yuras karpaff 

2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2015 2014 2013 2012 2011 2010-2 2010-1

30.12.2020

З НАСТУПАЮЧЫМ НОВЫМ ГОДАМ!

=Сірыя
• У Ідлібе чарговая дэманстрацыя супраць дзеючай там адміністрацыі.
: мне падаецца, што час зрабіць сірыйскі Ідліб у 2021 годзе з легітымнай адміністрацыяй, прызнанай ААН. Гэта здыме шкодныя спекуляцыі. Але рабіцца тое павінна, на маю думку, мірна (без ваенных забурэнняў).
• Пішуць аб замежных выкрутасах вакол Сувэйды ды Айн-Ісы.
: Мая пазіцыя нязьменная - няхай дамаўляюцца сірыйцы, а замежнікі могуць толькі паспрыяць /забяспечыць той працэс унутры краіны. Бо замежныя сілавыя варыянты недаўгавечныя.Таксама, лічу, што легітымнымі ёсць усе суверэнныя бакі, прызнаныя ААН адпаведна дзеючых рэзалюцыяў.

=Грузія
• Парламент заявіў аб імкненні да злучэння з ЕЗ ды NATO.

=Беларусь
• Дзеючае адм. кіраўніцтва аб'явіла аб затрыманні тоннаў зброі, што паступілі ў Беларусь з Украіны. МЗС Украіны той факт абвергнуў.
: як чытаю ў СМІ, звычайна, падобныя факты пацверджваюцца фоткамі захопленай зброі. Іначай, выглядае на наўмыснае стварэнне псеўда-пагрозы для Беларусі з Ўкраіны. Для панеўрапейскага палітыка-эканамічнага руху "з варагаў у грэкі" тое шкодна. (Удакладню, што пры гэтым не лічу абавязковым злучэнне з ЕЗ, бо ў Беларусі канстытуцыйнае імкненне да нейтралітэту. Але абарона ад непажаданых замежных ваенных выбрыкаў, з усіх бакоў без выключэння, павінна ўсё ж такі быць. Да таго ж, трэба ўлічваць, што Рэспубліка Беларусь,- пры яе абвяшчэнні мірным шляхам,- аб'явіла аб вывадзе ядзернай зброі - з адпаведнымі гарантыямі).
• Аб'яўлена аб скліканні Усебеларускага народнага сходу ў пачатку лютага.
 : выглядае на дзеючую адміністрацыйную альтэрнатыву масавым вулічным паслявыбарчым пратэстам. Як пісаў, лічу, што курс беларускай краіны па воле яе народу, чаму сам сведка (паводле ўласных спосабаў меркавання ў дзень выбараў), мусіць быць зменены, вядома, законным мірным чынам.

=Ізраіль
• Апублікаваны спіс авіяўдараў па іранскіх сілах у Сірыі - без адваротных удараў па Ізраілю.
: як пісаў, ня трэба рабіць тэрыторыю трэцяй краіны (Сірыі) для ваеннага міжсабойчыка Ізраілю ды Ірану. Выйсце - падтрыманне/абарона ўнутранага ўладнага пераходнага працэсу ў Сірыі адпаведна рэзалюцыям ААН.

=РФ
• У Ноўгарадзе выявіўся муж той жанчыны, якая трагічна загінула, як грамадска-палітычная актывістка. Ён абвясціў, што ейная агенцыя гарадскіх навінаў будзе працаваць найдалей.
• У Навасібірскай вобласці крымінальная справа аб фальсіфікацыі выбараў на сяле падчас датэрміновага галасавання на карысць дзеючай там улады.

23.12.2020

З КАЛЯДАМІ!!!

=Сірыя
• Турцыя вывела свае войскі з некаторых імі створаных раней пунктаў у Ідлібе.
: Турэцкія сілы ў Сірыі абараняюць інтарэсы турэцкіх выбаршчыкаў найперш.
Лёс сірыйцаў у Ідлібе - найперш праблема самых сірыйцаў.
• Пішуць,што Ізраіль хоча нармалізаваць стасункі з сірыйскай мінулай уладай, каб збавіцца ад іранскай прысутнасці. Тая, ня будзь дурніцай, пачала гандлявацца, каб ёй заплацілі за вывад іранцаў.
: Ха-ха. Трэба "нармалізіравацца" з новай сірыйскай уладай, а не мінулай
, каб не атрымліваць штораз "дзень сурка"... Увогуле, выглядае, што іранская прысутнасць у Сірыі - доўга тэрміновая праблема, якая патрабуе карпатлівай працы ўнутры краіны.
• Пішуць, што дзіўна,чаму падаткаплацельшчыкі/выбаршчыкі ў РФ не цікавяцца тым, чаму іхныя ваенныя сілы/авіяцыя ў Сірыі характарызаваліся невыпадковымі ўдарамі па школах, бальніцах, рынках - грамадскай інфраструктуры, неабходнай для выжывання цывільных. Паводле HRW рэч ідзе аб 46 нападах у сірыйскім Ідлібе. Страты РФ у Сірыі, паводле СМІ, ацэньваюцца да 4 000 000$/у дзень.
: Гэная дзюжа каштоўная "псеўдагуманнасць"
вызначалася шматразова ААН як ваенныя злачынствы. Можа, чарговае апытанне правесці (ці ў СНД або ў ЕАЭЗ?) аб падтрымцы гэнай бязлітаснай ваеншчыны - няўжо 60% галасоў набярэцца?.. А што думаюць сабе суседзі РФ - іх тая "псеўдагуманнасць" не кранецца?
• Узгадвалі аб 10-годдзі "Арабскай вясны".
• новае напружанне ў Ібн-Іса.
: няхай сірыйцы дамаўляюцца з сірыйцамі
, а не замежнікі хоць з кім.

16.12.2020

=Сірыя
* Чытаю аб рознаякіх спробах лакальнай ваенна-палітычнай дамінацыі інтэрвенцыі РФ у Сірыі.
* Сувейда - ці то наркотыкі ў школах ад мінулай улады, ці то чарговыя "замірэнні" ад РФ на карысць сірыйскай мінулай улады. Увогуле, ваенна-крымінальная каньюктурная актыўнасць без уліку міжнароднага правапарадку на падставе дзеючых усё яшчэ рэзалюцыяў.

=ЕўраЗвяз
* Прыняты нейкі іхні ўнутраны спосаб, каб абмежаваць свабоду на іхнай тэрыторыі тых установаў ці асобаў у свеце, якія парушаюць пасляваеннае (WW2) міжнародннае гуманітарнае права. Канкрэтыкі пакуль няма.
: Прынцыповы момант - ці кранецца тое асобаў, якія займаюць дзяржаўныя кіруючыя пасады і з якімі перыядычна сустракаюцца еўра-палітыкі...

=Германія
* Прадстаўнік у РБ ААН хоча стварыць міжнародны спосаб пераследу за ваенна-хімічныя злачынствы. Ягоную ініцыятыву падтрымліваюць семь краінаў.

=Казахстан
* Нейкі інцыдэнт з-за праяваў вялікадзяржаўнага шавінізму ў СМІ РФ з мэтай прыніжэння тэрытарыяльнай суцэльнасці гэтай краіны.
* Улады хочуць, каб яны былі цэнтрам прыцягнення міравых эканамічных пляцовак.
: на мой конт, нельга прымусова тое падпіхваць. Трэба лагодныя ўмовы для свабоднага і бяспечнага перацякання капіталу. Прыклад Кітаю спрэчны. бо перашкаджае, на мой конт, залежнасць ад узмацнення"блокавай" міжнароднай палітыкі. Геапалітычны інтарэс Беларусі - падтрыманне сувязі са шляхамі гістарычнага наземнага азіяцкага Шаўковага кірунку пры захаванні ўласнага ўдзелу ў глабальным умоўна-гістарычным панеўрапеўскім руху "з варагаў у грэкі".

=Егіпет
* Ваенна-адміністрацыйны кіраўнік адведаў Францыю, дзе быў узнагароджаны за прыхільнасць да французскай зброі.
: Верагодна, абмяркоўвалі Лівію. Маё тамтэйшае пастаўленне нязменнае - трэба спрыяць стварэнню умоваў для камфортнага жыцця грамадзянаў унутры краінаў Міжземнамор'я. Каб адтуль не было масавай марской міграцыі ў ЕўраЗвяз.

09.12.2020

=Сірыя
• адносная стабільнасьць
• пісалі аб сучасным дамскім пытанні сірыйскай мінулай улады. : стыль персаніфікаванай сірыйскай мінулай улады дужа нагадвае посткаланіяльны - з грэбваннем самабытнасці карэнных народаў і разрабаваннем прыродных багаццяў у прыватныя рукі - замежныя або кампрадорскія.

=Францыя
• Чарговыя праблемы з вулічнмі забурэннямі. : дзеючая ўлада дзеля гэнага вельмі стараецца. ейны курс на дыктатуру "а ля руссе" брыдзіць шмат каму з французаў...Для мяне фр.паліцыя - гэта вобраз Луі дэ Фюнеса ці Бельмандо - без крыважэрнасці.

= Германія
• працягваецца будаўніцтва "Северный поток2". : для Беларусі, з пункту гледжання геапалітыкі, застаецца толькі неяк актуалізаваць, калі магчыма, рачны і марскі шлях "з варагаў у грэкі",які быў. калі не памыляюся, панеўрапескі, цераз Партугалію.

=Беларусь
• у жаноцкім кантэксце тыдня шмат хто хваляваўся за лёс маладой жанчыны, якая мела карону Міс-2008, а цяпер у зняволеннні, якое ўжо зацягваецца. : выглядае на нацыянальнае самазнішчэнне - урэшце, жанчына мае права выбару...
• мне асабіста заўважылі, што б-ч-б сцяг - "предателей", таму што у дакументальным фільме на БТ так паказана. : ну, і што? што паказана? відаць, нічога больш за трыкалор РФ.
Мой дзед быў растраляны ў Полацку паліцыянтамі - па аблаве на партызанаў. Мае сваякі аб іхніх павязках нічога не гавораць.Да таго ж, усе, хто быў пад нямецкай акупацыяй, лічыліся асобамі "пад сумненнем". За выняткам вядомых партызанаў. Таксама, трэба ўлічыць, што беларускае нацыянальнае пытанне было актуальным як для немцаў , так і для партызанаў. Што адбілася на нашай пасляваеннай літаратуры.Таму, на мой погляд, б-ч-б сцяг стаў цалкам абгрунтавана нацыянальным сымбалем Рэчспублікі Беларусь пры яе стварэнні па МІРНЫМ распадзе СССР ды прыходу да ўлады дэмакратычных уладаў. На жаль, яны потым пераўтварыліся ў кансерватыўныя. Дык тое не праблема сцягу - сцяг па ранейшаму ініцыюе дэмакратыю і гуманнасць "демократизацию, гласность, перестройку и человеческое лицо"... і павагу да сям'і ва ўладзе, без якой няма палітыка.

02.12.2020

=Ізраіль
• Прадстаўнік у РБ ААН паскардзіўся на ваенную прысутнасць Ірана ў Сірыі.
: тое залежыць ад змены сірыйскай мінулай улады на сучасную.

=Сірыя
• У Турцыі вызвалены Ахмед Рахал, сірыйскі ваенны аналітык, але без тлумачэння прычынаў.
: нават, 125-я Жэнева будзе малапрыдатная без уліку умоваў унутры краіны.

=ЗША
• Нейкая валтузня з перадачай улады пасля выбараў прэзідэнта.
: Памятаю, як Ніл Гор хацеў перарахаваць галасы, але потым адмовіўся. Але, каму якое што ? Хай іх... Амерыканцам. падобна, увогуле непатрэбны ўжо прэзідэнт... Самі па сабе...

=РФ
• У Хабараўску ўсе яшчэ ходзяць за іхнага губернатара, але ў Маскве яму акуратна працягваюць зняволенне.
: ГЛУХАМАНЬ...

 

25.11.2020

з 8-га кастрычніка - перапынак аглядаў з-за хваробы аўтара (інсульт).

07.10.2020

=Украіна
• Ува Ўкраіне ня будуць афіцыйна выкарыстоўваць слова "прэзідэнт" у дачыненні да дзеючага кіраўніцтва Беларусі.

=Польшча, Літва
• З Беларусі адкліканы амбасадары Польшчы і Літувы.
Мой каментар: мне не падабаецца пагаршэнне міждзяржаўных стасункаў з тымі суседзяямі, з якімі нам трэба аднаўляць гістарычныя поцягі дзеля станоўчага дабрабыту і самабытнага росквіту.

=Беларусь
Доўжанне выбарчых неладоў
• Студэнты адначасова прыселі на прыступкі лесвіцаў перад іхнімі навучальнымі ўстановамі ў колькіх гарадох Беларусі.
• Дзеючая адміністрацыя ў Беларусі запатрабавала скараціць дыпламатаў Польшчы і Літувы. А самая адклікала адтуль амбасадараў.
• У КПЧ ААН прынятая пастанова, каб дзеючыя беларускія ўлады змянілі абмежаванні на масавыя мірныя выказванні думак грамадзянамі. Бо тыя прызнаныя законнымі паводле пасляваеннага міжнароднага і гуманітарнага права.
• У Мінскім заводзе колавых цягнікоў хочуць спынення пераследу людзей, якія патрабуюць сумленных выбараў. Каб перамаглі закон і справядлівасць.
• У Бабруску затрыманыя ўсе ўдзельнікі тамтэйшага паслявыбарчага маршу.
• Пашыраюцца пратэсты афіцыйных спартовых згуртаванняў і камандаў з прычыны пераследу вядучых спартоўцаў-жанчынаў, якія падтрымалі народ на вуліцах.
Мой каментар: вельмі спадзяюся, што якія беларускія спартоўцы скарыстаюць, урэшце, бел-чырвона-белую адметнасць на ўнутраных ці міжнародных выступленнях. Вядома, па жаданні і пры падтрымцы публікі.
• Яшчэ адзін міні-пратэст цацак з бульбы, якія сталіся з плакацікамі.

=Сірыя
• Адбыліся сутыкненні ў Сувэйдзе на поўдні Сірыі мясцовай самаабароны з сіламі мінулай улады, якую фінансуе, як выглядае, РФ.
Мой каментар: кепска, што замежнікі (РФ) спрыяюць бойцы сярод сірыйцаў. Уплыву замежных сілаў трэба меньшыць.
• У аналітыкаў пішуць аб праблеме сірыйскага нацыянальнага патрыятызму. Што ён, замест шырокага кола грамадскіх праяваў, звужаны да гадавання пярсоны. У аналізе прапануецца пашыраць нацыянальную адукацыйную праграму.
• З лагеру Аль-Хол, што кіруецца дэм.курдамі, мяркуюць выселіць сірыйцаў. Бо ён перапоўнены.
Мой каментар: дзеля тога павінна быць вырашана праблема бяспечнага вяртання ў свае дамы.
• Пішуць аб развагах пра лёс бандытаў у гісторыі краінаў.
• Яшчэ адная краіна з Пярсіцкай вытокі вараціла амбасадара да адміністрацыі сірыйскай мінулай улады.
Мой каментар: За народ ніхто ня можа вырашыць ягоны палітычны лёс. Тым больш, калі суверэнныя палітычныя правы народу прызнаныя ў рэзалюцыях ААН.
• Жана сірыйскага генерала Ахмеда Рахала,- які знаходзіўся ў Турцыі з-за альтэрнатывы сірыйскай мінулай уладзе, а потым быў тама арыштаваны,- паведаміла аб прэтэнзіях да яго з боку службаў нацыянальнай бяспекі Турцыі.
Мой каментар: нейкі вэрхал "бяспекаў": у справах Сірыі павінна быць зверхнасць сірыйскай, а ва ўнутраных справах Турцыі - турэцкай.

=РФ
• Пацвердзілася атручванне кіраўніка антыкарупцыйнай супольнасці. Апроч іншых, тое зрабіла міжнародная арганізацыя па забароне хімічнай зброі. Цяпер справы ідуць аб працэсе выздараўлення і бяспечнага вяртання для ягонай сям'і.
• Працягваюца пратэсты ў Хабараўску. Арыштаваны, як пішуць, сын народнага губернатара. Сам губернатар скардзіцца на поўную адсутнасць сувязі са светам.
• Адбылася трагедыя па палітычнай прычыне ў Ноўгарадзе. Загінула жанчына ад апёкаў, калі спрабавала пратэставаць перад тамтэйшымі установамі сілавікоў. Тыя яе пераследвалі за грамадскую актыўнасць. Пасля тога адбыліся грамадскія незадавальненні, патрабаванні і смутак.

=Кіргізія
• Паслявыбарчыя забурэнні. Пішуць, што выбары прызнаныя несапраўднымі.
Мой каментар: выглядае на дэфіцыт народнага даверу да састарэлай блокавай перавыбарчай сістэмы СНД. Мне невядомыя іншыя крытэрыі, апроч міжнародных.

30.09.2020

=Сірыя
• У мястэчках Мадайі і Забадані, што вядомыя галоднымі аблогамі мінулай улады і "Хізбалы" супраць іхных жыхароў, цяпер сілавікі мінулай улады захопліваюць маёмасць тых, хто вымушаны быў з'ехаць.
• У Дэраа акцыі пратэсту супраць мінулай улады з-за хаосу бяспекі, карупцыі, выкраданняў, за сыход іранскіх сілавікоў ды ліванскай хізбалы з рэгіёну.
Мой каментар: пакуль сірыйцы ня будуць самастойна вырашаць уласныя ўнутраныя праблемы, карысці для паляпшэння іхнага собскага жыцця будзе трохі.
Ва ўмовах хранічнага міжнароднага права сілы, а не сілы мірнага права, там няма, з майго пункту гледзішча, законных замежных ваенных, апроч як адсутных "блакітных касак" з адпаведнай міжнароднай справядлівасцю ААН.

=Беларусь
Працяг паслявыбарчых падзеяў
• С.Ціханоўская паведаміла аб фізічных пагрозах у будынку ЦВК з боку сілавікоў падчас выбарчай кампаніі.
Мой каментар: на мой конт, гэнага даволі, каб пачаць праверку па факце захопу ЦВК сілавікамі падчас выбарчай кампаніі.
Калі тое пацвердзіцца, дык наступнае абвяшчэнне вынікаў выбараў ды адпаведная інагруцыя зробяцца вымушанымі і таму незаконнымі. Падобных прыкладаў у нядаўняй гісторыі бліжэйшых суседзяў ёсць.
• У Гродна 67 крымінальных справаў супраць цывільных за вулічны пратэст і 1 крымінальная справа за гвалт сілавікоў.
Мой каментар: Нічога не чуваць аб міжведамаснай камісіі па расследванні фактаў гвалту сілавікамі па заявах грамадзяў аб іхнай законнай абароне. Пакуль што чуецца толькі аднабаковы ціск. За рэдкімі выключэннямі.
• Яшчэ адзін мінскі працоўны каляктыў у пісьмовым звароце ягоных супрацоўнікаў запатрабаваў, між іншага, каб сілавікі на вуліцах мелі ідэнтыфікацыю. Бо цяпер выглядаюць, як невядомыя бандыты ў масках.
• Бяззбройная маладая паненка падчас яе затрымання на вуліцы мужчынамі з каскамі ў спецыяльнай вопратцы, накшталт бейсбольнай, дарыла ім кветкі.

=РФ
• Пішуць, што ў Выбаргу з бюджэту скралі блізу 700 млн. расійскіх рублёў. 380 з іх пайшлі на хабар для асобнага працаўладкавання ў дзеючай цяпер мэрыі г.Масква.
Мой каментар: калі дзяржава на ўзроўні федэральных уладаў дэ-факта спрыяе, пераследуючы тых, хто летась мірна, па словах ААН, пратэставаў супраць фальсіфікацыяў на выбарах у г.Масква, дык чаму дзівіцца?
• У Хабараўску працяг штотыднёвых вулічных пратэстаў. Узгадваюць мясцовыя праблемы з ГЭС з прычыны затапленняў. Тэза сярод іншых: "Раньше смотрела мультфильм про Чипполино, теперь в нём живу". Быў беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

23.09.2020

=Беларусь
Цягнецца выбарчы неспакой
• Журналістку недзяржаўных СМІ паранілі міліцыянты гумовай куляй у нагу. На ёй была спецыяльная камізэлька з надпісам "Прэса" . Яна страляючага ня бачыла, абараніцца нічым не магла на мірнай, хоць несанкцыянаванай акцыі, і потым месяц лячылася. Следчыя парушэнняў ня бачаць, абвінавачваючы рэдакцыю тога СМІ.
Мой каментар: мне сорам, бо прыгожая.
• 21 верасня быў Дзень Міру ААН, аб чым паведамлялі і адзначалі некаторыя мясцовыя аддзялені Фонду Міру.
• На 18 верасня ў Беларусі было 70 зняволеных, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі. Некаторыя галадуюць дзеля пратэсту.
Мой каментар: як ужо казаў, тое вызначэнне мае стратэгічны кірунак у бок захавання спакою і дзяржаўнага імкнення да нейтралітэту.
• На ўжо традыцыйным вулічным "маршы" у Гомелі ў выходныя пенсіянерка ў Гомелі паведаміла, што яна нязгодная з вынікамі выбараў: "Я што, рабыня, што да мяне не прыслухоўваюца?"
Мой каментар: гэта выглядае на рэміністэнцыю вядомай даваеннай школьнай дыктоўкі: "мы не рабы, рабы не мы".

=Сірыя
• Дэманстрацыя цывільных на поўначы Ідлібу з патрабаваннямі вяртання ў свае раёны сталага пражывання і асуджэнне ваеннай агрэсіі з боку РФ.
Мой каментар: адказнасці за ваенныя злачынствы супраць людскасці, у тым ліку ў Ідлібе, ніхто не здымаў. Пагэтаму, без справядлівасці няма і спакою. Тым больш, няма і ня будзе "рашэнняў" бясконцых "ураўнанняў", якія выглядаюць на мафіёзныя міжсабойчыкі дзяржаваў на тэрыторыі іншай асобнай краіны. У выпадку Сірыі - альтэрнатывы выкарыстання 7 раздзелу Статуту ААН няма.
• У адказ на пачатак Нідэрландамі працэдуры судовага пераследу мінулай улады ў Міжнародным крымінальным судзе з-за катаванняў прадстаўнік мінулай улады абвінаваціў процілеглы бок у падтрымцы дзеянняў у Сірыі на карысць ЗША.
Мой каментар: у тым судовым разглядзе, як мне падаецца, павінен быць прадстаўлены пагляд мясцовых альтэрнатыўных суверэнных уладаў (у множным ліку).
• Мясцовыя кіраўнікі ў Сувейдзе выступілі супраць вярбоўкі ваеннымі РФ жыхароў правінцыі для баёў у Лівіі.
• Пішуць аб бянзінавай крызе і чэргах.
• Збольшага, назіраецца тэндэнцыя да памяншэння спякоты.

=РФ
• Працяг Хабараўскіх вулічных пратэстаў. Некаторыя СМІ заўважаюць, што пратэсты маюць глебу ў хранічнай няўвазе федэральных уладаў да мясцовых цывільных патрэбаў. Але засяроджаныя толькі на здабычы прыродных багаццяў.
Мой каментар: у амерыканскіх індэйцаў тыя ж праблемы. Хаця гістарычны прыклад А.Баранава даводзіў адваротнае.

=Іран
• Паведамляюць, што Сірыйская мінулая ўлада просіць узмацніць яе СПА ад нападаў з боку Ізраілю.
Мой каментар: трэба спрыяць змяншэнню замежнай ваеннай прысутнасці і напружання на карысць унутранага суверэннага паразумення.

16.09.2020

=Беларусь
Працяг выбарчай турбуленцыі
• Адна з удзельніцаў алтэрнатыўнага аб'яднанага трох-асабовага выбарчага штабу звярнулася ў следчыя ўстановы з прычыны яе выкрадання і спробы "дабрахотна-прымусовай" дэпартацыі з боку невядомых сілавікоў. На мяжы, каб не з'язжаць вонкі, яна парвала уласны беларускі пашпарт. Цяпер яе ўтрымліваюць пад вартай у вязніцы. Абвінавачванні да яе мне невядомыя.
Мой каментар: калі афіцыйна пацвердзіцца, што парушэнні пад час выбараў былі істотнымі, і тое выклікала шматлікія справядлівыя абурэнні выбаршчыкаў, дык яе ўнутраны пераслед ужо выглядае перашкодай для высвятлення ісціны. Аб спыненні чаго заклікае большасць суседзяў ды міжнародных інстытуцыяў.
• У Брэсце ваенна-імітацыйны прабег "За Беларусь!"
Мой каментар: Беларусь з'яўляецца адзінай краінай сярод суседзяў, якая пасля вайны 1941-1945г.г. страціла сваю тэрыторыю. Таму, лагічна было бы налажваць сувязь з польскімі і літоўскімі ўладамі дзеля агульнай тамтэйшай беларускай камфортнасці.
• Кіраўніцтва ААН заклікала да расследвання фактаў катаванняў падчас і пасля выбарчага працэсу, спынення гвалту з боку сілавікоў і дыялогу.
• МЗС настойліва лічыць выбары недасканалымі, але зробленымі.
Мой каментар: Дагэтуль застаецца нявызначым, на падставе чаго робіцца афіцыйная выснова аб недасканаласці. Аніякіх афіцыйных фактаў аб тым няма, як і няма распачацця крымінальных справаў па абароне правоў грамадзянаў з-за "мяркуемага", па словах ЦВК, махлярства падчас выбарчага працэсу. Чым займаецца міжведамасная камісія па гвалце невядома. А бяз гэнага немагчыма зрабіць разважную, лагічную і ўсвядомленую выснову аб правамоцнасці выбараў. Таму выбарчыя вынікі для мяне застаюцца сумніўнымі.

=Украіна
• Вярхоўная Рада, між іншым, лічыць, што мяркуемы ўдзел сілаў РФ і АДКБ у паслявыбарчым працэсе ў Беларусі будзе прамой пагрозай для ўкраінскай бяспекі. І, таксама, для еўрапейскай.
Мой каментар: Што тычыцца еўрапейскай бяспекі, дык тое павінна быць пацверджана еўрапейскімі ўстановамі ў галіне абароны. Што тычыцца пагрозы для Ўкраіны, дык, сапраўды, тое блокавае ўмяшанне будзе парушэннем канстытуцыйнага імкнення Беларусі да нейтралітэту. Што, у сваю чаргу, можа яшчэ больш напружыць і дэстабілізаваць рэгіён. І навошта беларусам тыя праблемы з украінцамі?

=РФ
• Адбыліся мясцовыя выбары. Як пішуць, максімальна празрыстыя.
Мой каментар: як ужо пісаў, няўгодных кандыдатаў здымалі з выбараў. Але самае галоўнае тое, што мясцовыя выбары адмыслова "прычэсаны" федэральнай уладай "под одну гребёнку" на ўзор стылю дзяржава-ўтвараючай нацыі з дапамогай адзінага дню галасавання.
Мне падаецца, што мясцовыя праблемы вымагаюць асобнага ўзважлівага падыходу ў абставінах максімальнага спрыяння і павінны прызначацца мясцовымі ўладамі самастойна. Асабліва ў федэральных рэспубліках.
• Кіраўнік антыкарупцыйнай супольнасці выказаў жаданне вярнуцца пасля лячэння і працягнуць ягоную працу.

=Сірыя
• Новыя авія-ўдары Ізраілю па сірыйскай тэрыторыі: ля Алепа і на ўсходзе Сірыі.
Мой каментар: яны дэстабілізуць паводле закону аб роўналегласці гвалту.
• Арышт ваеннымі РФ сілавікоў сірыйскай мінулай улады ў Дэйр эз-Зор.
Мой каментар: без прадстаўнікоў суверэнных бакоў выглядае на акупацыйную актыўнасць.
• Для кожнага сірыйца, які вяртаецца на тэрыторыю мінулай улады, бярэцца мыта ў 100$. А выдача пашпарту за мяжой - да 800$. Калі няма грошаў, сірыйцы застаюцца бяспраўнымі.
Мой каментар: замежны сірыйскі пашпарт павінен быць, у тым ліку, альтэрнатыўным. А кампенсацыя, наадварот, павінна быць грамадзянам з боку мінулай улады і яе міжнародных заступнікаў за шкоду і разбурэнне маёмасці.
• Тушэннем пажараў, як пішуць, пачалі займацца на больш высокім тэхнічным узроўні: з дапамогай іранскіх самалётаў на тэрыторыі мінулай улады і добра абсталяваных "белых касак" на альтэрнатыўнай тэрыторыі. Але спякота не зыходзіць.

=ЗША
• Адбылася гадавіна авія-тэрактаў, калі загінула шмат амерыканскага народу.
Мой каментар: З-за прагалаў палітыцы ўладнай адміністрацыі церпяць простыя грамадзяне. Але й арганізатарам тэрактаў няма апраўдання.
Больш таго, цяпер дзяржаўныя чыноўнікі пачалі рабіць у адказ яшчэ большыя злачынствы супраць простых грамадзянаў іншых краінаў. Што з'яўляецца дзяржаўным тэрарызмам. Бо жорсткасць дзяржавы ня можа быць шматкроць большай і разбуральнай за перша-прычынную. Таму, што пачынае дзейнічаць закон роўналегласці гвалту.
• Адбылося 76-годдзе міжнародна прызнанага палітычнага вязня Леанарда Пелціера.
Мой каментар: Free Leonard Peltier!

09.09.2020

Ва ўсім рэгіёне вакол Сірыі спёка. У Сірыі каля 40°С
і адбываюцца лясныя пажары, якія цяжка суцішыць

=Беларусь Працяг паслявырчых забурэнняў
• Дзеючы МЗС Беларусі апраўдвае "дрэнныя выбары" жаданнем дзеючага кіраўніцтва краіны ісці "наперад".
Мой каментар:
на маю думку, "дрэнныя выбары" дзеючых уладаў перашкаджаюць Беларусі дасягаць 16ю мэту ААН па ўстойліваму развіццю: мір, справядлівасць і сацыяльныя інстытуцыі.
• Супрацоўнікі Беларускай чыгункі ў Мінску накіравалі каляктыўны зварот у вышэйшыя ўстановы ўлады Беларусі. Яны патрабуюць адстаўкі дзеючага кіраўніцтва кіраіны, ЦВК, прызнання несапраўднымі выбары, выявіць адказнасць за выбарчыя фальсіфікацыі, спыніць праваахоўчы гвалт і вызваліць палітычных затрыманых.
• Амаль тое ж патрабуе вялікая частка працоўнага каляктыву Гродзенскага мясакамбінату.
• Эскперты ААН па правах чалавечай асобы заклікалі да спынення правахоўчай жорсткасці і пакарання вінных за катаванні мірных грамадзянаў падчас выбарчых пратэстаў.
• Беларускія праваахоўцы звярнуліся ў Камітэт супраць катаванняў ААН. Маюць 47 фактаў, на падставе якіх патрабуюць распачацця працэсуальных дзеянняў у кірунку выраблення справы для Міжнароднага крымінальнага суду цераз РБ ААН.
• У РБ ААН выступіла С.Ціханоўская, якая была запрошаная Эстоніяй цераз відэа-сувязь. С.Ціханоўская, як пішуць, паведаміла, што цяпер дзеючае ў краіне кіраўніцтва не прадстаўляе Беларусь.
Мой каментар:
на маю думку, беларусы ў сваёй бальшыні зазнаюць наступствы ціску з боку суседняй дзяржаўнай адміністрацыі на ўсходзе яе мяжы. Таму іхнае канстытуцыйнае імкненне да нейтралітэту ў гэных нязручных умовах патрабуе абароны і, як і раней падчас блокавых ваенных навучэнняў, схіляецца у бок кіраўніцтва іншых прыязных краінаў і прыязнага пастаўлення міжнародных установаў, палітычных супольнасцяў і асобных грамадзянаў як сярод суседзяў, так і ўдалёчыні.
• У Гомлі, сярод падобных, адбыўся мірны марш выбаршчыкаў, дзе быў лозунг аб асуджэнні "нацыяналізму" з боку кіраўніцтва РФ у бок Беларусі.
Мой каментар:
як ужо ўзгадваў раней, старшыня ВС РБ прафесар Сямён Шарэцкі вызначыў тую з'яву як вялікадзяржаўны шавінізм прыгнятаючай нацыіі, насуперак здароваму нацыяналізму прыгнечанай.
• Чыноўнікі агульнай Еўропы турбуюцца працягам пераследу ўдзельнікаў мірных вулічных пратэстаў і пагрозаў да ўдзельнікаў самаарганізацыйных установаў удзельнікаў выбарчых пратэстаў. Бо выкрадаюць асобных грамадзянаў і прымусова вывозяць іх у заходні бок. Або пагражаюць крымінальным пераследам.
Мой каментар:
лічу нездаровай з'явай, што дзеючае адміністрацыйнае кіраўніцтва грэбуе меркаваннямі бальшыні ў некаторых працоўных каляктывах бюджэтнай сферы.

=Сірыя
• Ізраіль бамбіў два дні запар ваенныя мэты ў Хомсе.
Мой каментар:
тыя ўдары не спрыяюць паляпшэнню ані ваеннага, ані палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі.
• Пішуць, што падчас заходніх санкцыяў на тэрыторыю мінулай улады даляр трапляе цераз міжнародную гуманітарную дапамогу.
Мой каментар:
роля ААН у гуманітарнай дапамозе павінна быць зменшаная, бо яна павінна быць непалітычная.
• Пішуць, што ваенныя мінулай улады прымушаюць сваіх падначаленых атакаваць Ідліб. Нават ісці цераз мінныя палі, нягледзячы на ахвяры.
• Пішуць аб нападзе на турэцкіх ваенных на поўдні Ідлібу.
• Узгадваюць Ахмеда Рахала, які ўсё яшчэ за турэцкімі кратамі.
• Наракаюць на няздатнасць супрацьдзейнічаць лясным пажарам, якія адбываюцца з-за спёкі.

=РФ
• Пішуць, што кіраўнік антыкарупцыйнай супольнасці ачуняў у Германіі.
Мой каментар:
Здароўя яму і вяртання!
• У Башкірыі працяг экалагічных пратэстаў пад нацыянальным сцягам супраць замежных золатадабытчыкаў, якія могуць пашкодзіць тамтэйшую пітную ваду.
• У Хабараўску працягваецца штотыднёвы пратэст супраць арышту ў г.Масква іхнага краёвага губернатара. Адначасна, яму тамака падоўжылі арышт яшчэ на тры месяцы. На судзе ён паведаміў аб пагрозах з боку следчага аб арышце ягонай жонкі і дачцы, калі той сам не прызнаецца ў абвінавачваннях. Але хабараўскі губернатар настойвае на палітычным пераследзе і раіць прыслухацца да пратэстаў у ягоную абарону.
Мой каментар:
выглядае на канфлікт лаяльнасці з федэральным кіраўніцтвам. Далейшае ўтрыманне вязня пад вартай будзе павялічваць сумніўнасць легетымнасці самога федэральнага кіраўніцтва. Адначасна, роля кіраўніцтва ЛДПР выглядае сумніўнай. Бо яно ня можа абараніць ад сілавікоў таго, за каго прагаласавалі выбаршчыкі іхнай партыі і працягваюць тое пацьверджваць штотыднёва.

02.09.2020

1 верасня -
дзень ведаў,
дзень школы.

=Беларусь
Працяг паслявыбарчага працэсу.
• З'явіліся мітынгі за дзеючага кіраўніка дзяржаўна-бюджэтнай улады.
Мой каментар:
Нічога дзіўнага. Але ж не 80%.
• Беларускі Хельсінскі камітэт звярнуўся у дзеючы парламент, каб той стварыў камісію па катаваннях цывільных пасля выбараў. Бо тое забаронена ў Крымінальным кодэксе ў безумоўным парадку.
• У Генпракуратуры створана міжведамасная камісія па гвалце і катаваннях падчас выбарчага працэсу.
• Новыя падрабязнасці ў інтэрнет-СМІ ад удзельнікаў выбарчых камісій аб прымусовай падмене вынікаў на карысць дзеючых уладаў.
Мой каментар:
На жаль, дагэтуль не распачатая аніводная крымінальная справа па фактах "мяркуемых", па словах ЦВК, парушэнняў выбарчага працэсу.
Г.зн., што у Беларусі сумніўная выбарчая сістэма.
Тое самае можна сказаць, калі разважаць лагічна, аб тых краінах, кіраўнікі якіх прызналі беларускія выбары легітымнымі.

=Літва
• МЗС заклікала да новых выбараў у Беларусі.

=Украіна
• Адкліканы амбасадар у Беларусі для кансультацыяў.
Мой каментар:
Так, ці інакш, Беларусі бы лепей захоўваць канстытуцыйнае імкненне да нейтралітэту. Якое патрабуе ўсебаковай абароны ад уцягвання ў канфлікты. Таксама, захоўванне ўнутранага міру і справядлівасці.

=Сірыя
• Новы рэйд авіяцыі па іранскіх сілах у Дэйр эз Зор.
• Нейкія праблемы з пасведчаннем асобы ў Ідлібе з-за ягонага непрызнання вонкі.
Мой каментар:
Вельмі балючае пытанне. Колькі разоў пісаў, аб адміністрацыйнай актыўнасці альтэрнатыўных уладаў унутры краіны.
З тымі краінамі, якія перашкаджаюць той унутранай адміністрацыйнай арганізаванасці, ня варта супрацоўнічаць.
• У мінулай улады чарговы новы урад.
Мой каментар:
Суцяшэнне ў Сірыі, відавочна, залежыць ад змены кіраўніцтва мінулай улады, а не ўрада. Ды гатовасці жыць у кірунку новай зверхнасці ўсіх сірыйцаў.
• ВКС РФ бамбіў мястэчка ў Ідлібе. А Ізраіль - пад Дамаскам.
Мой каментар:
Нязменнае пастаўленне - адмова ад ветаў РФ і ЗША па Сірыі. Ды іхніх міжсабойчыкавых "клавішаў". Але захаванне паводле дзеяння 7-га раздзелу Статуту ААН.
• Сетка па правах чалавека паведаміла аб забойстве ў жніўні 122 людзей. З іх 21 дзіця, 7 жанчынаў, адна мед.асоба, астатнія - цывільныя сірыйцы.

=РФ
• Працяг Хабараўскіх пратэстаў жыхароў.
• Дзеючым кіраўніцтвам ЦВК абвешчаны выбары мясцовых кіраўнікоў у гэтыя выходныя.
Мой каментар:
Дазволю сабе заўвагу, што выбарчы працэс у РФ сумніўны. Калі не пры падліку галасоў і афармленні выбарчых пратаколаў, як у Беларусі, дык на этапе допуску кандыдатаў да выбарчых бюлетэняў, каб утрымаць права быць абранымі. Як тое было летась у г.Масква з наступным брутальным "замірэннем" падманутых выбаршчыкаў. Насуперак вызначэнню ААН аб мірных пратэстах.
• У Навасібірску канфлікт на глебе выбарчага працэсу з антыкарупцыйнай накіраванасцю.
Мой каментар:
Не разумею адсутнасці дзяржаўнай зацікаўленасці ў праверках антыкарупцыйных інітыятываў грамадзянаў "знізу".
Дзівіць, што факт дзвюхдзённай непрытомнасці кіраўніка федэральнай антыкарупцыйнай супольнасці ў тамтэйшай бальніцы хуткай дапамогі не знайшоў аніякага заступніцтва праваахоўнікаў з-за пагрозы ягонаму жыцьцю.

26.08.2020

=Сірыя
• Авія ўдары па іранскіх сілах у Ракке і Дэйр эз Зор.
Мой каментар:
Як ужо пісаў, мне не падабаюцца бескантрольныя замежныя напады без уліку суверэнных сірыйскіх інтарэсаў з "усіх бакоў".
• У гадавіну хім. нападаў у Гуце, калі ў 2013 годзе загінула 1444 асобаў, Сірыйская сетка па правах асобы паказала, што з 2012 года адбылася 71 хімічная атака з боку мінулай улады на альтэрнатыўныя сілы.
Мой каментар: "мяне насьцярожвае падабенства абвінавачаньняў у тым, што ў масавых забойствах цывільных вінны іх жа сілы: так было ў Хуле, а па дадзеных ААН гэта была шабіха." (25.08.2013)
• Пішуць аб праблемах з вадой для грамадзянаў у Хасаке.
• Пішуць, што прадстаўнікі РФ атрымліваюць землі ў Латакіі (курорты?) ад сірыйскай мінулай улады.
Мой каментар:
Адным курорты, а іншым перамяшчэнні і жыццё ў палявых умовах? А дзе ж міжнародныя справядлівасць і законы ?
• Адбыўся выбух на газаправодзе, які пашкодзіў падачу электраэнергіі для карыстальнікаў, як пішуць, па ўсёй Сірыі.
• Адбыўся выбух на дарозе М4 падчас патрулявання сілаў РФ і Турцыі.
• Іран, Турцыя і РФ асуджаюць авія напады на іранскія сілы ў Сірыі.
Мой каментар:
Больш лагічней было бы адмяніць вета дэлегацыі РФ у РБ ААН, якое было супраць асуджэння ваеннага гвалту мінулай улады над мірнымі пратэстамі сірыйцаў падчас "арабскай вясны". Маўляў, з тае прычыны няма і ня будзе аніякай шкоды для рэгіянальнай бяспекі.

=РФ
• Хабараўцы ў 45-й раз выказаліся на вуліцах супраць маскоўскага ўвязнення іхняга законна абранага губернатара. Той, у сваю чаргу, выказаў меркаванне, што кожны кіраўнік мусіць пабываць у турме, каб зведаць, што тое значыць для уладцы.
• Страта прытомнасці кіраўніка антыкарупцыйнага супольства з прычыны атручвання. Ягонае ратаванне ў Омску і ў Германіі, куды ён адпраўлены па просьбе жаны і дзе знаходзіцца дагэтуль без свядомасці.
Мой каментар:
Хутчэйшага выздараўлення і вяртання!
• У Башкірыі Пракуратура пачала праверку дзеянняў кіраўніка раёну, дзе былі экалагічныя пратэсты. Той падчас масавых выступаў асабіста разганяў і прыніжаў людзей, кажучы пры тым: "Это моя земля".
Мой каментар:
Я к кажуць палякі: "Co zanadto, to niezdrowo".

=Ліван
• Пішуць, што да імпарту аміячнай сялітры ў порт Бейрута, верагодна, датычная Хізбала. Таксама, паводле новай версіі, выбух адбыўся на судне, якое належала Хізбале.

=Еўрапейскі Саюз
• ЕС не прызнаў прайшоўшыя выбары ў Беларусі.

=Беларусь
Доўжанне пасьлявыбарчага працэсу
• У Брэсце памёр пратэстовец, якому стрэлілі ў галаву ззаду.
Мой каментар:
Відэа адсутнічае, хаця заўжды дэманстрацыйна фіксуецца кожны крок. Нешта ня тое. Вельмі характэрны стрэл.
• Масавыя страйкі на прадпрыемствах і мірныя пратэсты ў працоўных каляктывах з патрабаваннямі паўторных выбараў, спыння гвалту, вызвалення затрыманых падчас выбарчага працэсу.
Мой каментар:
Калі дзеючыя ўлады не зважаюць на шматлікія праявы аб неадпаведных (хлуслівых) выбарах, дык ці падаваць прамыя заявы ад выбаршчыкаў на карысць сваяго кандыдата? Колькі іх набярэцца? Бо ў заявах ад працоўных каляктывах нешта падобнае.
• Масавыя сведчанні аб катаваннях супраць пратэстоўцаў.
• Крымінальная справа супраць цывільнай арганізацыі С.Ціханоўскай з прычыны, нібыта, "заклікаў да захопу ўлады і шкодзе нацыянальнай бяспекі". Удзельнікі тае арганізацыі кажуць, што дзейнічаюць мірна ў межах дзеючага заканадаўства.
Мой каментар:
Захоп мае абавязковым складнікам сілу. Але дзе яе праявы? Усім бачна. Шкоду для нацыянальнай бяспекі могуць стварыць абмежаванні для беларусаў з-за непрызнання выбараў шэрагам дзяржаваў. Мне здаецца, пагэтаму, крымінальны пераслед перабольшаннем.
• С.Ціханоўская звярнулася ў Вярхоўны Суд, каб адмяніць вынікі выбараў. Той адмовіў.
• ДАІ прыняло ўдзел у масавых пературбацыях на баку прыхільнікаў дзеючага кіраўніцтва: у Маладэчна 15 машынаў без нумароў агітавалі за Беларусь над зверхнасцю дзеючай улады без аніяй перашкоды мясцовай ДАІ.
• Старшыня Канстытуцыйнага Суду выказаўся супраць грамадскай ініцыятывы С.Ціханоўскай аб мірнай перадачы ёй улады. Ён лічыць, што кантытуцыйных падставаў няма, калі ЦВК і ВС супраць.
Мой каментар:
Па-перашае, аднабокая заўвага. Бо няма каментару аб брутальным парушэнні канстытуцыйнага права падманутых выбаршчыкаў на мірны пратэст і абароне іхных правоў.
Па-другое, як лічаць вельмі шмат беларускіх палітыкаў, дзеючая рэдакцыя канстытуцыі ўводзілася з парушэннем першапачатковай - без зацвярджэння дзеючага на той час Вярхоўнага Савета. У выніку чаго ствараліся паралельныя грамадскія установы і, урэшце, зніклі іхныя стваральнікі. Аб лёсе каторых афіцыйна дагэтуль невядома для следчых і народу.
• Мірныя шэсці працягваюцца.
• Да мяне звярнуліся з пытаннем аб лёсе грашовых ўкладаў, якія былі падчас СССР, а потым зніклі без слядоў.
Мой каментар:
Аб лёсе грашовых укладаў часу СССР вінны адказваць тыя ўладцы, якія лічаць сябе правапераймальнікамі СССР.
Тое ж тычыцца і нормаў капрамонту будынкаў, якія пабудаваныя падчас СССР.
Новае заканадаўства прымяняецца, калі яно палягчае становішча грамадзянаў, а не наадварот.

19.08.2020

=Сірыя
• Ва усходнем Ідлібу 6 жанчынаў і дзіця абмененыя на 3-х ваенных мінулай улады пры пасярэдніцтве сілаў РФ.
• Пішуць аб пагрозе чарговай эскалацыі ў Ідлібе з-за непрыняцця ваенных патрулёў РФ і Турцыі.
• Дэм.курды знішчылі вадзяную станцыю ў г.Шухаіл ля Дэйр эз Зор, каб заняць тэрыторыю.
• Дэм.курды скралі курэй у птушніку сельскага прадпрыемства ў Дэйр эз Зор, рабочыя якога былі арыштаваныя імі з-за падазрэнняў у нелаяльнасці. Раней, як пішуць, скралі 46 авечак.
• Сірыйская сетка па правах чалавека заўважыла, што дзясяткі ўдзельнікаў парламенту мінулай улады - ваенныя злачынцы.

=Турцыя
• Рост напружання з Грэцыяй.
• Арышт сірыйскага ваеннага аналітыка ў рангу брыгаднага генерала Ахмеда Рахаля, які вядомы адпачатку рэвалюцыйных падзеяў. Апошні ягоны выступ, наколькі зразумеў, кранаўся адносінаў сірыйцаў і дэмкурдаў.

=РФ
• У Хабараўску працягваюцца вулічныя пратэсты з-за арышту законнаабранага кіраўніка краю. Апроч іншага, патрабуюць адстаўку федэральных уладаў и спынення "кропкавых" арыштаў дэманстрантаў. Таксама, высунулі сцяг беларускага пратэсту - бел-чырвона-белы.
Пішуць, што: "Беларусь и Хабаровск объединяет воля граждан к свободной избираемости своей власти..."
• На "Большеохтинском" мосце горада на Няве вывесілі банер "Жыве Беларусь!" Тэза: "Верим, что гражданское несогласие приведет Беларусь к демократии".
Мой каментар:
Через Большеохтинский я, бывало, ходил. Но чаще - ездил. И довольно часто.

=Беларусь
Працяг пасля выбарчага працэсу.
• Масавыя мірныя пратэсты цывільных грамадзянаў, якія нязгодныя з вынікам выбараў, па ўсей Беларусі. Скрайні гвалт і арышты з боку сілавікоў. У Мінску сілавікі стрэлілі светла шумавой гранатай у хуткую мед.дапамогу, якая блізка пад'ехала да іх, каб памагчы пацярпелым.
• Абвешчаны ваенныя вучэнні і мабілізацыя ваеннаабавязаных.
• У Слоніме вайсковыя галасавалі за С.Ціханоўскую, а паводле выніковых пратаколаў - не. Яны хочуць праверкі і пакарання віноўных.
• У Берасці (Брэсце) знайшлі падпаленыя бюлетэні за С.Ціханоўскую.
• Кіраўнікі IT-кампаніяў Беларусі заклікалі да спынення рэпрэсіяў і вызвалення палітвязняў, да новых выбараў і вольнага доступу ў інтэрнет.
• Працоўныя каляктывы шэрагу прадпрыемстваў Беларусі хочуць новых выбараў. Тое ж, чыгунка, медыкі, адвакаты, спартоўцы.
• Медыкі аднэй з мінскіх шпіталяў хуткай дапамогі лічаць, што людзі, якія да іх звярнуліся пасля вулічных пратэстаў, пацярпелі ад скрайняга гвалту сілавікоў, які можна кваліфікаваць, як злачынства супраць людскасці бяз тэрміну даўнасці.
Мой каментар:
злачынства супраць людскасці - сур'ёзнае абвінавачанне. Улады павінны пацьвердзіць законнасць іхніх дзеянняў і абраных сродкаў, уключна з катаваннямі.
• У Беларусі загінулі два чалавекі падчас пратэстаў - У Мінску і Гомлі.
• Дзеючыя ўлады спынілі рэпрэсіі і вызвалілі каля дзьвюх тысячаў затрыманых. Ці ўсе - невядома. Застаюцца, як пішуць, крымінальныя пратэстоўцы.
• На вуліцах гарадоў шэсці грамадзянаў сталі адбывацца ці не кожны дзень увечары без перашкодаў сілавікоў.
• Пашыралася выкарыстанне бел-чырвона-белага сцягу.
• Дзеючае кіраўніцтва ня хоча новых перавыбараў. Насуперак пратэстам яно абвесціла аб ўзнагародах сілавікам.
• С.Ціханоўкая з-за мяжы спрабуе арганізаваць прыхільнікаў дзеля атрымання з імі ўлады.
Мой каментар:
Вельмі шмат паведамленняў аб ускосных адзнаках аб фальсіфікацыях. Цэнтрвыбаркам называе іх "мяркуемымі" і не надае ўвагі, кажучы, што тыя не ўплываюць на ўсебеларускія вынікі.
Патрэбна ўключэнне пракуратуры і следчых для праверкі паведамленняў аб фальсіфікацыях. Як казалі раней: "по многочисленным просьбам трудящихся".
Калі факты пацьвердзяцца, дык тады перавыбары павінны адбыцца. Каб захоўваць спакой і людскасць.
_
• Перадапошні прэзідэнт Украіны прапанаваў удзел спецпрадстаўніка ад Украіны для спрыяння грамадскаму міру ў Беларусі.
• Эксперты ААН ў галіне правоў асобы выказаліся супраць затрыманняў у Беларусі, збіцця мірных пратэстоўцаў замест наладжвання грамадскага дыялогу.
• Канада ды Ірляндыя не прызналі вынікі выбараў у Беларусі.

12.08.2020

Беларусь без інтэрнету

=Сірыя
• За апошні месяц сілы мінулай улады забілі больш за 20 мірных жыхароў. Палова з іх - пад катаваннямі.
• Племя ў Дэйр эз Зор выганяе дэм.курдаў з колькіх гарадоў.

=Ліван
• Рэха выбуху ў Бейруце: 135 ахвяраў, 5 тысячаў параненых.
• Пішуць, што выбухнуў партовы склад, дзе была аміячная сялітра, якая з судна РФ. Дзеючы прэм'ер вінаваціць карупцыю. Пішуць, што папярэджвалі пра небяспеку ў тым мейсцы, як у "парахавым складзе".
• Ліванцы выйшлі на дэманстрацыі супраць дзеючай улады. Між іншым, хочуць вярнуць французскі каланіяльны мандат на ліванскую ўладу.

=Беларусь
Працяг выбарчага працэсу - it's not end.
• За тыдзень да галасавання ўсе мясцовыя адміністрацыі, дзе былі заяўкі на агітацыйныя мерапрыемствы С.Ціханоўскай, адмовілі ёй у сустрэчах з выбаршчыкамі. На яе скаргу ў ЦВК рэакцыі не было.
• Вайскоўцы поруч з міліцыяй перад галасаваннем брутальна спынілі вулічны прабег на роварах (bicycle) у Мінску. Ці быў ён агітацыйным, ня ведаю. Ці трэба на тое дазвол, незразумела. Моцна пацярпеў адзін чалавек.
Мой каментар:
калі войска для абароны суверэнітэту мяшаецца з унутраным для абароны правапарадку, дык можа атрымацца, што суверэннага правапараку паменее на карысць унутранага. Прыкладаў сучасных шмат.
• МЗС Польшгчы, Германіі, Францыі перад галасаваннем заклікалі дзеючыя ўлады Беларусі да грамадскага дыялогу і павагі да волі беларускага народа.
Мой каментар:
як вынікае з наступнай пасля галасавання рэакцыі замежных кіраўнікоў, Беларусь пачала ўспрымацца як блокавая краіна з абмежаванымі магчымасцямі. Што, як неаднаразова падкрэсліваю, неадпавядае яе канстытуцыйнаму імкненню да нейтралітэту. Патрэбная карэкцыя курсу згодна мірнаму выбарчаму працэсу бяз зашласцяў.
• Арыштаваныя на 10 дзён два маладзёны, якія былі вядучымі на афіцыёзнай імпрэзе ў Мінску, куды накіравалася С.Ціханоўская як прыватная асоба, калі ёй забаранілі ўсе сустрэчы. Яны для яе паставілі вядомую песню ленінградскага рокера Віктара Цоя "Перемен". Свой учынак яны патлумачылі на судзе тым, што афіцыёз наўмысна стараўся сарваць агітацыю С.Ціханоўскай ва ўсіх вулічных мейсцах перад галасаваннем, з чым яны былі нязгодныя.
Мой каментар:
Калі памятаю, ў Ленінградзе канца 80х голас гэтага спевака гучаў ці не ў кожнай забегалаўцы. Але мне бліжэй былі іншыя тамтэйшыя рок-спевы. З-за якіх, у тым ліку, вараціўся ў Віцебск.
• Паводле афіцыйных дадзеных ЦВК Беларусі С.Ціханоўская набрала каля 10% галасоў пры яўцы выбаршчыкаў 84%. Кандыдат ад дзеючай улады набраў каля 80%.
Мой каментар:
тыя вынікі, з маяго гледзішча, малаверагодныя. У 90-ыя я асабіста балатаваўся ў Віцебскі гарадаскі савет дэпутатаў і набраў трохі больш за 10%. Дык вось, для 10% я мітынгі не збіраў, абмежаваўшыся плакатам з мастацкім партрэтам. А ў С.Ціханоўскай назіралася тэндэнцыя да папулярнасці на шматлюдных сустрэчах.
• У Мінску нязгодныя з аб'яўленымі вынікамі выйшлі на вулічныя пратэсты. Адзін чалавек загінуў ад спецродкаў міліцыі. С.Ціханоўская, як пішуць, не ўдзельнічае ў пратэстах.
Мой каментар:
С.Ціханоўская, як зразумеў, свядома пазбягае гвалту. Яна шукае мірныя спосабы для вырашэння палітычных праблемаў, а не сілавыя. Для гэтага яна абапірацца на шматлюднае разуменне беларускіх выбаршчыкаў, якія не шукаюць для сябе дадатковых праблемаў, стараючыся не згубіць, а пашырыць. У гэтым сэнсе яна падобная на нацыянальныя скарбы, якія варта зберагчы, памножыць, а дзе-нідзе вараціць.
• У Беларусі адключаны інтэрнет.
Мой каментар:
у краіне, дзе інтэрнетам карыстаецца амаль 100% насельніцтва (апроч ваенных ды вязняў), і дзе аб'яўлены 80% узровень падтрымкі насельніцтва да дзеючых ўладаў, той крок ад тых жа ўладаў выглядае нелагічным.
• У Віцебску абмежаваны праход і праезд па цэнтральных вуліцах і плошчы Перамогі ў час бліжэй да ночы. Тама і тады, дзе можна, хадзілі з бел-чырвона-белым сцягам і проста гуртамі моладзь. Паўсюдна гудзяць аўтамабілі. Кажуць, кагосьці затрымліваюць.
Мой каментар:
чыё распараджэнне і ў сувязі з чым, міліцыянты не паведамляюць. А павінны, каб пацвердзіць законнасць іхных дзеянняў. Выглядае на камеданцкі час ад невядомых. Жанчыны палохаюцца - "як у вайне".
• Як пішуць, старшыня аднэй з раённых адміністрацыяў Віцебска прымушаў выбарчую камісію перарабіць пратакол аб выніках галасавання, дзе перамагла С.Ціханоўская.
Мой каментар:
гэта відавочная перашкода волевыяўленню крымінальнага кшталту. На публікацыю ў СМІ аб гэным мяркуемым злачынстве павінна быць праверка з боку праваахоўчых установаў ці пракуратуры.
• С.Ціханоўская не пагодзілася з аб'яўленым ЦВК вынікам галасавання і падала скаргу.
Мой каментар:
мяркую, што трэба захаванне ўсіх бюлетэняў ды перападлік галасоў. Пажадана, каб тое адбывалася пры грамадскім кантролі назіральнікаў, якім давяраюць афіцыйныя кандыдаты, што бралі ўдзел у выбарчым працэсе.
• Адбылося падвышэнне курсу даляра ў нацыянальнай валюце.

=РФ
• Пратэстоўцы ў Хабараўску працягваюць свае публічныя нязгоды з дзеючым федэральным спосабам вясці іхныя справы. Яны, таксама, падтрымалі беларусаў, якія хочуць мірных пераменаў у собскай краіне.
Мой каментар:
Як кажуць: "И вам того же, и в то же место".

05.08.2020

=Беларусь
Працяг выбарчага працэсу.
• На вялікай сустрэчы выбаршчыкаў са Святланай Ціханоўскай у Мінску былі два беларускія сцягі - незалежны (першы дзяжаўны, бела-чырвона-белы) і дзеючы цяпер (чырвона-зялёны, як у беларускай рэспублікі ў складзе СССР, але бяз зоркі).
Тэзы: не рэвалюцыя, а мірныя выбары; ня дзеля ўлады, а дзеля справядлівасці; вызваленне палітвязняў; вяртанне да парламенцкай улады з абмежаваннем прэзідэнцкай; на працягу 6 месяцаў паўторныя справядлівыя выбары; не прэзідэнт плоціць пенсіі, а дзеці цераз падаткі; ніхто ня хоча вайны, людзей палохаюць з тэлевізараў; міліцыя з народам; наша краіна для нас лепшая.
• С.Ціханоўская паведаміла аб перашкодах з боку дзеючых мясцовых адміністрацыяў у яе сустрэчах з выбаршчыкамі.
Мой каментар:
тэндэнцыі выяўленыя, далей, справа выбарчага працэсу, які ўжо пачаўся.
У 1994 годзе ў нашым горадзе не было агітацыі за кандыдата ад дзеючай цяпер улады. Але ж і махінацыяў у выбаркамах, таксама?
Мне незразумелае бяспраўе, калі кандыдаты ня могуць сустрэцца з выбаршчыкамі ў працоўных каляктывах, у тым ліку бюджэтных і дзяржаўных. Ня кажучы аб перашкодах для сустрэчаў на вуліцы.
Ані ЦВК, ані пракуратура ня бачыць зашласцяў для выбарчага працэсу. Што жа казаць аб умовах для будзённых палітычных мерапрыемствах - іх, апроч афіцыйных, проста немагчыма выканаць... Таму людзі мала каго з неафіцыйных палітыкаў ведаюць. Ці ўведаюць бліжэй?

=ЗША
• Сенатар ЗША паведаміў аб захадах дзеючай адміністрацыі да мадэрнізацыі нафтавых радовішчаў ... у Сірыі, што знаходзяцца пад яе кантролем пры хаўрусе з дэмкурдамі.
Мой каментар:
выглядае на акупацыю, бо хаўруснікі несуверэнныя. А што Францыя, якую там абараняюць ЗША ад навастворанай дзяржавы?

=Сірыя
• Ракетны ўдар па г.Сармада, што на поўначы Ідлібу, дзе знаходзіцца нафтавая кампанія.
• У Дэраа, як пішуць, 43 замахі на людзей за месяц, з якіх 25 загінулі, 14 пацярпелі, а 4 перажылі замахі.
• На поўдні Дамаску, як пішуць, ўдары Ізраілю па сілах мінулай улады ды Ірану.
Мой каментар:
як і раней, лічу міжсабойчык дзеючых ўладаў Ізраілю, РФ ды ЗША супраць Ірану ў Сірыі сумніўным. Бо, на мой конт, няма альтэрнатывы 7-му раздзелу Статуту ААН у часцы рэгіянальнага канфлікту і ваеннага камітэту ААН дзеля ягонага вырашэння з улікам міжнароднай справядлівасці.
Тое ж тычыцца міжсабойчыку РФ і Турцыі ў Сірыі.
Усё гэнае карэнным чынам уплывае на сітуацыю з бяспекай, дзе рэальныя пагрозы блытаюцца з псеўда-пагрозамі.

=Ліван
• Выбух у Бейруце ля рэзідэнцыі былога прэм'ера С.Харыры. Ён не пацярпеў.

=РФ
• Кіраўніцтва КПРФ звінаваціла дзеючую федэральную ўладу ў пратэстах на Дальнім Усходзе (Хабараўску).
Мой каментар:
выглядае на наўмыснае правакаванне частковай федэральнай дэстабілізацыі. Бо пратэстовыя патрабаванні невыконваюцца, і, адначасна, прымусова не спыняюцца, як было ў г.Масква з прычыны "беспорядков".
Цяпер, магчыма, з мэтай паўплываць на выбарчы працэс у Беларусі.
Ва ўсім гэным - нейкая непавага да людзей, якія ўспрымаюцца як пешкі (якія ходзяць пешшу).
Для ваенна-мафіёзнай структуры кіравання на федэральным узроўні тое нядзіўна. Калі знікаюць, як пісалі, паўтоны выбухоўкі з заводу, які працуе для Мінабароны, чаму дзівіцца?
• У Хабараўску, апроч іншых, затрыманы кіроўца аўтобуса дзіцячай кавы на колах, які цяпер быў на мітынгах.
Мой каментар:
у нашый двор прыязджаў аўтобус, які паказваў мульцікі. То было напрыканцы 60-х мінулага стагоддзя. Дробязь, але памятаецца.
• У Хабараўску адбылося шэсце пратэсту пад дажджом.
• Хабараўская тэза: "С нашей Родиной беда - просыпайтесь, города".
• У партыі "Яблоко" новыя праблемы з рэгістрацыяй кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер у г.Масква.

=Польшча
• Лідары польскай "Салідарнасці" з нагоды 40-годзяя вызвалення ад таталітарнай сістэмы падтрымалі беларусаў у іхным імкненні да свабоды.
Мой каментар:
Лех Валенса і Лешак Бальцэровіч застаюцца ў маёй памяці імёнамі постсавецкіх пераменаў.

29.07.2020

=Беларусь
• 27 ліпеня - 30-ая гадавіна абвяшчэння суверэнітэту Беларусі падчас "параду суверэнітэтаў" мінулых рэспублікаў у СССР.
• Працяг выбарчага працэсу.
Відавочная тэндэнцыя да масавай падтрымкі "трох штабоў" жонак арыштаваных кандыдатаў на чале са Святланай Ціханоўскай. У Віцебску і ў Гомелі каля 8-10 тыс. чалавек прысутных на перадвыбарчых сустрэчах. Гэта для нашых гарадоў шмат.
Кандыдатка С.Ціханоўская заявіла аб непрыняцці саюзнай дзяржавы з РФ.
Мой каментар:
гэная ўстанова пярэчыць канстытуцыйнаму імкненню Беларусі да нейтралітэту і стрымлівае яе свабоднае развіццё.
Асабліва цяпер, калі дзеючае федэральнае кіраўніцтва РФ вядзе сумніўныя замежныя ваенныя кампаніі. Як у Сірыі, дзе застаюцца абвінавачанні аб тычнасці да ваенных злачынстваў.

=Сірыя
• У Дэйр эз Зор з'явіліся арабскія ваенныя сілы асобна ад дэм.курдаў.
• Кунейра - бамбаванні сілаў мінулай улады з боку Ізраіля.
Мой каментар:
я ня ведаю, на падставе якіх міжнародных рэзалюцыяў дзеючае кіраўніцтва Ізраілю акупуе і бамбардуе Сірыю. Для памяншэння ваеннай прысутнасці Ірану трэба спрыяць зменам палітычнага курсу ў Сірыі.
• Дэманстрацыя з патрабаваннем вызвалення затрыманых у г.Гіза (Дэраа).
• Двое мінулых байцоў FSA забітыя невядомымі ў Дэраа.
Мой каментар:
пакуль няма крымінальнага расследвання, тое ж можа паўтарацца. Чаго вартыя "гарантыі" ваенных з РФ аб бяспецы "замірэнцаў"?
• У Ідлібе новыя перамяшчэнні цывільных з поўдня з-за ваеннай эскалацыі.
• Урад выратавання ў Ідлібе зрабіў крокі для абмежавання прысутнасці на ягонай тэрыторыі сірыйскай валюты на карысць турэцкай. У выніку сірыйцы вымушаныя танна прадаваць накапленні ў сірыйскай валюце.
Мой каментар:
тое, што вядзе да грашовых стратаў грамадзянаў ад сірыйскай нацыянальнай валюты кепска. Павінна быць нацыянальная валютная альтэрнатыва.

=РФ
• У партыі "Яблоко" праблемы з рэгістрацыяй кандыдатаў на выбары ў Чалябінскую аблдуму і Архангельскага губернатара.
• У Краснаярску міні-пратэст з патрабаваннямі свабоды Хабараўску і мясцоваму бізнэсоўцу Быкаву.
• У Хабараўку працяг вулічных пратэстаў. Прысланы новы губернатар дагэтуль ня мае ад жыхароў даверу.
Мой каментар:
выглядае на спланаваныя арышты ўсіх, хто мае крымінальную гісторыю. Але, па-перашае, без уліку права мясцовага насельніцтва на публічны судовы разгляд. А па-другое, без уліку адказнасці дзеючага федэральнага кіраўніцтва, якое сваечасова ня мела нічога супраць абрання і прызначэння арыштаваных цяпер публічных асобаў, гісторыя якіх вядомая з Wiki.
• У гадавіну выбарчых пратэстаў у г.Масква дагэтуль у зняволеніі, як пішуць, застаюцца 10 мітынгоўцаў.
Мой каментар:
І гэта пры тым, што ААН прызнала тыя пратэсты мірнымі, а не беспарадкамі.

22.07.2020

=Японія
• У Японіі абароненая дысертацыя маладога навукоўцы, дзе ахвяры турмаў сірыйскай мінулай улады прызнаныя генацыдам. Бо там "не звычайны гвалт, што адбываецца ў зонах канфліктаў і вайны, але сістэмнае вынішчэнне праз інструкцыі вышэйшага кіраўніцтва".
Мой каментар:
гэта яшчэ адна нагода для афіцыйнага прызнання генацыду ў Сірыі паводле палітычнай прыкметы.
Але тое, што робіць санкцыямі дзярждэп ЗША, спасылаючыся на гэтыя ахвяры і ўласны закон, яшчэ не міжнародная справядлівасць ААН.
Асобна трэба згадаць аб адказнасці дзеючага кіраўніцтва РФ, якое абараняе тое сірыйскае "вышэйшае кіраўніцтва".

=Беларусь
• Працяг выбарчага працэсу.
Тры перадвыбарчыя штабы жонак міжнародна прызнаных беларускіх палітвязняў аб'ядналіся вакол тэй, якая зарэгістраваная ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Жанчыны заклікалі беларусаў галасаваць, патрабуюць вызваліць палітвязняў ды эканамічных зняволеных, мяркуюць пасля перамогі правесці паўторныя сумленныя выбары.
На вулічную перадвыбарчую сустрэчу з тымі жанчынамі ў Мінску прыйшло нечакана шмат людзей. Як пішуць, упершыню за дзясятак гадоў. Паведамляюць, што імі выкарыстоўваецца першы беларускі дзяржаўны сцяг - бела/чырвона/белы.
• Беларуская асацыяцыя журналістаў пратэстуе супраць чарговага затрымання журналістаў на вулічных палітычных акцыях, нягледзячы на адпаведныя эмблемы і пасведчанні.
• Канфедэрацыя беларускага прадпрымальніцтва заклікала да адмовы ад цэнтралізаванай сістэмы эканамічнага кіравання як састарэлай перашкоды.

=РФ
• У СПЧ РФ заклікалі да расследвання арыштаў журналістаў на вулічных пратэстах. Бо перашкода іх дзейнасці забароненая паводле закону.
• Адбыліся вулічныя пратэсты з нагоды пачатку дзеяння новай псеўда-канстытуцыі: на Пушкінскай плошчы і Неўскім прашпекце "абодвух сталіцаў".
• У Хабараўску цягнуцца вулічныя пратэсты з-за арышту федэральнай уладай законна абранага губернатара. Патрабуюць ягонага вяртання і мясцовага суду. Пратэсты пашырыліся на гарады ціха-акіянскага пабярэжжа. Мясцовыя ўлады з дазволу федэральных пакуль не перашкаджаюць.
• Новапрызначага федэральным кіраўніцтвам часовага губернатара вуліца не прызнала і загадала ехаць адваротна ў г.Маскву.
Мой каментар:
голасу вуліцы, як відаць, федэральная улада ня чуе, а калі чуе, дык не зважае за слушную. У гэнай акалічнасці асноўная адрознасць ад улады 90-х, якая прыйшла цераз вуліцу.
Таксама, крыніцай улады, згодна найбліжэйшых канстытуцыяў, зьяўляецца народ. У тым ліку судовай. Таму перавагу ў расследванні хабараўскай мафіёзнай гісторыі трэба аддаваць, як мне падаецца, мясцоваму суду, на тэрыторыі дзеяння якога адбываліся злачынствы. І толькі потым - вышэй па інстанцыі. Вываз губернатара адразу ў г.Маскву (і прывоз адтуль новага) сведчыць аб праблемах з лаяльнасцю да дзеючай сумніўнай групы федэральных уладаў. Што пацьвердзіў сам вязень, у якога, як пішуць, папярэдне патрабавалі дабрахотнай адстаўкі.

• Блытаныя паводзіны кіраўніцтва ЛДПР не спадабаліся шэрагу мясцовых партыйцаў, якія аб'явілі аб выхадзе з партыі. Яны будуць працягваць самахоць.
Мой каментар:
і правільна.

=Азербаджан
• У Мінабароны згадалі аб магчымасці высокадакладнага ракетнага ўдару па атамнай станцыі ў Арменіі ў адказ на яе ваенныя пагрозы.

=Сірыя
• Пішуць, што дэм.курды ўжо "лютуюць, апаганьваюць мячэці, паказваючы на людзей у Дэйр эз Зор як на "тэрарыстаў". Чуюцца заклікі да міжнароднай справядлівасці.
• Пішуць, што выбары ў парламент мінулай улады адбываюцца з хлуснёй, скандаламі і фальсіфікацыяй. Сілы шабіхі мінулай улады прымусілі гвалтам галасаваць студэнтаў у Дэйр эз Зор.
• Цана на хлеб у Дэйр эз Зор падвысілася на 40%.
• Бамбардзіроўкі іранскіх сілаў у Сірыі.
• Працяг блакады мінулай уладай з дапамогай РФ цывільных зонаў з гострай гуманітарнай патрэбай на поўдні і поўначы Сірыі. Што з'яўляецца ваенным злачынствам.

15.07.2020

=Беларусь
• Працяг выбарчага працэсу. Адмова ў рэгістрацыі дзвюм прэтэндэнтам у кандыдаты, якія збіралі подпісы, у тым ліку з Белгазпрамбанку. Аднэй жанчыне з кіраўніцтва банку, якая ў турме КДБ, высунутае абвінавачанне. Вулічныя пратэсты і арышты з прычыны адмовы ў рэгістрацыі.
Мой каментар:
Выглядае на "прыхватызацыю"... улады. Увогуле, як ужо пісаў, няма інтрыгі. Маю на ўвазе пустое крэсла, за якое барацьба (як у той дзіцячай гульні). А калі нехта на ім сядзіць, дык каго ён пусціць?! Толькі на каленкі... і дарослую жанчыну?! Шэршэ ля фам мне асабіста бліжэй...

=Літва
• Прэзідэнт выказаўся супраць беларускай атамнай электрастанцыі побач з Вільняй, якая на ядзерным паліве з РФ і па-за нормамі ЕС. Бо прымае тое за пагрозу. Насельніцтву Літвы набытыя і выдаюць таблеткі з ёдам.

=РФ
• У Хабараўскім краі, які ля Японіі, арыштаваны губернатар. Пачаліся вулічныя пратэсты жыхароў. Пішуць, што ўпершыню шматлюдныя. ЛДПР папярэдзіла аб адкліканні дэпутатаў з парламенту, калі не адпусцяць іхняга аднапартыйца. Кажуць, што абінавачанне састарэлае - часу 2005 году, дзе былі сьледчыя раней?, што трэба спыніць сілавікоў. Рэакцыя жыхароў ранейшай (цяпер ня ведаю) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці ў складзе Хабараўскага краю невядомая.
Мой каментар:
Мой бацька сымпатызаваў ЛДПР. І казакам. Што да мяне, дык мірныя дэманстрацыі, як прамое волевыяўленне народу, павінны быць пачутыя. А калі не, дык вядомае наплявацельскае пастаўленне прывядзе да напружання, стагнацыі і ваеншчыны.

=Сірыя
• Іронія сацыяльных сетак з кандыдатаў у дэпутаты парламенту мінулай улады.
• Пішуць аб сувязі прадстаўнікоў мінулай улады з наркотыкамі, якія арыштаваныя ў Італіі. У той жа час, у Сірыі мін.улада выпусціла сваіх ваенных, якія былі затрыманыя з-за наркотыкаў.
Мой каментар:
як пісаў, праява дзяржаўна-мафіёзнага кіравання, супраць чаго пачаліся пратэсты.
• Пішуць, што іракскія ваенныя выцяснілі ваенных сірыйскай мінулай улады з раёнаў у Дэйр эз Зур. А ваенныя РФ побач з дэм.курдамі (па ўзгадненні з ЗША) выцяснілі ваенных мін.улады з раёнаў Хасакі.
Мой каментар:
праявы сепаратызму, бо замест мінулай улады няма нікога з суверэнных уладаў, у тым ліку альтэрнатыўных. Дэм.курды - несуверэнныя, ім патрэбныя перамовы з сірыйцамі.
• Тры жыхары забітыя, а пяць затрыманыя з лагеру Рукбан на поўдні Сірыі, калі тыя спрабавалі праехаць у раён Раккі, нягледзячы на аблогу.
• Дэманстрацыя ў г.Салкін ля Ідлібу, якая асудзіла вета РФ у РБ ААН на дастаўку гуманітарнай дапамогі з Турцыі ў Ідліб.
Мой каментар:
гуманітарная забеспячэнне сірыйскага насельніцтва - як на поўдні, так і на поўначы - гэта абвязак ваенных, якія акупавалі ці кантралююць тэрыторыю. Тое патрабуе пасьляваеннае міжнароднае гуманітарнае права. Перашкода тому - ваеннае злачынства, нават у выглядзе вета ў РБ ААН. Ці ўсведамляюць тое народы, на плячах якіх тое робіцца ад іхняга імя? Да чаго можа прывесці занядбанне пасьляваеннай памяццю аб нялюдскасці, увасобленае ў тым ліку ў гуманітарным праве?
• У Сувейдзе на поўдні Сірыі мін.улада вызваліла дэманстрантаў пасля месяцовага арышту і перамоваў з мясцовымі сіламі.
• Пішуць, што адбыўся абмен палоннымі ля г.Азас побач з Алепа.
• Дзясяткі выкладчыкаў на ўсходзе Дэйр эз Зор патрабуюць падвышэння заробку.
• Новыя паведамленні аб бамбаваннях ВКС РФ мястэчкаў Ідлібу.

08.07.2020

=Беларусь
• Купалле
• Шэраг прадстаўнікоў творчай супольнасці звярнуліся да дзеючага кіраўніцтва з заклікам вараціць зачыненую мастацкую калекцыю Белгазпрамбанку да народнага доступу. Таксама, аб вызваленні тых банкаўскіх зверхнікаў.
Мой каментар:
8-га траўня 2013 году адведаў у Віцебскім мастацкім музеі тую калекцыю. Яна называлася "l'Ecole de Paris". Навошта яе зачынілі ў Мінску, не разумею. Тое ж тычыцца палітычных вязьняў. На той выставе мяне ўразіла фотка, дзе Leon Trotsky, Diego Rivera, Bretox свабодна размаўляюць. Відаць, у Парыжы ці не стогадовай даўніны.


• Мне кажуць, хто ня ходзіць на выбары, той за дзеючую ўладу.
Мой каментар:
калі будзе папулярная альтэрнатыва ў згаданым мной рэчышчы, чаму б і не схадзіць? Але дагэтуль на выбарах былі ўжо ўсе, каму ня лень. І што? Адно і тое ж "элегантнае" адміністрацыйна-выбарчае рашэнне... бяз правілаў.

=Сірыя
• Урад мінулай улады падняў кошты на некаторыя прадукты харчавання амаль удвая.
• У Дэраа дэманстрацыя супраць мінулай улады і з патрабаваннем вызвалення затрыманых.
• У г.Кобані (Алепа) пратэст супраць сумеснага патруля Турцыі і РФ.
• Ва ўсходней часцы Дэйр эз-Зор дэманстрыцыя супраць дэм.курдаў і сірыйскай мінулай улады.
• Абстрэлы мін.улады поўдня Ідлібу і спробы прасоўвання, якія адбіваюцца.
• Нейкае пагадненне ў г.Сувейда на поўдні Сірыі з мэтай спынення выкрадання цывільных людзяў.
• Нейкія палестынцы, якія былі высланыя з лагеру Ярмук на поўнач Сірыі (Алепа), пратэставалі супраць акупацыі Ізраілем Заходняга берагу. Бо хочуць, відаць, туды вараціцца жыць, як і выгнаныя за палітыку сірыйцы да сваіх родных хатаў.
• Сірыйская нацыянальная рада па правах асобнага чалавеку заклікала ўлады ЗША да падтрымання тэрытарыяльнай суцэльнасці Сірыі, спынення несправядлівасці для жыхароў рэгіёна, да падтрымання палітычнага працэсу сярод тых, хто недатычны да крыві сірыйскага народу.
Мой каментар:
Дзючае кіраўніцтва РФ не зважае на палітычны працэс ААН - яго няма, а толькі на сілавое заступніцтва за сірыйскую мунулую уладу, якую не дазволіць змяніць, хаця можа пакрытыкаваць.
Нягледзячы на тое, калі з'явіцца ўнутры краіны бяспека для рознабаковай палітыцы, будзе добра. Не з'явіцца - будзе прымітыўны пратэктарат.
• У Ідлібе пратэсты супраць мінулай улады і за зварот перасяленцаў у свае дамы.
• Ва ўсходняй часцы Дэйр эз-Зор пратэст супраць дрэнных умоваў жыцця і адсутнасці сетак санітарыі. Бо дэм.курды баяцца "навастворанай дзяржавы" усюды.
• Следчая група ААН па ваенных злачынствах паведаміла, што мае доказы таго, што сірыйская мінулая ўлада і дзеючае кіраўніцтва РФ датычныя да ваенных злачынтсвах у сірыйскім Ідлібе.
Мой каментар:
Пытанне міжнароднай справядлівасці, поруч са Сатутам, з'яўляецаа апірышчам ААН. І дзе тая "беспалётная зона"?

=РФ
• Апублікаваныя лічбы аб людзях, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Напрыклад, у Барысаглебску, калі не памыляюся, яўка склала =74%, за =72%.
Мой каментар:
калі ўзяць калькулятар, дык атрымліваецца, што сярод усіх людзей у гарадскіх спісках для галасавання 53% прагаласавалі за, а 47% супраць або не прышлі. Адрознасць вельмі малая. Калі палітычныя працэсы будуць працягвацца, падобна гэтым лічбам, федэральныя ўлады могуць змяніцца ў бягучым даляглядзе.
• Пішуць, што ў Якуціі, як і ў  Ненецкай аўтаномнай акрузе, таксама вялікі адсотак галасоў супраць.

01.07.2020

=Сірыя
• Арышт каля 35 маладзёнаў, што замірыліся з мінулай уладай пад гарантыі РФ, на поўдні ад Дамаску. Перад тым вызвалілі каля 30-ці.
Мой каментар:
гэныя арышты - падстава для працы палітычных рэзалюцыяў, якія занядбаныя тымі жа «гарантамі» ушчэнт.
• У вёсцы ля г. Ракка праіранскія вайсковыя элементы забілі, як пішуць, статак авечак.
• У Дэраа дэманстрацыі супраць мінулай улады і яе сілаў бяспекі ды патрабаванні вызвалення затрыманых.
Мой каментар:
нейкая мафіёзная карцінка, калі учорашнія мірныя «сябры» раптам ворагі. Нагадаю, што ані ваенныя РФ, ані хто іншы ня маюць там мандату ААН на міратворчую дзейнасць.
• У г.Атма на поўначы Ідлібу дэманстрацыя з патрабаваннем вызвалення затрыманых мінулай уладай.
• У міжнароднай арганізацыі HRW пацьвердзілі намер працягваць расследванне і дакументацыю наўмысных бамбаванняў шпіталяў ды іншых цяжкіх злачынстваў у Сірыі. Асобна заўважылі, што нядаўняя публічная адмова дзеючага кіраўніцтва РФ ад міжнародных абаязкаў па абароне шпіталяў не паўплывае на яе адказнасць за ўжо здзейсненыя на іх напады.
Мой каментар:
на жаль, генсек ААН не праяўляе ў тым актыўнасці. Нават, на публікацыі NYT. Але, міжнародная справядлівасць неабавязкова можа сыходзіць ад афіцыйных установаў. Яна можа падтрымлівацца і прыватным або недзяржаўным чынам.
• У г.Басра ва усх. Дэйр эз Зор адбыўся пратэст супраць карупцыі дэмкурдаў. Дэманстранты зайшлі ў мясовую ўстанову ўлады.
Мой каментар:
дэм.курды не зьяўляюцца выключэннем для суверэнных рэзалюцыяў ААН аб палітычным сірыйскім урэгуляванні.
• У г.Аль Букамал адкрыўся ірана-іракскі ваенны лагер, які адразу ж займеў авія напад, як пішуць, ад сілаў ЗША.
Мой каментар:
на мой пагляд, гэная эскалацыя ня мае дачынення да дзеючых рэзалюцыяў і статуту ААН (прыкладам, 7-га раздзелу). Вяглядае на дзяржаўна-мафіёзныя міжсабойчыкі на тэрыторыі трэціх краінаў - цяпер Сірыі - якія абрыдлі.
• Уцекачы лагеру на сірыйска-турэцкай мяжы скардзяцца на дрэнную якасць хлеба.
• Становішча лагеру Рукбан без пераменаў.

=Беларусь
• У дадатак да папярэдніх паведамленняў аб арыштах падчас выбарчай кампаніі дадаўся яшчэ адзін блогер, які таскама быў прызнаны палітычным. Усяго міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала каля 20-ці «выбарчых» затрыманых палітычнымі.
• Пішуць, што шмат подпісаў за рэгістрацыію прэтэндэнтаў кандыдатамі прызнаныя несапраўднымі. Пры тым, подпісаў за дзеючага кіраўніка ў два-тры разы больш і памылак амаль няма.
Мой каментар:
нешта падобнае на леташні маскоўскі адміністрацыйна-выбарчы "сцэнар".

=РФ
• Пішуць, што прадпрыемствы масава накіроўваюць сваіх супрацоўніаў на сумніўнае галасаванне з рознаякімі «растлумачэннямі».
Мой каментар:
гэная постсавецкая «забранзавеласць» ужо паціху сыходзіць. Хаця і чапляецца.
• Кіраўнік Буратыі лічыць змены за апошнія 20 год у Расійскай федэрацыі добрымі для ягонай рэспублікі.
Мой каментар:
ці можа кіраўнік Буратыі стаць прэзідэнтам РФ, калі ня будзе з "дзяржава-ўтвараючай нацыі"? Ці можа Буратыя мець міжнародны развой? Ці мае нацыянальны росквіт? Якія эканамічныя перспектывы?

24.06.2020

Купалле - дзвюхтыднёвае дахрысціянскае свята ад дню летняга сонцастаяння

=Сірыя
• Дэманстрацыя ў Ідлібе: супраць мінулай улады і за падтрымку эканамічных санкцыяў ЗША.
Мой каментар:
ад гэных санкцыяў церпяць ня толькі прыхільнікі мінулай улады, яе чыноўнікі і ваенныя, але і простыя грамадзяне. Як казаў, без альтэрнатыўных крокаў падтрымкі, санкцыі толькі шкодзяць народу.
• Моцныя дажджы на поўначы Ідлібу прывялі да гібелі дзецяў падчас змыву намётаў у лагеры ўцекачоў.
• Цана на сыр і малако ў г.Хама, які пад кантролем мінулай улады, узрасла ўдвая за каляндарны месяц.
• Пішуць, што выявіліся факты катаванняў і смерці маладых удзельнікаў ваеннага супраціву мінулай уладзе, якія замірыліся і былі арыштаваныя ў вобласці Дэраа.
Мой каментар:
ваенныя РФ нясуць адказнасць за іхныя "гарантыі" замірэння. Калі ў іх праблемы з іранцамі, ня трэба было гарантаваць аднабока.
• Дэманстрацыя ў г.Бусра аль-Шам (Дэраа) за вызваленне затрыманых і супраць мінулай улады.
• Дэманстрацыя жанчынаў за вызваленне затрыманых дэманстрантаў у Сувэйдзе на поўдні Сірыі.
• Як пішуць, вобласці пад кантролем мінулай улады пакутуюць з-за санкцыяў ЗША ад абвалу сірыйскай валюты, недахопу лекаў і вады, росту коштаў на харчаванне, дарагавізны электраэнергіі, праблемаў з газам і палівам.
• Турцыя выдаляе перашкоды з шашы М4 для яе патрулёў з РФ пры вядомасці і згодзе пратурэцкай фракцыі альтэрнатыўнай сірыйскай улады.
Мой каментар:
нейкая заблытаная пазіцыя ў пратурэцкай фракцыі сірыйскай альтэрнатывы - дамова Турцыі і РФ па шашы М4 непрызнаная, але турэцкім жаўнерам не першкаджаюць, у тым ліку разганяць цывільныя пратэстоўцаў, у той жа час лаяльныя да прысутнасці патрулёў РФ, якія прызнаныя бокам мінулай улады. У скутку, Турцыя разам з мінулай уладай падпарадкоўвае Ідліб па тэй шасэ М4. Замест таго, каб дзейнічаць у кірунку аднаўлення міжнароднай справядлівасці па ўсёй Сірыі.

=РФ
• Кіраўніцтва КПРФ далучылася да адмовы ад псеўда канстытуцыйнага галасавання з-за незаконнай, на яе думку, магчымасці падаўжэння тэрміну працы дзеючага адміністрацыйнага кіраўніцтва.
• У горадзе на Няве адбыўся перфоманс, дзе былі лялькі з плакацікамі: адміністрацыйны плебісцыт больш лялечны, чым яны.
• Уранавыя адыходы з Германіі ў памеры 600т ізноў адправіліся ў РФ - на Урал і Няву.
Мой каментар:
вельмі шкада, што перашкода дзеючым кіраўніцтвам міжнароднай справядлівасці з-за ваенных злачынстваў у Сірыі (шляхам вета ў РБ ААН) не з'яўляецца тэматам грамадскага абмеракавння. Хаця адказнасць за іх ня мае тэрміну даўнасці.

=Беларусь
• Праваабрончыя арганізацыі супольна прызналі колькі затрыманых падчас дзеючага выбарчага працэсу палітычнымі вязьнямі. Таксама, звярнуліся з тэй прычыны ў ААН.
Мой каментар:
У верасні запланаваны візіт генсека ААН у Беларусь. Ці з'явіцца правабарончы тэмат у парадку дня, апроч безадноснага ўстойлівага развіцця? Бо, як ужо казаў, гэтая састарэлая праблематыка перашкаджае, на маю думку, рэгіянальнай ваенна-стратэгічнай стабілізацыі і спакойнаму (без хранічных страхаў і пагрозаў) развіццю ды эканамічнаму росквіту. Бо балта-чарнаморскі рэгіён пакутуе ад ваеннай дэстабілізацыі прынамсі на працягу апошніх 200 гадоў.
Хаця, па праўдзе, мала давяраю сённяшняй ААН. Толькі народ, людзі, неяк усвядомілі бы патрэбу цывілізаваных умоваў для выбарчай агітацыі. Ці будзе як у Егіпце - безальтэрнатыўныя выбары. Дарэчы, лічу, што кандыдаты павінны часова сыходзіць з працы, каб прымаць удзел у выбарчым працэсе ў межах роўных дзяржаўных магчымасцяў.

17.06.2020

=Сірыя
• Новыя авія налёты ВКС РФ на Ідліб. Загінулі мірныя жыхары, у тым ліку жанчына.
• Новыя разгоны турэцкай арміяй ў Ідлібе мірных жыхароў слезацечным газам. Цывільныя, у тым ліку жанчыны, пратэставалі супраць ваеннага патрулявання РФ і Турцыі па шасэ М4 у Ідлібе.
• "Часовы ўрад" пратурэцкай фракцыі альтэрнатыўнай сірыйскай улады павялічыў распаўсюд турэцкай валюты ў Ідлібе "часова дзеля падтрымкі насельніцтва" у сувязі з абвалам нацыянальнай валюты ад эканамічнага ціску ЗША.
• "Урад выратавання" іншай фракцыі альтэрнатыўнай сірыйскай улады павялічыў продаж турэцкай валюты ў абменніках.
Мой каментар:
Адміністрацыйны распаўсюд турэцкай валюты робіць сірыйскіх грамадзянаў часова турэцкімі падданымі без пашпартоў, але на сірыйскай тэрыторыі. Тое ж практыкуе дзеючае кіраўніцтва РФ на тэрыторыі суседзяў.
На маю думку, можна было б прадаставіць фінансавую пазыку альтэрнатыўным урадам, але ў межах самастойнага кантролю імі за аваротам сірыйскай нацыянальнай валюты на падкантрольнай тэрыторыі.
Таксама, ніхто не забараняе выпусціць новы альтэрнатыўны варыянт сірыйскай валюты.
• Дэманстрацыі ў Ідлібе супраць мінулай улады і дзеля салідарнасці з Сувейдай, Дэраа і Дэйр эз-Зор. У апошняй пратэставалі супраць мінулай улады і карупцыі дэм.курдаў.
• Далейшы абвал курсу сірыйскага фунту: 2500 / 1$.
• У Сувейдзе мірны рух цывільных пратэстоўцаў пачалі атакаваць іншыя агрэсіўныя грамадзяне, якія наўмысна прыходзяць на мірныя дэманстрацыі.
• Дэм.курды працягваюць прадаваць нафту мінулай уладзе, насуперак эканамічнаму ціску ЗША.
• У мінулай уладзе, у адказ на пратэсты з-за эканамічнага пагаршэння умоваў жыцця, змяніўся кіраўнік ураду.
Мой каментар:
Дзеля выпраўлення становішча з-за рознаякага міжнароднага ўплыву існуе пакет рэзалюцыяў ААН аб Сірыі, якіх ніхто не адмяняў.

=РФ
• Яшчэ пяць чалавек, якія пацярпелі ад гвалту паліцыі падчас леташніх выбарчых пратэстаў у г.Масква, звярнуліся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ).

=Беларусь
• Працягваецца выбарчы працэс у Беларусі.
Мой каментар:
На прыватную просьбу аб маім пастаўленні публічна адказваю, што арыентырам застаецца гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Безадносна да партыйнай прыналежнасці, але як першасныя законныя дзяржаўныя сымбалі Рэспублікі Беларусь.
Асобна трэба заўважыць, што далучаюся да тых, хто лічыць, што ня кожным рэферэндумам або галасаваннем ад імя бальшыні (як цяпер мяркуецца ў РФ) можна мяняць канстытуцыю дзяржавы пакетным чынам. Павінна выконвацца складаная, паэтапная і павольная працэдура, вызначаная ў канстытуцыі, спецыяльна ад злоўжывання уладай. Тады можна спакойна разважаць аб кожным асобным артыкуле, як было з адменай кіраўнічай ролі КПСС.

10.06.2020

=Сірыя
• Новы абвал валютнага курсу: на 20% кожныя два дні.
• Закрыццё крамаў на паўночна-усходнім рэгіёне, дзе пануюць дэм.курды і мін.улада, з-за абвалу валютнага курсу.
• Дэманстрацыя ў Сувейдзе (поўдзень Сірыі) супраць мін.улады з-за высокіх коштаў і абвалу курсу.
• Дэманстрацыя на ўсходзе Дэйр эз Зор супраць дрэнных умоваў жыцця.
• Прадукты харчавання і асноўныя цэны ў Ракке падвоіліся.
Мой каментар:
Відавочна, што тое з-за эканамічнага ціску ЗША на сірыйскую мінулую ўладу. Але ў адказ пачынае дзейнічаць ваенная эканоміка, якая фундуецца замежнымі спонсарамі мінулай улады.
• Дэманстрацыя жанчынаў у г.Таль-Аб'яд (поўнач Раккі) з патрабаваннем вызвалення вязняў, якіх арыштавала фракцыя сірыйскай альтэрнатыўнай улады падчас турэцкай аперацыі "вясна міру".
• Аднаўленне паветраных удараў па Ідлібу. Абстрэлы.
• Турцыя пачала ваенныя дзеянні супраць адной з сірыйскіх альтэрнатыўных фракцыяў у Ідлібе, вызначыўшы яе как "тэрарысты".
• Урад выратавання ў Ідлібе падняў кошт закупкі сірыйскага збожжа для фермераў з-за абвалу курса.
• Дэманстрацыя ў Ідлібе ўзгадала першую галавіну гібелі папулярнага сірыйскага актывіста і спевака Сарута, які абраў ваенны спосаб супраціву мінула1й уладзе ўнутры краіны. Таксама, дэманстранты выказалі салідарнасць з дэманстрантамі г.г. Сувейды і Дэраа.
Мой каментар:
непакоіць, што Турцыя можа расчапіць сумесную абарону Ідлібу альтэрнатыўных фракцыяў сірыйскай улады, стварыўшы нейкі фронт з тылу. А па-просту, павінен быць сірыйскі парадак дня з уласным разуменнем справядлівасці на падставе міжнароднага права і дзеючых рэзалюцыяў ААН.

=РФ
• 192 рэгіянальныя дэпутаты публічна выказаліся супраць "паправак" у канстытуцыю РФ, як таго хоча дзеючая федэральная група ўлады.
• Таксама, партыя "Яблоко" выказалася супраць "наменклатурна-бюракратычнага і карпаратыўна-мафіёзнага" канстытуцыйнага папраўлення.
• Тое ж заклікае і кіраўніцтва антыкарупцыйнага грамадскага супольства.
Мой каментар:
па-перашае, толькі невідушчы ня бачыць падабенства з беларускай найноўшай гісторыяй; па-другое, пратэст дэпутатаў розных узроўняў нагадаў міжрэгіянальную групу ў ВС СССР; па-трэцяе, на-жаль, ніхто не звярнуў увагу на закладзены ў "папраўках" міжнацыянальны канфлікт на федэральным узроўні - калі будзе існаваць "дзяржаўная" федэральная нацыя насуперак рэспубліканскім, г.зн. вышэйшая за рэспубліканскія (напрыклад: "истинный ариец"). Прывяду цытату з кнігібкі аб нацыянальнай ідэі старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, акадэміка ААН, доктара эканамічных навукаў, прафесара Сямёна Шарэцкага: "Бяз поўнага ўсведамлення сваёй нацыянальнай годнасці нацыя ня можа паважаць правы і годнасць іншых нацыяў. У той самы час без павагі правоў і годнасці іншых нацыяў нацыяналізм прымае пачварныя формы вялікадзяржаўнага шавінізму і нацызму".

=Беларусь
• Кіраўнічка Выбарчай каміссіі Рэспублікі Беларусь выказалася на карысць аднога з кандыдатаў.
Мой каментар:
так робіцца працяг адміністрацыйна-выбарчай "гульні ў адны вароты". На мой конт, гэная заява, як і ранейшыя, даўно несумяшчальныя з пасадай старшыні выбаркаму, дзе павінна быць нейтральнасць, а не "класавая барацьба" і яе лагічны працяг - дыктатура замест усанароднай згоды.

=Егіпет
• Дзеючы кіраўнік Егіпту выказаўся за мір у Лівіі са жніўня, калі правільна зразумеў.

03.06.2020

=Беларусь
• Дазнаўся аб прыватных грамадскіх сумненнях наконт будучага галасавання: пагрозы звальнення, выкіду з інтэрнату часовага пражывання, верагоднае адлічэнне з інстытуту; армія, міліцыя, пажарныя - па загадзе.
Мой каментар:
Маніпуляцыя выбарамі, у першую чаргу адміністрацыйна-камандная - крымінальная справа. Ускосна тое пацьверджана ў РФ на мясцовых выбарах. Вынікі тых выбараў, асабліва ў г.Масква, сумніўныя.

=РФ Думка:
Узгадваецца формула Б.Нямцова: здаровы сэнс улады адваротны кошту за нафту.

=Сірыя
• Дэманстрацыя супраць унутраных ваенных сутычак у г.Афрын з-за непаразуменняў з жанчынамі. Патрабавалі, таксама, вывесці ваенныя штабы з гораду, паколькі ён "вольны".
Мой каментар:
у вольным горадзе дзейнічае гарадская паліцыя, а не армія. Калі армія - значыць праблемы з суверэнітэтам.
• Пішуць аб адкрыцці часткі шашы М4 Алепа - Ракка пасьля васьмі год ваенных пературбацыяў. Узгадваюць ці дэм.курдаў з мінулай уладай, ці РФ з ЗША, якія тое кантралююць.
Мой каментар:
мірныя адносіны ЗША і РФ у Сірыі характэрныя аблогай Дар'і. Чым скончылася - усім вядома.
• Пішуць аб далейшым росце валютнага курсу: 1900 сір.фунт./ $ .
• Пішуць аб страхах аб мірнай эканоміцы з-за новых санкцыяў ЗША супраць сірыйскай мінулай улады.
Мой каментар:
ваенны ці эканамічны ціск на будзь якую краіну забаронены міжнародным правам ААН. Менавіта таму кажу аб патрэбе дзеяння ўстановаў міжнароднай справядлівасці ААН на ўсёй тэрыторыі краіны без выключэнняў.
• Пішуць, што быў ваенны выпад супраць турэцкага патрулю на шашы М4 у Ідлібе. Турцыя запэўніла, што паважае суверэнітэт і суцэльнасць Сірыі.
Мой каментар:
у Ідлібе, як, прыкладам, і ў Хасаке ці Дэраа, патрэбна аднаўленне дзеяння рэзалюцыяў аб мірным вырашэнні грамадскага канфлікту з улікам міжнароднай справядлівасці ААН. Але суверэнным чынам, без замежнага арганізацыйнага дыктату, ваенныя сілы якіх прысутныя ўнутры краіны.
• Нічога ня пішуць аб лагеры Рукбан на мяжы з Іярданіяй, дзе застаюцца прыхільнікі альтэрнатыўных фракцыяў сірыйскай улады.
Мой каментар:
падобна, што становішча на поўдні Сірыі вымагае рэгіянальнага спрыяння з улікам міжнароднага права ды ўсё яшчэ дзеючых рэзалюцыяў ААН.

27.05.2020

Мусульманскае свята Ід / Байрам (Новы Год).

=Сірыя
• У г.Хама жыхары скардзяцца на высокія кошты за транспарт, што пад кантролем мінулай улады.
• Жыхары скардзяцца на дрэнную якасць хлеба для гараджанаў у г.Саламія (ля г.Хама), што пад кантролем мінулай улады. У адрозненні ад "турыстычнага" хлебу.
Мой каментар:
Нагадала сістэму валютных магазінаў "Бярозка" у СССР.
• Адзін з "топавых" чыноўнікаў мінулай улады заклікае сірыйскіх уцекачоў да вяртання, паколькі ім чакаецца адкрыццё шасэйнага злучэння Тэгеран - Дамаск і Бейрут - Ерусалім.
Мой каментар:
Калі тое будзе, дык на тых дарогах мусяць быць мемарыялы аб апошніх загінулых у Сірыі "з усіх бакоў".
• Турцыя ва ўмовах прымусовага для сірыйскага Ідлібу "міру" з РФ працягвае павялічваць ваенную прысутнасць у Ідлібе. Пішуць, што разгортваецца турэцкая сістэма СПА.
• Турцыя заяўляе аб намеры пабудаваць 20 тыс. ваенных дамоў для уцекачоў у Ідлібе.
Мой каментар:
Без прамоўленай мэты аб дасягненні справядлівасці ААН у суверэннай Сірыі тая ваенная прысутнасць застаецца акупацыяй. Намер пабудовы каменных дамоў замест часовых намётаў, па-першае, змяншае надзею ўцекачоў на вяртанне ў свае сірыйскія дамы, па-другое, робіцца цераз галаву мясцовых сірыйскіх адміністрацыяў. Ці ня лепей было б, каб тыя самі будаваліся за собскія ці дапаможныя грошы з рахункаў і пад кантролем мясцовых адміністрацыяў?
• Абмен палоннымі на поўдні Ідлібу: тры мужчыны з боку мінулай улады на дзьвюх жанчынаў і трох дзецяў з боку альтэрнатыўных фракцыяў (жонкі з дзецьмі).
• Дэманстрацыі ў Ідлібе на шашы М4 і ў г.Дарат Азза (захад Алепа) з патрабаваннямі бяспечнага вяртання ўцекачоў у свае дамы ва ўсёй Сірыі ды дасягнення мэтаў рэвалюцыі - замены мінулай улады.
• Забойства невядомым лятаючым дронам аднога з камандзіраў альтэрнатыўных фракцыяў на поўдні Ідлібу.
• Пішуць аб пажарах сельгасугоддзяў у Сувейдзе (поўдзень Сірыі).
• Дэманстрацыя цывільных у г.Дэраа асуджае ўзмацненне ваеннай прысутнасці мінулай улады на поўдні Сірыі.
• Восьмая гадавіна масавага забойства ў г.Хула. Дзясяткі ахвяраў, сярод якіх жанчыны і дзеці.
Мой каментар:
Гэная гадавіна ў г.Хула - сымбаль бяздзейнасці міжнароднай справядлівасці ААН у Сірыі. Тады яшчэ быў у Дамаску Кофі Анан з намерам учынення расследвання і пакарання забойцаў. У ААН казалі аб адказнаці "шабіхі" з мінулай улады. Але, на жаль, ніякіх асуджэнняў і артыштаў і стрымання гвалту мінулай уладай не адбылося. Ува што тое выйшло - усім вядома.
• Пішуць аб затрыманні 15 чалавек дэм.курдамі "па сігналу". Відаць, з-за прыхільнасці да навасторанай дзяржавы.
Мой каментар:
Нагадала 37-й год у СССР.

• Колькі вязняў з навастворанай дзяржавы уцяклі з турмы дэм.курдаў.
• Пішуць аб адкрыцці цывільнага руху па шашы М4 на тэрыторыі дэм.курдаў пад аховай ваенных РФ. Турцыя ня супраць.
• Дыпламат ЗША сустрэўся з кіраўніком грамадзкай рады Дэйр эз Зор. Таксама, пішуць, што закон ЗША, на падставе якога мяркуюць чыніць справядлівасць за злачынствы супраць людскаці ў Сірыі, ня будзе тычыцца тэрыторыі пад кантролем дэм.курдаў.
Мой каментар:
Працяг нейкіх чортавых "клавішаў" ЗША-РФ. Як толькі знікае агульна сірыйская міжнародная справядлівасць ААН, адразу ж пачынаецца свавольства глабальных міжзабойчыкаў. А дзе тая Францыя, якую абараняюць ЗША ды іхныя хаўруснікі ад навастворанай дзяржавы, а не ад сірыйцаў? І чаму ізноў не чутно аб поглядзе сірыйцаў? Выглядае на прымусовы міжнародны сепаратызм з эканамічным падтэкстам.

20.05.2020

=Сірыя
• Праблемы з вадой у жыхароў г.Хальфая і Хама пад кантролем мінулай улады.
• Новы грамадскі пратэст у моста г.Ерыхон супраць патрулёў РФ і Турцыі ў Ідлібе па шашы М4.
Мой каментар:
Нягледзячы на адабрэнне ЗША, патрулі РФ і Турцыі з'яляюца прымусовымі для Ідлібу.
• Абмен ваеннапалоннымі спаміж мінулай улады і альтэрнатыўнымі фракцыямі.
• Пажары ўраджаю пшаніцы і ячменю ў вобласці Ракка.
• Паветраныя напады невядомых па наземных аб'ектах і людзях.
Мой каментар:
у паветры даўно павінен быць міжнародны кантроль з боку Ваеннага камітэту ААН адпаведна 7 раздзелу Статута ААН. Але стан міжнародных ды ўнутраных пагрозаў павінен узгадняцца і вызначацца з мясцовымі адміністрацыямі на зямлі.
• Унутры курдскія пермовы на ваеннай базе ЗША ў Хасаке. Турцыя супраць.
Мой каментар:
на ваеннай базе палітычныя перамовы - парушэнне прынцыпа Статута ААН аб невыкарыстанні сілы ў палітычнай мэце.
• Далейшы абвал сірыйскага фунту 1910 = 1$
• Новыя рэйды дэм.курдаў з ЗША супраць "спячых клетак" навастворанай дзяржавы ў г. Фіван (Дэйр эз Зор).
Мой каментар:
выглядае на ўціск мясцовага насельніцтва, якое ня хоча ўлады дэм.курдаў. Рэзалюцыі ААН аб сірыйскім мірным палітычным урэгулявання аніхто не адмяняў, у тым ліку ў Дэйр эз Зор.
• Гадавіна хім.нападу на г.Кабане ў 2019 годзе. Сірыйская сетка па правах чалавека заклікае да міжнароднага пакарання мінулай улады.
• Лагер Рукбан застаецца пад забаронай з боку ваенных сілаў РФ на гуманітарную дастаўку.
Мой каментар:
Гэная зашласць парушае дзеючыя рэзалюцыі РБ ААН аб безумоўнай гум.дастаўцы і зьяўляецца ваенным злачынствам з боку ваенных сілаў РФ.

=Іран
• Кіраўніцтва Ірану выказала крытыку ваенным сілам ЗША, якія без законных прычынаў захапілі ў Сірыі нафтавыя радовішчы.
Мой каментар:
Згодны, але Іран таксама павінен пакінуць Сірыю з-за ваенных злачынстваў ды ўмяшальніцтва ва ўнутраны грамадска-палітычны працэс.

=РФ
• Суд у Кастрамской вобласці не адпусціў на волю арыштаванага ўдзельніка грамадскіх пратэстаў падчас леташняй выбарчай кампаніі ў г.Масква. Іншыя ўдзельнікі тых пратэстаў пачалі падаваць скаргі ў ЕСПЧ.
Мой каментар:
Пісалі, што прадстаўнік ААН вызначыў тыя пратэсты як мірныя, а не беспарадкі. Выглядае, што адбыўся палітычны пераслед насуперак нормам ААН.

13.05.2020

=Сірыя
• Дэманстрацыі ў Ідлібе з патрабаваннямі вяртання ўцекачоў са ўсёй краіны да сваіх дамоў без мінулай улады і пад аховай міжнародных гарантыяў.
• У Дэраа пераслед ваенных, якія ваявалі на баку FSA.
• Ганьбаванне ваеннага патруля РФ і Турцыі цывільнымі ля г.Ерыхон і г.Нейраб на шашы М4 - кідалі яйкі ды камяні. Турэцкія вайскоўцы з дапамогай слезацечнага газу разагналі пратэстоўцаў ды прыбралі іхныя намёты.
Мой каментар:
Дамова РФ і Турцыі не ўзгодненая з сірыйскімі альтэрнатыўнымі фракцыямі. Толькі мінулая ўлада выказала намер іх выконваць. Такім чынам, дзеянні турэччыны - на карысць мінулай улады ды турэцкіх собскіх памяжоўных праблемаў. Пры адсутнасці руху ў бок справядлівасці - для ўцекачоў са ўсёй краіны ў Ідлібе - той "мір" застаецца для іх падпарадкаваннем.
• Пішуць аб стварэнні альтэрнатыўнай нацыянальнай арміі сумесна з Турцыяй.
Мой каментар:
Самападман. Гэны намер тое самае, як "дыскусіі" турэцкіх ваенных з "калегамі"... па захопу Сірыі, дзе роля сірыйцаў - статысты або выканаўцы.
• Пішуць аб пабудове новай ваеннай базы ЗША.
Мой каментар:
Выглядае на ўмацаванне акупацыі з адпаведнай адказнасцю Францыі, якая злоўжывае яе міжнаролнай абаронай ад навастворанай дзяржавы. Пагэтаму "міжнародных гарантыяў" для палітычных працэсаў цяпер няма, бо яны паспяшаліся стаць незаконннымі акупантамі.
• Абвал сірыйскага фунта 1500=1$.
Мой каментар:
на вайне эканоміку не ўмацуеш.
• Эканамічны прадстаўнік міжнароднай кааліцыі па аброне Францыі ад навастворанай дзяржавы аб'явіў аб падтрымцы гранту на электразабеспячэнне 850 тыс. чалавек у Раккі ды Дэйр эз-Зор.
• Нейкія дамоўленасці дэм.курдаў з сірыйскімі курдамі з Турцыі.
Мой каментар:
На грантах эканоміку ня створыш. Што тычыцца дамоўленасцяў між курдамі, дык тая перспектыва незразумелая. Усе дамоўленасці трэба рабіць унутры краіны. У першую чаргу з сірыйцамі, але без Турцыі, РФ і ЗША з Францыяй. Бо апошнія - зацікаўленыя бакі ва ўнутраным і рэгіянальным канфлікце. Як і раней, ня бачу альтэрнатывы выкарыстанню 7-га раздзелу Статуту ААН.
• 70 чалавек атруціліся гум.дапамогай у Ідлібе.
• У лагеры Рукбан ля іярданскай мяжы трывалі 3-х дзённую пылавую завіруху.
• Мінулая ўлада заклікае жыхароў Рукбану вараціцца дамоў пад іхні кантроль.
• Ачольнік прадстаўнічай установы мінулай улады прыгразіў разрывам адносінаў з дзеючым кіраўніцтвам РФ у выпадку палітычнага ціску.

=Іярданія
• Міжнародная праваахоўчая арганізацыя Amnesty International заклікала ўлады ў Іярданіі даць доступ да медычнай дапамогі для жыхароў лагеру Рукбан.
• ЕЗ выдаткаваў чарговы транш для адукацыі сірыйскіх уцекачоў у Іярданіі.
Мой каментар:
Выглядае на нейкую пабочную эканоміку на гуманітарнай дапамозе з карупцыйным адценнем. А сапраўды гострыя патрэбы, як Рукбан, абмінаюцца. Менавіта таму трымаюся погляду, што ААН нельга размярковаць і звіраць грошы на гуманітарную дапамогу. Тая справа - для адпаведных непалітычных арганізацыяў.

=РФ
• Дэпутаты Ангудзінскага р-на Рэспублікі Алтай у другі раз не прыйшлі на сесію. Бо ня хочуць разглядаць пратэст пракурора на зняцце імі бальшынёй галасоў адміністрацыйнага кіраўніка раёна.
Мой каментар:
Выглядае на супярэчнасці прадстаўнічай улады з новай/старой "наменклатурай".

06.05.2020

Юр'я.

=Беларусь
• Недзяржаўнае дахрысціянскае сельскагаспадарчае і надворніцкае свята Юр'я. Выган жывёліны на новую траву ды іншыя веснавыя абрады і прагнозы сёлетняга надвор'я.

=Сірыя
• Мінулая ўлада вызваліла семь вязьняў з Іярданіі.
• У лягеры Рукбан ля мяжы з Іярданіяй адбылася дэманстрацыя супраць аблогі ягоных жыхароў.
Мой каментар:
для мяне відавочна, што становішча паўтарае гісторыі аблогаў ля Дамаску. Роля гуманітарных даставак тамака была такая ж і кіраваліся яны з Іярданіі. Цяпер, для паляпшэння, ці можа паўплывае "галоснасць, дэмакратызацыя і перабудова" стасункаў на поўдні Сірыі?
• У Ідлібе адбыліся дэманстрацыі супраць намераў мясцовай адміністрацыі наладзіць эканамічныя стасункі з бокам мінулай улады. Ім папярэднічалі заклікі прадстаўніка ЗША, каб Турцыя "націснула" на мясцовую адміністрацыю Ідліба ды ўлёткі Турцыі, каб жыхары не перашкаджалі патрулям Турцыі + РФ, якія хочуць "аднавіць эканамічнае жыццё Ідліба".
• Чарговы патруль сілаў РФ і Турцыі прамінуў, як пішуць, пратэстоўны пункт ля г.Нейраб на шашы М4. Як можна зразумець, пратэстоўцаў ужо няма або яны ўжо не ствараюць перашкоду.
• Напады на мясцовую паліцыю ў г.Яраблус пад турэцкім кантролем.
• Сірыйская сетка па правах асобы паведаміла, што мінулая ўлада ў красавіку арыштавала больш сірыйцаў, чым вызваліла.
Мой каментар:
ужо не сакрэт, што Турцыя стварае 50км "зону бяспекі" ля яе сірыйскіх межаў: як з дэм.курдамі, так і з сірыйскімі альтэрнатыўнымі фракцыямі ўлады. Менавіта таму яна актыўна не перашкаджала наступу мінулай улады з сіламі РФ + Ірану на Ідліб.
На жаль, аб рэзалюцыях РБ ААН, якія прадугледжваюць суверэнны спосаб замірэння сірыйскіх забурэнняў "арабскай вясны", не ўзгадваецца. Таксама, без справядлівасці ААН няма легітымных міжнародных вынікаў.
Таму, як мне падаецца, было б цікавым дазнацца аб фракцыйных пазіцыях да агульнага сірыйскага эканамічнага аднаўлення пад зверхнасцю "гарантаў-акупантаў".
Таксама, трэба браць пад ўвагу, што ў Ідлібе знаходзяцца прымусовыя перасяленцы з усяёй Сірыі паводле палітычнай прыкметы адмовы ад мінулай улады. Што вымагае суверэнных рашэнняў і справядлівасці.
• Новыя іранскія найміты ў вобласці Дэйр эз-Зор. Яны падрыхтаваныя, як пішуць, у Іраку для вулічнай вайны.
• Іранскія найміты, як пішуць, на падкантрольных ім сірыйскіх тэрыторыях мяняюць назвы вуліцаў, грамадскіх установаў і гістарычных мейсцаў, творачы "палітыку дэмаграфічных зменаў ва ўсіх кірунках".
• Адбыўся бунт вязняў з навастворанай дзяржавы, якія ўтрымліваюцца ў Хасацы дэм.курдамі. Ён суцішаны апошнімі па дамоўленасці з першымі.
Мой каментар:
Як пісаў, на тэрыторыях пад кантролем міжнародных сілаў павінен выконвацца міжнародны парадак паводле адпаведных нормаў ААН. Каля яго няма, дык тое прычына для ягонага ўсталявання.
Што тычыцца становішча вязняў, дык тамака ізноў адказнасць тых міжнародных сілаў, якія іх пераследвалі. А значыць, павінны ўтрымліваць паводле міжнароднага гуманітарнага права. Адсутнасць міжнароднай справядлівасці ААН, у тым ліку за разбурэнне вобласцяў Раккі, стварае ваенна-мафіёзны спосаб мясцовага кіравання, які заклапочаныя бясконцымі "пагрозамі". Асабліва недарэчнымі выглядаюць спаборніцтвы ЗША і РФ за мясцовы ўплыў над здабычай нафты. Якая належыць, як казалі ў нас раней, усяму сірыйскаму народу, поруч з іншымі прыроднымі выгодамі.

=СНД
• Адбылася відэа-нарада дзяржаўных прадстаўнікоў у галіне правоў асобы з краінаў СНД. Абмяркоўвалі 75-годдзе заканчэння вайны СССР з Германіяй.
Мой каментар:
па-першае, уражвае адсутнасць прадстаўнікоў Украіны ды Беларусі, якія сталіся першымі ахвярамі той вайны.
Па-другое, адным з вынікаў той вайны сталася міжнароднае гуманітарнае права, у тым ліку для абароны правоў грамадзянаў.
Выкажу меркаванне, што наяўнасць парушэнняў тых унутраных правоў перад вайной (і пасля), аб чым моўчкі ведаюць ці не ў кожнай савецкай сям'і, сталася горсткай, якая дадалася да прычынаў знешняй рэгіянальнай і "халоднай" вайны. Таксама, грамадскія "адлігі" характэрныя для падобных войнаў 20-га і 19-га стагоддзяў.
Цяпер, для прыкладу, тое ж відно з гісторыі вайны ў Сірыі, дзе масавае парушэнне грамадскіх правоў ваенным гвалтам, падтрыманае шматлікімі вета РФ і Кітаю, прывяло да гуманітарнай трагедыі, разбурэння ды іміграцыі насельніцтва. І заканчэння яшчэ не відаць.
Відаць, ужо час для азіяцкага неваеннага грамадскага працэсу.

=РФ
Думка:
Пры адсутнасці ўплывовых ўнураных прычынаў для аб'яднання грамадства, дзеючая групавая ўлада на ўзроўні федэрацыі робіць апірышча на знешнюю ваенную актыўнасць (ці агрэсію) поруч з адпаведнымі рэгіянальнымі міжсабойчыкамі. Мне асабіста, гэны "рэваншызм", не падабаецца і насцярожвае. Бо адказнасць за ваенныя злачынствы цягнуць адпаведны крымінальны спосаб паводзінаў.

29.04.2020

=РФ
• Ля Яраслаўлю абваліўся мост цераз невялічкую рэчку, які колькі год таму адрамантавалі. Адчынялі з удзелам першай савецкай касманаўткі. Цяпер мясцовыя ўлады вінавацяць стыхію - звышмоцны вецер.
Мой каментар:
калі так, дык савецкія ракеты бы не ўзляталі. Тым больш, з жанчынай )
• М.С.Гарбачоў выказаўся з нагоды 35-й гадавіны ад пачатку Перабудовы. У яе зрыве ён вінаваціць ГКЧП, увогуле - рэакцыю.
Мой каментар:
Добра, што палітык дагэтуль дзейсны.
Што тычыцца ГКЧП, дык, як выглядае, тыя ж сілы цяпер усё больш пануюць у дзеючым федэральным кіраўніцтве. Што тычыцца "памылак" па Крыме, дык я ня згодны наконт народнага ўплыву ў вырашэнні той праблемы. Бо на іншы народ - украінскі - плюнулі..., скарыстаўшы ваеннай сілай.
Урэшце, парушаныя міжнародныя нормы, што засведчана ў адпаведнай рэзалюцыі ГА ААН.
А значыць, "мірная" палітыка дзеючых уладаў РФ, якая прывяла да вайны і вайны, выклікае рэгіянальны і міжнародны непакой і ад яе трэба пазбаўляцца. Як? Тое адказнасць народаў федэрацыі - як унутраная, так і міжнародная.

=Сірыя
• Міжнародныя праваабаронцы заклікалі ўлады Турцыі ды іхніх сірыйскіх "саюзнікаў" спыніць высяленні карэннага насельніцтва з тэрыторыяў, якія кантралявалі дэм.курды, на карысць прымусовых высяленцаў з Ідлібу і Алепа.
Мой каментар:
ізноў кажу аб беспасярэднім дыялогу сірыйцаў і дэм.курдаў.
• Пішуць аб нейкіх праблемах на ўнутраных пераходах у Ідлібе, асабліва ля Турцыі.
• Турэцкія сілы адкрылі стральбу па мірных пратэстоўцах ля Нейрабу на шашы М4. Кагось паранілі. У той жа дзень з дапамогай беспілотніку застрэлілі трох фракцыйных ваенных на пасту ля межаў з мінулай уладай. Адбыліся пратэсты ля Ідлібу з нагоды турэцкай стральбы па сірыйцах.
• Мясцовая адміністрацыя ў Ідлібе, верагодна, хоча наладзіць камерцыйны стасунак з мінулай уладай. Фракцыя апазіцыі з Турцыі яе крытыкуе.
• Сірыйскія каардынатары з Турцыі паведамілі аб 40 тыс. чал., якія вярнуліся ў Ідліб.
Мой каментар:
вяртанне ў Ідліб - выгода турэцкага інтарэсу. Сірыйская праблематыка спрэчная з-за адсутнасці гарантыі захавання ўласных правоў ды іхнай абароны. Што тычыцца камерцыі, дык яна выглядае здаровай праявай унутры краіны. Распаўсюд турэцкай ліры ў Сірыйскай тэрыторыі лічу недарэчнай і акупацыйнай. Прыклады вядомыя.
• У Дэйр эз-Зор вызваленыя дзясяткі вязьняў з турмаў мінулай улады, якія там былі колькі год.
• Сірыйская сетка па правах чалавека заклікала следчых ААН даказаць датычнасць сілаў РФ да выбухаў у школьным двары ў г.Аль-Мадок на паўночным захадзе Сірыі. Адначасна, падкрэслілі, што падобныя напады на гуманітарныя аб'екты ў Ідлібе (школы, мед.установы, рынкі, грамадская абарона ды інфраструтура) ня бачылі ад часоў WW2. Асабліва, пасля верасня 2015 году - пачатку ваеннай інтэрвенцыі РФ у Сірыю.
Мой каментар:
Кампанейшчына ў ААН з нагоды абвінавачванняў мінулай улады з-за хім.нападаў выглядае павярхоўнай. Ваенная падтрымка з боку кіраўніцтва РФ тых, каго абвінавачваюць, цягне адказнасць за саўдзел. Прынамсі, апублікаваных доказаў у NYT досыць. Калі міжнародная справядлівасць не прадугледжана мірнымі дамовамі т.зв."гарантаў", дык яе і ня будзе.
• Пішуць, што сілы РФ перашкодзілі гуманітарнай дастаўцы ў лагер Рукбан, калі тая ўжо амаль прыбыла. Тамтэйшыя сірыйцы абвінавацілі РФ у павольны забойстве.
Мой каментар:
Рукбан - штучная праблема Іярданскіх уладаў. Маючы рэгіянальны аддзел ААН для Сірыі, тамака робяць аднабаковую "нармалізацыю" на карысць мінулай улады, замест палітычна бесстаронняй медычнай дапамогі цераз найбліжэйшы шлях ля іхнай мяжы. У выніку, Іярданія саўдзельнічае у ваеннай блакадзе і нясе адказнасць за тыя ваенныя злачынства побач з РФ ды ЗША, якія гуляюць у псеўдагуманныя "клавішы". Што ставіць пад сумнеў яе здольнасці як сірыйскага гуманітарнага каардынатара.
• У сірыйскім Афрыне пад кантролем Турцыі падвойныя выбухі на аўто. Дзясяткі загінулых цывільных. Турцыя вінаваціць дэм.курдаў.
Мой каментар:
Кепска, што гінуць сірыйскія цывільныя...

22.04.2020

=Сірыя
• Сірыйская кааліцыя апазіцыйных ды рэвалюцыйных сілаў, якая месціцца ў Турцыі, падкрэсліла, што аблога лагеру Рукбан ля іярданскай мяжы доўжыцца ўжо год і таму там дрэнны стан для людзей.
• Мясцовыя абаронцы лагеру запэўнілі, што гатовыя прадаставіць бясьпеку гуманітарнай дастаўцы. Відаць, на іхнай тэрыторыі.
• Іярданія, як пішуць, ня хоча адчыніць мяжу для гуманітарнай дапамогі ў лагер Рукбан з яе тэрыторыі.
Мой каментар:
у адпаведнасці з дзеючымі рэзалюцыіямі ААН дастаўка гуманітарнай дапамогі ў кропкі з гострай патрэбай павінна здзяйсняцца ў безумоўным парадку, нават прымусова.
Валтузня вакол Рукбану, цяпер і рэгіянальная, зьяўляецца ваенным злачынствам і ня мае тэрміну даўнасці для тых, хто мае магчымасць тое зрабіць, але адмаўляецца ці перашкаджае.
• Дэманстрацыі ў Ідлібе адзначылі дзевятую гадавіну расстрэлу мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць мінулай улады ў г.Хомс у 2011 годзе. Жывыя ўдзельнікі той дэманстрацыя, прымусова перамешчаныя ў Ідліб, патрабавалі падзення рэжыму мін.улады, заклікалі прыцягнуць да адказу вінных у забойствах цывільных ды ўвогуле спыніць новыя забойствы цывільных.
Мой каментар:
Ізноў нагадаю, што аніякай шкоды для рэгіянальнай бяспекі ад гэных гвалтоўных дзеянняў дэлегацыя РФ у РБ ААН ня бачыла і асуджаць іх адмаўлялася.
Цяпер жа, калі ў Ідліб прымусова перамешчаныя сірыйскія грамадзяне з семьямі, якія нязгодныя з мін.уладай, ня тое, што аб вяртанні ды справядлівасці не ідзе гаворка, але робіцца працяг ціску з мэтай іхняга поўнага падпарадкавання - бліжэйшай суседняй дзяржавы (Турцыя) або замежным памагатым мінулай улады (РФ ды Іран).
• Новае забойства пяці людзей з вёскі Аль-Таріф у Дэйр эз Зор. Як пішуць, ізноў іранскія найміты падазраюцца.
• У г.Аль-Багуз у Дэйр эз Зор адбыўся мітынг пратэсту супраць жорсткіх рэйдаў і арыштаў з боку дэм.курдаў пад прыкрыццем "тэрарызму".
• У г.Аль-Букамал у Дэйр эз Зор іранскія сілы патрабуюць грошы з цывільных за падвод лініі электраперадачы да іхніх дамоў. Хаця, як пішуць, тыя ўжо плацілі. Відаць, ня тым мафіёзі.
Мой каментар:
як ужо пісаў, бяз дзейснай справядлівасці міжнароднага права аніякія мясцовыя "парадкі" ня будуць устойлівымі.

= РФ / Беларусь / СНД
• На конт бунту ў турме на мінулым тыдні міністр юстыцыі азваўся абвінавачаннем праваабаронцаў - нібыта яны "праплочаныя".
• З прычыны тога ж бунту ЕСПЧ азваўся станоўчым водгукам праваахоўнай сістэмы Ў РФ.
Мой каментар:
З майго гледзішча, той стан падвойнай адмовы ад праваабаронцаў у РФ, меў бы вырашэнне ў распачацці дзейнасці камісіі СНД па правах чалавека ў беларускім Мінску (Менску). Тая камісія, якая створана і ня дзенічае, як мне падаецца, мае стратэгічны напрамак для тутэйшай рэгіянальнай бясьпекі.

15.04.2020

=Сірыя
• Арганізацыя па забароне хімічнай зброі вызначыла адказнасць сірыйскай мінулай улады за хім.атаку ў сакавіку 2017 году на г.Латамна (поўнач Хомс) самалётам СУ-24.
• Раней Следчны камітэт ААН вызначыў адказнасць сірыйскай мінулай улады за напад на г.Хан-Шэйхун і Думу.
• HRW крытыкуе Генсека ААН за тое, што не ўзгадаў кіраўніцтва РФ у адказнасці за напады на медычныя аб'екты ў сірыйскім Ідлібе, каардынаты якіх паведаміла ААН "усім бакам".
• Сірыйскія каардынатары зафіксавалі каля 80 тыс. цывільных, што вараціліся ў свае дамы ў Ідлібе.
Мой каментар:
міжнародная справядлівасць, як мне падаецца, з'яўляецца адной з апірышчаў ААН. Без прагрэсу ў гэтым накірунку ня будзе мець сэнс кожны іншы працэс пад эгідай ААН. У тым ліку мірны з боку Турцыі і РФ у Сірыі. На жаль, апошнія анічога аб тым не гавораць увогуле. У той жа час, кіраўніцтва ААН не прымае самастойных рашэнняў, у першую чаргу юрыдычных, і дэманструе залежнасць.
• У чацверты раз цывільныя ў Ідлібе перашкодзілі ваеннаму патрулю РФ і Турцыі рухацца па дарозе М4.
• Турэцкая "жандармерыя" пачынае ціск на цывільных у Нейрабе, якія перашкаджаюць ваеннаму патруляванню РФ і Турцыі шашы М4.
• Новыя турэцкія сілы кіруюцца у бок Ідлібу.
Мой каментар:
жандармерыя можа быць толькі ўнутранай - г.зн. сірыйскай. У адваротным выпадку, тое ёсць акупацыйная праява, якая расчапляе сірыйскую фракцыную абарону ў Ідлібе.
• Нейкія праблемы з падачай электраэнергіі на дзве нафтавыя кропцы ў Хомсе. Пішуць, што ад разбурэнняў падчас налётаў сілаў мінулай улады і РФ на інфраструктуру і адсутнасці рамонту.
• Арышт дэмкурдамі пяці чалавек за супрацу з Турцыяй і яе сірыйскімі саюзнікамі.
Мой каментар:
сумеснае патруляванне Турцыі і РФ, супраць якога выступлялі жыхары ў мястэчках пад кантролем дэмкурдаў і якія былі разагнаныя стрэламі з боку гэных патрулёў, не паменшылі напружанне.
• У лагеры Рукбан на поўдні Сірыі няма медычнай дапамогі.
Мой каментар:
Калі амерыканская база, пад аховай якой знаходзіцца лагер, грэбуе гуманітарнымі абавязкамі да акупаваных цывільных, дык яна незаконная і павінна сысці.

=РФ
• Бунт у іркуцкай турэмнай калоніі. Праваабаронцы кажуць аб неабмежаваным гвалце супрацоўнікаў калоніі супраць вязьняў. Зварот у ААН, каб прыцянуць увагу.
Мой каментар:
Апроч адміністрацыйных скаргаў і зваротаў у СМІ ня ведаю рашэнняў.

=Беларусь
• У Ганцавічах з 2017 году ніяк не заасфальтуюць дарогу цераз мястэчка. Ад пылу пасля машынаў з шашы няма чым дыхаць жыхарам.
Мой каментар:
Чаму жыхары незадаволеныя і ня вераць мясцовым уладам?

08.04.2020

Хісткае маўчанне на сірыйскай поўначы, новая калона іранскіх сілаў з сірыскага паўднёвага ўсходу і забойства ім падобнымі цывільных ля Ракі, абстрэлы з турэцкага боку дэмкурдаў і павелічэнне акупацыі турэцкімі сіламі шашы М4 у Ідлібе, гадавіны хім.нападаў на Хан-Шэйхун (3-я) і Думу (2-я), бяззубы даклад Генсека ААН аб ваенных злачынствах у Сірыі.

=Інданэзія
• Кіраўніцтва зацікаўлена ва ўстойлівым сучасным развіцці адукацыйнай плыні сярод моладзі.

=РФ
• Кіраўнікі адмін.прастораў Комі, Архангельску і Камчаткі зышлі ў адстаўку.
Мой каментар:
з чаго раптам? новы кульбіт з паваротам?
• Кіраўніцтва антыкарупцыйнага фонду вырашыла яго зачыніць з-за пераследу.
Мой каментар:
мне падумалася, а чаму бы не вярнуць грошы, калі магчыма, замежным спонсарам, з-за якіх перасьлед і якіх адзін ці два выпадкі, ды аднавіць унутры дзяржаўны стан? Урэшце, ня трэба забывацца на тое, што ў Беларусі антыкарупцыйная дзейнасць вітаецца на заканадаўчым узроўні.

=Сірыя
• На працягу сакавіка Сірыйская праваабарончая сетка зафіксавала забойства 159 цывільных. Сярод іх 28 дзецяў, 16 жанчынаў, 14 вязьняў.
• Новая ваенная прысутнасць Турцыі вакол шашы М4 у сірыйскім Ідлібе.
• Пішуць аб 3-й гадавіне хім.нападу мін.улады на Хан-Шэйхун і 2-ю гадавіну хім.нападу мін.улады на Думу.
Мой каментар:
як у тэатральнай п'есе - "дзеючыя асобы тыя ж".
• Забойства праіранскімі сіламі васьмі цывільных, уключна з дзьвюма жанчынамі, у раёне Малдана ля Раккі. Пішуць, што там былі тыя, хто пасьвіў авечак ды зьбіраў у пустэчы труфелі. Пачалося расследванне і перасьлед злачынцаў, але аб арыштах не паведамляецца. Пішуць аб выкраданні 2000 авечак.
Мой каментар:
без мясцовай абароны і справядлівасці наўрад ці будзе ўстойлівы парадак.
• У Сувейдзе, што на поўдні, мясцовыя абаронцы звінавацілі сілы РФ у падштурхоўванні да напружання.
• Абстрэлы з боку акупацыйных турэцкіх сілаў ды іхніх сірыйскіх "саюзнікаў" супраць дэмкурдаў, дзе цывільная ваданапорная станцыя. Пратэст аб тым ААН.
Мой каментар:
даўно патрэбны беспасярэдні ўнутраны дыялог дэмкурдаў і сірыйцаў.
• Аблёт авіяцыі РФ Ідлібу.
• Сірыйскія альтэнатыўныя фракцыі ў Ідлібе кажуць аб гатовасці да абароны з-за магчымых парушэнняў мін.уладай гешэўту Турцыі і РФ.
Мой каментар:
сірыйскія алтэрнатыўныя сілы ў Ідлібе маюць няўцямны стан. З аднога боку, яны не прызнаюць пагадненне Турцыі і РФ аб сумесных патруляванні ды эканамічным кантроле над шашой М4. З другога, яны гатовыя цяпець акупацыю Турцыяй Ідлібу, каб толькі супрацьстаяць мінулай уладзе з Іранам ды РФ.
На мой конт, замежнікі павінны падпарадкоўвацца ўнутраным ды нацыянальным фракцыям з адпаведнай міжнароднай адказнасцю апошніх за ўсе падзеі на іхнай тэрыторыі. Таксама, яны маюць права самастойна вызначаць актуальнасць усіх пагрозаў. Іначай, дзяржавы ня будзе.
• Генсек ААН перадаў у РБ ААН паведамленне аб расследванні ваенных злачынстваў у Сірыі. Аніхто ня вызначаны віноўным, апроч заўвагі пра адсутнасць дазволу з боку мін.улады на ўезд для следчых ААН на падкантрольную тэрыторыю.
• Рэакцыя на той даклад: HRW гаворыць аб расчараванні і павярхоўнасці; сірыйскія каардынатары гавораць аб 80% адказнасці сілаў РФ за нацэльванне на мед.установы; легальная альтэрнатыўная сірыйская частка з Турцыі патрабуе уздзеяння на бок мін.улады на падставе арт.21 рэзалюцыі 2118 РБ ААН.
Мой каментар:
Мне падаецца, што патрэбны ўлік усіх дадзеных, уключна з публікацыяй NYT аб расследванні нападаў на мед.установы ў Сірыі. Пры тым, што ваеннае становішча можа мяняцца - як вынік шантажу для бяспекі ваенным злачынцам. Толькі пасьля гэтага, нароўне з іншымі злачынствамі, можна казаць аб замірэннях.
Таксама, чаму не гавораць аб крымінальнай адказнасці за перашкоду міжнароднай справядлівасці, як тое прадугледжана для цывільных?
• У 55-ці кіламетровай зоне вакол амерыканскай ваеннай базы на сірыйскім поўдні (дзе лагер Рукбан ля іярданскай мяжы) прайшла аперацыя па выяўленні наркотыкаў.
Мой каментар:
раней пісалі, што тая база знаходзіцца ў Сірыі на падставе ліста дэлегацыі ЗША ў РБ ААН да Генсека ААН аб абароне Іраку ад навастворанай дзяржавы на падставе арт.51 Статута ААН.
Па-першае, ці Генсек ААН маўкліва згодны? Па-другое, ці суверэнітэт Сірыі не патрабуецца? Па-трэцяе, ці тамтэйшыя альтэрнатыўныя сірыйскія сілы не зьяўляюцца суверэнным бокам з адпаведнымі міжнароднымі правамі на "самакіраванне" і міжнароднае гуманітарнае права?

01.04.2020

=Сірыя
• Разбураны мост на шашы М4 у правінцыі Ідліб.
• Жыхары лагеру Рукбан на поўдні Сірыі звярнуліся да ўладаў Іярданіі, мяжа з якой побач, аб дапамозе з-за цяжкага становішча ў выніку ваеннай аблогі сірыйскай мін.улады. Таксама, медыкі звярнуліся да ўладаў Вялікабрытаніі, каб чатыром цяжарным жанчынам з лагеру Рукбан была здзейснена тэрміновая медычная дапамога з суседняй ваеннай базы ЗША.
• Сірыйская сетка па правох чалавека заявіла, што з пачатку 2020 году зафіксавана больш за 15 масавых забойстваў грамадзянаў з боку мінулай ўлады і РФ. У тым ліку падвойныя авія ўдары па лагеру ўцекачоў у г.Маарат у Ідлібе. Таксама, падкрэслена, што марадзёрства сілаў мінулай улады на захопленай тэрыторыі Ідлібу стварае пагрозу вяртанню тамтэйшых жыхароў. Бо робіцца, прыкладам, дэмантаж вокнаў і дзвярэй, каналізацыі, электраправодкі і прадаецца на рынках.
• Ля Сувейды на поўдні Сірыі адбыліся сутыкненні сілаў мінулай улады і мясцовых абаронцаў.
• У г.Найраб адбыўся працяг пратэсту мясцовых жыхароў з падачы мясцовых ўладаў супраць пагаднення/гешэўту Турцыі і РФ аб даходах за кантроль над шашой М4 цераз Ідліб.
• Ваенныя Турцыі акупуюць шашу М4.
• Вызвалены чатыры студэнты з г.Кафранбель за ўдзел у дэманстрацыях у 2014 годзе. Пакуль што яны знаходзяцца на тэрыторыі мінулай улады. Таксама, вызвалены жыхар Дэраа за ўдзел у дэманстрацыях у 2014 годзе.
• Дэлегант ад сірыйскай мінулай улады ў ААН абвясціў аб намеры выконваць пагадненні Турцыі і РФ.
• Затрыманыя дэмкурдамі ў г.Хасака прыхільнікі навастворанай дзяржавы ўноч на нядзелю ўздымалі лозунгі, каб міжнародныя арганізацыі наведалі іхнюю турму. Урэшце, абураючыся, некаторыя вызваліліся і ўцяклі ў Ірак. Таксама, кіраўніцтва дэмкурдаў заклікала да юрыдычнага вырашэння праблемы тых вязняў. Бо турмы дэмкурдаў перапоўненыя затрыманымі без аніякага суду.
• У HRW заклікалі аднавіць запасы вады ў паўночнай Сірыі.
Мой каментар:
мне падалося, што адбылося ўмяшальніцтва ва ўнутраны сірыйскі канфлікт як з боку РФ, так і з боку Турцыі. З адпаведнай адказнасцю. Патрэбны ўлік мясцовых інтарэсаў і ўнутраных абставінаў як вышэйшых.
Судовы пераслед прыхільнікаў навастворанай дзяржавы толькі частка адказнасці за ваенныя злачынствы ў Сірыі.

=ААН
• Дагэтуль нічога не чуваць аб міжнародным і ўнутраным расследванні і пераследзе ваенных злачынстваў у Сірыі. Напрыклад, расследванне нападаў на медустановы ў Ідлібе было чамусці перанесена Генсекам ААН на сакавік гэтага году. Але аб выніках ня пішуць.
Мой каментар:
выглядае, што кіраўніцтва ААН свядома стрымлівае расследванне, бо залежыць ад дазволаў для гуманітарных даставак у меркаваных ваенных злачынцаў у Сірыі. Без адначаснага комплеснага ўліку ўсіх фактараў міжнароднага правапарадку ААН (у тым ліку справядлівасці), будзе працягвацца ваенная дамінацыя ў Сірыі над унутранымі палітычнымі стасункамі.

=РФ
• Пецяргоф, як пішуць, дажыўся да разбурэння/пашкоджання ўнікальнай сістэмы вадападводу для фантанаў парку. Цяпер расследуюць, як тое сталася магчымым.
• Омск: дэманстранты вызначылі выніковую групавую адказнасць дзеючых федэральных уладаў - арт.278 Крымінальнага кодэксу РФ "Прымусовае ўтрыманне ўлады і змяненне канстытуцыйнага ладу".
• Кіраўнік антыкарупцыйнага фонду аб'явіў аб спагнанні фінансавых сродкаў (напрыклад, паловы пенсіі) з удзельнікаў ягонай сям'і ў кошт судовых зыскаў.
Мой каментар:
вынікі "ручнога" кіравання.

25.03.2020

=Сірыя
• Нягледзячы на пратэсты сірыйскіх грамадзянаў Ідлібу, ваенныя Турцыі ды РФ двойчы правялі сумесныя рэйды недзе па шашы М4.
• Адбыўся напад на турэцкіх ваенных па шашы М4 з-за прыдарожнай міны. Турцыя абвінаваціла "радыкальныя" сілы ў Ідлібе, а ЗША ды Вялікабрытанія паспачувалі Турцыі.
• Дэманстрацыя ў г.Банчэ на поўначы Ідлібу, якая пацвердзіла захаванне мэтаў сірыйскай рэвалюцыі.
• Пасьля некаторага перапынку аднавіліся абстрэлы з боку мінулай улады гарадоў на поўдні Ідлібу.
Мой каментар:
мне падаецца, што сірыйцы маюць права на абарону ад усіх праяваў замежных пагрозаў, калі дзеянні апошніх ім не падабаюцца. Як у Ідлібе, так на ўсёй астатняй тэрыторыі краіны.
Што тычыцца ўнутраных стасункаў, дык яны будуць мець плён, верагодна, пры выключэнні замежных "уплываў", пад якія хінуцца, ды самавырабленні ўнутры краіны.

=РФ
• Колькі раёнаў Інгушэціі адмяўляюцца прымаць удзел у галасаванні па псеўда-канстытуцыі.
• Новыя нямецкія ядзерныя "хвасты" паступілі ў РФ.
• Новы экалагічны пратэст у г.Масква. Затрыманыя каля 60 асобаў.
• Ізноў сталі абмяркоўваць грамадзянскія "класы".
• У Краснаярску і Калінінградзе мітынгі супраць псеўда-канстытуцыі: раілі дзеючаму кіраўніцтву сысці на пенсію і пакінуць краіну ў спакоі.
• Новыя публікацыі аб шакуючай нерухомасці чыноўнікаў, якія атрымалі тое, падобна, за дзяржаўны кошт.
Мой каментар: выглядае, што дзеючыя ўлады раз'ядноўваюць і падкупляюць людзей, карыстаючыся адміністрацыйнай машынай, а грамадзяне пакрысе імкнуцца да згуртавання.

==ААН
• Дагэтуль анічога не чуваць аб адказных за ваенныя злачынства ў Сірыі.
Мой каментар: мір без справядлівасці неўстойлівы і мафіёзны, залежыць ад міжсабойчыкаў і геапалітычных гульняў.

18.03.2020

=Сірыя
• Сусветная арганізацыя здароўя паведаміла аб больш за 500 нападаў на медычныя ўстановы ў Сірыі з 2016г. Аналагічная колькасьць ахвяраў медсупрацоўнікаў.
Мой каментар: тое, што напад на медустановы стаў успрымацца ў СМІ як звыклы факт, памылка Генсека ААН. Ён дагэтуль ня ведае, хто таму прычынай, а значыць маўкліва не перашкаджае. На мой погляд, даўно трэба было паставіць адказных за межы міжнароднай праўнай сістэмы.
• Пішуць аб 16-й гадавіне паўстання курдаў супраць рэжыму БААС (сірыйскай мінулай улады).
• Пішуць аб 9-й гадавіне пачатку сірыйскай вясны супраць мінулай улады.
• Пішуць аб канстытуцыйных зменах у РФ як аб "традыцыйнай дыктатуры".
Мой каментар: "с кем поведёшься, у того и наберёшься".
• Новыя дэманстрацыі ў Ідлібе, асуджаючыя пагадненне Турцыі і РФ аб сірыйскай шашы М4. Грамадзяне перакрылі шашу М4 і не пусьцілі да сябе ваенны канвой РФ з боку Саракебу.
Мой каментар: На жаль, Генсек ААН ня бачыць мірнае насельніцтва, аб якім рупіцца, калі ўхваляе будзь якую дамову з РФ. Гэная адсутнасць мясцовага вектару ў дамовах замежных "гарантаў" парушае дзеючыя рэзалюцыі ААН аб суверэнным вырашэнні сірыйскай крызы.
• Пішуць, што ля 18-ці дзён знаходзяцца сірыйскія мігранты на турэцка-грэцкай мяжы ў чаканні.
• HRW на падставе фоткаў паведаміў аб жорсткім абыходжанні з насельніцтвам з боку сірыйскай мінулай улады на атабраных тэрыторыях у сірыйскіх альтэрнатыўных уладаў.
Мой каментар: як пісаў раней, на занятых тэрыторыях з дапамогай будзь якіх інтэрнацыянальных сілаў павінны выконвацца правіла міжнароднага і гуманітарнага правапарадку і справядлівасці. Калі гэтага няма, дык павінна быць.
• Вакол лагеру Рукбан узмоцнена аблога з боку мін.улады.

=РФ
• У Волагдзе будуць судзіць старшыняў трох выбаркамаў з-за патурання маніпуляцыям і хлусні на карысць дзеючых уладаў.
• Старшыня выбаркаму па г.Масква зыйшоў у адстаўку "па стану здароўя".
• Адбываюцца "экстраныя" пасяджэнні розных установаў з-за зменаў у канстытуцыю ў стылі "одобрямс".
• Пішуць аб вулічных пратэстах з-за зменаў у канстытуцыю. Омск: "...демостративное беззаконие, открытое воровство, постоянная ложь, лицемерие". Арт.асоба: "таитесь вы под сению закона..."
• М.Гарбачоў заклікаў сусветных кіраўнікоў краінаў да міру, каб не было палітыкі вайны. Прыгадаў 75-ую гадавіну канца WW2.
Мой каментар: у сучасных умовах патрэбныя міжнародныя стрымліваючыя фактары, каб запабегчы дзяржаўным ваенным злачынствам супраць людскасці.
Памятаючы аб WW2, варта было б, на мой конт, памятаць аб правале перадваеннай палітыцы замірэння міжнароднага і рэгіянальнага хуліганства.
Таксама, непакоіць узвышэнне аднэй нацыі над іншымі ў "экстраным" федэральным парадку.

11.03.2020

Новае замірэнне ад РФ у Сірыі, дэманстрацыі ў Ідлібе, валтузня на турэцка-грэцкай мяжы.

=Сірыя
• Прыпыненне авіяцыйнай актыўнасці над Ідлібам.
Мой каментар: Ну, і што? колькі іх было разам з гуманітарнай дапамогай? Напрыклад, у Дар'і?
• Дэманстрацыі ў Ідлібе з патрабаваннямі вызвалення затрыманых з турмаў мінулай улады, аднаўлення страчаных альтэрнатыўнымі ўладамі гарадоў, выканання абяцанняў турэцкіх уладаў па іхнай абароне, захавання рэвалюцыйнай актыўнасці.
Мой каментар: замрэнні без уліку справядлівасці не адпавядаюць Статуту і прынцыпам ААН аб невыкарыстанні сілы для палітычных мэтаў.
• У г.Саракіб, што на шашы М5, павялічаная колькасць іранскіх наймітаў, падобных на аўганцаў.
• Сумесная гуманітарная дапамога ад Турцыі і сістэмы размеркавання ААН у Ідліб.
• Заява з боку дэм.курдаў ды ваенных пад кіраўніцтвам ЗША у Сірыі аб патрэбе выканання рэзалюцыі 2254 РБ ААН аб палітычным урэгуляванні.
Мой каментар: мяркую, што ва ўмовах устойлівай бясьпекі ўнутры ўсёй краіны, для палітыкаў, якія маюць пэўны ўплыў як на унутраных грамадзянаў, так і на выгнанцаў, таксама, прызнанні з боку ААН, - вось такое палітычнае ўрэгуляванне было бы карысным. Але малаверагодным.
• Праблемы з ежай у лагеры ўцекачоў Рукбан ля Іярданскай мяжы.
Мой каментар: незразумелая млявая пазіцыя кіраўніцтва Мінабароны ЗША (Пентагона), якое нядаўна выказала намер абараняць гуманітарныя дастаўкі ў Сірыі, і ваенная база якой знаходзіцца побач.

=Турцыя/Грэцыя
• Цалкам недарэчныя паведамленні аб выгнанні сірыйскіх уцекачоў у "чыстае поле" паміж грэцкімі і турэцкімі памежнікамі. У дадатак, тых мужчынаў, хто спатыкнуўся з грэцкімі ахоўнікамі мяжы, распранулі да трусоў і пакінулі мёрзнуць ля вогнішчаў. Далейшы іхні лёс невядомы.

=Еўрасаюз
• Еўрасаюз выказаў намер выдаткаваць грошы для сірыйскіх уцекачоў у Сірыі, пакуль тама ціха.
Мой каментар: без абароны ўцекачоў тое будзе праблематычна.

=РФ
• Арышт фінансавых сродкаў у сваякоў і дзецяў удзельнікаў кіраўніцтва антыкарупцыйнага фонду.
Мой каментар: існуе такое вызначэнне - сям'я, якое з'яўляецца ячэйкай грамадства. Дзяржава павінна клапаціцца аб захаванні сям'і, уключна з недакрананнем да яе базавага даходу для самападтрымання. І дзе той Канстытуцыйны суд (на еўрапейскі ў мяне мала надзеі дэ-факта)?
• Фінансавыя праблемы фірмаў РФ на біржы ў Лондане.
Мой каментар: нажаль, тая сфера выйшла з-пад кантролю грамадства. Аб сведчыць пераслед антыкарупцыйнага фонду.

04.03.2020

Віншую
з надыходзячым
міжнародным сьвятам жанчынаў!

Турэцкая вайна, барацьба за шашу М5 у Ідлібе, амерыканская тушонка, "На Берлин!", новая хваля мігрантаў у бок Еўропы, чорнае неба і чырвоны крыж.

=Сірыя
• Пачатак ваеннай аперацыі "Шчыт вясны". Аднаўленьне кантролю альтэрнатыўнымі ўладамі над г.Саракіб, што на шашы М5. Адначасна, авіяналёт на будынак, дзе месьцілася ваенная прысутнасьць турэцкіх войскаў - каля 30 асобаў загінула і 70 паранена. Актывісты ўдакладняюць, што, падобна на медустановы, каардынаты аб'екта былі загадзя прадастаўлены ваенным РФ.

=Турцыя
• Турэцкія ваенныя ў Сірыі зьдзейснілі масавыя налёты і ўдары па лакацыях войскаў сірыйскай мінулай улады.
• Турэцкія ўлады аб'явілі вайну сірыйскай мінулай уладзе ня толькі ў Ідлібе, але па ўсёй тэрыторыі, якую яна кантралюе.
• Сірыйскі актывіст у Турцыі: "Падтрымка мінулай улады падтрымлівае масавыя забойствы, сьмерць пад катаваньнямі і генацыд".

=Сірыя
• Дэманстрацыі ў падтрымку ваеннай аперацыі супраць мінулай улады ў Ідлібе.

=UN
• Geneva: "There is a war crime of intentionally terrorising a population to force it to move".
• Сірыйскі актывіст: "Спатрэбілася 9 гадоў, каб усьвядоміць, што мінулая ўлада не ваюе з алькаідай або навастворанай дзяржавай. Яна ваюе з сірыйскім народам.
• Упраўленьне аховы здароўя ў Ідлібе: "Установы бясьпекі, якія займаюцца захаваньнем бясьпекі людзей, ператварыліся ў ў інструмент забойстваў, катаваньняў і запалохваньня, а армія перайшла ад функцыі аховы мяжы да здзяйсненьня самых жахлівых злачынстваў супраць грамадзянаў і выкарыстаньня ўсіх відаў зброі, у тым ліку хімічнай ды іншай, забароненай на міжнародным узроўні".
• Сьледчыя ААН пацьвердзлілі, што ВКС РФ 22.07.2019 у г. Маарат (ля Ідлібу) зьдзейснілі авія-напад на перапоўнены вулічны рынак. Загінулі 43 мірных асобы, разбураны два дамы і 25 крамаў.

=Сірыя
• Авіяналёт мін.улады на грамадзянскія дамы ў г.аль-Фоа (поўнач Ідлібу), 9 забітых асобаў.
• На поўдні Сірыі ля Дэраа ізноў аўтобусы з перамешчанымі семьямі ў Ідліб. Мінулая улада тама ўзмацняе прысутнасць ды адпрэчвае ранейшыя мясцовыя мірныя пагадненьні.
• Упраўленьне аховы здароўя ў Ідлібе адмаўляецца кантактаваць на сваёй тэрыторыі з аддзелам Чырвонага Крыжу ў Дамаску з-за праяўленай тым аддзелам аднабаковасьці на карысьць мінулай улады.
Мой каментар: старая сістэма гуманітарнага размеркаваньня ААН у Сірыі непрыдатная. Патрэбныя іншыя спосабы для безумоўнай дастаўкі.
• Нацыянальная кааліцыя сілаў рэвалюцыі вітае "Шчыт вясны".
Мой каментар: вельмі шкада, што постфактум, што кіраўніцтва Турцыі, ЗША ды ААН апекуецца сірыйскім народам у Ідлібе цераз галаву ягоных законных суверэнных прадстаўнікоў, маючых на тое права ад ГА ААН.
• Разбомблены лагер перамешчаных Адван ля Ідлібу.
• Дзясяткі перамешчаных семьяў з Ідлібу прыбылі ў лагер пад наглядам дэм.курдаў на ўсх. ад Раккі.
• Дэманстрацыі ў лагеры Тарахім на усх.Алепа ў падтрымку ваеннай аперацыі "Шчыт вясны".
• Страта кантролю альтэрнатыўных сілаў над г.Саракіб, што перакрываў шашу М5.

=ЗША
• Мінабароны ЗША разглядае задачу забесьпячэньня сірыйцаў гуманітарнай дапамогай, сродкі на якую выдаткаваў Дзярждэп.
• Жанчына, якая прадстаўляе дэлегацыю ЗША ў РБ ААН, прыбыла ў Ідліб ля турэцкай мяжы, каб азнаёміцца з тамтэйшым гуманітарным станам.

=РФ
• М.Гарбачоў пахваліў ваенных РФ у Сірыі, якія "перашкодзілі турэцкаму бліцкрыгу".
Мой каментар: выглядае на падрыхтоўку чарговага "псеўдагуманнага" пераймальніцтва.
• На мітынгах у падтрымку Б.Нямцова гучала тэза аб тым, што мяняць трэба не канстытуцыю, а ўладу. Барнаул: "Вседозволенность чиновников и силовиков привела к тому, что сегодня население страны лишено гражданских свобод и постепенно у него отбирают социальные блага в виде доступных учреждений образования и здравоохранения".
Мой каментар: вядома, калі выкананьне канстытуцыйных правоў не гарантуецца, дык лагічна зьмяніць яе гаранта. У адваротным выпадку ўзгадваецца прымаўка: "закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла".
• У Краснаярску адбыўся экалагічны мітынг супраць рэжыму "чорнага неба", які ўсталявалі мясцовыя ўлады з-за кепскага стану для здароўя насельніцтва ад тамтэйшых прымысловых выкідаў у паветра. Патрабавалі адстаўкі губернатра краю.
• Пішуць, што сілавікі з "гвардыі", якія вядомыя збіцьцём жанчыны ў жывот ды брутальных арыштах падчас леташніх выбарчых пратэстаў у г.Масква, прызнаных гуманітарным прадстаўніком ААН мірнымі, нарыхтоўваюць эмблемы для 9 мая з надпісам "На Берлин!".

=Беларусь
• Генсек ААН збіраецца адведаць Беларусь у верасьні гэтага году.
Мой каментар: ну, і што? гэны генсек аддае перавагу гуманітарнай дапамозе для будзь якога міру, чым "блакітным каскам" і рэалізацыяй Статуту і  справядлівасьці ААН дэ-факта і дэ-юрэ.
Увогуле, мне не падабаецца становішча, калі РФ мае права вета ў РБ ААН, а ўсе астатнія краіны мінулага СССР маюць ролю яе "спадарожнікаў". Хаця ў вайне, пасьля якой ўзнікла ААН, падкрэсьлівалася шматнацыянальнасьць народаў, якія змагаліся з пэўнай геапалітычнай сістэмай дзяржаўных злачынстваў супраць людскасьці.

26.02.2020

=Сірыя
• Працяг баявых дзеяньняў у Ідлібе. Новыя захопы тэрыторыі мінулай уладай (у тым ліку г.Кафранбель, дзе былі вядомыя рэвалюцыйныя інтэрнет-банеры), контратакі альтэрнатыўнай улады і аднаўленьне кантролю над г. Найраб.
• Пачаліся ўдары і авіяналёты па турэцкіх сілах у Ідлібе, у тым ліку па "кропках назіраньня". Пішуць, што зьбіты турэцкі самалёт.
• Працяг дэманстрацыяў ля Алепа ў падтрымку ваеннай аперацыі супраць мінулай улады і яе хаўрусьнікаў.
• Пішуць, што калі 500 тыс. дзецяў перамешчаныя са сваіх дамоў з-за эскалацыі мінулай улады ў Ідлібе.
• У Сувейдзе на поўдні Сірыі мясцовая абарона арыштавала выкрадальнікаў людзей, якія прыкрываліся мінулай уладай.
• Сірыйскія праваабарончыя арганізацыі і грамадзянскія суполкі выступілі з сумеснай заявай аб высьвятленьні лёсу праваабаронцаў, якія былі выкрадзеныя раней у 2013 годзе.
"Бакі і дзяржавы, якія гарантуюць перамовы аб палітычным вырашэньні ў Сірыі, якія раскрываюць лёс зніклых без вестак, вызваляюць затрыманых, забясьпечваюць справядлівасьць і прыцягваюць да адказнасьці вінаватых у буйных злачынствах супраць чалавечнасьці, - зьяўляюцца лепшай гарантыяй спыненьня культуры беспакаранасьці і закладваюць першы каменны фундамент для ўстанаўленьня любой формы стабільнасьці і будучага міру ў Сірыі ды рэгіёне".
Мой каментар:
ня згодны, што ў Ідлібе (як і раней ва ўсёй Сірыі штодня) выключна гуманітарная катастрофа. Яна - вынік, а не прычына. Прычына - у хранічным парушэньні Статута ААН: выкарыстаньні ваеннай сілы дзеля палітычнай мэты.
Патрэбна абараняць міжнародныя правы грамадзянаў, у тым ліку права на жыцьцё і права на палітычны выбар, які ў Ідлібе выяўлены натуральным чынам з-за прымусовага перасяленьня туды нязгодных з сірыйскай мінулай уладай.
Ваенныя злачынствы з-за нападаў на бальніцы ды грамадзянскую інфраструктуру, на маю думку, зьяўляюцца падставай для прыцягнення да персанальнай адказнасьці, незалежна ад дзеючага цяпер дзяржаўнага рангу асобаў.

=Казахстан
• Пішуць аб вулічных пратэстах, якія недазволеныя дзеючымі ўладамі. Дэманстрацыйна жорсткія затрыманьні нават жанчынаў. У тым ліку затрыманы інвалід ў калясцы. Людзі патрабавалі дэмакратыі, паляпшэньня жыцьця для простага народу.

=РФ
• Пішуць, што ў горадзе на Няве невядомыя зьнішчылі драўляныя скульптуры ў парку, якія былі падораныя мясцовым уладам карэйцамі. Актывісты хочуць іх аднавіць.
Мой каментар:
нагадала Ліцэдэявы "нізьзя", якіх глядзеў у інстытуце. Што зьмянілася?
• Набліжаецца гадавіна стрэлаў у Б.Нямцова.
• Набліжаецца 89 год М.Гарбачову.
Мой каментар:
увесь час падкрэсьліваў, што кірунак у бок дэмакратызацыі і гуманізацыі слушны. Але, як выяўляецца, тое патрэбна абараняць. У тым ліку, на дзяржаўна-нацыянальным узроўні.

=Беларусь
• Пішуць аб ядзернай небясьпецы з-за прысутнасці ваенных аб'ектаў РФ.
Мой каментар:
ядзерная бясьпека гарантаваная Будапешскім мемарандумам. Калі ён парушаны, дык беларусам варта задумвацца аб тым, ці нічога не рабіць і прымаць залежнасць, альбо цягнуцца да ядзернай незалежнасці.
На маю думку, трэба сыходзіць з "традыцыйнай" арбіты, выкарыстоўваючы усе прадастаўленыя магчымасьці па меры патрэбы.

19.02.2020

Працяг захопу тэрыторыяў у Ідлібе мін.уладай; турэцкія пярэчаньні гэтаму і намер атрымаць кантроль за сырыйскай тэрыторыяй да турэцкіх кропак назіраньня; вялікая колькасць уцекачоў у Ідлібе.

=Турцыя
• Мінабароны Турцыі пакрысе ўводзіць ваенныя сілы ў сірыйскі Ідліб і вядзе кабінетныя дыскусіі з "калегамі" з РФ, адначасна пагражаючы сірыйскім "радыкалам".
Мой каментар:
падзел на "радыкалаў і памяркоўных" расчапляе дзеючую цяпер абарону Ідлібу і выгодны яе супернікам;
цяжка зразумець, чаму ў "калегі" трапілі тыя, каго падазраюць у разбурэньні шпіталяў ды, ўвогуле, ваенных злачынствах;
аніводнага разу не паведамлялася аб сустрэчах турэцкіх ваенных з сірыйскімі на ўзроўні міністраў абароны альтэрнатыўных мінулай уладзе урадаў;
шматлікія ваенныя аперацыі Турцыі ў Сірыі абвяргаюць вета дэлегацыі РФ у РБ ААН з-за таго, што гвалт сірыйскай мінулай улады над пратэстоўцамі напачатку падзеяў не стварае пагрозы рэгіянальнай стабільнасьці.

=Сірыя
• Працяг авіяналётаў РФ і захопу тэрыторыяў у Ідлібе мін.уладай.
• Міжнародныя асуджэньні эскалацыі з прычыны масавага зыходу цывільных у Ідлібе з месцаў сталага і часовага пражывання.
• Дэманстрацыя ў паўночнай Сірыі ў падтрымку аперацыі ваенных групаў і Турцыі супраць мінулай улады і РФ.
• Лагер уцекачоў Сарамада, Ідліб ля сірыйска-турэцкай мяжы абстраляны ракетамі ўночы.
• Сірыйская юрыдычная камісія выдала мемарандум аб ваенных злачынствах: 1500 масавых забойстваў, 336 хімічных удараў, 14 млн. уцекачоў, 800 тыс. затрыманых вязьняў. Сярод гэнага з боку РФ: 400 масавых забойстваў, 1150 жыцьцёва важных грамадзкіх цэнтраў, 236 нападаў забароненымі бомбамі.
• Універсітэт у Ідлібе адклаў студэнцкія іспыты за 1-ы семестр з-за ваеннай эскалацыі.
• Разбураны дзьве бальніцы ў г.Дарата-Газе на зах.Алепа. ААН вызначае тое як ваеннае злачынства.
• Ваенная групоўка мін.улады шабіха апаганьвае могілкі апанентаў у занятым імі прыгарадзе Алепа.
• Сірыйская сетка па правах асобы паведамляе аб разбурэньні 67 медычных установаў у Ідлібе, пачынаючы з 26 красавіка 2019 году. Сусьветная арганізацыя здароўя паведамляе аб 74 пашкоджаных бальніцах летась.
Мой каментар: як пісаў раней, на мой конт, няма розніцы ў тым, хто кантралюе тэрыторыю з дапамогай замежнікаў. Галоўнае, каб выконвалася міжнароднае і гуманітарнае права, уключна са справядлівасьцю ААН. Магчымыя ваенныя высілкі ў бок іхняга падтрыманьня абгрунтаваныя і патрэбныя. Не памятаю, каб была пастаўлена ваенная задача аб прымусовай гуманітарнай дастаўцы ў мясцовыя кропкі з гострай патрэбай (аблогі), апроч як для мінулай улады. Відавочная аднабокасць.
Эмоцыі: сірыйскі малец кажа рэпарцёру, што хоча дадому цяпер, зараз жа. Але ён праклінае мінулую ўладу, якая яго адтуль вытурыла.

=Іран
• Як пішуць, іранскія сілы ваююць з "тэрарыстамі" у Сірыі па запрашэньні мінулай улады. У складзе іранскіх сілаў - ранейшыя удзельнікі навастворанай дзяржавы.
Мой каментар: выглядае, што ваююць за грошы, як быццам ваенны турызм, што сілкуе ВПК і ўсю эканоміку краіны спосабам падтрымання вобраза "знешняга ворага".

=РФ
• Жыхары Ленвобласці выйшлі на экалагічны мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігону на Карэльскім напрамку.
• Асуджэнні бюджэтнікаў гуманітарнай сферы прысуду на вялікія тэрміны маладзёнаў з-за віны, атрыманай у іх пад тартурамі, у нібыта падрыхтоўкі "тэрарызму".
• Новыя сумы судовых зыскаў на арганізатараў леташніх выбарчых пратэстаў у г.Масква.
Мой каментар:
ці дойдуць судовыя апеляцыі да адпаведнай установы ААН, дзе вызначылі леташнія маскоўскія пратэсты як мірныя, замест "беспарадкаў"?
ці ведае хто, што пры заснаванні была створаная камісія СНД па правах асобы?
ці ведае хто, што раней у Мінабароны РФ была прынятая інструкцыя па выканані міжнароднага гуманітарнага права, зацьверджаная тагачасным прэзідэнтам?

=Беларусь
• Частковае падзенне курсу з-за адсутнасці паставак патрэбнай для эканомікі колькасці нафты.
• Апаненты дзеючых уладаў пачынаюць рыхтавацца да сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі.
Мой каментар: пры набліжэнні 75-х угодкаў заканчэння вайны варта было б, на мой погляд, узаконіць беларускі варыянт Статуту ААН. Бо мова прайшла вайну, а пасьляваенныя (як і ААН) пісьменнікі тое пацьвердзілі.

12.02.2020

=ААН
• Прадстаўнікі ААН падлічылі суму, якая патрэбная для дапамогі новым перасяленцам з сірыйскага Ідлібу.
• Уведзена новая дапамога ў Ідліб цераз турэцкую мяжу.
• Агучваюцца новыя дадзеныя аб вялікай колькасці перамешчаных у Ідлібе за апошнія тыдні.

Эмоцыі:
• Стары дзед з-пад Ідлібу каля сваяго разбуранага дому - "Мне не патрэбная ані дапамога, ані ежа, ані іншае. Тое, што сапраўды хачу - гэта жыць у сваёй хаце..."
• "Мы сам-насам са смерцю ў самоце. За апошнія дзевяць год сірыйцаў забівалі амаль усімі магчымымі спосабамі. Але самы горшы - у маўчанні свету", - актывіст.

Мой каментар: Як і раней, лічу, што ААН ня варта мець тычнасць да размеркавання гуманітарнай дапамогі. Іначай, выглядае на кепскі бізнес: ААН піша непрацуючыя рэзалюцыі, а потым збірае грошы, каб падтрымліваць іхныя кепскія вынікі. Трэба пісаць добрыя рэзалюцыі, каб не збіраць потым на дапамогу. Г.зн., рабіць захады па папярэджанні і выпраўленні гуманітарных праблемаў усімі статутовымі сродкамі ААН. У першую чаргу, цераз сваечасовае ўжыванне міждзяржаўнай справядлівасці.

=Сірыя
• У пятніцу адбыліся дэманстрацыі на поўначы і ўсходзе Алепа, якія асудзілі міжнароднае маўчанне аб ваеннай эскалацыі мінулай улады пры дапамозе ваенных з РФ ды Ірану супраць сірыйскага народу ў Ідлібе. На працягу тыдня тыя захапілі раёны ў Ідлібе вакол міжнароднай шашы М5 (Алепа - Дамаск) метадам "выпаленай зямлі", грамадзянскіх ахвяраў і медычнага пераследу.
• У лагеры ўцекачоў Рукбан на поўдні ля іярданскай мяжы падвысіліся кошты ўдвая на асноўныя патрэбы на працягу пяці месяцаў.
• Дэмкурды паведамілі, што ваенная база РФ у Сірыі будзе садзейнічаць прызнанню сірыйскай мінулай уладай адміністрацыйнага кантролю дэмкурдаў над тэрыторыямі навастворнай дзяржавы, якія займеліся ў дэмкурдаў пры дапамозе міжнароднай кааліцыі ЗША дзеля тамтэйшай абароны Францыі.
Мой каментар: Па-першае, аніякія рэзалюцыі ААН дэмкурдам не спатрэбіліся - досыць ваеннага кантролю. Па-другое, тая справа ня мае дачынення да суверэннага палітычнага працэсу паводле рэзалюцыяў ААН. Напрыклад, з-за выкарыстання ваенных сродкаў РФ дзеля палітычных мэтаў, што парушае Статут ААН.

• HRW заклікала расследваць лёс актывістаў, якія зніклі падчас улады навастворанай дзяржавы. Нажаль, ані сірыйская мінулая ўлада, ані сірыйскія дэм.курды нічога не паведамляюць сваякам тых ахвяраў на пільныя звароты.
• У Дэраа мінулая ўлада арыштоўвае маёмасць тых паліт.вязняў, якіх абвінавачвае ва ўдзеле ў "тэрактах".
• Абодва суверэнныя бакі звярнуліся да міжнароднай аўдыторыі аб спыненні "агрэсіі": кааліцыя рэв.-апазіцыйных сілаў - з боку РФ ды Ірану, мінулая улада - з боку Турцыі.

=Ліван
• Прэзідэнт у чарговы раз адмовіў сірыйскім уцекачам, якія маюць тамака прытулак, у праве палітычнага выбару і пагражае прымусовым высяленнем пад кантроль сірыйскай мінулай улады "дзе ўжо няма вайны".
• Таксама, ён хоча кампенсацыі ад краінаў, якія сталіся прычынай тых звышмерных для Лівана выдаткаў на сірыйскіх ўцекачоў.

=NATO
• Генсек заклікаў спыніць тэракты з боку сірыйскай мінулай улады ды РФ супроць грамадзянскага насельніцтва ў сірыйскім Ідлібе.

=Турцыя
• Мінабароны нязгоднае з кантролем сірыйскай мінулай улады ды РФ над шашой М5 (Алепа - Дамаск) у Ідлібе ды папярэджвае аб намеры дапамагчы сірыйскім альтэрнатыўным фракцыям аднавіць кантроль над раёнамі вакол усіх турэцкіх "кропак назірання" за дээскалацыяй паводле казахстанскай рэзалюцыі РБ ААН ды выцякаючымі з яе геапалітычнымі рэгіянальнымі ўгодамі.
Мой каментар:
Выглядае, для справы лепш, калі "дыскусіі" натуральныя, а не ўяўныя. Як казаў той сірыец пад бамбёжкамі: "І дваццаць пятая "Жэнева" нічога ня вырашыць".

=РФ
• Некаторыя ўдзельнікі леташней выбарчай кампаніі ў г.Масква з РФ звярнуліся ў Еўрапейскі суд аб правох асобы. Яны лічаць, што дзеючая маскоўская ўлада наўмысна выдаліла іх з палітычнай сцэны падчас выбарчай кампаніі".
Мой каментар:
Дзеючыя ў РФ міжнародныя і канстытуцыйныя правы яшчэ ніхто не адмяняў. Нягледзячы на спробы некаторых тамтэйшых арганізаваных групаў.

=ЗША
• Дзеючае кіраўніцтва адміністрацыі ЗША засталося пры ўладзе, нягледзячы на ўнутраныя абвінавачванні ў Сенаце.
Мой каментар:
Ад міжнароднай адказнасці за гуманітарныя звышмерствы пры вызваленні сірыйскіх тэрыторыяў ад улады навастворанай дзяржавы ніхто не пазбаўляў.

05.02.2020

Перманентная эскалацыя ваеных сірыйскай мінулай улады з дапамогай "зоны выпаленай зямлі" ВКС РФ ды іранскай пяхоты. Правал казахстанскай рэзалюцыі РБ ААН аб зонах дээскалацыі і паралельным палітычным працэсе. Пряцяг наступу мінулай улады на Ідліб і захад Алепа. Контратакі наземных сілаў рэвалюцыйных ды ісламскіх фракцыяў. Павелічэнне ваеннага ўдзелу Турцыі ў дээскалацыі Ідлібу. Унутраныя ды міжнародныя асуджэнні гуманітарнага характару і заклікі да выканання палітычных рэзалюцыяў ААН.

=Сірыя
• Разбурэнне шпіталю ў Ерыхоне (Ідліб).
• Разбурэнне мячэці ды рынку ў Джабале (Ідліб).
• У г.Маарат забіты адзіны жыхар, які не пажадаў эвакуацыі. Пішуць, таксама, аб рабаўніцтве гораду наступоўцамі мінулай улады.
• Некаторыя жыхары мястэчак, якія сыходзяць ад наступу мінулай улады, спальваюць свае дамы, каб не пакінуць іх для рабаўніцтва. Што маюць, то ўвозяць. Чэргі на дарогах у бок Турцыі.
• У г.Саракеб (Ідліб) разбураны будынак грамадзянскай абароны "Белыя каскі".
• Разбурана хірургічная бальніца ў г.Хор на зах. Алепа.
• Авія напад на аўто ўцекачоў. Загінула сям'я: чацьвёра дзецяў, тры жанчыны, двое мужчынаў. Паміж г. Фурсант і Рахад на зах. Алепа.
• Дэманстрацыі ў г.Ідліб, г.Аль-Баб ды г.Ахтрын (Алепа), якія асуджаюць эскалацыю і наступ мінулай улады.

Эмоцыі:
• "Трагедыя з гукам і выявамі, якія словы ня могуць апісаць",- гуманітарныя каардынатары па Сірыі.
• "Расейцы б'юць. Сірыйская мінулая улада б'е. Самалёты ў небе. Гук бамбаванняў няспынны",- кіраўнік грамадзянскай абароны аб г.Саракеб (Ідліб).

Мой каментар:
• Назіраецца відавочны выхад за межы мірнага міжнароднага праўнага поля дзеючым кіраўніцтвам РФ ды Ірану, якія дапамагаюць сірыйскай мінулай уладзе схавацца ад ваенных злачынстваў на працягу апошніх васьмі гадоў.
• Безадносна ад ваеннага кантролю над тэрыторыямі, адсутнасць выкананя нормаў міжнароднага права, у тым ліку гуманітарнага, а таксама перашкода усталявання справадлівасці ААН, цягне за сабой міжнародную ды ўнутраную адказнасьць дзеючых уладаў РФ ды Ірану, якія ня маюць тэрміну даўнасці.
• Ва ўмовах хранічнага ваеннага працэсу ў Сірыі, альтэрнатыўныя палітычныя адміністрацыйныя ўрады ня могуць заставацца безабароннымі ва ўнутраных тэрыторыях, жыхароў якіх імкнуцца прадстаўляць. Асабліва, пры вымушаным "галасаванні нагамі" сірыйскага народу ў бок ад мінулай улады да суседняй дзяржавы.
• Спекуляцыя сірыйскай мінулай улады на барацьбе з тэрарызмам перакрыла першапачатковую сутнасць міжнароднага выпраўлення грамадзянскага палітычнага дысбалансу мірным спосабам і паўтарыла прыклады дзяржаўнага тэрору. Які, пры ўдзеле замежных дзяржаваў, стаўся міжнародным.
• Міжнароднае каляктыўнае стрыманне асобных дзяржаўных зашласцяў і ёсць мэта ААН.
• Можа, іншыя праблемныя кропкі на планеце вынайдуць іншыя прыклады выйсця са састарэлых рэгіянальных канфліктаў?

29.01.2020

=Сірыя
• У мінулую сераду адбылося бамбаванне лагеру перамешчаных у г.Атарыб (Алепа). Ахвяры.
• Падвойныя напады на грамадзянскую абарону ў г.Ерыхон (Ідліб).
• Авія ўдары па жылых кварталах г.Саракіб. Хвяры - перамешчаная з г.Хама.
• Відэа знішчэння амбулаторнай машыны хуткай дапамогі грамадзянскай абароны ракетай.
• Удары па шпіталю ў в.Сархе ля г.Джабаль Аль-Завіі. Не працуе.
• Удары па нацыянальнай бальніцы ў г.Маарат аль-Нуман. Не працуе. Апошні мед.пункт у горадзе. Цераз колькі дзён ля яе фоткаюцца ваенныя РФ ды іншыя, якія спрабуюць захапіць горад.
• Універсітэты Алепа ды Ідлібу адкладаюць экзамены 1-га семестру з-за эскалацыі вайны мін.уладай.
• Агульны наступ мін.улады на поўдні Ідлібу ды захадзе Алепа.
• Сілы мін.улады спальваюць усе дамы ў вёсках, якія яны захапілі на ўсходзе ад г.Маарат аль-Нуман.
• Сувайда - працяг мітынгу супраць дрэннага стану жыцця.
• Дамаск - арыштаваныя валютныя прастытуткі, якія меліся за валюту, а не за сірыйскія фунты.
Мой каментар: попыт спараджае прапанову - якая ўлада, дык такія ж і разлікі.
• Складваецца ўражанне, што кожнага, хто ў Дэйр эз-Зор незадаволены дэм.курдамі, залічваюць у элементы навастворанай дзяржавы.

=ЗША
• Прадстаўнік ЗША хоча, каб на мін.уладу хтосці рабіў ціск, каб спыніць напад на Ідліб.
Мой каментар: Праблема навастворанай дзяржавы толькі частка праблемы, якая ўзнікла пасля 2013 году.

=ААН
• Генсек ААН вуснамі ўласнага прэс-сакратару заклікаў, урэшце, да спынення агню ў Ідлібе. Прычына - масавае перасоўванне цывільных у бок Турцыі. 380 тыс. - са снежня 2019г., 100 тыс. - за 10 дзён, 30 тыс. - за апошнія дні.
Мой каментар: без справядлівасці за напады на медычныя ўстановы і грамадзянскія аб'екты, без уліку палітычнага характару ваеннай эскалацыі на жыхароў і перамешчаных у Ідлібе, без адказнасці РФ за згрувашчанне перамешчаных у Ідлібе, якія ня згодныя з мін.уладай, без вызначэння прыкметаў генацыду няма міжнароднай легітымнасці.

=Турцыя
• Бясконцыя кантакты з РФ па Сірыі маюць ускоснае дачыненне да суверэннага працэсу ў Сірыі з-за іх аднабаковасці.

=РФ
• У г.Омск экалагічны мітынг з-за хімічных пахаў. Просяць "научить власть соблюдать законы и защищать права граждан".
• Нефтеюганск - митынг з-за дрэнных умоваў жыцця: "из крана течет грязная вода, люди живут в ветхом желье, нет хороших детских площадок, плохое освещение улиц".
• Канстытуцыйны Суд РФ абавязаў перагледзіць крымінальную справу аднога з арыштаваных і адпушчаных удзельнікаў леташніх выбарчых пратэстаў у г.Масква. Прычына - наўмыснае скажэнне ранейшага рашэння КС РФ аб вулічных пратэстоўцах.
• Яшчэ адна кіраўніца выбарчай участковай камісіі ў г.Краснаярск публічна выбачылася за фальсіфікацыю выбараў на карысць кандыдатаў ад дзеючай улады.
Думка: "Они хотят изменить конституцию. Может, в филармонии что-то подправить?.."
• Актывіст з Навакузнецку, якога затрымалі ля адміністрацыі прзідэнта РФ за адзіночны пікет і адправілі на прымусовае лячэнне, выпісаны і пераведзены ў ягоны горад. Аб абскарджанні ім прымусовага лячэння не паведамляецца.

=Беларусь
• Новыя адміністрацыйныя штрафы за ўдзел актывістаў і літаратараў у вулічных выступах на несанкцыянаваных пратэстах за абарону незалежнасці ад хранічнай інтэграцыі з РФ.
• У Беларусь дастаўлена нафта цераз Латвію з Нарвегіі. Пішуць, што тое запланавана на ўвесь 2020 год.

=Украіна
Думка: Пачыму Тарас усё-такі Бульба?

22.01.2020

=РФ
• Новыя судовыя зыскі аб грашовай кампенсацыі на карысць сілавікоў да арганізатараў леташніх пратэстаў у г.Масква падчас выбарчай кампаніі. Цяпер ад пракурора гэтага горада, які абурыўся грамадскай актыўнасцю.
• Судовая барацьба за адмену леташніх мясцовых выбараў. Напрыклад, у Башкірыі.
Мой каментар: выракі судоў выглядаюць залежнымі ад дзеючых уладна-групавых адносінаў. Адмены штрафаў некаторым удзельнікам пратэстаў не пазбаўляюць ад адказнасці сілавікоў за іхнае звышмерства, а ўладцаў за безадказнае вызначэнне "беспарадкаў".

=Сірыя
• Новыя абстрэлы і бамбаванні - ад поўдня Ідлібу да захаду Алепа. У тым ліку па кропках грамадзянскай абароны "белыя шлемы".
• Сярод ахвяраў - перамешчаныя цывільныя.
Мой каментар: ваенны напад на цывільных, асабліва перамешчаных асобах па палітычнай прыкмеце, школы, медычныя ўстановы, бяззбройную грамадзкую абарону, якая не з'яўляецца тэрарыстычнай арганізацыяй паводле ААН, - безумоўнае злачынства.
• Дэманстрацыі ў Ідлібе, Аль-Сувейда ля Дамаску і Дэраа на поўдні Сірыі:
- У Ідлібе асудзілі ваенны гвалт мін.улады + РФ: "Стоп тэрарызму РФ ды Ірану", "ААН павінна ўвесці сілы стрымлівання".
- У г.Сувэйда, які пад кантролем мін.улады, шматдзённы пратэст супраць пагаршэння жыццёвай рэальнасці, карупцыі ды высокіх цэнаў на харчаванне і паліва.
- У Дэраа пратэст супраць адсутнасці бяспекі. Бюро дакументацыі паведаміла аб 391 арышце ў 2019 годзе ў Дэраа (5 загінулі ў турме) насуперак гарантыям бяспекі дзеля замірэння ад дзеючых ваенных прадстаўнікоў РФ.
Мой каментар: адсутнасць палітычнага ўрэгулявання мае вынікам мафіёзы стан ваенных і сілаў бяспекі.
• Прыпыненне працы школаў з-за ваеннай эскалацыі на поўдні і захадзе Алепа.
• Абвал сірыйскага фунту: 1$ = 1200 сір.фунтаў. У гадах ля Алепа, якія знаходзяцца пад кантролем часовага ўраду апазіцыі, увялі турэцкую ліру. Урад выратавання ў Ідлібе, здаецца, арыентуецца на амерыканскі даляр.

=Латвія
• Тэхнічна Латвія можа транспартаваць нафту ў Беларусь праз свае парты.
Мой каментар: мне асабіста латвійскі кірунак падаецца найбольш цікаўным. Нават, з пераплатай.

=ААН
• Генсека турбуе гуманітарная дастаўка ў Сірыю. Але, яго не турбуе спыненне баявых дзеянняў і ўвядзенне ў Ідліб "сілаў стрымлівання".

=Іран
• Іранскія ваенныя ўдзельнічаюць у баях супраць рэвалюцыйнай апазіцыі ў Ідлібе ды Алепа.
Мой каментар: Нягледзячы на ваенныя злачынствы, як аблогі гарадоў да голаду (Мадайя ля Дамаску), яны ня лічацца незаконнымі для ААН. А чаму?

15.01.2020

=Турцыя
• Сірыйскія гуманітарныя арганізацыі ў Стамбуле заклікалі да пашырэння дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Ідліб. У адваротным выпадку чакаецца катастрофа перад станам аблогі.
• Незразумелая сустрэча ў г.Масква (РФ) прадстаўніка Турцыі з тым дзеячам сірыйскай мін.улады, якога мясцовыя СМІ падазраюць у выкарыстанні хім.зброі падчас эскалацыяў у Гуце ды іншых ваенных злачынствах. Аб ягоным арышце, выдачы або справядлівасці ААН не паведаляецца. Незразумелая ў тым і роля ягоных маскоўскіх заступнікаў, калі не казаць аб міжнароднай суадказнасці.
Мой каментар: Незразумела, чаму Сірыю прадстаўяе толькі бок мінулай улады, хаця маецца міжнародна прызнаны рэвалюцыйна-апазіцыйны ўрад. І навошта ўвогуле падобныя міжнародныя турэцкія аднабаковыя сустрэчы цераз галаву іншага сірыйскага суверэннага боку. Бо, як неаднаразова пішу, дзеля ўсіх сірыйскіх мэтаў спатыкацца трэба ўнутры Сірыі яе суверэнным бакам з удзелам сродкаў бяспекі зацікаўленых краінаў, як Турцыя. Таксама, пры ўдзеле сродкаў міжнароднай бяспекі і справядлівасці ААН (блакітных касак). Іначай выглядае на прымітыўныя патранаты і сатэліты ў хіжым ваенна-палітычным "сцэнары" прымусовага ваеннага "замірэння" РФ, Іранам і Кітаем паўстання незадаволеных сірыйскіх грамадзянаў падчас рэгіянальнай "арабскай вясны".

=Сірыя
• Як пішуць, за апошнія 70 дзён каля 380 тыс. уцекачоў зрушыліся ў Ідлібе з-за эскалацыі. Некаторыя, нават, па 7 разоў - бо з усяёй краіны.
• У апошнія дні некаторае памяншэнне ваеннай інтэнсіўнасці.
• Дэманстрацыя ў г.Шукайл ва ўсх. Дэйр эз-Зор супраць мін.улады ды ваенных з Ірану. Тэза: "Ніякай стабільнасці і міру, апроч выгнання мін.улады ды Ірану".
• Дэманстрацыя ў г.Грэнінг ва ўсх. Дэйр эз-Зор у падтрымку Ідлібу. Тэза: "З Ідлібам моўчкі распраўляюцца, а іх дзеці моўчкі паміраюць".
• Дэманстрацыя ў г.Кфар Тахарым на поўначы Сірыі. Тэзы: "Знавукай і працай народ уздымаецца", "Ваенная Хізбала - тэрарыстычная арганізацыя", "Хуткасць пакутнікаў перавышае хуткасць ападкаў".
• Абстрэлы г.Маарат, Найраб, Сармін у паўдзённым Ідлібе.
• Дэманстрацыя ў г.Аль-Кібар (40км на зах. Дэйр эз-Зор) супраць дэм.курдаў з-за бясконцых арыштаў у пошуках "спячых клетак" навастворанай дзяржавы.
• Дэманстрацыя ў г.Дэраа супраць мін.улады, іранскіх ваенных ды арыштаў. Патрабавалі вызвалення з турмаў. Тэза: "Вольная і свабодная Сірыя, Іран - хадзі прэч".

=ААН
• РБ ААН прыняў рэзалюцыю аб абмежаванай гуманітарнай дастаўцы ў Сірыі на працягу шасці месяцаў.
Мой каментар: ААН не павінна аднэй рукой прасіць дазвол на гуманітарную дастаўку ў тых, каго іншай рукой падазраюць у знішчэнні медычных установаў ды іншых ваенных злачынствах.
Гуманітарныя грузы павінны безумоўна дастаўляцца туды, дзе іх чакаюць. Ніякіх рэзалюцыяў дзеля тога непатрэбна.
За адсутнасць кантрабанды і ваенных грузаў адказваюць мясцовыя ўлады ды гуманітарныя арганізацыі. У адваротным выпадку дойдзе да таго, што РБ ААН будзе галасаваць аб тым, ці чорнае - белае, а белае - чорнае.
Патрэбна выкананне ўжо прынятых "навагодніх" рэзалюцыяў аб спыненні агню і міры; прадухіленне новых ваенных злачынстваў з-за спробаў ваенных атрымаць кантроль над тэрыторыямі, абмінаючы палітычныя меркаванні пражываючага там народу і ўцекачоў; здзяйсненне сродкаў справядлівасці ААН.

=Беларусь
• Вулічным пратэстоўцам, якія перад Калядамі днямі выступалі за суверэнітэт і дабрасуседства, - без реанімацыі "СССР" пад выглядам планаў аб "паглыбленай інтэграцыі", - атрымалі паўторны адміністрацыйны арышт, адзін з іх - патройны.
• Пішуць, што ўрад шукае альтэрнатыўныя пастаўкі нафты з-за праблемаў з дзеючымі ўладамі ў РФ.

=РФ
• На тле вырашэння суда аб закрыцці незаконных пабудоваў для маскоўскага смецця ў паўночным г.Шыес актывізаваліся падобныя выступы і ў іншых местах. Напрыклад:
- у мястэчку Вясёлы ля Растова пратэстуюць супраць пашырэння звялкі, якая дурна пахне на ўсё места;
- тое ж супраць смецця апрацоўчых заводаў у Пецяргофе ды Ламаносаве Ленінградскай вобласці.

=Украіна
• Збіты Іранам украінскі самалёт быў пры дапамозе ручных сродкаў СПА малой далёкасці. Такую выснову зрабілі сілавікі.

08.01.2020

=Сірыя
• У навагоднюю ноч авіяцыя з боку мін.улады абстраляла школу ў г.Сармін. Адначасна, як пішуць, у ей знаходзіцца лагер перамешчаных уцекачоў. Загінулі каля 9 дзецяў разам з іхнім настаўнікам. Што выклікала рэакцыю шока ў прадстаўніка ААН.
• NYT піша аб перашкодах з боку РФ публічнаму расследванню Генсека ААН аб знішчэнні медычных установаў у Ідлібе, што былі пад аховай ААН. Пішуць, таксама, што расследваннем вызначаны як мінімум чатыры напады з боку мін.улады і адзін з боку ВКС РФ, пацверджаныя фактамі. Цяпер справа за афіцыйным прыцягненнем іх да міжнароднай адказнасці за здзяйсненне тых ваенных злачынстваў.
Мой каментар: перашкода справядлівасці - злачынства. Адсутнасць празрыстасці шкодзіць палітычнаму разуменню народаў міжнародных дзеянняў іхніх уладаў. Тое ж тычыцца закрытых пасяджэнняў РБ ААН па эскалацыі і генацыдзе ў Ідлібе.
_
• 315 асобаў (жанчыны і дзеці) пакінулі лагер Хол пад кантролем дэм.курдаў пад заклад старэйшын плямёнаў у гэтым рэгіёне.
• Калі верыць перакладу, дэм.курды вызвалілі бальніцу з-пад патрэбаў іхняга штабу ў Дэйр эз-Зор. _
• У г.Атарыб ля Алепа адбылася дэманстрацыя аб працягу рэвалюцыі і "супраціўленні рэжыму мін. улады". Дэманстранты асудзілі злачынствы мін.улады і яе хаўруснікаў.
• г.Маарат (Ідліб) - быў пад абстрэлам і бамбаваннем.
• г.Ерыхон (Ідліб) - авіязабойства цывільнай сям'і уцекачоў, якія знаходзіліся ля дарогі М4 дзе Саракіб. _
• Іранскія ваенныя забілі 21 сельскіх жыхароў у раёне г.Ракка з-за, як пішуць, помсты ЗША. _
• Гуманітарныя арганізацыі ў Сірыі заклікалі да павелічэння міжнародных высілкаў па суцяшэнні пакутаў перамешчаных уцекачоў у Ідлібе. Бо іхнае становішча кепскае. Таксама, да спынення ваеннай эскалацыі.
• Гуманітарны прадстаўнік ААН хоча працягу рэзалюцыі аб рознабаковай гуманітарнай дастаўцы, якая штогод падоўжвалася, а цяпер заблакавана дэлегацыямі РФ і Кітаю з-за жадання падпарадкаваць яе мін.уладзе цалкам.
Мой каментар: як пісаў раней, лічу, што гуманітарная дастаўка павінна здзяйняцца па-за размеркаваннем ААН адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі. Іх дубляваць ня трэба. Дастаткова ўзгадненне адпраўшчыкаў з адным з суверэнных бакоў у адпаведнасці з іхнімі абавязкамі па забеспячэнні насельніцтва адпаведна гуманітарнаму праву ААН.
Напад на гуманітарны груз з усімі міжнароднымі пазнакамі зьяўляецца ваенным злачынствам, якое трэба "прадухіляць", як ваеннае злачынства...
Мне падаецца, што калі бок мін.улады разам з хаўруснікамі (РФ і Іран) адкрыта знішчае афіцыйную апазіцыю ўнутры краіны (што бачна па ўціску грамадзянаў - ўцекачах і жыхарах - крыніцы ўлады) насуперак рэзалюцыям ААН аб міры, дык разбурае суцэльнасць дзяржавы як адзінага рэчыва і прыніжае статус суверэннай улады.

=ЗША
• Праводзіліся авія рэйды супраць іранскіх ваенных сілаў у Сірыі. Адначасна, аднавілі міждзяржаўныя ваенныя дзеянні ў Іраку (супраць пагрозаў з боку Ірану) - без узгаднення з тамтэйшымі суверэннымі ўладамі.
Мой каментар: нагадаю, што дэлегацыя дзечых уладаў РФ, накладаючы вета у РБ ААН, ня бачыла і ня бачыць дагэтуль пагрозы для рэгіянальнай бяспекі ад гвалту мін.улады супраць яе апанентаў.
Разам з тым, адпаведна закону раўналегласці гвалту ў краіне (а цяпер у рэгіёне) падобныя дзеянні, на мой конт, паінны быць падставай для ўлічвання пазіцыяў суверэнных бакоў у Сірыі.
Таксама, патрэбна, каб аднавілася дзейнасць міжнароднай камісіі ААН па расследванню ваенных злачынстваў і справядлівасці ў Сірыі, без уліку якой няма і ня будзе ніякіх "рашэнняў" апроч гвалту.

=Аўстралія
• Пішуць аб велізарных пажарах у лясах да 150 метраў у вышыню. Вялікая колькасць загінулых жывёлаў. Пагроза для тамтэйшых жыхароў.

01.01.2020

Міжнародныя асуджэнні эскалацыі ў Ідлібе; расследванне NYT: "12 гадзін - 4 бальніцы"; дэманстрацыі ў падтрымку Ідлібу, г.Маарат на поўдні Ідлібу пад абстрэлам.

=Сірыя
• 215 тыс. цывільных уцекачоў з поўдня Ідлібу ў выніку ваеннай эскалацыі мін.улады ды РФ - праваабаронцы.
• ЗША, Францыя, Еўрасаюз, Германія, Нарвегія асудзілі ваенную эскалацыю ў Ідлібе. Прычына - парушэнне міжнароднага і гуманітарнага права і перашкода палітычнаму ўрэгуляванню.
• Дэманстрацыі ў падтрымку вобласці Ідлібу ў лагеры Рукбан на поўдні Сірыі, у г. Аль-Баб ля Алепа, Саракеб на поўдні Ідлібу.
• Рост коштаў на харчаванне.
• Пасьля кароткага перапынку з-за дажджу аднавіліся налёты на поўдзень Ідлібу. У апошнім налёце на г.Маарат загінулі дзіця і валанцёр грамадзкай абароны "белыя каскі".
• Разбурана хлеба пякарня ў г.Масран на поўдні Ідлібу.
• 18 лагераў каля Ідлібу пашкоджаны з-за дажджоў.
Мой каментар: здаецца, ужо ясна, што сабраць нязгодных у аднэй вобласці і пачаць на яе наступ - прымітыўны ваенна-дзяржаўны тэрор.

=ЗША+РФ
• У NYT апублікавана першае расследванне аб ваенных злачынствах у Сірыі: 12 гадзін - 4 бальніцы. У відэакліпе паказаны дакументальныя кадры знішчэння бальніцы лётчыкам, якія прамаўляе іхныя каардынаты на рускай мове. У той жа час, тыя бальніцы знаходзіліся пад аховай ААН з прадастаўленнем іхных каардынатаў "усім бакам" для "прадухілення" нападаў на іх.
• У СМІ РФ апублікаваны дакументальны кадры абстрэлу аўтамабільнага транспарту ў Ідлібе. Як пішуць сірыйцы, там былі цывільныя уцекачы з г.Маарэт.
Мой каментар: "прадухіляць" трэба ваенныя злачынствы, як абстрэлы бальніц.

=Сірыя
• Група старшыняў плямёнаў у Дэйр эз-Зор усклала на дэм.курдаў адказнасць за хаос бяспекі ў раёнах іхнага кантролю. Пад прыкрыццем абвінавачванняў аб прыхільнасці да нав.дзяржавы робіцца ўціск насельніцтва, рабаванні, забойствы, злоўжыванні.
Мой каментар: увесь час пісаў, што няма розніцы для міжнароднага і гуманітарнага права, хто кантралюе тэрыторыю. Гэны прыклад - прычына для патрэбы міжнароднага кантролю на зямлі.

=Турцыя
• Міністр абароны Турцыі заяўляе, што робіць усё магчымае для абароны Ідлібу. Адначасна праводзяцца сумесныя патрулі з ваеннымі РФ у раёнах ваеннай аперацыі "вясна міру".
Мой каментар: там нестае супрацьпаветранай абароны.

=РФ
• Будаўнікі мятро ў "паўночнай Пальміры" патрабуюць аплаты даўгоў за працу на працягу колькіх месяцаў. Адзіночны пікетоўца з Навакузнецка, які ішоў да адміністрацыі прэзідэнта РФ у Маскве, быў змешчаны прымусова ў лячэбніцу для душэўна хворых.
Мой каментар: Раней пісалі, што Канстытуцыйны Суд РФ дазволіў пікетаванне ля адміністрацыйных будынкаў. Значыць, навакузнецкі пікетоўца выглядае як разумова здаровы і павінен быць вызвалены, а яму дазволена пікетаванне ля адміністрацыйнай мэты.
Мятро - для ўсіх. Значыць, улада не для іх, а для выбраных.

=Беларусь
• Вулічныя пратэстоўцы, якія прыхільныя да суверэніту краіны, добрасуседзтва і ня згодныя з дзяржаўным аб'яднаннем з РФ, былі аштрафаваныя або атрымалі суткі адміністрацыйнага арышту.
Мой каментар: тое "аб'яднанне", на мой конт, - парушэнне канстытуцыйнага імкнення Беларусі да нейтралітэту. Трэба ўлічыць агрэсіўна-мафіёзную ваенную дзейнасьць дзеючага кіраўніцтва РФ за яе мяжой (у Сірыі). З мяркуемай адказнасцю бяз тэрміну даўнасці за ваенныя злачынствы.