перамовы маюць грунтавацца на міжнародным праве і справядлівасці, калі прысутнічаюць замежныя ваенныя. Мне незразумела, напрыклад, чаму ваенныя з Ірану або Лівану пагражаюць мясцоваму насельніцтву? Бо да абароны сірыйскага суверэнітэту, як паведамлялася спярша, тыя замежнікі ня маюць дачынення. Выглядае на грубае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы.
Дэпартацыя - прымусовае выцясненне супернікаў з местаў сталага пражывання пад пагрозай ваеннага вынішчэння - з'яўляецца ваенным рашэннем для сірыйскіх цывільных і ваенным "гібрыдным нападам" з боку сірыйскай мінулай улады на суседзяў, якія вымушаныя цярпець нязручнасці...
Для палітычных рашэнняў, аб чым заяўлялі шмат якія краіны, на мой конт, патрэбная мірная прастора ў тым месцы, аб якім гаворка, пад абаронай сілаў, якія прызнаюць міжнароднае права і міжнародную справядлівасць. Тады іх можна прызнаць гарантамі мірнага працэсу. Іначай будзе тое, што заўжды - дэпартаваныя за мяжу людзі, якія залежаць ад замежнай дапамогі без суверэнных правоў на працоўную самаарганізацыю і міжнароднае прызнанне.
• Пішуць аб бамбаванні ВКС РФ лагеру перамешчаных людзей у паўночным Ідлібе, у тым ліку хуткай дапамогі.
: Калі праўда, дык выглядае на замежны "генацыд" паводле палітычнай прыкметы, бо ў Ідліб перамешчаны сірыйцы паводле прыкметы палітычнай нязгоды з мінулай уладай.

=Узбекістан
• Прачытаў, што дзеючае там цяпер кіраўніцтва хоча сабраць усе звесткі аб рэпрэсіраванай частцы нацыянальнай эліты падчас сталінскага тэрору. : Гаворка ідзе, як можна зразумець, аб перашкодзе нацыянальнаму развіццю ("генацыдзе" паводле нацыянальнай прыкметы), чым бы тое не матывавалася.

=Беларусь
• Пішуць, што тая жанчына, якая на леташніх выбарах уваходзіла ў папулярны трыадзіны жаночы альтэрнатыўны штаб, і якая разарвала свой пашпарт пры спробе яе прымусовай дэпартацыі, цяпер асуджаная на 10 год зняволення (дзве іншыя жанчыны ўжо за мяжой). : Для пашкоджання пашпарту выглядае вельмі цяжкім пакараннем.

01.09.2021

Дзеці ідуць у школу

=РФ
• Чытаю, што тэлеканал "Дождь" прызнаны "замежным агентам".
: Трохі нагадвае сталінскія часіны, калі шукалі замежных агентаў з якой заўгодна прычыны... Дзякуй цяпер, што ўсе жывыя-здаровыя.

=Сірыя
• Пішуць супярэчлівыя паведамленні аб становішчы ў Дэраа - ці то пра аўтобусы для эвакуацыі ў Ідліб, ці то аб абстрэлах з боку мін.улады і яе замежных памагатых (Ірана ды РФ).
: Ізноў-наноў -- нібыта не было папярэдніх аблогаў/адсяленняў. Дэраа (як і Ідліб) мае патрэбу ў спыненні баявых дзеянняў/зняцці аблогі на падставе палітычных рэзалюцыяў ААН аб суверэнным мірным працэсе. Унутраная агрэсія - нелегітымная.
• Пішуць аб нейкай сумніўнай гуманітарнай дастаўцы ў Ідліб з Дамаску.
: Гуманітарная дапамога ў першую чаргу безумоўна дастаўляецца ў месца з гострай патрэбай - чаму не ў Дэраа, дзе цяпер аблога?

=Беларусь
• Пішуць, што дзеючыя ўнутраныя адмін. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь збіраюцца падпісаць у г.Масква нейкія "дорожные карты" аб інтэграцыі.
: Як і меркаваў, іхныя "міжсабойчыкі" тама цяпер будуць адбывацца прыкладна раз на два месяцы. Што для Беларусі выглядае адзнакай залежнасці, а для РФ - умяшаннем ва ўнутраныя справы суседняй суверэннай дзяржавы. Што можа прывесці да паглыблення рэгіянальнай геапалітычнай дэстабілізацыі.

26.08.2021

=Беларусь
• Пішуць, што дзеючае унутры краіны кіраўніцтва вырашыла адмовіцца ад канстытуцыйнага імкнення Беларусі да нейтралітэту.
: Урэшце, заўважылі, што "саюзная" інтэграцыя з РФ не адпавядае нават дзеючаму варыянту канстытуцыі. Прынамсі, бліжэйшыя ваенныя навучанні "Запад 2021", паводле логіцы зверхняга закона, з гэтай прычыны патрабуюць адмены.
• Дзеючымі ўладамі працягнуты тэрмін арэнды дзьвюх ваенных базаў РФ на тэрыторыі Беларусі.
: тое самае (гл. вышэй). Увогуле, выглядае, што Беларусь уцягваецца у геапалітычную дэстабілізацыю ды ў нейкі ваенна-мафіёзны асяродак. Нагадаю, што тое было асноўнай (на маю думку) прычынай войнаў 19-га і 20-га стагоддзя цераз беларускую тэрыторыю.
• Пішуць аб намеры дзеючай унутранай улады ліквідаваць старэйшыя грамадскія арганізацыі (побач з іншымі) беларускага нацыянальнага кшталту: Таварыства Беларускай Мовы, БНФ (нацыянальнае Адраджэнне), згуртаванне беларусаў свету (Бацькаўшчына).
: Без адпаведных дзяржаўных займеннікаў, як пісаў, выглядае на перашкоду мэтам ААН дзеля нацыянальнага ўстойлівага развіцця беларускай краіны.
Як у той прымаўцы. "А, можа, так і трэба? - сказаў беларус, калі сеў на цвік" :-)

=РФ
• Пішуць, што з нагоды 30-годдзя путчу ГКЧП у мінулым СССР (1991) ягоны прэзідэнт М.С.Гарбачоў апублікаваў заяву, дзе пацвердзіў свае прыярытэты: "принципы демократии и правового государства, исключить любую возможность узурпации власти, - это всегда должно быть заботой общества и государства".

=Сірыя
• Пішуць аб 8-й гадавіне хім. трагедыі ў Гуце.
: Кіраўніцтва РФ, насуперак дакладу ААН, вызначыла, што у хім. нападзе на цывільных павінна ваеннае атачэнне ахвяраў.

25 августа 2013 года, 06:19
мяне насьцярожвае падабенства абвінавачаньняў у тым,
што ў масавых забойствах цывільных вінны іх жа сілы:
так было ў Хуле, а па дадзеных ААН гэта была шабіха.

18.07.2021

=Турцыя
• У Анкары адбыліся нейкія ночныя забурэнні супраць сірыйскіх уцекачоў.
: Праблема ўцекачоў створана "псеўдагуманнымі" дзеяннямі з боку сірыйскай мінулай улады. Пры адсутнасці міжнароднай справядлівасці для вяртання ўцекачоў дадому праблема наўрад ці вырашыцца.

=ААН
• Выпушчаны даклад вучоных аб хуткім пагаршэнні клімату на працягу бліжэйшых 10-ці год.

=Сірыя
• Пішуць, што ВКС РФ пахваліліся, што зрабілі больш за 100 тыс. вылетаў. СМІ ўзгадваюць адказнасьць за ваенныя злачынствы супраць сірыйскіх цывільных.

=Беларусь
• Дзеючае МЗС адклікала згоду на прысутнасць унутры краіны амбасадаркі ЗША.
: Становішча з-за гэнага спосабу арганізацыі кансультацыяў паводле Будапешскага мемарандуму, аб чым ішла гаворка раней, наўрад ці зменіцца. А жыццё беларускага народу ці палепшыцца?
Быў і застаюся сумніўным аб карысці ўсялякіх аднабокіх інтэграцыяў туды або сюды. Лічу, што трэба вучыцца быць гаспадарамі ў сваім гаспадарстве, падтрымліваць дабрасуседскія адносіны і мір у рэгіёне "з варагаў у грэкі".

11.08.2021

=РФ
• Пішуць, што ўжо больш за 50% нейкіх апытаных падтрымліваюць усталяванне помніка Сталіну ў чарговую гадавіну Дня Перамогі (2025?).
: Як раз ўвесну слухаў па дзяржрадыё даклад кіраўніка БССР да 20-й гадавіны вызвалення Беларусі (1964). Ён ўзгадваў адмоўную ролю Сталіна перад вайной. У тым ліку культ ягонай асобы.

=Беларусь
• Пішуць, што 5 жніўня 1937 года пачаўся спланаваны дзяржаўны тэрор "во всех республиках, краях и областях".
• МЗС абураецца заходнімі санкцыямі ды ўзгадвае Будапешцкі мемарандум (1994) аб гарантыях суверэнітэту з-за адмовы Беларусі ад ядзернай зброі.
: Наколькі разумею, пагроза суверэнітэту - тая прычына, якую ўзгадваюць у РБ ААН, каб атрымаць міжнародную бяспеку. Таксама, калі не памыляюся, Будапешскі мемарандум прадугледжвае кансультацыі яе ўдзельнікаў у выпадку спрэчных момантаў. Дзе тое?

=Сірыя
• Пішуць, што праблемы ў жыхароў Дэраа працягваюцца з-за ваеннай аблогі горада мінулай ўладай.

=Ізраіль
• Пішуць, што абломкі беспілотнікаў, якія атакавалі ізраільскі танкер - іранскія. Шэраг краінаў вызначылі гэны факт пагрозай камерцыйнаму суднаходству і міру.

=Францыя
• Кіраўніцтва хоча працягу перамоваў з Іранам аб ягонай ядзернай праграме.
: Калі рэч аб тым самым, што было, дык выглядае на кантрыбуцыю Ірану. Мірныя перамовы, як мне падаецца, павінны быць мірныя "з усіх бакоў".

04.08.2021

=Беларусь
• Пішуць аб ваенных вучэннях "Запад-2021" на тэрыторыі Беларусі. А таксама, аб магчымай прысутнасці войскаў РФ у Беларусі для патрэбы абароны саюзнай дзяржавы з РФ.
: Немагчыма быць у саюзнай дзяржаве і адначасна імкнуцца да нейтралітэту. Прынамсі, гэтага вымагае беларуская канстытуцыйная норма. Г.зн., што мерапрыемствы дзеля абароны РФ павінны адбывацца на яе тэрыторыі.
• Пішуць аб магчымым правядзенні канстытуцыйнага рэферэндуму да лютага 2022 году.
: Праблема - з выбарчым працэсам, з-за чаго адбыліся нядаўнія грамадскія забурэнні. Да таго ж, наколькі памятаю, змены ў канстытуцыю уносяцца парламентам (1994).

=Сірыя
• Пішуць што ВКС РФ бамбілі мэты ў Латакіі ды Ідлібе.
• У Дэраа адбылася эскалацыя з боку мінулай улады ды іранскіх ваенных сілаў.
• У дэм.курдаў, як пішуць, працягваюцца парушэнні супраць мірнага насельніцтва.

=Ізраіль
• Паведамляецца аб паветраным нападзе на танкер ля Персідскага заліву.
: У апошні час гандлёвае суднаходства ў тым абшары бывае небяспечным. Звычайна, з-за нападаў іранскіх ВМС.

28.07.2021

=Сірыя
• Пішуць, што у г. Джабал аль-Завея на поўдні Ідлібу цывільныя даўгі час праводзяць мітынгі з заклікамі да альтэрнатыўнай мясцовай улады і турэцкай ваеннай прысутнасці аб абароне ад ваеннай эскалацыі з боку мінулай улады і РФ.
: А дзе альтэрнатыўныя суверэнныя прадстаўнікі, прызнаныя ААН на грунце міжнароднай справядлівасці і палітычных рэзалюцыяў? Як пісаў, бяз гэтага будзе бясконцая паўкрымінальная валтузня ўнутры краіны.
• Пішуць аб працягу ваеннага ціску на Дэраа.

=Іран
Ачольнік Рады па супрацы краінаў Пярсідскага заліва лічыць, што ўмяшанне Іранскай ваеншчыны ва ўнутраныя справы іншых краінаў з'яўляецца пагрозай для рэгіёна.

=Беларусь
• Узгадваўся першы афіцыйны Дзень Незалежнасці Беларусі сярод "параду суверэнітэтаў" былых савецкіх рэспублікаў.
: Падаецца, што дагэтуль пануе чыноўніцкая зверхнасць "рэспубліканскага" успрыняцця, якая арыентуецца на ўстаноўкі "традыцыйнага" "цэнтру" у г.Масква, ды ня думае аб спосабах і коштах для спакойнага кіравання нацыянальнай паслясавецкай дзяржавай.
• Пішуць аб масавай ліквідацыі грамадскіх арганізацыяў (як замежных агентаў) у адказ на заходнія санкцыі. : Актуальнасць недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў - увогуле - адпаведная ўзгаданым раней мною мэтам ААН аб устойлівым развіцці. А іхная адсутнасць (пры адсутнасці дзяржаўнай прапановы), лагічна, можа раглядацца як праява стагнацыі.

=М'янма
• Пішуць аб жаданні ваенных пакупаць зброю насуперак рэзалюцыі ГА ААН - для працягу канфлікту з-за паслявыбарчых маніпуляцыяў і забурэнняў.

21.07.2021

=Беларусь
• Новы візіт дзеючага ўнутранага кіраўніцтва да ўладаў РФ. Тамака хочуць абараняць беларусаў ад санкцыяў ЕС. Адначасна, рыхтуецца вайсковае навучэнне "Захад-2021".
: На мой погляд, выглядае на ўцягванне да аднабаковай "палітычнай" (згодна канстатацыі ЕвразЭС) залежнасці ад улады РФ,- насуперак асновастваральнай канстытуцыйнай норме (1994) аб імкненні да нейтралітэту беларускай дзяржавы.

=Іран
• у Іране, як заяўляюць тамтэйшыя чыноўнікі, магчыма вырабленне ваеннага атаму.
: Выглядае на пагрозу міру і стабільнасці, што парушае Статут ААН.

=МЭА
• Кіраўніцтва Міжнароднага Энэргетычнага Агенства паведаміла, што чакае найвышэйшыя выкіды СО2 (асноўнай прычыны пацяплення) у 2023 годзе. Каб тое прадухіліць, патрэбны пераход дзяржаваў да чыстых энергіяў. Апублікаваная "дарожная карта" глабальнай вуглевадароднай нейтральнасці да 2050 году, асноўная выснова якой: адмова ад новых праектаў для выкапнёвага паліва (нафта, газ, вугаль).
: Сапраўды, змяненні традыцыйнай кліматычнай стабільнасці ўсё больш відавочныя і надакучлівыя. Патрэбныя глабальныя высілкі.

14.07.2021

=Украіна
• У МЗС хацелі бы, каб Беларусь далучылася да краінаў "Люблінскага трохкутніка": Літвы, Украіны ды Польшчы.
: На мой погляд, тое немагчыма, бо парушае канстытуцыйнае імкненне Беларусі да нейтралітэту. Мне асабіста бліжэй гістарычны фармат "з варагаў у грэкі" і самакіраванне паводле беларускага старажытнага прынцыпу "Магдэбурскага права".

=Беларусь
• Новае (альтэрнатыўнае) прадстаўніцтва Беларусі ў Літве падало заяўку на далучэнне да структураў Усходняга партнёрства ЕС.
• Пішуць аб канстытуцыйным рэферэндуме.
: Маё пастаўленне - выпраўленне праблемаў з выбарчым працэсам; зварот да першага варыянту Канстытуцыі 1994 году; дасягненне мэтаў устойлівага развіцця ААН (асабліва 16-ай: мір, правасуддзе, адкрытае грамадства, доступ грамадзянаў да інфармацыі); выкананне пасляваеннага міжнароднага гуманітарнага права.

=Францыя
• Французскія суддзі расследуюць хімічныя напады ў Сірыі ў 2013 годзе на падставе экстэратэрыяльнай юрысдыкцыі.
: Слушна, бо без міжнароднай справядлівасці ня будзе і легітымных палітычных вырашэнняў у Сірыі на падставе рэзалюцыяў ААН.

=РФ
• Пішуць аб гадавіне арышту "народнага" губернатара Хабараўскага краю.
: Наколькі зразумеў, мясцовыя жыхары дагэтуль не ўспрымаюць гэны выбрык федэральных ўладаў з г.Масква і патрабуюць найперш мясцовай справядлівасці.

=Сірыя
• Пішуць аб працягу ваенна-палітычнаму ціску з боку РФ на альтэрнатыўных мінулай уладзе прадстаўнікоў у Дэраа.
: Без стварэння ўмоваў для выканання ўнутры краіны палітычных рэзалюцыяў ААН па Сірыі выглядае на ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы.
• У РБ ААН прынялі рэзалюцыю аб падоўжанні на год гуманітарнай дастаўкі ў Ідліб праз Турцыю.

07.07.2021

КУПАЛЛЕ

=ЗША, Канада
• Спёка на захадзе да 46°C.
: Выглядае на кліматычныя змяненні, якія патрабуюць глабальнага рэагавання. У нас на Беларусі таксама нязвыкла горача.

=Турцыя
• Нейкае пагадненне з РФ.

=ЕС
• Чыноўнікі ЕС не прызналі заяву дзеючых беларускіх уладаў аб выхадзе Беларусі з праграмы Усходняга партнёрства ЕС. Для іх Беларусь застаецца ў той праграме ЕС.

=Сірыя
• Пішуць, што жыхары сірыйскага Ідлібу ў нявызначаным стане аб іх лёсах.
: Бянтэжыць, што жыхары Ідлібу, якія прымусова сабраныя разам сірыйскай мінулай уладай паводле палітычнай прыкметы, дагэтуль ня маюць прызнанага ААН суверэннага прадстаўніцтва для вырашэння бягучых праблемаў іхняга лёсу.
• Чыноўнікі ААН удакладняюць, што 3,4 міл'ёны перасяленцаў у Ідлібе усё яшчэ маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.

=Кувейт
• Спёка да 70°С (53°С - цень)

=Літва
• МЗС надало альтэрнатыўнаму беларускаму прадстаўніцтву ў Вільне дыпламатычны статус.

=Беларусь
• У Беларусі ініцыянаваны тыдзень культуры, які супадае са святкаваннем Купалля - старажытнага летняга свята пошуку чароўнай папараць-кветкі...

=Украіна
• У Крыме маюць патрэбу ў вырашэнні праблемы з пітной вадой. Кажуць, што яе блакада з боку ўкраінскіх уладаў (пасля акупацыі Крыма РФ) шкодзіць гуманітарным патрэбам жыхароў.
: Адпаведна міжнароднаму гуманітарнаму праву адказнасць за гуманітарны стан акупаванай тэрыторыі нясе кантралюючы яе ваенны бок. Г.зн., улады РФ мусяць весці перамовы з уладамі Ўкраіны аб аднаўленні падачы пітной вады ў Крым або наладзіць яе дастаўку з РФ. З другога боку, наколькі ведаю, гуманітарная дастаўка (вады?) мае безумоўны характар.

30.06.2021

=Турцыя
• Апазіцыя хоча выселіць сірыйцаў у іх краіну і будаваць тама для іх дамы.
: Тое магчыма пры сірыйскім палітычным унутраным урэгуляванні і бяспецы для звароту сірыйцаў у іх краіну - туды, дзе жылі раней.
• Улады будуюць новы канал у Басфорскім праліве.
: Пашырэнне суднаходства можна толькі вітаць. У першую чаргу, вядома, для мірных рэчаў.

=Вялікабрытанія
• Пішуць аб англійскім караблі ў Чорным моры, які спужаў увесь Чарнаморскі флот РФ... - нават, да Сярэднеземнаморскага рэгіёну. А цяпер у Чорным моры марскія вучэнні NATA разам з Украінай.
: Мінабароны РФ любіць ствараць псеўдапагрозы, бо іначай ня будзе фінансавання?...

=РФ
• Чытаю, што ў Крыме ня дзюжа радыя ўладам РФ, цяпер бы за іх не галасавалі б.
: Дык, хто ж ім цяпер дасцё галасаваць за незалежнасць? Урок для тых, хто чакае звонку "манны небесной".

=Беларусь
• Дзеючыя ўнутраныя ўлады спыняюць супрацу з ЕўраСаюзам ва "Усходнім партнёрстве". Альтэрнатыўныя беларускія прадстаўнікі хочуць захаваць тама беларускую прысутнасць.
: Мне асабіста не падабаецца тая праграма з-за паўтарэння ідэі "усходніх крэсаў" / "западной окраины". Мне больш даспадобы ўласная беларуская накіраванасць на балта-чарнаморскую супрацу. У тым ліку з ЕС і РФ. Асабліва ў рачным злучэнні, накшталт "з варагаў у грэкі".

=Іран
• Новыя праблемы новай адмін. улады з МАГАТЭ ААН.
: Адсутнасць доказаў таго, што іранская ядзерная праграма з'яўляецца мірнай насьцярожвае.

=Сірыя
• У Дэраа - пішуць аб новай аблозе мінулай улады і ваенных РФ гэтага горада і ягоных жыхароў з-за нежадання разбройвацца і падпарадкоўвацца.
: Толькі падкрэсьлівае адсутнасць палітычнай легітымнасці сірыйскай мінулай улады і парушэнне рэзалюцыі РБ ААН аб забароне аблогаў.
• Пішуць аб новай праблеме з-за адсутнасці дазвола РФ на дастаўку гуманітарных грузаў з Турцыі ў Ідліб. РФ хоча, каб тыя грузы ішлі цераз кантроль мінулай улады ў Дамаску.
: Наўрад ці вырашальна, пакуль няма адпаведнай абароны для тых гуманітарных грузаў. Аб чым пішу колькі год. Бо пры адсутнасці палітычнага паразумення ды справядлівасці ААН за злачынствы супраць людскасці (напрыклад, падмешвання "кантралёрамі" шкла ў рыс з гуманітарнай дастаўцы для альтэрнатыўных местаў) - тое ня будуць выконвацца гуманітарныя мэты.

23.06.2021

=М'янма
• ГА ААН прагаласавала супраць паставак зброі ў гэтую краіну. Толькі дзеючая дэлегацыя ад Беларусі была "за".
: Выглядае на залежнасць ад грошаў.

=Іран
• У Іране новы прэзідэнт.

=Грэцыя
• Грэцыя хоча падаць у суд на Беларусь за прымусовую пасадку самалёту ў Мінску, які ляцеў з Афінаў у Вільню цераз беларускую тэрыторыю, і арышт ягоных дзвюх пасажыраў.
: Слушна. Бо надакучыла, калі, як у той прымаўцы: "кожны кулік сваё балота хваліць",- прычым, законна.

=Беларусь
• Нейкія праблемы з працай прадстаўнікоў ААН па правах чалавека ў Мінску.
: Мая пазіцыя нязменная - без наладжвання працы Камісіі па правах чалавека СНД у Мінску, створанай пасля пераходу савецкіх рэспублікаў у стан незалежных дзяржаваў, можа быць рэгіянальны дысбаланс. Што і назіраем. Гэта стратэгічны фактар пасляваеннага міру на грунце дзеяння міжнароднага гуманітарнага права. Бяз гэтага, рыторыка аб пасляваенных выніках - хлуслівая.

=Сірыя
• У мясцовых СМІ крытыкуюць ЗША з адсутнасць дзейнай міжнароднай справядлівасці.
: Пры адсутнасці справядлівасці ААН міжнародныя стасункі ўпадабляюцца мафіёзнаму клубу - ці то ветліва ручкаюцца, ці то б'юцца, ці то б'юць па "клавішах" - па каньюктурных прыхамацях.

=РФ
• Чыноўнікі хочуць абараняць сваяго саюзніка - дзеючыя ўлады Беларусі ад шкоды з "Захаду".
: як ужо пісаў, саюзныя адносіны з РФ пярэчаць канстытуцыйнаму імкненню Беларусі да нейтралітэту. Бо самастойнае нейтральнае кіраўніцтва, як мне ўяўляецца, будзе больш узважана ставіцца да ўласных дзеянняў на карысць выгодаў і патрэбаў народу Беларусі і дабрасуседскіх адносінаў на межах.

=Кітай
• Заяўляюць аб падтрымцы дзеючых уладаў Беларусі з прычыны эканамічнай аднабаковай шкоды з "Захаду".

16.06.2021

=Сірыя
Часткова аднавіліся абстрэлы гарадоў, якія знаходзяцца пад кантролем альтэрнатыўных сірыйскай мінулай уладзе сілаў: Ідіб, Афрын. У Афрыне пашкоджаная бальніца. Ёсць ахвяры.
: Выглядае на дэманстрацыю жорсткасці. Жорсткасць да гуманітарных аб'ектаў зьяўляецца міжнародным злачынствам і вымагае расследвання ды справялівасці.

09.06.2021

=Сірыя
• Кіраўнік міжнароднага нагляду за хімічнай зброяй у РБ ААН паведаміў аб 17-ці пэўных/пацверджаных выпадках выкарыстання хім.зброі Сірыйскай мінулай уладай супраць уласных грамадзянаў.
: Без міжнароднай справядлівасці ААН па Сірыі, якая блакуецца дэлегацыямі РФ і Кітаю, няма будзе паўнавартага юрыдычнага сэнсу ў дзеянні палітычных "сірыйскіх" рэзалюцыяў ААН. Гэта мой нязменны пункт гледжання.

=Кітай
• Угодкі студэнцкіх хваляванняў напрыканцы 1980-х у Пекіне на плошчы Цяньаньмень.
: Мяне асабіста ўразіла тагачаснае паведамленне ў СМІ аб тым, што студэнты на плошчы зрабілі міні-арт-копію статуі Свабоды, што ў ЗША.

=РФ
• Новая вулічная акцыя ў Хабараўску ў падтрымку "народнага" губернатара.
• Чыноўнікі "рапартуюць" аб узгадненні новых "дарожных картаў" па інтэграцыі з Рэспублікай Беларусь.
: Як ужо пісаў, усе войны ў апошнія стагоддзі на тэрыторыі Беларусі адбываліся з-за празмернай "інтэграцыі" ва ўсходні (або заходні) ад Беларусі бок. На жаль, на гістарычных памылках ня вучымся. Ці патрэбна гэнае "паўтарэнне" развіцця беларускаму народу разам з суседнімі народамі, у тым ліку РФ?

=Казахстан
• На паседжанні ЕўразЭС Казахстан не падтрымаў прапанову дзеючай дэлегацыі ад Беларусі, каб увесці каляктыўныя санкцыі супраць краінаў "Захаду". Бо лічыць арганізацыю эканамічнай, а не палітычнай.

=ААН
• У кіраўніцтва МАГАТЭ застаюцца засцярогі да "мірнага характару" Іранскай ядзернай праграмы. Аб чым паведамлена ў РБ ААН.

=Беларусь
• Угодкі публікацыі напрыканцы 1980-х навуковых доследаў аб даваенных масавых грамадзянскіх ахвярах у Беларусі. Гаворка ідзе аб прыкладна 2 мільёнах чалавек ад рэпрэсіяў.
: І мой прадзед таксама - "за связь с буржуазной Ригой" - калі ганяў лес па Дзвіне з-пад Полацка. Недзе чытаў, што і ў П.М.Машэрава былі праблемы ў сямьі ад рэпрэсіяў.

02.06.2021

=Сірыя
• Пасля бамбардавання шпіталяў у Ідлібе з боку Сірыйскай мінулай улады (пры ўдзеле СПА РФ) Сусветная арганізацыя аховы здароўя абірае ў свой выканкам гэнае прадстаўніцтва Сірыскай мінулай улады. Мясцовыя СМІ не разумеюць міжнароднай логіцы ў дадзеным выпадку.
: Нешта накшталт узнагароды папярэдняга генсека ААН дэлегацыі Сірыйскай мінулай улады за 10-гадовае супрацоўніцтва з ім. Нягледзячы на даклады і расследванні ААН аб злачынствах і парушэнні рэзалюцыяў ААН ды міжнароднага права з боку гэнай мінулай улады.

• Пратэст медыкаў на поўначы Сірыі з-за ўзгаданага вышэй ўчынку.
: Патрэбна якое дзяржаўнае заступніцтва тых медыкаў на узроўні ААН. Бягучыя варункі міжнароднай справядлівасці ў Сірыі тога вымагаюць - з гледзішча маяго прыватнага замежнага пільнавання.
• Масавыя пратэсты сірыйцаў у Ракке супраць прымусовай мабілізацыі моладзі на карысць дэм.курдаў.
: Мне падаецца, што пры міжнароднай/французска-амерыканскай падтрымцы дэм.курдаў павінна выконвацца міжнароднае права, у тым ліку гуманітарнае.

ЗША - РФ
• Прызначана спатканне дзеючых кіараўніцтваў ЗША і РФ у Жэневе.
: Калі справа пойдзе аб становішчы ў трэціх краінах, дык мне тое не падабаецца (ужо пісаў пра адпаведныя "клавішы" у Сірыі). Бо цераз галаву/без прысутнасці легітымных суверэнных бакоў тых "трэціх" краінаў выглядае на умяшальніцтва ў іхныя ўнутраныя справы. Дзеля тога выпадку ёсць міжнародныя арганізацыі на падставе міжнароднага права.

=Кітай
• Прэм'ер дзяржсавету прыняў удзел у відэаканферэнцыі аб "зялёнай" эканоміцы і глабальных мэтах да 2030 году.

=Беларусь
• Дзеючае ўнутранае беларускае кіраўніцтва, як пішуць, 3-ці раз за бягучых 5 месяцаў 2021 году адлучалася з краіны на сустрэчу з дзеючым адміністрацыйным кіраўніцтвам РФ. СМІ паведамляюць аб адначасным поўным уключэнні атамнай электрастанцыі ля Вільні, якую пабудавала РФ на беларускай тэрыторыі.
: На мой конт, лёс той АЭС такі ж, як Ігналінскай (у лепшым выпадку) - пры добрасуседскім падыходзе самастойнага беларускага боку. Бо, навошта будаваць АЭС ля старадаўней беларускай, у тым ліку, сталіцы ВКЛ, калі віленчукі тога ня хочуць адпачатку праектавання? Прымус - ня добры хаўрус: зашмат залежнасці, якая дэстабілізуе натуральны гістарычны росквіт балта-чарнаморскага рэгіёну. Аб чым пішу штораз.

26.05.2021

=Сірыя
• Пішуць аб гадавіне масавага забойства цывільных у сірыйскім мясэчку Хула (2012).
: Паводле расследвання ААН за тое злачынства нясуць адказнасць прадстаўнікі шабіхі - ваеназаванай міліцыі сірыйскай мінулай улады. Ня гледзячы на тое, дзеючыя ўлады Ірану, РФ і Кітаю працягвалі падтрымку гэнай мінулай улады. Ці спытаюць народы тых краінаў са сваіх уладаў за адсутнасць міжнароднай справядлівасці?
• Пішуць аб выбарах, якія "лепш за выбары ў ЗША" - на думку прадстаўнікоў сірыйскай мінулай улады. І якія "фальшывыя" паводле альтэрнатыных поглядаў.
: Аніводная палітычная рэзалюцыя ААН па Сірыі нявыкананая. Якія там могуць быць легітымныя выбары?

=Мьянма/Бірма
• Пачаўся суд над кіраўнічкай дэмакратычнай грамадзянскай адміністрацыі, якую адхілілі ад улады ваенныя з-за "праблемаў" з выбарчым працэсам. Ваенным не спадабалася, што яе партыя перамагла на выбарах.
: Ці канстытуцыйныя гэныя паўнамоцтвы ваенных? Калі не, чаму іх падтрымліваюць ўлады Кітаю і РФ? Чаму тыя краіны не далі веры масавым мірным пратэстам цывільных пасля непрызнання ваеннымі вынікаў прайшоўшых выбараў? Чаму масавыя праявы прамога волевыяўлення грамадзянаў на вулічных дэманстрацыях пратэсту нічога ня важаць?

=Беларусь
• У турме памёр адзін з палітвязняў, чалец Сойму Партыі БНФ.
: Паводле заявы апошняга адказнасць за жыцьцё вязьняў ляжыць на дзеючай адміністрацыі - згодна пасляваеннаму міжнароднаму гуманітарнаму праву.
• Пішуць аб міжнароднай ізаляцыі паветранай прасторы Беларусі з-за прымусовага спынення палёту замежнага грамадзянскага летака і арышту ягонага пасажыра.
: На мой погляд, там праблема з сумеснай з РФ сістэмай СупрацьПаветранайАбароны (аб чым штораз пішу). Бо самастойная краіна ня будзе парушаць міжнародныя правілы авіперавозак і шкодзіць інтарэсам уласных грамадзянаў з-за абмежавання іхных правоў на сувязь (паветраную) з іншымі краінамі.

19.05.2021

=Сірыя
• Іран хоча кантраляваць сірыйскія выбары.
: Дзеля гэтага трэба згода ААН. Бо, як цяпер нам вядома, хто кантралюе выбары, той кантралюе "суверэнітэт" і "дзяржаўны лад".

=Беларусь
• У Партыі БНФ з'явіўся часовы кіраўнік, пакуль ранейшы знаходзіцца пад следствам ў турме.
: Праблема ратацыі кіравання - даволі гострая. Прынамсі, з маяго досведу.
• Альтэрнатыўная прадстаўніца Беларусі С.Ціханоўская была прынятая дзеючай кіраўнічкай/прэзідэнтам у Грэцыі.
: _/\_

=ЗША
• Пэрыс Хілтан мімаходзь/летуценна выказалася ў тым сэнсе, каб араба-ізраільскі канфлікт скончыўся.
: Калі сур'ёзна, дык трэба, з маяго гледзішча, выкананне міжнароднага гуманітарнага права "ад усіх бакоў".

=РФ
• Уральскія рабочыя незадаволеныя, што парламент адабраў у іх даплаты за цяжкія ўмовы працы.
: Шкада, што гаворка не ідзе аб справядлівасці для Сірыі. Хто ці што больш патрэбна? І ці ёсць там справядлівасць?

12.05.2021

тыдзень цішыні
(у мяне няма чаго пісаць)

05.05.2021

ЮР'Я
(свята вясны)

=Польша
• У Польшы адзначылі 230-годдзе Канстытуцыі.
: Для беларусаў, якія былі разам з палякамі тады ў "саюзнай дзяржаве", яна была, як пішуць, невыгодная, хаця й дэмакратычная.
Бо ў беларусаў дзейнічаў уласны Статут ад 16-га стагоддзя.
На жаль, тыя канстытуцыйныя змены не спынілі падзелу "саюзнай дзяржавы" спаміж больш спрытнымі суседскімі дзяржавамі.
Менявіта таму, лічу, што і цяпер беларусам лепей больш аглядна ставіцца да ўсялякіх "інтэграцыйных дарожных картаў" ды, адпаведна, частых зменаў ва ўласную канстытуцыю.
На мой конт, кіраўніцтва, якое падпарадкоўваецца здаўна ўсталяваным законам, для мяне, як беларускага грамадзяніна, мае большую павагу, чым тое, якое штораз змяняе іх "пад сябе" і "сітуацыю", чым паказвае грэбванне законамі увогуле.

=Сірыя
• Пішуць аб нейкіх праблемах з выбарчым працэсам на тэрыторыях мінулай улады.
: Пры адсутнасці міжнароднай справядлівасці кожны мясцовы сатрап будзе старацца прыгнятаць суграмадзянаў, "не саромеючыся" ваенных злачынстваў і апраўдваючы іх абаронай собскага "суверэнітэту". Навошта тады сатрапу нейкія "выбары"?

=Іран
• Пішуць аб спробах выкарыстання грамадзянскай авіяцыі ў ваенных мэтах. : Тое ж, відавочна, злачынства на ўзроўні тэрарыстычнай дзейнасці. Толькі пад дзяржаўным покрывам. Увогуле, як пісаў раней, ад Іранскіх уладаў чакаюцца доказы іхных мірных намераў сярод дзяржаваў ААН - г.зн. расследвання і асуджэння ўзгаданых "выбрыкаў".

28.04.2021

=Беларусь
• Пісалі аб меркаваным прыбыцці летакоў РФ у гэтае лета на беларускія аэрадромы для сумеснага патрулявання знешняй паветранай мяжы "саюзнай дзяржавы" РБ і РФ.
: Сумесная з РФ СПА існуе ў Беларусі, наколькі вядома, даўно. Але раньш абыходзіліся без летакоў з РФ. Як і раней, стаўлюся да тога, як да праявы ваеннай блокавай залежнасці насуперак канстытуцыйнага імкнення Беларусі да нейтралітэту. Паглыбленне няўвагі да ўсё яшчэ дзеючай праўнай нормы, на мой конт беларускага грамадзяніна, толькі падкрэслівае залежнасць ад суб'ектыўных фактараў замест аб'ектыўных патрэбаў народа. Г.зн. - дабрасуседскіх адносінаў па ўсяму пярыметру мяжы, нягледзячы на меркаваныя адрозненні.

=Сірыя
• Дзяржавы арганізацыі па забароне хімічнай зброі прынялі рэзалюцыю, якая абмяжоўвае статус сірыйскай мінулай улады ў яе структурах.
: Аніводная арганізацыя ня будзе існаваць, калі парушаюцца яе базавыя правілы.
• Пішуць аб нашэсці саранчы на палі сельскай мясцовасці вакол Дамаску. : Тое перыядычна здараецца, калі судзіць па СМІ.

21.04.2021

=Сірыя
• У Арганізацыі па забароне хімічнай зброі пацьвердзілі яшчэ 18 выпадкаў выкарыстання хімічнай зброі сірыйскай мінулай уладай.
: Калі няма дзеяння міжнароднай справядлівасці, дык няма й міжнароднага права, замест правоў джунгляў і хлусні.
Перашкода міжнароднаму правасуддзю - на мой конт, аб чым ужо пісаў - з'яўляецца злачынствам таксама. Гэтаксама, як перашкода правасуддзю сярод грамадзянаў. Дарма, што тое не ўхвалена яшчэ на ГА ААН.

14.04.2021

Пачатак месяца Рамадан ў мусульманаў

60 год чалавека ў космасе

Сонгкран - Новы год у Таіландзе
(фестываль аблівання вадой)

=Сірыя
• Як пішуць, мясцовыя ўлады незадаволеныя дэмаграфічнымі зменамі і адвольнымі затрыманнямі на тэрыторыях, якія кантралююцца дэм.курдамі.
: Тамтэйшая прысутнасць міжнародных сілаў абавязвае іх падтрымліваць нормы міжнароднага права на занятых тэрыторыях, у тым ліку гуманітарнага. У першую чаргу, тое - адказнасць Францыі, якая самаабараняецца ў Сірыі згодна рэзалюцыі РБ ААН.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі пацвердзіла факт выкарыстання хім.зброі ВПС сірійскай мінулай улады 04.02.2018г. у горадзе Саракеб.
: Тое, на маю думку, ставіць сірыйскую мінулую ўладу па-за міжнароднай дзяржаўнай легітымнасцю. Пагэтаму размовы аб "нармалізацыі" без узгадкі дзейнасці ўстановаў міжнароднай справядлівасці недарэчныя.

07.04.2021

працяг

=Сірыя
Пішуць аб тым, што 90% гуманітарнай дапамогі ААН ідзе на карысць сірыйскай мінулай улады замест мейсцаў з гострай патрэбай.
: Менавіта таму ўвесь час пішу аб патрэбе альтэрнатыўных спосабаў дастаўкі ў Сірыю, абароненых ад нападаў з будзь якога боку.

=РФ

• Прачытаў, што зняволены ў Маскве "народны" губернатар Хабараўска, які цяпер азнаямляецца з крымінальнай справай супраць яго аб забойствах тамтэйшых прадпрымальнікаў, лічыць тую справу кімсьці замоўленай, бо ня мае дачынення да ўзгадваемых у ёй падзеях.
: мая пазіцыя нязменная - нейкія праблемы з лаяльнасцю да федэральных уладаў.

=Германія
• Пішуць, што тамака ўсё яшчэ актуальны газаправод "Северный поток-2".
: мая пазіцыя нязменная - застаюся прыхільнікам гістарычнага сацыяльна-эканамічнага руху "з варагаў у грэкі", старадаўніх Ганзейскага саюзу і Магдэбурскага права.

=Кітай
• Каля месяцу таму прагучала заява, што ў Кітаі "перамаглі" беднасць,асабліва ў сельскіх раёнах.
: Асабіста для мяне ў Беларусі ўсё яшчэ няма пацверджання тога кітайскага эканамічнага становішча. Чакаем, спадарства.

11.03.2010

перапынак
(ад'езд на лячэнне)

10.03.2021

=Сірыя
• Пішуць аб новых спарадычных абстрэлах сірыйскага Ідлібу з боку мінулай улады і сілаў РФ.
• Міжнародная незалежная камісіся ААН па расследваані ваенных злачынстваў у Сірыі вызначыла 121 асобу "з усіх бакоў", якіх можна прыцягнуць да міжнароднай адказнасці.

=Беларусь
• Паведамляюць аб "стратэгічным партнёрстве" міністраў абароны РБ і РФ, стварэнні сумеснага навучальна-баявога цэнтру ў беларускім Гродна, расейскім Калініградзе (Кёнігсберг, Каралевец) ды іншых местах.
: Для мяне, як беларускага грамадзяніна, тая "стратэгія" выглядае на дзяржаўную здраду народу Беларусі. Бо першаснай канстытуцыйнай нормы аб імкненні беларускай незалежнай дзяржавы да нейтралітэту яшчэ аніхто не адмяніў. А значыць, як разумею, замежных ваенных "настаўнікаў" з ваенна-актыўных краінаў на тэрыторыі нейтральнай краіны не павінна быць. Самім трэба вучыцца абараняцца, зыходзячы з уласных сілаў і адпаведнай рэгіянальнай палітыкі добрасуседства і глабальнага пазаблокавага нейтралітэту.
Што тамака будуць вывучаць беларускія вайскоўцы - як з дапамогай "псеўдагуманнасці" вытурываць цывільных з гарадоў?
Калініградскі анклаў РФ можа спакойна ўдзельнічаць у сацыяльна-эканамічным панеўрапескім руху "з варагаў у грэкі".

03.03.2021

=Сірыя
• Адбыліся ўдары ЗША па іранскіх пазіцыях у Сірыі.
: Відаць. то быў адказ на абстрэл амерыканскай ваеннай базы ў Сірыі.
• Пішуць аб жорсткім абыходжанні з арыштаванымі пратэстоўцамі ў РФ.
: Там існуе дзяржаўная сістэма абароны правоў чалавека. Наколькі разумею, праверка тых паведамленняў зьяўляецца кампетэнцыяй яе ўнутрыдзяржаўнай работы па абароне канстытуцыйных "правоў і свабодаў грамадзянаў". Увогуле, мяркую, без уплыву дзяржустановаў дасягнуць выніку ў тое задачы можа быць цяжкаватай патугай для грамадства.

=б.СССР
• Першы прэзідэнт і апошні кіраўнік СССР М.С.Гарбачоў адзначыў 90-годдзе.
: Жычу здароўя. Ён для мяне застаецца станоўчым персанажам нашай эпохі. Ягоныя "дэмакратызацыя", "галоснасць", "чалавечы твар", асабістая сямейнасць палітыка і , урэшце, "перабудова" актуальныя з цягам часу ўсё больш.

ЖАНЧЫНАЎ - З НАДЫХОДЗЯЧЫМ
МІЖНАРОДНЫМ СВЯТАМ 8 САКАВІКА!

24.02.2021

=Сірыя
• Кіраўнік незалежнай следчай групы ААН па Сірыі выказаў патрэбу ў працягу высілкаў па ўсталяванні міжнароднай справядлівасці ў Сірыі. Ён лічыць, што вынікам будзе тамтэйшае спыненне ўзброеных канфліктаў, ад якіх церпяць найперш жанчыны і дзеці.
: Міжнародная справядлівасць - неад'емная частка таго комплекснага падыходу, які можа прывесці да заспакаення і наступнага росквіту. Гэта мой нязменны погляд.
• Пішуць аб забастоўках настаўнікаў на тэрыторях пад кантролем дэм. курдаў.
• Пішуць аб 50-годдзі ваеннага перавароту ў Сірыі: арыштаў легальных чыноўнікаў і падпарадкавання парламенту,- пасля чаго ў заканадаўчы парламент праходзілі толькі лаяльныя дэпутаты.

=Беларусь
• Пішуць, што дзеючае кіраўніцтва вырашыла замяніць балтыцкія парты на парты РФ для беларускіх грузаў.
: Шкада, бо тое можа ўскладніць сацыяльна-эканамічнае супрацоўніцтва "з варагаў у грэкі" з адпаведнай мірнай геапалітычнай перпектывай для нашага рэгіёну. Аб чым штораз імкнуся давесці.

17.02.2021

=ААЭ
• Касмічны апарат арабскай вытворчасці "Надзея" дасягнуў арбіты Марса. За ім наступствуе кітайскі апарат. Далей чакаецца новы марсаход ад ЗША.

10.02.2021

=Беларусь
• Адбыўся шэраг нарадаў у дзяржустановах з прадстаўніком "саюзнай дзяржавы" (з РФ). Асноўны тэмат - ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, падрыхтоўка да ваенных навучэнняў "Запад 2021". Таксама, касьмічнае развіццё (спадарожнікі).
: Маё пастаўленне - адмоўнае. Бо выглядае на парушэнне канстытуцыйнага імкнення Беларусі да нейтралітэту.
Анягож, абаронныя праграмы ў Беларусі павінны быць, але яны мусяць бараніць народ і ягоны суверэнітэт, права на самавызначэнне, акрэсленыя ў канстытуцыйных нормах. Імкненне да нейтралітэту вызначана яшчэ ў першай рэдакцыі канстытуцыі пры стварэнні незалежнай Рэспублікі Беларусь. І захаванае цяпер.
На мой конт, вызначэнне ваеннай небяспекі з захаду Беларусі з'яўляецца псеўдапагрозай на карысць ваенных з РФ (як беларускі "буфер"). Апошні выбарчы працэс выявіў патрэбу карэкцыі курсу беларускіх уладаў дзеля міру з усімі краінамі-суседзямі, у тым ліку заходнімі. Таму навучэнні "Запад 2021" непатрэбныя Беларусі ўвогуле.
Трэба дадаць, што "саюзныя" праграмы здзяйсняюцца/лічацца ў грошах РФ - а значыць, як тое звычайна бывае, маюць аднабаковую скіраванасць. На маю думку, супрацоўніцтва з РФ павінна мець міждзяржаўны ўзровень і дзвюхбаковае фінансаванне і не парушаць беларускія канстытуцыйныя прыярытэты, ствараючы падозранне на перманентны працэс "паглыблення" дзяржаўнай здрады. Што выклікае дысбаланс у грамадстве.
Ужо пісаў, што з-за гістарычнага геапалітычнага дысбалансу ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай (саюзнай дзяржавы ВКЛ і Польшы) абыліся войны ў 19 і 20 ст. на тэрыторыі Беларусі. "Паглыбляць" той геапалітычны дысбаланс, значыць рыхтаваць новы крызіс. Міждзяржаўныя стасункі лепей захоўваць роўныя, добрасуседскія.
Датаго ж, ня трэба забывацца на міжнародную адказнасць за ваенныя злачынствы, каб не супрацоўнічаць з тымі, хто ў гэным падазраецца згодна сучасных доследаў ААН.
• Судзяць у Мінску журналістку з прозвішчам Барысевіч.
: Гэтае прозвішча мне вядомае ў Віцебску, як партызанскае. І трохі няўклюдна чытаць аб пераследзе, хаця бы аднафамільцы. Нешта ня так. Бо мы ўсе тут адзіныя, хто нарадзіўся і прыжыўся.

=МАГАТЕ
• Прадстаўнікі інспекцыі ў Іране паведамілі, што ў іх ёсць дазеныя, якія дазваляюць зрабіць выснову аб магчымым ваенным прызначэнні іранскай ядзернай праграмы.

=Іран-ЗША
• Дзеючы кіраўнік Ірану выказаў нежаданне браць якіясці абавязацельствы па стрыманні іранскай ядзернай праграмы, аж пакуль ЗША ня здымуць першымі іхныя санкцыі. У адказ новы дзеючы кіраўнік ЗША паведаміў, што санкцыі ня будуць спынены першымі.
: У дадзеным выпадку, як мне падаецца, ў Ірана, як і ў кожнай краіны, павінен быць абавязак, у межах Статуту ААН, аб мірным характары яе развіцця.

=Сірыя
• Пішуць аб нейкім замірэнні ў Дэраа, аб напружанні на поўдні Ідлібу, новых спробах ваеннайі вярбоўкі маладзёнаў на карысць мінулай улады ў Сувейдзе, аб нейкіх "выбарах" на тэрыторыі мінулай улады, працягу пасяджэнняў у Жэневе.
: Што тычыцца мірнага працэсу ААН У Жэневе, маё пастаўленне нязменнае - мірны працэс павінен адбывацца ўнутры краіны (з усімі "пасяджэннямі", асабліа падчас "выбараў").

=РФ
• У горадзе на Няве ўлады загадзя перакрылі Неўскі прашпект (і мятро) з-за боязі антыкарупцыйных стыхійных пратэстаў. Пішуць, што пратэстоўцаў не было і не збіраліся, таму засталося рытарычнае пытанне аб справядлівасці за спыненне руху, як тое было ў Маскве.
• Апублікаваны зварот дзеячаў разумовай працы да ўладаў аб спыненні гвалту з боку паліцыі і патрабаванні выканання канстытуцыйнага права на свабоду сходаў. "У краіне, дзе адбываюцца выбары павінны, таксама быць дазволеныя публічныя мерапрыемствы/сходы/дэманстрацыі" - вось тэза.
: Для мяне тыя паведамленні разыходзяцца з усім вядомым дэмакратычным падмуркам трыкалору той ўлады, правапераймальніцай якой дэкляруе сябе дзеючая.

=Бірма/М'янма
• Адбыліся масавыя мірныя вулічныя пратэсты. Ваенныя аб'явілі ваеннае становішча і пацьвердзілі, што праводзяць уласнае расследванне выбарчых "парушэнняў", якія адмаўляюць арыштаваныя імі ўлады.
: Паўнамоцтвы ваенных без грамадскай падтрымкі выглядаюць перабольшанымі.

03.02.2021

=Беларусь
• Пішуць, што абвострылася праблема з "незарэстраванай сімволікай" (бел-чырвона-белай). Чыноўнікі скардзяцца на "паўсюднае выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі". Дзеючыя ўлады пагражаюць прызнаць яе экстрэмісцкай, нацыстскай і фашыстоўскай.
: маё пастаўленне -
1)тое павялічвае дыстанцыю дзярж. здрады дзеючай улады ад яе легітымнасці. Бо, навошта тады было прымаць дзяржаўную ўладу пад гэтым жа б-ч-б сцягам - першым дзяржаўным - перададзеную парламентам мірна?
2) Мірны характар - адметнасць б-ч-б сімволікі. Што асабліва заўважна на тле грамадзянскай вайны стогадовай даўніны спаміж "белымі" і "чырвонымі".
3) Увогуле, нацыянальныя сімвалы, як пішуць гісторыкі - аб'ектыўная рэчаіснасць, якая вывераная стагоддзямі, незалежная ад бягучай палітычнай каньюктуры. Напрыклад, у мяне захоўваюцца копіі беларускаіх грошаў - талера і партугала - з нацыянальным гербам "Пагоня" ад 1564 і 1562 г.г.
4)Ізноў жа, кіраўнікі "рэйха" , як гавораць гісторыкі, так і не зарэгістравалі б-ч-б сімволіку на акупаванай імі беларускай тэрыторыі. Так што, яе выкарыстанне ў WW2, атрымліваецца, было часовым, абмежаваным (краналася нацыянальных школаў) і мела рызыку прыніжэння...
5) Да таго ж, намеры яе забароны цяпер выглядаюць пераглядам вынікаў WW2. Бо міжнародны суд па выніках вайны, забараняючы фашыстоўскую сімволіку, не крануўся нацыянальных сімвалаў краінаў, якія былі акупаваныя фашыстоўцамі. У тым ліку беларускія.
6) Яшчэ раз нагадаю, што нацыянальнаму пытанню асабліваю ўвагу надавалі беларускія партызанскія ўлады, асабліва на Віцебшчыне, друкуючы ўлёткі пад акупацыяй на беларускай мове.
7) Дарэчы, незайздросны лёс пасля паспешных рэферэндумаў 90-х выпаў на долю распаўсюду беларускай мовы і, адпаведна, лёсу пісьменнікаў. Аб чым цяпер пішуць, узгадваючы юбілей І.П.Шамякіна. Так што, вось так: ня толькі кілаватамі ды касмічнымі апаратамі... жыве народ.
• Жанчыне з асяродку С.Ціханоўскай, якую спрабавалі турнуць ва Ўкраіну сілком, але тая парвала свой пашпарт, адмовілі ў расспачацці крымінальнай справы супраць яе прымусовага пераследу. янапрацягвае знаходзіцца ў турме з-за "экстрэмізму".

=Сірыя
• Напружанне ў Дэраа, Дэйр эз-Зоры, на поўначы Алепа. Тэракты ў гарадах альтэрнатыўнай улады (Афрын).
: Выглядае на нямірную актыўнасць у абарону іранскай ядзернай праграмы.

= Егіпет
• Пішуць аб 10-годдзі егіпецкай рэвалюцыі.
• МЗС выказаўся за патрэбу крокаў з боку Сірыйскай мінулай улады дзеля вяртання ў кола арабскіх краінаў.

=Бірма
• Нечаканы вайсковы пераварот - спасылаюцца на парушэнні падчас выбараў.
• Ізноў арыштаваная прэзідэнт дэмакратычнай улады Аум-Сан-Сі-Чжы.
: як пісаў, парушэнні вызначаюцца праваабаронцамі і высвятляюцца цераз суд або міжнародны ўплыў. Бо гуманітарнае права мае прыярытэт над суверэнным - гэта вынік WW2.

27.01.2021

ДА 15 ЛЮТАГА САЙТ ПАВІНЕН ПЕРАЙСЦІ
НА АПЛАТНЫ ТАРЫФ GOOGLE
АБО СПЫНІЦЬ ПРАЦУ.

=Беларусь-Украіна
• З-за раптоўнага спынення БелАЭС, пабудаванай РФ, адбыліся электрычныя пературбацыі беларускай ды ўкраінскай электрасістэмаў. Некаторыя ўкраінцы хочуць адключыцца ад беларускай электрасістэмы, злучанай паводле іхнага меркавання, з РФ, і злучыцца з еўрапейскай.
: Не з’яўляюся прыхільнікам прынцыпу: "до основания, а затем..." Лепей захаваць тое, што можна захаваць. Хаця, тое пытанне - унутраная справа Ўкраіны.

=Саўдаўская Аравія
• Зацьверджаны паказчыкі ў эканоміцы на "пяцігодку", як новы эканамічны курс.
• Наколькі зразумеў, спынена падтрымка перамоўнага органу ААН ад сірыйскай апазіцыі.

=Сірыя
• Пішуць, што сірыйцы спачуваюць мірным дэманстрацыям у РФ супраць карупцыі ўладаў. Узгадваюць на некаторае падабенства з дзеяннямі сірыйскай мінулай улады супраць мірных дэманстрацыяў у 2011 годзе.
Зважаюць на адказнасць за наступную жорсткасць уладаў, калі ваеннымі мэтамі супраць "тэрарыстаў" сталіся грамадзянскія кварталы, бальніцы, школы, рынкі, пякарні - увогуле, грамадская жыццёвая інфраструктура - у выніку чаго з’явіліся дзясяткі тысячаў перамешчаных асобаў, якія і дагэтуль жывуць ва ўмовах "голага поля". Патрабуюць вызваленне затрыманых.
: На мой конт, паўтаруся, грамадскі пратэст тады варты ўвагі, калі ягоныя прычыны пацверджаны праваабаронцамі. Што з’яўляецца грунтам для стратэгічнай стабільнасці ў рэгіёне.
• Пішуць аб распаўсюджаным жаданні людзей вырвацца "з пекла жыцця на прастору надзеі".
• Пры абмеркаванні сірыйскага пытання ў РБ ААН прадстаўнік дэлегацыі ад сірыйскай мінулай улады амаль слова ў слова паўтарыў пазіцыю Ірана па яе ваенных дзеяннях у Сірыі, выказаную на дзень раней.
: Неабмежаваная залежнасць сірыйскай мінулай улады ад Ірану і ёсць прычына суверэннай дэстабілізацыі.
Цяпер, як мне падаецца, варта захаваць адносны спакой у рэгіёне і перспектыву на мірнае развіццё, не забываючыся на міжнародную справядлівасць, каб ваенныя злачынцы, асабліва ва ўладзе, ня сталіся станоўчымі прыкладамі для міжнародных "рашэнняў".

=Турцыя
• Упраўленне па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН (OCHA) пераведзена з Жэневы ў Стамбул.

20.01.2021

=Беларусь
• Мінінфарм паведаміла, што чыноўнікі РБ і РФ будуць разам кантраляваць інтэрнет.
: У кантролі інтэрнету, на мой погляд, які патрэбны, напрыклад, ад спаму, лепей грамадскі падыход. Г.зн., кантроль грамадзянскай супольнасці. І лакальнай/нацыянальнай, і глабальнай/рэгіянальнай.
Але, мне не падабаецца, што "сумеснасці" беларускіх міністэрстваў з больш буйнымі па маштабам міністэрствамі РФ размываюць беларускія дзяржаўныя установы, пазбаўляючы іх самастойнасці і самабытнай рэалістычнасці пры прыняцці рашэнняў.
Што можна параўнаць са стратай дзяржаўнага нейтральнага  канстытуцыйнага накірунку, што, у сваю чаргу, мяжуе з дзяржаўнай здрадай "кіроўцаў" тога недарэчнага "сумеснага" беларускага курсу.
Да таго ж, гісторыя вучыць беларусаў устрымлівацца ад дзяржаўных "уніяў", якія вядуць да страты дзяржаўнасці ўвогуле.

=Сірыя
• Дождж затапляе лагеры ўцекачоў у Ідлібе.
: Паколькі стан уцекачоў не мяняецца ўжо даўгі час, а сезонныя дажджы паўтараюцца штогод, дык лагічна было б рэканструіраваць часовае жытло ўцекачоў такім чынам, як тое робіцца на балотнай мясцовасці - з падлогай на слупах. Але на тое патрэбныя выдаткі спонсараў...

=Германія, Францыя, Вялікабрытанія
• Гэтыя краіны выказалі сумнеў у мірным характары іранскай ядзернай праграмы з-за вырабу ядзернага металу падвойнага з ваенным прызначэння.
: Доказ мірнасці яе "атаму" з'яўляецца абавязкам Іранскай краіны перад МАГАТЕ ААН.

13.01.2021

ПРАЦЯГ КАЛЯДАЎ: СТАРЫ НОВЫ ГОД
(паводле праваслаўнага каляндару)

=Сірыя
• У лагеры Ярмук ад жыхароў,якія вымушаныя былі эміграваць з-за ваеннай небяспекі падчас атакаў сірыйскай мінулай улады на цывільныя раёны, занятыя ваеннымі людзьмі ад навастворанай дзяржавы, цяпер прадстаўнікі мінулай улады патрабуюць дакументы на жытло і грошы на будаўнічыя работы. Заўвагі на тое, што падчас абстрэлаў жылых раёнаў мінулай уладай людзям было не да збору дакументаў, а толькі да ўцёкаў ад вайны - пад увагу не бяруцца.
: Нонсенс. Цывільныя жыхары, паводле міжнароднага права, павінны быць абароненыя ад ваенных зашласцяў будзь з якога боку.
Напрыклад, у Беларусі пасля WW2, дзяржава кампенсавала выдаткі жыхарам за разбурэнне хатаў падчас вайны.

=Беларусь
• Аб'яўлена аб намеры памяняць канстытуцыю да канца бягучага году на рэферэндуме.
: Выглядае на праяву залежнасці ад суседняй РФ, дзе была нядаўна змененая "дэмакратычная" канстытуцыя - з працягам паўнамоцтваў дзеючага кіраўнітва, нягледзячы на першапачатковае дэмакратычнае абмежаванне ў два дзеючыя тэрміны. У Беларусі тое ж падобна на бясконцае падмацаванне ўлады дзеючага кіраўніцтва(прыхватызацыю улады).
На мой конт, Беларусі патрэбна вяртанне да першапачатковай канстытуцыі 1994 году без яніякіх зменаў. І толькі на падставе яе могуць рабіцца якіясці палітычныя крокі, якія можна будзе лічыць легітымнымі. Іншыя спробы мяняць канстытуцыю, з маяго гледзішча, будуць выглядаць як каньюктурныя - у залежнасці ад бягучых унутрыпалітычных стасункаў.
Таксама, у мяне выклікае сумнеў у здатнасці ўсёй беларускай выбарчай сістэмы да бесканфліктнай працы на падставе рэалістычных выбарчых вынікаў. Таму рэферэндум ня можа ужо лічыцца ў нас грамадскім волевыяўленчым інструментам. Тым больш, як ужо пісаў, што канстытуцыйны працэс - цяжкая парламенцкая праца і "агулам" не мяняецца. А калі мяняецца, дык "агулам" грамадствам не выконваецца, бо хто там ведае нейкія акалічнасці? (Як мне заўважыў адзін сусед: "мы старую конституцию не знаем, а нам - новую...").
Тады, як паказвае постсавецкая практыка, ствараецца персаніфікаваная ўлада асабістай чыноўнай залежнасці. Што перашкаджае свабоднаму і ўстойліваму развіццю постсавецкіх краінаў сярод рознабаковай міжнароднай супольнасці ва ўмовах глабальнай і рэгіянальнай жыцьцёвай нестабільнасці.
• Жанчыне, якая была разам са С.Ціханоўскай у агульным выбарчым штабе і якую арыштавалі за "экстрэмізм" ды намерваліся вытурыць ва Ўкраіну, але няўдала - яна парвала пашпарт - цяпер падоўжылі арышт да 8-га сакавіка - міжнароднага дню жанчынаў.
: актыўны ўдзел жанчынаў у апошняй выбарчай кампаніі - яе адметнасць. Таму гендэрная сбалансаванасць у працэсе прыняцця рашэнняў ва ўладзе прымае асаблівую накіраванаць. А значыць і лёс затрыманых жанчынаў, у тым ліку, арыштаваных за журналісцкую працу, мае асаблівае палітычнае значэнне.

06.01.2021

З ПРАВАСЛАЎНЫМІ КАЛЯДАМІ !
(хто адзначае)

=Беларусь
• Дзеючыя улады заявілі, што іхнім прыярытэтам у новым 2021 годзе падчас старшынствавання ў СНД будзе барацьба з тэрарызмам/экстрэмізмам.
: з практыкі вынікае, што як толькі з вуснаў чыноўнікаў пачынаецца тая гаворка, значыць там справа недзе спалучаная з праявай/апраўданнем іхнага дзяржаўнага тэрарызму. Тое павінна адсочвацца ў міжнародных дачыненнях адпаведнымі камісіямі - у СНД, напрыклад, з тым бы справілася камісія па правах чалака СНД у Мінску. Якая не працуе, але яе штораз, пры нагодзе, ўзгадваю, як стратэгічную патрэбу/страчаную магчымасць. Што было закладзена яе стваральнікамі.
На жаль, у адваротным выпадку, СНД распаўзаецца і робіцца малапрыкметнай структурай. Тады робяцца актуальнымі рэгіянальныя гістарычныя поцягі - як сацыяльна-эканамічны рух "з варагаў у грэкі", "шаўковы шлях" ды падобнае. І якія, ўрэшце, зменяць і глабальны геапалітычны ландшафт.
• Пішуць рознае аб усебеларускім народным сходзе ў лютым.
: ці будуць пры абранні ўдзельнікаў улічаныя масавыя звароты працоўных каляктываў з нязгодай з вынікамі/фальсіфікацыямі выбараў і асуджэннямі паслявыбарчага гвалту? Бо аб афіцыйных адказах на тыя звароты не паведамляецца.
Суверэнны курс краіны будзе паспяховым,а краіна моцнай і трывалай, калі ўладны курс падтрымаецца народам (народ не цяля - бачыць круцеля).

=Казахстан
• У краіне адмененае смяротнае пакаранне.

=Сірыя
• Пішуць аб праблемах з хлебам на тэрыторыях мінулай улады. Падкрэсліваюць, што гэнай праблемы на альтэрнатыўных тэрыторыях побач з Турцыяй не існуе.
• у СМІ нядобра азваліся аб выступе беларускай прадстаўніцы як міжнароднага эксперта ў КПЧ ААН з-за патрабавання адмены санкцыяў ЗША супраць сірыйскай мінулай улады.
: заўжды здзіўляўся, што прадстаўнікамі ў КПЧ ААН ад нас, абіраюцца людзі па-за публічным абмеркаваннем тых асобаў унутры краіны.
Праблема замежных санкцыяў для насельніцтва пад кантролем сірыйскай мінулай улады існуе, але яе вырашэнне - у суцэльным комплексным падыходзе да захоўвання з "усіх бакоў" паводле міжнароднага правапарадку і ягонай справядлівасці, асабліва, з боку мінулай улады і яе замежных памагатых.

=Нарвегія
• Адмоўлена ў сертыфікацыі праекта "Северный поток 2" з-за санкцыяў ЗША.

=Іран
• Пішуць, што працягваецца ўзбагачэнне ўрана звыш нормаў ААН - да 20%.
: дзівіць зацятае маўчанне МАГАТЕ ААН - дык у іх мірны ці ваенны атам? Калі ваенны, дзе адпаведныя міжнародныя папярэджанні аб пагрозе міжнароднаму і рэгіянальнаму міру ?