мне здаецца, што зьнішчэньне хімічнай зброі
не зьяўляецца тэрміновай патрэбай для сірыі,
дастаткова ўзяць яе пад міжнародны кантроль;
а калі хто возьме яе скрасьць, то рэагаваць.
урэшце, хім-злачынцы ўсё яшчэ не арыштаваны.
гуманітарная крыза, хваробы, голад, абарона
ад васковага гвалту дзеля насоўваньня сваёй
улады, спыненьне агню - вось першыя патрэбы.
але як гэтага дасягнуць? на канферэнцыі аан?
каб потым зацьвердзіць у радзе бясьпекі аан?
і зьнішчыць законна яшчэ жывых "тэрарыстаў"?
а ці той бок, які бамбардуе сваіх грамадзян,
морыць іх голадам у аблогах, мардуе лекараў
не тэрарыстычны? што
можа вырашыць жэнева-2,
калі заклікі генасамблеі аан не выконваюцца?